en
Feedback
Грамада «Каліноўцы»

Грамада «Каліноўцы»

Open in Telegram

Ветэраны, валанцёры і сем'і Палка Каліноўскага. Працуем дзеля памяці палеглых ваяроў, юрыдычнай абароны жывых і годнага вобраза беларусаў ва Украіне.

Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
244
Subscribers
+224 hours
No data7 days
+930 days

Data loading in progress...

Similar Channels
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+4
in 0 channels
August '26
+14
in 5 channels
Get PRO
July '26
+3
in 1 channels
Get PRO
June '26
+17
in 5 channels
Get PRO
May '26
+12
in 2 channels
Get PRO
April '26
+180
in 0 channels
Get PRO
March '260
in 0 channels
Get PRO
February '26
+38
in 4 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
08 September+2
07 September0
06 September0
05 September0
04 September+1
03 September0
02 September0
01 September+1
Channel Posts
Сёння, нягледзячы на сігналы паветранай трывогі, што гучалі нават удзень, ваяры Палка Каліноўскага, сябры грамады «Каліноўцы»
+9
Сёння, нягледзячы на сігналы паветранай трывогі, што гучалі нават удзень, ваяры Палка Каліноўскага, сябры грамады «Каліноўцы» і нашы валанцёры ўшанавалі памятную для ўсіх нас дату — 8 верасня — традыцыйна, на тэрыторыі музея-запаведніка «Кіева-Пячэрская лаўра». Дзень беларускай вайсковай славы для нас — напамін пра тое, як важна бараніць свае кардоны ад маскоўскай арды і перамагаць. Сучасная вайна істотна адрозніваецца ад падзеяў 512-гадовай даўніны: яна ідзе не толькі на зямлі, вадзе ці ў паветры, але і ў свядомасці людзей. І тут важна не проста трымаць фронт і намагацца выстаяць, але ўпарта і крок за крокам ісці да перамогі. Мерапрыемства пачалося з паніхіды па ўсіх загінулых беларусах у вайне расеі супраць Украіны. Пасля каля памятнай шыльды ў гонар Канстанціна Астрожскага на мурах славутага Успенскага сабора адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод Міжнароднага Легіёна ГУР МА. Затым на першым паверсе Вялікай Лаўрскай званіцы адбылося адкрыццё фотавыставы «Полк Каліноўскага: Доўгае падарожжа дадому» пра чатырохгадовы шлях беларусаў у вайне з адвечным ворагам. Жыве Беларусь! Слава Украіне! Разам да перамогі!

2
Сёння, 29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны. Гэтая дата звязана з адной з самых трагічных старонак вайны — Ілавайскай т
Сёння, 29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны. Гэтая дата звязана з адной з самых трагічных старонак вайны — Ілавайскай трагедыяй 2014 года. Менавіта ў гэты дзень украінскія вайскоўцы выходзілі з атачэння па абяцаным «зялёным калідоры», але былі падступна расстраляныя расійскай арміяй. Сімвалам гэтага дня стаў сланечнік, бо менавіта ў палях сланечнікаў вакол Ілавайска ішлі тыя страшныя баі. Сёння мы схіляем галовы не толькі перад украінцамі, але і перад беларускімі ваярамі, якія аддалі самае каштоўнае ў барацьбе з расійскім імперыялізмам. Ад першых дзён вайны ў 2014 годзе і на працягу ўсяго поўнамаштабнага ўварвання пасля 2022 года беларускія добраахвотнікі стаяць поплеч з украінскім народам. Светлая памяць усім загінулым абаронцам. Жыве Беларусь! Слава Украіне! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
2 619
3
Сёння — першая гадавіна гібелі беларускага ваяра з пазыўным «Месяц». Ён пачынаў свой баявы шлях у Палку Каліноўскага, а за не
Сёння — першая гадавіна гібелі беларускага ваяра з пазыўным «Месяц». Ён пачынаў свой баявы шлях у Палку Каліноўскага, а за некалькі месяцаў да таго, як аддаць жыццё ў баі, перайшоў у 13-ю брыгаду аператыўнага прызначэння «Хартыя», але заставаўся часткай нашай супольнасці. Без бацькі і мужа засталіся малое дзіцё і жонка. Найлепшая памяць пра Героя — гэта далучыцца да дапамогі яго сям'і ў няпросты час. ❗️ Збор сродкаў у падтрымку родных працягваецца: 🔗 Банка: https://send.monobank.ua/jar/8DvW6qMvHj 🔗 PayPal: solcol.kia.relatives.support@proton.me Дзякуем усім хто памятае, а таксам, за кожны данат і рэпост.
