en
Feedback
BELARUSITY

BELARUSITY

Open in Telegram

Перакладаем гульні на беларускую мову: https://www.belarusity.com • Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity

Show more
202
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
📌 Мы зрабілі падрабязную інструкцыю, як усталяваць беларускую лякалізацыю на S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю. Чытайце тут: https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3219222426 Вашыя 👍 і ⭐️ у Steam памогуць прамаваць інструкцыю: так больш беларусаў дазнаюцца пра мажлівасьць гуляць у S.T.A.L.K.E.R. па-беларуску. ❤️ Калі хочаце памагчы нашаму праекту беспасярэдне, можаце ахвяраваць грошы на Buy me a coffee. Зычым прыемнае гульні!

✂️ Чаму мы скасавалі адсылкі на расейскую культуру ў беларускім перакладзе S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю? S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю — украінская гульня пра Ўкраіну. Але ў тэксьце ёсьць зь дзясятак адсылкаў на расейскую культуру, а на ўкраінскую — прыкладна нуль. Гэта вынік ґвалтоўнага расейскага ўплыву. Мы ўважаем, аўтараў гульні за гэта нельга вінаваціць. Сёньня б яны такога не дапусьцілі — гэта даказвае іхная агульная пазыцыя. Права й заданьне лякалізацыі — адаптаваць розныя рэчы й адсылкі. Мы пастараліся гэта зрабіць зь любоўю да гульні й нашае культуры. 25 выпадковых мянушкаў, што адсылаюць да расейкіх дзеячоў, мітаў і культуры мы замянілі пэрсанажамі беларускае літаратуры. 90% выпадковых прозьвішчаў навукоўцаў пэўна ёсьць прозьвішчамі вядомых расейскіх навукоўцаў, астатнія 10% — імаверна таксама. Мы замянілі іх прозьвішчамі беларускіх навукоўцаў, што змагаліся за беларушчыну й былі за гэта забітыя Расеяю. Гульня ня стане горай, калі выпадковыя сталкеры ня мецімуць мянушкаў „Сусанин“, „Чапаев“, „Кутузов“ ці „Штирлиц“. Або калі тры адсылкі на расейскую літаратуру зьнікнуць з дыялёґаў. Верым, што беларусам будзе прыемна пабачыць у гульні знаёмыя вобразы, а ўкраінцы будуць з намі салідарныя ❤️ Шаноўныя чытачы, нам цікава, што вы думаеце пра гэта. Калі ласка, напішэце ў камэнтарох 🕊

Дабрыдзень, спадарства! Мінула 5 дзён, як мы прынародзілі пераклад гульні S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю на беларускую мову. Шчыра дзякуем вам за цёплыя словы й пашырэньні нашае працы! Будзем удзячныя, калі вы й далей пашырацімяце нашую лякалізацыю ❤️ Навіна! Мы дадалі камэнтары на гэты канал, то ж цяперака нам будзе прасьцей камунікаваці Напішэце, калі ласка: • Ці гулялі вы ўжо ў Сталкер па-беларуску? • Ці спадабаўся вам наш пераклад? • Ці былі праблемы з усталяваньнем? • Якія пытаньні маеце да нас? Нам дужа важна й цікава пачуць вашыя водгукі й пытаньні! ☀️ Зьвязацца з намі непублічна: contact@belarusity.com

🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ Шаноўныя сябры! Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над пе
🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ Шаноўныя сябры! Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над перакладам гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю. Сёньня мы нарэшце можам прынародзіці вынік. • перакладзеныя ўсе дзейныя тэксты • дзьве ґрафікі: кірыліца й лацінка • зробленыя субтытры Далучайцеся да каналу @belarusity, каб не прапусьціць абнаўленьні й новыя пераклады. Плянуем расказаць пра пераклад а працу над ім і падзяліцца слоўнікам з адметнымі словамі а выразамі. Расказвайце пра нас сябром і дзялецеся водгукамі. Нам гэта вельмі-вельмі важна! ❤️ Трэйлер: https://youtu.be/LfZNyuomUig Сьцягнуць пераклад: https://www.belarusity.com/stalker-soc Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity