cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

dissidentby

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 148
Suscriptores
-124 horas
-27 días
-2130 días
Distribuciones de tiempo de publicación

Carga de datos en curso...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Análisis de publicación
MensajesVistas
Acciones
Ver dinámicas
01
#dissidentby ⚡️Вынікі Марафону Лістоў: 500! Менавіта столькі вестачак адправяцца ці ўжо адправіліся да нашых палітвязняў у Беларусі. 🤔 Чаму важна пісаць лісты ў 2024? - ёсць магчымасць, што менавіта ваш ліст трапіць да адрасата, а значыць дапаможа захаваць чалавеку сваё фізічнае і ментальнае здароўе (па сакрэту, ведаем, што лісты даходзяць нават у калоніі!..); - гэта нагадвае рэпрэсіўнай сістэме Беларусі аб тым, што ніхто не забыўся пра злачынствы і ўвесь свет пільна сочыць за лёсам палітычных зняволеных; - калі вы збіраецеся афлайн для напісання лістоў - гэта стварае кам'юніці і дазваляе дзяліцца досведам і падтрымліваць палітвязняў у доўгатэрміновай перспектыве, а таксама ствараць інфанагоду і трымаць пытанне палітвязняў у Беларусі на парадку дня. 🤨 Што рабіць, каб ліст дакладна трапіў да чалавека? ! Захоўвайце фотаздымак сваей паштоўкі або ліста ў нашым Банку Лістоў. Мы атрымалі запыты на лісты ад 55 чалавек і кожн_ая была ўдзячна за тое, што вы пісалі, а значыць памяталі і падтрымлівалі! ✈️ Напісаць ліст бясплатна вы заўсёды можаце праз наш сайт. 🥰 Вялікі дзякуй усім, хто піша, а таксама валанцёрам і валанцёркам суполак і ініцыятываў па напісанні лістоў!
4202Loading...
02
#dissidentby 🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння! 👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў чэрвені. ❓Як можна павіншаваць? - даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby; - правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце; - зрабіць данат на карысць палітвязняў (!не з беларускай карткі). ☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца. ▪️ Наш бот: @dissidentby_bot 👍 Канструктар перадач ТУТ
1321Loading...
03
#dissidentby 🔗 29 траўня пачнуць судзіць затрыманую керамістку Алену Карпенка. Допіс пра затрыманне дзяўчыны з'явіўся ў малавядомым канале «Вострая тарка», які вядуць праўладныя журналісты з Магілёва. Алену затрымалі каля выбарчага ўчастка. Па легендзе прапаганды, яна «грукалася ў закрытыя дзверы пасля сканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу». Нейкі час дзяўчына працавала архітэктарам, а пасля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам. Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт. Хутчэй за ўсе, пасля арышту яна не выйшла і яе перавялі ў СІЗА. 29 траўня ў судзе Ленінскага раёну горада Магілёва Алёну Карпенка будуць судзіць па ч.2 арт. 367 КК РБ "Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта".
2947Loading...
04
#dissidentby З 23 па 25 траўня ў Празе праходзіў вялікі Кангрэс праваабарончых сілаў Беларусі пад назвай #WithoutJustCause. Мы з радасцю прынялі ўдзел у такой знакавай і беспрэцэдэнтнай падзеі, якая сабрала ў сценах Карлавага Універсітэта практычна ўсе праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы дапамогі, фонды і аб'яднанні. Таксама мерапрыемства наведалі шэраг беларускіх і эўрапейскіх палітыкаў. 💎Адпаведна высокаму ўзроўню мерапрыемства, наша каманда выступіла з дакладам па дагэтуль невядомаму аспекту палітычнага зняволення - пытаннем біялагічных наступстваў рэпрэсій. Абапіраючыся на працы такіх вядучых спецыялістаў у галіне нейрабіялогіі, як Роберт Сапольскі, выкарыстоўваючы пры падрыхтоўцы яго курсы лекцый у сценах Стэнфарда, а таксама з прыцягненнем ведаў са старонак Юваля Харары, Рычарда Докінза і іншых, мы распавялі аб тым, як сур'ёзна і практычна бяззваротна зьмяняецца арганізм у выніку жахлівых практык беларускага рэжыму. 🏴Таксама на нашу каманду легла роля расказаць пра тое, што перажываюць у зняволенні анархіст_кі зараз і што перажывалі яшчэ да 2020 года. Марына падрабязна апісала практыкі ізаляцыі і ціску, жорсткасць і цынізм, з якімі дыктатура заўсёды пераследавала і працягвае пераследваць удзельнікаў і ўдзельніц анархічнага руху. Увогуле мы засталіся вельмі задаволеныя кангрэсам, які аказаўся найбольш інфарматыўным і канструктыўным мерапрыемствам у рамках падтрымкі палітычных зняволеных і абароны правоў чалавека за апошнія гады. 🫰Глядзім наперад з надзеяй на працяг працы і развіццё супрацоўніцтва з усімі калегамі і каляжанкамі, а таксама людзьмі добрай волі.
