cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Зянон Пазьняк

ФБ Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Show more
Advertising posts
2 119
Subscribers
-124 hours
-87 days
-2830 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViews
Shares
Views dynamics
01
📸💥 Зянон Пазьняк прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва ў Беларускім Доме Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Выстава прысвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма". Выставу можна наведаць ад 09:00 да 16:00 у буднія дні па адрасе ul. Kryniczna 6 і падчас мерапрыемстваў у Беларускім Доме. Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва можна паглядзець на канале WARTA https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
2990Loading...
02
Мартынава напужалася будучай люстрацыі ў Беларусі: "Ты понимаешь, какое количество позняковщины!?"
56511Loading...
03
У Беларусі затрымалі майстра па рамонце ноўтбукаў, які напісаў каментар аб тым, што "шмат хто ў краіне чакае Зянона Станіслававіча".
7889Loading...
04
Былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі і МЗС Беларусі Анатоль Котаў: "Мафію немагчыма перамагчы на выбарах. Беларуская апазіцыя, за выключэньнем, напэўна, Зянона Станіслававіча Пазьняка, змагалася за ўвагу Масквы, каб быць лепшымі за Лукашэнку"
1 60529Loading...
05
Санкцыйны парадокс: дзякуючы заходнім санкцыям супраць Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і зарабіла дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну. У выніку санкцый Беларусь страціла палову калійнага рынку. Яе месца занялі Расея і Канада. Аналізуем вынікі санкцый у матэрыяле WARTA https://warta.media/1956
8239Loading...
06
Вялікая гутарка з Зянонам Пазьняком пра палітычную сітуацыю https://racyja.com/by/palityka/zjanon-paznjak-nas-scjah-halouny-heroj-supracivu-i-halouny-znak-nacyi/
1 41412Loading...
07
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК, ПАВЕЛ УСАЎ: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, давесьці краіну да эканамічнага і сацыяльнага банкруцтва, спадзеючыся, што рэжым калісьці аслабне і быць можа «ўпадзе»? Пры гэтым, разбураючы дзяржаву, ськідваючы яе ў бездань беднасьці санкцыямі і кібер-атакамі, ці магчыма будзе потым казаць, што гэта ўсё віна Лукашэнкі? А менавіта такія падыходы (заблакаваць, абваліць рэжым разам з краінай і народам) рэальна вынікаюць з патрабаваньняў «дэмакратычнай апазыцыі». У такім выпадку, зыходзячы з пазыцыі «любым коштам», ці ня ськідваецца віна за дзейнасьць рэжыму Лукашэнкі і ягонага апарату на ўвесь беларускі народ і ці ня робяць народ мэтай эканамічных атак і зьнешняга ўзьдзеяньня? Мы ўпэўнены, што ў дэмакратычнай супольнасьці думаць такім чынам могуць толькі ворагі краіны, якім абыякавы лёс Беларусі і яе будучыні. Чытаць цалкам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/ataki-na-bielarus
1 3956Loading...
08
📸💥 Зянон Пазьняк у незвычайным амплуа: палітык прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Арганізатарам выставы выступіў Беларускі дом у Варшаве. Прысьвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма". Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва на канале WARTA https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
1 5461Loading...
09
Дарагія землякі дарагія беларусы! Сёньня, 5 траўня, Уваскрасеньне Хрыстовае -- Вялікдзень па праваслаўным календары. Віншую ўсіх вернікаў беларусаў! Гэтае сьвята для нас беларусаў спрадвеку было агульным, хоць і ў розны час. Разам шануем нашу веру і нашыя традыцыі. Хай далонь Гасподняя будзе над усімі беларусамі і над нашай хрысьціянскай старонкай! Дапамажы нам Божа зьберагчы нашу краіну, нашу Беларусь і наш народ! Хрыстос уваскрос! Славім Яго! Зянон Пазьняк
2 0966Loading...
10
Ларыса Геніюш. Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! і свет прачнуўся вясной на голлечку бяроз. Ударыў звон на Беларусі: Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас. Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў, васкрос Ён, брацці, і для нас. Так будзем помніць мы ў кайданах, падняўшы сэрцы ўгару, што так, як Бог ускрыжаваны, уваскрэсне наша Беларусь! 1954
1 73215Loading...
