Screenka - кантэнт па-беларуску
Ir al canal en Telegram
847
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
+4930 días
Archivo de publicaciones
Repost from N/a
Ну што, пачынаем новы сезон Сховішча. Сёння дзень прэм'еры, запрашаю на прагляд! Сховішча S03E01 - Хто ты?
Ну што ж, адмін Скрынкі і Belmovie вырушылі ў горад кахання, што б гэта ні азначала. Таму ўсе рэлізы, пераклады і астатняе пераносяцца на другую палову ліпеня. Не крыўдуйце, калі ласка, калі і талеры будуць налічвацца са спазненнем. Адзіны спосаб з намі звязацца - напісаць у паведамленні канала.
Вяршыня ўжо ў вольным доступе: https://screenka.com/movie-details/viarsynia-agucka
Апоўначы гэты пост стане гарбузом будзе выдалены, так што захоўвайце сабе спасылкі. Зараз раскажам вам, як атрымаць бонусныя талеры.
Талеры на Скрынцы - гэта эквівалент даляраў. Атрымаць іх можна за данаты Скрынцы. З імі на сайце можна рабіць шмат чаго, так што штука гэта карысная. На жаль, даводзіцца спаганяць камісію, бо з нас яе таксама спаганяюць. Улічвайце гэта, калі запланавалі атрымаць канкрэтную суму талераў.
Дык вось, падтрымаць нас можна па наступных спасылках:
Спасылка 1 (камісія каля 30%)
Спасылка 2 (камісія 21.7%)
Спасылка 3 (камісія каля 24%)
Калі падтрымліваеце нас па спасылцы 1, мы напішам вам на пошту, якая прывязаная да акаўнта, цягам 24 гадзін. Калі падтрымліваеце па спасылках 2 і 3, калі ласка, пакідайце нам нейкую інфармацыю пра тое, як з вамі можна звязацца, каб аддаць бонусы.
Усё проста, так што чакаем. Калі ёсць пытанні, пішыце сюды. Дзякуй за ўвагу!
УВАГА! Гэта не чарговае выманьванне вашых грошай, а інфармацыя пра тое, як вы можаце скарыстаць ужо выманеныя 😁
Вітаю, падпісчыкі і падпісчыцы! Гэты пост накіраваны на тых, у каго ёсць бонусныя талеры і на тых, хто плануе іх прыдбаць. Сёння падлічылі фінансавыя вынікі на Скрынцы за чэрвень, і атрымалі цікавую лічбу. Карыстальнікі аддалі менш за 20% бонусных талераў, што ўжо ёсць у іх на рахунках. Таму лічу, што трэба патлумачыць, на што іх можна выдаткоўваць, каб вы не сядзелі з імі, як цмок на золаце, бо інфляцыя ж і ўсё такое.
1. Можна падтрымаць аўтараў. На кожнай старонцы з відэа ёсць кнопка "Данат аўтарам". Трэба проста націснуць на яе, увесці суму, адправіць данат - усё, цяпер вы аддзячылі аўтарам за створаны кантэнт. Так, у кагосьці ёсць іншыя спосабы, як іх можна падтрымаць, а ў кагосьці няма, таму любая вашая падзяка не будзе лішняй. Так што калі штосьці спадабалася - падтрымайце аўтараў.
2. Можна падтрымліваць Скрынку. Вы можаце аформіць падпіску на сайце - усе грошы, атрыманыя з гэтых падпісак, пойдуць на аплату хостынгу і відэахостынгу. У чэрвені, напрыклад, выдаткі склалі 41 даляр, а падпіскамі мы атрымалі 30 даляраў. Так, дэфіцыт невялікі, але з кожным месяцам сума будзе расці, таму не забывайцеся таксама і пра падпіску на сайце, каб ён працаваў устойліва і з вялікай колькасцю бясплатнага кантэнту.
3. Можна купляць кантэнт у раннім доступе. Яго няшмат, але ён ёсць. Знаходзьце на галоўнай блок "Ранні доступ" і глядзіце кантэнт раней за ўсіх.