6064Loading...
05
#dissidentby 🟡 21 траўня - дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка. 🖥 Сёння мы запускаем старонку са статыстыкай, якая адлюстроўвае крымінальны палітычны пераслед у Беларусі па сабраных намі дадзеным з 2020. Вы можаце там знайсці лічбы, а таксама вынікі апытання больш за 60 вязняў па ўмовах утрымання ў розных установах. Статыстыка даступна на трох мовах: беларуская, руская і ангельская. Таму смела дзяліцеся са свамі замежнымі сябрамі і сяброўкамі, калі распавядаеце пра Беларусь! Спасылки: https://stat.dissidentby.com (з VPN) https://stat.stayrebel.fun (без VPN) 🔻А сёння а 19.00 чакаем вас на Вечары Салідарнасці ў Познані! Вы можаце далучыцца ў іншых гарадах да Марафону Лістоў афлайн або прыняць удзел анлайн! 🔔 Дзень палітвязня, расклад мерапрыестваў: https://prisonersday.info
2 75325Loading...
06
Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну Пра гэта паведамляе яе муж. 19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма. Па звестках, яна мусіла вызваліцца 21 траўня. Два тыдні таму над ёй устанавілі прэвентыўны надзор у судовым парадку.
71610Loading...
07
Media files
5711Loading...
08
#dissidentby 🔗 У Менску затрымана Алёна Церашкова - сківіцава-тваравы хірургіня, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо. Алёна - сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі. Папярэдне Алёну вінавацяць па арт. 342 ч.1. Верагодна, жанчына знаходзіцца ў СІЗА. У сям'і дома чацвера дзяцей.
77313Loading...
09
🌿Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў! 🔹18 траўня 🇬🇧Эдынбург, 13:00 Holyrood park car park. 🔹19 траўня 🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square. Падрабязнасці 🇺🇸Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці 🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13 🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку 🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino. Падрабязнасці 🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa 🔹20 траўня 🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх. Падрабязнасці 🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3. Падрабязнасці 🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Падрабязнасці 🇲🇪Падгорыца, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Bogart Craft Beer and Coffee Pub. Падрабязнасці 🔹21 траўня 🇵🇱Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню». Падрабязнасці 🇵🇱Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці 🇮🇹Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці 🇱🇹Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці 🇵🇱Варшава, 17:00 - 20:00. «Марафон лістоў», Беларускі Моладзевы Хаб. Падрабязнасці 🇵🇱Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1 🇵🇱Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці 🇵🇱Уроцлаў, 18:00. Рынак ля фантану. Падрабязнасці 🇱🇹Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a 🇨🇭Цюрых, 18:30 - 19:30, Züghusplatz. Падрабязнасці 🇸🇪Стакгольм 18:30. Sergels torg. 🇵🇱Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці 🇱🇹Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча 🇬🇪Тбілісі, 19:00. Лісты палітвязням, 100 метраў ад ст.м. «Тэхнічны ўніверсітэт». Падрабязнасці і рэгістрацыя 🇬🇪Батумі, 19:00. Плошча Еўропы 🇱🇹Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere 🇱🇹Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Рэгістрацыя 🇸🇪Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмсілаў Беларусі 🔹23 траўня 🇪🇪Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя 🇲🇪Будва, 19:00. Паказ фільма «Беларусь 23.34», Reforum Space. Падрабязнасці 🔹23-25 траўня 🇨🇿Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі 🔹26 траўня 🇵🇱Варшава, 19:00, Музей Вольнай Беларусі, спектакль «Мора Хрысціны». Падрабязнасці і квіткі 🔹Анлайн 🌐Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115244 ❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас ✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
5123Loading...
