Belarus. Wired.
Open in Telegram
Беларуская дыяспара, падпольле і дабраахвотнікі. Гэта падстава і гарантыя перамогі над рэжыма. Нас шмат. Мы паўсюль. І маем права ацэньваць тых, хто спрабуе дзейнічаць ад нашага імя.
Show more446
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1130 days
Posts Archive
Што ж, відавочна, што людзей публічна незадаволеных сітуацыяй будзе ўсё больш.
На сітуацыю ў Сірыі, дзе абваліўся рэжым Башара Асада, трэба зьвяртаць увагу ня толькі Аляксандру Лукашэнку, але й мэйнстрыму, чыя "легітымнасьць" базуецца выключна на замежных грантах.
Гледзячы на тое, што адбываецца з Белсатам, дзе звальненьне Ігара Кулея амаль не знайшла сур'ёзнай падтрымкі, альбо пратэсту, за выключэньнем пастоў у сацыяльных сетках, нельга не прыгадаць 2020-ы год.
Людзі, якія абураюцца тым, што за БТ, СТБ, і АНТ сышло няшмат людзей, і тыя хто трымаюцца за Белсатаўскі заробак проста зараз, гэта адны й тыя ж людзі.
Тут, канечне, трэба падзякаваць Андрэю Стрыжаку, які ў кожнай незразумелай сітуацыі аб'яўляе збор.
Нагадаем, што Андрэй Стрыжак пасьля затрыманьня Верамейчыка абвясьціў збор на паслугі адваката.
Відавочна, што ўсе будуць адмаўляцца. І справа ня толькі ў тым, што рэжым абвінавачвае ў "тэрарызме". Гэта паўбяды. Абаронца павінен быць у кожнага. А галоўная бяда, што ў такім выпадку любы адвакат будзе вымушаны даказваць, што грошы за працу ён атрымаў не ад Андрэя Стрыжака.
Вось так "элегантна" Верамейчыка пазбавілі права на абарону.
Справа Верамейчыка - гэта самае ганебнае, што справакаваў мэйнстрым са штабікам ПКК і літоўскімі палітыкамі.
А хтосьці бачыў справаздачу, што з папярэдняй перамогай?
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі абваліўся?
Гранты й інструкцыі з Менска.
Усё астатняе ня вытрымлівае аніякай крытыкі як гіпотэзы.
Інтрыга скончылася: "усе на выбары". Зусім афіцыйна. У 2022 перкрэсьлівалі беззаконьне, ў 2025 малюйце сонейка.
Можа бы нехта з тых, хто здымаўся ў роліку сам сабе шчыра адкажа на пытаньне: "Што мянялася ад таго, што на папярэдніх "выбарах" час ад часу галасаваў супраць?"
НІЧОГА!
І ўвогуле вы ўяўляеце сабе адважнага міністра ці амбасадара рэжыму, які сам "адважна" галасуе супраць усіх і не дае распараджэньняў аб датэрміновым і "правільным" галасаваньні?
Уся сутнасьць офіса-рада-габінэту ў адным роліку. Дапамагаць ствараць яўку рэжыму.
#АгрызкіЛукашэнкі
Цікава, ці прадоўжыць Аліна Коўшык "чысьціць" Белсат пасьля таго, як справа Ігара Кулея шырока разышлася?
А сьпіс там даволі доўгі. Як у свой час была неафіцыйная забарона браць у Белсат дзяўчын, якія маглі канкураваць са спадарыняй Алінай, дык зараз ёсьць сьпіс тых, хто надзвычай радаваўся зыходу Аліны з Белсату.
Самадурства, вертыкаль, адсутнасьць дэмакратыі і цэнзура.
Віншуем абаронцаў Белсату і белсатаўцаў.
Спадарыня Аліна Коўшык цьвёрдай рукою будуе дэмакратыю.
Вось тут таксама было пра гэтага персанажа.
Засталося дадаць, што там яшчэ хатні гвалт і абьюз у анамнэзе.
Карацей, каштоўны кадр у калекцыю офіса-габінэта.
Каб стаць адказным за легалізацыю яшчэ трэба быць сябрам Міколы з ПКК, ага таго самага, што выціснуў Верамейчыка з Украіны.
Бэкграўнд яшчэ цікавейшы.
Аднак пытаньні легалізацыі "у надзейных руках". Зараз будуць гандляваць афіцыйна.
Што трэба, каб патрапіць у офіса-габінэт?
Мець як мінімум дзьве кампаніі ў Маскве. Атрымліваць дзяржаўныя кантракты і хавацца ад выканальніцкай працэдуры.
Насамрэч, бэкграўнд вельмі цікавы. Але для кандыдатаў напэўна ёсьць патрабаваньні: махлярства і/альбо сувязі з Масквой.
https://www.rusprofile.ru/id/5690015
https://www.rusprofile.ru/id/5917880
Абедзьве арганізацыі ў выніку ліквідаваныя з-за недаставерных дадзеных
Ішоў 5 год, калі лічыць са жніўня 2020, а ў офіса-габінэце з'явілася асоба, "адказная за легалізацыю". Цікавы бэкграунд, аднак насамрэч нічым сябе не праявіў, акрамя стварэньня ў Эстоніі невялікай тусовачкі, лаяльнай офісу. У пашпарт нагулялілся, зараз ёсьць адказны🤣
Ганьбіцца - да канца.
Згодныя на 100 адсоткаў.
Былі б праблемы і так з пошукам адвакатаў, а так будзе выбар паміж рознымі гатункамі "дзяржаўных".
Гэта проста паказвае, што дна няма.
І гэта робіць арганізацыя, якая адмаўляе ў прызнаньні палітвязьнямі беларусам, што змагаюцца за свабоду краіны не кветачкамі.
Дзьве амаль аднолькава крынжовыя навіны дня.
Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт ізраільскага прэм'ера, які абараняе сваю краіну.
Вядомы правакатар, з-за якога пацярпеў не адзін беларус, прызнаны палітвязьнем у Беларусі.
Офіса-рада-габінэт нешта там заявілі. Маўляў, правярайце бясьпечначьць краіны. То бок, Верамейчык сам вінаваты.
А тое, што праца ў Літве, каб не прызнавалі пагрозай бясьпецы адвольна, праваленая, не заявілі.
Рэжым канечне злачынны і крывавы, але гэтым разам прысуд ваяру вынеслі міграцыйныя ўлады Літвы.
Пазбавілі дазволу на жыхарства. І забаранілі ўезд у Еўрапейскі Саюз.
А чаму не напісалі, што ўся гэта катастрофа адбылася з-за таго, што каліноўца беспадстаўна прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ў Літве?
Фактычна Літва з офіса-габінэтам яго й выдала службам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
З Белсатам усё адбылося згодна з тым, як мы і пісалі напрацягу доўгага часу.
Адна з галоўных прычын абурэньня ці неразуменьня сітуацыі і таго, ў які бок яна йдзе, - тое, што Белсат лічыўся беларускім медыя. Якім ня быў з моманту свайго заснаваньня. Гэта ўвесь час было польскае медыя для Беларусі, якое працавала за кошт пераважна польскіх падаткаў.
Таму адбылося тое, што адбылося - уласьнік зьмяніў структуру і кіраўніцтва.
І вельмі верагодна зьменіць яшчэ раз, калі новая рэдактарка і офіса-габінэт будуць лічыць гэта медыя сваім. Толькі беларускага там будзе яшчэ менш.
