Інстытут беларускае мовы
Відкрити в Telegram
Спрыяем зьберажэньню й разьвіцьцю беларускае мовы. https://linktr.ee/instytutbm
Показати більше577
Підписники
-224 години
-77 днів
-1630 день
Архів дописів
+7
Калегі, дасылайце заяўкі на ўдзел!
#мова #беларускаямова #беларускіправапіс #рэформа1933 #пабеларуску
+5
Запрашаем дасылаць заяўкі на ўдзел у сыпозіюме ў форму. Адзначым стагодзьдзе айца Надсана годна!
+9
Сябры і сяброўкі, Інстытут беларускае мовы ад усяе душы віншуе вас з Днём роднае мовы! І мы будзем усцешаныя, калі сёння вы зробіце нейкі новы крок да яе!
Мы сабралі нейкалькі ідэй, што мы можам зрабіць сёння па-беларуску, а вы дадавайце ў каментарах канкрэтныя прапановы: размоўныя і кніжныя клубы, цікавыя фільмы і мультфільмы, адметныя кнігі, песні і падкасты, курсы і праграмкі для вывучэння беларускай мовы, блогі і брэнды, якія вядуць сваю камунікацыю з намі па-беларуску.
Няхай беларускай мовы вакол вас становіцца ўсё больш!
+5
Неўзабаве мы адзначым 100 гадоў з дня нараджэння айца Аляксандра Надсана, і з гэтае нагоды запрашаем далучыцца да чытанняў у гонар выбітнага беларускага святара і навукоўца.
Беларусы выбралі слова 2025 года — і гэта слова МЯЖА.
Кэмбрыджскі слоўнік абвясціў словам 2025 года слова PARASOCIAL (парасацыяльны) — прыметнік, якім апісваюць пачуццё сувязі, стасункі з вядомай асобай, зоркай, блогерам ці блогеркай, персанажам кнігі ці серыяла або нават з штучным інтэлектам.
Таксама сваё слова года назваў і Оксфардскі слоўнік. Гэта тэрмін RAGE BAIT (прынада для лютасці), які выкарыстоўваюць для пазначэння кантэнту, створанага з мэтай выклікаць гнеў ці абурэнне ў карыстальнікаў.
А, да прыкладу, у Расеі словам года стала слова ЗУМЕР (прастаўнік пакалення Z).
І калі ў міжнароднай практыцы за тытул „Слова года“ змагаюцца новыя словы, якіх яшчэ няма ў слоўніках, то ў Беларусі гэта не заўжды так. Часам словам года становіцца слова, якое сёлета найбольш адгукалася ці балела, часта гучала або набыло новы сэнс.
Словам 2025 года Беларусі стала МЯЖА.
У розныя гады словам года Беларусі былі:
ІНКАМУНІКАДА (2024)
МОВА (2023)
ВАЙНА (2022)
ЧАБОР (2021)
ЖЫВЕ (2020)
КАЛІНОЎСКІ (2019)
БНР (2018)
ДАРМАЕД (2017)
БЕЛАРУСАФОБ (2016)
НАБЕЛІСТКА (2015)
ВЫШЫМАЙКА (2014)
А якое слова назвалі б словам 2025 года ВЫ?
Калегі, чакаем вашых заявак на канфэрэнцыю!
Чаму гэта важна:
Праз 100 гадоў пасьля Акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 году Інстытут беларускае мовы супольна з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам, Беларускім інстытутам у Празе і Катэдрай беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту правядзе міжнародную навуковую канфэрэнцыю, прысьвечаную
беларускай мове.
Каб ушанаваць гэтую дату і падзяліцца сучаснымі напрацоўкамі, дасылайце свае заяўкі на пошту kanfierencyja@belarus-institute.cz.
Форма заяўкі па-беларуску
Форма заяўкі па-ангельску
Калегі, чакаем вашых заявак на канфэрэнцыю!
Чаму гэта важна:
Праз 100 гадоў пасьля Акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 году Інстытут беларускае мовы супольна з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам, Беларускім інстытутам у Празе і Катэдрай беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту правядзе міжнародную навуковую канфэрэнцыю, прысьвечаную
беларускай мове.
