en
Feedback
Тэрыторыя правоў

Тэрыторыя правоў

Open in Telegram

🌐 Канал пра правы чалавека: адукацыя і магчымасці развіцця для кожнага і кожнай. 🔅 Сувязь: @terytoryja_admin 🔅 Інстаграм: www.instagram.com/terytoryja_pravou/ 🔅Падтрымать "Тэрыторыю правоў" https://buymeacoffee.com/terytoryja_pravou

Show more
481
Subscribers
No data24 hours
-17 days
+730 days
Posts Archive
⚖️ STARLIGHT 2.0: стратэгічная судовая абарона правоў у ЕС Хартыя асноўных правоў ЕС — адзін з найбольш магутных інструментаў
⚖️ STARLIGHT 2.0: стратэгічная судовая абарона правоў у ЕС Хартыя асноўных правоў ЕС — адзін з найбольш магутных інструментаў абароны правоў чалавека ў Еўропе. Але ён усё яшчэ выкарыстоўваецца недастаткова. Праграма STARLIGHT 2.0 рыхтуе юрыстаў_ак да эфектыўнага выкарыстання Хартыі для сістэмнага ўздзеяння з практычнымі ведамі, навыкамі і сеткай партнёраў. Два напрамкі на выбар: • Дэмакратыя і вяршэнства права • Asylum і міграцыя Фармат праграмы: • очныя юрыдычныя і навыкавыя трэнінгі ў Берліне • анлайн-клінікі і ментарства • суправаджэнне ад вядучых навукоўцаў і практыкуючых юрыстаў 🖇️ Для юрыстаў_ак з юрыдычных фірм, НДА, юрыдычных клінік і нацыянальных праваабарончых установаў у краінах ЕС, з досведам ад 2 гадоў. 🟢 Стыпендыі пакрываюць навучанне і пражыванне ў Берліне. Дарога за кошт удзельніка_цы. 🗓️ Праграма: кастрычнік 2026 — ліпень 2027 📌 Очныя трэнінгі: 9–11 лістапада 2026 і 1–3 сакавіка 2027, Берлін 〰️ Дэдлайн: 20 верасня 2026 👉 Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці тут!

🤔 «Правы чалавека гэта левая тэма» Так кажуць часта, і ў Беларусі, і ў Германіі, і ў ЗША. Кажуць, што правы чалавека - гэта
+8
🤔 «Правы чалавека гэта левая тэма» Так кажуць часта, і ў Беларусі, і ў Германіі, і ў ЗША. Кажуць, што правы чалавека - гэта нейкая «прагрэсіўная рэч», якая часам нават парушае «традыцыйныя каштоўнасці» Але вось у чым парадокс: сама ідэя правоў чалавека нарадзілася не з левай палітычнай школы. І не з правай. Яна нарадзілася з таго, што сустракаецца ў абедзьвух У нашым новым пасце сёння разбіраем: што такое left/right у палітыцы, чаму людзі блытаюць правы чалавека з палітычнай ідэалогіяй, і чаму правы чалавека гэта насамрэч фундамент, які прымаюць і кансерватар_кі, і ліберал_кі Захавай і дашлі камусьці, хто кажа «гэта не мая палітыка» 💛 Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут.

💸 Бясплатная праграма па фандрайзінгу для НДА — Варшаўскі інстытут прадпрымальніцтва 6 гадзін інтэнсіўнага анлайн-навучання
💸 Бясплатная праграма па фандрайзінгу для НДА — Варшаўскі інстытут прадпрымальніцтва 6 гадзін інтэнсіўнага анлайн-навучання па прыцягненні карпаратыўных і прыватных данораў: стратэгіі, мікразборы і пабудова доўгатэрміновых адносін. Праграма размеркавана на тры тыпы арганізацый, кожная з якіх атрымае асобны трэк: • агульнанацыянальныя НДА (6–8 кастрычніка) • лакальныя ініцыятывы (13–15 кастрычніка) • арганізацыі, якія падтрымліваюць мігрантаў і ўцякачоў (20–22 кастрычніка) У снежні плануецца гала-сустрэча і нетворкінг у очным фармаце. 🟢Мова праграмы: польская 🗓️ Дэдлайн рэгістрацыі: 15 верасня 👉 Зарэгістравацца можна тут!