300
4
«Доўгае падарожжа дадому» ― у Запарожжы адкрылі фотавыставу пра чатыры гады баявога шляху Палка Каліноўскага. 7 жніўня ў Цэнт+8
«Доўгае падарожжа дадому» ― у Запарожжы адкрылі фотавыставу пра чатыры гады баявога шляху Палка Каліноўскага. 7 жніўня ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа прайшла прэзентацыя вайскова-дакументальнай выставы, падрыхтаванай грамадой “Каліноўцы” і прэс-службай Палка Каліноўскага. У экспазіцыю ўвайшло больш за 100 здымкаў беларускіх дабраахвотнікаў, якія абралі найбольш складаны варыянт вярнуцца ў Беларусь: праз вызваленне Украіны. Выстава падзелена на зоны, якія ўвасабляюць вобласці, у абароне і вызваленні якіх бралі ўдзел беларусы. Экспазіцыя нагадвае пра бесперапыннае перамяшчэнне з аднаго сектара ў іншы. Наведаць выставу можна па адрэсе: Запарожжа, праспект Саборны, 151. Выстава адкрыта да 6 верасня. Уваход вольны.
369
5
Герой трох краін: 2 гады без «Кордзіяна». 6 жніўня — два гады, як у баях за Украіну загінуў Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч-Кучы
Герой трох краін: 2 гады без «Кордзіяна». 6 жніўня — два гады, як у баях за Украіну загінуў Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч-Кучынскі. Паляк з беларускімі каранямі, ён шчыра лічыў сябе беларусам і таму далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў. Пабрацімы згадваюць яго як светлага, надзвычай спакойнага чалавека з глыбокімі думкамі. Нягледзячы на дрэнны зрок, ён меў неверагодную трапнасць і віртуозна збіваў з аўтамата варожыя дроны. «Кордзіян» добра ведаў гісторыю, клапаціўся пра іншых Ва ўнутранай кішэні, бліжэй да сэрца, ён заўсёды насіў беларускі сцяг. Ён шчыра пераймаўся лёсам нашай краіны і марыў быць пахаваным у вольнай Беларусі. Сёння мы ўшаноўваем памяць сапраўднага воіна і чалавека вялікай мужнасці. Вечная памяць герою! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
524
6
31 ліпеня 2023 года падчас выканання баявога задання загінулі адразу трое каліноўцаў з батальёна «Літвін». Сярод іх — дабраах+2
31 ліпеня 2023 года падчас выканання баявога задання загінулі адразу трое каліноўцаў з батальёна «Літвін». Сярод іх — дабраахвотнік з пазыўным «Жвір», які быў адным з тых, хто задоўга да падзей 2020 і 2022 гадоў разумеў неабходнасць прамога дзеяння ў змаганні з дыктатурай і аўтарытарызмам. Жывучы за мяжой, ён актыўна ўключаўся ў дапамогу ўцекачам з Беларусі, бо на ўласным досведзе ведаў, як цяжка страціць дом. Натуральна, ён быў з тых, хто лічыў неабходным не толькі дэклараваць свае каштоўнасці, але і практыкаваць іх. Таму ён далучыўся да беларускага дабраахвотніцкага руху ва Украіне і да апошняга быў верным свайму выбару. Ані імёнаў, ані пазыўных, ані фактаў біяграфіі іншых двух ваяроў мы агучваць не можам. Тры гады — гэта вялікі тэрмін у межах цывільнага жыцця і значна большы ва ўспрыняцці тых, хто дагэтуль працуе на фронце. Тым не менш, мы памятаем, мы смуткуем і мы не губляем надзеі калісьці запоўніць усе прабелы ў найноўшай гісторыі Беларусі, расказаўшы ўсё пра нашых сяброў і пабрацімаў. Вечная памяць героям.
