en
Feedback
НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР

НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР

Open in Telegram

НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР - Сергей Петрухин Здесь будем обсуждать актуальную для Беларусов повестку и подсвечивать на мой взгляд актуальные и важные новости. Но главное проводить голосования на важные темы.

Show more
377
Subscribers
+124 hours
+37 days
+1630 days

Data loading in progress...

Similar Channels
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+4
in 2 channels
August '26
+46
in 4 channels
Get PRO
July '26
+36
in 4 channels
Get PRO
June '26
+30
in 4 channels
Get PRO
May '26
+43
in 3 channels
Get PRO
April '26
+27
in 3 channels
Get PRO
March '26
+36
in 4 channels
Get PRO
February '26
+41
in 5 channels
Get PRO
January '26
+38
in 4 channels
Get PRO
December '25
+41
in 2 channels
Get PRO
November '25
+52
in 3 channels
Get PRO
October '25
+59
in 3 channels
Get PRO
September '25
+83
in 3 channels
Get PRO
August '250
in 3 channels
Get PRO
July '250
in 3 channels
Get PRO
June '25
+94
in 3 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
07 September0
06 September+1
05 September0
04 September0
03 September0
02 September+2
01 September+1
Channel Posts
Паводле рупара незалежнай прапаганды Алеся Залеўскага, для для сям’і Ціханоўскіх выдаўся цяжкі тыдзень. И я хачу адразу паказ
Паводле рупара незалежнай прапаганды Алеся Залеўскага, для для сям’і Ціханоўскіх выдаўся цяжкі тыдзень. И я хачу адразу паказаць вам як працуе незалежная Беларуская прапаганда . Белсат TV сам звяртаецца да гледачоў. Цытата Белсат: "Што мы робім кепска? Чаго вам у нас бракуе? Чаго наадварот зашмат? Пішыце проста цяпер у нашых каментарах. У нас напрыканцы выдання некалькі хвільнаў будуць. Мы дэтальна звернемся да вашых адказаў. Ну і нейкі фіідбэк адразу дамо. Ну, а пакуль Сяргей Ціханоўскі збірае дасье на незалежныя медыі..." Чотка! Калі Белсат збірае — фідбэк. Калі Ціханоўскі збірае — дасье. Адно і тое ж дзеянне, але словы залежаць ад таго, хто яго робіць. Вось вам і майстар фрэймаў))). Прафесиянал, хуле. Рэдакцыя... Але цяжкі тыдзень не толькі ў Сяргея. Са Святланай зусім весела. Яна публічна паведаміла пра рост ваеннай інфраструктуры ў Беларусі, а ўжо на наступны дзень дарадца прэзідэнта Літвы кажа: наша разведка гэтага не пацвярджае. Панямаяце? Георгіеўну падставілі!! А хто рыхтуе Элекце інфармацыю? Франак, Лябедзька, Дзяніс…. Ну, ёпт. Хлопцы, вы што ёй там падсоўваеце? Наша Ніва? “Еўрарадыё”? Плян Б? Класкоўскага з Цыганковым? Мужа Красулінай? Хто гэта правяраў перад тым, як чалавек Светлана Ціханоўская, паліты міжнароднага ўзроўню, выйшаў з гэтай лухтой на такі ўзровень? Можа Дабравольскій. ААА Кабанчук. Генерал Кабанчук з Кітом і Ванішам.... Рассстраляць! Мда… Рэальна цяжкі тыдзень у Ціханоўскіх: Сяргею свае ж медыя лепяць “вайну” і “дасье”, а Святлану свае ж інфармацыйна падстаўляюць. Ну, нічога, што зробіш? Будзем цярпець))) P/S/ Ну, што Белсат, сам папрасіў фідбэк. Ад мяне - Дзякуй за Дзмітрыя Семчанка ў эфіры. Прыемна бачыць яго на незалежным тэлебачанні. Узмацняецеся. Чакаю Мукавозчыка, Гладкую ды Маркава замест Коўшык дзеля поўнага фула. І вы, сябры, не саромейцеся: ёсць што сказаць пра іх працу — пішыце. Толькі памятайце: Белсату — гэта фідбэк. Калі перашлеце Ціханоўскаму — гэта дасье

2
