en
Feedback
Цёмны Лёс

Цёмны Лёс

Open in Telegram

"Цёмны Лёс" - падкаст з калянавуковым, акадэмічным, прафесійным ды тэхнічным кантэнтам па-беларуску. У тэлеграме посцім паведамленні аб новых выпусках ды пасты пра беларускамоўныя рэсурсы. YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos Аўтар: @iamitboroda

Show more
Belarus7 278The category is not specified
397
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-330 days
Posts Archive
Repost from sacral_BY
Ты думаеш, што на беларускай мове няшмат кантэнту? Тады хутчэй бяжы падпісвацца ды ўпітвай беларускую мову чым і куды толькі можна ад розных каналаў, ад левых да правых, ад мемаробаў да перакладчыкаў! распаўсюдзім мову разам!! @belsquad - легендарны беларускамоўны востраў мемаў, прышпілаў, ціктокаў ды шмат чаго іншага @modaNaMovu - прыказкі, фразеалагізмы, цытаты, моўныя цікавосткі і шмат чаго яшчэ каб зрабіць беларускую мову мовай штодзённага ўжытку. @kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае! @karcinki — канал з дурнымі і разумнымі мемамі і відэа, інтэлектуальнымі цытатамі і іншай прыемнай лухтой ✨ @pabielarusku - штодня свежыя мемы на роднай мове, трошкі парагатаць, трошкі паплакаць, трошкі падумаць. @laomiu - каверы, агучка, пераклады і іншыя цікавасці прыгожым голасам на беларускай мове @cikavyjafacts – канал з цікавымі фактамі на розныя тэмы па-беларуску @aesminec – канал з мемамі пра жыццё і добрымі карцінкамі з матывацыямі. А таксама кожны тыдзень тэматычныя дні мемаў! @vozh_voice перакладае і агучвае замежны кантэнт на беларускую, пераважна скетчы, але ё больш "цяжкія" працы. @BelarusBased - грунтоўны беларускамоўны канал з базаванымі мемамі пра ўсіх і ўсё

Рушам наперад! Сёння чарга распавесці пра невялічкі канал з дзіўнай назвай "ГУСь": https://www.youtube.com/c/ГУСьшляхетный Пр
Рушам наперад! Сёння чарга распавесці пра невялічкі канал з дзіўнай назвай "ГУСь": https://www.youtube.com/c/ГУСьшляхетный Праз невялічкія відэё аўтар расказвае аб тым, што было з Беларуссю пасля пратэстаў, і што можна рабіць беларусам зараз. Канал вядзецца ад імя вы выдуманага персанажу-гуся і на расейскай мове. Але якасная анімацыя ды простая мова дазваляюць праз такія відэё даносіць інфармацію аб нашай краіне расейскамоўным людзям. Таму Гусь малайца, шануйце яго ды сачыце за ім 😉

Рушам наперад! Сёння чарга распавесці пра невялічкі канал з дзіўнай назвай "ГУСь": https://www.youtube.com/c/ГУСьшляхетный Праз невялічкія відэё аўтар расказвае аб тым, што было з Беларуссю пасля пратэстаў, і што можна рабіць беларусам зараз. Канал вядзецца ад імя вы выдуманага персанажу-гуся і на расейскай мове. Але якасная анімацыя ды простая мова дазваляюць праз такія відэё даносіць інфармацію аб нашай краіне расейскамоўным людзям. Таму Гусь малайца, шануйце яго ды сачыце за ім 😉

Сёння не пішу пра наступная каналы, бо сёння пішуць пра Цёмны Лёс. Таму вітаю ўсіх, хто да нас далучыўся, вы коцікі! 😊 І адразу хуткая навіна нашага падкасту: па вашых пажаданнях вырашыў змяніць кароткія адрасы ва ўсіх соцсетках Цёмнага Лёсу з "darkdestiny" на родную лацінку "ciomnylos" 😊 🔸 Тэлеграм: https://t.me/ciomnylos 🔸 YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos 🔸 Аудыё: https://ciomnylos.mave.digital Ляцім далей!

