es
Feedback
Фонд «Краіна для Жыцця»

Фонд «Краіна для Жыцця»

Ir al canal en Telegram

Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://www.stranafund.org/kampanii

Mostrar más
1 096
Suscriptores
-124 horas
-27 días
-1330 días
Archivo de publicaciones
Такія паведамленні — адна з самых важных частак жыцця нашага фонду. Бо за кожным чалавекам, які пакідае шэлтар, стаіць малень
Такія паведамленні — адна з самых важных частак жыцця нашага фонду. Бо за кожным чалавекам, які пакідае шэлтар, стаіць маленькая перамога: знойдзена жыллё, з’яўляецца адчуванне стабільнасці і магчымасць пачаць самастойны шлях. Сёння мы вельмі чакаем новых вызваленняў. На наступным тыдні ў Мінск можа зноў прыехаць Джон Коул, спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША. Паводле інфармацыі СМІ, ён плануе дамагчыся вызвалення яшчэ адной групы зняволеных. Мы рыхтуемся сустрэць людзей і дапамагчы ім зрабіць першыя крокі на волі. Для гэтага нам патрэбна ваша дапамога. 🤍 Падтрымайце працу нашых шэлтараў — імаверна, хтосьці з вызваленых людзей знойдзе прытулак у адным з іх. Магчыма, гэта будзе не адзін чалавек. 🔗 www.stranafund.org/ru/kampanii/shelter-campaign Разам мы здольныя дапамагчы беларусам пачаць новае жыццё!

Як дапамагаць палітвязням і іх блізкім больш эфектыўна? Дзе сёння асабліва патрэбныя рэсурсы і валанцёрская падтрымка? Якія і
Як дапамагаць палітвязням і іх блізкім больш эфектыўна? Дзе сёння асабліва патрэбныя рэсурсы і валанцёрская падтрымка? Якія інструменты ўжо працуюць? Пра гэта 8 і 9 верасня гавораць удзельнікі анлайн-канферэнцыі «Усе за ўсіх». Яе праводзіць праект «Цяпліца». Прадстаўнікі нашага фонду таксама далучыліся да сустрэчы. Разам з калегамі з Volnyja і Dissidentby мы расказалі пра «Беларусь: тэхналогіі супраціву» — рашэнні беларускіх ініцыятыў у сферах бяспекі, каардынацыі, краўдфандынгу і падтрымкі палітвязняў пасля вызвалення. Такія сустрэчы — гэта магчымасць расказаць пра сваю дзейнасць і пачуць іншых, абмяняцца досведам і знайсці новыя спосабы дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Дзякуем арганізатарам і ўсім калегам за гэтую важную магчымасць для размовы і супрацы 🤝

8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. У Беларусі ў зняволенні цяпер знаходзяцца не менш за 20 супрацоўнікаў медыя. Сярод іх — журналіст і палітвязень Андрэй Аляксандраў. Днямі ён стаў лаўрэатам Free Media Awards 2026. Андрэй ужо пяты год знаходзіцца за кратамі. У 2022 годзе яго асудзілі на 14 гадоў турмы. Ягоную журналісцкую працу адзначае міжнародная прэмія. За яе ж... беларускі рэжым пазбавіў яго волі. Свабоду журналістам і ўсім палітычным зняволеным! 🕊

ПРАЙМ-ЭРА? 🤔 Пакуль у сацсетках хтосьці спрабуе стварыць вобраз «паспяховай і стабільнай Беларусі», рэальнасць выглядае зусім інакш. Рэпрэсіі працягваюцца, тысячы людзей прайшлі праз пераслед, сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну, а незалежная грамадзянская супольнасць паслядоўна вынішчаецца. За прыгожай карцінкай — разбураныя лёсы і сем'і. Гады, якія ўжо не вярнуць. Мы не згодныя з падменай рэальнасці прапагандай. Свабоду ўсім палітвязням! 🕊

📞 Пост-напамін: нашы юрысты заўсёды на сувязі І не мае значэння, дзе вы знаходзіцеся — у Беларусі ці за мяжой. Вы можаце звя
📞 Пост-напамін: нашы юрысты заўсёды на сувязі І не мае значэння, дзе вы знаходзіцеся — у Беларусі ці за мяжой. Вы можаце звярнуцца да нас па кансультацыю па пытаннях беларускага заканадаўства. Маёмасць, даверанасці, дакументы, абскарджванне прысуду ці іншыя юрыдычныя пытанні — дапаможам разабрацца ў сітуацыі і падкажам, як дзейнічаць далей. 👉 Пішыце нам пры патрэбе: www.stranafund.org/proekty-pomoshchi/legalhelp «Юрыст на сувязі» працуе для вас незалежна ад краіны знаходжання.