1 517
7
Тры гады таму, 25 ліпеня 2023 года, батальён «Волат» зазнаў балючую страту. У раёне выканання баявой задачы загінуў баец, імя
Тры гады таму, 25 ліпеня 2023 года, батальён «Волат» зазнаў балючую страту. У раёне выканання баявой задачы загінуў баец,  імя і пазыўны якога пакуль што застаюцца ў таямніцы дзеля бяспекі ягоных сваякоў. Але мы добра памятаем нашага пабраціма. Ягоны моцны характар і незвычайную адказнасць. Мы верым: дзень, калі і мы, і ягоныя блізкія зможам расказаць пра яго адкрыта і з гонарам, абавязкова надыйдзе. І гэты дзень набліжае кожны, хто працягвае змагацца за перамогу над крывавай расійскай імперыяй. Вечная памяць герою! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
449
8
Сёння, 13 ліпеня, 6-я гадавіна ад дня гібелі Міколы Ільіна — ваеннага медыка з пазыўным «Эстонец». Мікола нарадзіўся 23 краса
Сёння, 13 ліпеня, 6-я гадавіна ад дня гібелі Міколы Ільіна — ваеннага медыка з пазыўным «Эстонец». Мікола нарадзіўся 23 красавіка 1984 года ў Магілёве. Амаль 10 гадоў вучыўся граць на флейце і нават марыў служыць у вайсковым аркестры. У 1999 годзе ён прыйшоў у клуб рыцарскай рэканструкцыі «Барысфэн», дзе натхніўся аднадумцамі і свядома перайшоў на беларускую мову. У 2006 годзе, падчас пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, яго жорстка збілі міліцыянты. Ратуючыся ад палітычнага пераследу, Мікола з'ехаў спачатку ў Кіеў, а пазней атрымаў палітычны прытулак і грамадзянства ў Эстоніі. Але з пачаткам расійскай агрэсіі ён вярнуўся ва Украіну, пайшоў на кантракт у марскую пяхоту, адвучыўся ў Цэнтры тактычнай медыцыны і пачаў ратаваць жыцці на фронце. 13 ліпеня 2020 года каля Зайцава на Данеччыне ён пайшоў у свой апошні выхад. Пасля таго, як вораг афіцыйна пацвердзіў рэжым «цішыні», эвакуацыйная група з распазнавальнымі знакамі медыкаў пайшла забіраць цела загінулага ўкраінскага вайскоўца. Але расейцы парушылі дамоўленасць і адкрылі агонь. Група пачала адыходзіць, а Мікола застаўся, каб дапамагчы параненым. Калі вораг аднавіў абстрэл з гранатамётаў і цяжкіх кулямётаў, “Эстонец” загінуў. Пры жыцці ён казаў: "Калі мяне заб'юць, то крэміруйце мяне і развейце прах над Украінай, Беларуссю і Эстоніяй". Мікола любіў гэтыя тры краіны, з якімі шчыльна пераплёўся яго лёс. Але перадусім ён быў верным свайму сумленню і ўласнаму выбару.
