en
Feedback
Павел Севярынец

Павел Севярынец

Open in Telegram

Асабісты канал

Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
998
Subscribers
No data24 hours
+47 days
+930 days
Posts Archive
Шэраг маіх інтэрвію на пачатку верасня: Ток-шоў Глафіры Жук "Мне толькі спытаць" на "Белсаце" - тут. Чэшскі часопіс "Жыццё ве
Шэраг маіх інтэрвію на пачатку верасня: Ток-шоў Глафіры Жук "Мне толькі спытаць" на "Белсаце" - тут. Чэшскі часопіс "Жыццё веры" - пра турму і Бога, тут. Рэпартаж пра сям'ю Севярынцаў на "Нашай Ніве" - тут.

Расейцы масава ўцякаюць з Расеі ад мабілізацыі. Праз Грузію, Арменію, Казахстан... Але не праз Беларусь. Захад рыхтуецца да п
Расейцы масава ўцякаюць з Расеі ад мабілізацыі. Праз Грузію, Арменію, Казахстан... Але не праз Беларусь. Захад рыхтуецца да прамога сутыкнення з Крамлём: дырэктар ЦРУ папярэдзіў Пуціна, што будзе балюча. У вольным свеце сярод беларусаў аднаўляецца Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Восень пачынаецца бадзёра. Свежая тройца добрых навінаў па спасылцы.

Расейцы масава ўцякаюць з Расеі ад мабілізацыі. Праз Грузію, Арменію, Казахстан... Але не праз Беларусь. Захад рыхтуецца да п
Расейцы масава ўцякаюць з Расеі ад мабілізацыі. Праз Грузію, Арменію, Казахстан... Але не праз Беларусь. Захад рыхтуецца да прамога сутыкнення з Крамлём: дырэктар ЦРУ папярэдзіў Пуціна, што будзе балюча. У вольным свеце сярод беларусаў аднаўляецца Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Восень пачынаецца бадзёра. Свежая тройца добрых навінаў па спасылцы.

