en
Feedback
Belarus. Wired.

Belarus. Wired.

Open in Telegram

Беларуская дыяспара, падпольле і дабраахвотнікі. Гэта падстава і гарантыя перамогі над рэжыма. Нас шмат. Мы паўсюль. І маем права ацэньваць тых, хто спрабуе дзейнічаць ад нашага імя.

Show more
446
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1130 days
Posts Archive
"Пашпарт" усё? Ці працягнуць ганьбіцца й будуць прэзентаваць на фестывалі? Рафінаваная віртуальная рэчаіснасьць. І такая ж абсурдная. У дзень "выбараў" знайдзіце для сабе сапраўды важны занятак, абмінаючы мерапрыемствы, што рэжыму, што офіса-рада-габінэту.

Мы ўжо перасталі зьдзіўляцца таму, які "прафесіяналы" працуюць у офіса-рада-габінэце. Спачатку мы падумалі, што гэта рэкляма
Мы ўжо перасталі зьдзіўляцца таму, які "прафесіяналы" працуюць у офіса-рада-габінэце. Спачатку мы падумалі, што гэта рэкляма ад прапаганды рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Аднак не. Спалучэньне фота і наратыву цудоўнае. Нацыянальная сымболіка - не йх выбар?

У нармальных умовах, гэта было б канчатковым пахаваньнем праекту "пашпарт". Аднак офіса-рада-габінэт будзе ганьбіцца да канца. Займайцеся лепш сваёй легалізацыяй самастойна. Абгорткі й сувэніры хай застаюцца ў тых, хто зь імі носіцца.

Адзінае, што можна зрабіць з "пашпартам" гэта абазначыць яго ўмовай для працы ў офіса-рада-габінэце. Даць кожнаму "міністру" гэтую паперчыну і яшчэ 100 для распаўсюду сярод удзельнікаў ЖЭСа.

Учора быў дзень крынжа. Валер Кавалеўскі раскрытыкаваў праект "пашпарту". Як быццам бы з гэтай ад самага пачатку піяр ідэі магло атрымацца нешта йнашае, акрамя дарагога пустога сувэніра. Аднак зьвярнем вашую увагу на пэўныя моманты. "Пашпарт" выйдзе з неіснуючым міжнародным кодам BLS. То бок аніводная краіна не пагадзілася даць свой. А столькі размоваў было Эстонія, Ісьляндыя... Нават Літва, дзе гэты прадукт будзе друкавацца сказала не. Дакумент будзе выдавацца на падставе легалізацыі ў Эўразьвязе, то бок і праблем легалізацыі ён не вырашае. Адначасова нейкае літоўскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю будзе зьбіраць персанальныя дадзеныя і біямэтрыю. У тым ліку пра тое, на падставе чаго пэўная асоба легалізавалася ў Эўропе, напрыклад статус уцекача. Дырэктар ТАА "пашпартны стол" асабіста гарантуе, што дадзеныя нікуды не ўцякуць. Аднак ён мог бы запытацца ў Вадзіма Кабанчука дый іншых, якія таксама нешта там гарантавалі. Чаму вырашылі прэзентаваць 26 студзеня? Бо йншых дасягненьняў няма, а грошы трэба адбіць. А што вы хацелі. Краіна, дзе "пашпарт" друкуе літоўскае ТАА, офіс "адвечнага электа" - тыпаграфія, мэйнстрым заклікае маляваць Аляксандру Лукашэнку сонейкі і плянуе адзначыць гэтае злачынства фестывалем. Вось за гэтае бл...ва людзей саджаюць і катуюць, забіваюць і выціскаюць за мяжу. Аляксандр Лукашэнка пляскае ў далёні. Гэта "апазіцыя", аб якой можна толькі марыць.

Увогуле Павал Латушка вельмі цікавая асоба. Быў двойчы амбасадарам, але інтарэсы рэжыму не адстойваў і "выбары" не фальсіфікаваў. Быў міністрам, а чорныя сьпісы нехта йншы ўкараняў. І "выбары" ў сістэме Міністэрства культуры арганізоўваў таксама нехта йншы. Як іншыя асобы арганізоўвалі "культурныя" тусоўкі для Аляксандра Лукашэнкі без блэкджака, але з б...дзямі. Зараз вось высьветлілася, што ён нічога агульнага ня мае з бізнэсоўцам з Польшчы, які гадамі карумпаваў афрыканскія краіны і мае непасрэдная дачыненьне да аднаго з гаманцоў Аляксандра Лукашэнкі. Нават ведае, што рэстаран Фальконэ пастаўляе стэкі Аляксандру Лукашэнку, а што ўласнікам там ёсьць ягоны сябра, не. Тут памятаю, тут ня памятаю.

Усё, што зараз цячэ з размоў Вадзіма Кабанчука і Генадзя Манько з'яўляецца доказам таго, што гэтая публіка думае толькі пра сябе, свае пасады і грошы. Жыцьцё і лёс іншых іх не цікавіць. Тут можна проста заліваць кампрамат на сваіх паплечнікаў і здаваць іх усім выведкам сьвету.