4. Можна паскараць пераклад фільмаў і серыялаў. На сайце ёсць кантэнт, пазначаны словамі "Папярэдні заказ". Знайсці такі кантэнт можна ў блоку "Паскорыць пераклад" на галоўнай старонцы. Можна купіць кантэнт загадзя ці зрабіць папярэдні данат кантэнту, які яшчэ перакладаецца, каб аўтары паспяшаліся. У чэрвені, напрыклад, дзякуючы ТОЛЬКІ такой падтрымцы, былі перакладзеныя серыі праектаў "Дом Цмока" і "Мядзведзь".
5. Можна заказваць пераклад фільмаў і серыялаў (субцітрамі) - на галоўнай ёсць і такі блок, але гэта толькі для багачоў 🤑
Ну а калі ў вас яшчэ няма бонусных талераў, то сёння а 22-й на дзве гадзіны з'явіцца пост-прывід, дзе будуць апісаныя спосабы, як іх атрымаць. Або пішыце нам у паведамленні канала.
Дзякуй за ўвагу!
Ужо ў пятніцу адбудзецца прэм'ера 3 сезона серыяла "Сховішча". Нагадаем, што цяпер у вас ёсць магчымасць павысіць імпэт і хуткасць перакладчыкаў бонуснымі талерамі на сайце.
Інфармацыя пра бонусныя талеры. Каб даведацца, як іх можна атрымаць (праз данаты), пішыце ў паведамленні канала. Часам на кароткі тэрмін інфармацыя пра спосабы таксама будзе размяшчацца на канале, не прапусціце.
Пакуль што на пераклад 3 сезона атрыманыя тры талеры. Падтрымаць пераклад можна папярэднім заказам 1 серыі 3 сезона ці данатам на любой старонцы серыяла. Ну і тут ёсць нюанс. Як заўжды, мой адпачынак прыпадае на выхад гучных прэм'ер, і ў гэтым годзе гэта закране серыялы "Сховішча" і "Дом Цмока". І калі пераклад "Дому Цмока" выйдзе потым са спазненнем, то ў Timothy Clement будуць добрыя навіны пра "Сховішча" ў яго ТГ-канале, падпісвайцеся: https://t.me/pernikidigital
Іншы кантэнт, які можа выйсці па-беларуску ў хуткім часе пасля сусветнай прэм'еры:
1. Лакі, 1 сезон (прэм'ера - 15 ліпеня, сабраны 1 талер)
Дзякуй за ўвагу!
Самурай Джэк (1 сезон, 6 серыя - Джэк і ваярка) з субцітрамі
Пераклад: ГУЛЕЦ
Краіна: ЗША
Сюжэт: Джэку дапамагае даволі ўмелая ваярка, якая мае свае таямніцы — разам яны шукаюць магічны камень, які дапаможа самураю вярнуцца назад у мінулае.
Жанр: фэнтэзі, экшн, трылер, драма, камедыя
У галоўных ролях: Філ ЛаМар, Мака, Кевін Майкл Рычардсан, Грэй ДэЛайл, Джэф Бенет, Тара Стронг
Стваральнік: Гендзі Тартакоўскі
Глядзець і падзякаваць перакладчыку
Падтрымаць перакладчыка на Patreon
Спампаваць субцітры
Падтрымаць Скрынку
Абсэсія (2025) з агучкай
Пераклад і агучка: Кавярня
Краіна: ЗША
Сюжэт: Зламаўшы таямнічую "Вярбу аднаго жадання", каб заваяваць сэрца каханай, безнадзейны рамантык атрымлівае менавіта тое, чаго прасіў, але неўзабаве выяўляе, што некаторыя жаданні маюць цёмны, злавесны бок.
Жанр: жахі, меладрама, трылер
У галоўных ролях: Майкл Джонстан, Індэ Наварэт, Купер Томлінсан, Меган Лоўлес, Эндзі Рыхтэр
Рэжысёр: Кары Баркер
Глядзець і падзякаваць аўтарам
Падтрымаць аўтараў
Падтрымаць Скрынку
Дом Цмока (3 сезон, 2 серыя - Каралеўская прыстань) з субцітрамі
Пераклад: Belmovie
Краіна: ЗША
Сюжэт: Пакуль Алісэнт рызыкуе ўсім, каб выканаць сваю частку дамовы, Рэйніра мусіць вырашыць, ці варты Жалезны Трон такіх страт.