Люстрацыя і рэвалюцыя Возьмем за кропку адліку 2030. Не думаю, што ў Беларусі адбудзецца люстрацыя, ці радыкальная зьмена дзейснай кіроўнай эліты. (Уражаньні ад працэсаў ва Украіне і таго, што адбываецца ў неадэмакратычнай супольнасьці). Дзеля гэтага патрэбна глыбінная рэвалюцыя, кшталту бальшэвіцкай. З "іменем рэвалюцыі" замест закона. А гэта, на дадзены момант не магчыма. Пры пэўных умовах так, але гэта іншая тэма. Па-першае, наўрацьці адбудзецца менавіта такая рэвалюцыя, якая цалкам зьмяце існуючы уклад (нават 2 рэвалюцыі ва Украіне гэтага не зрабілі), па-другое, няма сфарміраванай, маральна лепшай, адказнай контр-эліты (апазіцыі), якая б магла цалкам замяніць вышэйшае і сярэдняе бюракратычнае і сілавое кіраваньне і каб гэта не прывяло да ўпадку дзяржавы. Як кухаркі могуць кіраваць мы ўжо пабачылі. Гледзячы на тое, што адбываецца ў нашым апазіцыйным асяроддзі, будзе рэалізоўвацца прынцып: "грабь награбленае, вы мне должны, мне причитается за ўщерб". Людзей з іншымі падыходамі ў нашым палітычным серадовішчы вельмі мала і не ведаю, які йх адсотак у "СТАТУСНЫХ" апазіцыйных структурах. А люстрацыя - гэта ня толькі пра рэпрэсіі, сувязь і супрацу са сьпецслужбамі. Гэта пра карупцыю, ценявыя здзелкі, фінансавыя схемы і г.д. Сыходзячы з таго, што і як адбываецца ў апазіцыі і ў сістэме, палітычная трансфармацыя будзе наступнай. Нерэвалюцыйны, наменклатурны перамоўны працэс (БЕЗУМОЎНА пасьля сыходу Лукашэнкі, сканчэньня вайны, слабой Расеі). Гэта дамова наменклатуры і часткі апазіцыі і ўвядзеньне яе ў сістэму, калі апазіцыя яшчэ будзе мець статус і значэньне (хутчэй за ўсе з людзьмі, якія выйшлі з той жа сістэмы і, якія трапілі ў апазіцыю: В. Бабарыка, В. Цапкала, П. Латушка). Мэта наменклатуры: захаваць свой капітал, стабільнасьць, кантроль і легітымнасьць). На аснове гэтага будзе заключана кулуарная дамова (спачатку дамова, потым "круглы стол"), па якой: 1. Ніякай масавай люстрацыі і суцэльнай адказнасьці наменклатуры і сілавікоў. (Чысты аркуш). Для фону кінуць для народу некалькі злодзеяў, калі тыя не зьбягуць. Пасадзяць дзеля віду і на гэтым усё. 2. Імунітэт ад судовага перасьледу для шэрагу асобаў і групаў; 3. Ніякага пераразмеркаваньня капіталу і ўласнасьці. Іншымі словамі, амністыя капіталу; 4. Захаваньня наменклатурнай/сілавой прысутнасьці з уліку былых у дзяржкіраваньні; 5. Зьмешаны, кампрамісны ўрад для захаваньня стабільнасьці ў пераходны перыяд; З улікам таго, як лекга зьмянялі свае пазіцыі некаторыя "апазіцыянеры", як легка можна апазіцыю скарумпаваць і ўлічваючы рознай ступені кантроль і інфільтраванасьц сьпецслужбамі, пост-лукашэнкашская наменклатура без нейкіх цяжкасьцяў захавае свой кантроль і свае пазіцыі. Прыкладаў нават заразтвельмі шмат у "апазіцыйных" арганізацыях і "незалежных" СМІ, калі былыя слугі сістэмы становяцца кіраўнікамі і вядучымі. І ніякіх праблем, ніякай люстрацыі. З чыстага аркушу. Так будзе і потым. Абасобленыя апазіцыйныя групы ўвойдуць у такі ўклад (да таго часу (умоўна да 2030 году) яны будуць слабыя і ня здатныя на нейкую.мабілізацыю і шырокую.падтрымку ўнутры Беларусі). Скажу больш, менавіта такі ўклад дамова з апаратам і ягонае захаваньне без глыбокай рэвалюцыйнай трансфармацыі - абсалютна выгадна большасьці існуючай новаапазіцыі: дамова з алігархатам і наменклатурай. Пры гэтым, каб было ясна, роля апазіцыі будзе выключна фасаднай і імітацыйнай. Для выбараў (калі йх абвесьцяць), будзе створана партыя "Згоды", ці "Вместе", ці "За Беларусь" (хутчэй застанецца мажырытарная сістэма аыбараў). Яна атрымае большасьць, захавае тую глыбінную сістэму і кантроль над галоўнымі інстытутамі, а таксама сьпецслужбамі. Так, яно магчыма і будзе лепш у палітычным і эканамічным сэнсе для часткі грамадства. Без сістэмных рэпрэсій і аўтататалітарызму, але гэта будзе ўся тая ж сістэма з ценявой гаспадаркай, карупцыяй, непразрыстасьцю і палітычнай мафіезным укладам, падкантрольнымі СМІ і палітычнымі структурамі. Так што пакуль забудзьце шаноўныя беларусы пра нейкую там люстрацыю і справядлівасьць.
