WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Open in Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Show more751
Subscribers
+124 hours
+27 days
-130 days
Posts Archive
НАТА ня разглядае парушэньне паветранае прасторы Польшчы расейскімі дронамі як атаку, — Reuters
Агенцтва са спасылкай на крыніцу ў Альянсе піша, што адначасова папярэднія дадзеныя сьведчаць: уварваньне ў паветраную прастору Польшчы было наўмысным.
У матэрыяле выданьня таксама гаворыцца, што для зьбіцьця 10 расейскіх дронаў над Польшчай былі задзейнічаныя:
▪️ польскія зьнішчальнікі F-16;
▪️ нідэрляндзкія F-35;
▪️ італьянскія самалёты-разьведчыкі AWACS;
▪️ самалёты-запраўшчыкі ў паветры, якія эксплюатуюцца супольна НАТА.
+2
Уначы Расея атакавала дронамі Польшчу — краіну-чальца НАТА
Дзясяткі расейскіх дронаў уначы атакавалі Польшчу. Як паведамляецца, усе дроны былі зьнішчаныя пры дапамозе авіяцыі і СПА. У неба ўздымаліся зьнішчальнікі.
Нагадаем, што ў чацьвер Польшча зачыняе наземную мяжу з Беларусьсю.
❗️Стала вядома, што палітвязень Андрэй Паднябесны скончыў жыцьцё самагубствам
Паводле яго маці, Андрэя знайшлі павешаным у калёніі. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Аднакласніках»:
«Андрэй умудрыўся павесіцца незразумела на чым у ШЫЗО калёніі пятнашкі».
Палітвязьню было 36 год, ён меў жонку і дваіх малых дзяцей.
Урадавы палац у Непале ахоплены агнём
У Катманду гарыць Сінгха Дурбар, будынак непальскага ўраду, падпалены пратэстоўцамі. Па дадзеных выданьня Online Khabar, усе важныя дакумэнты згарэлі.
Таксама стала вядома, што жонка былога прэм’ер-міністра Непалу памерла пасьля нападу пратэстоўцаў на іх дом.
Жанчына была замкнёная ўнутры і падпаленая, паведамляюць СМІ. Атрымаўшы цяжкія апёкі, жонка былога кіраўніка ўраду памерла ў шпіталі.
У жніўні Вярхоўны суд Непалу пастанавіў, што анлайн-сэрвісы павінны быць узяты пад дзяржаўны нагляд з мэтай барацьбы з «распаўсюджваньнем дэзінфармацыі ў інтэрнэце». На пачатку верасьня ўлады краіны заблякавалі YouTube, X (раней Twitter), Reddit, LinkedIn, WhatsApp, Facebook, Instagram і іншыя сацсеткі.
Дзесяткі тысяч жыхароў выйшлі на акцыі пратэсту. У сутыкненьнях з сілавікамі, якія ўжывалі сьлёзатачывы газ, гумовыя і баявыя кулямёты, загінула не менш за 19 чалавек, больш за 500 атрымалі раненьні. У сталіцы Катманду часова зачынілі аэрапорт і адмянілі ўсе рэйсы, улады таксама ўвялі камэнданцкую гадзіну і прыпынілі працу школ.
Увечары 8 верасьня ўрад Непалу распарадзіўся аднавіць працу сацсетак. Аднак пратэсты не скончыліся: каля парлямэнту зноў зьявіліся дэманстранты, скандуючы антыўрадавыя лозунгі. Паступілі паведамленьні, што пратэстоўцы ўварваліся ў будынак парлямэнту і падпалілі яго.
Акрамя таго, дэманстранты падпалілі рэзыдэнцыі некалькіх палітыкаў, у тым ліку прэм’ер-міністра Шармы Олі і прэзыдэнта краіны. На фоне пратэстаў у адстаўку падаў міністар унутраных спраў Рамеш Лехак, а 9 верасьня — сам прэм’ер-міністар.
У СМІ мітынгі назвалі «Рэвалюцыяй пакаленьня Z», бо сярод пратэстоўцаў дамінавалі моладзь і студэнты.
❗️Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларусьсю на час вучэньняў
Прэм'ер Польшчы Дональд Туск паведаміў, што 11 верасьня ад 00:00 польска-беларуская мяжа будзе закрытая.
