en
Feedback
Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

Open in Telegram

Здароў'е на беларускай мове. Навіны, лайфхакі і цікавосткі. Больш на сайце: belaveshkin.org

Show more
666
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1030 days
Posts Archive
Чаму я плачу наяўнымі (так я больш аптымальна трачу грошы), звяраю час на механічным наручным гадзінніку (менш адцягненняў, чым з тэлефона) і карыстаюся пясочным таймерам на трыццаць хвілін замест памідора таймера? Лічбы ў куце экрана нават блізка не перадаюць таго адчування, якое дае падзенне пяску і выразная, плаўная плынь часу ў пясочным таймеры. Наш мозг па-рознаму апрацоўвае і ўспрымае фізічныя і лічбавыя з'явы — і гэта мае сур’ёзныя наступствы. Вось яшчэ некалькі прыкладаў. 💡1. Наяўныя грошы супраць картак. Людзі трацяць менш, калі плацяць наяўнымі, бо фізічная страта грошай адчуваецца значна мацней, чым пры безнаяўным плацяжы. За той самы тавар людзі гатовыя заплаціць у два разы больш карткай, чым наяўнымі. Фізічнасць наяўных — іх выгляд, адчуванне ў руках і сам працэс падліку — стварае эмацыйную сувязь, якой не стае ў лічбавых плацяжах. Калі мы трымаем грошы ў руках, мы не проста плацім — мы развітваемся з часткай сябе. 💡2. Папяровыя кнігі супраць электронных. Чытанне папяровых кніг лепш садзейнічае запамінанню інфармацыі. Тыя, хто чытае з паперы, паказваюць больш высокія вынікі ў разуменні тэксту, чым карыстальнікі Kindle. Навучэнцы, якія працавалі з папяровымі матэрыяламі, паказвалі лепшыя вынікі на тэстах. 💡3. Рукапісныя нататкі супраць друкаваных. Запіс ад рукі паляпшае памяць і разуменне матэрыялу. Студэнты, якія вядуць нататкі ўручную, лепш засвойваюць лекцыйны матэрыял, чым тыя, хто друкуе іх на камп’ютары. Людзі, якія запісваюць свае мэты ад рукі, дасягаюць іх значна часцей, чым тыя, хто толькі думае пра іх ці ўносіць у праграму. Карыстанне папяровым календарам дазваляе лепш памятаць пра задачы, чым выключна лічбавыя напаміны. 💡4. Папяровыя фатаграфіі і лісты супраць лічбавых. Людзі лепш запамінаюць моманты, калі друкуюць фота замест захоўвання на тэлефоне. Прагляд папяровых фатаграфій выклікае больш эмоцый і ўспамінаў, чым пракрутка галерэі на экране. Атрымліваючы фізічны ліст, людзі перажываюць на 67% больш эмоцый, чым пры атрыманні таго ж ліста электронна. 💡5. Жывыя сустрэчы супраць відэазванкоў. Асабістыя сустрэчы ўмацоўваюць эмацыйную сувязь і давер. Падчас жывой камунікацыі ўзровень аксітаціну (гормона даверу) павышаецца, тады як падчас відэазванка ён амаль не змяняецца. 📖📖Money you could touch: cash and psychological ownership", Qualitative Market Research, Vol. 27 No. 5, pp. 820-840 Don't throw away your printed books: A meta-analysis on the effects of reading media on reading comprehension Educational Research Review Volume 25, November 2018, Pages 23-38 How using a paper versus mobile calendar influences everyday planning and plan fulfillment Volume33, Issue1 January 2023 Pages 115-122 Paper Notebooks vs. Mobile Devices: Brain Activation Differences During Memory Retrieval," Frontiers in Behavioral Neuroscience: March 19, 2021

