en
Feedback
Інстытут беларускае мовы

Інстытут беларускае мовы

Open in Telegram

Спрыяем зьберажэньню й разьвіцьцю беларускае мовы. https://linktr.ee/instytutbm

Show more
577
Subscribers
-224 hours
-77 days
-1630 days
Posts Archive
Падаць заяўку можна таксама праз форму
+2
Падаць заяўку можна таксама праз форму

+2
Падаць заяўку можна таксама праз форму

Калегі, дасылайце заяўкі на ўдзел! #мова #беларускаямова #беларускіправапіс #рэформа1933 #пабеларуску
+7
Калегі, дасылайце заяўкі на ўдзел! #мова #беларускаямова #беларускіправапіс #рэформа1933 #пабеларуску

Цікавыя факты пра Акадэмічную канфэрэнцыю 1926 году
+9
Цікавыя факты пра Акадэмічную канфэрэнцыю 1926 году

Запрашаем дасылаць заяўкі на ўдзел у сыпозіюме ў форму. Адзначым стагодзьдзе айца Надсана годна!
+5
Запрашаем дасылаць заяўкі на ўдзел у сыпозіюме ў форму. Адзначым стагодзьдзе айца Надсана годна!

Сябры і сяброўкі, Інстытут беларускае мовы ад усяе душы віншуе вас з Днём роднае мовы! І мы будзем усцешаныя, калі сёння вы з
+9
Сябры і сяброўкі, Інстытут беларускае мовы ад усяе душы віншуе вас з Днём роднае мовы! І мы будзем усцешаныя, калі сёння вы зробіце нейкі новы крок да яе! Мы сабралі нейкалькі ідэй, што мы можам зрабіць сёння па-беларуску, а вы дадавайце ў каментарах канкрэтныя прапановы: размоўныя і кніжныя клубы, цікавыя фільмы і мультфільмы, адметныя кнігі, песні і падкасты, курсы і праграмкі для вывучэння беларускай мовы, блогі і брэнды, якія вядуць сваю камунікацыю з намі па-беларуску. Няхай беларускай мовы вакол вас становіцца ўсё больш!

Неўзабаве мы адзначым 100 гадоў з дня нараджэння айца Аляксандра Надсана, і з гэтае нагоды запрашаем далучыцца да чытанняў у
+5
Неўзабаве мы адзначым 100 гадоў з дня нараджэння айца Аляксандра Надсана, і з гэтае нагоды запрашаем далучыцца да чытанняў у гонар выбітнага беларускага святара і навукоўца.

Беларусы выбралі слова 2025 года — і гэта слова МЯЖА. Кэмбрыджскі слоўнік абвясціў словам 2025 года слова PARASOCIAL (парасацыяльны) — прыметнік, якім апісваюць пачуццё сувязі, стасункі з вядомай асобай, зоркай, блогерам ці блогеркай, персанажам кнігі ці серыяла або нават з штучным інтэлектам. Таксама сваё слова года назваў і Оксфардскі слоўнік. Гэта тэрмін RAGE BAIT (прынада для лютасці), які выкарыстоўваюць для пазначэння кантэнту, створанага з мэтай выклікаць гнеў ці абурэнне ў карыстальнікаў. А, да прыкладу, у Расеі словам года стала слова ЗУМЕР (прастаўнік пакалення Z). І калі ў міжнароднай практыцы за тытул „Слова года“ змагаюцца новыя словы, якіх яшчэ няма ў слоўніках, то ў Беларусі гэта не заўжды так. Часам словам года становіцца слова, якое сёлета найбольш адгукалася ці балела, часта гучала або набыло новы сэнс. Словам 2025 года Беларусі стала МЯЖА. У розныя гады словам года Беларусі былі: ІНКАМУНІКАДА (2024) МОВА (2023) ВАЙНА (2022) ЧАБОР (2021) ЖЫВЕ (2020) КАЛІНОЎСКІ (2019) БНР (2018) ДАРМАЕД (2017) БЕЛАРУСАФОБ (2016) НАБЕЛІСТКА (2015) ВЫШЫМАЙКА (2014) А якое слова назвалі б словам 2025 года ВЫ?