Прыйшла чарга распавесці пра другога ўдзельніка нашай калабы. І тут я вас не здзіўлю, бо гэта падкаст "#1 Гікаўскі", тый самы тэхнічна-гульнявы падкаст, які я слухаю амаль з першага выпуску! Ліоша ды Вадзім, вядучыя падкасту, робяць яго ўжо больш за паў гады штотыднёва. Калі вы ведаеце такія падкасты як "Радыё-Ці", "Агідныя мужыкі" ці "Заўтракаст", то "Першы Гікаўскі "вам дакладна зойдзе 😎 👉 Слухаць хлапцоў можна на ўсіх пляцоўках: https://pc.st/1619997546 е саромейцеся ставіць зорачкі ды пакідаць водгукі, гэта моцна іх прасоўвае). Акрамя таго, Ліоша з Вадзімам вядуць аднаімённы найбуйнейшы гік-канал з навінамі па-беларуску: @piershy_hikauski - варта падписацца 😉 P.S. Невялічкі спойлер: у хуткім часе зраблю што-небудзь для Цёмнага Лёсу з хлапчукамі 😜 P.P.S. Ліоша, даеш Першы ГІкаўскі на YouTube!

Першы удзельнік калабы пра якога я вам раскажу - YouTube-канал “Тутэйшы Шляхціч”: https://www.youtube.com/c/ТутэйшыШляхціч Ка
Першы удзельнік калабы пра якога я вам раскажу - YouTube-канал “Тутэйшы Шляхціч”: https://www.youtube.com/c/ТутэйшыШляхціч Канал існуе ужо некалькі гадоў, а выпускі выходзяць амаль штомесячна і распавядаюць нам пра беларускую гісторыю ды культуру: ці беларускі насамрэч Смаленск, аб беларускіх паўстаннях, аб супрацьстаянні беларусаў ды СССР, аб гісторыі з’яулення бела-червона-белага сцяга ды герба "Пагоня" і іншае. Сам я падпісаны на “Тутэйшы Шляхціч” некалькі месяцаў і атрымліваю асалода ад цікавай інфармацыі, добрай беларускай мовы ды шыкоўна пастаўленага голасу вядучага Усяслава. Таму і вам раю паслухаць ды падпісацца 😊

Раскажу я вам сёння аб тым, што беларускія стваральнікі кантэнту нарэшце аб’ядналіся ў суполку! Дзякуючы намаганням Віталя Самсонава (таго самага, з якім мы рабілі наш трэці падкаст Цёмнага Лёсу) была ўтворана суполка “Сябры”, у якой ужо больш за 25 беларускіх кантэнт-мэйкераў: ад малых да буйных! І сёння я прадстаўляю нашу першую невялічкую калабу, у межах якой да канца тыдня я буду расказваць вам крышку інфы аб яе удзельніках у фармаце тэкставых пастоў. Не саромейцеся ды падпісвайцеся на ўдзельнікаў калабы!

Чацвёрты выпуск Цёмнага Лёсу ужо на ўсіх пляцоўках! У ім вы даведаецеся аб тым, як ствараюць камп'ютарныя гульні ды VR-прылады. А раскажа пра гэта мая даўняя знаёмая, распрацоўшчыца ды блёгерка - Аіда Дроган! Прыемнага праслухоўвання і прагляду! 😊 👉 Відэа: https://youtu.be/VEiZP-GP_TM 👉 Аўдыё: https://darkdestiny.mave.digital/ep-6 P.S. Калі што, то набыць прыладу, якую распрацойвае Аіда з Віталём, можна на іх сайце https://silvercord-vr.com з выкарыстаннем промакоду "Цёмны_Лёс_2022" на 10% зніжкі 👍