11
Зянон Пазьняк. ПАДЗЯКА І РАЗВАГІ ПАСЬЛЯ ЮБІЛЕЮ ПРА ГАЗЭТЫ І ГЭБНЮ Нядаўна адбылося маё 80-годдзе. Шчыра дзякую ўсім беларусам, што віншавалі мяне праз электронную пошту, "скайп", сацыяльныя сеткі "Фэйсбук". Пастараюся апраўдаць давер. Наперадзе сьветлая вольная Беларусь. Слава Айчыне! Было шмат віншаваньняў ад сяброў, ад беларускіх палітыкаў, у тым ліку ў межах паліткарэктнасьці (што адзначаю) ад маіх палітычных нязгоднікаў за мяжой (П. Латушка) і ад палітычных праціўнікаў з афіцыёзнай Беларусі (А. Лукашэнка). На вышыні (на сваёй "вышыні", гэта значыць -- на дне) аказаліся "кантора" і яе "дэмсмі". Газэта не "наша ніва" да майго 80-годдзя выдала дуплетам адразу два вялікая спэцматар'ялы, дзе абгадзіла юбіляра з ног да галавы па мэтаду савецкай гэбні, гэта значыць у распрацоўцы 10 : 0. Віншую рэжымнае гэб'ё з эксклюзыўнымі немаральнымі паводзінамі ў сувязі з маім 80 - годдзем. Такога дна і такой нізасьці яшчэ ніхто не засьведчваў. Партал "Свабода" таксама не застаўся ў баку. Інтэрв'ю, якое ўзяў у мяне адзін журналіст, адкінулі і ўзамен далі "глыбокадумныя" разважаньні аднаго маладзіка, якога за брыдкія паводзіны выдалілі з Рады БНР і які, пішучы "інтэлектуальна", назваў мяне цяперака "анфан тэрыбль". Брава! І раз ўжо пайшла размова пра паводзіны і пра дно, то скажу пару словаў аб псэўдагазэце не "наша ніва", бо гэта праект, які на тле неадукаванасьці і бяспамяцтва цаперашняга грамадзтва, для антыбеларускай гэбні часткова ўдаўся. Сапраўдная "Наша Ніва" (1906-1914 гг.) была ня толькі ворганам цэнтральнага кіраўніцтва БСГ, але газэтай, якая яднала і выяўляла ўсё Беларускае нацыянальнае Адраджэньне. Гэтая газэта ідэёва падрыхтавала незалежнасьць Беларусі, выявіла і пусьціла ў шырокі сьвет вялікіх беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, дзеячоў і творцаў -- Якуба Коласа, Янку Купалу (які ў канцы быў галоўным рэдактарам газэты), Максіма Багдановіча, Ядзьвігіна Ш.,Уладзіслава Галубка, Альбэрта Паўловіча, Каруся Каганца, Цётку, Сяргея Палуяна, Алеся Бурбіса, Антося зь Лепля, братоў Луцкевічаў і іншых. "Наша Ніва" была ідэйна-інфармацыйным сьцягам Беларускага Адраджэньня, сакральнай зьявай беларушчыны. Значэньне яе для незалежнай Беларусі магутнае. Некалі ў 70-х я перачытаў усе яе дзевяць гадавікоў ад першага да апошняга слова і ведаю, што кажу. За саветамі "Наша Ніва" была, фактычна, забароненая, хоць у афіцыйным пасьляваенным савецкім сьпісе забароненых беларускіх газэт яна ня значылася. Нічога нельга было параўнаць у вазе з "Нашай Нівай" за часы 1-га Нацыянальнага беларускага Адраджэньня (1900-1918 гг.). У нармальнай праўнай народнай краіне мусіў бы быць закон аб ахове сакральных сімвалаў, назоваў і гістарычных імён. У кебічаўскай Рэспубліцы Беларусь (як і ў БССР) тады такога закону не было. (Памятаю нейкі чалавек з прозьвішчам тыпу Шыбзік зьмяніў яго на "Радзівіл"). У пачатку 90-х у Беларусі ўтварылі газэту, якую назвалі гістарычнай назвай "Наша Ніва". Рэдакцыя газэты спачатку паволі, неўпрыкмет, а потым яўна ўзялася за справу падмены народніцкай сакральнасьці гістарычнай "Нашай Нівы" іншым сэнсам. (Такое называецца прафанацыяй, абпашленьнем сакральнага імя). Найбольш тое ўдалося за часы лукашызму. Улічым, што пры гэтым ўжо вырасьлі ў антынацыянальнай адукацыі і ў несвабодзе тры пакаленьні беларусаў, якія наўрад ці ведаюць, што ў сапраўднасьці стаіць за назовам "Наша Ніва". На сёньня газэта не "наша ніва" -- гэта лібэральна-эклектычнае выданьне невысокага густу, з махровай жаўцізной і супярэчлівым зьместам. Выслоўе ходзіць такое: калі хочаш даведацца, якую пакасьць супраць беларускага Адраджэньня задумала гэбня -- найперш паглядзі ў не "нашу ніву". Тут намёк на гэбоўскі ўплыў, пад якім існуе газэта. Праўда, як казаў адзін рэжымны дзеяч, "не всё так плохо было при так называемом Адольфе Гитлере". Ёсьць часам карысная інфармацыя і ў такой падстаўной газэце. Бо трэба памятаць, што волных беларускіх нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі цяпер у беларусаў не існуе. 2 травень 2024 г. Зянон Пазьняк
2 76326Loading...