Жанр: фэнтэзі, баявік, прыгоды, драма, меладрама
У галоўных ролях: Мэт Сміт, Эма Д’Арсі, Алівія Кук, Рыс Іванс, Стыў Тусэн, Іў Бэст, Фаб'ен Франкель, Том Глін-Карні, Эван Мітчэл
Глядзець і падтрымаць перакладчыка
Падтрымаць пераклад 3 серыі
Падтрымаць Скрынку
Я легенда (2007) з агучкай і субцітрамі
Пераклад: Timothy Clement
Агучка: duckling, GomZik, Spravavy, Vožyk, Windraj, Ena, Daruta, Xeni@
Краіна: ЗША, Вялікабрытанія
Сюжэт: Праз гады пасля таго, як вірус забіў большую частку чалавецтва і ператварыў астатніх у монстраў, адзіны ацалелы ў Нью-Ёрку мужна змагаецца за тое, каб знайсці лекі.
Жанр: трылер, сайфай, драма
У галоўных ролях: Уіл Сміт, Эліс Брага, Чарлі Тахан, Салі Рычардсан-Уітфілд, Уілау Сміт, Дэрэл Фостэр
Рэжысёр: Фрэнсіс Лоўрэнс
Глядзець і падзякаваць аўтарам
Падтрымаць Скрынку
Законапаслухмяны грамадзянін (2009) з субцітрамі
Пераклад: Timothy Clement
Краіна: ЗША
Сюжэт: Расчараваны ў правасуддзі мужчына вырашае ўзяць усё ў свае рукі, пасля таго, як здзелка аб прызнанні віны вызваляе аднаго з забойцаў яго сям'і.
Жанр: крымінал, трылер, драма
У галоўных ролях: Джэрард Батлер, Джэймі Фокс, Леслі Біб, Колм Міні, Брус МакГіл, Майкл Ірбі, Грэгары Ітцын
Рэжысёр: Ф. Гэры Грэй
Глядзець і падзякаваць перакладчыку
Падтрымаць Скрынку
Самурай Джэк (1 сезон, 5 серыя - Джэк у космасе) з субцітрамі
Пераклад: ГУЛЕЦ
Краіна: ЗША
Сюжэт: Самурай знаёміцца з групай вучоных, якія таемна будуюць ракету, каб збегчы ад прыслужнікаў Аку. Калі яны даведваюцца пра бяду Джэка, вучоныя знаходзяць спосаб адправіць яго назад у мінулае.
Жанр: фэнтэзі, экшн, трылер, драма, камедыя
У галоўных ролях: Філ ЛаМар, Мака, Кевін Майкл Рычардсан, Грэй ДэЛайл, Джэф Бенет, Тара Стронг
Стваральнік: Гендзі Тартакоўскі
Глядзець і падтрымаць перакладчыка
Падтрымаць перакладчыка на Patreon
Спампаваць субцітры
Падтрымаць Скрынку
Трон: Арэс (2025) з субцітрамі
Пераклад: Spravavy
Рэдактура: ENA
Краіна: ЗША, Канада, Новая Зеландыя
Сюжэт: Высокатэхналагічная праграма Арэс адпраўляецца з лічбавай Сістэмы ў рэальны свет з небяспечнай місіяй.
Жанр: сайфай, прыгоды, баявік
У галоўных ролях: Джарэд Лета, Грэта Лі, Джэф Брыджэс, Эван Пітэрс, Джодзі Цёрнер-Сміт, Джыліян Андэрсан, Хасан Мінхадж
Рэжысёр: Ёахім Ронінг
Глядзець і падзякаваць аўтарам
Падтрымаць Скрынку
Трон: Спадчына (2010) з агучкай
Пераклад: Savavožyk
Рэдактура: ENA
Агучка: GomZik, Алесь Гулевіч, Nuish, Spravavy, duckling, ENA, Ягор Цюкін, kiryla, Arciom
Гукаапрацоўка: Arciom
Краіна: ЗША, Індыя, Вялікабрытанія, Мексіка, Японія, Канада
Сюжэт: Сын праграміста Фліна ў пошуках свайго бацькі апынаецца ў віртуальным сусвеце, дзе сустракае злога двайніка свайго бацькі і ўнікальную саюзніцу, якая нарадзілася ў лічбавым сусвеце.
