cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Народныя амбасады Беларусі

Канал Народных амбасадаў Беларусі (НА) ў якім мы распавядаем аб сваёй дзейнасці і звязаных з намі навінах. Публічны чат для размовы: @PEofBelarus_chat Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot E-Mail: [email protected]

Show more
Advertising posts
419
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-230 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViews
Shares
Views dynamics
01
Святлана Ціханоўская разам з Аляксандрай Мамаевай запісалі відэа, у якім распавялі пра дапамогу ў легалізацыі беларусам за мяжой Святлана Ціханоўская: «На канферэнцыі, прысвечанай праблемам беларусаў за мяжой, ішло абмеркаванне, як вырашыць праблемы беларусаў з візамі, відамі на жыхарства, легалізацыяй. Разам з прадстаўніцай Народных Амбасадаў Беларусі Аляксандрай Мамаевай мы распавядаем пра сайт pashpart.org, дзе збіраецца ўся інфармацыя. Мы працягваем вырашаць пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой. Але, дарагія беларусы, калі вы ўжо ўладкаваліся ў іншай краіне, заўсёды памятайце што вашая дапамога патрэбная тым смелым беларусам, якія застаюцца ў краіне ці толькі выехалі. Дапамагайце адзін аднаму!»
462Loading...
02
Кожны падрадчык і партнёр праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі пройдзе праверку Каментарый прадстаўніка па замежных справах Кабінета Валера Кавалеўскага з нагоды расследавання БРЦ аб датычнасці да праекта пашпарта Беларусі некаторых асоб і кампаній і іх магчымай сувязі з рэжымам: «1. Мы не збіралі аніякія асабістыя даныя беларусаў, таму ніхто не мог атрымаць доступ да таго, чаго не існуе. 2. Геральдычная рада (ГР) распрацоўвала дызайн пашпарта, за што я ім удзячны. Гэта адзіная тэма супрацоўніцтва з ГР: аніякага доступу ці дачынення да працэсу збору даных беларусаў і выдачы пашпартоў ГР не павінна мець і не будзе. 3. Літоўская кампанія «Гарсу Пасаўліс» (ГП) дапамагала ў распрацоўцы дызайну дакумента, дзеля яго адпаведнасці стандартам ІКАО. У нас не было падстаў не давяраць кампаніі, якая вырабляе пашпарты для Літвы, і я ўдзячны ГП за канструктыўнае супрацоўніцтва. 4. Акрамя таго, ГП дапамаглі нам з замовай спецыяльных матэрыялаў для друку пашпартоў, у тым ліку ўзораў, якія будуць перадавацца замежным урадам з запытам аб прызнанні пашпарта. Але – і гэта важна падкрэсліць – канчатковае рашэнне аб супрацоўніцтве на ўсіх наступных этапах, пачынаючы з друку ўзораў, будзе прымаць ужо Пашпартны Цэнтр, з абавязковай праверкай усіх падрадчыкаў і партнёраў. Пры прыёме і працы з персанальнымі данымі Пашпартны Цэнтр будзе кіравацца Агульным рэгламентам аховы даных ЕС (GDPR). Акрамя таго, ужо зараз распрацоўваюцца дадатковыя ўласныя спецпратаколы бяспекі для ўсіх этапаў персаналізацыі і выдачы новых нацыянальных пашпартоў Беларусі. Па ўсіх рашэннях, датычных рэалізацыі праекта і далучэння знешніх партнёраў, мы будзем інфармаваць беларусаў праз афіцыйныя каналы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Пашпартнага Цэнтра». @CabinetBelarus
1224Loading...
03
🇸🇪 Шведскі прафсаюз работнікаў гандлю пералічыў 30 000 крон на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за свабоду ва Украіне Рашэнне падтрымаць беларускіх герояў было прынятае на сходзе ў красавіку па выніках выступу прадстаўніка Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі.  Шчыра дзякуем прафсаюзу за шчодрую падтрымку! Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
5908Loading...
