en
Feedback
Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.

Open in Telegram

Здароў'е на беларускай мове. Навіны, лайфхакі і цікавосткі. Больш на сайце: belaveshkin.org

Show more
666
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1030 days
Posts Archive
Віншую з Днём Волі! У 8 гадзін раніцы 25 сакавіка 1918 года пасля начнога абмеркавання тэксту граматы ў Мінску на вуліцы Валадарскага, 8 на трэцім паверсе была абвешчана незалежнасць першай дзяржавы беларускай нацыі – БНР Беларуская Народная Рэспубліка. І сёння ўсе беларусы па ўсім свеце святкуюць Дзень Волі. «Сонца 25 марца сьвяцiла ўжо на Незалежную Беларусь. Бо хоць i стаялi на ёй чужацкiя войскi, хоць i далей паношыўся i паношыцца на ёй чужынец, але народ беларускi скiнуў путы няволi з душы сваёй, i гэтых путаў нiхто i нiшто яму ўжо назад не ўзьдзене!» (Заснавальнік БНР Луцкевіч). Што такое Воля? Гэта не проста незалежнасьць. Воля – гэта нацыянальнае адраджэнне, гэта сіла, якая выходзіць не ад прымусу, а вырастае з вашых глыбінных каштоўнасцяў. Воля – гэта цвёрдасць Муцыя Сцэвалы, якая перамагае боль і страх. Воля – гэта сэнс, які вы рэалізуеце тут і цяпер, гэта вашы дзеянні, што ператворваюць рэальнасць. Воля вынікае з унутраных патрэб, а не вонкавых прымусаў. Толькі такая воля робіць вас мацней, а не высільвае. Як казаў Заратустра, «воля вызваляе: так праўдзівая навука пра волю». Воля – гэта жыццё, што перамагае смерць. Воля – гэта заўсёды жывое супраць мёртвага, стварэнне супраць разбурэння, жыццё супраць смерці. Воля – гэта сіла, гэта бурлівы струмень, што змывае і які расчышчае свет ад некрафілаў, якія захлынаюцца нянавісцю і садызмам, няплодных і ўмелых толькі зневажацца і зневажаць. Воля – гэта тая сіла, якая дазваляе далікатнаму парастку прабіваць асфальт, што закрывае ад яго сонца. Воля – гэта сіла, якая ператварае звычайнага чалавека ў Героя. Воля – гэта той патэнцыял, якія ёсць у кожнага з нас. Жадаю вам заўсёды заставацца вольным, заўсёды заставацца жывым. Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Чаму ўлада дзейнічае як чэрапна-мазгавая траўма. З даўніх часоў людзі заўважалі, што злоўжыванне ўладай вядзе да сур’ёзных псіхічных расстройстваў. Старажытныя грэкі называлі гэта хюбрыс (гібрыс) — гардыня, якая абурала багоў і прыводзіла да страты ўдачы ды боскай кары. Гардыня лічыцца галоўным сярод смяротных грахоў: «пачатак граху — гардыня» (Сір. 10:15). Старажытнарымскія лекары вылучалі асобную хваробу — псіхоз кесара (Cäsarenwahnsinn). Гэты тэрмін апісвае паталагічную жорсткасць і манію велічы рымскіх імператараў, выкліканыя абсалютнай уладай. Сёння нейрабіёлагі выкарыстоўваюць тэрмін гібрыс-сіндром для апісання дэфармацыі асобы пры доўгім утрыманні ўлады. Гэта праяўляецца праз нарцысізм, самаўзвелічэнне, атаясамліванне сябе з дзяржавай і нежаданне слухаць парады. Усё гэта вядзе да страты пачуцця рэальнасці і некампетэнтнасці. Змены ў мозгу Даследаванні паказваюць, што мозг перастае «адлюстроўваць» і разумець іншых людзей, кіруючыся стэрэатыпамі, а не рэальнасцю. Датчэр Келтнер параўноўвае гібрыс-сіндром з наступствамі траўмы мозгу: павышаная рызыка, імпульсіўнасць і страта эмпатыі. Улада стварае ілюзіі: здаецца, што цябе слухаюць больш уважліва, а апладысменты гучаць гучней, чым насамрэч. Нават ты сам сабе здаешся вышэйшым ростам. Гэта вядзе да рызыкоўных паводзін і няздольнасці ацаніць наступствы. Цікава, што людзі ва ўладзе караюць за махлярства больш сурова, але самі парушаюць закон часцей за звычайных грамадзян. Парадокс улады Як толькі мы атрымліваем уладу, мы губляем здольнасці, якія былі патрэбныя, каб яе здабыць. Эмпаты становяцца бязлітаснымі, прафесіяналы — некампетэнтнымі, сумленныя людзі — злодзеямі. Як даўно заўважана: «Улада разбэшчвае, абсалютная ўлада разбэшчвае абсалютна». Чым даўжэйшы тэрмін, тым глыбейшыя парушэнні. Што рабіць? Нават сучасныя тэрміны ў 4–5 гадоў выглядаюць як узурпацыя. У старажытных Афінах паўторнае трапленне ў Савет дапускалася толькі адзін раз з перапынкам у год. Консулы ў Рыме і кіраўнікі італьянскіх рэспублік абіраліся на год ці нават на некалькі месяцаў. Такая ратацыя дазваляла кожнаму пабыць пры ўладзе. Сучасныя даследаванні пацвярджаюць: гібрыс-сіндром не развіваецца пры знаходжанні ва ўладзе тэрмінам да 1 года. А далей — у санаторый на рэабілітацыю.