Ужыванне памяншальных суфіксаў — праява расійскай блатной жаліслівасці, антоніма чалавечнасці. Жаласлівае шкадаванне — усяго толькі павярхоўная эмацыйная рэакцыя арганізма, якая не патрабуе высілак. Жаласлівасць — гэта фізіялагічная рэакцыя («птушачку шкада»), а не плён душэўнай працы. Гэта танная душэўная маска, што прыкідваецца спачуваннем, але за якой хаваецца менавіта адсутнасць эмпатыі. «Коцікі» і «кветачкі» (як і «нашыя хлопчыкі») — душэўныя эўфемізмы, сурагаты чалавечнасці замест болю і ўнутранай працы. З гэтым і звязаны новы росквіт памяншальных форм у сучаснай расійскай гаворцы. Усе гэтыя «дзеткі», «садочкі», «мамачкі» — не проста ласкава-памяншальныя і фальшыва-жаласлівыя, але і глыбока лакейскія («стульчык», «білетык», «водачка», «малочка», «разрушка»,). Менавіта ў такой сувязі яны выразна адлюстроўваюць лагерна-фашысцкі дух сучаснай расіі. Фальклор крымінальнага асяроддзя заўсёды жаласлівы: герой называе сябе «бедным хлопчыкам». Пры гэтым жаліслівасць звычайна спалучаецца з жорсткасцю і нават яе прадугледжвае — крыўдзіцель уяўляе сябе пакрыўджаным. Адсюль — звыклая норма хамскіх паводзін. Жаліслівасць служыць дэкарацыяй зла. Шаламаў пісаў: гэта жаласць забойцы, які палівае клумбу з ружамі крывёю сваіх ахвяр; жаласлівасць чалавека, што перавязвае рану птушцы і праз гадзіну здольны разарваць яе жывую ўласнымі рукамі, бо відовішча смерці жывой істоты — найлепшае для блатара. Таму сучасная расійская жаласлівасць выглядае асабліва недарэчна, і таму так няёмка чытаць апавяданні пра «праменьчыкі дабра». (С) Па матывам паста Марголіс

Пастаянная ўсмешка, эйфарыя, неадэкватная сітуацыі, — гэта вельмі часта сімптом сур’ёзных парушэнняў: ад паратыміі (эмацыйнай
Пастаянная ўсмешка, эйфарыя, неадэкватная сітуацыі, — гэта вельмі часта сімптом сур’ёзных парушэнняў: ад паратыміі (эмацыйнай неадэкватнасці), дзе ўсмешка кантрастуе са зместам гаворкі, да гебефрэнізму з рысамі пуэрылізму. Часта гэта гіпертымічная маска пры эндагеннай дэпрэсіі («усмешачная дэпрэсія»), якая служыць механізмам паталагічнай абароны, што хавае высокую суіцыдальную рызыку. Радзей — «усмешка Джокера» або застылая мімічная маска часта сведчыць пра кататанічны ступар або арганічныя паражэнні ЦНС. То бок гэтым людзям неадкладна трэба ўвага і дапамога!

База! "Беларуская ніва" №10, 1926 г.
База! "Беларуская ніва" №10, 1926 г.

Перакладу тэзы: вас згвалцілі, абакралі пакалечылі, а потым заклікаюць "мірна данасі пазіцыю", "давай вернемся да нармальнасц
Перакладу тэзы: вас згвалцілі, абакралі пакалечылі, а потым заклікаюць "мірна данасі пазіцыю", "давай вернемся да нармальнасці да моманту як я зламаў табе нос і зробім выгляд што нічога не было", хей усім лав і піс і сардэчка. Гэта сузалежнасць да абьюзера. Шкада людзей што блытаюць норму і хваробу. Траўматычная прывязанасць (trauma bond). Гэта калі моцная эмацыйная сувязь фарміруецца праз цыкл гвалт → напружанне → «прымірэнне» → надзея. Мозг літаральна «падсаджваецца» на гэтыя эмацыйныя арэлі, і аб’юзер пачынае ўспрымацца адначасова як крыніца і болю, і палёгкі.

Давайце ўявім як бы выглядала гераіня здаровага чалaвека, а не змаскаленага. На гербе штата Вірджынія адлюстраваны алегарычны сюжэт перамогі свабоды над тыраніяй, выкананы ў духу антычнай сімволікі. У цэнтры кампазіцыі — жаночая фігура, якая ўвасабляе Цноту. Яна стаіць упэўнена і спакойна, падкрэсліваючы ідэю маральнай перавагі, а не грубай сілы. Пад яе нагамі — павалены тыран, сімвал дэспатычнай улады, ад якой калоніі вызваліліся. Яго карона скінутая і ляжыць на зямлі, што ясна паказвае: манархічная ўлада страціла сваю легітымнасць. Цнота апранутая як рымская воінка, але з аголенай грудзьмі — важная дэталь антычнай традыцыі. Яна азначае шчырасць, адкрытасць і адсутнасць страху. У руцэ Цнота трымае дзіду, накіраваную ўніз, што сімвалізуе завершаную барацьбу: зброя больш не патрэбная, бо свабода ўжо адстаяна. Увесь сюжэт суправаджаецца лацінскім дэвізам «Sic semper tyrannis», што перакладаецца як «Так заўсёды бывае з тыранамі». Гэта не проста лозунг, а папярэджанне: любая ўлада, якая ператвараецца ў прыгнёт, рана ці позна будзе зрынута. Герб Вірджыніі — гэта не проста дэкаратыўны знак, а выразная палітычная заява. Ён падкрэслівае рэспубліканскія каштоўнасці, вяршэнства грамадзянскай цноты і права народа супраціўляцца тыраніі.