122
3
«Наша Ніва» пераказвае. Hrodna.life тлумачыць. Дзе незалежная журналістыка, а дзе аўтсорсінг? Навіна пра дзьве беларускамоўны+2
«Наша Ніва» пераказвае. Hrodna.life тлумачыць. Дзе незалежная журналістыка, а дзе аўтсорсінг? Навіна пра дзьве беларускамоўныя першыя класы. У Гародні. Усяго 16 дзяцей. Параўноваем працу флагмана донарскіх напамповак НН і Hrodna.life, на які я толькі звярнуў увагу. 5 верасня Наша Ніва тупа рэпосціць дзяржаўную «Гродзенскую праўду». Пяць дзяцей у адной школе, адзінаццаць у другой, падручнікі ёсць, настаўніца добрая, мама расказала пра станоўчы досвед, будуць мерапрыемствы пра беларускую культуру. Усё чыкі-пікі-прыгажосць! Слава Лукашэнка! Кармільцк нашаму))) Краіна для жыцця! Hrodna.life ў адрозненні ад Нашай Нівы не нармалізуе рэжым, а дае чытачу кантэкст - што адбываецца ў Беларусі насамрэч. Некалькі лічбаў і карцінка НН, перапошчаная з дзяржаўнага выдання, мяняецца цалкам. 16 дзяцей — гэта не сведчанне нейкага «прасоўвання Беларусчыны». Паводле падлікаў Hrodna.life, гэта менш за 0,18% гарадзенскіх першакласнікаў — прыкладна двое з тысячы. У1994 годзе ў Гародні было 30 школ, і беларускамоўныя клясы працавалі прыкладна ў палове з іх. Вось і ўвесь поспех рэжыму. Насамрэч за 30 з лішнім гадоў беларуская мова ў школе не прасунулася, а адкацілася да стану, калі 16 беларускамоўных першакласнікаў у абласным цэнтры ўжо становяцца асобнай навіной. Наша Ніва паказвае прыгожую гісторыю пра падручнікі, настаўніцу і «падтрымку беларускай мовы» і шчаслівых бацькоў, а Hrodna.life маштаб маргіналізацыі беларускамоўнай адукацыі. Наша Ніва пакавае як ў Гародні Лукашэнка развівае беларускую мову, а Hrodna.life – тое, да якога стану беларуская мова дайшла. Наша Ніва паказвае посьпех, а Hrodna.life правал Панімаяце? Вось што значыць кантэкст. Бачым дзе нармалізацыя рэжыма, а дзе суворая рэчаіснасць падмацаваная лічбамі Думаю Нашай Ніве на нармальную працу, такую каб сур’ёзна шатаць рэжым не хапае фінансавання. Мільёна мала. Мо Hrodna.life з імі падзеліцца. Думаю, донары таксама павінны гэта бачыць. Бо еўрапейскі падаткаплацельшчык дае грошы на незалежную журналістыку, а не на аўтсорсінг рэрайту для дзяржаўнай прэсы. І тут ужо пытанне да донараў: за гэта вы плаціце? P/S, Практычна 100% фактычнага зместу навіны «Нашай Нівы» ёсць у матэрыяле «Гродзенскай праўды». Ці наадварот)) У тэксце НН я не заўважыў аніводнага істотнага самастойна здабытага факта.
155
4
No text...