10
#dissidentby 21 траўня - Дзень палітзняволеных. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. ▶️ Так, 21 траўня а 19.00 у Познані пачнем вечар салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Разам з вамі мы паглядзім караткаметражны фільм пра ідэі свабоды і барацьбы, падпішам прыгожыя паштоўкі ў межах "Марафону лістоў", а таксама вы пазнаемімся з сакрэтным госцем і станеце сведкамі неверагоднай беларускай гісторыі перапляцення лёсаў! 💎 Акрамя таго, мы прэзентуем новы мерч у limited edition версіі, які створаны па малюнку з-за кратаў палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава, асуджанага на 20 гадоў і 11 месяцаў зняволення. 100% сродкаў ідуць на падтрымку палітвязняў у Беларусі. 🔖 19.00 21 траўня, Познань Pakoj 202 (F.Nowowiejskiego 46)
3 79627Loading...
11
#dissidentby 17 траўня - Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (IDAHOT). Усе роўныя/розныя! У Беларусі прадстаўнікі і прадстаўніцы ЛГБТК-супольнасьці нярэдка трапляюць пад пераслед і з'яўляюцца стыгматызаванай групай не толькі за кратамі, але ў грамадстве. Таму спецслужбы выкарыстоўваюць сэксуальную арыентацыю чалавека для маральнага ціску і стварэння невыносных умоваў у зняволенні. Акрамя таго, у лютым у Беларусі падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін» і за «добраахвотную адмову нараджаць дзяцей» («чайлдфры»). У красавіку Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці. 🖥 Трансгендерная беларуска Т. после эвакуации из страны рассказала ужасающие подробности своего задержания: избиения, издевательства и пытки электрошокером
7873Loading...
12
#dissidentby 🎤 KITA SUPPORT DAY 👑 18 траўня а 18.30 на сквоце Розбрат у Познані адбудзецца беніфітавая імпрэза для падтрымкі былой палітзняволенай Крысціны Чаранковай. 🔥 У праграме: абмеркаванне кнігі Д.Оруэла «Даніна Каталоніі», прагляд фільму К.Лоўча «Зямля і воля», піца, гульні і віктарына з прызамі, караоке, дыджэйскі сэт. 💎 Усе сабраныя сродкі будуць перададзены Крысціне ў якасці "пад'ёмных". Таксама будзе магчымасць набыць мерч ад dissidentby і такім чынам падтрымаць Кіту! 18.05 18.30 ROZBRAT (Pułaskiego 21A, Poznań)
1 03920Loading...
13
✔️Вітаначкі сябры і сяброўкі! 👉 Неўзабаве "Дзень палітвязня" і мы ўпэўненыя, што кожны чалавек за кратамі варты падтрымкі. Таму мы аб'яўляем "Марафон лістоў", які пачнецца ад сённяшняга дня і завяршыцца 24 траўня. Пасля гэтага мы падлічам колькасць адпраўленых лістоў і спадзяемся, што кожны з палітвязняў атрымае свой. Як далучыцца: 1) 21 траўня з 17:00 да 20:00 адбудзецца афлайн сустрэча, дзе з дапамогай нашых валанцёраў і валанцёрак вы зможаце напісаць ліст, ці падпісаць паштоўку. Таксама вас чакаюць падарункі ад Dissidentby для самых актыўных удзельнікаў: за 5 лістоў - пін па малюнках палітвязняў за 10 лістоў - шопер Dissidentby за 15 лістоў - цішотка Dissidentby (колькасць падарункаў абмежаваная і атрымаць іх можна будзе толькі на сустрэчы афлайн) Таксама вы можаце прынесці свае лісты ў Беларускі Моладзевы Хаб да 24 траўня і мы іх адправім. 2) Мы ведаем, што вы пішаце лісты па ўсім свеце і адпраўляеце іх самастойна! Далучайцеся да нашага марафону, напішыце нам колькі лістоў у вас атрымалася напісаць і адправіць і мы залічам іх у агульны рэзультат! Дэдлайн 24 траўня. Пісаць можна сюды (на адзін з акаўнтаў): @listy_by - Напішы ліст палітвязню @Dahary_nahami - Dissidentby @by4by - Беларускі Моладзевы Хаб Калі вы суполка, якая рэгулярна піша лісты палітвязьням - арганізуйце сустрэчу пад час Марафону і напішыце нам. 3) Нашыя сябры і партнёры, якія далучаюцца да "Марафону лістоў": Dissidentby Вольныя паштоўкі Палітвязанка Майстэрня паштовак салідарнасці Пішыце праз анлайн формы і прыходзьце на іх сустрэчы! А таксама заклікаем запампоўваць ўсё напісанае ў Банк лістоў - захаванне лістоў дазваляе іх даставіць людзям, негледзячы на ўсе перашкоды. Мы ведаем, што людзей, якія выходзяць на волю, гэта кранае да слёз, бо гэта значыць, што пра іх не забывалі. Тут сабралі адказы на самыя частыя пытанні. ✅ Далучайцеся да "Марафону лістоў"- разам мы зможам зрабіць больш! Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
4181Loading...