У маёй матулі – дзень нараджэння. Цікава, што матуля маёй матулі, бабуля Галя, нарадзілася ў Вільні, непадалёк ад Вострай бра
У маёй матулі – дзень нараджэння. Цікава, што матуля маёй матулі, бабуля Галя, нарадзілася ў Вільні, непадалёк ад Вострай брамы, у дзьвюх хвілінах хады ад радзільні, дзе ў студзені 1991 года, падчас штурму Віленскай тэлевежы, з’явіцца на свет мая будучая жоначка Воля. А сама Таццяна Лабачэўская, у замужжы Севярынец – з Лунінца. Менавіта матуля Таццяна, унучка ігумена Мітрафана Будзько, якога пераследвала савецкая ўлада і сям’ю якога саслалі ў Сібір у 1939-ым, у пачатку 1990-ых выцягнула нас на адбудову Касцёла святой Барбары і Пакроўскага сабора ў Віцебску. Менавіта матуля Таццяна казала нам пра Бога і накрывала святочны стол на Пасху, калі камуністы яшчэ былі пры ўладзе. Настаўніца адзначае дзень нараджэння 1 верасня – знарок не прыдумаеш. 1 верасня матуля заўжды прыходзіла са школы з вялізным букетам ружаў. Вучні вельмі яе любілі. Наколькі – я зразумеў толькі ў пачатку 2000-ых: у некалькіх шматпавярхоўках каля віцебскай школы, дзе яна выкладала і дзе пакаленні бацькоў ды дзяцей памятаюць яе як сваю класную, матуля адна сабрала больш за 600 подпісаў за маё вылучэнне ў чарговай кампаніі. За што любілі? За шчырасць, прынцыповасць, адданасць справе, за заўсёдную бадзёрасць і радасны настрой. Гены энэргіі, напору і моцы у нас ад матулі. Матуля заўжды гатовая натхніць, развесьці рукамі хмары, абараніць дзяцей, горад, беларусаў і Беларусь. У віцебскім мікрараёне Білева матуля з паплечнікамі ды паплечніцамі зноў-жа шляхам збору подпісаў дамаглася адкрыцця медычнага цэнтру, школы нумар 47, паліклінікі на віцебскіх Поўднях, лазнява-пральнага камбінату, пракладвання роварных дарожак, у гарадскім парку – рамонту помніка Уладзіміра Караткевіча – і яшчэ шмат-шмат чаго. Менавіта матуля і тата выхавалі нас у свабодзе, адказнасці і павазе да Беларусі. З днём нараджэння, мілая Мамулечка! І - верш. БАЛАДА ПРА ЖАНЧЫНУ НА КАРАБЛІ Матулі У палескай глыбі, на радзіме славян, Дзе чыгункі сыходзяцца крыжам, Горад Лунінец ціха плыве скрозь туман, Горад Лунінец, роўны Парыжу. Тут, дзе храмы ад грукату колаў дрыжаць, Дзе люстэркамі блішчуць крыніцы, Дзе на пляцы гарод, а ў двары сенажаць, Давялося табе нарадзіцца. У тваім радаводзе прывідамі крыл — Радаслоўная ўсіх беларусаў: І пабожныя шляхцічы, і святары, І габрэй, што паверыў у Ісуса. Закрывалі паўнеба старыя дубы, Паравозы гулі на світанні, Тлелі дыму клубы, а ты марыла быць Капітанам далёкага плавання. Ты плыла на вагні велічэзнай гары, Дзе варагі, арда і хазары, Дзе захоўваюць замкі, старыя муры Рэхі словаў, калісьці сказаных. А на вулічным бруку — вандроўны паэт, А ў паэта — зялёныя вочы, І адкрыўся забыты загадкавы свет, І спытаўся — чаго жа ты хочаш? На тваім караблі хопіць месца дваім, І вы разам выходзіце ў мора. І цяпер яго лёс стане лёсам тваім: Усе супольна — і радасць, і гора. І плыве карабель, і блішчыць далягляд, Засяляецца палуба дзецьмі. Тут і сонца — дачка, і сыночак — пірат, І малодшая — толькі глядзець бы. Вось аршанская гавань, затока Барань, Зіхацяць на Адроўцы мярэжы, Між Лучосай і Віцьбай стаяць у мурах На узгор’і высокія вежы. Разляцеліся дзеці з тых вежаў у свет, Склаў паэт свае лёгкія-крылы... Бераг неба, а ў небе — мігценне планет На шляхах найвышэйшае сілы. Капітан! Углядзіся ў нябесную сінь: Мы з табою вандроўку адновім. Ты стаіш перад безданню зорных глыбінь — Акіянамі Божай любові. Турма 1, Гародня

Увага, сябры! 24 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца З'езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. 24 кастрычніка пройд
Увага, сябры! 24 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца З'езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. 24 кастрычніка пройдзе З'езд аднаўлення Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД). Падзея прымеркаваная да 100-гадовага юбілею з дня заснавання гістарычнай Партыі БХД: 24 кастрычніка 1926 года ў Вільні адбыўся з’езд беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, на якім “Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць” 1917 года ператварылася ў БХД. З'езд пакліканы з’яднаць разрозныя плыні БХД і падкрэсліць больш чым стогадовую традыцыю хрысціянска-дэмакратычнага руху, які заўсёды стаяў на варце хрысціянскіх каштоўнасцяў, дэмакратыі, нацыянальных інтарэсаў і беларускага Адраджэння. Удзельнікі абмяркуюць стратэгію працы ў сучасных грамадска-палітычных умовах і выберуць новае кіраўніцтва БХД. Адноўленая Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ставіць сваёй задачай яднанне беларускіх дэмакратычных сілаў і стварэнне прывабнай альтэрнатывы для Беларусі. Месцам правядзення З’езду выбраны Беласток, ключавы цэнтр беларускай дыяспары ў Польшчы. Згодна з еўрапейскай палітычнай традыцыяй, партыйныя з’езды прынята праводзіць не ў сталіцах. А Беласток размешчаны якраз па паўдарозе паміж Вільняй і Варшавай, дзе пражывае найбольшая колькасць беларусаў за мяжой. Больш поўная інфармацыя пра З’езд БХД 24 кастрычніка будзе паведамленая пазней.

