Belarus. Wired.
Open in Telegram
Беларуская дыяспара, падпольле і дабраахвотнікі. Гэта падстава і гарантыя перамогі над рэжыма. Нас шмат. Мы паўсюль. І маем права ацэньваць тых, хто спрабуе дзейнічаць ад нашага імя.
Show more446
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1130 days
Posts Archive
А ўвогуле надыходзіць час "ах....ных гісторый".
Аказваецца ў "незалежных медыя" ёсьць цэнзура. Няма свабоды і г.д. Пра гэта будуць распавядаць журналісты, якія там працавалі гадамі і неяк жылі з гэтым.
А ўмяшальніцтва палітыкаў і офіса-рада-габінэта ў дзейнасьць "незалежных медыяў" будуць асуджаць былыя яшчэ нядаўна "міністры".
#АгрызкіЛукашэнкі
Як мы пісалі вышэй, трошкі памыліліся.
Белсат развальваюць не палякі. Белсат развальвае офіса-рада-габінэт.
Гэта толькі пачатак.
Мы ведаем, што пэўная колькасьць адмовілася ўзначаліць рэдакцыю, каб не прыйшлося звальняць былых калег.
Аднак спадарыня Аліна Коўшык пайшла далей і пачала чысткі, як бы ні дзіўна гэта гучала.
Іншага тэлебачаньня ад #АгрызкіЛукашэнкі вы й не дачакаецеся.
Спаборніцтвы ў тым, хто больш купіў праглядаў за кошт рэклямы, гэта канечне, проста дно.
Але, да дна, насамрэч, далёка.
Гледзячы на тое, што цягам апошніх месяцаў адбываецца ў Грузіі: прыняцьце рэпрэсіўнага заканадаўства і брутальныя акцыя сілавікоў з аднаго боку і мірныя маршы па раскладзе з чырвонымі карткамі і іншым глупствам, з другога, - можна спакойна казаць, што дзеяньні груповак захапіўшых уладу як і мэйнстрымнай апазіцыі амаль дакладная копія расейскага і беларускага сцэнароў. Вынік такі ж.
Задушаны супраціў. З'ехаўшае за мяжу "лідарства". Рэакцыя і рускі сьвет.
Адзіная выснова - гэта ўсё ў вялікай ступені расейская метадычка ў супрацы з мясцовымі калябарантамі.
За што змагаліся, паміралі і пакутуюць у турмах.
Калі падводзіць вынікі, то будзе сумна.
Прывядзём толькі некаторыя "мэты".
За "зажыгальныя" танцы Вольгі Кавальковай.
За магчымасьць пад Новы год у цэнтры замежнай сталіцы бухаць пад нацыянальнай сімволікай.
За заклікі на "выбары" ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
За мільёны эўраў, якія выдаюцца на што заўгодна, акрамя барацьбы з рэжымам. І тут ня столькі пра крадзеж, сколькі пра эфектыўнасьць, калі структуры пражыраюць каля 50 адсоткаў на сваё існаваньне, а рэшта йдзе ў безвыніковыя праекты.
За цэнзуру й прапаганду ў "незалежных" медыя.
За магчымасьць сьпісаць дзясяткі тысячы эўраў на відэазвароты з купленымі праглядамі.
За тое, што няма адказных палітыкаў, а ёсьць пустыя блёгеры.
За тое, што было чынавецтва рэжыму Аляксандра Лукашэнкі перайшло на фінансаваньне з бюджэту іншых краін.
#АгрызкіЛукашэнкі
Напэўна, ужо можна падводзіць вынікі году.
Чаго не адбылося.
1. Міжнародны крымінальны суд не выдаў ордэру на арышт Аляксандра Лукашэнкі, ані за незаконнае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей ані за масавыя дэпартацыі. Аўтар праектаў - Павал Латушка. Дарэчы, пра ўкраінскіх дзяцей ён неяк ужо й забыўся. Мабыць, грант адмысловы скончыўся.