🔥 Стажыроўка ў UNOPS: разнастайнасць, роўнасць і інклюзія, Капенгаген UNOPS шукае стажора_ку ў каманду па пытаннях разнастай
🔥 Стажыроўка ў UNOPS: разнастайнасць, роўнасць і інклюзія, Капенгаген UNOPS шукае стажора_ку ў каманду па пытаннях разнастайнасці, роўнасці і інклюзіі (DEI) для падтрымкі ўнутраных ініцыятыў і супрацоўніцтва з групамі рэсурсаў супрацоўнікаў (ERGs) па гендары, інваліднасці, ЛГБТК+, міжпакаленнавым узаемадзеянні і геаграфічнай прадстаўленасці. Чым займацца: • каардынацыя ERGs і ўнутраных DEI-суполак • падтрымка арганізацыі мерапрыемстваў, кампаній і воркшопаў • падрыхтоўка ўнутраных камунікацый і матэрыялаў • маніторынг актыўнасці і ўздзеяння DEI-ініцыятыў ✔️ Патрабаванні: • ступень бакалаўра або навучанне ў магістратуры (або выпуск не больш за 3 гады таму) • свабодная англійская мова; французская або іспанская будзе плюсам • папярэдні вопыт у HR, сацыяльнай справядлівасці або DEI — перавага, але не абавязкова 📌 Капенгаген, Данія 6 месяцаў з магчымасцю працягнення да 12 🗓️ Дэдлайн: 6 верасня 2026, 23:59 CET 👉 Падаць заяўку можна тут!

🗳️ Гранты Еўрапейскага моладзевага фонду «Жыць і будаваць дэмакратыю» Савет Еўропы аб'явіў конкурс праектных прапаноў для мо
🗳️ Гранты Еўрапейскага моладзевага фонду «Жыць і будаваць дэмакратыю» Савет Еўропы аб'явіў конкурс праектных прапаноў для моладзевых арганізацый, якія хочуць дапамагчы маладым людзям лепш разумець дэмакратыю і актыўна ўдзельнічаць у ёй. Гранты прызначаны для ініцыятыў, якія адказваюць на канкрэтныя выклікі: дэзінфармацыя і маніпуляцыі, бар'еры для ўдзелу ў галасаванні, абмежаванае ўдзелу маладзёжы ў палітычных і грамадзянскіх працэсах. Падтрымліваюцца: воркшопы, навучальныя мерапрыемствы, кампаніі па павышэнні інфармаванасці і іншыя актыўнасці з моладдзю. ✨ Максімальны памер гранта: 8 000 € Працягласць праекта: да 6 месяцаў 🗓️ Старт рэалізацыі: паміж 20 лістапада і 31 снежня 2026 〰️ Хуткі дэдлайн: 1 верасня 2026, 23:59 CEST 👉 Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці тут!

🎓 Invisible University for Belarus (IUBEL) — восеньскі семестр 2026 Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае адукацы
🎓 Invisible University for Belarus (IUBEL) — восеньскі семестр 2026 Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае адукацыйную праграму для беларускіх студэнт_ак у эміграцыі: Invisible University for Belarus. Гэта не замена вашай асноўнай вучобы, а дадатковая адукацыя: курсы пра Беларусь у транснацыянальным кантэксце, даследчыя праекты, менторства і сувязі з беларускай і міжнароднай навуковай супольнасцю. Курсы даюць крэдыты ECTS. У восеньскім семестры 2026: «Беларусь у пытаннях: пераасэнсаванне палітыкі, грамадства і культуры Беларусі ў рэгіянальных і глабальных кантэкстах» Сярод выкладчыкаў: Anne Applebaum, Nelly Bekus, David Marples, Almira Ousmanova, Iryna Ramanava і іншыя. Акрамя таго, студэнт_кі могуць наведваць курсы ў рамках Global Invisible University па Украіне, Грузіі і Паўднёва-Усходняй Еўропе. Фармат: анлайн, на англійскай мове, раз на тыдзень па вечарах. Заняткі запісваюцца. ✔️ Удзел бясплатны Даступны даследчыя стыпендыі да 800 € за семестр на канкурснай аснове для тых, хто рэалізуе ўласны даследчы праект. 🖇️ Для каго: • беларус_кі, якія навучаюцца або нядаўна скончылі бакалаўрыят, магістратуру або аспірантуру ў ЕС або АЭСР • разглядаюцца таксама заяўкі тых, чыя адукацыя была перапынена па аб'ектыўных прычынах 🗓️ Заняткі: 28 верасня — 18 снежня 2026 〰️ Дэдлайн: 17 верасня 2026, 23:59 CET 👉 Падрабязнасці і падаць заяўку можна тут!