Якім чынам закрыцьцё мяжы для простых беларусаў паўплывае на ход вучэньняў, не тлумачыцца.
Актывістку Святлану Каваленка, якая пратэставала супраць інтэграцыі Беларусі ў Расею, асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»
Сьвятлане быў інкрымінаваны арт. 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
На мінулым тыдні Святлану дадалі ў «спіс экстрэмістаў».
Раней Каваленку перасьледавалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расійскай Федэрацыяй у 2019 годзе.
Як нацыі адраджаюць сваю страчаную спадчыну. На фота: Каралеўскі замак у Варшаве ў 1970 годзе (цалкам зьнішчаны падчас вайны) і сёньня.
Польскі народ аднавіў па цаглінцы сваю спадчыну на гістарычных падмурках.
Беларусам таксама будуць аднаўляць свае гарады з руінаў расейскай акупацыі.
РАДА БНР УЗНАГАРОДЗІЛА БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ ВА ЎКРАІНЕ МЭДАЛЯМІ ЗА БАЯВЫЯ ЗАСЛУГІ
У дзень Беларускай вайсковай славы Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла мэдалямі За баявыя заслугі некалькі дзясяткаў добраахвотнікаў у складзе Узброеных сілаў Украіны.
«У 1514 годзе нашыя продкі перамаглі нашмат большае маскоўскае войска, —гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. — Сёньня мужнасьць выяўляеце вы, змагаючыся супраць расейскіх агрэсараў ва Ўкраіне. Менавіта ў гэтай бітве вырашаецца і лёс Беларусі, і будучыня ўсяго эўрапейскага кантынэнту».
За асабістую адвагу ўзнагароджаныя байцы Палку Каліноўскага і падразьдзяленьня «1514», усяго 75 чалавек, зь іх 12 афіцэраў адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) мэдалямі. Дзевяць байцоў узнагароджаныя пасьмяротна.
36-ці гадовы палітвязень Андрэй Паднябенны памёр у магілёўскай калоніі № 15
У магілёўскай калоніі № 15 памёр 36-гадовы грамадзянін РФ Андрэй Паднябенны. Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках яго маці. Андрэя двойчы асудзілі паводле крымінальных артыкулаў, агулам яму прызначылі 16 гадоў і 8 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
За кратамі яго ўтрымлівалі амаль чатыры гады. Дакладная прычына смерці невядомая. Гэта ўжо дзявятая смерць палітвязня за кратамі.
Падрабазьней: https://spring96.org/be/news/118618
А вось так, літаральна праз 2 гады, адзначалі 480-гадавіну Бітвы пад Воршай, неўзабаве пасьля прыходу расейскага стаўленьніка Лукашэнкі да ўлады.
Атмасфера нацыянальнага адраджэньня змянілася атмасферай расейскай акупацыі.
https://youtu.be/MFIYX1F1JGA?feature=shared
Сёньня гэтыя кадры ўспрымаюцца сюрэалістычна: тысячы беларусаў на галоўнай плошчы беларускай сталіцы прымаюць прысягу пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі.
Частка 1
https://www.youtube.com/watch?v=8hsLgQqVD0E
Частка 2
https://youtu.be/KjJct9Z3bko?feature=shared
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
+2
8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы
Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска ВКЛ у Аршанскай бітве 1514 году. Гэта была найбуйнейшая бітва на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст.
Перамога была здабыта ваярамі Вялікага Княства Літоўскага ва ўмовах пераважнай колькасьці маскавітаў. Страціўшы толькі 500 рыцараў, мужныя ваяры зьнішчылі 40 тыс. захопнікаў. Арда была пасечана у пыл. Вынікам на дзесяткі гадоў была спынена экспансія маскавітаў на Захад.
8 верасьня 1992 году аб’яднанне беларускіх патрыётаў БНФ «Адраджэньне» зладзіла першае сьвяткаванне Дня беларускай вайсковай славы на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Там жа адбылася акцыя прысягі беларускаму народу афіцэрамі і жаўнерамі.
Сёньня гэты дзень адзначаецца ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны. Маскавітам зноў прыйдзецца нагадаць пра слаўную перамогу мужнасьці і пытрыятызму над колькасьцю і агрэсіяй.
Віншуем усіх ваяроў,што змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі, віншуем увесь беларускі народ! Жыве Беларусь!!!
WARTA - беларускае нацыянальнае медыя
Дональд Трамп падчас учорашняй размовы з «кааліцыяй ахвотных» запатрабаваў ад Эўропы спыніць закупкі расейскай нафты, — Reuters са спасылкай на прадстаўніка Белага дому
Нацыянальная катастрофа: з 2020 году ў Эўропу эмігравала болей за 500 тысяч беларусаў
Толькі ў мінулым 2024 годзе з Беларусі эмігравала ў Эўропу мінімум 174 тысяч чалавек.
У 2024 годзе лідарам у прыёме грамадзянаў Беларусі застаецца Польшча: выдадзена 151 116 першасных дазволаў. Другое месца ўпэўнена трымае Літва – 15 812. За трэці радок ішла амаль роўная барацьба: Нямеччына аформіла 1411 дазволаў, Іспанія – 1404.
Аналіз узроставых паказчыкаў сведчыць, што з Беларусі ў Еўропу працягваюць зʼязджаць найперш працаздольныя. На долю групаў ва ўзросце 20–59 гадоў прыпадае 78,7 % (137 581 першых першасных дазволаў на пражыванне беларусам у 2024 годзе). Ядро патоку – беларусы 30–39 гадоў.
У статыстыцы не ўлічаныя некаторыя іншыя катэгорыі дазволаў. А таксама адсутнічаюць дадзеныя па іншых папулярных у беларусаў накірунках для эміграцыі: Расея, Грузія і інш.
Як у Варшаве адзначылі Сьвята Незалежнасьці Беларусі
Урачыстая імпрэза адбылася 24 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве. Прымеркаваная яна была да 25 жніўня — менавіта ў гэты дзень у 1991 годзе Беларусь фактычна абвесьціла сваю Незалежнасьць.
З прамовамі і лекцыямі выступілі Зянон Пазьняк, непасрэдна датычны да прыняцьця незалежнасьці, Павел Усаў, Натальля Крывашэй, з лекцыяй пра сучасную інфармацыйную вайну і прапаганду ў СМІ, Галіна Пазьняк, Валеры Байвал.
Вершы беларускіх паэтаў прачыталі: Вольга Івашына, Алег Лазоўскі, Галіна Пазьняк, Зянон Пазьняк.
Перад прысутнымі выступіз сьпевак і музыкант Сяргей Доўгушаў. А на завяршэньне ўсе прынялі ўдзел у супольным Сьпеўным сходзе ды прасьпявалі нашыя народныя песьні ды гімны.
https://youtu.be/DrzD4Hbi8LU
"Я вельмі расчараваны Пуціным. Мы будзем нешта рабіць, каб дапамагаць людзям жыць" — Дональд Трамп
У Львове разьвіталіся з Андріем Порубіем, забітым нанятым Расеяй кілерам
Патрыёт Украіны Андрій Порубій раней займаў пасаду сьпікера Вярхоўнай Рады Ўкраіны, кіраваў самаабаронай Майдану падчас Рэвалюцыі годнасьці.
Пенсіянерка ў Бярозе хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пенсію — яе арыштавалі на 10 сутак
Як стала вядома @viasna_brest, падчас прыезду Лукашэнкі 13 чэрвеня ў Бярозаўскі раён мясцовыя жыхары атрымалі загад не выходзіць са сваіх дамоў.
А адна з пенсіянерак хацела ўжывую паскардзіцца Лукашэнку на малыя пенсіі. Атрымаць аўдыенцыю не атрымалася, жанчыну пасля выхаду з дома затрымалі і змясцілі ў ІЧУ Бярозаўскага раёна на 10 сутак.
У РФ значна абвалілася вытчорвасьць у мэталюргіі
У ліпені 2025-га вытворчасьць зьнізілася на 10,2%. Гэта найгоршы паказьнік прынамсі за апошнія 3,5 году.
Абвал зафіксаваны на ключавых прадпрыемствах галіны.
Магнітагорскі мэталюргічны камбінат скараціў выпуск сталі на 18%, «Мечэл» зьменшыў продажы на 11%, Трубная мэталюргічная кампанія страціла да 22% продажаў. Прадпрыемствы рапартуюць пра мільярдныя страты.
У выніку расейскай атакі на Кіеў 28-га жніўны загінула 4 дзяцей
