WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Open in Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Show more752
Subscribers
+224 hours
+37 days
-630 days
Posts Archive
Трывае збор сродкаў на падарункі дзецям беларускіх дабраахвотнікаў
Гэтыя дзеці жывуць у розных краінах, у розных абставінах, але ўсіх іх аб’ядноўвае адно — яны дзеці людзей, якія заплацілі і працягваюць плаціць высокую цану за свабоду. Мы не можам вярнуць страчанае і не можам зьмяніць усё адразу, але мы дакладна можам зрабіць так, каб Каляды для іх былі цёплымі, сьветлымі і запамінальнымі.
Калі ў вас ёсьць магчымасць далучыцца да збору — зрабіце гэта. Менавіта з такіх простых, чалавечых крокаў і складаецца сапраўдная салідарнасьць.
📌 Падтрымаць збор можна тут:
https://send.monobank.ua/jar/8hQunUS69a
PayPal: fond.kalinouskaha@proton.me
📌 Калі вы хочаце атрымаць падарунак для дзіцяці — зьвяртайцеся сюды:
https://t.me/PKK_media_bot
У Расее асудзілі беларускага партызана, які падрываў цягнігі, да 22 гадоў пазбаўленьня волі
Яго абвінавацілі ў падрывах цягнікоў на БАМе. Пяць гадоў ён правядзе ў турме, а астатні тэрмін — у калоніі строгага рэжыму
У Беларусі мужчына страціў працу праз палітыку. Сяргей Ерамееў працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе. Ён тады быў аператарам прыладаў. Пасля яго затрыманьня ў Расіі карнікі прыходзілі ў Наваполацку да яго знаёмых.
Рэжым абвесьціў клуб беларускай гістарычнай рэканструкцыі «Барысфен» «экстрэмісцкім фармаваньнем», кіраўнік затрыманы
Як паведамляе Вясна, адпаведнае рашэньне прынятае МУС 17 сьнежня.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Павел Станкевіч, Павел Лішанкоў, Дзмітрый Далячка.
Кіраўнік клубу Павел Станкевіч затрыманы.
У лістападзе стала вядома, што сацыяльныя сеткі клуба «Барысфен» і асабістыя старонкі кіраўніка клуба Паўла Станкевіча былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага Станкевіч атрымаў 30 сутак арышту.
Рыцарскі клуб «Барысфен» быў заснаваны яшчэ ў канцы 1990-х гадоў і ўваходзіць у структуру Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. Касцюмаваныя выступленьні ўдзельнікаў клуба дзесяцігоддзямі ўпрыгожвалі галоўныя гарадскія вулічныя святы і акцыі, шматлікія мерапрыемствы ў Магілёве і вобласьці.
Зьявіўся першы фотаздымак Паўла Севярынца на волі
Павал быў сярод палітвязьняў, якіх 13 сьнежня вывезлі ва Украіну.
Крыніца: @vicspring
+9
У Варшаве адзначылі 105 гадавіну Слуцкага збройнага чыну
Нацыянальна-вызвольны рух "Вольная Беларусь" арганізаваў урачыстую імпрэзу, каб ушанаваць 105 гадавіну Слуцкага збройнага чыну — ўзбройнага выступу беларусаў з мэтай абараніць незалежнасьць сваёй краіны ад расейскіх акупантаў.
На імпрэзе выступіў з відэа-зваротам Зянон Пазьняк, з прамовамі выступілі Павел Усаў, прадстаўнікі Вольнай Беларусі, Руху Каліноўцы, стралецкай школы DavoutShooter.
Завяршылася імпрэза вершамі ўдзельніка паўстаньня Алеся Змагара ў артыстычным выкананьні Юліі Шаўчук і беларускімі сьпевамі ў непараўнальным выкананьні Лізаветы Рэўт і Сяржука Церлюкевіча (Школа традыцыйнай беларускай культуры ў Варшаве).
Фотарэпартаж: Алег Лазоўскі
Алесь Бяляцкі: "Ідзе вайна супраць усяго беларускага, супраць самой Беларусі. Па сутнасці, гэта антыбеларускі рэжым, які дзейнічае супраць уласнага народа"
«Размаўляць даводзіцца і з бандытамі. Калі вызваляюць закладнікаў, вы вядзеце перамовы з піратамі, бандытамі і тымі, хто ўтрымлівае людзей у палоне. Трэба разумець, што з такімі людзьмі варта выкарыстоўваць адпаведныя інструменты і размаўляць на зразумелай для іх мове, бо, на маю думку, цяперашняя ўлада ў Беларусі не разумее ніякай нармальнай чалавечай мовы, не разумее нармальных чалавечых адносінаў.
Яны робяць усё, каб утрымацца пры ўладзе. І палітычныя зняволеныя для іх — гэта ўмова захавання гэтай улады. Такім чынам яны нейтралізуюць сваіх праціўнікаў. Яны хапаюць людзей з іншым меркаваннем. Яны пашыраюць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў беларускай культуры і тых, хто размаўляе па-беларуску. Ідзе вайна супраць усяго беларускага, супраць самой Беларусі. Па сутнасці, гэта антыбеларускі рэжым, які дзейнічае супраць уласнага народа выключна дзеля захавання сваёй улады».
