es
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Ir al canal en Telegram
752
Suscriptores
+124 horas
+27 días
-130 días
Archivo de publicaciones
Зянон Пазьняк пра закрыцьцё мяжы Летува -Беларусь: "Дэманстратыўную антыбеларускую пазыцыю займае Летува (часта з парушэньнямі права). Тут даволі нерацыянальныя паводзіны, асабліва, калі глядзець у будучыню. З-за кантрабандных паветраных шарыкаў з цыгарэтамі летувіскія ўлады вырашылі зачыніць межы зь Беларусяй. (Пытаньне: а прычым тут межы? І для каго зачынілі гэтыя межы?). Што называецца, ствараюць дзіцячы прэцэдэнт, а можа, маўляў, Трамп заўважыць і перастане выцягваць палітвязьняў. За пару дзён зачыненьня мяжы пацярпелі ў агульным ліку больш за 140 рэйсаў і больш за 20 тысяч беларускіх пасажыраў". Чытаць цалкам: https://warta.media/3042

Адраджаецца амаль з небыцьця шэдэўр беларускай архітэктуры — капліца-пахавальня роду Арэшкаў Выходзіць на завяршальны этап рэ
+4
Адраджаецца амаль з небыцьця шэдэўр беларускай архітэктуры — капліца-пахавальня роду Арэшкаў Выходзіць на завяршальны этап рэканструкцыя капліцы-пахавальны роду Арэшкаў у мястэчку Заказель Берасьцейскай вобласьці, але ўжо зараз яна ўражвае сваёй ашаламляльнай архітэктурай і інтэр'ерам. Капліца-пахавальня роду Арэшкаў была пабудавана ў 1849 годзе ў неагатычным архітэктурным стылі па праекце архітэктара Францішка Яшчольда (які ўзводзіў палац Пуслоўскіх у Косава). Доўгі час помнік архітэктуры XIX стагоддзя павольна разбураўся пад уздзеяньнем сіл прыроды. Раскопкі дапамаглі выявіць вялікую колькасьць дэталяў інтэр'еру, часткі статуй, бронзавае ліццё, драўляныя і гіпсавыя скульптуры, нават фрагмент Слуцкага пояса і шмат іншага – гэтыя артэфакты можна ўбачыць у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Цяпер праводзіцца рэстаўрацыя капліцы-пахавальні. На фота можна пабачыць, у якім стане знаходзіўся інтэр'ер капліцы да рэканструкцыі.

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ — ДЗЯДЫ 2-га лістапада (нядзеля) на Дзень Задушны альбо на беларускія Дзяды ў касьцёле сьвятога Аляксанд
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ — ДЗЯДЫ 2-га лістапада (нядзеля) на Дзень Задушны альбо на беларускія Дзяды ў касьцёле сьвятога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве адбудзецца сьвятая імша ў памяць усіх загінулых беларусаў за Веру, за волю і за Бацькаўшчыну Беларусь. Пачатак аб 11.30. Адрас: plac Trzech Krzyży, 00-535 Warszawa Пасьля імшы — імпрэза: выступы, сьпевы, успаміны. Пасьля імпрэзы (прыблізна аб 13-й) — паездка на Паванзкоўскія могілкі аддаць абавязак памяці і гонару пахаваным там вялікім беларусам. Беларусы, якія ня змогуць прыехаць на імшу, зьбіраюцца побач з уваходам на Паванзкоўскія могілкі каля 14-й гадзіны. 14:00 — Збор ля галоўнай брамы Паванзкоўскіх могілак. Адрас: ul. Powązkowska 1, 01-797 Warszawa Экскурсію па могілках правядуць сябры "Беларускай Нацыянальнай Памяці", і "Вольнай Беларусі". Інфармацыя НВР "Вольная Беларусь"

"Гатовы ваяваць за Польшчу. Страціў адзін дом, не хачу страціць і другі" У сеціве пашыраецца відэа, на якім польская карэспандэнтка праводзіць апытаньне на вуліцах Варшавы, ці гатовыя людзі бараніць Польшчу ў выпадку вайны. Адным з апытаных аказаўся беларус, які адказаў, што "гатовы ваяваць за Польшчу, бо не хоча страціць свой другі дом". Відэа стала вельмі папулярным у інтэрнэце. А ў каментарах пад ім палякі пакідаюць добрыя словы ў адрас беларусаў.