12
1992 год: Зянон Пазьняк фактычна распавядае аб карэньнях лукашызму Выступ на Сойме БНФ https://www.youtube.com/watch?v=Zyclpv-boxk
2 1579Loading...
13
Рэпартаж Польскага Радыё з адкрыцьця фотавыставы Зянона Пазьняка
1 6342Loading...
14
Зянон Пазняк у Варшаве расказаў, як з 14 гадоў займаецца фатаграфіяй, а з 44-х — палітыкай У будынку фонду «Беларускі дом у Варшаве» (ul. Kryniczna 6) адкрыта выстаўка фатаграфій аднаго з заснавальнікаў сучаснага беларускага нацыянальнага руху Зянона Пазняка — «Мінск. Адлюстраванне часу». https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3372603
1 8351Loading...
15
Відэа з цэрэмоніі ўзнагароджаньня Зянона Пазьняка Камандорскім Ордэнам Пагоні ад Рады БНР https://youtu.be/FwXrWpJr5Pc
1 6172Loading...
16
Рэпартаж з адкрыцьця першай персанальнай фотавыставы Зянона Пазьняка https://reform.news/ja-fatagrafava-mjetanakiravana-u-varshave-adkrylasja-vystava-zjanona-paznjaka
1 7422Loading...
17
[Працяг. Пачатак вышэй] Ніжэй я даю вытрымкі з інтэрнэт-партала Свабода, якія адлюстроўваюць бачаньне сітуацыі ўкраінцамі, сітуацыі, якая вымоўна паказвае шкодную нікчэмнасьць дыверсіі арганізаваных "капальнікаў" нібыта супраць Лукашэнкі, але з заклікам біць па Беларусі. Цытата: "Дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк патлумачыў пазыцыю Кіева адносна магчымасьці наносіць удары па беларускіх аб’ектах на тэрыторыі Беларусі. Падаляк: — Яшчэ раз падкрэсьліваю, міжнароднае права адназначна тлумачыць, што Ўкраіна можа зьнішчаць усю інфраструктуру забесьпячэньня вайны як такой. Прычым ня толькі на акупаваных тэрыторыях, але і ўнутры самой Расеі. Мы лічым, нафтаперапрацоўка Расейскай Фэдэрацыі наўпрост удзельнічае ў забесьпячэньні войска агрэсара. Што тычыцца краін, якія прадаюць і дазваляюць Расеі атрымліваць штосьці, яны ўсё ж такі наўпрост юрыдычна ня ўдзельнічаюць у вайне. Давайце будзем абʼектыўныя. Яны так ці інакш дазваляюць Расеі абыходзіць санкцыі. Некаторыя гандлююць непадсанкцыйнымі прадуктамі. У рамках міжнароднага права разглядаць гэта як забесьпячэньне вайны як такой немагчыма, таму давайце падзелім. У гэтым выпадку той жа Беларусі хутчэй можна даваць маральна-этычную адзнаку. Мы не наносім удараў па іншых краінах. Мы наносім удары толькі па расейскай акупацыйнай групоўцы на акупаваных тэрыторыях і па абʼектах забесьпячэньня, якія забясьпечваюць гэтую акупацыйную групоўку і забясьпечваюць яе магчымасьць праводзіць агрэсіўныя дзеяньні на тэрыторыі Ўкраіны. Усё гэта датычыцца Расеі." (https://www.svaboda.org/a/32912927.html). Растлумачана проста, як было таксама намі растлумачана ня раз. Нарэшце, спыніцеся драні і нешанавальнікі Беларусі. Нічога ў вас не атрымаецца. Беларусь была і будзе вольнай харошай краінай. Мы зьберажэм яе і разам з Украінай пераможам маскоўскае зло. 23 красавік 2024 г. Зянон Пазьняк
2 53210Loading...
