Тэрыторыя правоў
Open in Telegram
🌐 Канал пра правы чалавека: адукацыя і магчымасці развіцця для кожнага і кожнай. 🔅 Сувязь: @terytoryja_admin 🔅 Інстаграм: www.instagram.com/terytoryja_pravou/ 🔅Падтрымать "Тэрыторыю правоў" https://buymeacoffee.com/terytoryja_pravou
Show more481
Subscribers
No data24 hours
-17 days
+730 days
Data loading in progress...
Similar Channels
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '260
in 0 channels
August '26
+18
in 1 channels
Get PRO
July '26
+19
in 1 channels
Get PRO
June '26
+20
in 0 channels
Get PRO
May '26
+14
in 1 channels
Get PRO
April '26
+25
in 2 channels
Get PRO
March '26
+7
in 1 channels
Get PRO
February '26
+38
in 3 channels
Get PRO
January '26
+29
in 1 channels
Get PRO
December '25
+9
in 2 channels
Get PRO
November '25
+23
in 4 channels
Get PRO
October '25
+16
in 1 channels
Get PRO
September '25
+15
in 2 channels
Get PRO
August '25
+11
in 1 channels
Get PRO
July '25
+38
in 1 channels
Get PRO
June '25
+17
in 3 channels
Get PRO
May '25
+29
in 2 channels
Get PRO
April '25
+14
in 3 channels
Get PRO
March '25
+6
in 2 channels
Get PRO
February '25
+7
in 1 channels
Get PRO
January '25
+14
in 2 channels
Get PRO
December '24
+72
in 3 channels
Get PRO
November '240
in 2 channels
Get PRO
October '24
+145
in 4 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 08 September | 0 | |||
| 07 September | 0 | |||
| 06 September | 0 | |||
| 05 September | 0 | |||
| 04 September | 0 | |||
| 03 September | 0 | |||
| 02 September | 0 | |||
| 01 September | 0 |
Channel Posts
⚖️ STARLIGHT 2.0: стратэгічная судовая абарона правоў у ЕС
Хартыя асноўных правоў ЕС — адзін з найбольш магутных інструментаў абароны правоў чалавека ў Еўропе. Але ён усё яшчэ выкарыстоўваецца недастаткова.
Праграма STARLIGHT 2.0 рыхтуе юрыстаў_ак да эфектыўнага выкарыстання Хартыі для сістэмнага ўздзеяння з практычнымі ведамі, навыкамі і сеткай партнёраў.
Два напрамкі на выбар:
• Дэмакратыя і вяршэнства права
• Asylum і міграцыя
Фармат праграмы:
• очныя юрыдычныя і навыкавыя трэнінгі ў Берліне
• анлайн-клінікі і ментарства
• суправаджэнне ад вядучых навукоўцаў і практыкуючых юрыстаў
🖇️ Для юрыстаў_ак з юрыдычных фірм, НДА, юрыдычных клінік і нацыянальных праваабарончых установаў у краінах ЕС, з досведам ад 2 гадоў.
🟢 Стыпендыі пакрываюць навучанне і пражыванне ў Берліне. Дарога за кошт удзельніка_цы.
🗓️ Праграма: кастрычнік 2026 — ліпень 2027
📌 Очныя трэнінгі: 9–11 лістапада 2026 і 1–3 сакавіка 2027, Берлін
〰️ Дэдлайн: 20 верасня 2026
👉 Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці тут!
