WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Ir al canal en Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Mostrar más752
Suscriptores
+124 horas
+27 días
-130 días
Archivo de publicaciones
Беларусы падзякавалі Польшчы за прытулак — аббеглі вакол Варшавы мапу Польшчы ў гонар яе Дня Незалежнасьці
Беларусы з варшаўскага клюбу «Run Wawa Run» аббеглі вакол сталіцы маршрут у форме контуру Польшчы, каб адзначыць Дзень Незалежнасьці краіны, якая стала для іх другім домам. У эстафэце ўдзельнічала каля 20 чалавек, якія за 44 гадзіны падзялілі паміж сабой 435 км, перадаючы GPS-гадзіньнік адзін аднаму.
Забег пачаўся і скончыўся ў Воломіне. Удзельнікі беглі па асфальце, лясах і балотах, перасякалі Віслу, Нараў і Буг.
Па словах арганізатараў, прабег стаў спосабам падзякаваць Польшчу за падтрымку і прытулак для беларусаў, якія ня могуць вярнуцца дадому з-за рэпрэсіяў.
Чарговы прыклад таго, як лібэральныя СМІ скажаюць інфармацыю ў палітычных мэтах
Генэральны дырэктар BBC Тым Дэві і кіраўніца BBC News Дэбора Тэрнэс падалі ў адстаўку, — паведамляе Daily Mail.
Гэта адбылося на фоне скандалу вакол дакумэнтальнага фільму BBC Panorama, у якім была падробленая прамова Дональда Трампа.
У скажонай вэрсіі прамова Трампа выглядае так, што ён заклікае ісьці людзей да Капітолія "змагацца". Пасьля чаго адбыўся штурм Капітолія. Насамрэч, Трамп заклікаў ісьці да Капітолія, каб падтрымаць сэнатараў.
У Партугаліі скасавалі абарону для беларусаў, якія ўцяклі з Украіны праз вайну
Упраўленьне па пытаннях інтэграцыі, міграцыі і прытулку Партугаліі загадала некаторым грамадзянам Беларусі, якія атрымалі часовую абарону ў краіне, — пакінуць яе.
Загад пакінуць Партугалію атрымалі беларускія грамадзяне, якія прыбылі з Украіны, калі там пачалося поўнамаштабнае ўварваньне Расеі, і атрымалі статус часовай абароны.
У іх ёсьць 20 дзён, каб добраахвотна пакінуць Партугалію, інакш іх могуць дэпартаваць.
Некаторыя з беларусаў распавялі, што выехалі з Беларусі яшчэ ў 2020 годзе праз удзел у пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі і баяцца арышту і перасьледу ў разе дэпартацыі.
Як любоўны трохкутнік загубіў "харошага рускага" у Польшчы, які працаваў на ФСБ
Расейская эмігрантка ў Польшчы даведалася, што яе муж — апазыцыянэр, прыхільнік Навальнага, які арганізоўваў мітынгі супраць Пуціна, Ігар Рогаў, — змяняе ёй з іншай жанчынай.
Пасьля гэтага яна пайшла ў паліцыю і распавяла, што здраднік з'яўляецца яшчэ і шпіёнам, які працуе на ФСБ.
У якасьці доказа яна паведаміла гісторыю пра тое, як ён даў ёй флэшку з інфармацыяй пра расейскіх эмігрантаў у Эўропе, пасьля чаго яна асабіста адвезла яе ў Расею, каб перадаць куратару з расейскай контравыведкі.
Сам былы каардынатар «Адкрытай Расеі» і экс-супрацоўнік штабу Навальнага прызнаўся ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі. Паводле ягоных словаў, ён «проста кантактаваў з эмігрантамі і дакладваў усё ФСБ», лічачы, што «рабіў больш дабра, чым зла».
Цяпер яму і ягонай жонцы Ірыне пагражае ад васьмі гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.
"Прывід камунізму" блукае ў ЗША
Палітолаг Павел Усаў заўважыў дзіўнае падабенства праграмы "дэмакратаў" з праграмай камуністычнай партыі.