Стартавалі вакацыі ў Італіі для сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзеткамі! 🇮🇹 26 чалавек будуць адпачываць цягам амал
Стартавалі вакацыі ў Італіі для сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзеткамі! 🇮🇹 26 чалавек будуць адпачываць цягам амаль двух тыдняў. Няхай гэтыя дні будуць пра маленькія радасці: ранішняе мора, марозіва падчас шпацыру, цёплыя вечары, новыя сяброўствы і шмат сонца 💛 Гэтыя вакацыі сталі магчымымі праз супрацу многіх людзей і арганізацый. ▫️Праект рэалізуе асацыяцыя «Талака» ▫️Партнёры — фонд «Краіна для Жыцця», Народная амбасада Беларусі ў Італіі, Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Фларэнцыі ▫️Падтрымка — Regione Toscana і Misericordia Toscana Зычым сем’ям цудоўнага адпачынку! Будзем чакаць водгукаў, фотаздымкаў і натхняльных гісторый 🤍

📚 1 верасня. Дзень ведаў. Хтосьці з беларускіх дзяцей марыць пра новых сяброў, любімы ўрок, добрыя адзнакі і школьныя прыгод
+4
📚 1 верасня. Дзень ведаў. Хтосьці з беларускіх дзяцей марыць пра новых сяброў, любімы ўрок, добрыя адзнакі і школьныя прыгоды. А хтосьці — пра тое, каб мама нарэшце вярнулася дадому ці быў побач тата. Ці каб аднойчы прыехаць на радзіму з выгнання. Тэма першага ўрока сёлета ў нашай краіне: «Веды сёння — сіла і росквіт Беларусі заўтра!» Вельмі патрыятычна. Але што б напісалі на школьнай дошцы дзеці, чые сем’і закранулі палітычныя рэпрэсіі? Мы паспрабавалі сабраць іх самыя простыя і адначасова складаныя да выканання жаданні. Гартайце карткі. ❤️ Давайце сёння разам падтрымаем сем’і палітвязняў праз наш збор: www.stranafund.org/kampanii/politzekhelp Грошы пойдуць на перадачы ў месцы зняволення, адзенне, сродкі гігіены і медыкаменты, а таксама на папаўненне асабістых рахункаў зняволеных. Падтрымайце збор. Падтрымайце тых, каму цяжка.

«Экстрэмісцкія» спісы спраўна папаўняюць. У іх — тыя, хто сёння за кратамі, тыя, хто даўно з'ехаў з Беларусі, і нават тыя, каго ўжо няма ў жывых — напрыклад, Мікіта Крыўцоў. Ён загінуў у жніўні 2020 года. Калі сабраць усіх людзей з гэтых спісаў разам, атрымаецца цэлы невялічкі горад. Рэжым здолеў стварыць сваю цынічную мапу. "Не!" — рэпрэсіўным спісам! Свабоду ўсім палітвязням! Дзякуй @v.pashtouki за ідэю з біркамі.

📍 Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара. Сёння сваёй гісторыяй дзеліцца Вадзім (імя змянілі з мэт бяспекі), які
+4
📍 Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара. Сёння сваёй гісторыяй дзеліцца Вадзім (імя змянілі з мэт бяспекі), які шмат гадоў жыў звычайным жыццём — праца, дом, сям’я. Пасля жорсткага затрымання і палітычнага пераследу ў 2026 годзе яму давялося тэрмінова пакінуць Беларусь. Ён расказвае пра страх пасля затрымання, першыя дні ў бяспецы, клопат з боку землякоў і пра тое, чаму цяпер вельмі цэніць самыя простыя рэчы — цішыню, дрэвы, світанкі і магчымасць планаваць будучыню. 📌 Чытайце гісторыю цалкам на нашым сайце: stranafund.org Калі вы хочаце дапамагчы людзям, якія пачынаюць жыццё нанова ў эміграцыі, падтрымайце наш шэлтар: www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign Дзякуй, што поруч! ❤️