| 2 | 🤔 «Правы чалавека гэта левая тэма»
Так кажуць часта, і ў Беларусі, і ў Германіі, і ў ЗША. Кажуць, што правы чалавека - гэта нейкая «прагрэсіўная рэч», якая часам нават парушае «традыцыйныя каштоўнасці»
Але вось у чым парадокс: сама ідэя правоў чалавека нарадзілася не з левай палітычнай школы. І не з правай. Яна нарадзілася з таго, што сустракаецца ў абедзьвух
У нашым новым пасце сёння разбіраем: што такое left/right у палітыцы, чаму людзі блытаюць правы чалавека з палітычнай ідэалогіяй, і чаму правы чалавека гэта насамрэч фундамент, які прымаюць і кансерватар_кі, і ліберал_кі
Захавай і дашлі камусьці, хто кажа «гэта не мая палітыка»
💛 Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут. | 145 |
| 3 | 💸 Бясплатная праграма па фандрайзінгу для НДА — Варшаўскі інстытут прадпрымальніцтва
6 гадзін інтэнсіўнага анлайн-навучання па прыцягненні карпаратыўных і прыватных данораў: стратэгіі, мікразборы і пабудова доўгатэрміновых адносін.
Праграма размеркавана на тры тыпы арганізацый, кожная з якіх атрымае асобны трэк:
• агульнанацыянальныя НДА (6–8 кастрычніка)
• лакальныя ініцыятывы (13–15 кастрычніка)
• арганізацыі, якія падтрымліваюць мігрантаў і ўцякачоў (20–22 кастрычніка)
У снежні плануецца гала-сустрэча і нетворкінг у очным фармаце.
🟢Мова праграмы: польская
🗓️ Дэдлайн рэгістрацыі: 15 верасня
👉 Зарэгістравацца можна тут! | 190 |
| 4 | 🔥 Стажыроўка ў UNOPS: разнастайнасць, роўнасць і інклюзія, Капенгаген
UNOPS шукае стажора_ку ў каманду па пытаннях разнастайнасці, роўнасці і інклюзіі (DEI) для падтрымкі ўнутраных ініцыятыў і супрацоўніцтва з групамі рэсурсаў супрацоўнікаў (ERGs) па гендары, інваліднасці, ЛГБТК+, міжпакаленнавым узаемадзеянні і геаграфічнай прадстаўленасці.
Чым займацца:
• каардынацыя ERGs і ўнутраных DEI-суполак
• падтрымка арганізацыі мерапрыемстваў, кампаній і воркшопаў
• падрыхтоўка ўнутраных камунікацый і матэрыялаў
• маніторынг актыўнасці і ўздзеяння DEI-ініцыятыў
✔️ Патрабаванні:
• ступень бакалаўра або навучанне ў магістратуры (або выпуск не больш за 3 гады таму)
• свабодная англійская мова; французская або іспанская будзе плюсам
• папярэдні вопыт у HR, сацыяльнай справядлівасці або DEI — перавага, але не абавязкова
📌 Капенгаген, Данія
6 месяцаў з магчымасцю працягнення да 12
🗓️ Дэдлайн: 6 верасня 2026, 23:59 CET
👉 Падаць заяўку можна тут! | 201 |
| 5 | 🗳️ Гранты Еўрапейскага моладзевага фонду «Жыць і будаваць дэмакратыю»
Савет Еўропы аб'явіў конкурс праектных прапаноў для моладзевых арганізацый, якія хочуць дапамагчы маладым людзям лепш разумець дэмакратыю і актыўна ўдзельнічаць у ёй.
Гранты прызначаны для ініцыятыў, якія адказваюць на канкрэтныя выклікі: дэзінфармацыя і маніпуляцыі, бар'еры для ўдзелу ў галасаванні, абмежаванае ўдзелу маладзёжы ў палітычных і грамадзянскіх працэсах.
Падтрымліваюцца: воркшопы, навучальныя мерапрыемствы, кампаніі па павышэнні інфармаванасці і іншыя актыўнасці з моладдзю.
✨ Максімальны памер гранта: 8 000 €
Працягласць праекта: да 6 месяцаў
🗓️ Старт рэалізацыі: паміж 20 лістапада і 31 снежня 2026
〰️ Хуткі дэдлайн: 1 верасня 2026, 23:59 CEST
👉 Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці тут! | 264 |
| 6 | 🎓 Invisible University for Belarus (IUBEL) — восеньскі семестр 2026
Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае адукацыйную праграму для беларускіх студэнт_ак у эміграцыі: Invisible University for Belarus.