«Падарожжа ў БНР». Аўдыёкніга, якую мусіць паслухаць кожны беларус 8 год таму, да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народна
«Падарожжа ў БНР». Аўдыёкніга, якую мусіць паслухаць кожны беларус 8 год таму, да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, Радыё Свабода выпусьціла «архіўны аўдыёраман» «Падарожжа ў БНР». Журналіст і гісторык Сяргей Шупа на падставе архіваў у Менску і Вільні стварыў захапляльны падарожнік у Беларусь 100-гадовае даўніны — у час, калі нарадзілася незалежнасьць краіны. Слухаць на YouTube https://www.youtube.com/watch?v=WU3ADWP5_RU Слухаць на Soundcloud https://soundcloud.com/svaboda/sets/padarozza-u-bnr Слухаць на Spotify https://open.spotify.com/show/2hzDjRgQEHMiGyk2X53S43?si=c053b38b5a3f4da2 Чытаць кнігу https://bit.ly/4uLNWFn

22 сакавіка 1864 года расейскімі ўладамі на пляцы Лукішкі ў Вільні быў павешаны беларускі герой і кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі. Перад пакараннем Каліноўскі паспеў напісаць "Лісты з-пад шыбеніцы", своеасаблівы зварот да беларускага народу. У фрагменце чытаем: «Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.»

Віншую з Днём Волі!
Віншую з Днём Волі!