❗️Летува зачыняе мяжу з Беларусьсю на месяц Пра гэта пішуць літоўскія СМІ са спасылкай на рашэньне ўраду Летувы. Рашэньне будзе дзейнічаць да 30 лістапада, пасьля чаго Кабінэт Міністраў разгледзіць магчымасьць яго падаўжэньня. Пункт Шальчнінкай («Беняконі») будзе цалкам зачынены, а праз Мядзінінай змогуць праяжджаць: - дыпляматы, - асобы, якія едуць паводле дакумэнту спрашчонага транзыту, - грамадзяне ЭЗ/Літвы, - а таксама ўладальнікі літоўскага віду на жыхарства і гуманітарных віз, якія накіроўваюцца ў Літву.

29-га кастрычніка – Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў 29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі бе
+8
29-га кастрычніка – Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў 29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі. Усяго ў тую ноч ў засценках Менскай турмы НКУС (цяпер будынак КДБ) былі расстраляны больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, літаратары, лекары, настаўнікі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі навукі і культуры. Пасьля чаго іх целы былі вывезены із турмы і закапаны ва ўрочышчы Курапаты.

Як выглядае перамога Пуціна і Расеі ў Беларусі Складзеная Радыё Свабодай мапа зачыненых памежных пераходаў паказвае цывілізац
Як выглядае перамога Пуціна і Расеі ў Беларусі Складзеная Радыё Свабодай мапа зачыненых памежных пераходаў паказвае цывілізацыйную катастрофу беларускага народу: беларусаў фактычна адрэзалі ад Захаду і ўсіх братніх народаў, пакінуўшы адзінае выйсьце — у Расею. Гэта абсалютная перамога Пуціна і інтарэсаў Расеі ў Беларусі. Абсурд у тым, што рэалізуе гэтую палітыку не сама Расея сваемі рукамі, а заходнія краіны...

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі, створаную Аркадзем Смолічам Карта Смоліча — першая беларускамоўная карта нашай кр
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі, створаную Аркадзем Смолічам Карта Смоліча — першая беларускамоўная карта нашай краіны. Паводле інфармацыі з мапы, яна была дазволеная вайсковай цэнзурай Польшчы 27 верасня 1919 года і надрукаваная ў майстэрні «N. Mac i syn» у Вільні. Яе аўтарам лічыцца адзін з бацькоў-заснавальнікаў БНР і першы прафэсар геаграфіі ў БССР Аркадзь Смоліч. Павал Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS: «Гэтая карта ўнікальная тым, што на ёй адлюстраваная ўся тагачасная тэрыторыя пражываньня беларусаў. Перад намі паўстае краіна, якая тэрытарыяльна пераўзыходзіць большасьць эўрапейскіх дзяржаў, хоць па факце яна такой і не паўстала».

⚡️Польшча ў лістападзе 2025 году рыхтуецца адчыніць два памежныя пункты з Беларусьсю Польшча знаходзіцца на фінальным этапе падрыхтоўкі да адкрыцьця мяжы з Беларусьсю. Як паведаміў прэм’ер-міністар Дональд Туск, гэта адбудзецца ў лістападзе гэтага году. «Мы будзем гатовыя адчыніць два пункты пропуску: у Боброўніках і ў Кузніцы», — заявіў Туск. Па словах прэм’ера, у Боброўніках няма ніякіх лагістычных праблем, таму пераход можна будзе адчыніць без затрымак. А вось у Кузніцы частка дарогі S19 пакуль не завершана, таму да канца году пропуск будзе даступны толькі для аўтамабіляў масай да 3,5 тоны — гэта значыць для легкавых машын, а не для грузавікоў. Што датычыцца пераходу ў Палоўцах, то, як патлумачыў Туск, з-за размяшчэньня там ваеннага лагера і меркаваньняў бясьпекі яго адкрыцьцё пакуль не разглядаецца.

❗️Відэа лекцыі Галіны Пазьняк пра Максіма Багдановіча 19 кастрычніка ў Беларускім Доме ў Варшаве прайшла лекцыя пра творчасьц
❗️Відэа лекцыі Галіны Пазьняк пра Максіма Багдановіча 19 кастрычніка ў Беларускім Доме ў Варшаве прайшла лекцыя пра творчасьць Максіма Багдановіча Тэму “Багдановіч – геній паэзіі і адраджэньня” падрыхтавала філолаг па адукацыі Галіна Пазьняк. Разам з Галінай Пазьняк, вершы паэта дэкламавалі Алег Лазоўскі, Тацьцяна Малашчанка і Зянон Пазьняк. Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=fz1KzCYWpUg&t

