Цёмны Лёс
Open in Telegram
"Цёмны Лёс" - падкаст з калянавуковым, акадэмічным, прафесійным ды тэхнічным кантэнтам па-беларуску. У тэлеграме посцім паведамленні аб новых выпусках ды пасты пра беларускамоўныя рэсурсы. YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos Аўтар: @iamitboroda
Show moreBelarus7 278The category is not specified
397
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-330 days
Posts Archive
397
Тут у нас у Мастадоне з'явілася вельмі аўтарка, якая вельмі цікава піша пра Сонны Параліч ды Усвядомленыя Сны.
Можна чытаць нават без рэгістрацыі у сацсетцы. Раю (але не для ўражлівых)
https://vkl.world/@ohdsad/109395246500283084
397
Вы напэўна чулі пра такую соцсетку, як Твітар. І нават мо чулі, што зараз у яго не самыя добрыя часы з-за пакупкі Іланам Маскам.
Дык вось, з-за ўсяго гэтага людзі масава сталі сыходзіць на другія соцсеткі, і адна з іх - Mastodon.
Не буду расказваць пра тэхнічныя падрабязнасці, галоўнае тут што гэта дэцэнтралізаваная соцсетка у якой можна ствараць свае падсеткі (ноды, серверы - завіце як хочаце) і камунікаваць між імі. Атрымліваецца мадэль нібы такой сеткавай (сервернай, нодавай) федэрацыі!
Я ўсё гэта да чаго? Два дні таму ў якасці эксперыменту я там стварыў беларускамоўны сервер пад назвай vkl.world. За два дні да яго далучылася больш за 180 чалавек, што вельмі прыемна і цікава паглядзець куды мы дойдзем далей 😎
Далучайцеся і вы, у нас ёсць шмат беларускага кантнэнту, размоў на роднай мове ды беларусаў 😊
👉 https://vkl.world
397
Вы напэўна чулі пра такую соцсетку, як Твітар. І нават мо чулі, што зараз у яго не самыя добрыя часы зза пакупкі Іланам Маскам.
Дык вось з-за ўсяго гэтага людзі массава сталі сыходзіць на другія соцсеткі, і адна з іх - Mastodon.
397
Знайшоў тут для вас яшчэ адзін выдатны канал, на якім можна слухаць пра апошнія навіны ў вельмі лагодным ды жартоўным стылю - канал @PLACOUKA 😊
Апошнія выпускі хлапцы сталі запісваць па-беларуску, за што ім асобны рэспект.
Можна глядзець у YT ці слухаць на падкас-пляцоўках.
👉YouTube: https://www.youtube.com/@placouka
👉SoundCloud: https://soundcloud.com/placouka
👉Google Podcasts: https://podcasts.google.com/feed/aHR0cHM6Ly9mZWVkcy5zb3VuZGNsb3VkLmNvbS91c2Vycy9zb3VuZGNsb3VkOnVzZXJzOjc4Njk4NDYyMi9zb3VuZHMucnNz
На другіх пляцоўках таксама ёсць 😎
397
Помніце Яну Карслян з выпуску пра навуку у ЗША?
Дык вось, Яна запусціла свой канал на YT, дзе распавядае па-беларуску пра розныя бытавыя пытанні з кропкі гледжання навукі.
Першы выпуск ужо можна праглядзець ды падпісацца і паставіць падабайку: https://youtu.be/0SES3785WE0 😊
397
Госць сёмага выпуску "Цёмнага Лёсу" - Дзіма Нарышкін, беларускі камедыёлаг, стэндапер ды стваральнік мінскага стэндап-клубу "StandUp Comedy Hall". Мы паразмаўлялі пра стварэнне стэндапу, пра камедыю, пра твіттар, пра прыгожых дзяўчын, пра забароненыя тэмы для жартаў і шмат пра што яшчэ.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
👉 Відэа: https://youtu.be/t4Erkg3tvZo
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/6
397
Госць сёмага выпуску "Цёмнага Лёсу" - Дзіма Нарышкін, беларускі камедыёлаг, стэндапер ды стваральнік мінскага стэндап-клубу "StandUp Comedy Hall". Мы паразмаўлялі пра стварэнне стэндапу, пра камедыю, пра твіттар, пра прыгожых дзяўчын, пра забароненыя тэмы для жартаў і шмат пра што яшчэ.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
👉 Відэа: https://youtu.be/fFCpYyS09Sk
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/6
397
Прастора беларускага кантэнту пашыраецца! Маланка запусціла канал на YouTube для дзетак з казкамі!