Калегі, чакаем вашых заявак на канфэрэнцыю! Чаму гэта важна: Праз 100 гадоў пасьля Акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 году Інстытут
Калегі, чакаем вашых заявак на канфэрэнцыю! Чаму гэта важна: Праз 100 гадоў пасьля Акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 году Інстытут беларускае мовы супольна з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам, Беларускім інстытутам у Празе і Катэдрай беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту правядзе міжнародную навуковую канфэрэнцыю, прысьвечаную беларускай мове. Каб ушанаваць гэтую дату і падзяліцца сучаснымі напрацоўкамі, дасылайце свае заяўкі на пошту kanfierencyja@belarus-institute.cz. Форма заяўкі па-беларуску Форма заяўкі па-ангельску

Што рабіць, каб беларускай мовай карысталіся ўсе? На гэтае пытанне сярод іншых адказвалі ўдзельнікі і ўдзельніцы даследавання
Што рабіць, каб беларускай мовай карысталіся ўсе? На гэтае пытанне сярод іншых адказвалі ўдзельнікі і ўдзельніцы даследавання Веранікі Бандаровіч, якая ў 2022-2023 гг. праводзіла сацыялінгвістычнае апытанне студэнтаў-нефілолагаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў артыкуле „Самаідэнтыфікацыя і моўныя прыярытэты беларускай моладзі 20-х гг. ХХІ стагоддзя“. У ім даследчыца мела на мэце выявіць стаўленне да беларускай мовы ў беларускіх студэнтаў і яе месца ў жыцці сучаснай моладзі, таксама важна было даведацца, як яны сябе ідэнтыфікуюць, кім лічаць і жадаюць каб іх успрымалі з пункту погляду нацыянальнасці. І вось студэнты прапаноўвалі самыя розныя варыянты: ад радыкальных накшталт „забараніць рускую мову“ да рамантычных „палюбіць родную мову“ і „з малых гадоў навучаць дзяцей беларускай мове“. А як мяркуеце вы? Што можа найбольш эфектыўна падзейнічаць, каб абсалютна ўсе ў Беларусі валодалі беларускай мовай і абіралі яе як прыярытэтную мову камунікацыі?

Падпісвайцеся на @alovakmag i @instytutbm і стаўце❤️, а Кацярына адкажа на ўсе вашы каментары!
+7
Падпісвайцеся на @alovakmag i @instytutbm і стаўце❤️, а Кацярына адкажа на ўсе вашы каментары!

@instytutbm працягвае расказваць пра цікавыя праекты, якія спрыяюць развіццю беларускае мовы. Мы — навуковая супольнасць бела
+9
@instytutbm працягвае расказваць пра цікавыя праекты, якія спрыяюць развіццю беларускае мовы. Мы — навуковая супольнасць беларусістаў — пашыраем веды пра беларускую мову і беларускі кантэкст. І сёння чытайце гутарку з Кацярынай, заснавальніцай @alovakmag — часопіса пра творчых людзей і вырабы ручной работы, які існуе ўжо 10 гадоў! Кацярына вядзе яго як творчы блог, у якім акурат цяпер праходзіць #аловакастрычнік2025 — чэлендж для майстроў, мастакоў, фатографаў і іншых творчых людзей, якія штодзень у кастрычніку ілюструюць адметныя беларускія слоўцы ці словазлучэнні! Прайдзіцеся па хэштэгу #аловакастрычнік, каб набрацца натхнення і восеньскай утульнасці!

Шаноўныя калегі, запрашаем вас далучыцца да абмеркавання сучасных падыходаў і выклікаў у выкладанні беларускай мовы. Для ўдзе
+6
Шаноўныя калегі, запрашаем вас далучыцца да абмеркавання сучасных падыходаў і выклікаў у выкладанні беларускай мовы. Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, форму заяўкі да 17 лістапада. Сябры, а вы падзяліцеся, якія пытанні і праблемы стаяць перад настаўнікамі і настаўніцамі беларускае мовы? На што найперш варта звярнуць увагу?

Сябры і калегі, перад нашым прафесійным святам мы сабралі вялікую падборку педагогаў-беларусістаў у Інстаграме. Завітвайце і
Сябры і калегі, перад нашым прафесійным святам мы сабралі вялікую падборку педагогаў-беларусістаў у Інстаграме. Завітвайце і адзначайце знаёмых настаўнікаў у каментарох! Мы ўсе вам шчыра ўдзячныя, дарагія калегі, што вы прышчапляеце дзецям не толькі веды, але і любоў да роднай мовы і літаратуры!

Дзяліцеся, які даклад ці праект вас зацікавіў!
+7
Дзяліцеся, які даклад ці праект вас зацікавіў!

Дзелімся з вамі міні-рэпартажам з ХІІ Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі з акцэнтам на мовазнаўчыя даследаванні.
+6
Дзелімся з вамі міні-рэпартажам з ХІІ Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі з акцэнтам на мовазнаўчыя даследаванні.

Колькі ў вас словаў з 10?