994
订阅者
无数据24 小时
-27 天
-530 天
数据加载中...
吸引订阅者
七月 '25
七月 '250
在0个频道中
六月 '25
+6
在0个频道中
Get PRO
五月 '25
+3
在0个频道中
Get PRO
四月 '25
+15
在5个频道中
Get PRO
三月 '25
+5
在0个频道中
Get PRO
二月 '25
+17
在3个频道中
Get PRO
一月 '25
+13
在0个频道中
Get PRO
十二月 '24
+12
在0个频道中
Get PRO
十一月 '24
+14
在0个频道中
Get PRO
十月 '24
+9
在2个频道中
Get PRO
九月 '24
+2
在0个频道中
Get PRO
八月 '24
+9
在1个频道中
Get PRO
七月 '24
+10
在7个频道中
Get PRO
六月 '24
+12
在1个频道中
Get PRO
五月 '24
+2
在0个频道中
Get PRO
四月 '24
+9
在1个频道中
Get PRO
三月 '24
+5
在0个频道中
Get PRO
二月 '24
+4
在0个频道中
Get PRO
一月 '24
+10
在4个频道中
Get PRO
十二月 '23
+14
在0个频道中
Get PRO
十一月 '23
+14
在3个频道中
Get PRO
十月 '23
+25
在3个频道中
Get PRO
九月 '23
+10
在0个频道中
Get PRO
八月 '23
+13
在0个频道中
Get PRO
七月 '23
+10
在0个频道中
Get PRO
六月 '23
+25
在0个频道中
Get PRO
五月 '23
+17
在0个频道中
Get PRO
四月 '23
+4
在0个频道中
Get PRO
三月 '23
+8
在0个频道中
Get PRO
二月 '23
+8
在0个频道中
Get PRO
一月 '23
+22
在0个频道中
Get PRO
十二月 '22
+16
在0个频道中
Get PRO
十一月 '22
+34
在0个频道中
Get PRO
十月 '22
+8
在0个频道中
Get PRO
九月 '22
+80
在0个频道中
Get PRO
八月 '22
+34
在0个频道中
Get PRO
七月 '22
+48
在0个频道中
Get PRO
六月 '22
+1
在0个频道中
Get PRO
五月 '22
+12
在0个频道中
Get PRO
四月 '22
+31
在0个频道中
Get PRO
三月 '22
+213
在0个频道中
Get PRO
二月 '22
+20
在0个频道中
Get PRO
一月 '22
+14
在0个频道中
Get PRO
十二月 '21
+32
在0个频道中
Get PRO
十一月 '21
+46
在0个频道中
Get PRO
十月 '21
+44
在0个频道中
Get PRO
九月 '21
+106
在0个频道中
Get PRO
八月 '21
+97
在0个频道中
Get PRO
七月 '21
+379
在0个频道中
Get PRO
六月 '21
+191
在0个频道中
Get PRO
五月 '21
+56
在0个频道中
Get PRO
四月 '21
+265
在0个频道中
Get PRO
三月 '21
+210
在0个频道中
Get PRO
二月 '21
+100
在0个频道中
Get PRO
一月 '21
+62
在0个频道中
Get PRO
十二月 '20
+3 111
在0个频道中
| 日期 | 订阅者增长 | 提及 | 频道 | |
| 03 七月 | 0 | |||
| 02 七月 | 0 | |||
| 01 七月 | 0 |
频道帖子
Repost from Валанцёры Офіса 👍🏻
Прыходзьце на футбольны матч у Вільнюсе ў падтрымку палітзняволеных беларускіх журналістаў і журналістак!
Ужо ў чацвер, 5 чэрвеня, у Вільнюсе адбудзецца футбольны матч паміж дэпутатамі Сейма Літвы і камандай Офіса Святланы Ціханоўскай.
Галоўная мэта — выказаць падтрымку людзям у Беларусі, якія апынуліся за кратамі, бо казалі праўду.
Прыходзьце пазаўзець і выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі!
Матч пройдзе адкрыта для ўсіх.
🗓 5 чэрвеня, 20:00
📌 Ąžuolyno g. 5, Vilnius
| 2 | 5 гадоў з дня зняволення Сяргея Ціханоўскага... | 426 |
| 3 | Сьвятлана Ціханоўская на канцэрце Naviband!
Канцэрт быў проста шыкоўны😍 | 540 |
| 4 | Апошнія тры дні быў у Аргентыне, першы візыт Офіса ў Лацінскую Амэрыку.