Ты ў псіхічнай бяспецы калі ў зоне ўласнага кантролю.
+1
Ты ў псіхічнай бяспецы калі ў зоне ўласнага кантролю.

Блакаванне дрэнных людзей - гэта важная і карысная санітарна-гігіенічная працэдура, як памыць рукі ці спусціць ваду ў прыбіра
Блакаванне дрэнных людзей - гэта важная і карысная санітарна-гігіенічная працэдура, як памыць рукі ці спусціць ваду ў прыбіральні за сабой. Яна абавязкова для кожнага культурнага чалавека які дбае пра ўласнае псіхічнае здароўе.

"Пакуты ўзнікаюць ад намаганняў кантраляваць некантралюемае". (С) Эпіктэт. Варта памятаць, што фокус на кантралюемым і падула
"Пакуты ўзнікаюць ад намаганняў кантраляваць некантралюемае". (С) Эпіктэт. Варта памятаць, што фокус на кантралюемым і падуладным нясе сілу, кантроль, упэўненасць, на непадуладным - вядзе да выгарання і вывучанай бездапаможнасці. Таму важна вылучыць што магу і што не магу. Спыніць вайну не магу? Але магу данаціць УСУ ці пісаць аб гэтым ці валанцерыць.

Людзі пастаянна хваляць або крытыкуюць іншых, часта хаваючы свае сапраўдныя намеры. Яшчэ з антычных часоў існавалі простыя эўрыстыкі, якія дазвалялі ацэньваць пахвалу і асуджэнне, не прымаючы іх сляпым або эмацыйным чынам. Увагу прапаноўвалася звяртаць на тры рэчы: хто гаворыць, якія адносіны звязваюць таго, хто ацэньвае, і таго, каго ацэньваюць, а таксама на што накіравана ацэнка — на чалавека ці на ўчынак. Ксенафонт цытаваў спартанскага цара Агесілая, які лічыў аднолькава важным зразумець як тых, хто хваліць або асуджае, так і тых, каго хваліць або асуджаюць. Генры Філдынг пазней трапна адзначыў гэтую асіметрыю: паклёп з вуснаў адных людзей можа быць такой жа добрай рэкамендацыяй, як пахвала з вуснаў іншых. ✅1. Асуджэнне з боку дурняў — гэта пахвала. Калі вас жорстка крытыкуюць ворагі, праціўнікі або людзі, на якіх вы ніколі не хацелі б быць падобнымі, верагодна, вы ўсё робіце правільна. ✅2. Пахвала ад людзей, якіх вы паважаеце, лічыце ўзорам або прызнаеце экспертамі, звычайна заслужаная. Як пісаў Гней Нэвій, прыемная пахвала з вуснаў тых, хто сам варты пахвалы. Сервантэс заўважаў, што пахвала мае вартасць толькі тады, калі варты той, хто хваліць. Крытыка з боку такіх людзей часта дакладная, і яе варта прыняць з удзячнасцю. ✅3. Калі вас хваліць вораг, хутчэй за ўсё, вы зрабілі памылку і пачалі дзейнічаць у яго інтарэсах, стаўшы «карысным ідыётам». Такая пахвала падштурхоўвае вас працягваць памыляцца. ✅4. Варта ўлічваць залежнасць. Калі той, хто выказвае меркаванне, фінансава або інакш зацікаўлены, яго ацэнка мае малую каштоўнасць. Таму вынікі спансаваных і незалежных даследаванняў так часта істотна адрозніваюцца. Пахвала ад чалавека, які вам нечым абавязаны, можа быць простай фармальнасцю. Абу аль-Фарадж дакладна заўважыў, што найлепшая пахвала — тая, якая зыходзіць ад чалавека, якому ты нічога добрага не зрабіў. ✅5. На што накіравана пахвала — на чалавека ці на ўчынак? Любая пахвала або крытыка ad hominem не мае сэнсу. Абмяркоўваючы дзеянні, варта засяроджвацца на намеры і выніку. Як пісаў Мантэнь, пахвалы варты ўчынак, а не сам чалавек. Гэта не ўніверсальныя законы, а назіранні. Калі вы чуеце пахвалу або асуджэнне, успомніце гэтыя пункты — яны часта раскрываюць тое, што не ляжыць на паверхні. Пра чалавека можна даведацца вельмі шмат з таго, што ён хваліць і што асуджае. А што да сябе, дзейнічайце, абапіраючыся на ўнутраныя каштоўнасці, а не на знешнія рэакцыі.