"Дзіўная вайна": Эўразьвяз застаецца найбуйнейшым у сьвеце пакупніком расейскага газу Аб гэтым піша выданьне The Guardian. На
"Дзіўная вайна": Эўразьвяз застаецца найбуйнейшым у сьвеце пакупніком расейскага газу Аб гэтым піша выданьне The Guardian. На долю Эўразьвязу прыпадае каля 50% экспарту расейскага ЗПГ (зьвадкаванага прыроднага газу). За ім ідуць Кітай (22%) і Японія (18%). Акрамя таго, ЭЗ застаецца найбуйнейшым пакупніком расейскага трубаправоднага газу — каля 35%. Далей ідуць Кітай (30%) і Турэччына (29%). Паводле зьвестак выданьня, у верасьні 2025 году найбуйнейшымі імпарцёрамі расейскага газу ў Эўразьвязе сталі Вугоршчына (393 млн эўра) і Славаччына (207 млн эўра). Імпарт таксама працягваюць Францыя, Бэльгія і Нідэрлянды.

Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланьнік Кардынал Клаўдыё Гуджэроці звярнуўся да моладзі
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланьнік Кардынал Клаўдыё Гуджэроці звярнуўся да моладзі ў Брэсьце Спецыяльны Пасланьнік Папы Рымскага на ўрачыстасьцях 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі кардынал Клаўдыё Гуджэроці 26 кастрычніка наведаў Юбілей моладзі ў Брэсьце. Ён папрасіў моладзь «занесьці благаслаўленьне» ад імя Папы Льва XIV усім, хто чакае падтрымкі, суцяшэньня, надзеі: «Не толькі людзям, але таксама ўсёй краіне, якая не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай, забытай усімі. Бог любіць усіх і жадае, каб усе жылі ў радасьці і шчасьці. Гэта таксама пажаданьне католікаў усяго свету, скіраванае да вас». Кардынал папрасіў маліцца за Папу, за мір і згоду ва ўсім сьвеце. Клаўдыа Гуджэроці з 2011 па 2015 год быў апостальскім нунцыем у нашай краіне. У верасьні 2012 года Клаўдыа Гуджэроці зрабіў візіт у турмы, дзе ўтрымліваліся беларускія палітычныя зняволеныя. Таксама спрычыніўся да вяртаньня ў краіну Тадэвуша Кандрусевіча, якога ўлады ў 2020 годзе не пускалі назад. Нунцый Гуджэроці неаднаразова маліўся на Дзяды ў Курапатах, а калі быў нунцыем у Вялікабрытаніі, перыядычна наведваў Беларускую бібліятэку імя Скарыны ў Лондане.

Летува зачыніла мяжу з Беларусьсю Мяжа Беларусі з Лутувай застаецца закрытай як мінімум да серады. Пасьля паседжаньня ўраду с
Летува зачыніла мяжу з Беларусьсю Мяжа Беларусі з Лутувай застаецца закрытай як мінімум да серады. Пасьля паседжаньня ўраду стане вядома, ці застанецца яна закрытай і надалей. «Мы ўжо падрыхтавалі рашэньне аб закрыцьці мяжы з Беларусьсю на неакрэсьлены тэрмін», — паведаміла прэм’ер-міністр краіны Інга Ругінене. Паводле яе, выключэьнні будуць дзейнічаць толькі для дыпламатычнай пошты, а таксама для грамадзян Літвы і ЕС, якія вяртаюцца з тэрыторыі Беларусі. Увесь астатні рух будзе спынены. Прычынай закрыцьця называюцца паветраныя зонды з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія залятаюць на тэрыторыю Летувы з Беларусі. З-за іх пралётаў неаднаразова зачыняўся віленскі аэрапорт. Праўда, застаецца не да канца ясным пытаньне, якім чынам закрыцьцё наземнай мяжы дапаможа спыніць паветраныя шары з цыгарэтамі.

Кітайскія дзяржаўныя нафтавыя гіганты прыпынілі закупкі расейскай нафты з-за новых амэрыканскіх санкцый супраць РФ, — Reuters
Кітайскія дзяржаўныя нафтавыя гіганты прыпынілі закупкі расейскай нафты з-за новых амэрыканскіх санкцый супраць РФ, — Reuters Гаворка ідзе пра кампаніі PetroChina, Sinopec, CNOOC і Zhenhua Oil. Прынамсі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве яны ўстрымаюцца ад закупак расейскай нафты, якая дастаўляецца па моры.