❕ Былыя палітвязні! Дапамажыце даведацца, што адбываецца з тымі, хто ўсё яшчэ за кратамі. Калі вы разам праходзілі праз СІЗА,
Былыя палітвязні! Дапамажыце даведацца, што адбываецца з тымі, хто ўсё яшчэ за кратамі. Калі вы разам праходзілі праз СІЗА, калонію, ШІЗА, калі ласка, падзяліцеся з праваабаронцамі любой актуальнай інфармацыяй пра іх. Кожная дэталь — важная: дзе чалавек знаходзіцца, ці змяніліся ўмовы ўтрымання, як ён сябе адчувае — фізічна і псіхалагічна. Рэжым робіць усё, каб палітвязні заставаліся ў інфармацыйнай ізаляцыі. Вашыя звесткі дапамогуць сваякам даведацца пра сваіх блізкіх, а праваабаронцам — працягваць фіксаваць іх становішча. Праваабаронцы заўсёды на сувязі. Паведаміць інфармацыю можна бяспечна — праз людзей за мяжой: 🔸 @viasna_bot — праваабарончы цэнтр «Вясна»; 🔸 @Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy.

Цеплыня разліваецца ў сэрцы, калі чытаем водгукі бацькоў дзяцей, якія гэтым летам пабывалі ў «Зубровых сцежках». 90 дзяцей! М
+8
Цеплыня разліваецца ў сэрцы, калі чытаем водгукі бацькоў дзяцей, якія гэтым летам пабывалі ў «Зубровых сцежках». 90 дзяцей! Мы і самі дагэтуль ў шоку ад гэтай лічбы 😄 Марыя і ейная каманда зрабілі сапраўдны цуд: падлеткі засталіся шчаслівыя. Дарэчы, адзін з бацькоў напісаў: «Зайздрошчу дзецям :)» Мяркуем, гэта таксама станоўчы водгук на лагер. Мы шчаслівыя, што фонд «Краіна для Жыцця» стаў часткай гэтага праекта. І шчыры дзякуй усім, хто падтрымаў наш збор і дапамог падарыць дзецям гэтае лета 🤍 Да сустрэчы ў сезоне 2027! 🦬🌿

Антаніна Канавалава — 4,5 гады за кратамі. Сяргей Ярашэвіч — 6,3 гадоў за кратамі. За гэты час іх дзеці Насця і Ваня заўважна падраслі. У гэтым факце — тысячы дзён, падзей і момантаў, якія бацькі не ўбачылі. А яшчэ яны разам з бабуляй удзельнічалі ў мітынгах, малявалі плакаты і сталі сапраўднымі героямі беларускага супраціву. Гэта не іхны выбар — расці без бацькоў. І так не мае быць. Адвольнае зняволенне мам і татаў — найперш удар па дзецях. Свабоду ўсім палітвязням! 🕊 Першае фота: KANAPLEV+LEIDIK Астатнія: з архіва Ганны Канавалавай

Мы шмат гадоў дапамагаем палітвязням, былым палітвязням і іх сем’ям. За гэты час у наш адрас гучалі розныя словы і ацэнкі. Та
+4
Мы шмат гадоў дапамагаем палітвязням, былым палітвязням і іх сем’ям. За гэты час у наш адрас гучалі розныя словы і ацэнкі. Таму цешыць, калі нехта часам можа адступіць на крок назад, паглядзець на нашу працу цалкам і ўбачыць, колькі ўсяго за ёй стаіць — без прэтэнзій і крыўды. Дзякуй Паўлу Вінаградаву за шчырую ацэнку і за тое, што расказаў пра свой досвед. Шчыры дзякуй усім нашым калегам і партнёрам. Бо за кожным «мне дапамаглі» стаяць дзясяткі людзей, якія шукаюць, арганізуюць, аплачваюць, вязуць, тэлефануюць і вырашаюць. Кожны на сваім кірунку — але ўсе дзеля адной справы. І, здаецца, нашы «ўдзячныя гангстары» нарэшце выдалі нам добрую рэкамендацыю. 😎🤍