Каб ушанаваць гэтую дату і падзяліцца сучаснымі напрацоўкамі, дасылайце свае заяўкі на пошту kanfierencyja@belarus-institute.cz.
Форма заяўкі па-беларуску
Форма заяўкі па-ангельску
Што рабіць, каб беларускай мовай карысталіся ўсе?
На гэтае пытанне сярод іншых адказвалі ўдзельнікі і ўдзельніцы даследавання Веранікі Бандаровіч, якая ў 2022-2023 гг. праводзіла сацыялінгвістычнае апытанне студэнтаў-нефілолагаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў артыкуле „Самаідэнтыфікацыя і моўныя прыярытэты беларускай моладзі 20-х гг. ХХІ стагоддзя“. У ім даследчыца мела на мэце выявіць стаўленне да беларускай мовы ў беларускіх студэнтаў і яе месца ў жыцці сучаснай моладзі, таксама важна было даведацца, як яны сябе ідэнтыфікуюць, кім лічаць і жадаюць каб іх успрымалі з пункту погляду нацыянальнасці.
І вось студэнты прапаноўвалі самыя розныя варыянты: ад радыкальных накшталт „забараніць рускую мову“ да рамантычных „палюбіць родную мову“ і „з малых гадоў навучаць дзяцей беларускай мове“.
А як мяркуеце вы? Што можа найбольш эфектыўна падзейнічаць, каб абсалютна ўсе ў Беларусі валодалі беларускай мовай і абіралі яе як прыярытэтную мову камунікацыі?
+7
Падпісвайцеся на @alovakmag i @instytutbm і стаўце❤️, а Кацярына адкажа на ўсе вашы каментары!
+9
@instytutbm працягвае расказваць пра цікавыя праекты, якія спрыяюць развіццю беларускае мовы. Мы — навуковая супольнасць беларусістаў — пашыраем веды пра беларускую мову і беларускі кантэкст.
І сёння чытайце гутарку з Кацярынай, заснавальніцай @alovakmag — часопіса пра творчых людзей і вырабы ручной работы, які існуе ўжо 10 гадоў!
Кацярына вядзе яго як творчы блог, у якім акурат цяпер праходзіць #аловакастрычнік2025 — чэлендж для майстроў, мастакоў, фатографаў і іншых творчых людзей, якія штодзень у кастрычніку ілюструюць адметныя беларускія слоўцы ці словазлучэнні! Прайдзіцеся па хэштэгу #аловакастрычнік, каб набрацца натхнення і восеньскай утульнасці!
+6
Шаноўныя калегі, запрашаем вас далучыцца да абмеркавання сучасных падыходаў і выклікаў у выкладанні беларускай мовы.
Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, форму заяўкі да 17 лістапада.
Сябры, а вы падзяліцеся, якія пытанні і праблемы стаяць перад настаўнікамі і настаўніцамі беларускае мовы? На што найперш варта звярнуць увагу?
Шаноўныя калегі, запрашаем вас далучыцца да абмеркавання сучасных падыходаў і выклікаў у выкладанні беларускай мовы.
Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, форму заяўкі да 17 лістапада.
Сябры, а вы падзяліцеся, якія пытанні і праблемы стаяць перад настаўнікамі і настаўніцамі беларускае мовы? На што найперш варта звярнуць увагу?
Сябры і калегі, перад нашым прафесійным святам мы сабралі вялікую падборку педагогаў-беларусістаў у Інстаграме. Завітвайце і адзначайце знаёмых настаўнікаў у каментарох!
Мы ўсе вам шчыра ўдзячныя, дарагія калегі, што вы прышчапляеце дзецям не толькі веды, але і любоў да роднай мовы і літаратуры!
+6
Дзелімся з вамі міні-рэпартажам з ХІІ Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі з акцэнтам на мовазнаўчыя даследаванні.
Вже доступно! Дослідження Telegram за 2025 — головні інсайти року 