Дзьмітры Мядзьведзеў: "ЗША — наш праціўнік, а іх гаваркі “міратворац” цяпер поўнасьцю стаў на сцежку вайны з Расеяй. Трамп ца
Дзьмітры Мядзьведзеў: "ЗША — наш праціўнік, а іх гаваркі “міратворац” цяпер поўнасьцю стаў на сцежку вайны з Расеяй. Трамп цалкам салідарызаваўся з вар'яцкай Эўропай"

700 транспартных кампаніяў Летувы "рашуча раскрытыкавалі" рашэньне летувійскіх уладаў аб часовым закрыцьці сухапутных пераход
700 транспартных кампаніяў Летувы "рашуча раскрытыкавалі" рашэньне летувійскіх уладаў аб часовым закрыцьці сухапутных пераходаў з Беларусьсю У сераду Летува прыкладна на шэсьць з паловай гадзінаў закрыла памежныя пераходы з Беларусьсю. Рашэньне аб закрыцьці двух адзіных пунктаў пропуску на мяжы з Беларусьсю ў начны час было прынята пасьля таго, як з тэрыторыі Беларусі ў Летуву заляцела некалькі дзясяткаў паветраных шароў з кантрабандай, што таксама парушыла працу Вільнюскага аэрапорту. Летувіская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільнага транспарту Linava, якая аб’ядноўвае больш за 700 транспартных кампаніяў, заявіла, што рашуча крытыкуе рашэньне аб закрыцьці сухапутных пераходаў з Беларусьсю. «Дзяржаўныя ўстановы маюць права і абавязак забясьпечваць бясьпеку паветранай прасторы, але прынятае ў дадзеным выпадку рашэньне выклікае сур’ёзныя сумневы ў яго суразьмернасьці. Паветраны інцыдэнт ня можа быць падставай, каб паралізаваць аўтамабільныя перавозкі», — заявіў Раулінайціс у прэс-рэлізе. Паводле яго, падобныя дзеяньні непасрэдна б’юць па транспартным сэктары, работнікі якога і без таго сутыкаюцца з невыноснымі ўмовамі чаканьня на мяжы. Прадстаўнік памежнай службы адзначыў, што ў параўнаньні з папярэднімі днямі сытуацыя істотна не зьмянілася: чэргаў на пунктах пропуску не назіралася, а нэгатыўнай рэакцыі пасажыраў таксама не было.

❗️Расея нанесла ўдар трыма дронамі па дзіцячаму садку ў Харкаве
+5
❗️Расея нанесла ўдар трыма дронамі па дзіцячаму садку ў Харкаве

Цяпер за захоўваньне дронаў беларусам пагражае да 2 гадоў турмы Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць крымінальную адказнась
Цяпер за захоўваньне дронаў беларусам пагражае да 2 гадоў турмы Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць крымінальную адказнасьць за выкарыстаньне дронаў у Беларусі. За незаконны ўвоз, захоўваньне, абарот, эксплуатацыю або выраб грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў цяпер пагражае сур’ёзнае пакараньне. У першы раз прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (ад 840 да 2100 рублёў). Калі трапіцца другі раз — можна апынуцца за кратамі на тэрмін да 2 гадоў.

У пачатку кастрычніка адбыліся чарговыя затрыманьні па «справе Гаюна» Як паведамляе «Вясна», на гэты момант вядома пра як мін
У пачатку кастрычніка адбыліся чарговыя затрыманьні па «справе Гаюна» Як паведамляе «Вясна», на гэты момант вядома пра як мінімум 106 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясьцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Па звестках «Вясны», напачатку кастрычніка затрымлі мінімум двух мужчын. "Беларускі Гаюн" — праект блогера Антона Матолькі (фактычна, бот і канал на расейскай платформе Тэлеграм), створаны 20 лютага 2022 году, куды неабыякавыя беларусы дасылалі інфармацыю пра перасоўваньне тэхнікі расейскіх акупантаў па тэрыторыі Беларусі. Даволі цьмяным чынам у лютым 2025 г. спецслужбы атрымалі доступ да ўсіх кантактаў гэтага чат-боту. Як патлумачыў Антон Матолька, адбылося гэта праз ягоную памылку. У выніку, ужо каторы месяц у Беларусі адбываюцца арышты і судзілішчы патрыётаў бацькаўшчыны.

Як беларускія дабраахвотнікі ваююць на Харкаўшчыне Украінскі дакументальны фільм пра нашых герояў. https://youtu.be/bx4HVCQpOHU?si=PyXoT9g6-pOqIniG