Гэта не замена вашай асноўнай вучобы, а дадатковая адукацыя: курсы пра Беларусь у транснацыянальным кантэксце, даследчыя праекты, менторства і сувязі з беларускай і міжнароднай навуковай супольнасцю. Курсы даюць крэдыты ECTS.
У восеньскім семестры 2026:
«Беларусь у пытаннях: пераасэнсаванне палітыкі, грамадства і культуры Беларусі ў рэгіянальных і глабальных кантэкстах»
Сярод выкладчыкаў: Anne Applebaum, Nelly Bekus, David Marples, Almira Ousmanova, Iryna Ramanava і іншыя.
Акрамя таго, студэнт_кі могуць наведваць курсы ў рамках Global Invisible University па Украіне, Грузіі і Паўднёва-Усходняй Еўропе.
Фармат: анлайн, на англійскай мове, раз на тыдзень па вечарах. Заняткі запісваюцца.
✔️ Удзел бясплатны
Даступны даследчыя стыпендыі да 800 € за семестр на канкурснай аснове для тых, хто рэалізуе ўласны даследчы праект.
🖇️ Для каго:
• беларус_кі, якія навучаюцца або нядаўна скончылі бакалаўрыят, магістратуру або аспірантуру ў ЕС або АЭСР
• разглядаюцца таксама заяўкі тых, чыя адукацыя была перапынена па аб'ектыўных прычынах
🗓️ Заняткі: 28 верасня — 18 снежня 2026
〰️ Дэдлайн: 17 верасня 2026, 23:59 CET
👉 Падрабязнасці і падаць заяўку можна тут! | 269 |
| 7 | 🇺🇳 Стыпендыяльная праграма Гуманітарных фондаў OHCHR — Жэнева
OHCHR прапануе дзве стыпендыяльныя пазіцыі ў Сакратарыяце Гуманітарных фондаў: Добраахвотнага фонду па сучасных формах рабства і Добраахвотнага фонду для ахвяр катаванняў.
Праграма для маладых спецыялістаў_ак з досведам працы з арганізацыямі, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад катаванняў і/або сучасных формаў рабства.
Чым займацца:
• ацэнка заявак на гранты і ўзаемадзеянне з арганізацыямі-заяўнікамі
• даследаванні па тэматыцы сучасных формаў рабства і катаванняў
• падтрымка інфармацыйна-асветніцкай працы і падрыхтоўка матэрыялаў
• арганізацыйная падтрымка пасяджэнняў папячыцельскіх саветаў фондаў
✔️ Патрабаванні:
• ад 2 гадоў досведу ў галіне правоў чалавека, звязанай з катаваннямі і/або сучаснымі формамі рабства
• досвед падтрымкі пацярпелых
• свабодная англійская мова; французская, іспанская або руская — плюс
🖇️ Стыпендыя пакрывае асноўныя расходы на пражыванне ў Жэневе, зваротны квіток і базавую медыцынскую страхоўку.
Адбор ужо ідзе. Старт праграмы перанесены на 1 студзеня 2027 года.
👉 Падрабязнасці тут! | 251 |
| 8 | 🇪🇸 Валанцёрства ў Гішпаніі — падтрымка людзей з інваліднасцю (Еўрапейскі корпус салідарнасці)
Арганізацыя Coraje ў Малагоне шукае валанцёраў_ак для працы з людзьмі з інваліднасцю для павышэння інфармаванасці, арганізацыі мерапрыемстваў і падтрымцы прафесійнай інтэграцыі.
🖇️ Пакрываецца:
• пражыванне (асобны пакой у агульнай кватэры з іншымі валанцёрамі)
• харчаванне
• праезд туды і назад
• штомесячнае дапамога на асабістыя расходы
Дадаткова — штотыднёвая падтрымка па іспанскай мове і сертыфікат Youthpass па выніках.
