Пакрысе
الذهاب إلى القناة على Telegram
🤍Пакрысе - моўная хвілінка ў ваша жыццё 💌Беларуская мова пакрысе 🤍Словы, гутаркі ды іншы годны кантэнт па-беларуску: instagram.com/pakrysie
إظهار المزيد763
المشتركون
-224 ساعات
+17 أيام
+1330 أيام
أرشيف المشاركات
762
Здаецца, гэта не тэма для тэлеграма, але калі вам цікава зірнуць на мой спіс хацелак на дзень нараджэння, то запрашаю: Мой вішліст
762
+1
Я б магла на гэтую тэму гаварыць гадзінамі без падрыхтоўкі, бо засела ў гэтым кантэксце па самыя вушы. Але я хачу спытаць у вас:
🌟️Якія памылкі вам ужо абрыдлі?
🌟️Дзе вы ўсё яшчэ сумняваецеся, як будзе правільна?
🌟️Што і як нехта выпраўляў у вашых допісах ці выказваннях?
🌟️Як вы адказваеце на выпраўленні?
🌟️Якія нюансы лексікі / фанетыкі / граматыкі вас найбольш дрэнчаць?
🌟️Якія памылкі вы сталі заўважаць толькі апошнім часам?
Запішыце ў каляндар: 19 лістапада а 19:30 па Беларусі я выйду ў жывы эфір у інстаграме і разбяру з вамі найбольш балючыя пытанні і правілы, а таксама этыку выпраўлення памылак.
762
+9
Кацярына @alovakmag ужо больш за 10 гадоў вядзе праект пра творчых людзей і вырабы ручной работы. А яшчэ яна каторы год вядзе цудоўны кастрычніцкі марафон #аловакастрычнік, у якім творчыя людзі кожны дзень ілюструюць словы ў самых розных творчых тэхніках. Дужа прыемна ўсведамляць, што мы разам прыдумалі #аловакастрычнік і шмат яшчэ якія ідэі рэалізавалі супольна.
І вось сёлета Каця прапанавала ўдзельні_цам праілюстраваць самабытныя словы з слоўніка безэквівалентнай лексікі ў расейскамоўным дачыненні. Больш за тое, яна сама ўзяла ўдзел у гэтым варушняку і стварыла серыю фотасловаў, дзе кожная літарка зроблена ўручную.
Я, аматарка і настаўніца беларускай мовы Паліна @pakrysie, ашчадна збіраю і калекцыяную таленавітыя ілюстрацыі беларускіх словаў і выразаў, таму сёння дзялюся творчасцю Кацярыны з вамі.
А вы гартайце словы і пішыце ў каментарах, якія ілюстрацыі вам найбольш спадабаліся і якія словы вы дасюль не ведалі!
762
Калі вы яшчэ не былі ў мяне на курсах, напішыце, калі ласка, што вас спыняе? І што б натхніла прыйсці?
Далучаю спасылку на праграму курсаў з раскладам зімовых групаў і цэнамі
762
Толькі што пагулялі з мужам у беларускую песенную гульню Hitster - рэкамендую зараз жа зайсці і пагуляцца!
https://dendrocopos-major.github.io/stuzhka/
762
Якую беларускую сучасную кнігу варта перакласці на польскую мову?
Я тут на злёце дактарантаў і дактарантак Варшаўскага ўніверсітэта. Мяне пасялілі з Ядвігай, якая працуе ў польскім выдавецтве і займаецца закупкай аўтарскіх правоў замежных кніг. Можна сказаць, магу падкінуць ёй ідэйку.
762
Гэта самы складаны тэст, які я калі-кольвек складала, бо ён утрымлівае сканцэнтравана ўсе самыя балючыя нюансы і правілы, у якіх рэгулярна памыляюцца мае вучні. Для мяне хіба толькі больш складаным мог бы быць тэст па прыказках і фразеалагізмах, архаізмах і гістарызмах.
Калі пройдзеце, падзяліцеся ўражаннямі: наколькі было складана?
762
😊 Адкрываецца набор у клуб знаёмстваў па-беларуску!
Альтанка гэта ўтульны асяродак для моўнай практыкі: вы рэгулярна бачыцеся з новымі сябрамі і сяброўкамі, размаўляеце на цікавыя вам тэмы, практыкуеце беларускую, файна бавіце час! 😉
Калі б вы хацелі:
💪 рэгулярна размаўляць па-беларуску,
🌍 спаткаць людзей з цікавым досьведам з розных краін і кантынентаў,
🤝 знайсці таго/тую, з кім можна пагутарыць пра вашыя агульныя хобі ды інтарэсы,
Будзем рады бачыць вас у Альтанцы! 🌝
🖋 Запоўніць заяўку і далучыцца!
Дэдлайн падачы заявак: субота 31 кастрычніка.
Пачынаем 2-га лістапада! :)
762
Я здзейсніла сваю мару - пачала збіраць народны строй і агулам калекцыю саматканых посцілак, ручнікоў і абрусаў.
У інстаграме, калі цікава, ужо два ролікі пра маю калекцыю: частка 2 і частка 1.
А тут я пахвалюся дзвюма сваімі традыцыйнымі кашулямі. Які вобраз больш спадабаўся?