04
📆 З 25 па 27 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду Мы вырашылі распавесці пра прадстаўнікоў і прадстаўніцу Народных амбасадаў Беларусі, які ўдзельнічаюць у гэтых выбарах. 🇸🇮 Аляксандра Мамаева, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, спіс #3 «Еўрапейскі выбар»: Нарадзілася ў Берасці, скончыла БрДУ па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”. На пачатку 2000-х актыўна займалася грамадскай і палітычнай дзейнасцю: узначальвала "Моладзь АГП" па Берасцейскай вобласці, арганізавала кампанію па прывабленню моладзі на выбары падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 года, працавала ў выбарчых штабах дэпутатаў у гарадскія саветы ў Менску і Берасці, працавала на выбарчых кампаніях у Расеі і Украіне, была назіральнікам на рэферэндумах 2004 года ў Польшчы і Літве. Зараз галоўнымі напрамкамі дзейнасці сталі спыненне пераследу беларусаў замежжа праз запыты ў Інтэрпол, адвакатаванне інтарэсаў беларусаў у пытаннях дакументаў, міжнароднай аховы, банкаўскага абслугоўвання, недыскрымінацыі. Разам з беларускімі экспертамі распрацавала канцэпцыю і прапановы рэформаў па развіццю зялёнай эканомікі Беларусі, як адказ на Еўрапейскі зялёны курс. 🇲🇪 Аляксандр Бубен, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Чарнагорыі, спіс #6 «Голас дыяспар - Адзiнства па-над межамi»: Родам з Гародні, кандыдат біялагічных навук. Працаваў дацэнтам у гарадзенскім медуніверсітэце, выкладаў іншаземцам. У знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і захопу ўлады лукашэнкам пайшоў у страйк. Цяпер працуе ў сферы ІТ.  Актывіст суполкі беларусаў Чарнагорыі, дапамагае вырашаць праблемы шчаснага існавання беларускай дыяспары ў Чарнагорыі, у тым ліку, наступствы супрацьзаконнага ўказу аб пашпартах. "Настаў час браць адказнасць за сябе і за краіну ў свае рукі. Не трэба чакаць пакуль усё канчаткова разваліцца.У гэтым і ёсць патрыятызм - будаваць будучыню і захоўваць лепшае з мінулага". 🇩🇪 Міхаіл Рубін, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне, спіс #10 «Хопіць баяцца»: Нямецкі палітык і беларускі грамадскі дзеяч, бізнесовец. Былы муніцыпальны дэпутат у горадзе Франкфурт на Майне, у цяперашні час кіруе камісіяй па пытаннях інтэграцыі зямлі Гесэн ад вольнай Дэмакратычнай партыі Нямеччыны і я з'яўляецца чальцом кіравання асацыяцыі ліберальных прадпрымальнікаў. Адзін з заснавальнікаў праекту "Народныя амбасады" і член апякунскай рады фонду "Краіна для Жыцця". Прыхільнік еўрапейскага шляху развіцця Беларусі, бачыць сваю радзіму раўнапраўным членам Еўрапейскага Саюзу, робіць для гэтага ўсё ад яго магчымае. 🇵🇱 Аляксандр Лапко, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы, спіс #12 «Моладзевы наступ»: Грамадскі актывіст. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба. Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі, магістр Варшаўскага ўніверсітэту ў сферы палітыкі і адміністравання. Любіць футбол і вандроўкі. Хоча адказнай палітыкі з шырокім прадстаўніцтвам усіх сацыяльных груп, і ў першую чаргу моладзі. Плануе працаваць над праграмай “Мільён віз для Беларусі”, камунікаваць з урадамі і парламентамі краін Еўразвязу дзеля паляпшэння мабільнасці беларускай моладзі і стварэння новых магчымасцяў для адукацыі і культурніцкіх абменаў. Другім важным кірункам дзейнасці лічыць выбудоўванне інстытуту рэпутацыі ў беларускай палітыцы, што павінна падвысіць давер да палітыкаў сярод беларусаў і беларусак. #НА_КР Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
3122Loading...