Пячорны манікюр у ШІЗА і нажнічкі Ціханоўскага. Калі месяцамі сядзіш у бетонных скрынях, дзе забаронена ўсё, праблема стрыжкі пазногцяў ператвараецца ў сур'ёзную рэч. Нельга нажніцы. Нельга кусачкі. Нельга лязо. Нельга станкі для галення. Бетонны пыл і бруд забіваюцца пад пазногці. А за месяц, два ці тры кіпці вырастаюць, самі ўявіце, ого-го. А як пастрыгчы пазногці? Ніяк. Ведаю, ёсць людзі, якія пазногці абкусваюць. Але паспрабаваў - не маё. У карцэрах Акрэсціна быў прыладзіўся сточваць пазногці аб металёвыя шрубы. Часам здзіраў пальцы да крыві - затое не было адчування, што ты звер, якога заперлі ў бетонны мяшок. У ШІЗА Шклова ці Гарадзенскай крытай такіх шрубаў мне знайсці не ўдавалася - і даводзілася сточваць пазногці на адным ці некалькіх пальцах аб бетон ці цэмент паміж пліткамі. Тут праца доўгая, пільная - затое, як той казаў, бачыш вынік. На Валадарцы пасля "Шанхаю" у выніку сутычкі са "сматрашчым" мяне перавялі ў "двайнічок" у спецкалідоры - камеру 101. Тут падчас праверкі запатрабаваў, каб далі па-людску пастрыгчы пазногці - турма, усё-такі. І, уявіце сабе, на колькі хвілінаў прынеслі маленькія нажнічкі. Калі я першы раз за тры месяцы іх узяў у рукі, рот сам расцягнуўся ў глупую ўсмешку да вушэй. Але галоўны сюрпрыз чакаў мяне наперадзе. На кардонным футаральчыку было напісана: "К. 101. Тихановский". Значыць, перада мной тут сядзеў Сяргей Ціханоўскі.

Нядзеля. Вільня. Малюся Богу ў беларускай царкве Канстантынопальскага патрыярхату на Бокшту, потым іду ў беларускі касцёл у З
Нядзеля. Вільня. Малюся Богу ў беларускай царкве Канстантынопальскага патрыярхату на Бокшту, потым іду ў беларускі касцёл у Зарэчча, да Волечкі і Францішка (усяго некалькі хвілінаў хады) - а роўна паміж Прачысценскі сабор, у Залатым веку - наша галоўная царква, пабудаваная Канстанцінам Астрожскім пасля бітвы пад Воршай.

"Зачем учіть ребёнка на белорусском? Чтобы стал змагаром і попал в тюрьму? Чтоб уехал за граніцу? Зачем калечіть жізнь своім детям?" І вось прыходзіць верасень, і мы чуем ды чытаем зноў і зноў: там і там не набралі беларускі клас ці групу ў дзіцячы садок. "Няма дурных". Расейскі тэрор у дачыненні да беларускасці за стагоддзі сфармаваў сярод значнай часткі беларусаў глыбокі, часам невыкараняльны страх: паказаць, што ты беларус - страшна. Беларусь для Расеі была і застаецца галоўным плацдармам на галоўным накірунку ўдару па галоўным ворагу. Стагоддзямі Расея размяшчала на тэрыторыі Беларусі найбольш баяздольныя арміі і будавала вайсковую інфраструктуру. "Зборачны цэх" БССР планаваўся крамлёўскім Генштабам як ключавая база для рамонту вайсковай тэхнікі ў вайне з Захадам. НПЗ у Наваполацку і Мазыры будаваліся з разліку на запраўку танкавых калонаў, якія пойдуць на Еўропу. Беларусь для Масквы - гэта насамрэч ня бульба і ня чыстыя вуліцы, а бясконцыя вайсковыя часткі, ракетныя шахты і падземныя бункеры, заводы "абаронкі", кварталы, заселеныя вайскоўцамі ды адстаўнікамі. А там, дзе імперыя рыхтуе магутны кулак для скрышэння Заходняй цывілізацыі, канечне, не павінна быць ніякіх "беларусаў", адрознай ад расейскай мовы, памкненняў да самастойнасці. З гледзішча Крамля, Беларусь - прастора, дзе павінна гучаць толькі рэха вайсковых загадаў. І рэжым Лукашэнкі тут - проста выканаўца. Крэмль цудоўна ведае, што з боку Захаду Беларусь - гэта ключ да Масквы. Таму і баіцца беларускасці як сваёй смерці. Беларусы - народ выключна рацыянальны. І вельмі многія разумеюць: размаўляць па-беларуску на такім плацдарме - значыць, кідаць выклік імперыі. Каб выжыць - будзь "как все", говорі по-русскі, "не выделяйся". І тут - гамлетаўскае "быць альбо ня быць". Прызнацца ў тым, што ты баішся быць сабой, быць беларусам - канечне, сорамна. Адсюль і "рацыянальныя" апраўданні. Ці то "я русскій", ці то "у меня фамілія польская", ці то "зачем калечіть жізнь ребёнку". Беларусы ўнікаюць беларускасці. Нават паводзінамі расейцаў, якія панаехалі ў Беларусь, беларусы ў большасці абураюцца па-расейску. Але беларусам нікуды не падзецца з вастрыя, нацэленага ў сэрца Захаду. Адзіны шанец для Беларусі быць - параза і развал Расейскай імперыі. А перамога ў супрацьстаянні з Масквой вырашаецца ў кожным беларускім сэрцы. Адзіны шанец для Беларусі перамагчы - размаўляць з беларусамі па-беларуску. Быць сабой. Калі ты проста размаўляеш па-беларуску - ты разбураеш свой страх і імперыю.