14
https://docs.google.com/forms/d/1YssC-CkvjaCdWNbxc0nBXgfGIbYsS21bpFVtm6hdP5A
10Loading...
15
🫴 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі! Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці. ✨ Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, Association of Belarusian Business Abroad, Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі і "Талака"! Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям, даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нязгодамі. Хто можа стаць удзельнікам акцыі: ✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без) ✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці Сабраныя сродкі пойдуць на: 🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры; 🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.; 🔺 спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол; 🔺 рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы. На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня. ❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму. Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram без запаўнення формы. Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні. ✔️ Кантакты Dissidentby у апісанні канала.
3840Loading...
16
Анонс: выстава “Беларускі мартыралог” у Варшаве 15 мая а 14 гадзіне ў цэнтры Варшавы адбудзецца адкрыццё выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай, а таксама пройдзе перформанс "Беларускія палітвязні гавораць" аўтарства Наталлі Гарковіч («Хрысціянская візія»). Выстава партрэтаў палітвязняў будзе праходзіць у самым цэнтры Варшавы на адкрытай прасторы напрацягу двух месяцаў, да 16 чэрвеня 2024 года. Запрашаем усіх на адкрыццё і да наведвання выставы! Мерапрыемства арганізуюць: Wolskie Centrum Kultury; M.S.T. Warszawy; Wojewoda Mazowiecki, «Хрысціянская візія». Праект наведаў многія гарады Еўропы: Страсбург, Брусэль, Вільнюс, Брно, Мюхен, Ольштын, Люблін. Сачыць за праектам можна тут. «Хрысціянская візія» распачала і стварае у партнерстве з Фондам Беларускай Салідарнасці BYSOL каталог партрэтаў, які «Хрысціянская візія» размяшчае на сваім сайце. Адрас: plac Bankowy 3/5 Уваход вольны.
3975Loading...
17
#dissidentby Вестачка на волю ад палітвязня да неабыякавых людзей, якія падтрымліваюць яго і іншых зняволеных у Беларусі 💔
6 02515Loading...
18
#dissidentby ☄️ Ірына Алябовіч зламала шыйку сцягна ў калоніі. Такую інфармацыю перадалі іншыя зняволеныя, якія кантактавалі з жанчынай. У 2022 годзе, калі жачнына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайна атрад і мае хадункі. Ірына Алябовіч - пенсіянерка, была асуджана за каментары ў сацыяльных сетках, у тым ліку за "абразу" намесніка міністра МУС Мікалая Карпянкова. Да суда знаходзілася ў СІЗА КДБ. У выніку жанчыну асудзілі на 3 гады зняволення. Вядома, што Ірына мае праблемы з ціскам і цукровы дыябет. ✉️ Падтрымаць Ірыну Алябовіч і напісаць ей словы салідарнасці вы можаце праз наш сайт.
6427Loading...
19
#dissidentby За мінулы тыдзень на волю выйшлі 7 палітвязняў. Акрамя таго, некаторыя вязні былі асуджаны на тэрміны, не звязаныя з пазбаўленнем волі. 🔗 Новыя палітвязні: Павал Лукашэвіч, Аляксандр Максімовіч, Пётр Зіневіч. 👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна. Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN) 💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
5831Loading...