Прыводзіцца наступная цытата: "Капіталізм — гэта сыстэма, створаная ўладным клясам дзеля таго, каб выкарыстоўваць усіх астатніх дзеля сваёй уласнай выгады. Мы павінны замяніць яе дэмакратычным сацыялізмам — сыстэмай, у якой звычайныя людзі маюць сапраўдны голас у сваіх працоўных месцах, супольнасьцях і грамадзтве.
Мы хочам такой дэмакратыі, якая дае магчымасьць усім нам жыць і разьвівацца, а не проста выжываць, і якая адказвае на асноўныя пытаньні нашага жыцьця з удзелам усіх людзей.
Мы хочам калектыўна валодаць ключавымі эканамічнымі рухавікамі, што кіруюць нашым жыцьцём — такімі, як энэргетычная вытворчасьць і транспарт."
"Адное пытаньне, як ўсё забраць у капіталістаў і раздаць працоўнаму клясу? Без дыктатуры пралетарыяту не абыйсьціся. Як кажуць Ленін жывее ўсіх жывых." — іранізуе Павел Усаў.
Крыніца: https://t.me/usovpavel/2148
+1
Вынішчэньне Менску
Як выглядаў Аляксандраўскі сквер у Менску да разбурэньня савецкімі акупантамі і пасьля. 1910 / 2025 гг.
Крыніца: "Палявая паштоўка"
8 лістапада 2025 г. у Новавіленскім культурным цэнтры (Gerovės g. 1 Vilnius) адбудзецца 6-ы фэстываль «Беларусь старажытная».
Фэстываль аб'яднае беларускія, літоўскія, польскія, латышскія, украінскія фальклорныя гурты, якія прадэманструюць сваю традыцыйную культуру.
У праграме запланаваны выступы:
▪️Гурт «Абра», кіраўнік Эдвардс Клінш, Латвія
▪️Гурт «Тургелянка», кіраўнік Данута Міхайлоўская, в. Тургелі Шальчынінскі р-г
▪️Гурт «Язняле», кіраўнік Інгрыда Валенціене, Езнас, Прэнскі р-н
▪️Гурт «Мальвы», кіраўнік Наталля Міранец, Каўнас
▪️Гурт «Ойра», кіраўнік Вячка Красулін, Летува
▪️Беларускі аматарскі камерны хор «Навокал», Дырыжор Дэймантас Рашчынскіс , Летува
▪️Гурты «Жэмерва» і «Асочнікі», кіраўнікі Дарафей і Анна Фіонікі, Бельск, Польшча
▪️Сяржук Доўгушаў (гурт «Касары», «Спеўны сход», «Этна Традыцыя», «Дом творцаў»)
▪️Гурт «Беларускі цуд», кіраўнік Святлана Чакушка, Летува
Ансамбліс «Лаукіс», кіраўнік Ліяна Шаркайце-Вілуме, Летува
▪️Асацыяцыя бацькоў беларускіх дзяцей у Летуве, кіраўнік Вадзімір Заранкін, Летува
▪️Паліна Курановіч, Летува
▪️Юры Несцярэнка, Летува,
▪️Юстына Карпіловіч, Польшча
Акцыя памяці "Дзяды" ў Варшаве
2 лістапада ў Варшаве беларусы адзначылі сьвята памяці Дзяды. НВР “Вольная Беларусь” разам з “Інстытутам Нацыянальнай памяці” і суполкай каталікоў Варшавы правялі адмысловую праграму, якая ўключала сьвятую імшу ў касьцёле сьвятога Аляксандра, выступы, экскурсію на могілкі, дзе пахаваны выбітныя беларускія дзеячы.
https://warta.media/3076
ЗША афіцыйна спынілі санкцыі супраць "Белавія"
.Міністэрства фінансаў ЗША афіцыйна выключыла «Белавію» з санкцыйнага сьпісу асоб і кампаній, зь якімі забаронена супрацоўніцтва.
Прыбраны з гэтага сьпісу і самалёт CRJ-200ER з нумарам EW-301PJ, а Мініфін ЗША выдаў ліцэнзію на апэрацыі з трыма самалётамі, якія раней былі пад санкцыямі: EW-001PA, EW-001PB і EW-001PH.
У ліцэнзіі пазначана, што яны могуць выкарыстоўвацца Аляксандрам Лукашэнкам або кампаніяй «Слаўкалій».
