Фонд «Краіна для Жыцця»
رفتن به کانال در Telegram
Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://www.stranafund.org/kampanii
نمایش بیشتر1 120
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-37 روز
-1030 روز
آرشیو پست ها
🌿 У Белавежскай пушчы пачалася другая змена лагера «Зубровыя сцежкі».
Яшчэ 18 дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў прыехалі сюды, каб правесці 7 незабыўных дзён.
«Зубровыя сцежкі» — гэта ўнікальны беларускі лагер на Падляшшы. Месца, дзе падлеткі бавяць час сярод сваіх. Прырода, беларуская культура і самая клапатлівая каманда — усё для гэтых дзяцей.
❕Сёлета мы плануем правесці 5 змен для 90 дзяцей. Але для гэтага нам вельмі патрэбная дапамога.
❗️На правядзенне лагера не стае яшчэ амаль 10 000 еўра. Пакуль што нам удалося сабраць толькі 337 еўра.
Па шчырасці, гэта значна менш, на што мы спадзяваліся. Аднак мы верым, што разам зможам змяніць сітуацыю.
🤍 Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце збор любым унёскам. А калі не — дапамажыце нам распаўсюдзіць інфармацыю пра лагер. Часам адзін рэпост дапамагае знайсці чалавека, які зробіць вырашальны ўнёсак.
👉 Падтрымайце «Зубровыя сцежкі»
Дзякуй ❤️
+4
📎 Падводзім вынікі апошніх трох месяцаў.
Падтрымка сем'яў палітвязняў, шэлтары ў Вільні, псіхалагічная і юрыдычная дапамога, дзіцячыя летнікі, — усё гэта наша штодзённая справа. Яна трывае праз вашу падтрымку.
Гартайце карткі, каб пабачыць, што мы зрабілі за красавік–чэрвень.
🤍 Дзякуй кожнаму, хто дапамагае фонду, робіць ахвяраванні, дзеліцца нашымі публікацыямі і расказвае пра нас іншым.
Падтрымаць нашу працу можна тут:
👉 stranafund.org
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon
Сярод нашых знаёмых ёсць жанчына, якая вяла перапіску з Алесем Пушкіным. На той час ён быў у зняволенні.
Аднойчы ў лісце яна расказала Алесю гісторыю, як выбірала вясельную сукенку ў Італіі. Яна зайшла ў прымерачную і надзела сукенку задам наперад. Выйшла з кабінкі і ў роспачы сказала будучаму мужу, што на ёй нічога не глядзіцца. Той даў слушную параду — надзець правільна.
Гэтая гісторыя развесяліла і натхніла Пушкіна. Ён намаляваў разгубленую жанчыну ў сукенцы. Прыгожай, але надзетай няправільна.
Мы памятаем спадара Алеся. І ягоныя гумар, вынаходлівасць, перакананасць,— з намі.
🌿 У кожнага добрага лагера ёсць свае правілы.
У «Зубровых сцежках» таксама ёсць: сябраваць, дапамагаць адно аднаму, берагчы прыроду, паважаць сябе і іншых.
Першая змена ўжо падыходзіць да завяршэння. Наперадзе яшчэ чатыры — зусім хутка каманда лагера сустрэне яшчэ 18 дзяцей.
Гэтым летам у «Зубровыя сцежкі» трапляюць 90 дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў.
І нам вельмі патрэбная ваша падтрымка, каб зладзіць усе пяць змен.
Кожны ваш унёсак мае значэнне:
🔸 30 € — адзін дзень пражывання і харчавання для дзіцяці
🔸 100 € — дапамога ў правядзенні адукацыйных і творчых заняткаў
🔸 600 € — поўны ўдзел аднаго дзіцяці ў лагеры
🤍 Падтрымайце «Зубровыя сцежкі» — гэта шыкоўная прастора для аднаўлення беларускіх дзяцей у эміграцыі.
👉 Падтрымаць «Зубровыя сцежкі»
📢 Прамое ўключэнне з Белавежскай пушчы.
Толькі паслухайце, як натхнёна расказвае пра лагер «Зубровыя сцежкі» Марыя Грыц, ягоная арганізатарка.
Пасля прагляду застаюцца толькі гэтыя пытанні:
🔸 ну вось як туды не паехаць?
🔸 як не зрабіць усё магчымае, каб зладзіць гэты летнік?
Ваша падтрымка вельмі патрэбная — без яе немагчыма зладзіць яшчэ 4 змены летніка для дзяцей. Тых дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Гэта — сапраўдная тэрапія пасля перажытага.
