en
Feedback
Цёмны Лёс

Цёмны Лёс

Open in Telegram

"Цёмны Лёс" - падкаст з калянавуковым, акадэмічным, прафесійным ды тэхнічным кантэнтам па-беларуску. У тэлеграме посцім паведамленні аб новых выпусках ды пасты пра беларускамоўныя рэсурсы. YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos Аўтар: @iamitboroda

Show more
Belarus7 278The category is not specified
397
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-330 days
Posts Archive
Тутака ў Камбэга выйшла цікавае відэа аб тым, як ён агучку робіць. Раю да прагляду: https://youtu.be/-dbwt4-Hpow

💥💉 Новы выпуск Цёмнага Лёсу пра медыцыну ды пра тое, як становяцца медыкамі ўжо на ўсіх пляцоўках! Госця выпуску - тэрапеўт Дар'я Андрэйчук. Дар'я адвучылася ў віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, працавала ў Беларусі ды некалькі год таму з'ехала да Польшчы, дзе паспяхова пацвердзіла сваю адукацыю і зараз працягвае працаваць медыкам 😊 👉 Відэа: https://youtu.be/MIln7xT4WtE 👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/15 Прыемнага прагляду ды праслухоўвання!

Вітаю даражэнькія, даўно не чуліся! Сёння ў мяне для вас цікавейшы выпуск пра тое, як робяць цукеркі на фабрыках! А распавядзе нам пра гэта суаўтар падкасту "Першы Гікаўскі" Вадзім Кацёл, бо ўжо амаль год ён працуе на буйнейшай цукерачнай фабрыцы ў Вільні! 👉 Відэа: https://youtube.com/watch?v=qtQDsWHMrh8&feature=shares 👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/14 Ну і канешне я не мог не пагаварыць з Вадзімам пра падкаст, бо яшчэ не адпрацаваў 100500 даляраў, якія мне занеслі за рэкламу! 😅 Дарэчы, "Першы Гікаўскі" цяпер ёсць і ў Ютубе, прыемнага прагляду: https://www.youtube.com/@piersyhikauski!

Прывітанне, сябры, ПГ на сувязі, цяпер і ў відэа! У 29 раз мы абмеркавалі ці варта чакаць Hogwarts Legacy, трейлер трэцяга се
Прывітанне, сябры, ПГ на сувязі, цяпер і ў відэа! У 29 раз мы абмеркавалі ці варта чакаць Hogwarts Legacy, трейлер трэцяга сезона Мандалорца і тое, што Аватар 2 сабярэ 2 млрд у пракаце. Падпісвайцеся на наш ютуб канал: https://www.youtube.com/@piersyhikauski 00:00 - Пачатак 01:34 - Вашы пытанні 13:05 - Ці варта чакаць Hogwarts Legacy? 25:47 - Выйшаў трейлер трэцяга сезона Мандалорца 33:10 - Продажы The calypso protocol апраўдалі чаканняў выдаўца 40:35 - Аватар 2 вось-вось сабярэ 2 млрд у пракаце 47:46 - Выйшла першая серыя серыяла The last of Us 57:53 - Еўракаміссія і Уэнсдэй 01:02:26 - Нейрасеткі захапляюць свет 01:11:16 - Алеку Болуіну прад'яўлены абвінавачанні ў ненаўмысным забойстве 01:13:53 - У твітэры абнавілася карыстацкая дамова для распрацоўнікаў Твіттар Лёшы: https://twitter.com/Roswell_ap Твіттар Вадзіма: https://twitter.com/VadimKotel1 Слухаць аўдыё: https://pc.st/e/2~5~BXFPQIH Глядзець відэа: https://youtu.be/fR9pLU_VcjM

Дарэчы, вы ведаеце, што я былы праграміст? Ну вось цяпер ведаеце 😊 І мне вельмі нехапае курсаў ці урокаў па праграмаванню па-беларуску. Ну вось няма іх! Дасіх! Калі хто ведае такія, то дашліце каліласка ў каментарах. Пакуль усё, што я знайшоў, гэта канал Вікторыі, пра Java: https://www.youtube.com/@DobryKurs Але нешта і яна ўжо месяц як не выкладае новыя відэа 😔