Крыніца: Ltr
Лукашэнка вызваліў 123 палітвязьня ўзамен на зняцьце ЗША санкцый з Беларуськалія
На гэты момант вядома пра вызваленьне наступных вязьняў:
• Алесь Бяляцкі
• Валянцін Стэфановіч
• Уладзь Лабковіч
• Максім Знак
• Марына Золатава
• Віктар Бабарыка
• Аляксандр Фядута
• Марыя Батальёнак
• Раман Галуза
• Ала Сакаленка
• Марыя Калеснікава
• Наканісі Масатосі
• Ілля Князеў
• Наталля Бельская
• Вячаслаў Папшо
• Аляксандр Сырыца
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️ 14 сьнежня, Варшава — СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН, 105-я ЎГОДКІ
Разам ушануйма герояў, што 105 год таму змагаліся супраць расейскай акупацыі за незалежную Беларусь.
У праграме:
📌 Лекцыя і віктарына "105 год Слуцкаму Збройнаму Чыну" (пераможцы атрымаюць нацыянальныя сувеніры)
📌 Прамовы: Павел Усаў, Зянон Пазьняк (відэа), Рух "Каліноўцы", Стралецкая школа DavoutShooter.
📌 Прагляд тэматычных відэазапісаў.
📌 Чытаньне вершаў у гонар слуцкіх герояў: Юлія Шаўчук
📌 Беларускія сьпевы: Лізавета Рэўт і Сяржук Церлюкевіч (Школа традыцыйнай беларускай культуры ў Варшаве)
⏰ КАЛІ: 14 сьнежня (нядзеля), 14:00
📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna 6, “Беларускі Дом у Варшаве” (мапа)
Арганізатары:
— НВР "Вольная Беларусь"
— Беларускі Дом у Варшаве
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
9 сьнежня 1891 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч.
Менавіта ён зьяўляецца аўтарам вядомага верша "Пагоня", тэкст якога стаў нацыянальным гімнам Беларусі.
“Пагоня” – яркі прыклад грамадзянска-патрыятычнай лірыкі паэта. Прадметам паэтычнага ўвасабленьня ў творы становіцца гістарычны герб Вялікага Княства Літоўскага.
Герой верша жыве ў цяжкі для Айчыны час, але яго духоўную моц, перакананасьць у сьветлай будучыні і незалежнасьці Бацькаўшчыны мацуе вобраз аб непераможнай Старадаўняй Літоўскай Пагоні, якую нікому ніколі “Не разбіць, не спыніць, не стрымаць”.
Выразна гучыць ідэя-мара паэта аб абуджэньні, адраджэньні Беларусі, а таксама матыў сумнага лёсу тых, хто сьвядома ці міжволі сталі “чужынцамі”:
"Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!"
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць..."
Дзецям-чужынцам супрацьпастаўляецца вобраз вернага сына, які адчувае сваю віну перад Маці за
несуцешны боль здрадніцтва іншых і імкнецца прысьвяціць сваё жыцьцё роднай Краіне.
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️ 14 сьнежня, Варшава — СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН, 105-я ЎГОДКІ
Разам ушануйма герояў, што 105 год таму змагаліся супраць расейскай акупацыі за незалежную Беларусь.
У праграме:
📌 Лекцыя і квіз "105 год Слуцкаму Збройнаму Чыну" (пераможцы квіза атрымаюць нацыянальныя сувеніры)
📌 Прамовы: Павел Усаў, Зянон Пазьняк (відэа), Рух "Каліноўцы", Стралецкая школа DavoutShooter.
📌 Прагляд тэматычных відэазапісаў.
📌 Чытаньне вершаў у гонар слуцкіх герояў: Юлія Шаўчук
📌 Беларускія сьпевы: Лізавета Рэўт і Сяржук Церлюкевіч (Школа традыцыйнай беларускай культуры ў Варшаве)
⏰ КАЛІ: 14 сьнежня (нядзеля), 14:00
📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna 6, “Беларускі Дом у Варшаве” (мапа)
Арганізатары:
— НВР "Вольная Беларусь"
— Беларускі Дом у Варшаве
Рух "Вольная Беларусь" зварот, які падкрэслівае неабходнасьць уключыць у мірнае пагадненьне патрабаваньне аб вывадзе расейскіх войскаў і ядзернай зброі з Беларусі як умову рэгіянальнай бясьпекі:
Чытаць: https://warta.media/3326
Зянон Пазьняк апублікаваў артыкул, палітычны аналіз сучаснай міжнароднай сітуацыі і месца Беларусі ў ёй з пазыцыі беларускага нацыянальна - вызвольнага руху.