05
Сёння у Форуме імя Нельсана Мандэлы адбыўся арт-перфоманс, прысвечаны Дню палітвязня ў Беларусі. У перфомансе бралі ўдзел былыя палітзняволеныя Ася Булыбенка і Віталь Жук. Каля інсталяцыі клеткі, у якой 18 год правёў Нэльсан Мандэла, прайшла чытка лістоў палітзняволеных: Марфы Рабковай, Дзяніса Івашына, Эдуарда Бабарыкі, Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых. Перфоманс скончыўся песняй "Чакай" Лявона Вольскага, пад якую былыя палітзняволеныя ў кайданах прайшлі ў клетку. Івэнт арганізавала Народная Амбасада Беларусі ў Італіі, прамову бралі яе прадстаўніца Юлія Юхно, прэзідэнт асацыяцыі Нэльсана Massimo Gramigni, генеральны сакратар CISL Фларэнцыі Прата Fabio Franchi. Мы ўдзячныя ўсім, хто быў разам з намі ў гэтыя дні, завітаў на нашыя мерапрыемствы ў розных гарадах. Сёння мы - галасы палітвязняў, і яны мусяць гучаць на ўвесь свет.
2241Loading...
06
🇮🇹 Беларуская дыяспара ў Італіі правяла мітынг, прысвечаны Дню палітвязня На мерапрыемстве, арганізаваным Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі, таксама прысутнічалі палітычныя дзячы з партый "Fratelli d’Italia”, “Partito democratico”, “Più Europa”, кандыдатка ў Еўрапарламент беларуска Вольга Сурынава. "Разам з нашымі паплечнікамі мы распавялі гісторыі беларускіх палітвязняў і яшчэ раз нагадалі пра нашую барацьбу", - паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно. Таксама беларусы ды беларускі далучыліся да мітынгу сяброў з Сакартвэла🇬🇪 Юлія заклікала да аб'яднання намаганняў, узаемнай салідарнасці і падтрымкі адно аднаго. Бо зло ў нас агульнае: гэта пуцінская Расея. Таму будзем разам! Жыве Беларусь🤍❤️🤍! Слава Украіне🇺🇦! საქართველოს გაუმარჯოს!  Сакартвэлас гаўмарджос🇬🇪! Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
6285Loading...
07
Прадстаўнікі і прадстаўніцы Народных амбасадаў Беларусі балатуюцца ў Каардынацыйную Раду 17 траўня адбылася сумесная анлайн сустрэча блока "Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі" (спіс #6) і прадстаўніцы Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, кандыдаткі ад блоку "Еўрапейскі выбар" (спіс #3) Аляксандры Мамаевай з беларусамi ды беларускамі Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Еўропы! На сустрэчы абмяркоўваліся праграмы двух блокаў і як яны збіраюцца дапамагаць беларусам у вырашэнні пытанняў легалізацыі, экстрадыцыі ды iнш. #НА_КР Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
2544Loading...
08
🌿Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно ўсклала вянок на ваенных могілках у Монтэ-Касіна. У гэтым годзе мы атрымалі запрашэнне ад Амбасады Польшчы на ўдзел у мерапрыемстве, каб ўшанаваць памяць загінулых ваяроў. На цырымоніі таксама былі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Італіі Серджыо Матарэла. Мы ўдзячныя Польскай Амбасадзе за запрашэнне,а таксама Паўлу Латушку за дапамогу і падтрымку!
2190Loading...
09
🇮🇹 Прадстаўніца беларускай дыяспары ў Італіі стала кандыдаткай на выбарах да еўрапейскага парламенту На выбары, якія адбудуцца 8-9 чэрвеня бягучага году, беларуска Вольга Сурынава ідзе ад партыі Più Europa ў складзе групы Gli Stati Uniti d’Europa па цэнтральнай Італіі. Калі вы, ці вашыя блізкія, сябры, знаёмыя жывуць у Італіі і маюць права голасу - дашліце ім гэтую інфармацыю і давайце разам падтрымаем Вольгу! ✊ Яе перадвыбарчая кампанія будзе выдатнай мажлівасцю прыцягнуць увагу да беларускай павесткі, яшчэ раз падкрэсліць імкненне беларускага грамадства і дэмакратычных сіл да вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі. Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
64512Loading...