Касцёл Польшчы заклікаў спыніць варажнечу да украінцаў. Апошнім часам пад хвалю непрыняцця у Польшчы, Літве альбо Украіне ўсё часцей трапляюць і беларусы - таму і для нас гэта надзвычай важна. Крок Касцёла - вынік таго, што Захад застаецца ня толькі геаграфічным паняткам, а захоўвае ў сваёй глыбіні магутныя падмуркі хрысціянскай цывілізацыі. Так, людзі ва Ўсходняй Еўропе напалоханыя пагрозай вайны. Сістэма апазнавання "свой-чужы" пачынае вызначаць паводзіны і стаўленне без увагі на чалавечую асобу. Можна зразумець насцярожанасць нашых суседзяў да тых, хто прыехаў з Усходу і размаўляе па-расейску: тым ясней патрэба беларусам у вольным свеце размаўляць з беларусамі па-беларуску. Але Касцёл кажа: палюбіце бліжняга свайго, як самога сябе. І гэта вышэй, чым падазрэнні, спрэчкі пра гістарычныя крыўды ці дзяржаўныя ордэны - асабліва калі побач ідзе вайна і Украіна штодня ўмываецца крывёй. Той, каго не прынялі на вуліцы, у двары, на працы, заўсёды можа прыйсці ў хрысціянскую царкву. І тут - ключ да яднання заходняй цывілізацыі. Менавіта дзеячы-хрысціяне стаялі ля вытокаў ЗША і Еўрапейскага Звязу. Менавіта да Ісуса Хрыста прыходзіць той, каго не прынялі свае, суседзі альбо чужыя. Перад пагрозай новага барбарства і вар'яцтва народы Еўропы ў рэшце рэшт знойдуць прытулак у хрысціянстве.