Пяць парад для здаровага ладу жыцця ✅1. Танчыць Танец з’яўляецца найбольш эфектыўнай формай руху для нейрабіялагічнай устойлівасці да дэпрэсіі. Дадайце ўсяго шэсцьдзесят секунд танца ў сваю размінку або штодзённую трэніроўку, каб прывесці нервовую сістэму ў гатоўнасць і растварыць назапашаную стомленасць. Выкарыстоўвайце рух, каб фізічна «заякарыць» поспех або літаральна стрэсці з сябе стрэс. Больш за тое, танец забяспечвае магутнейшы стымул для нейрапластычнасці мозгу ў параўнанні з манатоннымі лінейнымі рухамі. Ён актывуе motor learning ✅2. Настальгія Нягледзячы на распаўсюджанае негатыўнае стаўленне да «жыцця мінулым», настальгія — гэта добры інструмент. Кароткі перагляд старых здымкаў і ўспаміны пра цёплыя моманты зніжаюць ўзровень картызолу, спрыяе глыбокаму расслабленню і дапамагае «перазарадзіцца», даючы магчымасць ацаніць пройдзены вамі шлях. У асяродку з высокім узроўнем стрэсу цеплыя ўспаміны часта больш карысныя, чым прымусовая канцэнтрацыя на будучыні. ✅3. Інтуіцыя Інтуіцыя — надзейная крыніца даных, пры ўмове, што вы выкарыстоўваеце яе ў тых сферах, дзе маеце высокую кампетэнтнасць. Паспрабуйце «з’есці» сваю праблему. Пакладзіце ўяўны выклік на талерку, вазьміце сталовыя прыборы і пачніце «спажываць» яго па кавалачку. Звярніце пільную ўвагу на свае саматычныя маркеры: адчуванні ў страваводзе і страўніку. Як ваша цела фізічна ўспрымае гэтую «страву»? Гэтая вісцаральная рэакцыя дае прамы інтуітыўны адказ у абыход кагнітыўнага шуму. ✅4. Наратыўная медыцына Адна з самых эфектыўных стратэгій кагнітыўнай арганізацыі — пераўтварэнне вашага мінулага ў наратыў (гісторыю). Складаючы аповяд, мы аптымізуем сваё ўспрыманне мінулага. Гэта дазваляе нам больш канструктыўна глядзець у будучыню, бо гіпакамп адказвае як за прыгадванне мінулага, так і за планаванне будучыні. Паспрабуйце пераасэнсаваць траўматычны досвед праз схему «Шлях героя»; прасачыце, як гэтая структура наратыву фундаментальна змяняе ваша эмацыйнае стаўленне да падзеі. ✅5. Мілата «Мілыя» рысы твару (baby schema) з’яўляюцца біялагічнымі трыгерамі прасацыяльных паводзін і выкіду аксітацыну, што выклікае натуральнае жаданне клапаціцца. Не ігнаруйце «відэа з кацянятамі» як нешта дробязнае; нават тры хвіліны такіх візуальных стымулаў могуць істотна знізіць стрэс і спрыяць рэлаксацыі. Аднак майце на ўвазе адваротны бок: «мілата» часова прыглушае крытычнае мысленне.

«Кожны раз, калі медсястра бярэ кроў з вены і кажа, што трэба крыху пацярпець, яна цябе падманвае — бо цярпець давядзецца ўсё
«Кожны раз, калі медсястра бярэ кроў з вены і кажа, што трэба крыху пацярпець, яна цябе падманвае — бо цярпець давядзецца ўсё жыццё

НЕ ЧАКАЙ... Не чакай пацехі скорай, Думкам дай заснуць, Што паспагадае гору Твайму хто-нібудзь. Не чакай ты ласкі братняй, Што можа калі Дабравольна і бясплатна Дастанеш зямлі. Не чакай, што ржа з гадамі Паесьць ланцугі, Што мінуцца сабой самі Нагайкі, штыхі. Не чакай... Знай, да магілы Жывеш зь сілы рук, – Павер сіле, толькі сілай Збудзешся ўсіх мук! Рухне ўсё, што зь веку сходзе, Ляжа к шчасьцю сьлед; Так зь зімы вясны разводзьдзе Аднаўляе сьвет. 14.VI.1907. Я. Купала