185
5
https://www.youtube.com/live/4aq_YRYVHtw?is=kXetZD-mMKVd4soP Паехалі
185
6
Сёння паглядзім, што адбылося пасля канфлікту Сяргея Ціханоўскага з незалежнымі СМІ. Як частка журналістаў, медыя і публічных
Сёння паглядзім, што адбылося пасля канфлікту Сяргея Ціханоўскага з незалежнымі СМІ. Як частка журналістаў, медыя і публічных каментатараў кінулася абараняць «сваіх» і шматаць Ціханоўскага. Будзем разбірацца дзе заканчваецца абарона свабоды слова і пачынаюцца цэхавая салідарнасць, двайныя стандарты і абарона ўласнага фінансавання? Разбяром канкрэтныя словы і канкрэтныя паводзіны: Гурневіч, Фядута, Шрайбман, Карней і іншыя. І галоўнае пытанне: чаму людзі, якія пастаянна гавораць пра дэмакратыю, так нервуюцца, калі дэмакратычныя прынцыпы — крытыка, грамадскі кантроль і падсправаздачнасць — пачынаюць прымяняць да іх саміх?
302
7
Франак нават не разумее, у чым праблема. А як ён яе зразумее, калі сам яе стварыў?! Людзі просяць незалежныя СМІ, а не падтры
Франак нават не разумее, у чым праблема. А як ён яе зразумее, калі сам яе стварыў?! Людзі просяць незалежныя СМІ, а не падтрымку для БТ у эміграцыі для сяброў Вячоркі. «Інстытутаў дэмакратычных сіл», і гэтым усё сказана, напляваць на людзей — яны працуюць дзеля саміх сябе.
211
8
https://www.youtube.com/live/QRteggJmnz0?is=GKw_qi7DltV9TVbr паехалі
190
9
🇱🇹 Літва не пацвярджае заявы Ціханоўскай пра новую ваенную інфраструктуру ў Беларусі, гэтую інфармацыю раней перадала Ціханоўская. С. Ціханоўская і яе атачэньне займаюцца дэзінфармацыяй, асабліва ў пытаньнях пагроз і бясьпекі. Незразумела ў якіх мэтах, хаця можна і здагадвацца. Сама яна не разумее ўвогуле пра што кажа. Таму цікава б было даведацца, хто падсоўвае ёй такую інфармацыю. Агульна ўсе гэта стварае непрываблівы воблік апазіцыі, якая ў дадзеным выпадку выступае яе ўзмацелель расейскай нарацыі і псіхалагічна-інфармацыйных аперацый, якія зараз пашырылыся ў Еўропе, а таксама далейшай ізаляцыі Беларусі. Наступная мэта - параліжаваць перамоўны працэс ЗША і Менску ў справе палітвязьняў. Варта ўзгадаць публічныя прэтэнзіі да Коўла. Гэта выгадна Офісу-Кабінету, бо на пэўны час захоўвае іх суб’ектнасьць і магчымасьці далейшай камунікацыі і фінансавай падтрымкі з Захаду. "Літоўскія спецслужбы не маюць інфармацыі пра рост ваеннай пагрозы з боку Беларусі. Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс. Раней Святлана Ціханоўская заявіла, што Беларусь будуе новую ваенную інфраструктуру каля межаў ЕС і Украіны, а Расея можа выкарыстаць яе для правакацый супраць NATO."
180
10
ЦІХАНОЎСКІ VS СМІ. ЧАМУ ГЭТА ЎЖО НЕ ПРОСТА СКАНДАЛ Сёння зноўку пра Ціханоўскага і беларускія незалежныя СМІ. Мы бачым не про
ЦІХАНОЎСКІ VS СМІ. ЧАМУ ГЭТА ЎЖО НЕ ПРОСТА СКАНДАЛ Сёння зноўку пра Ціханоўскага і беларускія незалежныя СМІ. Мы бачым не проста сварку аднаго чалавека з журналістамі. Гэта пытанне пра тое, якую дэмакратыю мы шэсць гадоў будуем. Калі СМІ замест адказу па фактах навальваюцца на чалавека, перакручваюць яго словы і дружна цкуююць яго па усім каналам абараняючы адно аднаго - яны знішчаюць давер людзей да незалежнай журналістыкі, да справядлівасці і ўрэшце да самога беларускага пратэсту. Таму гэтую гісторыю трэба разбіраць да канца. Па фактах. Без «лабуды».