🇺🇳 Стыпендыяльная праграма Гуманітарных фондаў OHCHR — Жэнева OHCHR прапануе дзве стыпендыяльныя пазіцыі ў Сакратарыяце Гум
🇺🇳 Стыпендыяльная праграма Гуманітарных фондаў OHCHR — Жэнева OHCHR прапануе дзве стыпендыяльныя пазіцыі ў Сакратарыяце Гуманітарных фондаў: Добраахвотнага фонду па сучасных формах рабства і Добраахвотнага фонду для ахвяр катаванняў. Праграма для маладых спецыялістаў_ак з досведам працы з арганізацыямі, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад катаванняў і/або сучасных формаў рабства. Чым займацца: • ацэнка заявак на гранты і ўзаемадзеянне з арганізацыямі-заяўнікамі • даследаванні па тэматыцы сучасных формаў рабства і катаванняў • падтрымка інфармацыйна-асветніцкай працы і падрыхтоўка матэрыялаў • арганізацыйная падтрымка пасяджэнняў папячыцельскіх саветаў фондаў ✔️ Патрабаванні: • ад 2 гадоў досведу ў галіне правоў чалавека, звязанай з катаваннямі і/або сучаснымі формамі рабства • досвед падтрымкі пацярпелых • свабодная англійская мова; французская, іспанская або руская — плюс 🖇️ Стыпендыя пакрывае асноўныя расходы на пражыванне ў Жэневе, зваротны квіток і базавую медыцынскую страхоўку. Адбор ужо ідзе. Старт праграмы перанесены на 1 студзеня 2027 года. 👉 Падрабязнасці тут!

🇪🇸 Валанцёрства ў Гішпаніі — падтрымка людзей з інваліднасцю (Еўрапейскі корпус салідарнасці) Арганізацыя Coraje ў Малагоне
🇪🇸 Валанцёрства ў Гішпаніі — падтрымка людзей з інваліднасцю (Еўрапейскі корпус салідарнасці) Арганізацыя Coraje ў Малагоне шукае валанцёраў_ак для працы з людзьмі з інваліднасцю для павышэння інфармаванасці, арганізацыі мерапрыемстваў і падтрымцы прафесійнай інтэграцыі. 🖇️ Пакрываецца: • пражыванне (асобны пакой у агульнай кватэры з іншымі валанцёрамі) • харчаванне • праезд туды і назад • штомесячнае дапамога на асабістыя расходы Дадаткова — штотыднёвая падтрымка па іспанскай мове і сертыфікат Youthpass па выніках. ✔️ Патрабаванні: • матывацыя і гатоўнасць працаваць з людзьмі з інваліднасцю • досвед у сацыяльнай сферы або валанцёрства з'яўляецца перавагай • патрэбна арганізацыя-адпраўшчык (могуць дапамагчы знайсці) 📌 Малагон, Гішпанія 🗓️ 1 кастрычніка 2026 — 30 чэрвеня 2027 〰️ Дэдлайн: 20 верасня 2026, 23:59 👉 Падаць заяўку можна тут!