18
Зянон Пазьняк: Рэпліка да пытаньня аб нешанавальніках дзяржавы Рэспублікі Беларусь Што б ім ні казалі, што б ні пісалі, што б ім ні тлумачылі, якая б ні была рэчаіснасьць, але ненавісьнікі дзяржавы паўтараюць толькі бясконца сваё: "Санкцыі! Эканамічныя санкцыі на ўсё! Спыніць чыгуначны рух, спыніць перавозкі, заблакаваць неба, чыгунку і дарогі! Абваліць Лукашэнку разам з эканомікай! (Разумей – разам зь Беларусяй!). Бамбаваць Мазырскі МПЗ і беларускія заводы -- заклікаюць Украіну і ўвесь сьвет ярыя "дэмакраты" і ненавісьнікі беларускай дзяржавы. Тлумачу ўсім простай мовай. Гэта ёсьць элемэнтарны прыём расейскага ФСБ па зьнішчэньні Беларусі рукамі і языкамі сваіх "дэмакратычных" агентаў уплыву (і ня толькі ўплыву). Дэкляруецца пэрсаніфікаваная нянавісьць да Лукашэнкі і да рэжыму (хто ж супраць), але пад гэтую пазыцыю "барацьбы" супраць здрайцы Лукашэнкі падводзяцца шкода для народа і дзяржавы Беларусі. Б'юць рытарычна нібыта па Лукашэнку і па рэжыму Лукашэнкі, але ў сапраўднасьці па эканоміцы і па нацыянальных інтарэсах дзяржавы, каб нішчыць Беларусь. Гэтым тлумачыцца поўная глухата палітычнай агентуры на довады права і на рэчаіснасьць і бесканечныя заклікі да шкодных санкцыяў і да зьнішчэньня эканомікі дзяржавы. (Галасы агітатараў за разбурэньне Беларусі не сьціхаюць, яны вяшчаюць кожны дзень, ужо вушы абабілі сваёй гамэрняй.) Зь іншага боку такая прапаганда пераключае ўвагу людзей ад галоўнага ворага Беларусі -- ад расейскага мордара, ад Масквы і Пуціна на расейскага халуя Лукашэнку і робіць зь яго галоўную прычыну антыбеларускай палітыкі, што нібыта можна вызваліць Беларусь, ліквідаваўшы ўладу прамаскоўскага сатрапа. Але ж мордар застанецца з усёй сваёй агрэсіяй і палітыкай. Дык зразумела на які палітычны ўзровень разьлічана крывая прапаганда. Практычна, тут працуюць цэлыя квазі-структуры якабы антылукашысцкай апазыцыі і разносяць гэтую самазабойчую палітычную атруту па ўсім сьвеце, не вылазячы зь Юцюба і замежных сталіц. Самае шкоднае тое, што гэтае зло, маючы СМІ і уплыў на СМІ, забясьпечвае сабе аўдыторыю, як некалі (пры падтрымцы Масквы) такое ж самае зло забясьпечвала тое Лукашэнку. Парадыгма паўтараецца, але сітуацыя іншая. Ідзе вайна. Там, на франтах Украіны, вырашаецца будучыня Усходняй Эўропы. Але не ў гаварыльні «юцюбаў», не ў заклапочанасьці палітычных «інтэрв“юці». Усе на дапамогу Украіне! Усё дзеля перамогі Украіны! Усё на дапамогу палку Каліноўскага і беларускім збройным фармаваньням! [Працяг ніжэй]
2 0598Loading...
19
Зянон Пазьняк на Радыё Рацыі: пра назву Рэспубліка Беларусь, геральдыку і раскол БНФ – Беларуская Народная Рэспубліка – гэта назва таго часу, яна мае пад сабою пэўны сэнс. Рэспубліка Беларусь – больш сучасная назва, але сутнасць у тым, што ў назве дзяржавы пажадана, каб была адлюстравана яе гісторыя. У назве многіх краін такое ёсць: скажам у Турэччыне, Іране, нават у Ічкерыі, Аб’яднаным каралеўстве Вялікай Брытаніі падкрэсліваецца гэта. Таму вельмі важна гэта падкрэсліць, і калі мы стваралі Канстытуцыю, там мы ўнеслі гэта: пра тое, што нашая старажытная дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае, але камуністы гэта ўсё “парэзалі”. – Я выступаў такім чынам, каб якраз унесці ў назву дзяржавы назву яе старажытную. Першасная назва Рэспубліка Беларусь, а другасная, поўная назва, як скажам у Вялікабрытаніі ці Ірляндыі, яна павінна ўключаць у сябе гістарычны аспект. Кшталтам Вялікае Княства Літоўскае Беларусь, напрыклад. Але як у нас у Канстытуцыі адзначана, краіна называецца Рэспубліка Беларусь, а кароткая назва – Беларусь. Гэта можна працягнуць. Бо гэта вельмі важна ў міжнародных адносінах, у культурных, для пакаленняў,. – Вельмі важна, каб была гісторыя адлюстравана, каб яна была відочнай. І таму калі гэта будзе ў назве, гэта будзе вельмі важна. Таксама важна, каб былі гістарычныя сімвалы. У нас велізарнейшыя геральдычныя традыцыі – там рыцарства было! Кожная шляхта, кожны рыцар меў герб, гэта велізарнейшая культура. Краіна, кожнае ваяводства мела герб, гарады, ратушы, усё. Гэта вялікая геральдычная культура, і гэта павінна быць адлюстравана. Таму гербам нашым з’яўляецца наш старажытны герб Пагоня. – І на падставе гэтага герба, на падставе яго колеру па законах геральдыкі, таксама пабудаваны наш бел-чырвона-белы сцяг, які выходзіць з нашых старажытных колераў, бо калі параўнаць – усё пачынаецца з народнай творчасці – бел-чырвона-белыя колеры былі ўвесь час. І Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі выдатна гэта разумеў, і па геральдычных законах прапанаваў бел-чырвона-белы сцяг. Цалкам гутарку слухайце ў прымацаваным аўдыё
1 52210Loading...