Тут апошнім часам я ўзяўся чытаць беларускія кнігі (як пераклады так і нашых аўтараў), і на пачатку было складана наогул знайці сайты з такімі кнігамі. Калі што, то вось чым у выніку карыстаюся: 🔸 https://kamunikat.org - найстарэйшая ды напэўна буйшейшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка 🔸 https://kniharnia.by - тут можна набыць онлайн-версіі кніг, але зарэгістраваны ў Беларусі, таму не ўсё тут знойдзеце 🔸 https://januskevic.by - буйное выдавенства, яны і перакладаюць і выдаюць. Дарэчы, мінавіта гэтая кампанія пераклала Вядзьмара 🔹 https://mova.how/d06818482caf4067b37ecfb1c4535b7a - тут знойдзіце яшчэ шэраг спасылак на сайты з літаратурай. Ну і наогул, не ведаць Mova.how - гэта "mauvais ton" у сеняшні час 😎 P.S. Лайфхак для тых, хто жадае набыць кнігі знаходязчыся ў Польшчы - дуйце на allegra, там ёсць нашыя класікі ды часам трапляюцца сучасныя аўтары. Ходзяць чуткі, што выдавецтва "Янушкевіч" у хуткім часе таксама з'явіцца на алегра. Ну і рэдка, але трапна, тут адбываюцца кірмашы нашая літаратуры, але высочваць іх складана 😔 #чытаем

Нечакана ў стужцы Ютуба папалася знаёмае імя - Яўген Барышнікаў. Асабіста я ведаю Яўгена як стартапера ды распрацоўшчыка, бо калісьці працавалі разам. Але паслухайце яго творы ў ролі барда - гэта вельмі захапльна, моцна і балюча: https://youtu.be/dTRJo5m4u8Y P.S. Пасля раю "Зьмея" ды "Дзяды" у яго выкананні.

Трэці выпуск падкаста Цёмны Лёс ужо на ўсіх пляцоўках! У ім мы з Віталём Самсонавым размаўляем аб стварэнні бізнеса ў ЗША. Віталь пераехаў ў ЗША больш за 20 гадоў таму, адвучыўся ў Drexel University па спецыяльнасці Business Administration, стварыў не адзіны бізнес і зараз актыўна займаецца развіццём беларускай культуры замяжой. Прыемнага праслухоўвання і прагляду! 😊 👉 Відэа: https://youtu.be/WrdsbKFa5vk 👉 Аўдыё: https://darkdestiny.mave.digital/ep-5

Repost from Рудзі
Новае відэа на канале "Рудзі"! Гульня, якая атрымала 1 мільён водгукаў у Steam, што за яна? Адкуль такая папулярнасць і як у яе гуляецца зараз навічку? Давайце разбяромся з Terraria, у якую бегае ўвесь цывілізаваны свет! ( дададзены субцітры) Запрашаю! І буду ўдзячны за пашырэнне сярод сяброў https://youtu.be/Ssb0ETpk9e0

Хоць гэта і не профільны кантэнт для нашага каналу, але важлівы для беларускамоўнага асяродзя: Слава Камісаранка (такі стэндап-комік, з ліку найбуйнейшых) нарэшце зрабіў выступ па-беларуску, бо сам беларус 😊 Трэ сказаць, што выйшла добра 👍 👉 Глядзець 8 хвілін жартаў тут: https://youtu.be/Az1pAMrWLdM

"Цёмны Лёс" з'явіўся на пляцоўцы Яндэкс.Музыка. Трэба сказаць, што гэта быў складаны маральны выбар, таму што маё асабістае стаўленне да кампаніі Яндэкс пасля пачатку вайны сапсавалася цалкам. Але апыты паказваюць, што шмат беларусаў слухае падкасты менавіта на гэтай пляцоўцы, таму ў мэтах распаўсюджвання беларускага кантэнту я вырашыў, што выкарыстоўваць варожы рэсурс у партызанскіх мэтах дапушчальна. Тым больш, што грошы яны на гэтым пакуль што не зарабляюць. Неяк так, спадзяюся на разуменне з вашага боку. 👉 Слухаць тут: https://music.yandex.ru/album/23502383