20
🕯️ 8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук У 2020-ым Дзмітрый збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам. І пасля выбараў сям’ю не пакінулі ў спакоі. У 2022 годзе Дзмітрый ізноў прайшоў Акрэсціна: здзек, збіццё і пагрозы. З камеры Дзмітрый Барэйчук выйшаў падазраваным па двух крымінальных справах, а таксама болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ – салідна-кістозная пухліна і рэкамендавалі ейнае найхутчэйшае выдаленне. У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстрана выехаў з Беларусі. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла. 8 траўня Дзмітрый Барэйчук памёр. У чужой краіне без мужа і таты засталася ягоная сям’я – жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя. Каманда «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» выказвае спачуванні родным Дзмітрыя Барэйчука. Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы: 👉🏻 https://bysol.org/be/private/dboreychuk/
4022Loading...
21
#усёчыста #dissidentby Пра сваю бяспеку неабходна клапаціцца заўсёды. Беларускія службы пераследу часта карыстаюцца тым, што людзі могуць не ўсё выдаліць. Звяртаем вашу ўвагу на кэш у тэлеграме. 👀 Дзе знайсці? Дадзеныя і памяць > Выкарыстанне памяці > Ачысціць кэш Telegram ці Пашыраныя налады > Налады лакальнага сховішча > Ачысціць кэш Telegram Там жа можна наладзіць аўтавыдаленне. Для чаго? Па-першае, кэш займае вельмі шмат месца, таму што Telegram аўтаматычна падгружае ўсе карцінкі, галасавыя, відэа і тд. Часам ён можа займаць і каля 100Гб, калі ні разу яго не чысцілі. Па-другое, у вас на прыладзе магла выпадкова ці не захавацца інфармацыя, якую вы б не хацелі мець. У мабільнай версіі запампаваныя файлы з Telegram, у залежнасці ад тыпу, могуць захоўвацца ў галерэі фота ці быць даступныя праз файлавы мэнэджар. У дэсктопнай версіі Telegram захоўвае загружаныя файлы па змаўчанні на цвёрдай кружэлцы кампутара ў адмысловай тэчцы Загрузкі. Знайсці гэтую тэчку можна праз Праваднік → Загрузкі → Telegram Desktop. Паглядзець або змяніць бягучае размяшчэнне размяшчэнне тэчкі можна перайшоўшы ў Налады → Пашыраныя налады → Шлях для захавання. Бо паглядзець уручную тэчку захаваных файлаў можа быць цяжка і доўга, спецыялісты рэкамендуюць усталёўваць аўтавыдаленне кэша праз вызначаны час. Telegram прапануе 1 дзень, 1 тыдзень ці 1 месяц. ❗️ Настройка аўтавыдалення кэша працуе толькі для дэвайса, на якім вы наладжваеце, а не для ўсяго акаўнта. Гэта значыць, што наладжваць аўтавыдаленне і чысціць кэш Telegram трэба на кожнай прыладзе асобна. 🔖 Хто дапаможа ў любы час? Кібербабры - канал і бот для сувязі. Краіна для Жыцця - праект "Цыфравая бяспека" і бот для сувязі.
1 25711Loading...
22
#dissidentby ☄️ Алена Яфрэменка знаходзіцца мае вялікія праблемы са здароўем у калоніі. Такую інфармацыю перадалі іншыя зняволеныя, якія кантактавалі з жанчынай. Алёна Яфрэменка - маці двух непаўнагадовых дзяцей, была асуджана за ўдзел у акцыях пратэсту і за каментары ў сацыяльных сетках на 3,5 гады зняволення. Алёна мае праблемы са здароўем. Калі яна прыехала ў калонію, у яе адняліся ногі. Іншым асуджаным было забаронена ей дапамагаць нават у гігіенічных справах у гэтай сітуацыі, медыкаменты для жанчыны не прымаюць, таксама яе пазбавілі спатканняў, званкоў і нават не прапускаюць лісты ад сваякоў. ✉️ Падтрымаць Алену і напісаць ей словы салідарнасці вы можаце праз наш сайт.
5225Loading...