10
⚡ Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно будзе прадстаўляць Беларусь у камітэце "Свабодныя і моцныя"! Міжнародная група нарадзілася нядаўна і падтрымліваецца Пінай Пічэрна, віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, якая зноў балатуецца ў Еўрапарламент. У складзе групы будуць 6 грамадскіх актывістак з розных краінаў: Бэнэдэта Дэ Лука (Італія), Пэга Мошыр Пур (Іран), Гэры Балло (Албанія), Ярына Груша (Украіна), Нона Міхелідзэ (Грузія), Юлія Юхно (Беларусь). Прадстаўніцы краін будуць уздымаць і прасоўваць фундаментальныя пытанні: правы чалавека, гендарная роўнасць, інклюзія і інваліднасць, узмацненне працэсу далучэння новых краін да ЕС, падтрымка барацьбы з дыктатарскімі рэжымамі. Камітэт плануе працягваць сваю дзейнасць і пасля сканчэння перадвыбарчай кампаніі. ❤️Зычым актывісткам плённай працы. Верым, што ваша прыхільнасць да Еўропы і імкненне да дэмакратычных каштоўнасцяў не застануцца незаўважанымі!🙏
3202Loading...
11
Пачытаць праграмы выбарчых суб'ектаў можна на сайце і ў дадатку Новай Беларусі Каманда арганізатараў выбараў у КР імкнецца зрабіць усе этапы максімальна празрыстымі для выбаршчыкаў. Актуальную інфармацыю аб выбарах у трэці склад Каардынацыйнай рады вы можаце знайсці як на сайце rada.vision, так і на платформах нашых партнёраў — лічбавай платформы Новая Беларусь. Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў можна задаць праз на электронную пошту [email protected].
2134Loading...
12
🇦🇹 У Вене разгарнуўся фестываль Дзень Еўропы 2024, прыцягнуўшы ўвагу да культурнага багацця і агульных каштоўнасцяў кантыненту Народная амбасада Беларусі ў Аўстрыі ўжо традыцыйна была запрошана прадстаўляць на фэстывалі Беларусь. Такі удзел падкрэслівае еўрапейскі вектар для краіны. На стэндзе, прысвечаным Беларусі, была паказана прыгажосць нашай радзімы, яе культура, вядомыя пісьменнікі, можна было пачаставацца нацыянальнымі стравамі і ўзяць да дому рэцэпты. Таксама ў гасцей фестывалю была магчымасць паспрабаваць  гульні, распрацаваныя беларусамі для беларусаў, у тым ліку «Дворык», мэта якой — даведацца, як палепшыць навакольнае асяроддзе. Удзел у мерапрыемстве падкрэсліў не толькі імкненне беларускага народу да пераўтварэнняў, але і важнасць умацавання стасункаў паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай. Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
3953Loading...
13
З Днём Еўропы! Мы, прадстаўнікі дэмакратычнай Беларусі, імкнемся вярнуць нашу краіну ў еўрапейскую сям‘ю: нам блізкія яе каштоўнасці і мы падзяляем яе погляды. Мы разумеем , як важна для Беларусі зноў стаць часткай Еўропы. Ужо сёння мы ствараем падмурак для гэтага разам з партнёрамі: наладжваем кантакты, выбудоўваем стасункі з дыпламатамі і палітыкамі еўрапейскіх краін, распавядаем пра Беларусь у мінулым, пра якую яны не так шмат ведаюць. Каб Беларусь зноў стала еўрапейскай дзяржавай, працаваць на гэта трэба ўжо цяпер. ✨То разам з намі расказвайце пра нашу краіну, далучайцеся да культурніцкіх актыўнасцяў, нясіце Беларусь у свет!
2110Loading...
01:37
Video unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская разам з Аляксандрай Мамаевай запісалі відэа, у якім распавялі пра дапамогу ў легалізацыі беларусам за мяжой Святлана Ціханоўская: «На канферэнцыі, прысвечанай праблемам беларусаў за мяжой, ішло абмеркаванне, як вырашыць праблемы беларусаў з візамі, відамі на жыхарства, легалізацыяй. Разам з прадстаўніцай Народных Амбасадаў Беларусі Аляксандрай Мамаевай мы распавядаем пра сайт pashpart.org, дзе збіраецца ўся інфармацыя. Мы працягваем вырашаць пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой. Але, дарагія беларусы, калі вы ўжо ўладкаваліся ў іншай краіне, заўсёды памятайце што вашая дапамога патрэбная тым смелым беларусам, якія застаюцца ў краіне ці толькі выехалі. Дапамагайце адзін аднаму!»