У другім выпуску "Цёмнага Лёсу" размаўляем пра навуку з Янай Карслян ☺️ Дзяўчына скончыла БДУ па кірунку "Радыяцыйная хімія", пасля чаго трапіла у ЗША каб атрымаць доктарскую ступень і зараз працуе ў Арыгонскай нацыянальнай лабараторыі. Праз нашу размову вы даведаецеся пра навуковую працу Яны, пра яе шлях станаўлення PhD, пра тое як працуе навука у Амерыцы і як Яна выхоўвае малую дачку на трох мовах. Прыемнага праслухоўвання і прагляду! 😊 👉 Відэа: https://youtu.be/4rPT3b5EWLg 👉 Аўдыё: https://darkdestiny.mave.digital/ep-4

Прывітанне сябры, гэта Першы Гікаўскі, сёння к нам завітаў @itbeard. У гэтым выпуске вы даведаецесь чаму інтверв'ю з Цапакала
Прывітанне сябры, гэта Першы Гікаўскі, сёння к нам завітаў @itbeard. У гэтым выпуске вы даведаецесь чаму інтверв'ю з Цапакала не атрымалась, што такое галеры і чаму ЕРАМ лепшая з іх, і як атрымаць пагрозы фізічнага знішчэння калі ты блогер. Поўны выпуск па спасылцы: https://pc.st/e/997v6CMofx0

Цікавы факт, пра які я не ведаў: беларуская лацінка існуе ужо не адно стагодзе, і нават многія беларускія пісьменнікі пісалі сваі творы менавіта на ёй. Мне заўсёды падавалась, што гэта нейкая новая транслітэрацыя, якая прыйшла з назвамі станцый метро ў Менску 😅 Трэба адзначыць, што я ўвогуле не памятаю, каб у школе нам нешта распавядалі пра лацінку, і таму стаўленне да яе ў мяне было ніякае. Але апошнім часам з’яўляецца ўсё больш даступнага матэрыялу пра гэты алфавіт і правапіс, усё больш людзей карыстаюцца лацінкай. Асабіста я нікога не заклікаю да пераходу з кірыліцы на лацінку, але ведаць пра яе гісторыю і існаванне варта ўсім. 🔸 Пачаць знаёмства можна з караценькага відоса ад суполкі "Годна": https://youtu.be/5_yi4yycLII 🔸 А калі закахаецеся, то працягнуць можна чытаючы кнігі. Дзякуючы Лёшы з падкасту "Першы Гікаўскі" ёсць нават Гары Потар і рыхтуецца "Уладар Пярсцёнкаў". Запампаваць іх можна тут @VYDAVIECTVA_LACINKA

Нарэшце пасля некалькіх тыдняў перапісак па e-mail Spotify дадаў "Цёмны Лёс" да сябе на пляцоўку 😊 👉 Слухаць тут: https://open.spotify.com/show/6fhiNlIndHz7EuxTu8mSY6 Калі што, праблема была ў нулявым выпуску, які быў саўндтрэкам канала. Спотіфай не дазваляе падкастерам выкладваць музыку, таму ведайце.

Запытаўся ў сяброў з твітара што пачытаць па-беларуску з фантастыкі. Нечакана многа выдатных варыянтаў з класікамі жанру і нават с сучатнікамі-сваякамі! Можа і вы знойдзеце цікавае для сябе: https://twitter.com/iamitbeard/status/1566934828011880448?t=I1oBiuY4MNEwGmnQtXRd0g&s=19 #чытаніна P.S. Вітаю ўсіх новенькіх. Не ведаю адкуль вы знайшлі канал, але вельмі рады вам 😊

А яшчэ тут у каментарах канала АБАЖУРЫ закінулі слоўнік тэрмінаў з IT: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1emD4F6Hv6FlFfh6Uaa1no9LQocuJxYz56nSUClePuI0/edit?usp=drivesdk Пакіну тут, каб не згубіць 😊