es
Feedback
De facto. Беларуская навука

De facto. Беларуская навука

Ir al canal en Telegram

Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны. Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.

Mostrar más
1 563
Suscriptores
Sin datos24 horas
+27 días
+2030 días
Archivo de publicaciones
Да чаго прывялі шлюбныя стратэгіі Радзівіла «Геркулеса» Agnieszka Januszek-Sieradzka піша ў Folia Historica Cracoviensia (202
Да чаго прывялі шлюбныя стратэгіі Радзівіла «Геркулеса» Agnieszka Januszek-Sieradzka піша ў Folia Historica Cracoviensia (2025 г.): літоўскі магнат Юрый Радзівіл «Геркулес» (1480–1541) зрабіў шлюбы сваіх дзяцей галоўным інструментам умацавання палітычнага ўплыву і пашырэння зямельных уладанняў. У 1523-м была заключана дамова пра шлюб яго пяцігадовай дачкі Ганны з трынаццацігадовым сынам Канстанціна Астрожскага Ільём. Аднак пасля смерці К. Астрожскага Юры Радзівіл перадумаў і прапанаваў Ільі малодшую дачку Барбару, на што той не пагадзіўся. У 1537-м кароль Жыгімонт I прызнаў шлюбны кантракт паміж Ганнай і Ільём несапраўдным. Наступнай была заключана дамова на шлюб Барбары Радзівіл са Станіславам Гаштольдам – для прымірэння ворагаў. Пасля яго смерці Барбара стала жонкай Жыгімонта II. Ганна выйшла за літоўскага магната. Сын «Геркулеса» Мікалай ажаніўся з польскай шляхцянкай. У наступныя пакаленні біржанская лінія Радзівілаў стала адной з самых магутных у ВКЛ. З цягам часу стратэгія «Геркулеса» спрацавала.

Выйшаў зборнік «Беларускае гістарычнае мовазнаўства» У выданне ўключаны артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэн
Выйшаў зборнік «Беларускае гістарычнае мовазнаўства» У выданне ўключаны артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця», якая адбылася ў Мінску ў сакавіку 2025 года. Зборнік прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Аляксандра Мікалаевіча Булыкі. У выданні разглядаюцца актуальныя праблемы гісторыка-лінгвістычных даследаванняў (эвалюцыя і функцыянаванне старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы, моўныя асаблівасці рукапісаў і старадрукаваных выданняў, распрацоўка лінгвістычнага корпуса старабеларускай мовы, гістарычная лексікалогія і анамастыка), а таксама пытанні лексікалогіі, тэрміналогіі і стылістыкі беларускай мовы ХХ-ХХІ стст.

Як у ВКЛ судзіліся за беглых прыгонных у XVIII ст. Adam Stankevič у Rocznik Lituanistyczny (2025 г.) прааналізаваў каля 170 р
Як у ВКЛ судзіліся за беглых прыгонных у XVIII ст. Adam Stankevič у Rocznik Lituanistyczny (2025 г.) прааналізаваў каля 170 рашэнняў Віленскага гродскага суду у 1765-1792 гг. З іх толькі 29 былі канчатковымі, астатнія – прамежкавымі. У спрэчках удзельнічалі землеўладальнікі, а іх прадметам былі дзве асноўныя групы сялян: тыя, хто быў прымацаваны да зямлі і не меў асабістай свабоды, і тыя, хто быў свабодны. Агулам у справах фігуравала больш за 500 сялян. Звычайна бакі прадстаўлялі інвентары маёнткаў разам з метрыкамі хрышчэння і шлюбу. Часта ўзнікалі абвінавачанні ў падробцы дакументаў. Былі выпадкі, калі ўцёкі сялян арганізоўваліся з дапамогай іншых землеўладальнікаў. Сяляне маглі заставацца на новым месцы дзесяцігоддзямі, але іх усё роўна спрабавалі вярнуць. Віцебскі ваявода Міхал Касакоўскі патрабаваў ад біскупа Лівоніі вярнуць адразу 87 прыгонных. Вяртанне адбывалася разам з усёй сям'ёй (жонкай, дзецьмі) і маёмасцю. І з кампенсацыяй: за год адсутнасці селяніна сума звычайна складала каля 40 злотых.