📎Cancel culture. Whataboutism. Mansplaining. Tone policing Гэтыя словы ты ўжо чуеш штодня: у ціктоку, у мемах, у спрэчках з
+7
📎Cancel culture. Whataboutism. Mansplaining. Tone policing Гэтыя словы ты ўжо чуеш штодня: у ціктоку, у мемах, у спрэчках з калегамі і калежанкамі. Але ці разумееш ты, што кожнае з іх не проста модны слэнг, а мае праваабарончы канцэпт? У першай частцы «Лексікі нашага пакалення» мы разабралі 7 слоў, без якіх сёння цяжка гаварыць пра дыскрымінацыю. А сёння падабралі 7 новых тэрмінаў Захавай і напішы ў каментарах, які з іх ты сустрака_ла часцей за ўсё? А мабыць нейкія пачулі ў першы раз?
💛 Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут.

📌 Transformation Lab — адукацыйная праграма пра тое, як адбываюцца змены пасля аўтарытарызму Што здараецца з дзяржавай, экан
📌 Transformation Lab — адукацыйная праграма пра тое, як адбываюцца змены пасля аўтарытарызму Што здараецца з дзяржавай, эканомікай і грамадствам пасля падзення аўтарытарнага рэжыму? Як будаваць новыя інстытуты? Што дапамагае дэмакратызацыі замацавацца — і што можа прывесці да адкату? Transformation Lab — гэта не курс па агульным актывізме. Гэта праграма пра веды і інструменты, якія дапамогуць разумець працэсы трансфармацыі і магчымыя сцэнары будучыні Беларусі. Тры этапы: 📎Study Visit — 22–27 верасня 2026, Польшча Пяць дзён з экспертамі і экспертамі_камі, даследчыкамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і людзьмі, якія самі прайшлі праз палітычныя трансфармацыі. 📎Анлайн-курс — кастрычнік 2026 Пяць тыдняў, пяць модуляў: «акно магчымасцяў», перамовы, размеркаванне выдаткаў рэформаў, кансалідацыя або адкат. Handbook агент_кі пераменаў, да якога можна вяртацца. 📎LARP Transformation Lab — 8–11 лістапада 2026, Польшча Трохдзённая ролевая сімуляцыя палітычнай трансфармацыі: перамовы, кааліцыі, кампрамісы, крызісы — усё, пра што вы даведаліся, на практыцы. ✔️ Для маладых беларусаў_ак 18–35 гадоў, якія жывуць у эміграцыі ў краінах ЕС. Досвед актывізму — перавага, але не абавязковая ўмова. Мовы праграмы: беларуская і руская. 📌 Удзел бясплатны: праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца. ✨ Удзел ва ўсіх трох этапах абавязковы. 🗓️ Дэдлайн: 31 жніўня 2026 👉 Падрабязнасці і рэгістрацыя тут!

🌀 «Разабрацца ў складаным свеце» — праграма для тых, хто шукае арыенціры Навіны не сканчваюцца. Тэхналогіі мяняюць жыццё хут
🌀 «Разабрацца ў складаным свеце» — праграма для тых, хто шукае арыенціры Навіны не сканчваюцца. Тэхналогіі мяняюць жыццё хутчэй, чым паспяваеш адаптавацца. Вакол — палярызацыя і канфлікты. Гарызонт планавання — калі пашанцуе, месяц. На гэтым фоне ўзнікаюць пытанні, на якія цяжка знайсці адказы адным: на што я наогул магу паўплываць? Як дапамагаць блізкім і не выгараць? Як весці складаныя размовы, калі я не згодн_ая? Як хацець змен і не ствараць сабе і іншым рызык? «Разабрацца ў складаным свеце» — гэта праграма, якая спалучае рэфлексію, абмен вопытам і практычнае планаванне. Прастора, каб запаволіцца, разам паглядзець на тое, што адбываецца, і зразумець, што мы хочам і можам з гэтым зрабіць. Структура праграмы: • 6 анлайн-сустрэч • праца над асабістым планам • 4-дзённая афлайн-частка • менторская падтрымка для ператварэння ідэй у дзеянне 🗓️ Дэдлайн падачы заяўкі: 30 жніўня 2026 👉 Даведацца больш і зарэгістравацца тут!