Практыка ўсвядомленасці — эфектыўны сродак знізіць стрэс, выявіць новыя крыніцы ўнутранай энергіі і заўважыць, куды гэтая энергія знікае. Матывацыя — гэта перадусім энергія, яе лішак, які ўзнікае тады, калі чалавек выразна ўсведамляе мэту і свядома пачынае рухацца да яе. Матывацыя нараджае энергію, а энергія, у сваю чаргу, узмацняе матывацыю. Таму значна важней засяроджвацца на канкрэтных дзеяннях, чым ляжаць на канапе ў чаканні, калі «з’явіцца матывацыя». Сам па сабе стрэс не з’яўляецца пагрозай. Гэта проста энергія — эвалюцыйны механізм, прызначаны для пераадолення перашкод. Важна толькі тое, як вы выбіраеце выкарыстоўваць гэтую энергію: для росту і прадуктыўнасці ці для самаразбурэння. Стрэс — як малаток: ім можна забіваць цвікі, а можна ўдарыць сябе па галаве. Ён таксама падобны да ядзернай энергіі: яна можа стаць атамнай бомбай, а можа — крыніцай электраэнергіі на атамнай электрастанцыі. Пытанне заўсёды адно і тое ж: куды вы накіроўваеце энергію стрэсу? Усвядомленасць пачынаецца з моманту, калі вы пачынаеце сачыць за гэтым напрамкам. Будзьце сёрферам, а не ахвярай хвалі. Усвядомленасць — гэта не пасіўнасць і не ўхіленне. Гэта свядомы выбар таго, як ставіцца да таго, што адбываецца. Адзін з яе найбольш эфектыўных механізмаў — нярэактыўныя паводзіны. Як толькі вы перастаеце чапляцца за думкі, эмоцыі і знешнія трыгеры, якія не маюць для вас істотнага значэння, вы адразу заўважаеце дзве рэчы: стрэс змяншаецца, а сіла вяртаецца. Дастаткова проста назіраць за думкамі і падзеямі без рэакцыі і без ацэнак, каб мозг пачаў змяняць іх значнасць. Калі іх значнасць зніжаецца, слабее і эмацыйная інтэнсіўнасць. Медытатыўныя практыкі — такія як удзячнасць, захапленне, дабрыня і медытацыя любячай дабрыні — дапамагаюць адкрываць новыя крыніцы цікавасці, цеплыні і энергіі. Усвядомленасць — гэта не пра кантроль над усім. Гэта пра выбар, зноў і зноў, таго, што варта вашай энергіі — і таго, што яе не заслугоўвае.

Прапаганда — як радыяцыя. Вы нічога не адчуваеце, але ўнутры распад ужо пачаўся. Не падыходзь блізка. Не дакранайся. Трымай д
Прапаганда — як радыяцыя. Вы нічога не адчуваеце, але ўнутры распад ужо пачаўся. Не падыходзь блізка. Не дакранайся. Трымай дыстанцыю.