Сустрэўся зь віцэ-міністрам абароны, старшынём камітэту па замежных справах парлямэнту, прадстаўнікамі міністэрства унутранай бясьпекі (Homeland security), Аргентынскай Радай па замежных справах (блізкай да прэзыдэнта Мілея), правабаронцамі з CADAL. Вельмі дапамагла зь візытам Амбасада Польшчы, за што ім асаблівы дзякуй. Выступіў таксама на канфэрэнцыі DCN Global, прысьвечанай штучнаму інтэлекту і дэмакратыі, даў інтэрвію мясцовым СМІ і блогерам.
Таксама сустрэўся зь беларусамі - вялікая жывая супольнасьць. Праблемы з дакумэнтамі — апастылі, пашпарты — трэба вырашаць тэрмінова, і спадзяюся, пасьля візыту будзе з гэтым зрух. У вэнэсуэльцаў такая ж бяда, і Аргентына не патрабуе ніякіх дадатковых дакумэнтаў ад іх. Мы прапануем прымяніць вэнэсуэльскае рашэньне да беларусаў.
Дамовіліся таксама пра супольныя дзеяньні ў міжнародных арганізацыях, IPU, OAS, Радзе па правах чалавека ААН (Аргентына зараз сябра Рады).
Агулам пра Беларусь ведаюць мала ці ня ведаюць нічога. Збольшага успрымаюць праз прызму вайны. Калі расказваеш - параўноўваюць са сваім досьведам дыктатуры, які Аргентына пасьпяхова прайшла. Цяпер у Аргентыне вялікія эканамічныя рэформы, распачатыя прэзыдэнтам Мілеем. Аргентына памяняла курс - адвярнулася ад БРІКС, і пачала збліжэньне з Захадам. І гэта шанец для нас таксама - пабудаваць добрыя адносіны.
Памятаюць тут і Уладзіміра Астапенку, які ў 2020 годзе сышоў з пасады пасла ў Аргентыне, і далучыўся да дэмакратычных сілаў. З таго часу пра дзейнасьць пасольства ня чулі.
З практычных вынікаў:
1. Разгледзяць магчымасьць прыняцьця дырэктывы, якая дазваляе беларусам атрымліваць ВНЖ і пашпарты безь патрабаваньня дадатковых дакумэнтаў ад Беларусі
2. Ніякай выдачы і экстрадыцыі палітычных ня будзе, і Аргентына застанецца бясьпечнай краінай для беларусаў
3. Правядзем супольнае мерапрыемства прысьвечанае барацьбе за дэмакратыю у Лацінскай амэрыцы (Куба, Вэнэсуэла) і Ўсходняй Эўропе (Беларусь). Абмен досьведам плюс падкрэсьліць голас Аргентыны ў падтрымку свабоды і дэмакратыі ў сьвеце. | 482 |
| 5 | Джулі Дэйвіс (Джулі Фішэр) прызначана часовай паверанай у Кіеў — будзе кіраваць пасольствам ЗША ва Ўкраіне. Пасьля 2020 году Джулі Дэйвіс была спэцпасланьніцай ЗША па Беларусі, і мы ўсе ўдзячныя за яе падтрымку і салідарнасьць. Потым яе прызначылі на Кіпр, а цяпер — ва Ўкраіну. Джулі Дэйвіс — выбітная дыпляматка, і гэтае прызначэньне — проста выдатнае. | 601 |
| 6 | Чарнобыльскі шлях у Вільні. Выступілі беларусы, украінцы, літоўцы, шведы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Пачалі з гімнаў Беларусі, Украіны, Літвы. Прынялі рэзалюцыю. Потым адбыўся велапрабег. Дзякуй усім хто далучыўся! | 10 476 |
| 7 | Святлану Ціханоўскую запрасілі на пахаванне Папы Рымскага
Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад Святога прастола сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне Папы Рымскага Францішка ў Ватыкан, якая адбудзецца раніцай у суботу.
Ціханоўская даручыла Дзянісу Кучынскаму, дыпламатычнаму дарадцу, узначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання Папы.