🗳️ Дэлібератыўная дэмакратыя і грамадзянскія асамблеі — воркшоп у Будапешце Савет Еўропы і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных у
🗳️ Дэлібератыўная дэмакратыя і грамадзянскія асамблеі — воркшоп у Будапешце Савет Еўропы і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў у партнёрстве з DemNet Foundation запрашаюць на двухдзённы воркшоп і публічную дыскусію па дэлібератыўнай дэмакратыі і грамадзянскіх асамблеях. Мерапрыемства з'яўляецца часткай праграмы «Умацаванне дэмакратычнай устойлівасці праз моладзевы ўдзел і дэлібератыўную дэмакратыю», якая накіравана на развіццё практычных навыкаў арганізацыі грамадзянскіх асамблей у краінах Савета Еўропы. ✔️ Для каго: • маладыя актывіст_кі і прадстаўнік_цы грамадзянскай супольнасці • прадстаўнік_цы мясцовых і рэгіянальных улад у сферы грамадзянскага ўдзелу • супрацоўнік_цы моладзевых цэнтраў, НДА і школ палітычнай адукацыі • тыя, у каго ёсць канкрэтная ідэя або праект грамадзянскай асамблеі 📌 Еўрапейскі моладзевы цэнтр, Будапешт 🗓️ 19–21 кастрычніка 2026 〰️ Дэдлайн: 7 верасня 2026 👉 Падаць заяўку можна тут!

💼 Вакансія: фінансавы менеджар_ка — Belarus Beehive (50%) Belarus Beehive шукае фінансавага менеджара_ку на завяршальны этап
💼 Вакансія: фінансавы менеджар_ка — Belarus Beehive (50%) Belarus Beehive шукае фінансавага менеджара_ку на завяршальны этап міжнароднага праекта па падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі. Асноўны фокус: фінансавы маніторынг, канчатковыя плацяжы, закрыццё праекта і падрыхтоўка да аўдыту расходаў — у тым ліку па субгрантавай дзейнасці. Чым займацца: • кантроль расходаў і грашовых патокаў • забеспячэнне адпаведнасці патрабаванням ЕС і PRAG • узаемадзеянне з субгрантаатрымальнікамі па фінансавай справаздачнасці • падрыхтоўка дакументацыі для аўдыту і заключнай фінансавай справаздачы ✔️ Патрабаванні: • вышэйшая адукацыя і ад 5 гадоў досведу ў фінансавым кіраванні, пераважна ў некамерцыйным сектары • пацверджаны досвед працы з праектамі, фінансаванымі ЕС, і веданне PRAG • свабодная англійская і беларуская мовы ✨ 1 600 € брута ў месяц пры 50% нагрузцы 📌 Вільнюс, Літва 🗓️1 верасня — 14 лістапада 2026 👉 Падрабязней пра вакансію і даслаць CV тут!

🇩🇰 Стажыроўка ў ПРООН: Капенгаген, Данія ПРООН (Праграма развіцця ААН) шукае стажора_ку ў аддзел People Programmes and Part
🇩🇰 Стажыроўка ў ПРООН: Капенгаген, Данія ПРООН (Праграма развіцця ААН) шукае стажора_ку ў аддзел People Programmes and Partnership (PPP) у Капенгагене. Чым займацца: • аналіз вынікаў апытанняў задаволенасці і падрыхтоўка прэзентацый • падтрымка рэкрутынгавых працэсаў: каардынацыя інтэрв'ю, рэкамендацыйныя праверкі • дапамога ў арганізацыі брыфінгаў і навучальных мерапрыемстваў • кіраванне праектам Global Coffee Roulette ✔️ Патрабаванні: • студэнт_ка апошняга курса бакалаўрыяту або магістратуры — або выпускнік_ца не больш за год таму • сферы: сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, HR, камунікацыі • свабодная англійская мова; французская або іспанская — плюс • упэўненае валоданне Microsoft Office, асабліва Excel 🖇️ Стыпендыя: каля 1 000 $ у месяц 📌 Капенгаген, Данія 🗓️ Кастрычнік 2026 — сакавік 2027 Full-time, 6 месяцаў 〰️ Дэдлайн: 20 жніўня 2026 👉 Падаць заяўку можна тут!