✔️ Патрабаванні:
• матывацыя і гатоўнасць працаваць з людзьмі з інваліднасцю
• досвед у сацыяльнай сферы або валанцёрства з'яўляецца перавагай
• патрэбна арганізацыя-адпраўшчык (могуць дапамагчы знайсці)
📌 Малагон, Гішпанія
🗓️ 1 кастрычніка 2026 — 30 чэрвеня 2027
〰️ Дэдлайн: 20 верасня 2026, 23:59
👉 Падаць заяўку можна тут! | 278 |
| 9 | 📎Cancel culture. Whataboutism. Mansplaining. Tone policing
Гэтыя словы ты ўжо чуеш штодня: у ціктоку, у мемах, у спрэчках з калегамі і калежанкамі. Але ці разумееш ты, што кожнае з іх не проста модны слэнг, а мае праваабарончы канцэпт?
У першай частцы «Лексікі нашага пакалення» мы разабралі 7 слоў, без якіх сёння цяжка гаварыць пра дыскрымінацыю. А сёння падабралі 7 новых тэрмінаў
Захавай і напішы ў каментарах, які з іх ты сустрака_ла часцей за ўсё? А мабыць нейкія пачулі ў першы раз?
💛 Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут. | 360 |
| 10 | 📌 Transformation Lab — адукацыйная праграма пра тое, як адбываюцца змены пасля аўтарытарызму
Што здараецца з дзяржавай, эканомікай і грамадствам пасля падзення аўтарытарнага рэжыму? Як будаваць новыя інстытуты? Што дапамагае дэмакратызацыі замацавацца — і што можа прывесці да адкату?
Transformation Lab — гэта не курс па агульным актывізме. Гэта праграма пра веды і інструменты, якія дапамогуць разумець працэсы трансфармацыі і магчымыя сцэнары будучыні Беларусі.
Тры этапы:
📎Study Visit — 22–27 верасня 2026, Польшча
Пяць дзён з экспертамі і экспертамі_камі, даследчыкамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і людзьмі, якія самі прайшлі праз палітычныя трансфармацыі.
📎Анлайн-курс — кастрычнік 2026
Пяць тыдняў, пяць модуляў: «акно магчымасцяў», перамовы, размеркаванне выдаткаў рэформаў, кансалідацыя або адкат. Handbook агент_кі пераменаў, да якога можна вяртацца.
📎LARP Transformation Lab — 8–11 лістапада 2026, Польшча
Трохдзённая ролевая сімуляцыя палітычнай трансфармацыі: перамовы, кааліцыі, кампрамісы, крызісы — усё, пра што вы даведаліся, на практыцы.
✔️ Для маладых беларусаў_ак 18–35 гадоў, якія жывуць у эміграцыі ў краінах ЕС. Досвед актывізму — перавага, але не абавязковая ўмова. Мовы праграмы: беларуская і руская.
📌 Удзел бясплатны: праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца.
✨ Удзел ва ўсіх трох этапах абавязковы.
🗓️ Дэдлайн: 31 жніўня 2026
👉 Падрабязнасці і рэгістрацыя тут! | 297 |
| 11 | 🌀 «Разабрацца ў складаным свеце» — праграма для тых, хто шукае арыенціры
Навіны не сканчваюцца. Тэхналогіі мяняюць жыццё хутчэй, чым паспяваеш адаптавацца. Вакол — палярызацыя і канфлікты. Гарызонт планавання — калі пашанцуе, месяц.
На гэтым фоне ўзнікаюць пытанні, на якія цяжка знайсці адказы адным: на што я наогул магу паўплываць? Як дапамагаць блізкім і не выгараць? Як весці складаныя размовы, калі я не згодн_ая? Як хацець змен і не ствараць сабе і іншым рызык?
«Разабрацца ў складаным свеце» — гэта праграма, якая спалучае рэфлексію, абмен вопытам і практычнае планаванне. Прастора, каб запаволіцца, разам паглядзець на тое, што адбываецца, і зразумець, што мы хочам і можам з гэтым зрабіць.