219
11
Медаль на месцы.))) У калекцыянэра. Мне такія узнагароды не патрэбны... ...ад людзей якія зашкварыліся дашчэнту і працягваюць
Медаль на месцы.))) У калекцыянэра. Мне такія узнагароды не патрэбны... ...ад людзей якія зашкварыліся дашчэнту і працягваюць штодня нішчыць веру Беларусаў ў Дабро, Равенства і Справядліваць.
264
12
Сябры, дзякуй што падрымліваеце незалежнага блогера. Гэта мой цяперашні чэк на жытло і два тыдні харчавяння. Гэта і рэкорд)))
Сябры, дзякуй што падрымліваеце незалежнага блогера. Гэта мой цяперашні чэк на жытло і два тыдні харчавяння. Гэта і рэкорд)))
412
13
З якой рэдакцыяй? Маскоўскай ці Варшаўскай?))) Гэта акаўнт былога супрацоўніка Маго Сіманьян Яўгена Казарцава, цяперашні гало
З якой рэдакцыяй? Маскоўскай ці Варшаўскай?))) Гэта акаўнт былога супрацоўніка Маго Сіманьян Яўгена Казарцава, цяперашні галоўны рэдактар Еўрарадыя
296
14
Дак што там з дапамогай? Людзi вось як пiша BYSOL дзе людзi працюць мiнiмум за 2000 эура у месяц , кажучь шин патрэба есць на
Дак што там з дапамогай? Людзi вось як пiша BYSOL дзе людзi працюць мiнiмум за 2000 эура у месяц , кажучь шин патрэба есць на базавыя патрэбы)
284
15
No text...
330
16
No text...
274
17
No text...
273
18
Што не так у вайне Сяргея Ціханоўскага і т.з. выданьня «НН» (дадатак да размовы на Еўрарадыё). 1. Адразу пачну з таго, што дэмакратыя не можа быць ананімнай, як і свабода слова. За кожным словам павінна ісьці адказнасьць, асабліва, калі яно скіраванае супраць іншага чалавека. Прынцып: дэмакратыя – свабода – адказнасьць аснова свабоднай супольнасьці. Больш свабоды патрабуе большай адказнасьці і самаадказнасьці. На жаль, гэты прынцып у нашай дэмакратычнай супольнасьці ніколі не працаваў, пра што сьведчыць чарговы скандал. Можа таму, што дэмакратычнай супольнасьці ніколі не існавала. 2. Noble noblis. Палітык і публічны дзеяч будзе заўседы ў сьвятле рэфлектараў СМІ. Гэта абавязак СМІ, як пятай улады. Трымаць пэўную мадэль паводзін і захаваньня. У дэмакратычнай палітыцы не можа быць «сакральных асобаў» у сьвятле СМІ ўсе павінны быць аднолькавымі. Таму, калі Сяргей Ціханоўскі вырашыў быць палітыкам і лідэрам для пэўнай часткі грамадства, ён (як і іншыя) павінен прытрымлівацца пэўнай мадэлі захаваньня (публічнага аскетызму) і лічыцца з тым, што ягоны кожны крок будзе пад увагай журналістаў і папарацы. У палітыцы (дэмакратыі) амаль няма прыватнасьці – пакуль ты палітык і заклікаеш да пераменаў. Новыя палітыкі крытыкуюць Лукашэнка і ягонае атачэньне за фарс і шык, але самі ад такога стылю жыцьця адказацца не жадаюць: рэстарацыі, гатэлі, вечарыны, трусы і гадзіньнікі – салодкае жыцьце, якое вельмі часта выстаўляецца на паказ. І гэта на фоне цяжкасьцяў, з якімі сутыкаюцца простыя беларусы. Што вызывае натуральнае абурэньне. Нават у большасьці стабільных дэмакратыяў сьціпласьць - гэта асноўнае патрабаваньне. Таму няма чаго тут крыўдзіцца і абурацца. Другая справа, што пад прыцэлам павінны быць усе, асабліва «міністры» «электы» дарадцы ад апазіцыі. (Але, як мы бачым гэтага не адбываецца, есьць тыя каго чапаць нельга). Спыталіся ж журналісты ў пэўнага палітычнага дзеяча пра заробак, а дзеяч наўпрост адказаў «не вашая справа». Так дэмакратыя не можа працаваць і не працуе, як мы ўсе бачым, нават у нашай маленькай эміграцыйнай дэмсупольнасьці. 