✏️ Стажыроўка ў Цэнтры геапалітыкі і даследаванняў бяспекі (GSSC), Літва GSSC запрашае студэнт_ак і нядаўніх выпускнікоў_ц на
✏️ Стажыроўка ў Цэнтры геапалітыкі і даследаванняў бяспекі (GSSC), Літва GSSC запрашае студэнт_ак і нядаўніх выпускнікоў_ц на стажыроўку ў галіне аналізу знешняй палітыкі і міжнародных адносін. Чым займацца: • маніторынг міжнародных падзей і збор інфармацыі • падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў і артыкулаў • удзел у міжнародных і нацыянальных праектах • удзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню 🖇️ Патрабаванні: • студэнт_ка бакалаўрыяту, магістратуры або аспірантуры — або выпускнік_ца не больш за 2 гады таму • добрая англійская мова; руская будзе плюсам • досвед у кіраванні праектамі, SMM, рэдактуры або арганізацыі мерапрыемстваў будзе перавагай 📌 Стандартная працягласць — 3 месяцы, графік гнуткі і абмяркоўваецца індывідуальна. 🗓️ Дэдлайн: 31 жніўня 2026 👉 Падаць заяўку можна тут!

Мінулы ЧМ-2026 ў ЗША, Канадзе і Мексіцы яшчэ раз паказаў: спорт гэта не толькі пра гульню, а таксама пра тое, як можна казаць
+6
Мінулы ЧМ-2026 ў ЗША, Канадзе і Мексіцы яшчэ раз паказаў: спорт гэта не толькі пра гульню, а таксама пра тое, як можна казаць глосна, калі было б прасцей маўчаць і проста гуляць у футбол Праз некалькі гадоў пра лічбы вынікаў ніхто не ўспомніць. Пра гісторыі успомняць. Спорт гэта не пра гульню, гэта пра тое, хто гаворыць голасна, калі можна маўчаць ⬆️ Сабралі некалькіх такіх момантаў з гісторыі спорту. Гартайце карткі!
💛 Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут.

📰 n-counter: Даследчая паездка ва Усходнюю Германію n-ost запрашае журналіст_ак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на даследчую
📰 n-counter: Даследчая паездка ва Усходнюю Германію n-ost запрашае журналіст_ак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на даследчую паездку ва Усходнюю Германію, адразу пасля чаканых гістарычных выбараў у Саксоніі-Анхальт, дзе ультраправая нямецкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) можа атрымаць беспрэцэдэнтны вынік. Тры гарады, тры кантэксты: • Магдэбург — як дэмакратычныя партыі рэагуюць на вынікі выбараў, кааліцыйныя перамовы • Бітэрфельд-Вольфен — дэіндустрыялізацыя, дэмаграфічныя змены і мясцовая журналістыка • Галле — як грамадзянская супольнасць адказвае на ўздым крайне правых Журналіст_кі будуць рэпартажыраваць для сваіх рэдакцый самастойна, а таксама сустрэнуцца з мясцовымі палітыкамі, журналіст_камі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Паездка з'яўляецца часткай канферэнцыі n-counter у Берліне 2–3 кастрычніка, дзе ўдзельні_цы прадставяць свае знаходкі. ✔️ Для рэдактараў_ак, журналіст_ак і карэспандэнтаў_ак з Цэнтральнай/Усходняй Еўропы (у тым ліку Германіі), якія: • маюць досвед замежных рэпартажаў • цікавяцца нямецкай унутранай палітыкай • свабодна валодаюць англійскай мовай 🗓️ 30 верасня — 4 кастрычніка 2026 ✔️ Усе расходы на паездку і пражыванне пакрываюцца 📌 Дэдлайн: 9 жніўня 2026, 23:59 CET 👉 Падаць заяўку можна тут!

