Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.
Open in Telegram
Здароў'е на беларускай мове. Навіны, лайфхакі і цікавосткі. Больш на сайце: belaveshkin.org
Show more666
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1030 days
Posts Archive
«Мы ўпершыню паказалі, што колькасць дачок была станоўча звязаная з большай працягласцю жыцця іх бацькоў: кожная народжаная дачка павялічвала сярэднюю працягласць жыцця бацькі прыкладна на 74 тыдні, у той час як колькасць сыноў не мела істотнага ўплыву на працягласць жыцця бацькі».
«Дочкі павялічваюць працягласць жыцця бацькоў»
American Journal of Human Biology, май–чэрвень 2006 г.
Мы шмат чытаем, разважаем, аналізуем, абмяркоўваем — але рэдка пачынаем дзейнічаць. Мозг любіць ілюзію руху: прачытаў артыкул, паглядзеў відэа, паразважаў — і нібыта ўжо нешта змяніў. Але без практыкі веды застаюцца толькі словамі.
Будда расказаў прытчу пра атручаную стралу. Чалавека паранілі стралой, і сябры хацелі хутчэй выцягнуць яе ды адвезці яго да лекара. Але паранены крычаў:
— Не чапайце стралу, пакуль я не даведаюся, хто страляў! Хто ён — кшатрый ці брахман? Высокі ці нізкі? З якога горада? Які быў лук? З чаго зроблена цеціва? Якое апярэнне ў стралы?
І пакуль ён шукаў адказы, яд працягваў дзейнічаць. Урэшце чалавек памёр, так і не даведаўшыся таго, што хацеў.
Так і мы. Замест таго каб зрабіць просты крок і змяніць нешта ў сваім жыцці, мы бясконца шукаем яшчэ тэорыю, яшчэ тлумачэнні, яшчэ “ідэальны спосаб”.
Але атручаную стралу трэба выцягваць адразу.
Дай пяць: лайфхакі для здаровага жыцця-23.
💡1. Пачынайце раніцу з думкі зрабіць нешта добрае хаця б для аднаго чалавека — дапамагчы, падтрымаць або проста зрабіць нечы дзень крыху лепшым.
💡2. Цёплыя шкарпэткі. Твар, рукі і ступні — асноўныя зоны цеплаабмену, бо менавіта там знаходзіцца шмат крывяносных сасудаў, праз якія арганізм аддае лішняе цяпло. Халодныя ногі могуць пагаршаць якасць сну і адцягваць ад працы. Цёплыя шкарпэткі не толькі дапамагаюць хутчэй заснуць, але і павышаюць верагоднасць аргазму.
💡3. Фотасесія. Добрая фотасесія — гэта магутны спосаб палепшыць настрой і магчымасць лепш убачыць і зразумець сябе, асабліва калі вы працуеце з таленавітым фатографам. Для мужчын і жанчын аптымальны час для фотасесіі — праз некалькі гадзін пасля трэніроўкі, калі знешні выгляд звычайна найбольш выйгрышны. Для жанчын асабліва спрыяльным перыядам можа быць авуляцыя.
💡4. Супраціў рэальнасці. Вучыцеся заўважаць і прызнаваць уласны супраціў — моманты, калі вы пазбягаеце фактаў толькі таму, што яны не адпавядаюць вашым чаканням або жаданням. Супраціў забірае вялізную колькасць энергіі. Прыняцце — адна з ключавых псіхалагічных здольнасцяў, якая забяспечвае адаптыўнасць, устойлівасць і гнуткасць мыслення.
💡5. Чаканні. Атачайце сябе людзьмі, якія вераць у вас, чакаюць вашага поспеху і бачаць ваш патэнцыял. Чаканні часта працуюць як тонкі механізм пазітыўнага сацыяльнага ціску. У адным вядомым школьным эксперыменце дзяцей выпадкова падзялілі на групы, але настаўнікам сказалі, што адна з іх складаецца з асабліва здольных вучняў. Праз паўгода менавіта гэтая група паказала значна лепшыя вынікі — шмат у чым дзякуючы чаканням дарослых.
Перафразуючы Ніцшэ: і калі ты доўга глядзіш у бездань, то бездань таксама глядзіць у цябе. "Калі вы глядзіце ў смартфон, не забывайце, што ён глядзіць на вас"
Тое, што мы называем «рэальнасцю», на самой справе з’яўляецца спалучэннем двух патокаў інфармацыі. Адзін ідзе ад органаў пачуццяў, другі — ад чаканняў, страхаў, надзей і інтэрпрэтацый самога мозгу. Калі рэальнасць становіцца занадта балючай або безнадзейнай, чалавек часта перастае бачыць факты і пачынае бачыць тое, што вельмі хоча ўбачыць.
Гэты феномен апісвалі людзі, якія прайшлі праз фашысцкія ці савецкія лагеры. Некаторыя вязні пачыналі верыць, што ахоўнікі насамрэч ім спачуваюць і «ў душы знаходзяцца на іх баку». Звычайныя жэсты інтэрпрэтаваліся як схаваныя знакі падтрымкі, а жорсткасць — як вымушаная маскіроўка. Мозг выбірае суцяшальную ілюзію замест невыноснай нявызначанасці. Але кожны пласт самападману памяншае кантакт з рэальнасцю — а значыць, і здольнасць адаптавацца.
Сучасная псіхалогія апісвае шмат падобных механізмаў абароны: адмаўленне, дысацыяцыю, праекцыю, дэперсаналізацыю. Яны часова абараняюць псіхіку ад перагрузкі, але адначасова скажаюць успрыманне і зніжаюць эфектыўнасць дзеянняў.
Стаіцызм прапануе супрацьлеглую стратэгію: не ўцёкі ад рэальнасці, а супрацоўніцтва з ёй. Стоікі лічылі, што чалавек пакутуе не толькі ад болю, але і ад супраціву таму, што ўжо існуе. Эпіктэт пісаў: «Не патрабуй, каб усё адбывалася так, як ты хочаш. Жадай, каб усё адбывалася так, як адбываецца».
Адна з галоўных ідэй стоікаў — amor fati, любоў да лёсу. Гэта не пасіўная пакора, а здольнасць прыняць рэальнасць без унутранага канфлікту. Марк Аўрэлій пісаў: «Палюбі тое, што адбываецца з табой, бо што можа падыходзіць табе больш?»
Наша нервовая сістэма пастаянна параўноўвае «тое, што ёсць» з «тым, як павінна было быць». Чым большая гэта розніца, тым больш трывогі, расчаравання і хранічнага стрэсу. Стаіцызм памяншае гэты ўнутраны канфлікт і вяртае энергію да дзеянняў, дысцыпліны, устойлівасці і яснасці мыслення.
Цалкам чытайце пост па спасылцы вышэй
Тое, што мы называем «рэальнасцю», на самой справе з’яўляецца спалучэннем двух патокаў інфармацыі. Адзін ідзе ад органаў пачуццяў, другі — ад чаканняў, страхаў, надзей і інтэрпрэтацый самога мозгу. Калі рэальнасць становіцца занадта балючай або безнадзейнай, чалавек часта перастае бачыць факты і пачынае бачыць тое, што вельмі хоча ўбачыць.
Гэты феномен апісвалі людзі, якія прайшлі праз фашысцкія ці савецкія лагеры. Некаторыя вязні пачыналі верыць, што ахоўнікі насамрэч ім спачуваюць і «ў душы знаходзяцца на іх баку». Звычайныя жэсты інтэрпрэтаваліся як схаваныя знакі падтрымкі, а жорсткасць — як вымушаная маскіроўка. Мозг выбірае суцяшальную ілюзію замест невыноснай нявызначанасці. Але кожны пласт самападману памяншае кантакт з рэальнасцю — а значыць, і здольнасць адаптавацца.
Сучасная псіхалогія апісвае шмат падобных механізмаў абароны: адмаўленне, дысацыяцыю, праекцыю, дэперсаналізацыю. Яны часова абараняюць псіхіку ад перагрузкі, але адначасова скажаюць успрыманне і зніжаюць эфектыўнасць дзеянняў.