Show all...
tt_blog_konfa_1.mp432.34 MB
Photo unavailableShow in Telegram
Кожны падрадчык і партнёр праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі пройдзе праверку Каментарый прадстаўніка па замежных справах Кабінета Валера Кавалеўскага з нагоды расследавання БРЦ аб датычнасці да праекта пашпарта Беларусі некаторых асоб і кампаній і іх магчымай сувязі з рэжымам: «1. Мы не збіралі аніякія асабістыя даныя беларусаў, таму ніхто не мог атрымаць доступ да таго, чаго не існуе. 2. Геральдычная рада (ГР) распрацоўвала дызайн пашпарта, за што я ім удзячны. Гэта адзіная тэма супрацоўніцтва з ГР: аніякага доступу ці дачынення да працэсу збору даных беларусаў і выдачы пашпартоў ГР не павінна мець і не будзе. 3. Літоўская кампанія «Гарсу Пасаўліс» (ГП) дапамагала ў распрацоўцы дызайну дакумента, дзеля яго адпаведнасці стандартам ІКАО. У нас не было падстаў не давяраць кампаніі, якая вырабляе пашпарты для Літвы, і я ўдзячны ГП за канструктыўнае супрацоўніцтва. 4. Акрамя таго, ГП дапамаглі нам з замовай спецыяльных матэрыялаў для друку пашпартоў, у тым ліку ўзораў, якія будуць перадавацца замежным урадам з запытам аб прызнанні пашпарта. Але – і гэта важна падкрэсліць – канчатковае рашэнне аб супрацоўніцтве на ўсіх наступных этапах, пачынаючы з друку ўзораў, будзе прымаць ужо Пашпартны Цэнтр, з абавязковай праверкай усіх падрадчыкаў і партнёраў. Пры прыёме і працы з персанальнымі данымі Пашпартны Цэнтр будзе кіравацца Агульным рэгламентам аховы даных ЕС (GDPR). Акрамя таго, ужо зараз распрацоўваюцца дадатковыя ўласныя спецпратаколы бяспекі для ўсіх этапаў персаналізацыі і выдачы новых нацыянальных пашпартоў Беларусі. Па ўсіх рашэннях, датычных рэалізацыі праекта і далучэння знешніх партнёраў, мы будзем інфармаваць беларусаў праз афіцыйныя каналы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Пашпартнага Цэнтра». @CabinetBelarus
Show all...
9👍 5😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
🇸🇪 Шведскі прафсаюз работнікаў гандлю пералічыў 30 000 крон на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за свабоду ва Украіне Рашэнне падтрымаць беларускіх герояў было прынятае на сходзе ў красавіку па выніках выступу прадстаўніка Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі.  Шчыра дзякуем прафсаюзу за шчодрую падтрымку! Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Show all...
7👍 3🔥 2👌 2
📆 З 25 па 27 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду Мы вырашылі распавесці пра прадстаўнікоў і прадстаўніцу Народных амбасадаў Беларусі, які ўдзельнічаюць у гэтых выбарах. 🇸🇮 Аляксандра Мамаева, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, спіс #3 «Еўрапейскі выбар»: Нарадзілася ў Берасці, скончыла БрДУ па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”. На пачатку 2000-х актыўна займалася грамадскай і палітычнай дзейнасцю: узначальвала "Моладзь АГП" па Берасцейскай вобласці, арганізавала кампанію па прывабленню моладзі на выбары падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 года, працавала ў выбарчых штабах дэпутатаў у гарадскія саветы ў Менску і Берасці, працавала на выбарчых кампаніях у Расеі і Украіне, была назіральнікам на рэферэндумах 2004 года ў Польшчы і Літве. Зараз галоўнымі напрамкамі дзейнасці сталі спыненне пераследу беларусаў замежжа праз запыты ў Інтэрпол, адвакатаванне інтарэсаў беларусаў у пытаннях дакументаў, міжнароднай аховы, банкаўскага абслугоўвання, недыскрымінацыі. Разам з беларускімі экспертамі распрацавала канцэпцыю і прапановы рэформаў па развіццю зялёнай эканомікі Беларусі, як адказ на Еўрапейскі зялёны курс. 