Склаў просты тэст, каб ацаніць ступень стрэсавага напружання ў целе. 1. Моцна заплюшчыце вочы, а потым адкрыйце іх. 0 – расслабленне, 1 – скаванасць і напружанне 2. Зрабіце тры глытальныя рухі запар. 0 – лёгка, 1 – ёсць цяжкасць 3. Затрымайце дыханне пасля спакойнага выдыху. 0 – камфортна, 1 – дыскамфорт або хочацца адразу ўдыхнуць 4. Максімальна моцна сцісніце кулакі на некалькі секунд, пасля чаго расслабце іх. 0 – расслабленне, 1 – застаецца напружанне або з’яўляецца дрыжыкі 5. Адкрыйце рот і парухайце ніжняй сківіцай з боку ў бок. 0 – рухаецца лёгка, 1 – рух адбываецца рыўкамі або з супрацівам 6. Падыміце плечы да вушэй і рэзка апусціце. 0 – плечы адразу апускаюцца, 1 – плечы «завісаюць» або апускаюцца павольна, рыўкамі 7. Зімітуйце пазяханне. 0 – з’яўляецца жаданне пазяхнуць, 1 – з’яўляецца адчуванне блакавання ў горле, «камяк» або напружанне 8. Хутка памаргайце некалькі секунд. 0 – міргаць лёгка, 1 – мірганне рэзкае, з супрацівам або падёргваннямі 9. Адкрыйце рот і паспрабуйце ўставіць паміж зубамі тры пальцы (указальны, сярэдні і безназоўны), размясціўшы іх адзін над адным. 0 – лёгка, 1 – балюча або не атрымліваецца 10. Пакашляйце. 0 – у грудзях становіцца лягчэй і камфортней, 1 – дыскамфорт або пяршэнне Колькі балаў вы набралі?

Шмат беларускіх імёнаў гучаць, як дзеясловы, як заклік да дзеяння - што рабі: Уладзь, Андрусь, Генадзь, Антось, Алесь, Міхась. Бяры і беларусь!

Найлепшая рыба — дробная, маладая, дзікага вылаву, цэлая з халоднага акіяна: скумбрыя, салака, селядзец.
Найлепшая рыба — дробная, маладая, дзікага вылаву, цэлая з халоднага акіяна: скумбрыя, салака, селядзец.

Баязлівасць пытаецца: «Ці гэта бяспечна?» Практычная мэтазгоднасць пытаецца: «Ці гэта разважліва?» Пустаслоўнае самалюбства п
Баязлівасць пытаецца: «Ці гэта бяспечна?» Практычная мэтазгоднасць пытаецца: «Ці гэта разважліва?» Пустаслоўнае самалюбства пытаецца: «Ці гэта папулярна?» Але сумленне пытаецца: «Ці гэта правільна?» І надыходзіць час, калі трэба заняць пазіцыю, якая не з’яўляецца ні бяспечнай, ні разважлівай, ні папулярнай, але яе трэба заняць, бо яна правільная. Марцін Лютэр Кінг

Дай пяць: 5 ідэй для здаровага і лепшага жыцця (19) 💡 1. Аднаўленне частаты сардэчных скарачэнняў (HRR) Каб не дапускаць ператрэніраванасці і ацаніць метабалічнае здароўе, адсочвайце, як хутка зніжаецца пульс пасля нагрузкі. Найбольш паказальныя першыя 10 секунд і 1 хвіліна. Хуткае падзенне — прыкмета высокага вагуснага тонусу і ўстойлівай аўтаномнай нервовай сістэмы. Арыенціры за 1 хвіліну: 20–29 уд./хв. — сярэдні ўзровень; 30–49 — вельмі добры; 50–60+ — выдатны. 💡 2. Правіла 20 хвілін Сігналы насычэння даходзяць да мозгу прыкладна праз 20 хвілін, таму запаволенне яды — фізіялагічная патрэба. Павольнае харчаванне — менш за 65 г/хв., хуткае — больш за 100 г/хв. Запаволенне яды зніжае каларыйнасць прыёму ежы прыкладна на 88 ккал, паляпшае страваванне і прадухіляе пасляабедзенны спад энергіі. 💡 3. Тэрапеўтычныя фотасесіі Фотасесія — гэта практыка самаўспрымання і нейрапластычнасці: новы ракурс узмацняе прыняцце сябе і настрой. Аптымальны час — праз некалькі гадзін пасля трэніроўкі (эфект «пасляззяння»). Для жанчын — фалікулярная фаза, асабліва перыяд авуляцыі, калі гарманальныя пікі ўзмацняюць сімметрыю твару і ззянне скуры. 💡 4. Прыняцце рэальнасці Адмова прызнаваць факты, што не супадаюць з чаканнямі, вычэрпвае кагнітыўныя рэсурсы. Радыкальнае прыняцце — не пасіўнасць, а цвярозая ацэнка сітуацыі, якая павышае адаптыўнасць і стратэгічную гнуткасць. 💡 5. Эфект Пігмаліёна Сацыяльнае асяроддзе ўплывае на біялогію. Людзі, якія вераць у ваш патэнцыял, ствараюць «пазітыўны сацыяльны ціск» — дофамінавы каталізатар росту. У класічным даследаванні вучні, якіх настаўнікі лічылі «адоранымі», паказалі значна большы прагрэс праз паўгода — дзякуючы самім чаканням.

