Belarus. Wired.
Open in Telegram
Беларуская дыяспара, падпольле і дабраахвотнікі. Гэта падстава і гарантыя перамогі над рэжыма. Нас шмат. Мы паўсюль. І маем права ацэньваць тых, хто спрабуе дзейнічаць ад нашага імя.
Show more446
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1130 days
Posts Archive
Цікавая гісторыя.
Разынкай зьяўляецца тое, што спадар Манько любіць ня толькі сабакаў, але й сабачыя бойкі. Але гэты малы наўрад ці падыходзіць.
Аліна Коўшык аддала фракцыю Валеру Мацкевічу.
Гэта ня той філёзаф, што сядзіць, а адвечна малады "палітык", што прайшоўся сваімі вушамі і ротам па ўсіх штабах старой і новай "апазіцыі".
Цікава, што ён думае на тэму "sexual harassment" у Польшчы і як яму дапамог адмазацца ад крыміналкі за гэта Аляксандр Азараў.
Цікавы допіс Аляксея Дзікавіцкага.
Ад узнагарод офіса-рада-габінэту лепш адмаўляцца адразу. Бо ў рэшце рэшт, гэта адно й тое ж. Бляшанкі, якімі адзначаюць і пазначаюць сваіх.
Аднак, калі надыходзіць час, то яны нічога ня вартыя.
Аб тым, што Аліна Коўшык будзе кіраваць "Белсатам", ці беларускай рэдакцыяй, мы пісалі некалькі месяцаў назад.
Абаронцаў "незалежнага" каналу віншуем з двайной перамогай. У склад праграмнай рады ўвойдзе спора людзей, зьвязаных з офіса-рада-габінэтам, у тым ліку Павал Латушка, які працягне файную традыцыю чорных сьпісаў, што сягаюць ягонай працы ў міністэрстве культуры рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Павал Латушка "вырашыў" усё пытаньні за банкам Santander і ўзяўся за PKO, які таксама пачаў уводзіць абмежаваньні на адкрыцьцё рахункаў.
Дагэтуль вынік амаль усіх зваротаў і лістоў быў адваротны.
Repost from Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
Два гады таму (11.11.2022) было вызвылена правабярэжжа Херсоншчыны. І зараз на плошчы Херсона стаяць сцягі падраздзяленняў, якія працавалі на гэтым напрамку, сярод іх - 28 ОМБр, 35 ОБрМП, 59 ОМПБр, 61 ОМБр, 63 ОМБр, 126 ОБрТрО, ССО, ЦСО «А», БДК спецпадраздзялення Цімура ГУР МА та іншыя.
Падчас Херсонскага контрнаступлення мы дайшлі да Дняпра без адзінай сутычкі. Адступалі підары хутка, практычна без баёў. Аднак, каб гэта стала магчымым, нашыя байцы разам з украінскімі амаль год змагаліся за кожны метр зямлі.
На гэтым архіўным відэа Павал «Борт» Горбач, легендарны камандзір групы выведкі АСП «Тэрор», расказвае пра першыя баі беларускіх добраахвотнікаў на Паўднёвым напрамку, у раёне вёскі Аляксандраўка, ды пра тое, як не менш легендарны беларускі выведнік Павал «Волат» Суслаў разам з баявым камандзірам з Замежнага легіёна, змаглі вывесці з акружэння некалькі дзясяткаў украінскіх вайскоўцаў.
Нажаль, Волата і Барта ужо няма з намі, аднак памяць аб нашых героях жыве вечна.
Поўнае відэа: https://www.youtube.com/watch?v=jyWhgIWm-ro
P.S. Відэа было знята фотографам NV Наталляй Кравчук для Euroradio праз некалькі дзен пасля вызвалення Херсона. Гэта адзіная журналістка, якая адгукнулася на наша запрашэнне.
БДК | ДАЛУЧАЙСЯ
З матча Дынамы супраць Легіі можна зрабіць некалькі высноў.