🇲🇪 Аляксандр Бубен, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Чарнагорыі, спіс #6 «Голас дыяспар - Адзiнства па-над межамi»: Родам з Гародні, кандыдат біялагічных навук. Працаваў дацэнтам у гарадзенскім медуніверсітэце, выкладаў іншаземцам. У знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і захопу ўлады лукашэнкам пайшоў у страйк. Цяпер працуе ў сферы ІТ.  Актывіст суполкі беларусаў Чарнагорыі, дапамагае вырашаць праблемы шчаснага існавання беларускай дыяспары ў Чарнагорыі, у тым ліку, наступствы супрацьзаконнага ўказу аб пашпартах. "Настаў час браць адказнасць за сябе і за краіну ў свае рукі. Не трэба чакаць пакуль усё канчаткова разваліцца.У гэтым і ёсць патрыятызм - будаваць будучыню і захоўваць лепшае з мінулага". 🇩🇪 Міхаіл Рубін, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне, спіс #10 «Хопіць баяцца»: Нямецкі палітык і беларускі грамадскі дзеяч, бізнесовец. Былы муніцыпальны дэпутат у горадзе Франкфурт на Майне, у цяперашні час кіруе камісіяй па пытаннях інтэграцыі зямлі Гесэн ад вольнай Дэмакратычнай партыі Нямеччыны і я з'яўляецца чальцом кіравання асацыяцыі ліберальных прадпрымальнікаў. Адзін з заснавальнікаў праекту "Народныя амбасады" і член апякунскай рады фонду "Краіна для Жыцця". Прыхільнік еўрапейскага шляху развіцця Беларусі, бачыць сваю радзіму раўнапраўным членам Еўрапейскага Саюзу, робіць для гэтага ўсё ад яго магчымае. 🇵🇱 Аляксандр Лапко, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы, спіс #12 «Моладзевы наступ»: Грамадскі актывіст. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба. Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі, магістр Варшаўскага ўніверсітэту ў сферы палітыкі і адміністравання. Любіць футбол і вандроўкі. Хоча адказнай палітыкі з шырокім прадстаўніцтвам усіх сацыяльных груп, і ў першую чаргу моладзі. Плануе працаваць над праграмай “Мільён віз для Беларусі”, камунікаваць з урадамі і парламентамі краін Еўразвязу дзеля паляпшэння мабільнасці беларускай моладзі і стварэння новых магчымасцяў для адукацыі і культурніцкіх абменаў. Другім важным кірункам дзейнасці лічыць выбудоўванне інстытуту рэпутацыі ў беларускай палітыцы, што павінна падвысіць давер да палітыкаў сярод беларусаў і беларусак. #НА_КР Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Show all...
👍 12👏 2
Repost from N/a
Сёння у Форуме імя Нельсана Мандэлы адбыўся арт-перфоманс, прысвечаны Дню палітвязня ў Беларусі. У перфомансе бралі ўдзел былыя палітзняволеныя Ася Булыбенка і Віталь Жук. Каля інсталяцыі клеткі, у якой 18 год правёў Нэльсан Мандэла, прайшла чытка лістоў палітзняволеных: Марфы Рабковай, Дзяніса Івашына, Эдуарда Бабарыкі, Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых. Перфоманс скончыўся песняй "Чакай" Лявона Вольскага, пад якую былыя палітзняволеныя ў кайданах прайшлі ў клетку. Івэнт арганізавала Народная Амбасада Беларусі ў Італіі, прамову бралі яе прадстаўніца Юлія Юхно, прэзідэнт асацыяцыі Нэльсана Massimo Gramigni, генеральны сакратар CISL Фларэнцыі Прата Fabio Franchi. Мы ўдзячныя ўсім, хто быў разам з намі ў гэтыя дні, завітаў на нашыя мерапрыемствы ў розных гарадах. Сёння мы - галасы палітвязняў, і яны мусяць гучаць на ўвесь свет.
Show all...