487
9
7 ліпеня – роўна чатыры гады з дня гібелі Алега Панамарова — беларускага добраахвотніка з пазыўным «Хмуры». Яго баявы шлях ск
7 ліпеня – роўна чатыры гады з дня гібелі Алега Панамарова — беларускага добраахвотніка з пазыўным «Хмуры». Яго баявы шлях скончыўся ля вёскі Паўлаўка Данецкай вобласці. Яму было 30 гадоў. Алег нарадзіўся на Харкаўшчыне, але яго маці з дзецьмі пераехала ў свой родны горад Магілёў. У Беларусі Алег працаваў арматуршчыкам на заводзе. Калі ў 2014 годзе пачалася вайна расеі супраць Украіны, ён адным з першых беларусаў адправіўся на фронт. Свой баявы шлях пачаў у батальёнах «Шахтарск» і «Карпацкая Сеч», браў ўдзел ў баях каля шахты «Бутаўка» і ў Песках. Пазней служыў у батальёне «Айдар» як намеснік камандзіра баявой машыны і наводчык-аператар штурмавога ўзвода. Алег заўсёды памятаў пра свае карані. Для яго было вельмі важна мець пры сабе шаўрон з «Пагоняй». Ён жыў у Краматорску, але вельмі любіў Карпаты і марыў туды пераехаць. Яго пахавалі ў горадзе Ужгарадзе на Закарпацці, дзе жыве яго пабрацім. У апошні шлях Алега Панамарова праводзілі пад бел-чырвона-белым сцягам. Вечная памяць герою!
533
10
Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 20 чэрвеня ў Запарожжы на падзеі “Паміж Мінскам і Кіевам: скрыжаванне рэвалюцый”, арганізаванай
Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 20 чэрвеня ў Запарожжы на падзеі “Паміж Мінскам і Кіевам: скрыжаванне рэвалюцый”, арганізаванай грамадой “Каліноўцы”. Лекцыю прачытаў украінскі гісторык Уладзіслаў Старадубцаў. Вось галоўныя тэзісы з яго змястоўнага выступу: Культурныя сувязі і Львоўскі «П'емонт» Працы М. Драгаманава актыўна распаўсюджваліся ў беларускіх выданнях. Пад яго ўплывам М. Паўлік і І. Франко стварылі Украінска-польска-літоўска-беларускае братэрства — першы прыклад кааперацыі нацыянальных рухаў. Сам Франко лічыў, што ўкраінская літаратурная мова ўзяла пачатак ад Ф. Скарыны: яго мова, трапіўшы на паўднёварускія землі, стала яе прававобразам. Заходняя Украіна была цэнтрам прыцягнення і для беларусаў. У Львове Алаіза Пашкевіч выдала «Скрыпку беларускую» і натхнілася ідэяй адраджэння грэка-каталіцкай царквы. Там жа Іларыён Свянціцкі (украінец беларускага паходжання) стварыў першы ўкраінскі музей, адкрыўшы ў ім беларускі аддзел. Сумесная прэса і партыі Першая газета «Наша Ніва» мела рубрыку «Лісты з Украіны» і часта друкавала матэрыялы пра Тараса Шаўчэнку. У сваю чаргу, украінскія выданні рабілі перадрукі беларускіх. Важнай старонкай стала дзейнасць беларускай грамады Чарнігаўшчыны ў складзе Рэвалюцыйнай украінскай партыі. Яна выдала больш літаратуры, чым усе беларускія выданні таго часу разам! Сярод яе сябраў быў Язэп Лёсік. Вайсковае і дзяржаўнае скрыжаванне У 1917 г. украінская армія пачала фарміраванне з ініцыятыўнай групы ваяроў у Мінску (дзе з 1916 г. служыў Сымон Пятлюра). А беларускае войска гуртавалася ў Кіеве і Адэсе, дзе праз вайну апынуліся сотні тысяч беларусаў. Там віравала культурна-палітычнае жыццё: працавалі беларускія клубы, тэатры і газеты. У сакавіку 1917 г. у Кіеве ўтварылася Украінская Цэнтральная Рада (УЦР). Яна арганізавала З'езд паняволеных народаў з удзелам беларускай дэлегацыі, які падтрымаў стварэнне аўтаномнай