Структура праграмы:
• 6 анлайн-сустрэч
• праца над асабістым планам
• 4-дзённая афлайн-частка
• менторская падтрымка для ператварэння ідэй у дзеянне
🗓️ Дэдлайн падачы заяўкі: 30 жніўня 2026
👉 Даведацца больш і зарэгістравацца тут! | 288 |
| 12 | 🗳️ Дэлібератыўная дэмакратыя і грамадзянскія асамблеі — воркшоп у Будапешце
Савет Еўропы і Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў у партнёрстве з DemNet Foundation запрашаюць на двухдзённы воркшоп і публічную дыскусію па дэлібератыўнай дэмакратыі і грамадзянскіх асамблеях.
Мерапрыемства з'яўляецца часткай праграмы «Умацаванне дэмакратычнай устойлівасці праз моладзевы ўдзел і дэлібератыўную дэмакратыю», якая накіравана на развіццё практычных навыкаў арганізацыі грамадзянскіх асамблей у краінах Савета Еўропы.
✔️ Для каго:
• маладыя актывіст_кі і прадстаўнік_цы грамадзянскай супольнасці
• прадстаўнік_цы мясцовых і рэгіянальных улад у сферы грамадзянскага ўдзелу
• супрацоўнік_цы моладзевых цэнтраў, НДА і школ палітычнай адукацыі
• тыя, у каго ёсць канкрэтная ідэя або праект грамадзянскай асамблеі
📌 Еўрапейскі моладзевы цэнтр, Будапешт
🗓️ 19–21 кастрычніка 2026
〰️ Дэдлайн: 7 верасня 2026
👉 Падаць заяўку можна тут! | 312 |
| 13 | 💼 Вакансія: фінансавы менеджар_ка — Belarus Beehive (50%)
Belarus Beehive шукае фінансавага менеджара_ку на завяршальны этап міжнароднага праекта па падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Асноўны фокус: фінансавы маніторынг, канчатковыя плацяжы, закрыццё праекта і падрыхтоўка да аўдыту расходаў — у тым ліку па субгрантавай дзейнасці.
Чым займацца:
• кантроль расходаў і грашовых патокаў
• забеспячэнне адпаведнасці патрабаванням ЕС і PRAG
• узаемадзеянне з субгрантаатрымальнікамі па фінансавай справаздачнасці
• падрыхтоўка дакументацыі для аўдыту і заключнай фінансавай справаздачы
✔️ Патрабаванні:
• вышэйшая адукацыя і ад 5 гадоў досведу ў фінансавым кіраванні, пераважна ў некамерцыйным сектары
• пацверджаны досвед працы з праектамі, фінансаванымі ЕС, і веданне PRAG
• свабодная англійская і беларуская мовы
✨ 1 600 € брута ў месяц пры 50% нагрузцы
📌 Вільнюс, Літва
🗓️1 верасня — 14 лістапада 2026
👉 Падрабязней пра вакансію і даслаць CV тут! | 350 |
| 14 | 🇩🇰 Стажыроўка ў ПРООН: Капенгаген, Данія
ПРООН (Праграма развіцця ААН) шукае стажора_ку ў аддзел People Programmes and Partnership (PPP) у Капенгагене.