2. Пашпарт Новай Беларусі не зьявіўся. Аўтар праекта - Валер Кавалеўскі. Пра гэты праект забыліся ўжо амаль усе. Дарэчы, спадар Валер зараз пачаў крытыкаваць офіса-рада-габінэт за тое, што там усюды адны й тыя ж людзі й безадказнасьць. Што не перашкаджала яму гэтую сістэму будаваць.
3. Гадзіньнік Франака Вячоркі не прададзены на дабрачынным аўкцыёне. Аўтар праекта - Франак Вячорка. Сам аукцыён, відавочна, нават не плянаваўся.
4. Адказ на пытаньне: "Што адбылося ў габінэце Лідзіі Ярмошынай?". Словы, пра тое, што "нічога такога" нельга лічыць адказам.
Што адбылося.
1. Імітацыйныя выбары ў Каардынацыйную раду, якія паказалі ўзровень цікавасьці да офіса-рада-габінэтных структур. Не дацягвае нават да 10к. Аўтар праекту офіса-рада-габінэт.
2. Прызначэньне Сьвятланы Ціханоўскай на адвечную пасаду нацыянальнага лідара. За 5 гадоў у большасьці краінаў зьмяніліся кіраўнікі, а тут не. Аўтар праекта - офіса-рада-габінэт.
3. Стратэгічны дыялёг з ЗША. Асноўнае пытаньне - грошы. Другое пытаньне - як патрапіць за стол, дзе грошы абмяркоўваюцца. Аўтар праекта офіса-рада-габінэт.
4. Заклік ісьці на "выбары" ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і маляваць сонейкі. Набыцьцё рэклямы для адмысловага роліка. Аўтар праекта офіса-рада-габінэт і ініцыятыва "Шчырыя людзі".
5. Палітычныя чысткі на Белсаце. Аўтар праекта - Аліна Коўшык.
Абодва сьпісы можна працягваць.
Выснова тут можа быць адна - пабудова віртуальнай копіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, цалкам ад яго залежнай, дайшла да фінальнай стадыі.
#АгрызкіЛукашэнкі
Проста купілі рэкляму. Ютуб-канал, які збольшага не набіраў больш за тысячу праглядаў пад сваімі відэа без "рэклямы" за 1600, набраў больш 70 адсоткаў. Лідзія Ярмошына пляскае ў далёні. Ёсьць тыя, хто прыйдуць на замену.
Падаецца, што мы трошкі памыліліся ў ацэнкай калектыву Белсату ў горшы бок.
Чакаем і назіраем. Будуць сюрпрызы.
Ваярам ва Ўкраіне павінны дапамагаць беларусы.
За свае правы ў эміграцыі павінны змагацца беларусы.
Офіса-габінэт жа маюць абмежаваньні, таму ня могуць.
Што адбылося ў габінэце Лідзіі Ярмошынай - ды нічога такога.
Адказы і парады, якія мы "заслужылі".
Карацей, ад...ціся.
Ішоў 5-ты год "барацьбы й змаганьня".
Гэта ня граблі. А сьвядомае выкарыстаньне людзей у сваіх мэтах.
Ці то грант адпрацаваць - паказаць ахоп рассылкі. Ці то рэжыму Аляксандра Лукашэнкі дапамагчы стварыць яўку на выбарах.
Наступствы нікога не хвалююць.
#Бессаромныябл..дзі.
Нават Пятрухін нешта пачаў разумець пра грошы.
5-ты год ідзе барацьба за гранты. Грошай сапраўды будзе менш. Скандалы пакуль што спрабуюць замоўчваць і ў "незалежных" медыя табу, бо "будзе ўсім горш", калі пачаць разьбірацца, на што йдуць фінансы і каму.
Аднак, час ідзе, а нахабства перакрочвае ўсе межы. Эўрапейцы таксама стаміліся слухаць ад "мэйнстрыму" ня тое, як перамагаць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, а тое, якія канкурэнты дрэнныя.
Калі ты лічыш людзей дзібіламі.
Чым адрозьніваецца купляць прагляд ад накруціць прагляд? Так працуе рэкляма. Гэта іншае.
Хай бы яно яшчэ без каментароў было дадатковых.
