cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларускі Дом

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom Кантакты для сувязі: ✉️ [email protected] ☎️ +48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Show more
Advertising posts
1 621
Subscribers
+124 hours
-67 days
-2930 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
⚡️БЕЛАРУСКІ ДОМ ЗАПРАШАЕ НА МЕДЫЯ ТРЭНІНГ! ДЗЕ? - у Лодзі (Польшча) КАЛІ? - 18-21 ліпеня КОШТ УДЗЕЛУ? - бясплатны + арганізатары аплочваюць праезд удзельнікаў, пражыванне і харчаванне падчас трэнінгу ХТО МОЖА ПРЫМАЦЬ УДЗЕЛ? - беларусы, якія на дадзены момант жывуць у Польшчы, цікавяцца працай медыяў, актыўна вядуць сацыяльныя сеткі/ працуюць ці хочуць працаваць у беларускіх медыях/навучаюцца зараз (альбо ўжо скончылі) факультэт журналістыкі ТЭМЫ ТРЭНІНГУ? - Прапаганда, спосабы маніпуляцыі ў медыях, Fake News, крытычнае мысленне, уплыў СМІ на грамадскую думку і шмат інш. (падрабязная праграма з'явіцца ў хуткім часе) ШТО ВЫ АТРЫМАЕЦЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ ТРЭНІНГУ? - акрамя ведаў, кожны ўдзельнік атрымае дыплом. Самыя актыўныя і песпектыўныя ўдзельнікі атрымаюць рэкамендацыі ад арганізатараў для атрымання працы (ці практыкі) у беларускіх СМІ. 🙋‍♀️Каб прыняць удзел, запоўніце АНКЕТУ
Show all...
🔥 12👍 1
На мінулым тыдні адбыўся кангрэс па пытаннях беларускіх палітвязняў, які ладзіўся дэмакратычнымі сіламі пры падтрымцы пасольства ЗША, Карлавага ўніверсітэта. У кангрэсе прынялі ўдзел прадстаўнікі розных арганізацый і ініцыятываў, якія займаюцца падртымкай палітвязняў і рэабілітацыяй і дапамогай былым палітзняволеным. Сярод выступоўцаў таксама была дырэктарка Беларускага Дома Настасся Кажапенка, а таксама заснавальніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая, з якой мы супрацуем ужо другі год для арганізацыі пасылак у калонію для жанчын. 💬Мы распавялі пра тое, як дзякуючы Чэшскаму ўраду мы дапамаглі 145 жанчынам палітзняволеных пасылкамі з вопраткай, лекамі, ежай, гігіенічнымі сродкамі і інш. неабходнымі ў калоніі рэчамі цягам года. Мы паказалі нашую актыўную супрацу з рознымі польскімі палітыкамі для падтрымкі тэмы беларускіх палітвязняў у Польшчы, а таксама распавялі пра наш збор сродкаў, да якога цягам амаль чатырох гадоў далучылася 3️⃣5️⃣9️⃣9️⃣асобаў.
Show all...
11👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Тры гады таму ў калоніі быў забіты палітык, беларус і шчыры патрыёт Вітольд Ашурак. Ён герой Беларусі і наша сумленне. Запрашаем у нядзелю, 26 траўня, прыняць удзел у вечарыне ягонай памяці. Мы будзем гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, некаторыя са сведчанняў прагучаць упершыню. Дзякуючы штучнаму інтэлекту мы пачуем ліст Вітольда, зачытаны ягоным голасам, таксама прагучаць яго рэтраспектыўныя грамадска-палітычныя каментары за розныя гады. На вечарыне ўпершыню за межамі Беларусі выступіць лідскі бард, сябра Вітольда Сяргей Чарняк. Пад час вечарыны памяці мы адкрыем першую фотавыставу з партрэтамі Вітольда. Завершыць вечарыну выступ Аляксандра Дзянісава («Дзецюкі»). КАЛІ: 26 траўня (нядзеля), пачатак у 17.00 ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6) Прыходзьце! Пакуль жыве памяць – героі не паміраюць!
Show all...
25💔 16
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️У БЕЛАРУСКАГА ДОМА НОВАЕ ЛОГА! У гэтыя няпростыя часы для ўсіх беларусаў мы аналізуем вынікі нашай дзейнасці, нашыя поспехі і няўдачы, распрацоўваем стратэгію працы на наступныя гады. Час на змены! Наше новае лога - гэта дынамічны, сучасны, адкрыты, прафесійны і дасведчаны Беларускі Дом, які плануе развівацца дзеля незалежнай і дэмакратычнай Беларусі. 💪Наперадзе - шмат працы!
Show all...
👍 16 7😢 3🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️Онлайн трансляцы прэс-канферэнцыі з нагоды Дня Палітвязня з ініцыятывай “Палітвязынка”
Show all...
👍 9
📸💥 Зянон Пазьняк прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва ў Беларускім Доме Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Выстава прысвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма". Выставу можна наведаць ад 09:00 да 16:00 у буднія дні па адрасе ul. Kryniczna 6 і падчас мерапрыемстваў у Беларускім Доме. Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва можна паглядзець на канале WARTA https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
Show all...
Зянон Пазьняк: Лекцыя пра фатаграфію і прэзентацыя фотавыставы