Сёння дзень нараджэння легендарнага беларускага выведніка Павла «Барта» Горбача. Ён прыняў свой першы бой у 2022 годзе на Кіеўшчыне ў Ірпені. У гэтым баі Павал страціў лепшага сябра Змітра «Тэрора» Апанасовіча, у гонар якога быў названы батальён беларускіх дабраахвотнікаў. Павал камандаваў групай выведкі АСП «Тэрор», удзельнічаў у вызваленні Херсоншчыны, штурмах на Рабоцінскім напрамку, абароне Бахмута, Аўдзееўкі, рэйдах на тэрыторыю супраціўніка і іншых аперацыях ГУР. 24 кастрычніка 2023-га Павал «Борт» Горбач загінуў пры выкананні баявой задачы ў складзе батальёна «Шаман», дзе быў намеснікам камандзіра групы выведкі. Вечны Гонар!

Падаецца, усё роўна, каго ўзламалі. Галоўнае, што дзьве асобы якія маюць апекавацца даабрахвотнікамі, то бок намесьнік камандзіра ПКК і прадстаўнік офіса ва Ўкраіне, разважаюць не як дапамагчы. А чаму дапамагаць нельга. І ў якасьці адной з прычын, чаму трэба адмовіць, называюць тое, што Верамейчык калісьці ляцеў адным самалётам з Вадзімам Пракоп'евым. О як. Беларус беларусу беларус?

Гэта боязь таго, што ня толькі Аляксандра Лукашэнку могуць пасадзіць на рыдлёўку.

Але ж эксперт узроўню Бог. Ці нават трошкі вышэй за Бога, калі браць пад увагу таго, каму выгадна такая ацэнка. Гэта муж той самай Ганны Красулінай, якая "што "аргументавана" даводзіць што офіса-рада-габінэт не ўмешваецца ў працу "незалежных" медыяў. Яна ж даводзіла, што вязьні "сядзяць добра". Мабыць тыя, хто памёр за кратамі самі вінныя.

У сувязі з сёньняшнім відэа са Віктарам Бабарыкам ёсьць некалькі пытаньняў. Як хутка Павал Латушка будзе крычаць аб тым, што ён дамагаўся вызваленьня. Бо інтэрнэт памятае ўсё. І вось гэты артыкул аб тым, як у сваёй пагоні за таннай сенсацыяй Павал Латушка сарваў выхад Бабарыкі 4 гады таму. Яшчэ адно пытаньне, як офіса-рада-габінэт, які на ўсіх сустрэчах ганарыцца сваёй абазнанасьцю і кантактамі з намэклятурай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі (хаця чым тут ганарыцца) каментуе відэа так, як быццам яно запісанае сёньня.

Дамагацца й дамагчыся - розныя рэчы. Агульнанацыянальны страйк з 15 студзеня 2025 вельмі падобны да "народнага ўльтыматума" восені 2020 года ў Беларусі. Непадрыхтаваная акцыя, якая даб'е пратэстны патэнцыял.

Адзінае, што можна сказаць, што нават навіна аб магчымасьці вызваленьня Віктара Бабарыкі, сапсавала настрой ў офіса-габінэце. Ня тое, каб гэта наблізіла вызваленьне Беларусі, але перспектыва быць аддаленымі ад грантаў, асабліва з ліку былога чынавецтва Аляксандра Лукашэнкі ці асобаў якіх у 2020-ым у Беларусі не было, вельмі засмучае.

Пакуль Ганна Красуліна нешта спрабуе абвяргаць, ейны калега Павал Латушка ва ўсіх габінэтах раздае чорныя сьпісы тых, каго нельга запрашаць на Белсат. Там крытыкі офіса-рада-габінэту і тыя, хто можа аргументавана даказаць, што Павал Латушка танны блёгер. Вось так працуе школа міністраў рэжыму. І гэта той самы Павал Латушка які гразіўся набіць лыч польскаму журналісту за Аляксандра Лукашэнку і патрабаваў Белсат зачыніць. #АгрызкіЛукашэнкі

Неверагодны сцэнар? Buckcake journalism. Вас чакаюць сапраўдныя сюрпрызы ў 2025 годзе.
Неверагодны сцэнар? Buckcake journalism. Вас чакаюць сапраўдныя сюрпрызы ў 2025 годзе.

photo content

photo content

І хто хлусіць. Dziennik Gazeta Prawna альбо Ганна Красуліна? Адказ на відавоку, калі ты не ружовае поні.

Ня ведаем, ці будзе другая частка, але цікава назіраць, як Паўла Латушку на хлусьні паймалі ягоны калега па радзе Андрэй Ягораў і былы калега па габінэце Валер Кавалеўскі. Яшчэ больш цікава, што празрыстасьці патрабуе кіраўнік некалькіх самых непразрыстых структураў Павал Латушка. Пра адсутнасьць справаздачнасьці яму нават Валер Кавалеўскі прад'явіў. А што. "Выбары" рэжыму Аляксандра Лукашэнкі блізка. Перажыве гэтую падзею ня ўвесь мэйнстрым.