Пераходзьце па спасылцы і пакіньце любую даступную для вас суму. Нават невялікі ўнёсак мае значэнне.
🔥 Разам мы створым для дзяцей сапраўдны цуд.
❗️На волю праз памілаванне выйшлі 32 чалавекі — сярод іх 28 асуджаных па "экстрэмісцкіх артыкулах".
Вызвалілі 20 жанчын і 12 мужчын. Паведамляецца, што "рашэнне прынялі на асновах гуманізма і напярэдадні Дня незалежнасці Беларусі".
Разам з тым, паводле звестак ініцыятывы DissidentBy, больш за 900 чалавек, несправядліва асуджаных з палітычных прычын, застаюцца за кратамі.
✍️ Калі вам вядомыя прозвішчы вызваленых — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам:
🔸 @viasna_bot — праваабарончы цэнтр «Вясна»;
🔸 @Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy.
Мы б з радасцю далі больш пазітыўную навіну, але не.
29 чэрвеня Нільс Муйжніекс, спедакладчык ААН па сітуацыі па правах чалавека ў Беларусі, заявіў, што "агульнае становішча з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася".
Ён адзначыў, што, нягледзячы на вызваленні людзей, сітуацыя з абыходжаннем у месцах зняволення, транснацыянальнымі рэпрэсіямі, прымяненнем "экстрэмісцкіх" артыкулаў, ціскам на культурніцкае поле застаецца цяжкай.
Ён заклікаў улады Беларусі спыніць ціск на грамадзянскую cупольнасць, спыніць прымусовыя высылкі і ануляцыю дакументаў. Мы ж у сваю чаргу заклікаем вас паведамляць праваабаронцам інфармацыю пра рэпрэсіі, калі яна вам вядомая. Чыніць рэпрэсіі прасцей за ўсё тады, калі ўсе маўчаць. А рабіць гэта можна праз знаёмых і сяброў за мяжой:
🔸 @viasna_bot — праваабарончы цэнтр «Вясна»;
🔸 @Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy.
📍Прэс-рэліз даклада вы можаце пачытаць тут. Сам дакумент знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да публікацыі.
Фота: "Вясна"
🌞 Спёка? Не для тых, хто адпачывае ў Белавежскай пушчы!
Першая змена лагера «Зубровыя сцежкі» ўжо стартавала. 18 дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў праводзяць гэтыя дні на природе і ў атачэнні новых сяброў.
Дні, поўныя летніх забаў, беларускай мовы, цёплых стасункаў, цікавых падзей. Нават не зайздросціце! 😊
Але нашая праца не скончаная. Наперадзе — яшчэ 4 змены і прыезд дзясяткаў дзяцей. Яны чакаюць свайго часу ў "Зубровых сцежках".
Таму наш збор трывае.
🤍 Падтрымаеце?
Кожны ваш унёсак дапамагае зрабіць гэты лагер магчымым для беларускіх дзяцей.
🔗 Падтрымаць збор
Дзякуй, што застаецеся поруч. Для нас гэта вельмі каштоўна ❤️
Аляксей Капліч згадваў, як сілавікі рэзалі яму рукі лязом. Павел Севярынец узгадваў страшныя катаванні холадам. Іллю Дубскага прымусілі зрэзаць татуіроўку з «Пагоняй» самастойна. На Вікторыю Кульшу псіхалагічна ціснулі і збівалі. Сведчанні пра катаванні ў турмах Беларусі — бясконцыя.
Чалавечая годнасць — найвышэйшая каштоўнасць, пасягаць на якую не мае права ніхто. Нават калі рукі развязаныя. Увесь свет ведае пра тое, праз што прайшлі сотні тысяч беларусаў — і многае ўжо зафіксавана ў дакументах.
І калі-небудзь пачнуцца балючыя ў сваёй праўдзе судовыя працэсы. Людзям давядзецца расказваць пра перажытае, а кАтам — асэнсоўваць усё, што яны нарабілі і адказваць перад людзьмі. Без гэтага не будзе свабоднай Беларусі.
А сёння мы цвёрда гаворым катаванням «НЕ!». І каторы раз нагадваем: паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і катаванні любым зручным і бяспечным спосабам:
🔸 @viasna_bot — праваабарончы цэнтр «Вясна»;
🔸 @Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy.
🌿 90 беларускіх дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў чакаюць на летні лагер «Зубровыя сцежкі» у Белавежскай пушчы.
Сёлета мы хочам правесці 5 змен. Але для гэтага нам не стае яшчэ 10 000 еўра.