Дзяніс Кучынскі – практыкуючы каталік, на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе Святланы Ціханоўскай за сувязі з Ватыканам. | 446 |
| 8 | 🟢 Добрыя навіны зь Літвы! Сейм Літвы не падтрымаў новыя абмежаваньні, якія маглі пагоршыць умовы жыцця для беларусаў з ВНЖ. Усе папраўкі, што датычыліся беларусаў — адхілены. І гэта дзякуючы нашым сябрам у літоўскім парлямэнце і групе “За дэмакратычную Беларусь”. 🤝 Дзякуй усім, хто ўвесь гэты час пісаў, тлумачыў, сустракаўся. Гэта перамога — агульная | 3 216 |
| 9 | 🔥 Цудоўная навіна і магчымасць для тых, хто быў рэпрэсаваны! Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
☕️ Для каго?
🔘 былых палітзняволеных
🔘 беларусы і беларускі, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу
Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!
💪 На гэту суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:
- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы ваджэння, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.
👍 Вось тут спасылка на праграму і анкета для запаўнення: https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/ | 15 641 |
| 10 | Мы вітаем намаганьні Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН па вызваленьні палітвязьняў, заклікаем прыняць запрашэньне наведаць Беларусь з наступнымі ўмовамі: 1) наведаць турмы і калёніі 2) сустрэцца з тымі, хто інкамунікада, і сваякамі палітвязьняў 3) вызваліць людзей з гуманітарнага сьпісу 4) даць палітвязьням доступ да медыцыны і адвакатаў.
Гэта выдатная магчымасць прадстаўніку ААН ня проста ацаніць сітуацыю, а задаць пытаньні прадстаўнікам рэжыму наўпрост. А для рэжыму — гэта выдатная магчымасць зрабіць “жэст добрай волі”: спыніць бесчалавечнае абыходжаньне з палітвязьнямі і вызваліць людзей, хаця б тых, хто ў цяжкім стане. | 689 |
| 11 | Фрыдрых Мерц стане хутчэй за ўсё новым канцлерам Германіі. | 13 495 |
| 12 | 3-4 лютага ў Гданьску адбудзецца Касьцюшкоўскі форум – унікальная сустрэча, дзе гісторыя і культура пераплятаюцца з сучаснасьцю.
Форум арганізаваны польскім МЗС у рамках афіцыйнай праграмы польскага старшынства ў Эўразьвязе. Прыедзе шэраг эўрапейскіх міністраў 🇱🇹🇺🇦🇵🇱🇸🇪 і высокапастаўленых чыноўнікаў 🇪🇺
📌 Што будзе на форуме?
📜 Палітычныя выступы
🎨 Дыскусіі пра беларускую культуру і мастацтва
📖 Круглыя сталы пра гістарычную памяць і ролю Касьцюшкі
🎶 Музычныя і тэатральныя выступы
🎥 Паказы фільмаў і абмеркаваньні
🤝 Сустрэчы і абмен думкамі паміж дасьледнікамі, творцамі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары | 13 589 |
| 13 | Цудоўная цырымонія ўшанаваньня паўстанцаў 1863 года на могілках Росы ў Вільні з удзелам прэзыдэнта Наўседы і прэм'ера Палуцкаса, Сьвятланы Ціханоўскай, амбасадараў Польшчы і Украіны. Як заўсёды, Літва зрабіла ўсё на найвышэйшым узроўні, падкрэсьліваючы адзінства нашых народаў – Літвы, Беларусі, Польшчы і Украіны – у барацьбе за свабоду. Асабліва прыемна было бачыць шмат беларусаў і нашы нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі. | 716 |
| 14 | Рэдка (ніколі) пішу пра кіно, але тут не магу стрымацца. Два новыя сэрыялы, у якіх Беларусь — адна з цэнтральных лініяў і месцаў падзеяў. І абодва - шпіёнскія. Ёсьць і месца дыктатуры, і Лукашэнку, і вайне.
Беларусь сваёй загадкавасьцю і складанасьцю сытуацыі прыцягвае кінематаграфістаў. | 862 |
| 15 | Да навагодняга звароту засталося зусім крыху!🎅
Сустракаем 2025 год разам – глядзіце прамову 31 снежня а 23:48 па мінскім часе. | 635 |
| 16 | 🎄 Пачынаецца калядная акцыя для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў
З гэтай нагоды да ўсіх неабыякавых беларусаў звяртаецца камандзір палка Каліноўскага Павал "Дзядзька" Шурмей. Наша мэта — сабраць сродкі на падарункі для дзетак нашых загінулых пабрацімаў. Мэта збору: 7000 еўра.