Якім быў канфлікт вакол цэнтральнай плошчы ў Полацку ў XIX ст. Андрэй Лукашэвіч піша ў свежым нумары «БДУ. Гісторыя»: барацьб
Якім быў канфлікт вакол цэнтральнай плошчы ў Полацку ў XIX ст. Андрэй Лукашэвіч піша ў свежым нумары «БДУ. Гісторыя»: барацьба паміж Полацкім кадэцкім корпусам і гарадскім самакіраваннем пачалася з заснавання першага ў 1835 г. у сценах былога калегіума езуітаў. Кадэтам пад праваслаўны храм перадалі і былы касцёл Святога Стэфана. Нарэшце, на плошчы перад ім узнік помнік пра падзеі 1812 г. Уся прастора была перададзена кадэцкаму корпусу (на здымку – выгляд на плошчу ў 1915 г.). Аднак з часам пляц дэ-факта ператварыўся ў неафіцыйны гарадскі бульвар. Падчас 50-годдзя корпуса ў 1885 г. «выгляд пляца, які выкарыстоўваецца ў якасці агульнадаступнага рынку і месца стыхійных гулянняў, мог успрымацца як прамое прыніжэнне карпаратыўнага гонару». Вайскоўцы запатрабавалі допуску гараджан на плошчу толькі па білетах. Аднак гарадское самакіраванне атрымала перамогу ў мясцовым судзе. І ўсё ж у 1904 г. Мікалай II загадаў перадаць пляц і бульвар вайскоўцам. Па перыметры з'явілася высокая агароджа.

Выйшла навукова-папулярная кніга пра Беларусь у IX-XV стагоддзях Пабачыла свет другое выданне кнігі Івана Саверчанкі «Рождени
Выйшла навукова-папулярная кніга пра Беларусь у IX-XV стагоддзях Пабачыла свет другое выданне кнігі Івана Саверчанкі «Рождение легенды», у якой у даступнай форме раскрыта фарміраванне беларускай народнасці ў IX–XV стст. Прасочана ўзнікненне першых дзяржаўных утварэнняў на беларускай зямлі. Асвятляецца гераічная барацьба са знешнімі ворагамі – качавымі плямёнамі, крыжакамі і мангола-татарамі. Вызначана роля выдатных гістарычных асоб. Паказана ўзнікненне беларускага пісьменства, літаратуры і славеснасці ў IX–XV стст., вызначаны сувязі з візантыйскай літаратурнай традыцыяй. Адзначаны ўплыў пісьменнікаў старажытнасці на ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці. У кнізе 375 старонак.

Ледавік, які змяніў Палессе: што адбылося 450 тысяч гадоў таму Група польскіх і ўкраінскіх навукоўцаў у апошнім нумары часопі
Ледавік, які змяніў Палессе: што адбылося 450 тысяч гадоў таму Група польскіх і ўкраінскіх навукоўцаў у апошнім нумары часопіса Quaternary International паведаміла, што з выкарыстаннем сучасных геалагічных метадаў было праведзена даследаванне на трох участках: Калонія Стаўкі (Польшча), Арэхава (Беларусь) і Ростань (Украіна). Выяўлена, што ледавіковыя адклады сфармаваліся тут падчас эльстэрскага зледзянення (MIS 12), а не пазнейшага заальскага (MIS 6), як меркавалася раней. Гэта значыць каля 480 000 - 424 000 гадоў таму, а не 194 000 - 135 000. Эльстэрскае зледзяненне – адзін з самых магутных ледавіковых перыядаў у гісторыі Еўропы (на ілюстрацыі Wikipedia – яго максімальная прастора), а заальскае супадае з глабальным перадапошнім ледавіковым перыядам. Вынікі дазваляюць рэканструяваць этапы руху ледавіка (наступанне, стагнацыю, адступленне), удакладніць працэсы фарміравання рэльефу Заходняга Палесся і прапанаваць адзіны падыход да інтэрпрэтацыі геалагічных схем Польшчы, Беларусі і Украіны.

