cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

dissidentby

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 139
Suscriptores
-124 horas
-17 días
-330 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby Мінуў год з таго часу, як рэжым Лукашэнкі бязлітасна забіў вядомага мастака Алеся Пушкіна. За сваю свабодную творчасць Алесь быў асуджаны на 5 гадоў зняволення, пазней, за нязломнасць нават у няволі, пераведзены на больш жорсткі, турэмны рэжым адбыцця кары. З 2020 года карнікі рэжыму забілі ці закатавалі ўжо 6 чалавек. Замест хвіліны памяці - усё жыццё барацьбе
Mostrar todo...
💔 14🕊 3🔥 1😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby ⁉️ Колькі людзей рэжым адпусціў праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны з 2020? 0,9% ад затрыманых па палітычных крымінальных артыкулах. На канец снежня 2020 у Беларусі налічвалася каля 190 палітычных вязн_іц, а хваля рэпрэсій толькій распачыналася. За 2021 год рэжым затрымаў па крымінальных справах {як мінімум} 1596 асобаў. Па памілаванні выйшлі 14 чалавек - гэта пяць чалавек пра справе "Прэс-Клуба", 7 чалавек, якія адбывалі пакаранне ў ПУАТ (аднаму з іх замянілі пакаранне на "хатнюю хімію") і 2 чалавекі, якія былі ў калоніях (Юлія Кашаверава і Аляксандр Баброў). За 2022 год было затрымана {як мінімум} 2370 чалавек. 12 вязн_іц выйшлі па памілаванню, сярод якіх была праваабаронца Таццяна Ласіца, журналіст Алег Груздзіловіч і пенсіянерка Галіна Міхальчук, а двум людзям замянілі пакаранне на больш мяккае (Уладзімір Шурубейка і Юры Вершук адправіліся з ПУАТ на "хатнюю хімію"). Пад амністыю ў 2022 годзе трапілі 3 чалавека. Вызваленне Наталлі Хершэ стала вынікам "санкцыяў і швейцарскай дыпламатыі", як адзначалі беларускія палітыкі ў публічнай прасторы. Агулам было вызвалена 16 асобаў. У 2023 годзе затрымалі {як мінімум} 1582 чалавека. Па памілаванні на волі апынуліся Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Шэсць чалавек закранула амністыя і іх вызвалілі з ПУАТ. Для некаторых людзей пераслед не скончыўся. Тыя, хто патрапілі пад амністыю ў 2024, былі наноў затрыманыя і змешчаны ў СІЗА ужо ў 2024 годзе. У 2024 годзе пяць грамадзян_ак Украіны ў межах абмену ваеннапалоннымі паміж Украіна і Расіяй вярнуліся дадому. Акрамя таго, 3 ліпеня выйшлі на волю {як мінімум} 18 чалавек (Рыгор Кастусеў - адзін з вызваленых, пра каго ёсць публічная інфармацыя). 🔗 Негледзячы на гэта, за кратамі ў Беларусі застаюцца {як мінімум} 10 грамадзянаў Украіны. На сёняшні дзень праваабаронцам вядома ўжо пра 963 затрымання ў гэтым годзе. Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцам вядома ня менш як пра 254 палітвязн_іц, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх 16 чалавек з інваліднасьцю, 92 чалавекі ў цяжкім стане здароўя, 63 чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто зь іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з мэнтальнымі разладамі. Вядома, што некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю: яны не пагадзіліся на прапанаваныя ўмовы вызваленьня. Таксама ёсць інфармацыя, што працэс вызвалення (хутчэй за ўсё, ён быў па памілаванню) адбываўся нечакана нават для адміністрацый папраўчых установаў. 🔈 Наш каментар адносна вызваленняў: https://www.youtube.com/watch?v=EUiivoZN_Vw Наша ініцыятыва рада за кожн_ую, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы. Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязн_іц - вось наша мэта 🖤
Mostrar todo...