Прэзентацыя першай персанальнай фотавыставы Зянона Пазьняка і аўтарская лекцыя пра фатаграфію, літаратуру і мастацтваБеларускі дом у Варшаве, 28 красавіка 20...

👍 15😍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім Домам запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю з нагоды Дня Палітвязня. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 траўня (аўторак) у 11:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6). На сустрэчы выступяць: ➖Міа Міткевіч - былая палітзняволеная, асуджаная на 3 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. Выйшла на волю восенню 2023 года. ➖Дарья Афанасьева - былая палітзняволеная, асуджаная на 2,5 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. У Дар’і хранічная астма, таму з-за працы з ненатуральнымі тканінамі ў калоніі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Вызвалілася 30 сакавіка 2024 года. ➖Аляксандр Лойка (па зуму) - муж палітзняволенай Ірыны Славнікавай, асуджанай на пяць гадоў калоніі. Ірына Слаўнікава - журналістка, працавала на польскім тэлебачанні. На гэты момант адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі. ℹ️Паінфармуйце нас калі ласка пра свой удзел (а таксама ці трэба Вам будзе запаркаваць машыну ў нашым двары) на email - [email protected] ці па тэлефону 695 807 059⁩.
Show all...
👍 11😢 1
Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім Домам запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю з нагоды Дня Палітвязня. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 траўня (аўторак) у 11:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6). На сустрэчы выступяць: ➖Міа Міткевіч - былая палітзняволеная, асуджаная на 3 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. Выйшла на волю восенню 2023 года.Дарья Афанасьева - былая палітзняволеная, асуджаная на 2,5 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. У Дар’і хранічная астма, таму з-за працы з ненатуральнымі тканінамі ў калоніі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Вызвалілася 30 сакавіка 2024 года.Аляксандр Лойка (па зуму) - муж палітзняволенай Ірыны Славнікавай, асуджанай на пяць гадоў калоніі. Ірына Слаўнікава - журналістка, працавала на польскім тэлебачанні. На гэты момант адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі. ℹ️Паінфармуйце нас калі ласка пра свой удзел (а таксама ці трэба Вам будзе запаркаваць машыну ў нашым двары) на email - [email protected] ці па тэлефону 695 807 059⁩.
Show all...
✌🏻Беларускі Дом адчыніў выставу прысвечаную Алесю Бяляцкаму ў польскім Сенаце. Вялікі дзякуй кіраўніку камісіі замежных справаў Гжэгажу Схетыне і спекеру сенату Малгажаце Кідава-Блоньскей за ініцыятыву і магчымасць прадстаўлення выставы ў Сенаце. “Алесь Бялацкі наведаў польскі Сенат, калі атрымаў прэмію Амбудсмена, але сёння мы можам з ім сустрэцца толькі такім чынам, што паглядзім выставу і яго здымкі. Бяляцкі быў пазбаўлены волі толькі таму, што хацеў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Для яго заўсёды найважнейшымі былі правы чалавека, чалавечая годнасць. Ён не імкнуўся займаць важныя пасады, хацеў, каб ягоная краіна была бяспечнай для грамадзян, дзе кожны мае права ажыццяўляць сябе. Яго за гэта страшна пакаралі” - адзначыла Малгажата Кідава-Блоньска 🙏🏻Беларускі Дом працягвае дапамагаць сем’ям палітзняволеных. Вы таксама можаце далучыцца да дапамогі - https://zrzutka.pl/uvhmut
Show all...
👏 13👍 2
⚡️Беларускі Дом у супрацы з Сенатам Польшчы і віцэмаршалкіняй Сенату Małgorzata Kidawa-Błońska прыгатаваў чарговую выставу пра Алеся Бяляцкага. 🇵🇱Гэтым разам выстава будзе прэзентавацца на польскай мове (да гэтага выстава была прадстаўлена на беларускай мове ў будынку Беларускага Дома, па-ангельску двойчы ў Брусэлі - ў офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі і ў Еўрапарламенце). Мы хочам у чарговы раз звярнуць увагу польскіх палітыкаў на праблему беларускіх палітвязняў. Адкрыццё выставы адбудзецца 8 траўня ў 12:00 у польскім Сенаце (удзел па запрашэннях і для журналістаў)
Show all...
16👍 6