Сёння — Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі. Гуманітарная дапамога... Адразу думаецца пра ежу, лекі ці рэчы першай неабходна
Сёння — Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі. Гуманітарная дапамога... Адразу думаецца пра ежу, лекі ці рэчы першай неабходнасці. Для беларусаў, якія вымушана пакінулі дом з-за рэпрэсій, гэта і дах над галавой, і юрыдычная і псіхалагічная дапамога, і падтрымка пасля вызвалення з турмы, і проста магчымасць аднавіць жыццё. Менавіта такую дапамогу мы стараемся надаваць штодня. Але без вашай падтрымкі гэта немагчыма. Сённяшні дзень — добрая нагода падтрымаць адзін з нашых праектаў. Нават невялікі ўнёсак дапамагае нам быць побач з тымі, каму падтрымка патрэбная менавіта цяпер. 🏠 Шэлтары — бяспечнае месца для беларусаў у цяжкай сітуацыі пасля вымушанага выезду. Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign ⚖️ «Дапамога мігранту» — падтрымка ў міграцыйных і прававых пытаннях. Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/migrationhelp 👩‍⚖️ «Юрыст на сувязі» — прававая дапамога. Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/legalcampaign 🧠 «Псіхолаг побач» — першасная кансультацыя і да 10 бясплатных сеансаў з псіхолагам. Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/psychologycampaign 📱 «Лічбавая апора: бяспека разам» — тэхнічная дапамога для абароны гаджэтаў і асабістых даных. Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/technicalhelp 🤍 Падтрымка сем’яў палітвязняў і былых палітвязняў — дапамога тым, хто сутыкнуўся з наступствамі рэпрэсій. Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/politzekhelp Дзякуй, што поруч ❤️

🌿 5 заездаў, 90 дзяцей і «адпачынак, як у бабулі». Толькі бабуля ў гэты раз жыве ў Белавежскай пушчы, водзіць глядзець на зуброў і вучыць разводзіць вогнішча 😄 Што застаецца за кадрам «Зубровых сцежак»? Пра гэта ў студыі «Раніцы з Белсатам» распавяла арганізатарка лагера Марыя Грыц. Дзякуй кожнаму, хто дапамагаў ствараць гэтае лета 🤍 Вы падтрымлівалі збор, дзяліліся інфармацыяй, хваляваліся разам з намі — і дзякуючы вам «Зубровыя сцежкі» адбыліся. Вельмі спадзяемся, што ў наступным годзе зноў сустрэнемся ў пушчы! 🦬

🇱🇹🇵🇱 «Недастатковая доказная база». Што гэта значыць? Літва ўжо даўно строга разглядае заявы беларусаў на міжнародную аба
🇱🇹🇵🇱 «Недастатковая доказная база». Што гэта значыць? Літва ўжо даўно строга разглядае заявы беларусаў на міжнародную абарону. Адмоваў шмат, і юрысты, якія працуюць з такімі справамі, сутыкаюцца з імі рэгулярна. Усё часцей адмаўляюць ў наданні міжнароднай абароны і ў Польшчы. Частку такіх рашэнняў тлумачаць недастатковай доказнай базай, адсутнасцю пацвярджэнняў індывідуальнай рызыкі або недастатковай абгрунтаванасцю заявы. Таму мала проста сказаць: "У Беларусі рэпрэсіі, таму вяртанне туды небяспечнае для мяне". 🔸Што рабіць? Важна паказаць, што адбылося менавіта з вамі, чаму вы былі вымушаныя з'ехаць і чаму вяртанне ў Беларусь можа быць небяспечным менавіта для вас. 🔸Як вы можаце пацвердзіць небяспеку ў Беларусі? Рыхтуйце любыя дакументы, што сведчаць пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас: позвы, пратаколы, судовыя рашэнні, медыцынскія дакументы, пагрозы ў сацсетках і інш. 🔸Што яшчэ важна? Паслядоўна апісаць сваю сітуацыю: што адбылося, калі, хто вас пераследаваў, чаму вы з'ехалі і якія рызыкі чакаюць вас у выпадку вяртання. Доказы — гэта вельмі важна! ❗️Рыхтуецеся падавацца на міжнародную абарону ў Літве і не ведаеце, як падрыхтаваць сваю гісторыю і якія дакументы далучыць? Звяртайцеся да нас! 🤍 Наш праект «Дапамога мігранту» дапамагае беларусам, якія сутыкнуліся з міграцыйнымі і прававымі праблемамі. Мы дапаможам!

#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ Мы працягваем расказваць пра тых, хто стаіць за працай фонду. Кожны тыдзень у нас адбываюцца важныя падзеі. Але н
+4
#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ Мы працягваем расказваць пра тых, хто стаіць за працай фонду. Кожны тыдзень у нас адбываюцца важныя падзеі. Але не менш важна — як пражываюць гэтыя дні людзі з каманды. Сёння на пытанні адказвае Аліна (імя зменена), рэдактарка, валанцёрка нашых шэлтараў у Вільні. Гартайце карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень. Падтрымаць нашу каманду можна тут: ☕️ Buy Me a Coffee 🎁 Patreon

📍 Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара. Наша сённяшняя гераіня — маці, якая выхоўвае дзяцей адна. У апошнія гад
+4
📍 Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара. Наша сённяшняя гераіня — маці, якая выхоўвае дзяцей адна. У апошнія гады, паводле яе словаў, усё больш адчувала, што не жыве ў роднай краіне, а выжывае. Пасля затрымання і завядзення крымінальнай справы ёй давялося тэрмінова з'ехаць з Беларусі. Сёння яна кажа, што аднаўляцца ёй перш за ўсё дапамагае спакой — больш не трэба баяцца кожнага стуку ў дзверы і жыць у пастаяннай напрузе. 📌 Чытайце гісторыю цалкам на нашым сайце: stranafund.org Калі вы хочаце дапамагчы людзям, якія пачынаюць жыццё нанова ў эміграцыі, падтрымайце наш шэлтар: www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign Дзякуй, што поруч! ❤️

Дзеці ведаюць, што цуды бываюць. Бо яны — самі цуд! Мы спадзяёмся, што гэты адпачынак у Германіі стаў незабыўным для кожнага з гэтых падлеткаў. Яны перажылі занадта шмат усяго таго, што не павінны перажываць дзеці: вымушаная эміграцыя з-за рэпрэсій, несправядлівае зняволенне бацькоў... Няхай гэтыя светлыя дні у лагеры застануцца ў іх сэрцах назаўсёды. 🤍 Толькі паглядзіце, як файна дзеці бавілі час!.. Дзякуй усім, хто спрычыніўся! І нізкі паклон нашым партнёрам NGO Herzbruecke Nordheide e.V. ❤️

🔅 Лета працягваецца! Наперадзе — вакацыі ў Італіі для сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзеткамі! Азнаёмцеся з інфармац
🔅 Лета працягваецца! Наперадзе — вакацыі ў Італіі для сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзеткамі! Азнаёмцеся з інфармацыяй ніжэй і падавайце заяўку! Тэрміны праекта: 1–13 верасня 2026 года.Што важна: ▫️ наяўнасць дакументаў для паездак у ЕС; ▫️ колькасць месц абмежаваная — 10 чалавек; ▫️ арганізатары забяспечваюць пражыванне, пералет і трансферы ў Італіі, суправаджэнне ў межах праекта; ▫️ удзельнікі самастойна аплачваюць: дарогу да краіны вылету (папярэдне — Польшча); медыцынскую страхоўку; экскурсіі, ежу, асабістыя пакупкі). Збор заявак будзе да 16 жніўня. Паспяшайцеся! 📌 Больш падрабязную інфармацыю знойдзеце ў форме для запаўнення заяўкі. ▫️Праект рэалізуе асацыяцыя "Талака"; ▫️Партнёры — фонд "Краіна для Жыцця", Народная амбасада Беларусі ў Італіі, Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Фларэнцыі; ▫️Падтрымка — Regione Toscana і Misericordia Toscana.