23
#dissidentby 🎤 3 траўня - Міжнародны дзень свабоды прэсы Па нашых падліках з 2020 толькі па крымінальных артыкулах было рэпрэсавана 63 прадстаўні_цы прэсы. 36 чалавек на сёняшні дзень знаходзіцца ў зняволенні. 🔍 На сайце БАЖ выйшла поўная маніторынгавая справаздача за 2023 год: па-беларуску, па-ангельску і па-руску. У ёй умовы дзейнасці незалежнага медыясектара, змяненні ў заканадаўстве і парушэнні правоў журналістаў і СМІ. 🌐 Таксама сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы правялі ў Лукішскай турме ў Вільні сімвалічную акцыю вызвалення беларускіх палітзняволеных медыйшчыкаў. Мы павінны нагадваць міжнароднай супольнасці, тым, хто прымае рашэнні,— найперш Еўрасаюзу, — што мы павінны пастаянны ціснуць на беларускі рэжым з мэтай дабіцца вызвалення нашых калегаў. І самае галоўнае, каб усе: пракуроры, суддзі, следчыя, хто пісаў даносы на журналістаў – адказалі перад правасуддзем у будучыні. ✉️ Падтрымаць зняволеных і напісаць ім словы салідарнасці вы можаце праз наш сайт.
5991Loading...
24
#dissidentby 🏛 Сёння ў судзе Рэчыцкага раёна для Паліны Шарэнда-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Планаваны тэрмін выхаду Паліны - 21 траўня. Паліна Шарэнда-Панасюк - актывістка і маці дваіх дзяцей была асуджана на два гады пазбаўлення волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкулу 411 КК РБ за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі. Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі інтэрв'ю з Палінай. Увесь гэты час жанчына падвяргалася псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі.
87018Loading...
25
#dissidentby 🙌 Нашы вынікі ў красавіку: 👉 16 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку; 👉 498 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 83 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі; 128 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў; 👉 1270 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт; 👉 400 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот; 🆘 150 чалавек мы дадалі на сайт за месяц; 👉 у дачыненні да 189 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах. Як дапамагчы з перадачамі палітвязням? ▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна; ▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$ або 30$ і атрымаць унікальны мерч; ▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі); ▪️ Разава падтрымаць вязняў; ❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію; ▪️ Наш бот: @dissidentby_bot 🖤 Дзякуй!
5392Loading...
26
#dissidentby 🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння! 👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў траўні. ❓Як можна павіншаваць? - даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby; - даслаць грошы на асабісты рахунак вязня; - правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце. ☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца. ▪️ Наш бот: @dissidentby_bot 👍 Канструктар перадач ТУТ
4780Loading...
27
#dissidentby 🔗 9 гадоў зняволення для інжэнера з "Мінскэнэрга" Артура Пядзько. 🏛 12 красавіка ў Мінскім гарадзскім судзе Сяргей Хрыпач агучыў вырак для Артура Пядзько. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён перадаў дадзеныя больш за 500 службоўцаў тэлеграм-каналам. За гэта Артура Пядзько прызначылі 9 гадоў калоніі. Акрамя таго, мужчына мусіць сплаціць іскі агульнай сумай больш за 100 тысяч даляраў. Пад вартай Артур Пядзько знаходзіцца з лістапада 2022. Сяргей Хрыпач разглядаў шмат палітычных справаў, у тым ліку справу аб падпале дома Гайдукевіча. Больш за тое, Хрыпач асудзіў Вадзіма Храсько, які памёр 9 студзеня 2024 у калоніі. ✉️ Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: СІЗА №1, Пашковічы 223016, Мінскі раён, Навадворскі с/с, 143/4 👍 Таксама вы можаце напісаць бясплатна ліст праз наш сайт.
6176Loading...
28
🫴 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі! Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці. ✨ Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, Association of Belarusian Business Abroad, Асацыяцыя Беларусаў Амерыкі і "Талака"! Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям, даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нязгодамі. Хто можа стаць удзельнікам акцыі: ✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без) ✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці Сабраныя сродкі пойдуць на: 🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры; 🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.; 🔺 спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол; 🔺 рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы. На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня. ❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму. Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram без запаўнення формы. Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні. ✔️ Кантакты Dissidentby у апісанні канала.
6463Loading...
29
#dissidentby ⚠️ У СІЗА-1 больш няма вязняў. З'явілася інфармацыя аб тым, як будзе працаваць СІЗА ў Калядзічах, куды цяпер будуць змяшчаць арыштаваных. 📬 Навадворскі с/с, 143/4, раён д. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць. Прымаць перадачы абяцаюць з аўторка па суботу.