👉 Выглядае вельмі якасна, раю: https://youtu.be/NTQECoFktno
397
Шосты выпуск Цёмнага Лёсу ужо на ўсіх пляцоўках!
У ім вы даведаецеся аб тым, хто такі Director of Engineering, пра стасункі ды спатканні на працы, пра сэксізм у IT ды пра Грузію. У гасцях Director of Engineering кампаніі IDT - Таццяна Карпеш.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
👉 Відэа: https://youtu.be/fFCpYyS09Sk
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/6
397
Глядзіце які відарыс знайшоў! Спецыяльна некалькі гадоў таму ганяў амаль на мяжу дзеля яе 😊
397
Прывітанне, гэта Першы Літэратурны. У гэтым падкасьце вядоўца падкасту Што за Жыццё МІхаіл Пракудзін і Аляксей Пальцаў з Першага Гікаўскога распавядаюць вам пра ўлюблянные творы аўтараў ўсяго сьвету.
У першым выпуску вы даведаецесь чаму прыгоды Роберта Лэнгдана гэта вельмі цікава, чаму Купала гэта рэпер, на якой мове трэба чытаць і чаму Стальны Пацук добрая кніга для падлетка!
Твітар Аляксея: https://twitter.com/Roswell_ap
Выдавецтва Лацінка: https://t.me/VYDAVIECTVA_LACINKA
Поўны выпуск: https://pc.st/e/8PHr0C3qsDr
397
Пяты выпуск Цёмнага Лёсу ужо на ўсіх пляцоўках!
У ім вы даведаецеся аб тым, хто такі Motion Designer ды як прасоўваюцца падкасты. У гасцях былы моўшан-дызайнер, цяперашні прадзюсер падкастаў на BBC News і адзін са стваральнікаў падкасту "№1 Гікаўскі" - Лёха Пальцаў.
Акрамя таго, пагаварылі пра музыку, гроўлінг, пра працу на тэлебачанні і пра шмат што яшчэ.
Прыемнага праслухоўвання і прагляду! 😊
👉 Відэа: https://youtu.be/0CauVGrRDM8
👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/5
397
Repost from N/a
🎙 #45 — Беларускамоўны
Вітаем, сябры! Пасля летніх канікулаў нарэшце вяртаемся ў вашыя падкастапрыймальнікі! Ды яшчэ ў якім фармаце — з крывой, касой, з памылкамі, але ўсё ж такі на роднай нашай беларускай мове! У першым выпуску трэцяга сезону гутарым пра:
• Шлях да беларускай мовы
• Артэфакт у свядомасці нашага пакалення
• Мова як сучасны маральны супраціў
• Як прывабліваць да мовы сваім прыкладам
• Даем парады каб пачаць размаўляць
• Бонус
🎧 Слухайце на ўсіх даступных аўдыя-пляцоўках:
Spotify | Apple Podcasts | Яндекс.Музыка | Castbox | Deezer | Pocket Casts | CastroFM | Radio Public | Google Podcasts
397
Кітайска-беларускі слоўнік чакалі?
На https://dictionaries.vivy.app быў дадзены кітайска-беларускі слоўнік, які змяшчае каля 20 тысяч слоў!
Разам з гэтым былі выпраўленыя памылкі ў Граматычнай базе, у некаторых словах адсутнічалі карэктныя табліцы, цяпер усе як мае быць.
Гэта навіна шыкоўная з усіх бакоў, бо нарэшце з'яўляюцца слоўнікі не толькі бел-рус, але і другіх прамых накірункаў.
Дзякуй за навіну аўтару Vivy, на канале якога можна сачыць за ўсімі абнаўленнямі: @vivy_page
397
Сёння у мяне для вас такія навіны: пераехалі з падкаст-пляцоўкі Mave Digital на Podbean.