Стаіцызм прапануе супрацьлеглую стратэгію: не ўцёкі ад рэальнасці, а супрацоўніцтва з ёй. Стоікі лічылі, што чалавек пакутуе не толькі ад болю, але і ад супраціву таму, што ўжо існуе. Эпіктэт пісаў: «Не патрабуй, каб усё адбывалася так, як ты хочаш. Жадай, каб усё адбывалася так, як адбываецца».
Адна з галоўных ідэй стоікаў — amor fati, любоў да лёсу. Гэта не пасіўная пакора, а здольнасць прыняць рэальнасць без унутранага канфлікту. Марк Аўрэлій пісаў: «Палюбі тое, што адбываецца з табой, бо што можа падыходзіць табе больш?»
Наша нервовая сістэма пастаянна параўноўвае «тое, што ёсць» з «тым, як павінна было быць». Чым большая гэта розніца, тым больш трывогі, расчаравання і хранічнага стрэсу. Стаіцызм памяншае гэты ўнутраны канфлікт і вяртае энергію да дзеянняў, дысцыпліны, устойлівасці і яснасці мыслення.
Дзеці — як коні. Раней без іх цяжка было выжыць: працаваць, ваяваць, цягнуць гаспадарку. Сёння коней заводзяць найперш тыя, хто іх сапраўды любіць і кімі захапляецца. З дзецьмі ўсё тое ж самае. Зніжкі на канюшні не падымуць любоў да каней аніяк)
Беларусь — гэта не толькі тое, што ёсць, але і тое, што было, і тое, што яшчэ павінна стаць; гэта жывая сувязь часоў, у якой чалавек адказвае перад мінулым і будучыняй. У гэтым сэнсе яна ёсць неперарыўная повязь паміж жывымі, памерлымі і яшчэ не народжанымі: супольнасць лёсаў, памяці і абавязку. І ўся гэтая доўгая лінія — ад продкаў праз сучаснікаў да нашчадкаў — і ёсць Беларусь.
- Чаму ты так ненавідзіш яго, ен жа так падобны на цябе, у вас столькі агульнага?
- У мяне 99,99 агульнага з ракавай злаякаснай пухлінай.
Беларусь — гэта не толькі тое, што ёсць, але і тое, што было, і тое, што яшчэ павінна стаць; гэта жывая сувязь часоў, у якой чалавек адказвае перад мінулым і будучыняй. У гэтым сэнсе яна ёсць неперарыўная повязь паміж жывымі, памерлымі і яшчэ не народжанымі: супольнасць лёсаў, памяці і абавязку. І ўся гэтая доўгая лінія — ад продкаў праз сучаснікаў да нашчадкаў — і ёсць нашая Беларусь.
1 траўня 1941. Сумесны парад хаўруснікаў-агрэсараў, нацыстаў і камуністаў. Падпісаўшы акт Молатава-Рыбентропа, яны разам дзеляць Еўропу ўжо паўтары гады:
Савецкі Саюз: Польшча, Фінляндыя, Літва, Латвія, Эстонія, Румынія;
фашысцкая Германія: Польшча, Данія, Нарвегія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Францыя, Югаславія, Грэцыя.
Пераход на беларускую мову — гэта штодзённы акт дэакупацыі і дэкаланізацыі ўласнай свядомасці.