Ахвяраваць можна на рахункі нашага сяброўскага фонда (націсніце, каб разгарнуць)👇
БАНКАЎСКІ ПЕРАВОД
📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ
(лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS)
НУМАРЫ РАХУНКАЎ
📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472
📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290
📍EUR: PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303
📌БАНК: mBank
Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa
SWIFT: BREXPLPWMBK
📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE
(лацініцай: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE)
ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
Польскі злоты (PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK
Не заставайцеся ўбаку! Павіншаваць дзетак тых, хто аддаў жыццё за нашу будучыню, — самае простае, што мы можам зрабіць для іх. | 475 |
| 17 | Віетнам перадаў лукашэнкаўскім зьвярам нашага земляка Васіля Верамейчыка, сябра Каардынацыйнай рады і былога ваяра Палка Каліноўскага.
Калі мы даведаліся пра праблемы Васіля і адмову ў Літве, мы самі выйшлі на сувязь і прапанавалі дапамогу. Васіль сказаў, што дапамога не патрэбна, што ўжо мае рашэньне, разглядаў Малдову ці Аргентыну. Абскарджваць літоўскае рашэньне ня стаў, і вырашыў не праходзіць праз колы пекла ў Польшчы. Спрабаваў нібыта і ў Грузіі, потым апынуўся ў Віетнаме.
Гэта ўсё жахлівая, драматычная гісторыя, якая паказвае, зь якой несправядлівасьцю і якімі рызыкамі сутыкаюцца беларусы. Пра Віетнам мы даведаліся надта позна, напісалі лісты— але не пасьпелі.
Вядома, усё магло б быць інакш, калі б не адмовіла Літва ў самым пачатку. Многіх людзей прызнаюць пагрозай нацбясьпекі толькі за радок у біяграфіі. Гэта не ок.
І просьба да ўсіх: не рызыкаваць з выбарам краінаў. Лепш дабівацца сваіх правоў у дэмакратычных краінах, праз тыя ж суды. Зьвяртайцеся да правабаронцаў і палітыкаў, калі трапляеце ў бяду.
Верамейчыку — Свабоду! | 808 |
| 18 | Сёньня была бяссонная ноч у Кіеве. Прачнуўся ад грукату выбухаў і сыгналу паветранай трывогі. Ужо потым прачытаў, што сёньня Расея выпусьціла па ўкраінскай сталіцы цэлы арсэнал ракет – «Кінжалы», «Іскандэры», «Цырконы». Кажуць, так Пуцін адказаў на званок Шольца. | 685 |
| 19 | Разумею, многія непакояцца, што Дональд Трамп можа спыніць падтрымку Беларусі. Але ў ЗША не вызначае палітыку адзін чалавек. А тэма Беларусі, хоць цяпер і не ў павестцы, але аб’ядноўвае абедзьве партыі. І гэта не памяняецца. А ў нас ёсьць добрыя кантакты з абодвума бакамі.
Ну і трэба прыгадаць, што Трамп кіраваў у 2020-м, калі пачыналіся пратэсты. Адзін зь першых палітыкаў, які ў 2020-м наведаў Ціханоўскую быў Стыв Біган, другая асоба ў дзярждэпартамэнце, таксама рэспубліканец. Яшчэ пры Трампе была прызначана Джулі Фішэр, якая сыграла надзвычай важную ролю ў выпрацоўцы палітыкі па Беларусі.
Многія з тых чыноўнікаў, якія цяпер займаюцца Беларусьсю, працягнуць ёй займацца. Галоўны выклік — як утрымаць Беларусь у павестцы. Гэта вялікае выпрабаваньне. | 1 003 |
| 20 | Андрэй Гнёт: Тое, што я не ў беларускай турме — прамое следства перамоваў паміж офісамі Ціханоўскай і Вучыча.
Кейс беларускага рэжысёра, паводле Гнёта, абмяркоўвалі з уладамі Сербіі дыпламаты “ўсяго Еўрасаюза, ЗША і Канады”.
Аднак ключавая падзея адбылася “некалькі тыдняў таму на міжнароднай канферэнцыі ААН, калі каманда Святланы Ціханоўскай устанавіла прамы кантакт з офісам сербскага прэзідэнта”, — падкрэсліў ён на сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Берліне.
☝️31 кастрычніка стала вядома пра вызваленне Андрэя Гнёта, які знаходзіўся ў Бялградзе пад хатнім арыштам. Запыт на экстрадыцыю беларуса сербскім уладам накіраваў афіцыйны Мінск.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN | 831 |