Жанр: сайфай, прыгоды, баявік
У галоўных ролях: Джэф Брыджэс, Гарэт Хэдлунд, Алівія Уайлд, Брус Бакслейтнер, Джэймс Фрэйн, Бо Гарэт, Майкл Шын
Рэжысёр: Джозеф Касінскі
Глядзець і падзякаваць аўтарам
Падтрымаць Скрынку
Трон (1982) з агучкай і субцітрамі
Пераклад: Savavožyk
Рэдактура: ENA
Агучка: GomZik, Spravavy, Arciom, Atruta, duckling, kiryla, Ягор Цюкін, ENA
Гукаапрацоўка: Arciom
Краіна: ЗША, Тайвань, Японія, Вялікабрытанія
Сюжэт: Камп'ютэрнага хакера выкрадаюць у лічбавы свет і прымушаюць удзельнічаць у гладыятарскіх гульнях, дзе яго адзіны шанец выратавацца — гэта дапамога гераічнай праграмы бяспекі.
Жанр: сайфай, прыгоды, баявік
У галоўных ролях: Джэф Брыджэс, Брус Бакслейтнер, Дэвід Уорнер, Сіндзі Морган, Барнард Х'юз, Дэн Шор, Пітэр Юрасік
Рэжысёр: Стывен Лісбергер
Глядзець і падтрымаць аўтараў
Падтрымаць Скрынку
Мядзведзь (3 сезон, 1 серыя - Заўтра) з субцітрамі
Пераклад: Belmovie
Краіна: ЗША
Сюжэт: Наступны дзень і дні, якія да яго прывялі.
Жанр: драма, камедыя
У галоўных ролях: Джэрэмі Ален Уайт, Аё Эдэбіры, Эбан Мос-Бахрах, Лаянэл Бойс, Ліза Калон-Заяс, Эбі Эліят
Глядзець і падзякаваць перакладчыку
Папярэдні заказ 2 серыі
Падтрымаць Скрынку
Repost from Ружовая Купіна
+3
🧑🍳 Серыял «Мядзведзь» афіцыйна завершаны
Ноччу на стрымінгавым сервісе Hulu адбылася прэм’ера пятага і апошняга сезона шоу.
Як вам праект?
#Мядзведзь
Пакуль адстаём, але хутка на сайце выйдзе 1 серыя 3 сезона з субцітрамі.
Самурай Джэк (1 сезон, 4 серыя - Джэк, вулі і крычэлайты) з субцітрамі
Пераклад: ГУЛЕЦ
Краіна: ЗША
Сюжэт: Намагаючыся здабыць сабе ежу, Джэк дапамагае маленькім крычэлайтам злавіць беглага вулі. Але калі яны запрашаюць яго ў сваю вёску на вячэру, Джэк пачынае падазраваць, што тут усё нешта не так.
Жанр: фэнтэзі, экшн, трылер, драма, камедыя
У галоўных ролях: Філ ЛаМар, Мака, Кевін Майкл Рычардсан, Грэй ДэЛайл, Джэф Бенет, Тара Стронг
Стваральнік: Гендзі Тартакоўскі
Глядзець і падтрымаць перакладчыка
Падтрымаць перакладчыка на Patreon
Спампаваць субцітры
Падтрымаць Скрынку
Асоба інтарэсу (1 сезон, 18-23 серыі - ФІНАЛ СЕЗОНА) з субцітрамі
Пераклад: Ciulenia.
Рэдактура: Pan Litoŭski.
Краіна: ЗША
Сюжэт: Былы агент ЦРУ Джон Рыз, які нібыта загінуў, наймаецца таямнічым тэхналагічным мільярдэрам і геніем праграмнага забеспячэння Гаральдам Фінчам, каб прадухіліць гвалтоўныя злачынствы ў Нью-Ёрку з дапамогай праграмнага забеспячэння для назірання.
Жанр: сайфай, баявік, трылер, драма, крымінал, дэтэктыў
У галоўных ролях: Джым Кэвізел, Майкл Эмерсан, Кевін Чэпмен, Тараджы П. Хэнсан, Эмі Акер, Сара Шахі
Глядзець і падтрымаць перакладчыцу
Папярэдні заказ 1 серыі 2 сезона
Падтрымаць Скрынку
¡Ya disponible! Investigación de Telegram 2025 — los principales insights del año 