Рэжымны футбол татальна не канкурэнтаздольны. І футбалісты, футбол і сам рэжым беларусам не патрэбныя.
Можа да гэтых нагамячыстаў нешта й дайшло. Часам варта пушчаць у цывілізацыю, каб адчулі сябе тым, чым з'яўляюцца - лайном.
"Валяць Шольца" зыходзіць у нябыт пасьля таго "байданіць" зышло. Ёсьць яшчэ "макроніць".
А вось тое, што Літва не будзе прымаць беларусаў у саюз стралкоў, а Партугалія не будзе выдаваць гуманітарныя ВНЖ, гэта ж нецікавыя навіны.
Таксама, як новы "марафон салідарнасьці" ад Андрэя Стрыжака, на якім за некалькі тыдняў сабралі некалькі тысяч еўра з 500, ці не прадалі гадзіньнік Франака Вячоркі.
Гарыс ці Трамп. Менавіта гэта абмяркоўвалі і абсмоктвалі мэйнстрымныя аналітыкі і эксперты.
Інтрыга скончылася, Трамп. Як паўплывае гэта на Беларусь, ды па вялікім рахунку ніяк. Ня будзе пячэнькаў і пратакольных фотаў. Будзе такі ж бессэнсоўны "стратэгічны дыялёг. У гэтым годзе ў сьнежні ён мае яшчэ меншае практычнае значэньне, чым нулявое ў мінулым, беручы пад увагу павольны працэс зьмены адміністрацыі ў ЗША.
Вызваленьне Беларусі - справа беларусаў, а не замежнікаў. Таму кожны можа паціху дапамагаць.
Гэта больш небясьпечна.
Таму рашэньне кожны прымае сам.
Аднак ісьці на ўчасткі, как галасаваць "супраць усіх" - гуляць на карысьць рэжыму.
Можа нехта з тых, што прапаноўвае такую "стратэгію" сказаць, як гэта зьмяніла сітуацыю ў мінулым? Неяк паўплывала на рэжым? Наколькі памятаем, той самы Павал Латушка неяк казаў, што шматкроць галасаваў "супраць усіх". І што рэжым зьмяніўся?
А ў 2025 можам сказаць, якія будуць наступствы.
Рэжым намалюе працэнты і пакажа, што людзі на "выбарах" былі.
Мэйнстрым напіша донарам, што дзясяткі тысячаў адгукнуліся і пайшлі галасаваць "супраць усіх" але дакладных лічбаў няма, бо гэта ніхто не фіксаваў. Але гранты папросіць.
Калі фактычны адсотак "супраць усіх" дзесьці выйдзе за межы статыстычнай памылкі, у той акрузе будуць узмоцненыя рэпрэсіі.
Вось і ўсё.
А Зянон Станіслававіч зноўку мае рацыю.
Проста яшчэ раз нагадаем, што ўсе, хто будзе тапіць за яўку - звычайныя здраднікі.
А тыя, хто будзе заклікаць паўдзельнічаць ці паназіраць - здраднікі неверагодныя.
А вось цікава ці сапраўды Аляксандр Машэнскі верыў Франаку Вячорку?
Франак свой гадзіньнік ня можа прадаць. Але спонсараў здае лёгка).
Аднак трэба ўдакладніць. Што нават рахункі ад Франака былі махлярствам. Літва і Польшча ніколі не настойвалі на тым, каб рыбу выцягнуць з санкцыйнага сьпісу.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі рыхтуе ўдар па офіса-рада-габінэце.
Час вяртаць пэўных асобаў з 2020-га.
Дарэчы. Вось тут ужо пісалі пра сьлізкую рыбу.
Пасьля польскіх журналістаў будзе цяжэй. Капеечкай на беларускую школку ў Літве ці "незалежныя" медыя ўжо не адкупіцца.
Для Аляксандра Машэнскага надыйшоў цяжкі час, а таксама для ўсіх, хто ад яго браў грошы.
Праца палітзьняволеных на Савушкіным надта сьмярдзіць.