3. Мяжа безадказнасьці. Трэба разумець таксама, што няма нейкага прававога кантроля над «незалежнай» інфармацыйнай прасторай, а яе скіраванасьць на грантавасьць акрэсьлівае характар дзейнасьці. То бок важна не тое, што думаюць беларусы, але як дзейнасьць ўспрымаецца грантадаўцамі і пэўнымі лабістамі, якія падтрымліваюць і прасоўваюць заяўкі. Таму можна пісаць толькі тое і толькі так, што адпавядае «палітычным лабістам» (Офіс-АПК). Амаль (!!!) усе выданьні працуюць у такім фармаце і пад прэсінгам. Таму незалежная журналістыка (якая з’яўляецца ўмовай свабоды слова і выказваньняў) амаль забіта. Ведаю гэта па ўласным досьведзе, бо для некаторых «дэмСМІ» размовы са мной (нават узгадкі, тэксты, цытаты) – ТАБУ. Уздагон можна прыгадаць "блогераў", якія ўвогуле па-за межамі этыкі, і грамадскіх інтарэсаў. Пра «НН» нават можна і не казаць. Нават у нашай пакалечанай медыяльнай прасторы – гэтае выданьне не з’яўляецца СМІ. Каб не абмяжоўваць сябе адказнасьцю, ці ўмоўнасьцямі кіраўніцтва адмовілася падпісваць бажаўскі мемарандум па журналісткай этыцы. Навошта там нейкая этыка і прынцыпы, не да законаў жа ж. Больш хайпу – больш праглядаў, больш дафінансаваньня. Заробак у рэдакцыі, калі я не памыляюся, каля 3 000 еўра. За такі сацыяльны пакет і дэмакратыю забіць можна і свабоду. Якая там этыка. Ніводны заказны артыкул не падпісаны аўтарам, поўная ананімнасьць і безадказнасьць. І ў гэтым сэнсе крытыка і кантроль неабходны. Краіна павінна ведаць сваіх «герояў»! Узяўся ліць бруд на іншага чалавека, дзеяча (атрымоўваеш за гэта заробак) май годнасьць і сьмеласьць падпісацца пад гэтым. (Хаця пра што я...). Таму, шаноўныя беларусы, наўрацьці мы зможам пабачыць перамены ў краіне ў бліжэйшы час і тым больш яе дэмакратызацыю. Каб гэтага дасягнуць трэба мець нейкую падставовую каштоўнасную аснову ў чалавечай і палітычнай дзейнасьці. Трэба быць свабодным. А гэтага ў нашым серадовішчы вельмі і вельмі мала.
223
19
https://youtu.be/j6xuBZaXP_8?is=JPmHBOiBSeuD1rbo По ходу справы Сяргей Ціханоўскі раскумарыўся і ў сваёй манеры разнёс журналісцкія стандарты Нашай Нівы. Але гэта не адмяняе мой стрым)))
268
20
Неўзабаве разбярэм «Нашу Ніву» ў рэжыме «ЛАБУДА». Па кроках і па фактах. Сяргей Ціханоўскі сцвярджае, што праз артыкул Нашай
Неўзабаве разбярэм «Нашу Ніву» ў рэжыме «ЛАБУДА». Па кроках і па фактах. Сяргей Ціханоўскі сцвярджае, што праз артыкул Нашай Нівы, дзе Дзмітрыя Папова абвесцілі як мадэратара мацсетак “Страны для жизни” Дзмітрыю далі 16 год. Гэта не жарты і калі такая цана ў жцрналісцкай памылцы, трэба гэта разабраць да канца: адкуль у Нашай Нівы узялася інфармацыя пра «мадэратара», хто яе правераў і хто запусціў у ціраж… Ціханоўскі сцвярджае, што на судзе абвінавачванне выкарыстоўвала менавіта артыкул Нашай Нівы, а не мой відос. Тое, што я назваў Д. Папова мадэратарам сацсетак Ціханоўскага не здымае пытанняў з Нашай Нівы. Я гатовы адказаць на пытанні, а Настасся Роўда? Лічу неабходным высвятліць, як інфармацыйная памылка можа прайсці праз некалькі рук, стаць “фактам” і потым жыць у справе чалавека, якому далі 16 гадоў. Ці гэта не памылка? Ці гэта свядомая гульня на баку рэжыма?
280