20
Падчас Чарнобыльскага шляху 1996 году Зянон Пазьняк абвесьціў хвіліну маўчаньня па Джахары Дудаеве — лідары чачэнскага народу, якога напярэдадні забілі расейцы Да 2022 году "крытыкі" Пазьняка часта ўзгадвалі гэты эпізод і прыводзілі яго як прыклад "политической ошибки Позняка". Але ж паўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны ўсё расставіла на месцы: сёньня ўжо ўсім відавочна, што Расея — гэта агульная бяда і праблема для ўсіх акупаваных і захопленых Расеяй народаў і тэрыторый. У нас ва ўсіх агульны вораг — Расея, і агульнае змаганьне.
3 92035Loading...
21
Сёньня, 26 красавіка, — 38-я гадавіна катастрофы на ЧАЭС. У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская катастрофа. Страшны “ёдны ўдар” у першы тыдзень пасьля аварыі, які накрыў мільёны беларусаў, поўнасьцю справакавала Масква і яе камуністычная каланіяльная адміністрацыя ў Беларусі. У выніку засакрэчваньня катастрофы і маштабаў яе радыяцыйнай небясьпекі, беларуская нацыя атрымала велізарную калектыўную дозу радыяцыйнага апраменьваньня. Чарнобыль – гэта бясспрэчны факт злачынства, учыненага над беларускай нацыяй. Для беларусаў чарнобыльская навала значна пераўзыходзіць Другую Сусьветную вайну, калі загінуў кожны трэці беларус. У гэты дзень прапануем вам да прагляду ўрывак з дакументальнага фільму BCC «Навука супершторма» (2007 г.), дзе можна пабачыць і пачуць “героя” Расеі, які, распыліўшы радыёактыўныя аблокі над Беларусьсю, “спас от катастрофы миллионы ЛЮДЕЙ" у Расеі. "Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на восток могло привести к тому, что густозаселённые районы, где находятся очень большие города Москва, Воронеж, Нижний Новгород, Ярославль, пострадали, если бы на эти города выпали радиоактивные осадки, то это была бы зона отселения, это была бы катастрофа для миллионов людей" — Аляксей Грушын. https://www.youtube.com/watch?v=MmhUWzdiBL8&t
1 74518Loading...
22
Зянон Пазьняк: Найбольшае шчасце — незалежнасць Беларусі Зянон Пазьняк даў інтэрвію Радыё Рацыі. — Усё жыццё, нягледзячы, што яно было вельмі цяжкім, яно карысна для маёй душы. Усе цяжкасці, што былі, хваробы, усе памылкі, яны карысныя для душы. Найбольш адчуваў сябе шчаслівым, такое шчасце мала хто, відаць, адчуваў — незалежнасць Беларусі. Калі незалежнасць была абвешчаная, Пётра Садоўскі сказаў „Быў час, калі мы былі гістарычна шчаслівымі“. Усё жыццё за гэта змагаўся, і гэта настала. Няма словаў, каб перадаць гэты стан. Мы плакалі, абдымаліся на плошчы з незнаёмымі людзьмі. — У мяне няма прэтэнзіяў да свайго жыцця, якое б яно не было. Адзінае што, успамінаеш нейкія прыватныя адносіны, нейкія крыўдныя словы, якія сказаў — пра гэта шкадую. З некаторымі людзьмі заводзім нейкія адносіны, а лепш бы іх не знаць — пра такія рэчы шкадую. Але не было такіх сітуацый, калі мы зрабілі кардынальную бяду або памылку. Жыццё было вельмі складаным, шмат таго, што я перажыў, наўрад ці хто перажыў. Мой прынцып, як кажуць, ніхто не мае бачыць тваіх перажыванняў, тваёй крыві. Але небяспека страты жыцця была разоў сем-восем, пачынаючы з малых гадоў. Апошняе, гэта 1996 год, але я цудоўна разбіраўся, была мажлівасць мяне забіць, калі былі створаныя эскадроны смерці, і першым павінныя былі мяне кончыць за загадам Лукашэнкі. Я перажыў тое, што многія людзі перажывалі, гэта пачуццё голаду, не адзін раз. І шмат іншага такога, якое ніхто не мае ведаць. Апынуўшыся за мяжой, амаль 30 гадоў там, гэта страшнае жыццё, страшнае выжыванне, страшныя пакуты. Ніхто не ведае і ведаць не будзе. Я заўсёды ўсміхаюся, заўсёды на вярху. Ніхто нічога не знае. І ўсё ўдалося. Прынцып мой такі, што калі, тыя цяжкасці, што табе Бог пасылае, якія для твайго дабра, няможна крыўдзіцца ні на кога. Я азірнуўся, усе гэтыя цяжкасці, якія давялося прайсці, далі шмат што зразумець. А каб іх не было, я б не ведаў. Я толькі ўдзячны Богу, што гэтыя цяжкасці былі. Цяпер шмат што ведаеш... Цалкам інтэрвію можна паслухаць у аўдыё-фармаце
1 83412Loading...