NASA запусціла робата, каб выратаваць ад падзення на Зямлю каштоўныя тэлескопы Аперацый такога кшталту да гэтага часу не было
NASA запусціла робата, каб выратаваць ад падзення на Зямлю каштоўныя тэлескопы Аперацый такога кшталту да гэтага часу не было, і шанцы на поспех не стопрацэнтныя. Але навукоўцы, якім абсерваторыя пастаўляе каштоўныя здымкі, лічаць, што спроба вартая таго, паведамляе BBC. Гаворка – пра касмічную абсерваторыю Swift (на ілюстрацыі), якая вядзе назіранне за самымі магутнымі выбухамі зорак у Сусвеце. Яе арбіта знізілася да небяспечных значэнняў і калі не ўмяшацца, то яна ўпадзе на Зямлю. І таму камерцыйная кампанія пад кіраўніцтвам NASA запусціла апарат пад назвай LINK. План просты: апарат захоплівае тэлескоп трыма «рукамі»-маніпулятарамі і штурхае Swift далей ад Зямлі і яе атмасферы, аднаўляючы параметры арбіты. Але проста гэта гучыць толькі ў апісанні. Падзенне спадарожнікаў на Зямлю — справа звычайная. Але Swift – улюбёнец навукоўцаў і страціць яго ім асабліва шкада. І гэта пры тым, што замест запланаваных двух гадоў працы абсерваторыя правяла на арбіце ўжо 22 гады.

Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і даследчыкаў У рамках праекта «EU4Belarus – Support to Advanced Learning and Training (SALT)» да ўдзелу ў конкурсе заявак з ліку грамадзян Беларусі запрашаюцца выкладчыкі вну, навукоўцы і даследчыкі. Праца павінна праводзіцца ў адной з вну ў краінах ЕС або навукова-даследчай установе ў краінах ЕС. Падтрымка разлічана на перыяд ад трох да шасці месяцаў. (пачатак – арыентыровачна з 1 студзеня 2027 года, канец – не пазней за 11 жніўня 2027 года). Дэдлайн падачы заявак – 21 верасня 2026 г. Усе падрабязнасці тут.

Як і чаму зніклі драўляныя раёны Мінска Антон Пятрухін піша ў свежым нумары кітайскага часопіса Built Heritage: да сярядзіны
Як і чаму зніклі драўляныя раёны Мінска Антон Пятрухін піша ў свежым нумары кітайскага часопіса Built Heritage: да сярядзіны ХХ ст. большая частка Мінска была драўлянай, але знікненне гістарычных драўляных раёнаў не было выпадковасцю ці толькі вынікам дрэннага стану дамоў. Асноўнымі прычынамі сталі дзяржаўная горадабудаўнічая палітыка, слабая сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны і эканамічныя інтарэсы. У СССР у прыярыце было будаўніцтва шматпавярховых мікрараёнаў. Пасля 1991 г. дадаўся фактар высокіх коштаў на зямлю. На пачатку 1990-х ішла дыскусія пра магчымасць захавання гістарычных кварталаў, але эканамічны крызіс зрабіў яе неактуальнай. Акрамя таго, рэстаўрацыя драўляных дамоў патрабуе значнай дзяржаўнай падтрымкі. Калі ў пачатку 1990-х пад дзяржаўнай аховай у Мінску знаходзіліся 62 драўляныя дамы, то сёння афіцыйны ахоўны статус захавалі толькі 13 дамоў у Паўночным завулку (на здымку), адзіным захаваным драўляным квартале сталіцы, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Пасля рэстаўрацыі выстаўлены ў музеі абраз к. XVIII ст. з Кобрынскага раёна Алтарны абраз «Уваход Гасподні ў Іерусалім» (кане
Пасля рэстаўрацыі выстаўлены ў музеі абраз к. XVIII ст. з Кобрынскага раёна Алтарны абраз «Уваход Гасподні ў Іерусалім» (канец XVIII – пачатак XIX ст., 191 х 325 см., палатно, алей) паходзіць з царквы Святой Параскевы в. Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У канцы XX стагоддзя там на месцы старога драўлянага храма была пабудавана новая мураваная царква. Рэстаўрацыя алтарнага абраза працягвалася больш за паўтара года, яе выканалі Л. Брагілеўская і П. Федаровіч. Нядаўна твор паступіў у экспазіцыю Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры, паведаміў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Рэжым працы музея пазначаны тут.