Беларускай Рэспублікі. УЦР стала ўзорам для беларускіх дзеячаў: яны прасілі копіі ўкраінскіх дэкларацый і статутаў, каб рэалізаваць падобнае ў Беларусі. Дзяржаўныя зносіны УНР і БНР былі цеснымі: рэспублікі бачылі адна ў адной саюзнікаў. Афіцыйнаму прызнанню перашкодзіла толькі пытанне межаў, але кааперацыя ішла ва ўсіх сферах. Выснова Супольныя дзеянні ўкраінцаў і беларусаў дзеля дзяржаўнасці можна крытыкаваць, але многія іншыя народы імперыі тады нават не ўздымалі пытання сувернітэту. Вывучаць гісторыю з розных кропак гледжання вельмі карысна: украінскія старонкі беларускай мінуўшчыны хаваюць яшчэ шмат адкрыццяў. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
678
11
26 чэрвеня – дзень памяці для Палка Каліноўскага Роўна 4 гады таму ў баях за Лісічанск загінулі легендарны камандзір батальён
26 чэрвеня – дзень памяці для Палка Каліноўскага Роўна 4 гады таму ў баях за Лісічанск загінулі легендарны камандзір батальёна “Волат” Іван «Брэст» Марчук, а таксама Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік і Вадзім «Папік» Шатроў. Таксама — роўна 4 гады, як двое нашых пабрацімаў — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў — знаходзяцца ў расейскім палоне. Іх лёс дакладна невядомы, яны неаднаразова выкрэсліваліся расейскім бокам са спісаў на абмен. На жаль, праблема беларускіх вайсковапалонных не знаходзіцца на першым плане ўвагі ў палітыкаў і праваабаронцаў. Але насуперак усёму маем надзею іх зноў пабачыць. Сваімі ўспамінамі пра падзеі чэрвеня 2022 года падзеліцца наш баец Алег «Альгерд» Аўчыннікаў. Глядзіце цалкам на нашым YouTube
107
12
Грамада “Каліноўцы” заклікае падтрымаць праўкі ў заканапраект аб ахове здароўя, якія прыраўноўваюць правы замежных вайскоўцаў
Грамада “Каліноўцы” заклікае падтрымаць праўкі ў заканапраект аб ахове здароўя, якія прыраўноўваюць правы замежных вайскоўцаў да правоў грамадзян Украіны. У чым праблема? Цяпер замежныя дабраахвотнікі пасля звальнення са службы, у тым ліку па стане здароўя і ў сувязі з атрыманнем інваліднасці, губляюць статус вайскоўца і юрыдычна становяцца проста “замежнікамі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Украіны”. Яны ня маюць дзяржаўных правоў і гарантый на далейшае лячэнне, даўгатэрміновую рэабілітацыю і даступныя лекі, якія маюць украінскія вайскоўцы. Чыннае заканадаўства аб ахове здароўя прыраўноўвае да грамадзян Украіны толькі тых замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне, уцекачоў і тых, хто мае патрэбу ў дадатковай абароне. Істотная частка замежных дабраахвотнікаў на момант звальнення не мае дазволу на пастаяннае пражыванне альбо знаходзіцца ў доўгатэрміновым працэсе яго атрымання. Такім чынам, яны апынаюцца ў пэўным прававым вакууме і вымушаны прыпыняць рэабілітацыю альбо выдаткоўваць уласныя сродкі на лячэнне, арганізоўваць зборы на сябе. Як праблема можа быць вырашана: Цяпер у Вярхоўнай Радзе Украіны рыхтуецца да другога чытання законапраект № 15015. Дэпутатка Таццяна Цыба зарэгістравала надзвычай важную праўку ў арт. 11 Асноў заканадаўства аб ахове здароўя, якая нарэшце прыраўнуе правы замежных ветэранаў, незалежна ад наяўнасці дазволу на пастаяннае пражыванне, да правоў грамадзян Украіны. Грамада “Каліноўцы” разам з ГА “ЛАНКА” заклікае ўсіх дзейнічаць проста зараз: • Дашліце ліст у падтрымку гэтай праўкі непасрэдна старшыні камітэта ВРУ па пытаннях здароўя нацыі: radutskyy@rada.gov.ua • Пашырце гэтую публікацыю ці зрабіце ўласную, каб надаць гэтай справе максімальны разгалос. Дзякуем! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