+1
Пры гіпатэрыёзе (што магчыма ў выпадку Дуніна-Марцынкевіча) твар змяняецца даволі характэрна: у тканках назапашваюцца рэчывы, якія ўтрымліваюць ваду, таму ўзнікае шчыльная ацёчнасць (мікседэма) — не мяккая, а як бы «набітая», з-за чаго рысы страчваюць выразнасць і згладжваюцца; павекі прыпухаюць і навісаюць, вочы выглядаюць меншыя і глыбей пасаджаныя; нос, губы і шчокі здаюцца патаўшчанымі і цяжкімі; скура становіцца сухой, халаднаватай, менш эластычнай і можа выглядаць грубаватай; зніжэнне тонусу цягліц і агульнае запаволенне рухаў робяць міміку беднай, «застылай», таму твар выглядае менш жывым і больш статычным — усё гэта разам стварае ўражанне цяжкага, нібы распухлага і згладжанага аблічча. І кавикави
Тры слупы беларускага космасу
Казімір Семяновіч — вынаходнік шматступенчатых ракет, лейтэнант артылерыі ВКЛ
Язэп Драздовіч — мысляр і візіянер
Барыс Кіт — вучоны і інжынер у NASA
Мой першы адукацыйны курс па харчаванню ў 2014. Поіым напішу кнігу па гэтаму курсу якая выйдзе на 9 мовах 250+ тысяч штук. Вы можаце яе вольна чытаць і слухаць на беларускай мове. https://www.belaveshkin.org/p/blog-page_85.html
Пяць нестандартных крытэрыяў выбару ежы
1. Маладая ежа
Сутнасць «маладой дыеты» вельмі простая: намагацца выбіраць у ежу больш маладыя расліны (маладое лісце і парасткі, вярхушкі), больш маладую рыбу і мяса. Даследаванне, праведзенае на дрожджах, мухах і мышах, прадэманстравала, што ўзрост ежы ўплывае на працягласць жыцця. На ўсіх трох групах жывёл было паказана, што «маладая» дыета падаўжае жыццё, а «старая» — скарачае, у параўнанні з «маладой». Што тычыцца шкодных рэчываў, то ў маладых прадуктах іх менш. У буйной і дарослай рыбе ртуці больш, чым у дробнай і маладой.
2. Цвёрдая ежа
Цвёрдая еда — гэта не толькі пра сытасць. Інтэнсіўнае жаванне — гэта самые карысные для мозга трэнаванне. Жаванне станоўча ўплывае на мазгавы крывацёк, зніжае ўзровень выдзялення нарадрэналіну ў міндалепадобным целе, зніжае ўзроўні АКТГ і картызолу. Мяккая здробненая ежа (soft diet) прыводзіць да пагаршэння рабочай памяці, зніжэння нейрагенезу ў гіпакампе і павялічвае рызыку нейрадэгенератыўных расстройстваў.
3. Дробная ежа
Калі вы ясце дробную ежу (ягады, яблыкі, сачавіцу), то атрымліваеце значна больш карысных злучэнняў (клятчатка, фітанутырыенты, такія як кверцыцін), якія знаходзяцца пераважна ў лупіне. Напрыклад, я заўсёды выбіраю дробную сачавіцу — дробная сачавіца ў паўтара раза меншая за буйную, то пры той жа вазе яна змяшчае на 47 працэнтаў больш лупіны (!!). І калі вы ясце дробную сачавіцу, вы атрымліваеце на 47% больш антыаксідантаў і клятчаткі. Чым буйнейшая ягада ці фрукт, тым меншая вага лупіны на кілаграм. Такім чынам, выбіраючы больш дробныя ягады, арэхі, садавіну, крупы — і з’ядаючы іх з лупінай — вы не толькі эканоміце грошы, але і максімізуеце карысць для здароўя. Калі мы возьмем дробную рыбу, гэта азначае, што яна будзе маладзейшай — гл. правіла 1.
4. Складаная ежа
Складаная еда, для здабывання якой патрабуецца прыкладаць намаганні (лушчыць арэхі, есці рыбу, дзе шмат костак, есці па зярнятку гранат і г.д.), аўтаматычна павялічвае на ёй фокус, павышае задавальненне, запавольвае працэс ежы і робіць вас больш усвядомленымі. Хочаце заняць дзяцей і развіваць ім маторыку? Дайце камень і арэхі ў шкарлупіне (міндаль, грэцкі, пекан).
5. Дзікая ежа
Прадукты ў натуральных умовах утрымліваюць больш карыснага. Дзікі ласось харчуецца планктонам і дробнай рыбай, што робіць яго «канцэнтратам» марскіх амега-3, у адрозненне ад фермерскага на камбікорме. Таму самая карысная простая рыба дзікага вылаву — скумбрыя, селядзец, салака. Аліўкавы алей з высакагорных аліў у засушлівых месцах (высакафенолавы) змяшчае больш карысных кампанентаў, жэньшэнь у гарах — больш, чым жэньшэнь у фермера, і гэтак далей.