23
Беларуская сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава стварыла песьню на словы Зянона Пазьняка, прысьвечаную беларускім ваярам Тэкст песьні з'яўляецца рэмінісцэнцыяй беларускіх ваярскіх сьпеваў XVII стагоддзя. https://www.youtube.com/watch?v=D6FpEe3p7Bs
1 5049Loading...
24
Ці ведалі вы, што Зянон Пазьняк прадказаў распад СССР яшчэ ў 1974 годзе? 🤯 Часам прагнозы Зянона Пазьняка шакуюць сваёй дакладнасьцю і дальнабачнасьцю: У 1991 годзе прадказаў усталяваньне прэзідэнцкай дыктатуры ў Беларусі, за тры гады да прыходу Лукашэнкі. Ужо ў 1990 годзе спрагназаваў, што Расея не стане дэмакратычнай краінай. У 1996 годзе прадказаў расейскі напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Сабралі для вас ТОП-18 прароцтваў Зянона Пазьняка, якія збыліся: https://warta.media/1898
1 26411Loading...
25
🔥 Вялікае інтэрвію да вялікага юбілею! https://youtube.com/watch?v=lz8MpRpMV0Q
2 11819Loading...
26
ЗЯНОНУ ПАЗЬНЯКУ — 80! WARTA далучаецца да віншаваньняў з юбілеем выбітнага беларуса Зянона Пазьняка! Сабралі для вас цікавыя і нечаканыя факты пра легендарнага палітыка ў нашым артыкуле: https://warta.media/1775
1 33512Loading...
27
Выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага Адраджэньня Зянону Пазьняку спаўняецца 80 гадоў. Зянон Станіслававіч стаўся сымбалем барацьбы за незалежнасьць і аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, прыкладам адданасьці Нацыянальнай Ідэі. Разам з аднадумцамі, стварыўшы народны рух, ён змог здзейсніць гістарычную мару беларусаў пра свабодную Бацькаўшчыну. Гэта чалавек, які не гледзячы ні на што, ніколі не пераставаў любіць і шанаваць беларускі народ, які ён і зараз імкнецца усімі сваімі сіламі вырваць з цемрашальства і палону расейскага міру. Зянон Станіслававіч - прыклад неверагоднай актыўнасьці, ягоныя глыбокія веды спалучаюцца з творчым духам. Свае думкі, погляды, надзеі ён зьмясьціў у шматлікіх літаратурных і палітычных творах, кнігах, якія ўваходзяць у скарбніцу беларускай нацыянальнай думкі. Дзякуем за зробленае і з усяго сэрца зычым Зянону Станіслававічу здароў’я, моцы духа. Няхай вашыя ідэі знаходзяць водгук у сэрцах беларусаў.
7783Loading...
28
Выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага Адраджэньня Зянону Пазьняку спаўняецца 80 гадоў. Зянон Станіслававіч стаўся сымбалем барацьбы за незалежнасьць і аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, прыкладам адданасьці Нацыянальнай Ідэі. Разам з аднадумцамі, стварыўшы народны рух, ён змог здзейсніць гістарычную мару беларусаў пра свабодную Бацькаўшчыну. Гэта чалавек, які не гледзячы ні на што, ніколі не пераставаў любіць і шанаваць беларускі народ, якія ён і зараз імкнецца сваімі сіламі вырваць з цемрашальства і палону расейскага міру. Зянон Станіслававіч - прыклад неверагоднай актыўнасьці, ягоныя глыбокія веды спалучаюцца з творчым духам. Свае думкі, погляды, надзеі ён зьмясьціў у шматлікіх літаратурных і палітычных творах, кнігах, якія ўваходзяць у скарбніцу беларускай нацыянальнай думкі. Дзякуем за зробленае і з усяго сэрца зычым Зянону Станіслававічу здароў’я, моцы духа. Няхай вашыя ідэі знаходзяць водгук у сэрцах беларусаў.