Пабачыла свет кніга пра беларускія гаворкі Салечніцкага раёна Літвы Пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія
Пабачыла свет кніга пра беларускія гаворкі Салечніцкага раёна Літвы Пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія польскага мовазнаўцы Міраслава Янковяка «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Салечніцкі раён». У першым выданні серыі, якое пабачыла свет у 2023-м, разглядаліся беларускія гаворкі Варэнскага раёна. Новы том знаёміць чытача з Салечніцкім раёнам, які разам з Віленскім «утвараў гістарычна адзіную і моцна паланізаваную тэрыторыю распаўсюджвання беларускіх дыялектаў», паведамляе Інстытут літоўскай мовы. Салечніцкі раён мяжуе з Гродзенскай вобласцю. У канцы кнігі ёсць рэзюмэ на літоўскай і англійскай мовах. 354-старонкавае выданне таксама змяшчае дыялектныя тэксты і фотаздымкі. Кніга даступная ў літоўскіх анлайн-крамах.

Рыцарскія раманы прыйшлі на беларускія землі з тэрыторыі сучаснай Харватыі Ліля Цітко ў польскім часопісе Slavia Orientalis (
Рыцарскія раманы прыйшлі на беларускія землі з тэрыторыі сучаснай Харватыі Ліля Цітко ў польскім часопісе Slavia Orientalis (2025 г.) правяла лінгвістычны аналіз помнікаў старабеларускай перакладной літаратуры, сярэдневяковых рыцарскіх раманаў – «Аповесці пра Трышчана» і «Аповесці пра Баву» (XVI ст.). Аналіз паказаў, што творы, хутчэй за ўсё, былі перакладзены не напрамую з італьянскай, а праз страчаную сербска-харвацкую рэдакцыю. Верагодным месцам узнікнення пасрэдніцкіх тэкстаў была Далмацыя (раён Дуброўніка, тэрыторыя сучаснай Харватыі). Гэты рэгіён у Сярэднявеччы спрыяў узаемадзеянню раманскай і славянскай культураў. Паўднёваславянскія рэдакцыі рыцарскіх раманаў дасягнулі земляў ВКЛ, дзе былі створаны іх старабеларускія версіі. У ВКЛ раманы былі адаптаваны: тэма кахання стала менш важным элементам сюжэту, чым тэма гераізму. Гэта тлумачыцца тым, што літаратурная дзейнасць была ў асноўным абмежавана манастырамі і адлюстроўвала ідэалогію перакладчыка ці перапісчыка.