Але ж не. Алена Жываглод нават ня бачыць супярэчнасьці ў тым што кажа. З аднаго боку "людзям нецікавыя выбары", а з другога - 900к+ праглядаў, калі б яны былі сапраўдныя.
Так, людзі баяцца ўзаемадзейнічаць з экстрэмісцкім кантэнтам, аднак за межамі Беларусі жыве больш некалькіх мільёнаў беларусаў.
Нават, калі ролік "глядзелі" толькі ў Беларусі (што няпраўда), то чаму з іншых экстрэмісцкіх матэрыялаў больш менш нармальныя суадносіны праглядаў і рэакцый, а тут не?
Нават калі б увесь офіса-рада-габінэт паставіў лайкі, іх было б больш.
Відавочна, Алена Жываглод проста нахабна хлусіць. Не ў першы раз.
#Бессаромныябл..дзі.
938к праглядаў і няма 100 лайкаў?
Прапаганда рэжыму Аляксандра Лукашэнкі нярвова паліць у баку са сваімі накруткамі.
Нам тут падкінулі цікавыя лічбы пра дзейнасьць самай "эфектыўнай" структуры падтрымкі бізнэсу за мяжой.
АББА 1 і АББА 2.
За два гады АББА 2 (Związek Białoruskiego biznesu zagranicą) атрымала на свае рахункі 490 568, 71 злотых з чаго 323235,90 ці 65 адсоткаў пайшлі на выплату заробкаў для 2-3 працаўнікоў
АББА-1 (Association of Belarusian Busness Abroad) атрымала 3324481,71 злотых. На заробкі пайшло 1531151,96 злотых, альбо 40 адсоткаў.
Тут яшчэ не палічыныя кошты службовых камандзіровак і г.д. Вось такая падтрымка бізнэсу, калі ў сярэднім 40 адсоткаў ідзе наўпрост у кішэню.
Дакументы можна знайсьці ў польскім рэестры. Напрыклад праз сэрвіс rejestr.io
"Час узбагачацца", як казаў Яўген Буры.
Тут больш цікава, што хаваецца за назвай вайсковая частка 11709.
Калісьці аб гэтым падрабязна пісаў Байпол (на пачатку сваёй дзейнасьці было нешта карыснае), аднак зараз большасьць публікацый на гэтую тэму выдаленая.
Тым ня менш, можна знайсьці тут і тут.
Гэта ня проста вайсковая выведка, а падразьдзяленьне так званых ліквідатараў. Выпадкова туды патрапіць нельга.
Вось тут кароткае рэзюмэ новага батла пра грошы. Ніхто нічога ня ведае, ніхто ні за што не адказвае.
Але ўсё жадаюць разьмяркоўваць і кантраляваць.
Аднак самыя жорсткія кантралёры ня жадаюць раскрываць, куды пайшла прэмія Леха Валенсы (каля 1 млн. эўра) ці забыліся, што нават рэжым Аляксандра Лукашэнкі аб'яўляў вымовы за грошы, якія зніьклі падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатра.
#АгрызкіЛукашэнкі
Коратка адзначым галоўныя наратывы мэйнстрыму.
1. Трэба здымаць санкцыі. З гэтым носіцца Валер Кавалеўскі, Тацьцяна Хоміч і ко.
2. Трэба йсьці на "выбары" і маляваць сонейкі. З гэтым носіцца ўвесь мэйнстрым.
3. Павел Латушка змагаецца за галоўную ролю ў разьмеркаваньні грошаў з Андрэем Ягоравым і пужае Захад "арэшнікам". Як раней пужаў вагнераўцамі ці сотнямі тысячаў расійскіх войскаў у Беларусі.
Можна знайсьці хоць нешта адрознае ад таго, што транслюе рэжым Аляксандра Лукашэнкі?
#АгрызкіЛукашэнкі
Мала таго, што да вызваленьня палітвязьняў ня маюць аніякага дачыненьня, дык і яшчэ заклікаюць рухацца ў кірунку адваротным ад таго, што прывялі да пачатку працэсу вызваленьня.