👍 9💯 7🤔 1😭 1
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby 🔗 На 3 гады калоніі асудзілі жанчыну за тое, што яна зрабіла 32 грашовых пераліка вязням. Ірына Пагадаева - адна з першых, каго асудзілі пасля рэйду ў студзені 2024. Яна зрабіла 32 грашовых пераліка вязням, якіх пазней абвінавацілі і асудзілі за "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці". Лінія абароны была выбудавана на абвяржэнні гэтай адкрытай юрыдычнай бязглуздзіцы. Адвакат абвінавачанай казала пра тое, што яе падабаронная нічога не ведала аб экстрэмісцкай накіраванасці рэсурсаў, на якія яна была падпісаная (жанчына апошні раз дапамагала вязням, калі ніводны рэсурс яшчэ не быў "экстрэмісцкім фармаваннем") і лічыла, што дзейнічае ў рамках закона. Апошняе таксама з'яўляецца абсалютнай праўдай. Права чытаць любую інфармацыю ў інтэрнэце і пералічваць грошы з уласных зберажэнняў праз «Белпошту», у тым ліку тым, хто знаходзіцца пад вартай, гэтак жа натуральна, як і права на жыццё. Дарэчы, на апошняе паседжанне Пагадаеву даставілі ў суд у кайданках. Калі яна папрасіла суддзю дазволіць іх зняць, той спачатку звярнуўся да канвоя. У адказ пачуў, што нядаўна выйшаў загад камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Мікалая Карпенкава, у адпаведнасці з якім асобы, якія абвінавачваюцца па гэтым артыкуле (арт. 361-4 КК, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) павінны дастаўляцца ў суд і знаходзіцца там у кайданках». ✉️ Падтрымаць вязніцу вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.
Mostrar todo...
🤬 22
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby ➕ 3 ліпеня на волю выйшлі {як мінімум} 17 асобаў. З іх - 13 мужчын і 4 жанчыны. З тых, каго датэрмінова вызвалілі, цяжкі стан здароўя мае толькі Рыгор Кастусёў. У гэты ж час ЕС заклікаў да "неадкладнага" вызваленя ўсіх палітычных вязн_іц:
Мы з палёгкай даведаліся, што яны нарэшце ўз'ядналіся са сваімі сем'ямі і блізкімі, — гаворыцца ў рэлізе. — У Беларусі па-ранейшаму застаецца больш за 1,4 тыс. палітычных зняволеных, у тым ліку зняволеныя, пазбаўленыя магчымасці зносінаў са староннімі на нявызначаны тэрмін, з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, з інваліднасцю, старэйшымі за 60 гадоў, непаўналетнія ды людзі з псіхічнымі захворваннямі.
У сваім заключным штогадовым дакладзе Радзе па правах чалавека ў Жэневе Спецыяльная дакладчыца ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн падзяліла даўнюю занепакоенасць ААН і міжнароднай супольнасці з нагоды ўціску дэмакратычных свабодаў ды іншых сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека ў краіне.
Агульная тэндэнцыя, якую я назіраю, — гэта далейшае закручванне гаек у дачыненні да любой рэальнай ці меркаванай апазіцыі дзейнаму ўраду і сістэматычны пераслед усіх, хто адважваецца выказваць нязгоду з яго палітыкай.
Амбасада ЗША ў Беларусі павітала тых, хто выйшаў:
«Больш 1400 палітвязняў застаюцца несправядліва затрыманымі. Мы заклікаем іх неадкладна вызваліць і пацвярджаем нашу прыхільнасць правам чалавека і дэмакратыі ў Беларусі».
Mostrar todo...
💔 12 4
#dissidentby ➕ 3 ліпеня на волю выйшлі {як мінімум} 17 асобаў. З іх - 13 мужчын і 4 жанчыны. З тых, каго датэрмінова вызвалілі, цяжкі стан здароўя мае толькі Рыгор Кастусёў. У гэты ж час ЕС заклікаў да "неадкладнага" вызваленя ўсіх палітычных вязн_іц:
Мы з палёгкай даведаліся, што яны нарэшце ўз'ядналіся са сваімі сем'ямі і блізкімі, — гаворыцца ў рэлізе. — У Беларусі па-ранейшаму застаецца больш за 1,4 тыс. палітычных зняволеных, у тым ліку зняволеныя, пазбаўленыя магчымасці зносінаў са староннімі на нявызначаны тэрмін, з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, з інваліднасцю, старэйшымі за 60 гадоў, непаўналетнія ды людзі з псіхічнымі захворваннямі.
Mostrar todo...
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby 🫴 Павіншуй вязняў з днём нараджэння! 👉 Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў ліпені. ❓Як можна павіншаваць? - даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby; - правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце; - зрабіць данат на карысць палітвязняў (!не з беларускай карткі). ☝️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца. ▪️ Наш бот: @dissidentby_bot 👍 Канструктар перадач ТУТ
Mostrar todo...