Кожны ваш унёсак дапамагае зрабіць гэты лагер магчымым. Кожны данат — шанец для дзіцяці запомніць гэтае лета назаўжды 🤍
🔗 Падтрымаць збор: https://www.stranafund.org/kampanii/padtrymayce-lager-zubrovyya-scezhk
Дзякуй, што поруч! ❤️
Еўрапарламент назваў гэта механізмам бясконцага зняволення.
У Беларусі ён мае назву — артыкул 411.
Рэжым выкарыстоўвае яго як інструмент помсты, шантажу і падаўжэння рэпрэсій.
Пра тое, як людзям дадаюць новыя тэрміны праз надуманыя парушэнні, — у гэтым відэа.
Артыкул 411 павінен быць скасаваны.
Свабоду ўсім палітвязням Беларусі 🕊
+4
Што мы бяром з сабой у дарослае жыццё?
Успаміны з дзяцінства і падлеткавага ўзросту. Канешне, яны розныя. Але мы ўсе ўзгадваем штосьці яркае, што ніколі не забываецца.
Дзеці з рэпрэсаваных сем'яў атрымалі цяжкі досвед. Але ў нашых сілах зрабіць так, каб яны ўжо потым сваім дзецям расказалі не толькі пра вобшукі і арышты бацькоў, але і пра тое, што яны атрымаюць падчас летніка: гутаркі ля вогнішча, новыя сяброўствы, самастойнасць, шэпты між сабою ўночы (калі ўсе мусяць спаць🤫). Можа быць, і першае каханне.
Мы гэта можам забяспечыць — патрэбны толькі ваш удзел. А ўнёсак можа быць любым, нават самым маленькім. Галоўнае — аб'яднацца і зладзіць незабыўнае лета для дзетак.
📌 Падтрымайце летнік «Зубровыя сцежкі» 👉 ТУТ
Пераходзіць па спасылцы і пакідайце данат — наша з вамі салідарнасць таксама пяройдзе ў дарослае жыццё гэтых дзяцей. Разам з яркімі успамінамі ❤️
Стартаваў восьмы па ліку Тыдзень супраць катаванняў — кампанія, што арганізавалі «Прававая ініцыятыва» і «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі». Яна прымеркаваная да 26 чэрвеня — Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў.
Катаванні і жорсткае абыходжанне застаюцца адным з галоўных інструментаў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Былыя палітвязні сведчаць пра збіццё, прыніжэнні, ізаляцыю, пазбаўленне медыцынскай дапамогі і іншыя формы бесчалавечнага абыходжання.
Цягам тыдня арганізатары правядуць шэраг анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў у Кракаве, Варшаве і Вільні: выставы, дыскусіі, кінапаказы, прэзентацыі расследаванняў і сустрэчы з людзьмі, якія прайшлі праз палітычны пераслед.
Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць: катаванні не могуць быць нормай. Пра іх трэба гаварыць, іх неабходна дакументаваць, а вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці.
📍 Праграма і падрабязнасці:
👉 https://legin.info/
«Не» катаванням!
#NoTorture2026
Сёння — Сусветны дзень уцекачоў.
Паводле апошніх дадзеных ААН, амаль 800 тысяч беларусаў сёння жывуць за межамі сваёй краіны. Фактычна кожны адзінаццаты беларус цяпер не дома.
Для многіх гэта ёсць наступствам няспынных рэпрэсій.
Сярод тых, хто быў вымушаны з'ехаць, — журналісты, праваабаронцы, студэнты, настаўнікі, рабочыя, былыя палітвязні і іх сем'і.
Тысячы нашых землякоў працягваюць будаваць жыццё ў іншых краінах. Таму фонд «Краіна для Жыцця» развівае праект «Дапамога мігранту». Штодня нашыя юрысты дапамагаюць беларусам вырашыць пытанні легалізацыі ў Літве і адаптацыі да жыцця ў новай краіне.
Калі вам патрэбна дапамога — мы поруч.
👉 https://www.stranafund.org/proekty-pomoshchi/prahod-pomocy-4
+4
📍 Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара.
Сёння расказваем гісторыю Алесі (імя змянілі з мэт бяспекі), беларускі, якая пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года была вымушаная пакінуць радзіму і прайсці праз некалькі хваль эміграцыі.
📌 Чытайце гісторыю цалкам на нашым сайце: stranafund.org
Калі вы хочаце дапамагчы тым, хто толькі пачынае свабодны шлях пасля турмы, — падтрымайце наш шэлтар па спасылцы:
www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
Дзякуй, што поруч! ❤️
🌿 Белавежская пушча чакае...