У сеціве з'явіліся шакуючыя кадры, як рашысты забіваюць дронамі мірных жыхароў Харкаўскай вобласьці
Людзі ішлі па дарозе з белым сьцягам, разам з асабістымі рэчамі і сабакам. Нягледзячы на гэта рашысты іх забілі дронамі.
+2
Помнік Змітраку Бядулю зьявіўся на Усходніх могілках у Менску
3 лістапада 2025 года на Усходнік могілках у Менску адбылася цырымонія адкрыцьця надмагільнага манумента знакамітаму беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Зьмітраку Бядулю.
Само адкрыцьцё помніку было прымеркаваная да дня памяці літаратара: ён памёр 3 лістапада 1941 году ў эвакуацыі каля ў Казахстане. Яму было ўсяго 55 гадоў.
Зьмітрок Бядуля – гэта адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, творчасьць якога зрабіла значны ўнёсак у развіцьцё нацыянальнай культуры і літаратурнай мовы.
Манумент пісьменніку быў створаны пры падтрымцы неабыякавых беларусаў.
«Пуцін — хлус і забойца. Ён адказны за сыстэматычныя катаваньні, выкраданьні дзяцей і згвалтаваньні мірных жыхароў. Доказаў гэтаму безьліч», — сэнатар-рэспубліканец Том Тыліс
«Калі вы лічыце, што Ўкраіна — гэта краіна недзе за акіянам, якая ня мае дачыненьня да нашай нацыянальнай бясьпекі, — падумайце яшчэ раз.
На кану — трываласьць нашых саюзаў. Будучыня дэмакратыі і ўсяго сьвету пад пагрозай, калі мы зробім нешта меншае, чым перамога над Пуціным», — падкрэсьліў ён.
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
3 лістапада 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Якуб Колас
Імя Якуба Коласа блізкае і дарагое беларусам. Зь яго творамі мы ўступаем у жыцьцё, пазнаём сьвет, па іх вучымся жыць, змагацца, працаваць.
Творчасьць Коласа складае адну з бліскучых старонак беларускай літаратуры. Яго імя стаіць у шэрагу сусьветна вядомых майстроў слова.
Нас да глыбіні душы кранаюць простыя і праўдзівыя радкі вершаў, яго неўміручыя паэмы "Сымон-музыка", "Новая зямля", яго глыбокая і таленавітая проза.
Як і Янка Купала, ён добра ведаў цяжкое жыцьцё беларускага селяніна, з глыбокім спачуваньнем і любоўю апяваў жыцьцё і працу беларуса і ў сваёй творчасьці адлюстраваў пачуцьцё гонару і імкненьне беларуса да волі.
"Я -- мужык, я гонар маю, Гнуся, але да пары. Я маўчу, маўчу, трываю, Але скора загукаю: "Стрэльбы, хлопчыкі бяры!"Разам з Янкам Купалам Якуб Колас зьяўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратуры, якую ён узбагаціў вялікай колькасьцю высокамастацкіх твораў, дзе адлюстраваў паўвекавы шлях нашага народа. Якуб Колас разам з Янкам Купалам у сваёй творчасьці выявіў культурную і гістарычную сутнасьць беларускай нацыі.
+3
На Дзяды беларусы Бэльгіі наведалі магілу аўтара музыку ды гімну Магутны Божа
1 лістапада, да Дня памяці памерлых беларуская супольнасць традыцыйна збіраецца на могілках у Лёвене, Бэлгія, каля магілы вядомага беларускага кампазітара Міколы Равенскага — аўтара музыкі да малітвы «Магутны Божа».
Тут адбываецца шэсьце і супольная малітва — малебен за ўсіх памерлых, за тых, хто адышоў у іншы свет. Мы ўшаноўваем памяць родных, блізкіх і ўсіх, хто змагаўся за Беларусь і беларускую культуру.
Гэта дзень спыніць час, успомніць, падзякаваць і захаваць сувязь пакаленьняў праз малітву, памяць і духоўную еднасьць.