1 451
13
Грамада “Каліноўцы” запрашае на лекцыю, якая адбудзецца ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа (Саборны праспект, 151) ужо ў+1
Грамада “Каліноўцы” запрашае на лекцыю, якая адбудзецца ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа (Саборны праспект, 151) ужо ў гэтую суботу, 20 чэрвеня, а 15:00. На гэты раз перад вамі выступіць Уладзіслаў Старадубцаў — гісторык, магістр кафедры ўсходнееўрапейскіх гістарычных студый Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, даследчык і аўтар прац па гісторыі УНР, украінскага вызваленчага руху і дысідэнцтва. Пра што пойдзе мова? Вось што анансуе сам аўтар: “Украінская армія пачала фарміравацца ў Мінску, а беларуская сабралася ў Кіеве і Адэсе. Незалежнасць Беларусі абвяшчаў былы сябра Рэвалюцыйнай Украінскай Партыі — як перасякаліся шляхі ўкраінскай і беларускай рэвалюцый і чаму размова пра гэта важная зараз? Пра што я буду распавядаць: ✅ пра беларускую секцыю Рэвалюцыйнай Украінскай Партыі, з якой выйшаў шэраг вядучых беларускіх дзеячаў; ✅ пра працэс фарміравання беларускай і ўкраінскай армій у Мінску, Кіеве і Адэсе; ✅ пра Канферэнцыю паняволеных народаў у Кіеве; ✅ пра палітыку, міжнародныя адносіны і натхненне ўрадаў УНР і БНР; ✅ пра Зімовы паход Пятлюры і сумесныя баі ўкраінскай арміі і беларускіх войскаў Булак-Балаховіча; ✅ пра адносіны беларусаў і ўкраінцаў у дыяспары і Польшчы.” Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
899
14
Сёння – другая гадавіна гібелі адразу двох байцоў Палка Каліноўскага. Гэта адбылося на Харкаўскім напрамку. З меркаванняў бяс+1
Сёння – другая гадавіна гібелі адразу двох байцоў Палка Каліноўскага. Гэта адбылося на Харкаўскім напрамку. З меркаванняў бяспекі дагэтуль немагчыма назваць ані іх імёны, ані пазыўныя. Але мы хочам і можам трохі расказаць пра іх. Абодва з лета 2023 года служылі ў медыцынскай службе «Волата». Першы працаваў кіроўцам службы. Быў вельмі кампанейскім і клапатлівым. «З ім не засумуеш: і казку раскажа, і накорміць», – так успамінае пра баявыя дзяжурствы з ім яго калега. Другі працаваў медыкам. Вельмі хутка засвойваў прафесію і, са словаў пабрацімаў, быў вельмі разумным і меў усе шансы ўзначаліць медыцынскую службу. Вашая справа працягваецца. Вас памятаюць. Набліжаецца час, калі вашыя імёны прагучаць. Вечная памяць і слава героям. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
380
15
Месцы памяці — частка нашай ідэнтычнасці, нашага нацыянальнага коду. Іх ушаноўванне і падтрымка ў належным стане трымаюць нас+9