32811Loading...
29
24 красавіка 1944 году нарадзіўся Зянон Пазьняк!    Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь" шчыра віншуе Зянона Станіслававіча зь ЮБІЛЕЕМ!!!    У цяжкім часе ён абудзіў Беларусаў да стварэньня сваёй дзяржавы і нацыянальнага Адраджэньня! Маючы моцнага лідэра і нацыянальную ідэю, Беларусы здолелі ў 1991 годзе здабыць Незалежнасьць Айчыны. Сёньня час расейскай акупацыі, вайны і трагедыі беларускага народа. Наперадзе Вольная Беларусь! Так будзе! Бо ёсьць наша справядлівая Нацыянальная ідэя, Воля і Дух Беларусаў і безумоўны Нацыянальны Лідэр - Зянон Пазьняк!
1 1296Loading...
30
28 красавіка, Варшава: ЗЯНОН ПАЗЬНЯК. ЛЕКЦЫЯ І ВЫСТАВА Беларускі Дом у Варшаве прапануе эксклюзіўную выставу фотарэпрадукцыяў пра Менск 1960-х гадоў. Выбраныя фотарэпрадукцыі экспануюцца з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазьняка "МІНСК" (1968 г.). 📸 Гісторыі, археалогіі, барацьбе за захаваньне гістарычнай архітэктуры і забудовы Менска Зянон Пазьняк прысвяціў 25 гадоў (1964 -1989). Выстава фотарэпрадукцыяў з альбома – гэта кавалак гісторыі Менска, адбітак настальгіі па родным горадзе, часткі якога ўжо няма. Падчас адкрыцьця выставы адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка пра фатаграфію, літаратуру і мастацтва і абмен думкамі. 🗓КАЛІ: 28 красавіка (нядзеля), пачатак у 15:00 📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) 🙋🏼‍♀️УДЗЕЛ свабодны!
1 0268Loading...
31
Media files
1 30412Loading...
32
Зянон Пазьняк: Палітыка – гэта найвялікшы род грамадскай дзейнасці. Нічога няма вышэй за палітыку Першая частка вялікай гутаркі з Зянонам Пазьняком пра палітыку, Беларускі Народны Фронт і змаганьне https://racyja.com/by/palityka/zjanon-paznjak-palityka-dae-mahcymasc-vyzvalic-backauscynu-z-pad-akupacyi/
1 9297Loading...
33
Зянон Пазьняк на лініі фронту ў Бахмуце. Архіўнае відэа 2023 г. https://www.youtube.com/watch?v=RAkMor_fIac
3 0269Loading...
📸💥 Зянон Пазьняк прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва ў Беларускім Доме Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Выстава прысвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма". Выставу можна наведаць ад 09:00 да 16:00 у буднія дні па адрасе ul. Kryniczna 6 і падчас мерапрыемстваў у Беларускім Доме. Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва можна паглядзець на канале WARTA https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
Show all...
Зянон Пазьняк: Лекцыя пра фатаграфію і прэзентацыя фотавыставы

Прэзентацыя першай персанальнай фотавыставы Зянона Пазьняка і аўтарская лекцыя пра фатаграфію, літаратуру і мастацтваБеларускі дом у Варшаве, 28 красавіка 20...

👍 17 5🔥 2😁 1
01:29
Video unavailableShow in Telegram
Мартынава напужалася будучай люстрацыі ў Беларусі: "Ты понимаешь, какое количество позняковщины!?"
Show all...
😁 72👍 3 1👏 1🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Беларусі затрымалі майстра па рамонце ноўтбукаў, які напісаў каментар аб тым, што "шмат хто ў краіне чакае Зянона Станіслававіча".
Show all...
😢 55 15👍 2😱 1
00:33
Video unavailableShow in Telegram
Былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі і МЗС Беларусі Анатоль Котаў: "Мафію немагчыма перамагчы на выбарах. Беларуская апазіцыя, за выключэньнем, напэўна, Зянона Станіслававіча Пазьняка, змагалася за ўвагу Масквы, каб быць лепшымі за Лукашэнку"
Show all...
💯 68🔥 12😁 4 3👍 2👏 2🤔 2
Санкцыйны парадокс: дзякуючы заходнім санкцыям супраць Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і зарабіла дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну. У выніку санкцый Беларусь страціла палову калійнага рынку. Яе месца занялі Расея і Канада. Аналізуем вынікі санкцый у матэрыяле WARTA https://warta.media/1956
Show all...