🔥Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках! У ім размаўляем аб тым, як ствараюцца падкасты: якога тыпу яны бываюць, якое абсталяванне трэба, якімі праграмамі мы карыстаемся і як прасоўваць ваш новы падкаст. Госця сённяшняга выпуску вы ўжо ведаеце - гэта Аляксей Пальцаў, падкаст-прадзюсер з BBC і Motion Designer у мінулым. Спадзяюся, што пасля прагляду вы пачняце рабіць свае падкасты па-беларуску! 😊 👉 Відэа: https://youtu.be/NOtsZUuNpLI 👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/13

Трэвэл-блог пра Японію па-беларуску ведаеце? А я цяпер ведаю, дзякуючы каналу спадара Вані - "Vanya in Japan"! У Мастадоне сёння трапіла мне спасылка на яго апошняе відэа пра вёскі японскія, ды нешта я заліп на канале на некалькі гадзін - вельмі цікава! 👉 Глядзець тут: https://www.youtube.com/@vanyainjapan Ваня жыве ў Японіі дастаткова доўга, ды нават ажаніўся там і гадуе дзетак з мясцовай дзяўчынай. Калі Ваня чытае гэты пост - напішы мне! Вельмі цікава даведацца пра тваё жыццё у Японіі 😊

2022 год у найлепшых касьмічных фота У гэтым годзе касьмічныя палёты выйшлі на новы ўзровень і далі нам магчымасьць убачыць т
+8
2022 год у найлепшых касьмічных фота У гэтым годзе касьмічныя палёты выйшлі на новы ўзровень і далі нам магчымасьць убачыць тое, чаго раней не маглі: ад самых далёкіх куточкаў Сонечнае сыстэмы да неверагодна далёкіх галяктык, створаных неўзабаве пасьля Вялікага выбуху. Тэлескоп Джэймса Ўэба выявіў новыя дэталі плянэт, зорак і галяктык. Гістарычная місія Artemis I зьдзейсніла падарожжа на Месяц і назад. А касьмічны карабель NASA наўмысна ўрэзаўся ў астэроід, каб праверыць тэхналёгію, якая зможа абараніць нашую плянэту ад касьмічнага каменьня. Разьвітайцеся з 2022 годам, азіраючыся на некаторыя з самых запамінальных яго здымкаў. Подпісы да фота глядзіце ў камэнтарах.

Шаноўныя цёмналесаўцы! Віншую вас з Новым годам! Дзякуй Вам за вашую актыўнасць ды павагу да той справы, што я раблю. Гэта быў складаны год, і я нават не чакаў што ў Цёмнага Лёсу атрымаецца за такі кароткі тэрмін сабраць шыкоўную, разумную, лагодную ды прыемную аудыторыю. Але дзякуючы вам гэта здзейснілася! 😊 Жадаю вялікіх поспехаў ды шмат радасці у новым годзе! Пабольш сустрэч з сябрамі ды роднымі, пабольш добрых навінаў з Беларусі! І галоўнае - не губляйце сваю беларускасць, даражэнькія 🤍❤️🤍 З найлепшымі пажаданнямі, ваш Аляксей. P.S. А яшчэ разам з падкастам "#1 Гікаўскі" мы запісалі для вас выпуск з вынікамі гэтага года, таму прыемнага праслухоўвання: https://pc.st/e/48hoCBeMRXy 😊

🔥Двенадцатый выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках! У ім размаўляем пра творчасць Мікіты Мелказёрава, пра тыпы журналістыкі і як становяцца журналістамі, пра канал "жыццё-маліна", пра беларускі блогінг ды беларускую самасвядомасць. Тры гадзіны асалоды, таму прыемнага прагляду ды праслухоўвання! 😊 👉 Відэа: https://youtu.be/hGAa6Htamp0 👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/12

На канале "жыццё-маліна" выйшла інтэрв'ю з маім удзелам. У ім Мікіта Мелказёраў добра так прайшоўся па Аляксею АйЦіБарадзе 😅 У інтэрв'ю мы пагаварылі пра пратэсты ў Беларусі і ролю ў іх беларускіх айцішнікаў, пра канфлікт з Цапкалам і пра яго "няўдалае" інтэрв'ю на АйЦіБарадзе, пра з'езд з РБ, пра IT-краіну і пра імперскую заразу ў рускамоўнай IT-супольнасці. Інтэрвію на беларускай мове, таму прыемнага прагляду ☺️ 👉 Глядзець тут: https://youtu.be/EAwGyW00WhI P.S. Вітанкі ўсім, хто прыйшоў ад Мікіты! Заўтра вас (і ўсіх астатніх падпісчыкаў) чакае сюрпрыз 😊

Учора трапіў на канал з айцішнымі беларускамоўнымі мемамі 😊 Ну і так як айцішнікаў тут шмат, то трымайце: @zartounaje_aj_ci Калі камусці патрэбна тлумачальная брыгада - запрашаю ў каментары 😏

Новы выпуск ужо на ўсіх пляцоўках! Сёння размаўляем пра філалогію ды літаратуразнаўства з магістрам філалогіі ды настаўніцай Кацярынай Кот. Пра навучанне на філфаку, вывучэнне моў, літаратурныя цікавосткі, камп'ютарнае мовазнаўства, Regexp, настаўніцтва у школах і ўніверсітэтах, ды пра беларускія коміксы! Прыемнага прагляду ды праслухоўвання! 😊 👉 Відэа: https://youtu.be/i95nIR3iq10 👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/11

Навіна для маіх айцішных падпісантаў: ужо ў гэтую суботу буду наводзіць варушняк на онлайн-хакатоне "Belarus IT community wor
Навіна для маіх айцішных падпісантаў: ужо ў гэтую суботу буду наводзіць варушняк на онлайн-хакатоне "Belarus IT community worldwide" 😊 Тэма: стварэнне прылад для развіцця беларускіх IT-суполак. Далучайцеся 😊 👉 Спасылка на хакатон-сервер Discord: https://discord.gg/E8pSW6U4Rg 👉 Рэгістрацыя ідэй, каманд, спікераў ды ментараў (працуе да вечара пятніцы): https://forms.gle/94VrkYmVJ4dtDDxF6

Repost from Belgaming🎮👾

Десятый выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках Музыку Сені AP$ENT вы верагодна чулі ды не раз: твор "Лайналак" апошнім часам грае амаль з кожнага тэлефона беларуса. Цікава тое, што Сеня стаў музыкай у сталым узросце ды без спецыяльная адукацыі. Можна сказаць, што стварыў сябе сам. У гэтым выпуску мы пагаварылі аб тым, як у Сені атрымалася перайсці з будаўнічага ў музыкі, як з тэхнічнай кропкі гледжання ствараюцца трэкі тыпу "Лайналак", "Жыве!" ды "Цемра", якія веды трэба атрымаць, каб рабіць так жа годна. Прыемнага прагляду ды праслухоўвання, сябры! 😊 👉 Відэа: https://youtu.be/U2mdKHbhTsw 👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/10

У дзевятым выпуску Цёмнаг Лёсу размаўляем пра сусвет выдатнага пісьменніка - Джона Рональда Руэла Толкіна! Госця выпуску, талкіністка ды лінгвістка Алеся Буландо, шыкоўна ведае гісторыю дзейнасці пісьменніка, пра што нам і распавядзе. Акрамя таго, мы намагліся як мага больш зразумела ды сцісла распавесці для вас гісторыю сусвету Міжзем'я ў якім разгортваюцца падзеі большасці твораў Рональда, у тым ліку і Уладар Пярсцёнкаў. Атрымаўся выдатны выпуск з лёгкім водарам Калядаў, таму прыемнага прагляду ды праслухоўвання! 😊🎄 👉 Відэа: https://youtu.be/h5mfLkz6iI8 👉 Аўдыё: https://ciomnylos.itbeard.com/e/9

Дзякуючы мастадону vkl.world знайшоў цікавы канал "САМі", на якім выходзіць цікавы фармат шоў: стваральнікі каналу сутыкаюць ілбамі дзух удзельнікаў, якія займаюцца цалкам рознымі прафесыйнымі заняткамі, каб яны апытвалі адно аднаго на тэму гэтых заняткаў. Вельмі лампава, цікава ды прыгожа, раю паглядзець. Першы выпуск пра драмера ты керамістку 😊 👉 Глядзець тут: https://youtu.be/FGFa5vaHV94

Знайшоў для вас вельмі прыгожы ды цікавы фільм пра бортніцтва ў Беларусі: https://youtu.be/aIHrFnl7mkk 18 хвілін асалоды, вельмі раю 😊 Таксама пра бортніцтва можна пачытаць тут: https://vkl.world/@vaukalaka