Месцы памяці — частка нашай ідэнтычнасці, нашага нацыянальнага коду. Іх ушаноўванне і падтрымка ў належным стане трымаюць нас на абраным шляху і дапамагаюць працягваць справу, за якую ўжо аддалі жыццё найлепшыя з беларусаў. Таму 17 траўня Дзея Кіеў арганізавала талаку, каб навесці лад на беларускай частцы народнага мемарыяла на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Далучыліся сябры грамады «Каліноўцы» і беларусы Кіева. Разам мы аднавілі сцяжкі, перамылі каменне, запалілі лампадкі, паставілі вазы і ўсклалі кветкі. Наперадзе яшчэ некалькі этапаў: усталяванне новых партрэтаў загінулых — “Волата”, “Мыша”, “Рыжага” і “Вужа”, а таксама ўзняцце вялікага нацыянальнага сцяга. 9 траўня да святога для нас спісу дадалося імя Ціхана «Франца» Клюкача. Вечная слава героям! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
461
16
Сёння — роўна тры гады з дня, калі наша краіна страціла аднаго з самых адданых беларускай справе людзей — Міраслава «Мыша» Ла+4
Сёння — роўна тры гады з дня, калі наша краіна страціла аднаго з самых адданых беларускай справе людзей — Міраслава «Мыша» Лазоўскага. А таксама чатырох ваяроў батальёна «Волат», імёны, пазыўныя і факты жыцця якіх пакуль нельга агучыць з меркаванняў бяспекі для родных і сяброў загінулых. Падчас баёў за Бахмут у 2023 годзе хлопцы з «Волата» далі добры бой расейцам. У будынак, дзе яны чакалі артылерыйскай дапамогі, прыляцелі буйныя снарады — усе тры паверхі склаліся. Пасля таго як параненыя паведамілі аб гэтым па рацыі, «Мыш» з групай дапамогі вырушыў на месца. Ён кіраваў эвакуацыяй, прыкрываў параненых. Міраслаў ішоў апошнім і загінуў, зусім трохі не дайшоўшы да КНП. Вечная слава героям! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
3 230
17
15 траўня – 4 гады, як мы ўшаноўваем памяць камандзіра Палка Каліноўскага Паўла “Волата” Суслава. Павел быў сапраўдным вайско
15 траўня – 4 гады, як мы ўшаноўваем памяць камандзіра Палка Каліноўскага Паўла “Волата” Суслава. Павел быў сапраўдным вайскоўцам да апошняй клетачкі свайго цела. Справу сваю ён ведаў да дробязяў, і для яго асабліва важна было зберагаць людзей, свой асабісты склад. Ён выдатна навучаў рэкрутаў і гэтак жа выдатна імі кіраваў, аддаўшыся сваёй справе на ўсе 100 адсоткаў. Да вайны ён далучыўся ўвосень 2016 года і з першых тыдняў распачаў выконваць заданні на перадавой. У складзе Узброеных сіл Украіны займаўся разведвальна-дыверсійнай дзейнасцю. У 2021 годзе атрымаў цяжкія раненні: аскепкі патрапілі ў галаву і вобласць сэрца. Павел знаходзіўся ў штучнай коме і быў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але і гэта яго не спыніла: застаўся ў войску. У 2022 годзе ўдзельнічаў у стварэнні палка імя Кастуся Каліноўскага, узначаліўшы разведвальнае падраздзяленне. У траўні 2022 года Павел “Волат” Суслаў удзельнічаў у аперацыі ў вёсцы Калініндорф на мяжы Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей. Сёння на канале Палка Каліноўскага выйшла паўнаметражная версія фільма «Волат. Жыццё на нулі» пра апошнія 5 дзён легендарнага камандзіра. Раім паглядзець і ўзгадаць Паўла і яго пабрацімаў, якія спынялі расейскі наступ 4 гады таму. Слава героям! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
331
18
💔 У них був вибір залишитися вдома, але вони обрали нас. Підтримайте їхню пам'ять одним підписом. Американський морпіх Корі