🇪🇺 EUtopia? — трэнінг для маладзёжных працаўнікоў_ц у Кішынёве Еўропа мяняецца і маладзёжная праца павінна мяняцца разам з
🇪🇺 EUtopia? — трэнінг для маладзёжных працаўнікоў_ц у Кішынёве Еўропа мяняецца і маладзёжная праца павінна мяняцца разам з ёй. Трэнінг EUtopia? запрашае маладзёжных працаўнікоў_ц і лідараў з ЕС, Паўднёва-Усходняй Еўропы і рэгіёна ЕЕКА разабрацца, як адказваць на гэтыя змены. На трэнінгу: • аналіз палітычных і сацыяльных змен, якія ўплываюць на моладзь • разнастайнасць як дэмакратычная каштоўнасць • барацьба з дыскрымінацыяй, радыкалізацыяй і мовай нянавісці • крытычнае мысленне і медыяграматнасць • уключэнне перамешчанай і мігрантскай моладзі • магчымасці праграм Erasmus+ і ESC Фармат: нефармальная адукацыя — эксперыентальнае навучанне, дыялог, сімуляцыі, воркшопы. 📌 Кішынёў, Малдова 🗓️ 21–25 верасня 2026 ✔️ Дэдлайн: 9 жніўня 2026 Вынікі адбору: 19 жніўня 2026 👉 Падрабязнасці і падаць заяўку можна тут!

📢 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026 — далучайцеся! Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» запрашае
📢 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026 — далучайцеся! Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» запрашае да ўдзелу ў Тыдні супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе смяротнае пакаранне ўсё яшчэ прымяняецца. У гэтыя дні важна, каб гэтая тэма гучала як мага гучней, і для беларускай аўдыторыі, і для міжнароднай. ✔️ Вы можаце далучыцца, арганізаваўшы: • кінапаказ і абмеркаванне • лекцыю, прэзентацыю або дыскусію • мерапрыемства ва ўніверсітэце, бібліятэцы або культурнай прасторы • інфармацыйную кампанію • любую іншую крэатыўную ініцыятыву па тэме 🖇️Магчымая дапамога: • інфармацыйная падтрымка і прасоўванне • экспертныя кансультацыі • матэрыялы і мерч • пошук найлепшага фармату 👉 Ёсць ідэя або проста жаданне зрабіць нешта ў межах Тыдня — пішыце ў @niepakaranniu_bot. Вітаюцца любыя прапановы.

🧠 Practice Lab: траўма-інфармаваная грамадзянская адукацыя! Як распрацоўваць адукацыйныя праграмы, якія фарміруюць дэмакраты
🧠 Practice Lab: траўма-інфармаваная грамадзянская адукацыя! Як распрацоўваць адукацыйныя праграмы, якія фарміруюць дэмакратычныя каштоўнасці — і пры гэтым улічваюць уплыў траўмы? Адказы на гэтае пытанне не знайсці ў тэорыі. Яны нараджаюцца ў прафесійным дыялогу — калі людзі з вопытам дзеляцца рэальнымі выпадкамі, цяжкімі сітуацыямі і пытаннямі без простых адказаў. Practice Lab — гэта не канферэнцыя і не трэнінг. Гэта прастора для ўзаемнага навучання, дзе кожны_ая адначасова эксперт_ка і той_тая, хто вучыцца. Кожны_ая ўдзельнік_ца рыхтуе і вядзе 30-хвілінную практычную сесію для групы. ✔️ Для каго: • педагогі і трэнер_кі • фасілітатар_кі і праваабаронцы ў адукацыі • маладзёжныя работнік_цы • прадстаўнік_цы НДА і даследчык_цы адукацыйных практык Важна: запрашаюцца тыя, хто ўжо мае досвет прымянення траўма-інфармаваных падыходаў у сваёй практыцы. 📌 Вільнюс, Літва 🗓️ 20–22 верасня 2026 🔘 Мовы: англійская і руская 🖇️ Для адабраных удзельнік_ц: пражыванне, харчаванне і кампенсацыя дарогі за кошт арганізатараў. Даступна абмежаваная колькасць месцаў для самафінансавання. 👀 Дэдлайн: 5 жніўня 2026 Падрабязнасці. 👉 Зарэгістравацца можна тут!