cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

ВЯЧОРКА

Беларуская палітыка і культура

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
1 106
Suscriptores
Sin datos24 horas
-37 días
-1930 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

01:01
Video unavailableShow in Telegram
Мальта стала 26-й краінай Эўразьвязу, якая прыняла Сьвятлану Ціханоўскую (адзіная, якая засталася — Венгрыя). Мальта старшынюе ў АБСЕ і зьяўляецца сябрам Рады бясьпекі ААН. Таксама Мальта уваходзіць у Садружнасьць нацый (Commonwealth, зь Вялікабрытаніяй), трымаецца ваеннага нэўтралітэту, але не палітычнага. Сьпікер адразу сказаў, што вы ў парлямэнце ня знойдзеце ніводнага чалавека, які б сымпатызаваў рэжыму Лукашэнкі. На відэа Ціханоўскую прымае прэзыдэнтка і міністар замежных справаў. Пра Беларусь тут ведаюць мала, але гэта толькі пачатак. Дамовіліся на супольныя крокі ў АБСЕ, Радзе бясьпекі, падтрымку ў Радзе Эўропы. Размаўлялі і пра падтрымку гуманітарнага фонду на рэабілітацыю былых палітвязьняў і рэпрэсаваных.
Mostrar todo...
Photo unavailableShow in Telegram
Адзін з самых цікавых удзельнікаў кампаніі у Каардынацыйную раду — Vitali Gavrouc (ідзе ў сьпісе Дабравольскага/Еўравыбар), ён жа дэпутат парлямэнту Малдовы, кіруе там парлямэнцкай групай сяброў Беларусі, мае беларускі пашпарт і кажа, што яго прэзыдэнтка — Ціханоўская
Mostrar todo...
Цягам апошніх тыдняў у дэмакратычных сілаў было некалькі важных перамог. 👉Першае, адбілі бан на беларусаў у Літоўскім Сейме. Бо першапачаткова была прапанова спыніць выдачу ВНЖ. Потым яна ператварылася ў абмежаваньні на паездкі, і фінальная прапановы не атрымала падтрымкі. У гэтым годзе ужо ў Літве да пытаньня хутчэй за ўсё вяртацца ня будуць. 👉Другое. Запушчаны міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла каля 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлякацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца ім будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы. 👉Трэцяе, Канада вылучыла дадатковы грошы, 1 мільён канадзкіх даляраў, на падтрымку незалежных мэдыяў. Спадзяемся, гэта дапаможа закрыць часткова праблемы тых, хто сутыкнуўся са складанасьцямі сёлета. Таксама скандынаўскія краіны вылучылі невялікія сродкі на мэдыі. Спадзяемся, да верасьня сытуацыя стабілізуецца. 👉І чацьвертае, удзел Ціханоўскай у міністэрскім саміце G7. Гэта ня толькі пра статус, колькі пра вяртаньне Беларксі ў павестку. Тут можа і няма практычных вынікаў адразу, але гэта дае Беларусі суб'ектнасьці. Найгоршае, што можа адбыцца, калі Беларусь будуць успрымаць праз прызму Лукашэнкі, і нам будзе вельмі цяжка даказваць сьвету што Беларусь не Расея.
Mostrar todo...
Сёньня адбылася важная падзея. Запускаецца міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязьняў і сем'яў рэпрэсаваных. І Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак — 850 тысяч эўра. І гэта дапамога не калі-небудзь на будучыню, а ужо на цяпер. Кожны тыдзень з турмаў выходзяць людзі, якія ўжо адбылі свае тэрміны. Ужо выйшла да 1600 чалавек. Многім патрэбна рэлакацыя, рэабілітацыя, лекаваньне. Распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца дапамогай палітвязьням. https://nashaniva.com/341862
Mostrar todo...
Ствараецца Міжнародны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Нарвегія зрабіла першы ўнёсак

З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Фонд будзе накіраваны на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных і былых палітвязняў, паведамляе офіс палітыка

02:29
Video unavailableShow in Telegram
Таварыш Вусаў казаў, што Ціханоўская доўга не выказвала падтрымку Украіне пасьля пачатку вайны. А вось што рабіла Ціханоўская 24 лютага 2022.
Mostrar todo...
Што абмяркоўвалі на палях G7 па Беларусі: 👉 дапамогу незалежным мэдыям і праваабаронцам 👉 адказнасьць супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі 👉 вызваленьне палітвязьняў 👉 дзеяньні ў абарону беларускай незалкжнасьці 👉 фармалізацы адносінаў з дэмакратычнымі сіламі і непрызнаньне Лукашэнкі 👉 візы і пытаньні беларусаў у выгнаньні
Mostrar todo...
04:25
Video unavailableShow in Telegram
Канада — краіна далёкая. І канадцы мала ведаюць пра нас, і мы мала ведаем пра Канаду. Але дзякуючы беларускай дыяспары, Івонцы Сурвілле, і ў рэшце рэшт такім вось цёплым і важным візітам — нашыя краіны становяцца бліжэйшыя. Канадцы шчыра кажуць, што іх магчымасьці абмежаваныя, але гатовыя рабіць усё, што ад іх залежыць
Mostrar todo...
Repost from BalaganOff
Photo unavailableShow in Telegram
Друзья! Мы с вами начинаем мегасбор "Беларусам от Беларусов" на 100 дронов для Полка Калиновского! Кто-то не верит,что у нас всё получится, кто-то даже мечтает чтоб не получилось! Но мы с вами знаем, что Хороших Людей Больше! Сумма очень большая 45000 дол и помочь можно 2 способами 1) отказаться от кофе с утра и сделать донат любой 2) И просто поделиться информацией про этот сбор с Хорошими людьми ГЛАВНОЕ!!! Беларусам из Беларуси Запрещено донатить!!! Безопасность главное! Как можно помочь? 1)Картой Мега сбор для Полка Калиновского на 100 дронов 🎯Ціль: 1 800 000.00 ₴ 🔗Посилання на банку https://send.monobank.ua/jar/22XT38DAka 💳Номер картки банки Rykov Oleksandr 5375 4112 1743 7685 2) Paypal [email protected] 3) Patreon (Одноразовая подписка) patreon.com/balaganoff 4) криповалюты USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 USDT TRC20 TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 Слава Украине! Жыве Беларусь! (На сейчас уже собрано 123 948 гр и 4692 дол )
Mostrar todo...
Сьвятлана Ціханоўская і праўнук паўстанца Каліноўскага Зыгмунта Мінейкі, былы прэм'ер Грэцыі - Джордж Папандрэу -- на Афінскай Агоры
Mostrar todo...
00:20
Video unavailableShow in Telegram
Яшчэ пару месяцаў таму Лукашэнка спрабаваў заігрываць з Кіпрам, слаў віншавальныя тэлеграмы. У Кіпры з Лукашэнкам мець справы ня хочуць. 👉Кіпр будзе закрываць лазейкі, якія рэжым выкарыстоўвае для абыходу санкцыяў 🤝Сумленныя беларускія бізнэсы і IT-кампаніі працягнуць працу і будуць мець падтрымку Кіпра 👉Вядзецца праца па вырашэньні праблем з дакументамі і пашпартамі беларусаў, якія пражываюць на Кіпры На відэа сустрэчы з прэзыдэнтам (які выконвае функцыі і кіраўніка ўраду), сьпікеркай, дыпляматамі і дэпутатамі
Mostrar todo...