Як савецкія рэжысёры кралі ідэі заходніх аўтараў, каб выдаваць за свае
Цудоўнае развянчаньне культу "вялікага савецкага кіно"
https://youtu.be/fMRXC1sOzTw
Прарасейскі акупацыйны рэжым у Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім» YouTube-канал з беларускамоўнымі дзіцячымі казкамі
Гаворка пра YouTube-канал «Будзьма дзецям», на якім апублікавана 5 частак беларускамоўнага лялечнага відэаспектаклю «Прыгоды мышак». Адпаведнае рашэньне было прынятае судом Пружанскага раёну 29 кастрычніка.
+2
Эўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты — месца масавага генацыду беларускага народу
Пра гэта паведамляе амбасада Германіі ў Мінску.
"Сытуацыя крытычная" — некалькі сотняў летувійскіх грузавікоў ня могуць вярнуцца ў Летуву з-за рашэньня ўраду аб закрыцьці межаў з Беларусьсю
Пасьля таго як Літва ў сераду зачыніла мяжу з Беларусьсю на месяц, некалькі сотняў грузавікоў літоўскіх транспартных кампаніяў ня могуць вярнуцца ў краіну. У сувязі з гэтым Нацыянальная асацыяцыя аўтаперавозчыкаў „Linava“ зьвярнулася да ўраду з заклікам тэрмінова, разам з прадстаўнікамі бізнэсу, шукаць выйсьце з склаўшайся сытуацыі.
Паводле прадстаўнікоў асацыяцыі, частка перавозчыкаў вымушаная вяртацца праз Латвію або Польшчу, аднак і на памежных пунктах гэтых краінаў утварыліся вялізныя чэргі, з-за чаго некаторыя грузавікі ня могуць праехаць і там, паведаміла „Linava“.
Генэральны сакратар асацыяцыі Нарунас Раулінайціс заявіў, што сытуацыя крытычная — частка кіроўцаў вымушаная шукаць аб’язныя шляхі, што павялічвае выдаткі і парушае ланцужкі паставак.
«Акрамя таго, дзясяткі транспартных сродкаў цяпер ня могуць выехаць праз латвійскія або польскія пункты пропуску, бо яны ўжо былі аформленыя з боку Беларусі, але пасьля закрыцьця мяжы ім не дазволілі вярнуцца ў Літву. Такая сытуацыя выклікае сур’ёзныя пытаньні адносна правоў кіроўцаў», — заявіў Н. Раулінайціс.
Паводле ягоных словаў, улады павінны неадкладна прыняць узгодненыя дзеяньні.
«Мы просім урад тэрмінова правесьці нараду з прадстаўнікамі транспартнага сэктару, каб знайсьці рашэньне наконт вяртаньня транспартных сродкаў перавозчыкаў у Літву і забясьпечыць далейшы рух грузаў», — падкрэсьліў кіраўнік асацыяцыі.
Польшча адклала адкрыцьцё двух пунктаў на мяжы з Беларусьсю на два тыдні з-за пазыцыі Летувы
Адкрыцьцё пунктаў пропуску "Кузніца" і "Баброўнікі" на беларуска-польскай мяжы адкладзенае на некалькі тыдняў. Пра гэта заявіў міністр унутраных і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.
"Некаторы час таму прэм'ер-міністр Дональд Туск казаў пра адкрыцьцё памежных пераходаў, на гэты раз у Падляскім ваяводстве. І мы, верагодна, зрабілі б гэта значна раней, каб не той факт, што Летува адначасова свае пераходы з Беларусьсю закрывае.
Літоўцы — гэта нашыя партнёры, мы з імі ў кантакце. Я размаўляў з намеснікам міністра ўнутраных справаў падчас учорашняй сустрэчы ў Гданьску, і сёньня я буду размаўляць па тэлефоне. Падтрымаем літоўцаў у гэтым рашэньні. Таму адкрыцьцё пераходаў у Падляскім ваяводстве затрымліваецца на некалькі тыдняў, рашэньне прынятае", — цытуе міністра Reform.news.
Паводле Кервіньскага, дакладнай даты адкрыцьця памежных пераходаў няма.
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
📌Дата:
30 кастрычніка 1919 г. у газеце "Беларусь" быў надрукаваны верш Макара Краўцова "Мы выйдзем шчыльнымі радамі", які быў пакладзены на музыку Уладзімерам Тэрэўскім.
Потым гэта песня стала гімнам БНР пад назвай "Ваяцкі марш".