...калі беларускія дзеці з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў прыедуць ў лагер «Зубровыя сцежкі».
❗️Але каб летнік адбыўся, нам не стае яшчэ 10 000 еўра.
Падтрымайце збор 👉 ТУТ
Падарыце дзецям лета, напоўненае радасцю і беларускасцю 🤍
(відэа: © Aliaksandr Shnarou)
Праблема не ў спісах. Праблема ў сістэме.
Што не так з гісторыяй пра 196 «былых палітвязняў»?
Што адбылося?
У эфіры дзяржаўнага ТБ заявілі, што 196 чалавек са спісу палітвязняў знаходзяцца на волі. На гэтай падставе прагучалі абвінавачанні ў адрас праваабаронцаў, нібыта яны не валодаюць дакладнай інфармацыяй або свядома завышаюць колькасць палітвязняў. Але ёсць важны кантэкст.
Чаму праваабаронцы не ведалі пра вызваленне ўсіх гэтых людзей?
Таму што ў Беларусі інфармацыя пра палітычныя справы мэтанакіравана хаваецца. Спісы судовых паседжанняў закрытыя. Інфармацыя пра дэталі судовай справы часам невядомая нават родным. Многія сем'і баяцца паведамляць праваабаронцам пра тое, што адбываецца.
Адкуль праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю?
Ад родных, сяброў, былых палітвязняў і неабыякавых людзей. Людзі выкарыстоўваюць бяспечныя захады бяспекі.
Ці азначае гэта, што спіс палітвязняў недакладны?
Праваабаронцы рэгулярна актуалізуюць спісы. Але ў Беларусі ёсць мноства людзей, што знаходзяцца ў СІЗА або чакаюць суда, але пра іх пакуль нічога не вядома. Таму праблема ў тым, што дзяржава хавае інфармацыю пра рэпрэсіі.
Чаму гэта важна для нас?
Фонд «Краіна для Жыцця» дапамагае палітвязням і іх сем'ям унутры Беларусі. З кожным годам рабіць гэта становіцца ўсё цяжэй. Але мы не спыняемся.
Як можна дапамагчы?
Калі вам вядома пра чалавека, які апынуўся за кратамі або ўжо вызваліўся, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Гэта можна зрабіць бяспечна — праз людзей за мяжой.
🔸 @viasna_bot — праваабарончы цэнтр «Вясна»;
🔸 @Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy.
Кожнае такое паведамленне дапамагае не даць чалавеку знікнуць у маўчанні.
Свабоду ўсім палітвязням! 🕊
Ад сёння мы запускаем новы важны збор! Ад яго залежыць, як пройдзе лета ў 90 беларускіх дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і грамадзянскіх актывістаў.
🌿 Мы збіраем сродкі на лагер «Зубровыя сцежкі» — унікальны летнік у Белавежскай пушчы. Ён — пра беларускасць, экалогію, сяброўства.
Мінулі ўжо некалькі паспяховых сезонаў, пасля якіх дзеці працягваюць сябраваць і ўзгадваць час у летніку.
Наперадзе:
— 5 заездаў па 18 дзяцей у кожным
— дзеці ўжо сабраныя і чакаюць сустрэчы ў Белавежскай пушчы
💰Большая частка фінансавання ажыццяўляецца праз дапамогу дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» на сродкі Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частку выдаткаў пакрываюць і бацькі ўдзельнікаў.
❗️Аднак для правядзення ўсіх пяці змен
нам не стае яшчэ 10 000 еўра.
👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ ЗБОР
❤️ Разам мы можам падарыць дзецям лета, напоўненае сяброўствам, радасцю і беларускасцю.
+3
📍Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара.
Сёння на пытанні адказвае Сяргей (імя змянілі з мэт бяспекі), беларус, якога прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву 19 сакавіка 2026 года. У яго сціплых адказах — удзячнасць людзям, якія былі побач пасля вызвалення, і надзея на лепшае.
Калі вы хочаце дапамагчы тым, хто толькі пачынае свой свабодны шлях пасля турмы, — падтрымайце наш шэлтар па спасылцы: www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
Дзякуй, што поруч! ❤️
«Пэўнае непаразуменне». Офіс Ціханоўскай абверг паведамленні пра тое, што вызваленне палітвязняў «адкладзенае на некаторы час».
Святлану Ціханоўскую не зусім дакладна зразумелі, паведаміў «Люстэрку» яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі.