1 0478Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby ⚡️Вынікі Марафону Лістоў: 500! Менавіта столькі вестачак адправяцца ці ўжо адправіліся да нашых палітвязняў у Беларусі. 🤔 Чаму важна пісаць лісты ў 2024? - ёсць магчымасць, што менавіта ваш ліст трапіць да адрасата, а значыць дапаможа захаваць чалавеку сваё фізічнае і ментальнае здароўе (па сакрэту, ведаем, што лісты даходзяць нават у калоніі!..); - гэта нагадвае рэпрэсіўнай сістэме Беларусі аб тым, што ніхто не забыўся пра злачынствы і ўвесь свет пільна сочыць за лёсам палітычных зняволеных; - калі вы збіраецеся афлайн для напісання лістоў - гэта стварае кам'юніці і дазваляе дзяліцца досведам і падтрымліваць палітвязняў у доўгатэрміновай перспектыве, а таксама ствараць інфанагоду і трымаць пытанне палітвязняў у Беларусі на парадку дня. 🤨 Што рабіць, каб ліст дакладна трапіў да чалавека? ! Захоўвайце фотаздымак сваей паштоўкі або ліста ў нашым Банку Лістоў. Мы атрымалі запыты на лісты ад 55 чалавек і кожн_ая была ўдзячна за тое, што вы пісалі, а значыць памяталі і падтрымлівалі! ✈️ Напісаць ліст бясплатна вы заўсёды можаце праз наш сайт. 🥰 Вялікі дзякуй усім, хто піша, а таксама валанцёрам і валанцёркам суполак і ініцыятываў па напісанні лістоў!
Mostrar todo...
3🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby 🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння! 👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў чэрвені. ❓Як можна павіншаваць? - даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby; - правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце; - зрабіць данат на карысць палітвязняў (!не з беларускай карткі). ☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца. ▪️ Наш бот: @dissidentby_bot 👍 Канструктар перадач ТУТ
Mostrar todo...
3🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby 🔗 29 траўня пачнуць судзіць затрыманую керамістку Алену Карпенка. Допіс пра затрыманне дзяўчыны з'явіўся ў малавядомым канале «Вострая тарка», які вядуць праўладныя журналісты з Магілёва. Алену затрымалі каля выбарчага ўчастка. Па легендзе прапаганды, яна «грукалася ў закрытыя дзверы пасля сканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу». Нейкі час дзяўчына працавала архітэктарам, а пасля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам. Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт. Хутчэй за ўсе, пасля арышту яна не выйшла і яе перавялі ў СІЗА. 29 траўня ў судзе Ленінскага раёну горада Магілёва Алёну Карпенка будуць судзіць па ч.2 арт. 367 КК РБ "Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта".
Mostrar todo...
🤬 10
#dissidentby З 23 па 25 траўня ў Празе праходзіў вялікі Кангрэс праваабарончых сілаў Беларусі пад назвай #WithoutJustCause. Мы з радасцю прынялі ўдзел у такой знакавай і беспрэцэдэнтнай падзеі, якая сабрала ў сценах Карлавага Універсітэта практычна ўсе праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы дапамогі, фонды і аб'яднанні. Таксама мерапрыемства наведалі шэраг беларускіх і эўрапейскіх палітыкаў. 💎Адпаведна высокаму ўзроўню мерапрыемства, наша каманда выступіла з дакладам па дагэтуль невядомаму аспекту палітычнага зняволення - пытаннем біялагічных наступстваў рэпрэсій. Абапіраючыся на працы такіх вядучых спецыялістаў у галіне нейрабіялогіі, як Роберт Сапольскі, выкарыстоўваючы пры падрыхтоўцы яго курсы лекцый у сценах Стэнфарда, а таксама з прыцягненнем ведаў са старонак Юваля Харары, Рычарда Докінза і іншых, мы распавялі аб тым, як сур'ёзна і практычна бяззваротна зьмяняецца арганізм у выніку жахлівых практык беларускага рэжыму. 🏴Таксама на нашу каманду легла роля расказаць пра тое, што перажываюць у зняволенні анархіст_кі зараз і што перажывалі яшчэ да 2020 года. Марына падрабязна апісала практыкі ізаляцыі і ціску, жорсткасць і цынізм, з якімі дыктатура заўсёды пераследавала і працягвае пераследваць удзельнікаў і ўдзельніц анархічнага руху. Увогуле мы засталіся вельмі задаволеныя кангрэсам, які аказаўся найбольш інфарматыўным і канструктыўным мерапрыемствам у рамках падтрымкі палітычных зняволеных і абароны правоў чалавека за апошнія гады. 🫰Глядзім наперад з надзеяй на працяг працы і развіццё супрацоўніцтва з усімі калегамі і каляжанкамі, а таксама людзьмі добрай волі.