Дзве важныя знаходкі археалагічнага лета-2026 На адыходзячым тыдні стала вядома пра адкрыццё ў Ружанскім палацавым комплексе.
Дзве важныя знаходкі археалагічнага лета-2026 На адыходзячым тыдні стала вядома пра адкрыццё ў Ружанскім палацавым комплексе. Даследнікі выявілі дзве вежы першапачатковага замка Сапегаў к. XVI — п. XVII ст. (на здымку). Паводле гістарычных апісанняў, у адной з вежаў знаходзіўся кабінет Льва Сапегі, у іншай — капліца. Знаходка пацвердзіла, што першапачаткова цэнтральны корпус замка меў крыжападобную форму і тры абарончыя вежы. Падчас перабудоў XVIII ст. вежы былі разабраны і схаваны пад культурным пластом, а цяпер іх удалося зноў адкрыць для вывучэння, паведаміў газеце «Заря» археолаг Аляксандр Башкоў. Тым часам экспедыцыя Інстытута гісторыі працягвае даследаванне «Замка Кміты» XVI ст. — гарадзішча Беразавец каля г. п. Карэлічы. У гэтым сезоне ўпершыню выяўлены ўчастак са слядамі драўлянай абарончай сцяны і абгарэлымі бярвеннямі. Сцяна складалася з двух радоў вертыкальна ўкапаных слупоў, размешчаных на адлегласці 1,2 метра адзін ад аднаго, паміж якімі ўкладваліся бярвенне.

Гербы ў ВКЛ мелі не толькі шляхціцы, але і мяшчане Алег Аднарожанка ў адным з леташніх нумароў літоўскага часопіса Lituanisti
Гербы ў ВКЛ мелі не толькі шляхціцы, але і мяшчане Алег Аднарожанка ў адным з леташніх нумароў літоўскага часопіса Lituanistica прааналізаваў геральдыку мяшчан у ВКЛ у к. XIV — сяр. XVII ст. Ён паказвае, што не толькі шляхта, але і заможныя мяшчанскія сем'і ВКЛ мелі свае гербы – спадчынная геральдычная традыцыя існавала ўжо з канца XIV ст. На сёння знойдзены пячаткі мяшчан 32 гарадоў ВКЛ з сучасных тэрыторый Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы. З іх 15 належылі мяшчанам беларускіх гарадоў: Барысава, Брэста, Быхава, Гродна, Камянца, Копыля, Мінска, Мозыра, Нясвіжа, Навагрудка, Пінска, Полацка, Слоніма, Слуцка і Віцебска. На ілюстрацыі – пячаткі Марціна і Васіля Іванавіча з Полацка, XV ст. Як і ў шляхты, у мяшчан гербы былі спадчыннымі. Яны пераходзілі пераважна ад бацькі да дзяцей, а ў асобных выпадках — і праз жаночую лінію. Гэта сведчыць пра ўстойлівыя гарадскія роды, якія існавалі на беларускіх землях стагоддзямі. Гарадская эліта Беларусі была часткай агульнаеўрапейскай геральдычнай культуры.

Знойдзены найбуйнейшыя ў свеце могілкі кітоў. Некаторым астанкам – больш за 5 млн гадоў Велізарныя падводныя могілкі на дне І
Знойдзены найбуйнейшыя ў свеце могілкі кітоў. Некаторым астанкам – больш за 5 млн гадоў Велізарныя падводныя могілкі на дне Індыйскага акіяна распасціраюцца амаль на 1200 кіламетраў на глыбіні 7000 метраў, паведамляе Bild. Незлічоныя косткі і шкілеты кітоў размешчаны ў зоне разлому Дыяманціна. Раней астанкі кітоў ніколі не знаходзілі на такіх вялікіх глыбінях. Асаблівую цікавасць у навукоўцаў выклікае ўзрост знаходак: некаторым з іх больш за 5,3 мільёна гадоў. Таксама былі знойдзены шкілеты даўно вымерлых марскіх жывёл. Як піша часопіс Nature, падводнае пахаванне мае шмат арганізмаў і відаў, якія могуць быць новымі для навукі. Даследнікі правялі 32 апусканні, падчас якіх сабралі ўзоры закамянеласцяў і натрапілі на сапраўдную скарбніцу кітовых шкілетаў. Паводле ацэнак спецыялістаў, там могуць знаходзіцца астанкі больш як дзесяці мільёнаў кітоў. Такая колькасць астанкаў жывёл тлумачыцца тым, што раён забяспечваў іх дастатковай колькасцю ежы.

Чаму рускія стараверы ўцякалі на беларускія землі Уладзімір Аўсейчык піша ў «Весніку Палескага дзяржуніверсітэта» (2025 г.) п
Чаму рускія стараверы ўцякалі на беларускія землі Уладзімір Аўсейчык піша ў «Весніку Палескага дзяржуніверсітэта» (2025 г.) пра асаблівасці рассялення старавераў у паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі ў другой палове XVIII ст. Іх міграцыя з Расійскай імперыі ў Рэч Паспалітую была выклікана не толькі рэлігійнымі пераследамі, значную ролю адыгрывалі таксама ўцёкі ад рэкруцкіх набораў, імкненне атрымаць лепшыя ўмовы жыцця, меншы падатковы ціск. Асноўны паток перасяленцаў ішоў з памежных тэрыторый Расійскай імперыі. Крыніцы сярэдзіны XVIII ст. сведчаць пра масавыя ўцёкі сялян і старавераў, часам цэлымі вёскамі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) адбылася новая хваля перасяленняў: частка старавераў перамясцілася з Латгаліі ў раён Браслава, Міёраў і Друі. Да канца XVIII ст. на паўночным захадзе Беларусі сфарміраваліся ўстойлівыя арэалы рассялення старавераў. Найбольш буйныя з іх знаходзіліся ў сучасных Браслаўскім і Міёрскім раёнах, а меншыя — у Пастаўскім і Шаркаўшчынскім.

З-за чаго падалі і раслі кошты на зямлю ў Гродзенскай губерні ў 1865-1915 гг Пра гэта піша Janusz Danieluk у Roczniki Dziejów
З-за чаго падалі і раслі кошты на зямлю ў Гродзенскай губерні ў 1865-1915 гг Пра гэта піша Janusz Danieluk у Roczniki Dziejów Społecznych i Gospodarczych (2025 г.). Найбольшае зніжэнне кошту зямлі (–15%) адбылося ў 1865 - 1876 гг. з-за дзяржаўнай палітыкі, выкліканай паўстаннем. Дзяржаўныя і канфіскаваныя маёнткі (землі з жыллёвай забудовай) маглі набываць толькі асобы праваслаўнага веравызнання, кошты наўмысна заніжаліся, каб зрабіць іх больш даступнымі для расійскіх чыноўнікаў і афіцэраў. Каталікі сярод шляхты, мяшчан і сялян, а таксама габрэі былі пазбаўлены права куплі такіх зямель. На сельскагаспадарчыя землі найбольшы рост коштаў назіраўся ў 1901 - 1913 гадах: +900% у параўнанні з перыядам 1865 - 1900 гадоў. Гэта можна растлумачыць развіццём гарадскіх цэнтраў і пашырэннем дарожнай і чыгуначнай інфраструктуры (напрыклад, Палескай чыгункі). Да таго ж, пасля ўказа аб верацярпімасці 1905 года абмежаванні часткова змякчылі: права купляць маёнткі атрымалі каталікі з сялян і мяшчан, але не з шляхты.