З гледзішча матэматыкі, у наступнай партыі вызваленых палітвязняў мае быць ня менш за 500 чалавек. Паглядзіце. З кожным разам
З гледзішча матэматыкі, у наступнай партыі вызваленых палітвязняў мае быць ня менш за 500 чалавек. Паглядзіце. З кожным разам колькасць вызваленых расла ў прагрэсіі, блізкай да геаметрычнай. Першая партыя, у ліпені 2025 года, з Сяргеем Ціханоўскім – 21 чалавек. Другая, з Дашкевічам, Дзядком і Вінаградавым, у верасні 2025-га – 52 чалавекі. Трэцяя, з Бяляцкім, Калеснікавай і Бабарыкам, у якой таксама быў і я, 13 снежня 2025 года – 123 чалавекі. 19 сакавіка 2026-га – 250 палітвязняў. У аснове алгарытма пакрокавага вызвалення - матэматычная мадэль. З кожным разам - больш, чым было! больш чым удвая! Яшчэ больш! Больш і больш! Угадваецца трыюмфальны стыль Трампа. Калі браць тую ж геаметрычную логіку, цяпер маюць вызваліць больш за 500 чалавек, альбо, у рамках “Вялікай здзелкі” - нават усіх. Для Лукашэнкі выгадней за ўсё вызваліць палітвязняў да 17 верасня – так званага “Дня народнага адзінства”: тут можна спекуляваць на тэме “адзінага народа” пад ягонай уладай і паказваць, што гэта выключна ягонае рашэнне, а не ціск ці здзелка з ЗША. Да таго ж, пажадана мець адчыненыя дзверы ў выпадку перамоваў з Амерыкай, калі Пуцін пасля выбараў у Дзярждуму 18-20 верасня абвесціць мабілізацыю і паспрабуе ўдарыць па Украіне праз Беларусь. А для Трампа важна атрымаць добрыя навіны напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс (яны пройдуць 3 лістапада) – то бок, арыентавана ў верасні-кастрычніку, і чым бліжэй да даты выбараў, тым лепш. Пасля гэтых выбараў Трамп можа сутыкнуцца з блакаваннем сваіх ініцыятываў у Палаце прадстаўнікоў і нават спробай імпічменту – таму стаўкі для яго высокія, як ніколі. Выглядае, што самы верагодны прагноз - з сярэдзіны верасня да канца кастрычніка. Пра гэта, а таксама пра абвальны схаваны дэфолт расейскіх рэгіёнаў ды поспехі Украіны, пра адзначэнне 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі - у свежым выпуску "Тройцы добрых навінаў". Відэа глядзіце па спасылцы. Далучайцеся! Фота: "Позірк"

У Вільні да 35-годдзя аднаўлення Незалежнасці Беларусі прайшлі аж тры імпрэзы – канцэрт у Доме нацыянальных супольнасцяў, сус
У Вільні да 35-годдзя аднаўлення Незалежнасці Беларусі прайшлі аж тры імпрэзы – канцэрт у Доме нацыянальных супольнасцяў, сустрэча з дэпутатам незалежнасці Анатолем Лябедзькам ды чальцамі літоўскага Сейму ў офісе еўрадэпутатаў – і вечарына ў Беларускім Доме, дзе выступілі Сяргей Навумчык (па відэа), лідэр праваслаўных беларусаў айцец Георгій Рой, старшыня Асацыяцыі беларускіх бацькоў Літвы Вадзімір Заранкін, кіраўніца віленскага Беларускага Дому Людвіка Кардзіс, дэпутаты Менскага гарадскога савета 1990-ых. Дзякуй усім, хто быў! Рыхтуемся вяртацца ў Беларусь з перамогай - каб аднаўляць незалежнасць. Як сведчылі ўсе, хто выступаў - гэта можа адбыцца абсалютна нечакана.

35 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года, у 20.08, Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэкларацыі незалежнасці статус канстытуцыйнага зак
35 гадоў таму, 25 жніўня 1991 года, у 20.08, Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэкларацыі незалежнасці статус канстытуцыйнага закона. Беларусь стала незалежнай: свая дзяржава, свае сімвалы, свае грошы, свае законы, свая палітыка. Незалежнасць - выяўленне Божага цуду самасвядомасці, вольнай волі, свабоды выбару і асабістай адказнасці на ўзроўні цэлага народа. Правадыром незалежнасці на чале Беларускага Народнага Фронту тады быў Зянон Пазьняк. Праз некалькі гадоў світанне незалежнасці растаптаў Лукашэнка. Беларусь адышла ў цень Крамля. Але і цяпер мільёны беларусаў па абодва бакі мяжы, мараць пра незалежную Беларусь, моляцца за яе і працуюць дзеля яе. Сёння ў Вільні - сустрэча дэпутатаў незалежнасці Беларусі і Літвы а 15.30 на праспекце Гедыміна, 56 - і вечарына "Незалежнасць - гэта..." а 18.00 у Беларускім Доме па Віленскай, 20. Запрашаем! Жыве незалежная Беларусь!