Чым займацца:
• аналіз вынікаў апытанняў задаволенасці і падрыхтоўка прэзентацый
• падтрымка рэкрутынгавых працэсаў: каардынацыя інтэрв'ю, рэкамендацыйныя праверкі
• дапамога ў арганізацыі брыфінгаў і навучальных мерапрыемстваў
• кіраванне праектам Global Coffee Roulette
✔️ Патрабаванні:
• студэнт_ка апошняга курса бакалаўрыяту або магістратуры — або выпускнік_ца не больш за год таму
• сферы: сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, HR, камунікацыі
• свабодная англійская мова; французская або іспанская — плюс
• упэўненае валоданне Microsoft Office, асабліва Excel
🖇️ Стыпендыя: каля 1 000 $ у месяц
📌 Капенгаген, Данія
🗓️ Кастрычнік 2026 — сакавік 2027
Full-time, 6 месяцаў
〰️ Дэдлайн: 20 жніўня 2026
👉 Падаць заяўку можна тут! | 292 |
| 15 | ✏️ Стажыроўка ў Цэнтры геапалітыкі і даследаванняў бяспекі (GSSC), Літва
GSSC запрашае студэнт_ак і нядаўніх выпускнікоў_ц на стажыроўку ў галіне аналізу знешняй палітыкі і міжнародных адносін.
Чым займацца:
• маніторынг міжнародных падзей і збор інфармацыі
• падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў і артыкулаў
• удзел у міжнародных і нацыянальных праектах
• удзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню
🖇️ Патрабаванні:
• студэнт_ка бакалаўрыяту, магістратуры або аспірантуры — або выпускнік_ца не больш за 2 гады таму
• добрая англійская мова; руская будзе плюсам
• досвед у кіраванні праектамі, SMM, рэдактуры або арганізацыі мерапрыемстваў будзе перавагай
📌 Стандартная працягласць — 3 месяцы, графік гнуткі і абмяркоўваецца індывідуальна.
🗓️ Дэдлайн: 31 жніўня 2026
👉 Падаць заяўку можна тут! | 312 |
| 16 | Мінулы ЧМ-2026 ў ЗША, Канадзе і Мексіцы яшчэ раз паказаў: спорт гэта не толькі пра гульню, а таксама пра тое, як можна казаць глосна, калі было б прасцей маўчаць і проста гуляць у футбол
Праз некалькі гадоў пра лічбы вынікаў ніхто не ўспомніць. Пра гісторыі успомняць. Спорт гэта не пра гульню, гэта пра тое, хто гаворыць голасна, калі можна маўчаць
⬆️ Сабралі некалькіх такіх момантаў з гісторыі спорту. Гартайце карткі!
💛 Падтрымаць нашую дзейнасць можна тут. | 376 |
| 17 | 📰 n-counter: Даследчая паездка ва Усходнюю Германію
n-ost запрашае журналіст_ак з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на даследчую паездку ва Усходнюю Германію, адразу пасля чаканых гістарычных выбараў у Саксоніі-Анхальт, дзе ультраправая нямецкая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) можа атрымаць беспрэцэдэнтны вынік.
Тры гарады, тры кантэксты:
• Магдэбург — як дэмакратычныя партыі рэагуюць на вынікі выбараў, кааліцыйныя перамовы
• Бітэрфельд-Вольфен — дэіндустрыялізацыя, дэмаграфічныя змены і мясцовая журналістыка
• Галле — як грамадзянская супольнасць адказвае на ўздым крайне правых
Журналіст_кі будуць рэпартажыраваць для сваіх рэдакцый самастойна, а таксама сустрэнуцца з мясцовымі палітыкамі, журналіст_камі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Паездка з'яўляецца часткай канферэнцыі n-counter у Берліне 2–3 кастрычніка, дзе ўдзельні_цы прадставяць свае знаходкі.
✔️ Для рэдактараў_ак, журналіст_ак і карэспандэнтаў_ак з Цэнтральнай/Усходняй Еўропы (у тым ліку Германіі), якія:
• маюць досвед замежных рэпартажаў
• цікавяцца нямецкай унутранай палітыкай
• свабодна валодаюць англійскай мовай
🗓️ 30 верасня — 4 кастрычніка 2026
✔️ Усе расходы на паездку і пражыванне пакрываюцца
📌 Дэдлайн: 9 жніўня 2026, 23:59 CET
👉 Падаць заяўку можна тут! | 279 |
| 18 | 🇪🇺 EUtopia? — трэнінг для маладзёжных працаўнікоў_ц у Кішынёве
Еўропа мяняецца і маладзёжная праца павінна мяняцца разам з ёй. Трэнінг EUtopia? запрашае маладзёжных працаўнікоў_ц і лідараў з ЕС, Паўднёва-Усходняй Еўропы і рэгіёна ЕЕКА разабрацца, як адказваць на гэтыя змены.