Беларускія навукоўцы думаюць, як павысіць ураджайнасць рапсу да еўрапейскага ўзроўню Праблему закранулі на навукова-практычна
Беларускія навукоўцы думаюць, як павысіць ураджайнасць рапсу да еўрапейскага ўзроўню Праблему закранулі на навукова-практычнай канферэнцыі «Рапс: традыцыі, дасягненні і перспектывы», якая прайшла некалькі тыдняў таму. На ёй падсумавалі 40-гадовае развіццё культуры ў Беларусі, паведаміла газета «Навука». Рапс апрацоўваюць у нашай краіне з сярэдзіны 1980-х. Тады сярэдняя ўраджайнасць складала каля 5 ц/га. У апошнія ж гады ў Беларусі яна стабільна больш за 20 цэнтнераў, адзначылі на канферэнцыі. А два гады таму ў спрыяльны для рапсу аграсезон удалося наблізіцца да сярэдняй ураджайнасці па краіне ў 28 ц/га (раней афіцыйна паведамлялася, што ў 2024-м ураджайнасць дасягнула 24,8 ц/га.). Пры гэтым гендырэктар НПЦ па земляробстве Сяргей Краўцоў адзначыў: «Еўрапейцы са сваімі лепшымі гібрыдамі і перадавымі тэхналогіямі атрымліваюць у сярэднім 30 цэнтнераў на круг». На рынак Беларусі актыўна выходзяць замежныя гібрыды, але хутка іх павінны пацясніць айчынныя, спадзяюцца навукоўцы.

Якія фактары ўплывалі на кар'еру пісараў ВКЛ Vita Malašinskienė у літоўскім зборніку Moteris prie istorijos šaltinio (2024) п
Якія фактары ўплывалі на кар'еру пісараў ВКЛ Vita Malašinskienė у літоўскім зборніку Moteris prie istorijos šaltinio (2024) прааналізавала дакументы 1566 - 1623 гг. Найвышэйшымі кіраўнікамі канцылярыі ВКЛ (органе дзяржкіравання) былі канцлер і падканцлер, ім падпарадкоўваліся пісары. Апошнія пры паспяховай кар'еры маглі стаць падканцлерамі або канцлерамі, ці заняць іншыя пасады. Пісары правяралі падрыхтаваны дакумент на адпаведнасць Статуту ВКЛ, пасля чаго падпісвалі. Аналіз біяграфій найбольш актыўных пісараў — Льва Сапегі, Габрыэля Войны, Яўстаха Валовіча, Мацея Войны і Аляксандра Гасеўскага — паказвае, што паспяховая кар'ера была ў тых, хто пачаў службу ў маладым узросце і карыстаўся даверам кіраўніцтва (канцылярыя ВКЛ перамяшчалася разам з вялікім князем). Навучанне ў еўрапейскіх універсітэтах значна павялічвала шанцы заняць найвышэйшыя пасады. Выпадак Яўстаха Валовіча, які хутчэй за старэйшага брата дасягнуў пасады падканцлера, паказвае: для кар'еры не мела значэння працягласць працы ў канцылярыі.

Пра кнігу «Феномен Берасцейскай уніі» У «Беларускім гістарычным аглядзе» выйшла рэцэнзія Святланы Марозавай на кнігу ўкраінск
Пра кнігу «Феномен Берасцейскай уніі» У «Беларускім гістарычным аглядзе» выйшла рэцэнзія Святланы Марозавай на кнігу ўкраінскага даследніка Леаніда Цімашэнкі «Феномен Берасцейскай уніі». Ён аспрэчвае традыцыйнае ўяўленне пра «глыбокі крызіс» Праваслаўнай царквы і называе асноўнымі матывамі ўніі жаданне ўраўнаваць правы праваслаўнай іерархіі з каталіцкай і імкненне захаваць усходні абрад. Берасцейская ўнія мела супярэчлівыя наступствы: выклікала раскол паміж праваслаўнымі і ўніятамі, але спрыяла развіццю адукацыі і збліжэнню з еўрапейскай культурай. «Услед за даследчыкам, якому бачыцца непахіснае значэнне ўніі як спецыфічнай гістарычнай падзеі канца XVI ст. у працэсе збліжэння Украіны з Еўропай, дададзім, што Берасцейская унія – гэта яшчэ і ўклад Беларусі ў еўрапейскую культуру і хрысціянскую цывілізацыю ў цэлым», – піша Марозава. Пры гэтым яна крытычна ацэньвае выкарыстанне ў манаграфіі тэрміна «руская Царква» (пры іншым тэрміне «Маскоўскае праваслаўе»): на яе думку, варта было б «беларуска-ўкраінская Царк