Уявіце сабе каўбасу, прыгатаваную па рэцэптах Геббельса, з гучнай назвай «фашысцкая». Нават калі б яна была тэхнічна ядомай, здаровы чалавек не здолеў бы яе праглынуць. Смак тут не галоўнае — ад аднаго ўсведамлення паходжання з’явілася б фізічная агіда. Бо мы ведаем, што стаіць за гэтым імем: лагеры, знішчэнне, татальны культ дзяржавы і абясцэньванне чалавечага жыцця. І менавіта такая ж агіда павінна натуральна ўзнікаць у здаровага чалавека да савецкай калбасы — не як да прадукту, а як да сімвала. Бо за ёй стаіць не настальгічны «дзіцячы смак», а ГУЛАГ, дэпартацыі, расстрэлы, татальны страх і сістэмнае прыніжэнне чалавека. Пакуль савецкае падаецца «сваім», «родным», «не такім страшным», мінулае не перапрацавана, а толькі закансервавана. Хіба пачынаецца там, дзе зло дзеляць на «абсалютнае» і «сваё, але з памылкамі». Калі фашызм асуджаны безумоўна, а камунізм пакідаецца ў зоне апраўданняў, гэта азначае, што грамадства яшчэ не зрабіла маральны выбар. Сімволіка, рыторыка і міфалогія савецкай эпохі павінны ўспрымацца на тым жа ўзроўні, што і фашысцкія — не як «частка культуры», а як маркеры таталітарнага гвалту. Камунізм і фашызм — гэта сапраўды два канцы адной палкі. Абодва абяцалі «светлую будучыню», абодва патрабавалі поўнай лаяльнасці, абодва апраўдвалі злачынствы вялікай мэтай. Розніца ў сімволіцы і словах, але не ў сутнасці. Без агіды да савецкага — не будзе руху наперад. Перапрацаваць мінулае азначае адмовіцца ад ягоных знакаў, міфаў і «смакаў». Толькі тады з’явіцца магчымасць глядзець у будучыню без пракляцця зла і яго бясконцага паўтарэння

Маша: Зайцава ✅ Калеснікава ❌ Пушкін: Алесь ✅ Александр❌

Repost from Жывапіс
"Чатыры свабоды". 1943 г. Норман Роквэл. У 1941 г. прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт у сваім звароце да Кангрэсу зрабіў важную
+3
"Чатыры свабоды". 1943 г. Норман Роквэл. У 1941 г. прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт у сваім звароце да Кангрэсу зрабіў важную прамову. У ёй ён казаў пра чатыры свабоды, на якіх павінна будавацца грамадства. Норман Роквэл праз 2 гады праілюстраваў гэтыя чатыры свабоды: 1. "Свабода слова". 2. "Свабода веравызнання". 3. "Свабода ад патрэбы". 4. "Свабода ад страху". #жывапіс #Rockwell