Чаму так адбылося? Апошнім часам мне моцна замінала тое, што Mave хоць і бескаштоўны, але расейскі хостынг для падкастаў. Улічваючы што ён бескаштоўны, можна было заплюшчываць вочы на памылкі пры запампоўках ды недакладную дзіўную статыстыку. Але пасля апошняга збою сэрвіс вырашыў цалкам пераехаць з Amazon на расейскія серверы (ці то MTC ці то VK, алзін гык). Пасля гэтага кроку няма ніякага жадання падтрымліваць расейскую інфраструктуру, таму правядзення невялкага рэсёрча было вырашана з'язжаць з Mave на платны Podbean.
Каштуе гэты сэрвіс17 даляраў за падкаст (у мяне тры), але за тры дні карыстання магу сказаць, што ён адпрацоўвае на свой кошт: шыкоўны радактар выпускаў, добры механізм пераносу падкастаў з другіх пляцовак, выдатны сайт для падкасту (які можна адаптаваць), сэрвісы па дыстрыбуцыі на другія пляцоўкі, моцная статыстыка (тут яшчэ буду сачыць якой яна якасці) ды адсутнась дакораў сумлення.
👉 Новая спасылка на падкаст: https://ciomnylos.podbean.com
Працуем далей 😊
397
Урбанізм
Сёння раскажу вам пра канал, які стаў для мяне адкрыццём апошняга часу. Калісці я слухаў выпускі Варламава пра урбанізм, але пасля некаторых ягоапошніх заяў перастаў сачыць. Адсутнасць кантэнту пра зручныя гарады ды іншае з урбанізму стала замінаць ды засмучаць.
І як жа я быў рады, калі натрапіўся на YouTube-канал “Danelius”! На ім добры хлопец Данііл распавядае пра утульныя горады, пра зручны транспарт, робіць агляды гарадоў ды странаў, расказвае цікавосткі гістарычнага характару. І ўсё гэта па-беларуску!
Дакладна раю вам падпісацца на “Danelius”, бо гэта той самы кантэнт, якога не хапае: па-беларуску ды не пра палітыку
👉 Cпасылка на канал: https://www.youtube.com/c/Danelius_BY
👉 Акрамя таго, Даніла вядзе тэлеграм-канал: @BY_Urbanism
👉 І запісвае падкаст: https://podcasts.apple.com/podcast/id1646070228
P.S. Гэта быў апошні дзень нашай невялічкай калабарацыі ад суполкі "Сябры". Калі вы ствараеце аўдыё/відёа-кантэнт для беларусаў, то не саромейцеся пісаць АП, каб далучыцца да нас 😊
397
Repost from sacral_BY
Ты думаеш, што на беларускай мове няшмат кантэнту?
Тады хутчэй бяжы падпісвацца ды ўпітвай беларускую мову чым і куды толькі можна ад розных каналаў, ад левых да правых, ад мемаробаў да перакладчыкаў!
распаўсюдзім мову разам!!
@belsquad - легендарны беларускамоўны востраў мемаў, прышпілаў, ціктокаў ды шмат чаго іншага
@modaNaMovu - прыказкі, фразеалагізмы, цытаты, моўныя цікавосткі і шмат чаго яшчэ каб зрабіць беларускую мову мовай штодзённага ўжытку.
@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае!
@karcinki — канал з дурнымі і разумнымі мемамі і відэа, інтэлектуальнымі цытатамі і іншай прыемнай лухтой ✨
@pabielarusku - штодня свежыя мемы на роднай мове, трошкі парагатаць, трошкі паплакаць, трошкі падумаць.
@laomiu - каверы, агучка, пераклады і іншыя цікавасці прыгожым голасам на беларускай мове
@cikavyjafacts – канал з цікавымі фактамі на розныя тэмы па-беларуску
@aesminec – канал з мемамі пра жыццё і добрымі карцінкамі з матывацыямі. А таксама кожны тыдзень тэматычныя дні мемаў!
@vozh_voice перакладае і агучвае замежны кантэнт на беларускую, пераважна скетчы, але ё больш "цяжкія" працы.
@BelarusBased - грунтоўны беларускамоўны канал з базаванымі мемамі пра ўсіх і ўсё