💔 У них був вибір залишитися вдома, але вони обрали нас. Підтримайте їхню пам'ять одним підписом. Американський морпіх Корі Навроцкі прийняв свій останній бій у глибокому тилу ворога. Поляк Міхал Журек отримав смертельне поранення в Бахмуті — вдома його не дочекалися четверо дітей. Британський медик Пітер Фуше врятував сотні життів, віддавши натомість своє, а білорус Іван «Брест» Марчук поліг під Лисичанськом, до останнього прикриваючи відхід побратимів. Але сьогодні закон не дозволяє присвоїти їм звання Героїв України навіть посмертно. Нам бракує зовсім трохи підписів під петицією, щоб виправити цю несправедливість. Будь ласка, підтримайте її — це найменше, що ми можемо для них зробити: https://petition.president.gov.ua/petition/264020 Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
3 030
19
Больш за 30 чалавек сабраліся пагутарыць пра Беларушчыну. Гэтым разам у Запарожжы! Мы хоць і арыентаваліся найперш на беларус+5
Больш за 30 чалавек сабраліся пагутарыць пра Беларушчыну. Гэтым разам у Запарожжы! Мы хоць і арыентаваліся найперш на беларускіх добраахвотнікаў тут, на поўдні Украіны, але прыемна уражаныя вялікай колькасцю запаражан. Яны далучыліся, не ведаючы фактычна нічога пра ключавую постаць гэтага вечара – Змітрака Бядулю. Ды й мы, беларусы, на жаль, досыць павярхнёва ведаем Бядулю. Ён быў і выбітным пісьменнікам, і адданым дзеячам беларускага нацыянальнага адраджэння, таксама падтрымліваў нацыянальны рух і збіраў габрэйскі фальклёр. Гэта інфармацыя наўмысна выводзіцца за дужкі лукашэнкаўскай сістэмай адукацыі. Аднак менавіта нацыянальны погляд на нашу гісторыю, літаратуру, на ключавыя постатаці дадае аптымізму і сілаў нам самім і дапамагае паказаць украінскім сябрам сапраўдную Беларусь. Спадзяемся на наступныя сустрэчы, каб правесці паралелі між гістарычнымі падзеямі ў нашых краінах! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
387
20
Публікуем фотарэпартаж з беларускай літаратурнай сустрэчы, што адбылася 23 красавіка ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа з+5
Публікуем фотарэпартаж з беларускай літаратурнай сустрэчы, што адбылася 23 красавіка ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа з нагоды дня нараджэння Змітрака Бядулі. Калі вас цікавіць, ці прыйшоў туды хто ўвогуле і ці захоўваецца цікавасць да культуры ў прыфрантавым Запарожжы, то так — людзей было багата. Асабліва прыемна, што прыйшлі і ўкраінцы. Звычайна мерапрыемства праводзілася на беларускай мове, але моўнага бар’еру не адчувалася. Імпрэза распачалася з хвіліны маўчання. Пасля прайшла лекцыя пра дастаткова ўнікальны літаратурны шлях Самуіла Плаўніка, які, нарадзіўшыся ў сям’і артадаксальных габрэяў, свядома абраў беларускую ідэнтычнасць, бо менавіта ў беларускай літаратуры ў 20-я гады меў шанец на самарэалізацыю. Так у беларускай літаратуры з’явілася імя Змітрака Бядулі. Чаму так атрымалася? Падчас другой часткі сустрэчы адбылася размова пра палітыку карэнізацыі 1920-х гадоў, калі як у Беларусі, так і ва Украіне савецкая ўлада прасоўвала нацыянальныя мовы як у культуры і адукацыі, так і ў адміністрацыйным кіраванні. Тое, чым суправаджаліся гэтыя працэсы і чым яны скончыліся, дае пэўную прастору для аналізу і паразумення паміж беларускім і ўкраінскім грамадствамі. Мы маем падобныя досведы: «Розстріляне відродження» і «Ноч расстраляных паэтаў», Курапаты і Быкаўнянскі лес. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс
69