На трэнінгу:
• аналіз палітычных і сацыяльных змен, якія ўплываюць на моладзь
• разнастайнасць як дэмакратычная каштоўнасць
• барацьба з дыскрымінацыяй, радыкалізацыяй і мовай нянавісці
• крытычнае мысленне і медыяграматнасць
• уключэнне перамешчанай і мігрантскай моладзі
• магчымасці праграм Erasmus+ і ESC
Фармат: нефармальная адукацыя — эксперыентальнае навучанне, дыялог, сімуляцыі, воркшопы.
📌 Кішынёў, Малдова
🗓️ 21–25 верасня 2026
✔️ Дэдлайн: 9 жніўня 2026
Вынікі адбору: 19 жніўня 2026
👉 Падрабязнасці і падаць заяўку можна тут! | 250 |
| 19 | 📢 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026 — далучайцеся!
Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» запрашае да ўдзелу ў Тыдні супраць смяротнага пакарання, які пройдзе 5–10 кастрычніка 2026 года.
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе смяротнае пакаранне ўсё яшчэ прымяняецца. У гэтыя дні важна, каб гэтая тэма гучала як мага гучней, і для беларускай аўдыторыі, і для міжнароднай.
✔️ Вы можаце далучыцца, арганізаваўшы:
• кінапаказ і абмеркаванне
• лекцыю, прэзентацыю або дыскусію
• мерапрыемства ва ўніверсітэце, бібліятэцы або культурнай прасторы
• інфармацыйную кампанію
• любую іншую крэатыўную ініцыятыву па тэме
🖇️Магчымая дапамога:
• інфармацыйная падтрымка і прасоўванне
• экспертныя кансультацыі
• матэрыялы і мерч
• пошук найлепшага фармату
👉 Ёсць ідэя або проста жаданне зрабіць нешта ў межах Тыдня — пішыце ў @niepakaranniu_bot. Вітаюцца любыя прапановы. | 295 |
| 20 | 🧠 Practice Lab: траўма-інфармаваная грамадзянская адукацыя!
Як распрацоўваць адукацыйныя праграмы, якія фарміруюць дэмакратычныя каштоўнасці — і пры гэтым улічваюць уплыў траўмы?
Адказы на гэтае пытанне не знайсці ў тэорыі. Яны нараджаюцца ў прафесійным дыялогу — калі людзі з вопытам дзеляцца рэальнымі выпадкамі, цяжкімі сітуацыямі і пытаннямі без простых адказаў.
Practice Lab — гэта не канферэнцыя і не трэнінг. Гэта прастора для ўзаемнага навучання, дзе кожны_ая адначасова эксперт_ка і той_тая, хто вучыцца. Кожны_ая ўдзельнік_ца рыхтуе і вядзе 30-хвілінную практычную сесію для групы.
✔️ Для каго:
• педагогі і трэнер_кі
• фасілітатар_кі і праваабаронцы ў адукацыі
• маладзёжныя работнік_цы
• прадстаўнік_цы НДА і даследчык_цы адукацыйных практык
Важна: запрашаюцца тыя, хто ўжо мае досвет прымянення траўма-інфармаваных падыходаў у сваёй практыцы.
📌 Вільнюс, Літва
🗓️ 20–22 верасня 2026
🔘 Мовы: англійская і руская
🖇️ Для адабраных удзельнік_ц: пражыванне, харчаванне і кампенсацыя дарогі за кошт арганізатараў. Даступна абмежаваная колькасць месцаў для самафінансавання.
👀 Дэдлайн: 5 жніўня 2026
Падрабязнасці.
👉 Зарэгістравацца можна тут! | 339 |