Mostrar todo...
11🔥 4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby 🟡 21 траўня - дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка. 🖥 Сёння мы запускаем старонку са статыстыкай, якая адлюстроўвае крымінальны палітычны пераслед у Беларусі па сабраных намі дадзеным з 2020. Вы можаце там знайсці лічбы, а таксама вынікі апытання больш за 60 вязняў па ўмовах утрымання ў розных установах. Статыстыка даступна на трох мовах: беларуская, руская і ангельская. Таму смела дзяліцеся са свамі замежнымі сябрамі і сяброўкамі, калі распавядаеце пра Беларусь! Спасылки: https://stat.dissidentby.com (з VPN) https://stat.stayrebel.fun (без VPN) 🔻А сёння а 19.00 чакаем вас на Вечары Салідарнасці ў Познані! Вы можаце далучыцца ў іншых гарадах да Марафону Лістоў афлайн або прыняць удзел анлайн! 🔔 Дзень палітвязня, расклад мерапрыестваў: https://prisonersday.info
Mostrar todo...
💔 17 2
Photo unavailableShow in Telegram
Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла сёння з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну Пра гэта паведамляе яе муж. 19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма. Па звестках, яна мусіла вызваліцца 21 траўня. Два тыдні таму над ёй устанавілі прэвентыўны надзор у судовым парадку.
Mostrar todo...
🤬 26😢 5💔 2
🔥 14 3
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby 🔗 У Менску затрымана Алёна Церашкова - сківіцава-тваравы хірургіня, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо. Алёна - сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі. Папярэдне Алёну вінавацяць па арт. 342 ч.1. Верагодна, жанчына знаходзіцца ў СІЗА. У сям'і дома чацвера дзяцей.
Mostrar todo...
🤬 20🤯 2👍 1
🌿Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў! 🔹18 траўня 🇬🇧Эдынбург, 13:00 Holyrood park car park. 🔹19 траўня 🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square. Падрабязнасці 🇺🇸Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці 🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13 🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку 🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino. Падрабязнасці 🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa 🔹20 траўня 🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх. Падрабязнасці 🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3. Падрабязнасці 🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Падрабязнасці 🇲🇪Падгорыца, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Bogart Craft Beer and Coffee Pub. Падрабязнасці 🔹21 траўня 🇵🇱Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню». Падрабязнасці 🇵🇱Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці 🇮🇹Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці 🇱🇹Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці 🇵🇱Варшава, 17:00 - 20:00. «Марафон лістоў», Беларускі Моладзевы Хаб. Падрабязнасці 🇵🇱Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1 🇵🇱Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці 🇵🇱Уроцлаў, 18:00. Рынак ля фантану. Падрабязнасці 🇱🇹Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a 🇨🇭Цюрых, 18:30 - 19:30, Züghusplatz. Падрабязнасці 🇸🇪Стакгольм 18:30. Sergels torg. 🇵🇱Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці 🇱🇹Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча 🇬🇪Тбілісі, 19:00. Лісты палітвязням, 100 метраў ад ст.м. «Тэхнічны ўніверсітэт». Падрабязнасці і рэгістрацыя 🇬🇪Батумі, 19:00. Плошча Еўропы 🇱🇹Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere 🇱🇹Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Рэгістрацыя 🇸🇪Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмсілаў Беларусі 🔹23 траўня 🇪🇪Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя 🇲🇪Будва, 19:00. Паказ фільма «Беларусь 23.34», Reforum Space. Падрабязнасці 🔹23-25 траўня 🇨🇿Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі 🔹26 траўня 🇵🇱Варшава, 19:00, Музей Вольнай Беларусі, спектакль «Мора Хрысціны». Падрабязнасці і квіткі 🔹Анлайн 🌐Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115244 ❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас ✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
Mostrar todo...
7🔥 3👍 1

18💔 3