Стан, які намеціўся ў сьвеце, — гэта латэнтны стан сусьветнай вайны, гарачы цэнтар якой знаходзіцца на франтах Украіны. Для нас, беларусаў, галоўнае пытаньне ў гэтым становішчы — што будзе зь Беларусяй.Чытаць цалкам: https://warta.media/3251
+1
Кіраўнік Памежнай службы Летувы: Праблему паветраных шароў занадта раздзімаюць
Кіраўнік Памежнае службы Летувы Рустам Любаеў лічыць, што праблему кантрабандных паветраных шароў з боку Беларусі апошнім часам занадта раздзімаюць. Ён падкрэсьлівае: такія мэтэаралагічныя шары сапраўды могуць ствараць небясьпеку, асабліва ў паветранай прасторы каля аэрапортаў, але гэта толькі адзін з многіх спосабаў кантрабанды, піша Delfi.lt.
Паводле словаў Рустама Любаева, калі глядзець на агульную сытуацыю ў краіне, ствараецца ўражаньне, што менавіта гэтаму аднаму мэтаду надаюць празьмерна шмат увагі, забываючы пра іншыя шляхі трапленьня кантрабанды ў Летуву і яе агульныя аб’ёмы. Ён таксама лічыць, што ажыятаж вакол шароў ідзе на карысьць рэжыму Лукашэнкі і зьяўляецца часткай гібрыдных дзеяньняў Менску.
+4
Чарговы крок паглыбленьня расейскага ўплыву на Беларусь: Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства ўсталёўвае помнік у Гомелі
26 лістапада ў Гомелі адкрылі помнік маршалу Савецкага Саюза Канстанціну Ракасоўскаму.
Манумэнт зьявіўся ў скверы каля фабрыкі «8 Сакавіка» да 82-й гадавіны вызваленьня горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўсталяваны па ініцыятыве Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.
Аўтарам эскізу стала расейская скульптар Юлія Пашына. Вышыня помніка разам з пастаментам — каля шасці мэтраў. Ракасоўскі паказаны на кані — у момант Парада Перамогі 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Сярод гасьцей на цырымоніі адкрыцьця прысутнічаў памочнік прэзідэнта РФ і кіраўнік Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзімір Мядзінскі, а таксама ўнук маршала Канстанцін Ракасоўскі.
Мерапрыемства завяршылася ваенным парадам: па прасьпекце Перамогі прайшлі 33 адзінкі тэхнікі, а таксама 24 парадныя разлікі. Калону адкрыў танк Т-34. У шэсьці ўдзельнічалі прадстаўнікі войска, ваенна-патрыятычных клубаў і школьнікі.
+4
Сёньня беларусы ва ўсім вольным сьвеце адзначаюць нацыянальнае сьвята – Дзень Герояў, 105 ўгодкі Слуцкага збройнага чына.
Узброенае выступленьне амаль няўзброеннага сялянскага войска (два палкі) супраць расейскай акупацыі трымалася цэлы месяц, расейскую арду стрымлівалі на франтавой лінія амаль сто кіламэтраў.
Нажаль, паўстаньне было задушана чырвонай арміяй. Аднак Слуцкі збройны чын паказаў усяму сьвету, што беларускі народ існуе, змагаецца і жадае бачыць свой край вольным і незалежным.
Сёньня Збройны Чын нашых продкаў — прыклад для нашчадкаў мужнага і самаахвярнага змаганьня са зброяй за сваю Радзіму.
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Чытаньні з нагоды 95-годзьдзя Ў.Караткевіча
"Ці можна прыдумаць краіну? А ці можна ў прыдуманай краіне жыць? І хто жыве ў гэтай краіне?
Пытаньні нараджаюць новыя пытаньні, калі спрабуеш зразумець сусьвет, створаны Караткевічам..."
27 лістапада з нагоды юбілею клясыка тэатральная студыя "Купалінка" запрашае на супольныя чытаньні і прагляд кадраў кінахронікі. Будзе таксама крыху музыкі і адкрыты мікрафон. Калі вашаму сэрцу так, як нашым, блізкі Караткевіч - заходзьце.
(Прастора былой Witryny Wschodniej, апошнія дзьверы па правым баку.)
Адрас: plac Konstytucji 6, Warszawa
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
+4
хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову -усё згубіў🥳Сёньня - дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча. 26 лістапада згадваем паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, сцэнарыста Уладзімера Караткевіча.
У Мастаўлянах ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
Беларуская грамада разам з мясцовымі ўладамі ўсталявала ў Мастаўлянах шыльды пра сядзібу Каліноўскіх. Урачыстасьць сабрала актывістаў, гісторыкаў і гасьцей, якія нагадалі пра значэньне спадчыны Кастуся Каліноўскага.
https://warta.media/3178
Расейцы за час вайны запусьцілі па Украіне больш за 112 000 "Шахедаў", — Сырскі.
Галоўнакамандуючы УСУ адзначыў, што асноўнымі цэлямі ўдараў сталі жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура, што прывяло да гібелі дзяцей і мірных жыхароў.
Трагічныя кадры: бацька калыхае труну са сваёй дачкой, якая загінула ў выніку расейскага абстрэлу
Расейцы атакавалі ракетай шматпавярховы жылы дом у Тэрнопалі. У выніку з цалай сям'і выжыў толькі бацька Камаль. Загінулі жонка і двое дзяцей. Бацька тры дні прачакаў сваю сям'ю ля руінаў дому ў надзеі, што яны выжылі.