Вялікі дзякуй усім, хто удзельнічаў у імпрэзе да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці ў Вільні! Валянціну Стэху і беларускаму кл
Вялікі дзякуй усім, хто удзельнічаў у імпрэзе да 35-годдзя аднаўлення незалежнасці ў Вільні! Валянціну Стэху і беларускаму клубу "Сябрына", якія дамовіліся з памяшканнем і парупіліся пра гук - а сам спадар Валянцін распавёў пра шлях Літвы да незалежнасці. Іллю Міронаву, які дамаўляўся з выступоўцамі і правёў цэлую рэкламную кампанію: за свае грошы раздрукаваў афішы і размясціў іх па ўсім горадзе ды раскідаў па сацсетках, а на самой імпрэзе прачытаў эсэ Уладзіміра Арлова "Незалежнасць - гэта..." Барду Юрыю Брыцько, невідушчаму спеваку, які скарыў слухачоў глыбокімі хітамі пад гітару. Паэтцы ды перакладчыцы Вандзе Марціньш - за чароўныя, нібы туман над Вяллёю, вершы. Хору "Світанак" з непараўнальнай Марынай Струнеўскай - за беларускія народныя спевы ды танцы, якія захапілі залю. Праграмісту і паэту Анатолю Хіневічу - за вершаваныя развагі пра шлях чалавека. Юнай Уршулі Грышкевіч - за кранальныя балады пад укулеле і губны гармонік. Паліне Курановіч - за віртуознае выкананне беларускіх кампазіцыяў на цымбалах. Сержуку Сысу - за поўныя гумару і самаіроніі вершы. Марку Брыцько ("ТаШыба") - за індзі-рок з кропляй горычы. Уладзіміру Пыльчанку і Вользе Фалей - за завадныя каверы улюбёных беларускіх хітоў. Дзякуй наведнікам і гледачам, якія ахвяравалі час у нядзелю, каб пабыць разам на свяце ў гонар незалежнасці. І дзякуй Богу за сонечны дзень! Жыве Беларусь! Фота Волечкі Севярынец.

Для Расеі найлепшым выйсцем будзе распад на некалькі дзясяткаў незалежных дзяржаваў - ад Піцерскай рэспублікі і Сібіры да Чач
Для Расеі найлепшым выйсцем будзе распад на некалькі дзясяткаў незалежных дзяржаваў - ад Піцерскай рэспублікі і Сібіры да Чачні ды Татарстана. Бессэнсоўная і бязлітасная агрэсія Масквы ва Украіне імкліва паскарае гістарычны працэс разбурэння імперыі зла. Падтрымка Пуціна абвальваецца, расейцы хочуць міру з Украінай - а для Беларусі адчыняецца ўнікальнае вакно магчымасцяў. Спасылка на свежую "Тройцу добрых навінаў" тут.

Мікалая Аўтуховіча, палітычнага вязня і галоўнага беларускага "тэрарыста", начальства Гарадзенскай турмы баіцца больш за ўсіх
Мікалая Аўтуховіча, палітычнага вязня і галоўнага беларускага "тэрарыста", начальства Гарадзенскай турмы баіцца больш за ўсіх. За два з паловай гады ў Гарадзенскай крытай рэгулярна бачыў яго ў клетцы на "камісіі" - у чарзе на пакаранне, найчасцей ШІЗА. Для Аўтуховіча прадугледжаная асобная камера, нумар 50 на трэцім паверсе следчага корпусу ("Амерыканкі"). Камера адмысловая, з двайнымі дзвярыма. Вельмі цесная "адзіночка", пасярэдзіне якой - труба ад столі да падлогі. А труба гэтая - сцёк каналізацыі: спіш, а ў цябе над галавой бурліць і ракоча. Час ад часу Аўтуховіча пераводзяць у суседні корпус, на "Бастыён" - і там які-небудзь стукач спрабуе выведаць, а што ў Аўтуховіча цяпер у галаве. Мне давялося сядзець адразу з некалькімі такімі "спецыялістамі па Аўтуховічы" - бо з ключавымі палітычнымі "працуюць" адныя і тыя ж кадры, заадно і правяраюць узаемаадносіны паміж апазіцыянерамі. Наслухаўся. Карацей, Аўтуховіч - кашмар для адміністрацыі. Баяцца, што Аўтуховіч замышляе нешта супраць асабіста Лукашэнкі, Астравецкай АЭС і Саюза з Расіяй. Баяцца, што можа нешта ўзарваць проста з турмы. Баяцца, што створыць і ўзначаліць падполле. Бо Аўтуховіч - адважны "афганец", ваяр, беларускі партызан. Гаворыць ён ціха і мякка, але такія рэчы, ад якіх "сілавікоў" прабіраюць мурашкі па скуры. Палову жыцця Аўтуховіч па турмах. Памятаю, у 2014 годзе мы з Волечкай паехалі сустракаць Аўтуховіча, які вызваляўся з той самай Гарадзенскай турмы. Мікалая мусілі адпускаць увечары, але сабраліся людзі, чакалі ўсю ноч да раніцы - і толькі калі ля брамы турмы не засталося ніводнага чалавека, Аўтуховіча тайком вывелі. Аўтуховіч выйдзе. Рана ці позна - выйдзе. І будзе самае страшнае для тых, хто служыць рэжыму: замест загаду пачне працаваць закон.

Даведаўся: частка бацькоўскай кватэры ў Віцебску, дзе я прапісаны, цяпер арыштаваная. Чарговае беззаконне. Але Бог усё бачыць.

25 жніўня 1991 года, 35 гадоў таму, пасля правалу ГКЧП, Вярхоўны Савет Беларусі надаў канстытуцыйны статус Дэкларацыі незалеж
25 жніўня 1991 года, 35 гадоў таму, пасля правалу ГКЧП, Вярхоўны Савет Беларусі надаў канстытуцыйны статус Дэкларацыі незалежнасці Беларусі, абвешчанай у 1990 г. Менавіта пасля гэтага Беларусь пачала імкліва стварацца як незалежная дзяржава. Менш чым праз месяц бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі абвешчаныя дзяржаўнымі сімваламі, у Беларусі з’явіўся свой уласны Урад, Памежная служба, Міністэрства замежных справаў, свае грошы і спартовыя зборныя. 35 гадоў незалежнасці – юбілей, важны для ўсіх беларусаў. 25 жніўня, а 18.00 у Беларускім Доме ў Вільні (Vilniaus 20) пачнецца вечарына “Незалежнасць – гэта…” Чакаем выступы дэпутата незалежнасці Сяргея Навумчыка (відэа), лідэра беларускіх праваслаўных айца Георгія Роя, кіраўніцы Беларускага Дома Людвікі Кардзіс, старшыні Асацыяцыі беларускіх бацькоў у Літве Вадзіміра Заранкіна. Напрыканцы вечарыны – віктарына пра Беларусь з каштоўнымі прызамі.

Валадарка 2020. Застацца жывым у "Шанхаі". 21 жніўня 2020 года мяне як падазраванага ў "замысле і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў" перавялі на Валадарку. Везлі ўначы, аўтазакам. Было цікава апынуцца ў той жа турме, дзе 22 гады таму, у 1998-ым, я прыйшоў да Бога. Высветлілася, што з тых пор тут змянілася няшмат. Найперш мяне адправілі ў душавую згаліць бараду - за два з паловай месяцы ў акрэсцінскіх карцэрах яна вырасла, як у Фідэля Кастра. Пластыкавыя станкі акрэсцінскую бараду не ўзялі - трохі абскубанага, павялі ў агульную камеру. Яшчэ тады, напрыканцы 1990-ых, я чуў пра валадарскі "Шанхай" - падвал з вечна перанаселенымі камерамі. Вясёлага расказвалі мала. Першае, што мяне сустрэла - выбух агульнага незадавальнення: - Ну куда вы ешчо піхаеце?! І так дышаць нечэм! Больш за ўсё камера 60 "Шанхаю" нагадвала пекла з чарцямі. Усе да аднаго голыя да пояса мужыкі з голенымі галовамі, цесна, ледзь павярнуцца, трохярусныя нары, зваленыя ў кучы "кешары", цыгарэтны дым - і задуха, такая, што ломіць грудзі. Шчыра кажучы, у мяне быў стан, блізкі да панікі. Фізічна балюча дыхаць - лета, гарачыня, перапоўненая камера. Кожны ўдых даецца з намаганнем. Здавалася, вось-вось страчу прытомнасць. Адзінае, што супакойвала - людзі, насуперак усім законам прыроды, тут жывуць месяцамі. А як што беларусы прыцярпеліся і выжываюць - то і я выжыву. Тут, у Шанхаі, я ўпершыню зразумеў, як можна жыць ад удыху да ўдыху, у прамым сэнсе слова. Твая адзіная задача - набіраць у лёгкія паветра амаль без кіслароду і пастарацца не адключыцца. Мозг у адчаі, бо здаецца, што з наступным удыхам і такое паветра скончыцца. Побач шумна, нібы кіты, выкінутыя на сушу, дыхаюць іншыя. На ноч палез на трэці ярус, пад самую столь - на адзінае вольнае месца. Там духата адчуваецца яшчэ больш - гарачае паветра падымаецца ўгару. Сна няма, балючыя ўдыхі і часам забыццё у млосці. І бясконца цячэ уключаная ва ўмывальніку халодная вада. Усе, як збавення, чакаюць этапу - хтосьці вырвецца з гэтага пекла, астатнім будзе крыху больш паветра. Ежу палова вязняў ня есць. Тошна. На прагулцы ў цесным валадарскім дворыку адзін за адным млеюць і асядаюць на дол: ад свежага паветра точыцца галава. Але спецыяльна абучаныя "сматрашчыя" вядуць сваю працу і тут. Увечары адзін з іх выходзіць на "сувязь" з суседняй камерай праз вентыляцыю і абвяшчае: - Пацаны, прагон па цюрме! Ціханоўскі - пятух! У камеры шум. - Эта што, каторы выступаў? Каторага жонку выбралі? - Што за ментоўскі дзвіж?! - падаю голас. - Ціханоўскі нармальны мужык. Ведаю яго самога. "Сматрашчы" прабіраецца са свайго кута да мяне: - А ты знаеш, што ў яго дружок підар? - Аперскія замуты, - выціскаю з сябе. - Народ падняўся, вось і гасяць Ціханоўскага. Вам што тут, класна ў турме? Хочаце і далей дохнуць на "Шанхаі"?! - Ціха, мужыкі! Ціха... Спакойна! І так дышаць нечэм!.. - галёкаюць вакол. - Выйдеце з хаты, разбероцесь. "Сматрашчы" лезе да "кармушкі", выклікае паставога, тыпу дамаўляцца, каб да абеда адчынілі, і пра нешта шэпчацца. А праз гадзіну з-за дзьвераў гучыць: - Северінец! С вещамі!