Вынікі санкцый: Беларуськалій згубіў палову рынку. У выйгрышы – Расея і Канада - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Дзякуючы заходнім санкцыям супраць акупаванай Беларусі, Расея павялічыла сваю рыначную долю калію і атрымала дадатковыя 1,2 млрд даляраў на вайну.

💯 37👍 3😢 1
Вялікая гутарка з Зянонам Пазьняком пра палітычную сітуацыю https://racyja.com/by/palityka/zjanon-paznjak-nas-scjah-halouny-heroj-supracivu-i-halouny-znak-nacyi/
Show all...
Зянон Пазьняк: Наш сцяг — галоўны герой супраціву і галоўны знак нацыі

Пра трыгеры 2020-га году, значэнне сімволікі, мовы і палітыку Масквы.

👍 36 10🔥 7😁 2
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК, ПАВЕЛ УСАЎ: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, давесьці краіну да эканамічнага і сацыяльнага банкруцтва, спадзеючыся, што рэжым калісьці аслабне і быць можа «ўпадзе»? Пры гэтым, разбураючы дзяржаву, ськідваючы яе ў бездань беднасьці санкцыямі і кібер-атакамі, ці магчыма будзе потым казаць, што гэта ўсё віна Лукашэнкі? А менавіта такія падыходы (заблакаваць, абваліць рэжым разам з краінай і народам) рэальна вынікаюць з патрабаваньняў «дэмакратычнай апазыцыі». У такім выпадку, зыходзячы з пазыцыі «любым коштам», ці ня ськідваецца віна за дзейнасьць рэжыму Лукашэнкі і ягонага апарату на ўвесь беларускі народ і ці ня робяць народ мэтай эканамічных атак і зьнешняга ўзьдзеяньня? Мы ўпэўнены, што ў дэмакратычнай супольнасьці думаць такім чынам могуць толькі ворагі краіны, якім абыякавы лёс Беларусі і яе будучыні. Чытаць цалкам: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/ataki-na-bielarus
Show all...
ДА ПЫТАНЬНЯ АБ АТАКАХ НА ГРАМАДЗКА-ЭКАНАМІЧНУЮ ІНФРАСТРУКТУРУ БЕЛАРУСІ

Цяпер кожны беларус, у грудзях якога б“ецца беларускае сэрца, перажывае за будучыню Айчыны. Гледзячы на беларускую дэмакратычную супольнасьць за мяжой, на яе паводзіны і палітычныя лёзунгі, мы на пачатку павінны адказаць на адно важнае пытаньне, ці дэмакратычная супольнасьць вядзе вайну супраць рэжыму Лукашэнкі, ці супраць Беларусі і беларускага народу? Ці ставячы мэту збурыць рэжым Лукашэнкі любым коштам, трэба дзеля гэтага знішчыць Беларусь як дзяржаву, яе грамадзкія і эканамічныя інстытуты, д

👍 46 11🔥 7😁 3
📸💥 Зянон Пазьняк у незвычайным амплуа: палітык прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Арганізатарам выставы выступіў Беларускі дом у Варшаве. Прысьвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма". Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва на канале WARTA https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
Show all...
Зянон Пазьняк: Лекцыя пра фатаграфію і прэзентацыя фотавыставы

Прэзентацыя першай персанальнай фотавыставы Зянона Пазьняка і аўтарская лекцыя пра фатаграфію, літаратуру і мастацтваБеларускі дом у Варшаве, 28 красавіка 20...

👍 44 13🔥 7😁 2
Дарагія землякі дарагія беларусы! Сёньня, 5 траўня, Уваскрасеньне Хрыстовае -- Вялікдзень па праваслаўным календары. Віншую ўсіх вернікаў беларусаў! Гэтае сьвята для нас беларусаў спрадвеку было агульным, хоць і ў розны час. Разам шануем нашу веру і нашыя традыцыі. Хай далонь Гасподняя будзе над усімі беларусамі і над нашай хрысьціянскай старонкай! Дапамажы нам Божа зьберагчы нашу краіну, нашу Беларусь і наш народ! Хрыстос уваскрос! Славім Яго! Зянон Пазьняк
Show all...
89👍 13🔥 6👏 4
Ларыса Геніюш. Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! і свет прачнуўся вясной на голлечку бяроз. Ударыў звон на Беларусі: Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас. Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў, васкрос Ён, брацці, і для нас. Так будзем помніць мы ў кайданах, падняўшы сэрцы ўгару, што так, як Бог ускрыжаваны, уваскрэсне наша Беларусь! 1954
Show all...
75👍 9👏 2🔥 1