3.48 MB
6💔 4👍 1😢 1
🇮🇹 Беларуская дыяспара ў Італіі правяла мітынг, прысвечаны Дню палітвязня На мерапрыемстве, арганізаваным Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі, таксама прысутнічалі палітычныя дзячы з партый "Fratelli d’Italia”, “Partito democratico”, “Più Europa”, кандыдатка ў Еўрапарламент беларуска Вольга Сурынава. "Разам з нашымі паплечнікамі мы распавялі гісторыі беларускіх палітвязняў і яшчэ раз нагадалі пра нашую барацьбу", - паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно. Таксама беларусы ды беларускі далучыліся да мітынгу сяброў з Сакартвэла🇬🇪 Юлія заклікала да аб'яднання намаганняў, узаемнай салідарнасці і падтрымкі адно аднаго. Бо зло ў нас агульнае: гэта пуцінская Расея. Таму будзем разам! Жыве Беларусь🤍❤️🤍! Слава Украіне🇺🇦! საქართველოს გაუმარჯოს!  Сакартвэлас гаўмарджос🇬🇪! Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Show all...
10👍 5🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Прадстаўнікі і прадстаўніцы Народных амбасадаў Беларусі балатуюцца ў Каардынацыйную Раду 17 траўня адбылася сумесная анлайн сустрэча блока "Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі" (спіс #6) і прадстаўніцы Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, кандыдаткі ад блоку "Еўрапейскі выбар" (спіс #3) Аляксандры Мамаевай з беларусамi ды беларускамі Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Еўропы! На сустрэчы абмяркоўваліся праграмы двух блокаў і як яны збіраюцца дапамагаць беларусам у вырашэнні пытанняў легалізацыі, экстрадыцыі ды iнш. #НА_КР Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Show all...
👍 6 2😁 1
Repost from N/a
Photo unavailableShow in Telegram
🌿Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно ўсклала вянок на ваенных могілках у Монтэ-Касіна. У гэтым годзе мы атрымалі запрашэнне ад Амбасады Польшчы на ўдзел у мерапрыемстве, каб ўшанаваць памяць загінулых ваяроў. На цырымоніі таксама былі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Італіі Серджыо Матарэла. Мы ўдзячныя Польскай Амбасадзе за запрашэнне,а таксама Паўлу Латушку за дапамогу і падтрымку!
Show all...
18👍 2
🇮🇹 Прадстаўніца беларускай дыяспары ў Італіі стала кандыдаткай на выбарах да еўрапейскага парламенту На выбары, якія адбудуцца 8-9 чэрвеня бягучага году, беларуска Вольга Сурынава ідзе ад партыі Più Europa ў складзе групы Gli Stati Uniti d’Europa па цэнтральнай Італіі. Калі вы, ці вашыя блізкія, сябры, знаёмыя жывуць у Італіі і маюць права голасу - дашліце ім гэтую інфармацыю і давайце разам падтрымаем Вольгу! ✊ Яе перадвыбарчая кампанія будзе выдатнай мажлівасцю прыцягнуць увагу да беларускай павесткі, яшчэ раз падкрэсліць імкненне беларускага грамадства і дэмакратычных сіл да вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі. Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Show all...
👍 9🔥 7👏 1
Repost from N/a
Photo unavailableShow in Telegram
Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно будзе прадстаўляць Беларусь у камітэце "Свабодныя і моцныя"! Міжнародная група нарадзілася нядаўна і падтрымліваецца Пінай Пічэрна, віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, якая зноў балатуецца ў Еўрапарламент. У складзе групы будуць 6 грамадскіх актывістак з розных краінаў: Бэнэдэта Дэ Лука (Італія), Пэга Мошыр Пур (Іран), Гэры Балло (Албанія), Ярына Груша (Украіна), Нона Міхелідзэ (Грузія), Юлія Юхно (Беларусь). Прадстаўніцы краін будуць уздымаць і прасоўваць фундаментальныя пытанні: правы чалавека, гендарная роўнасць, інклюзія і інваліднасць, узмацненне працэсу далучэння новых краін да ЕС, падтрымка барацьбы з дыктатарскімі рэжымамі. Камітэт плануе працягваць сваю дзейнасць і пасля сканчэння перадвыбарчай кампаніі. ❤️Зычым актывісткам плённай працы. Верым, што ваша прыхільнасць да Еўропы і імкненне да дэмакратычных каштоўнасцяў не застануцца незаўважанымі!🙏
Show all...
11👍 4👏 2🔥 1