5 ідэй для здароўя і лепшага жыцця (17) 💡 1. Здароўе паражніны рота. Акрамя рэгулярнай чысткі зубоў і выкарыстання зубной ніткі, звяртай увагу на чыстку языка і пераральныя прабіётыкі. Гэтыя простыя меры дапамагаюць палепшыць мікрабіём паражніны рота, зменшыць запаленне і ліквідаваць непрыемны пах з рота. Чыстку языка можна праводзіць з дапамогай спецыяльнага скрабка або кавалка марлі. Пераральныя прабіётыкі для дзяцей і дарослых павінны ўтрымліваць як мінімум два добра вывучаныя штамы: Streptococcus salivarius K12 і M18. 💡 2. Дынамічныя рабочыя позы. Змена рабочай позы дапамагае прадухіляць стомленасць, зніжае празмернае сядзенне і павышае агульную эфектыўнасць працы. Сядай, калі патрэбна максімальная канцэнтрацыя, стой падчас званкоў, пошуку інфармацыі або чытання, а кладзіся, калі неабходна крэатыўнае мысленне. 💡 3. Самастымуляцыя праз думкі. Эскапізм — распаўсюджаны механізм пракрастынацыі, які як ўцёк у думкі, развагі або заняткі, каб пазбегнуць дыскамфорту або штучна палепшыць настрой. Каб зразумець, ці тваё мысленне здаровае, ці эскапістычнае, спытай сябе, навошта ты гэта робіш. Ты ўключаешся ў думку, бо яна карысная, ці таму, што яна прыемная? Ты актыўна вырашаеш рэальную праблему, ці бясконца пракручваеш яе без руху наперад? Калі гэта другі варыянт — пераключайся. 💡 4. Выкарыстанне люстэрка як інструмента. Практыкі з выкарыстаннем люстэрка могуць быць карыснымі пры негатыўным успрыманні ўласнага цела. Устань перад вялікім люстэркам у мінімальнай вопратцы і наўмысна назірай за сабой без ацэнак, застаючыся ў цяперашнім моманце, каб знізіць незадаволенасць целам. Паступова пачынай глядзець на сябе з ухвалай і павагай (медытацыя назірання ў люстэрку), пазбягаючы крытыкі ў позірку. 💡 5. Візуальны кантакт і аксытацын. Аксытацын і вазапрэсін важныя не толькі для фізічнага здароўя, але і для сацыяльнай сувязі, падтрымання адносін і адчування блізкасці. Аксытацын выдзяляецца не толькі праз фізічны дотык — абдымкі або поціск рукі, — але і праз візуальны кантакт і шчырыя кампліменты. Этыкет мае значэнне: як празмернае ўзіранне, так і ўхіленне ад позірку могуць мець адмоўны эфект. Звяртай увагу на тое, ці ўсталёўваеш ты візуальны кантакт, і адзначай, якія спосабы адчуваюцца камфортнымі.

Пры чым тут масла, або як выглядаюць русіфікацыя і рэсаветызацыя ў Беларусі? Гэта не толькі забарона беларускай мовы, вынішчэнне гістарычных кніг, знішчэнне беларускай культуры, старажытнай забудовы, могілак і помнікаў. Агрэсыўная русіфікацыя пранікае ўсюды — ажно да дызайну ўпакоўкі харчовых прадуктаў. Возьмем прыклад папулярнага беларускага масла брэсцкай кампаніі (стары дызайн, сеняшні ўжо менш агрэсіўны) . Ягоная ўпакоўка шчодра насычаная ідэалагічнымі пасыламі і транслюе шэраг выразных наратываў. 1. 1795 год — год акупацыі Берасця Расійскай імперыяй. Масла фактычна ўслаўляе дату захопу Берасця і ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Гэта канец самастойнасці горада, які яшчэ ў 1390 годзе першым сярод беларускіх гарадоў атрымаў магдэбургскае права і гарадское самакіраванне. 2. Назва горада. Замест гістарычнай назвы «Берасце» або «Брэст» выкарыстоўваецца расійская акупацыйная назва «Брэст-Літоўск». Менавіта так горад пачалі называць улады Расійскай імперыі пасля захопу. 3. Выкарыстанне дарэвалюцыйнага расійскага алфавіту — «знатный продуктЪ». Гэта наўпроставая адсылка да імперскай Расіі і яе сімволікі. 4. Шрыфтавая палітыка. У слове «масло» выкарыстаны папулярны савецкі шрыфт — новая газетная гарнітура Кудрашова, створаная ў пасляваенныя гады. Курсіў у слове «сливочное» — таксама з арсеналу савецкіх курсіўных шрыфтоў сярэдзіны ХХ стагоддзя, так званы «рускі курсіў». 5. Гістарычны вобраз вакзала. Абранае не сучаснае, а імперскае выяўленне вакзала, пабудаванага ў стылі псеўдарускай неаготыкі. На яго адкрыцці прысутнічаў імператар Аляксандр Другі з сям’ёй. Вакзал задумваўся як «вароты ў Еўропу», быў адным з самых сучасных у свой час і мусіў уражваць замежнікаў — дарагая і дэманстратыўная прапаганда. Яго ўзвялі каля так званага «новага Брэста», у той час як стары, тысячагадовы горад быў цалкам сцёрты з твару зямлі: знішчаныя храмы і дамы, а жыхароў прымусова перасялілі за некалькі кіламетраў ад гістарычнага цэнтра.

1920-ыя. За стагоддзе мы зрабілі поўнае кола і апынуліся на ты жа месце. На жаль, наперадзе таксама крывавая вайна як і тады.
1920-ыя. За стагоддзе мы зрабілі поўнае кола і апынуліся на ты жа месце. На жаль, наперадзе таксама крывавая вайна як і тады.