4
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby Радые Свабода паведамляем, што выйшаў на волю палітзьняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ. Вядома, што мужчына хворы на анкалогію, а ў пачатку красавіка 2024 г. Рыгору зрабілі аперацыю. Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, за кратамі ён правеў больш за 3 гады. Па справе таксама праходзілі Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, якія цалкам адбылі свае тэрміны. За кратамі застаюцца Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч. Гэта ўжо пяты чалавек, які быў вызвалены сёння ў сувязі з амністыяй. 💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра вызваленне, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun. Працягвайце падтрымліваць тых, хто ўсё яшчэ за кратамі і змагайцеся, пакуль усе не будуць вольныя!
Mostrar todo...
23💔 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔼Патрабуем спыніць пераслед і экстрадыцыю беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта Служба Хуткай Гуманітарнай Дапамогі падтрымлівае патрабаванні праваабарочных арганізацый да ўладаў Сербіі і міжнароднай супольнасці, і патрабуе прыпыніць экстрадыцыю і вызваліць з-пад варты Андрэя Гнёта. 🔼We demand to stop persecuting and extraditing the Belarusian film director Andrey Gnyot. HAS supports the demands of human rights organizations to the authorities of Serbia and the international community, and demands the suspension of extradition and the release from custody of Andrey Gnyot. 🔗 https://has-belarus.org/news/patrabuem-spynic-perasled-ekstradycyu-belaruskaga-rejysera-andreya-gneta
Mostrar todo...
17👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby 🙌 Нашы вынікі ў чэрвені: 👉 11 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку на перадачы; 👉 10 сямей атрымалі рэгулярную фінансавую падтрымку; 👉 102 ліста вы пацвердзілі праз наш сайт, 23 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі; 102 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў; 👉 1500 BYN вы пацвердзілі праз наш сайт; 👉 108 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот; 🆘 168 чалавек мы дадалі на сайт за месяц; 👉 у дачыненні да 153 (мінімум) чалавек адбыліся судовыя паседжанні па крымінальных справах. Як дапамагчы з перадачамі палітвязням? ▪️ Стаць Вартаўніком/ніцай і падтрымліваць канкрэтнага вязня/вязынку рэгулярна; ▪️ Зрабіць разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымаць унікальны мерч; ▪️ Падпісацца на Patreon (гэта важна! грошы ідуць на перадачкі); ❗️ Дапамагчы сабраць пасылку ў калонію; ▪️ Наш бот: @dissidentby_bot 🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! 🖤 Дзякуй!
Mostrar todo...
🔥 8💔 3 1
Photo unavailableShow in Telegram
#dissidentby 💥 Вы чакалі, мы рабілі і нарэшце надрукавалі! Новы мерч ужо даступны! Чорны і, як заўсёды, з глыбокім сэнсам. 🆒 Biełaruś - гэта, дзе на спіне - турэмная творчасць анархіста Сяргея Раманава, асуджанага на 20 гадоў і 11 месяцаў зняволення. Малюнак адсылае нас да сучаснай Беларусі і палітычна-прававой сітуацыі для народа. У цэнтры кампазіцыі - вока ў замочнай шчыліне. Хто гэта? Беларускія вязні_цы, канваір ці іншы назіральнік - вырашаць вам. На вонкавым баку надпіс беларускай лацінкай "Свабоду беларускім палітвязням", выкананы таленавітай каліграфісткай. Акрамя таго, у тэксце схаваны мастацкія пасхалкі - чалавечкі ў форме літары "i" і лічыльныя пазнакі. На рукаве знаходзіцца ключ. 💎 Калі вы зробіце данат на 50 еўра і больш - вы можаце выбраць сабе падарунак у выглядзе гэтай цішоткі. Акрамя таго, есць магчымасць дадаткова выбраць адзін з піноў - наш сумесны мерч з "Вольнымі Паштоўкамі", дзе мы разам апрацавалі малюнкі палітвяз_ніц, якія вы можаце насіць з сабой паўсюль. ➡️ Зрабіць данат і выбраць падарункі ➡️ Заданаціць на цішотку Biełaruś ✔️ Увесь мерч dissidentby Усе данаты 100% ідуць на падтрымку палітвязн_іц у Беларусі!
Mostrar todo...
🔥 7 6👍 3
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.