З Беларусі высылаюць адзінаццаць ксяндзоў-палякаў. У тым ліку - дамініканаў з Магілёва, якія меліся збудаваць у магілёўскай К
З Беларусі высылаюць адзінаццаць ксяндзоў-палякаў. У тым ліку - дамініканаў з Магілёва, якія меліся збудаваць у магілёўскай Казіміраўцы новы касцёл. Зразумела, тут загад Масквы. У тым жа Магілёве ў будынку ля Ратушы замест музея адчыняюць чарговы офіс расейскага "пасольства" на чале з колішнім кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі "ЛНР". Ідзе зачыстка перад расейскай восеньскай мабілізацыяй. Тым ня менш, давялося пачуць такое: маўляў, "няхай высылаюць, досыць паланізаваць беларусаў праз касцёл". Слухайце: тыя польскія ксяндзы, якія цяпер працуюць у Беларусі - часам большыя беларусы, чым самі тутэйшыя беларусы. Памятаю, у сярэдзіне 2000-ых прыехаў у адно мястэчка з прэзентацыяй кнігаў, дык ксёндз-паляк набыў сваім коштам 50 "Беларускіх хрысціянскіх азбукаў", каб дзеткі-беларусы вучыліся асновам веры менавіта па-беларуску. А колькі ненавіснікаў Беларусі за гэты час прыслалі сюды ў прыходы РПЦ з Расеі? І большасць замест Ісуса Хрыста прапаведуе тут маскоўскі шавінізм. Вось жа, рэжым Лукашэнкі ёсць рэжым выразна антыбеларускі і антыхрысціянскі.

- Тата, цяпер Холанд пра цябе дакладна даведаецца! Так Францішак сустрэў навіну пра выданне анталогіі сучаснай беларускай літ
- Тата, цяпер Холанд пра цябе дакладна даведаецца! Так Францішак сустрэў навіну пра выданне анталогіі сучаснай беларускай літаратуры на нарвежскай мове - "Адмыслоўцы шалёнага часу". Там я пад адной вокладкай з Быкавым, Караткевічам, Стральцовым, Разанавым ды іншымі вядомымі беларускімі творцамі. Дзякуй камандзе рэдактараў і выдаўцоў - і асабіста перакладчыцы Марыне Хобель! Фота з Фэйсбука Marina Hobbel.