Цёмны Лёс
Open in Telegram
"Цёмны Лёс" - падкаст з калянавуковым, акадэмічным, прафесійным ды тэхнічным кантэнтам па-беларуску. У тэлеграме посцім паведамленні аб новых выпусках ды пасты пра беларускамоўныя рэсурсы. YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos Аўтар: @iamitboroda
Show moreBelarus7 278The category is not specified
397
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-330 days
Posts Archive
397
⚡️ Вітанкі, даўно не чуліся!
Сёння вас чакае тры гадзіны асалоды пра шахматы, аб якіх нам раскажа прафесыянальны шахмаціст - Андрэй Мінальд.
Ад гісторыі з'яўлення гульні да правілаў, механік, навучання і нават прымянення штучнага інтэлекту ў сучасных шахматах.
Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
👉 YouTube: https://youtu.be/SG-d0GqkvDs
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/20
P.S. Выпуск здымаўся да чэмпіянату свету 2023 года, таму некаторая інфармацыя (у частцы пра апошнія чэмпіянаты свету) састарэла. Са словаў Андрэя апошні чэмпіянат быў "нейкім неверагодным трылерам, самым цікавым матчам за апошнія шмат гадоў" (цытата).
397
Пакуль рыхтую чарговы выпуск, хачу расказаць вам пра нешта незвычайнае, пра арт-куратарскую платформа Maramora, створаную маімі сябрамі для беларусаў.
Maramora – гэта не вітрына для прыгожых творчых практык, а паўнавартасны адукацыйны праект. Тут выпускаюць арыгінальныя экспертныя курсы, лекцыі, гайды ды іншыя карыснякі для артыстаў у розных галінах. Курсы дапамагаюць набыць важныя скілы і атрымаць інспірацыю. Іх можна глядзець, слухаць і аналізаваць у любы час, калі тое зручна.
«На працягу некалькіх гадоў наша каманда даследавала ўплыў мастацтва на дабрабыт (well-being) грамадства. Мы стваралі адукацыйныя фарматы для невялікіх суполак у часы крызісу і знайшлі, што адукацыя ў галіне мастацтва з'яўляецца моцным інструментам для падтрымкі ў перыяды нявызначанасці», – кажуць у Maramora.
Тым, у каго ёсць ідэя ўласнага курса, прапаную адразу грукаць на пошту maramora.info@gmail.com. Кожны новы курс праходзіць рэдактуру, адаптацыю, рэцэнзію. Пра ўмову з адукатарамі дамаўляюцца індывідуальна.
👉 Падрабязней па спасылцы: https://34mag.net/post/maramora
397
6га траўня ў Варшаве адбылася першая зачыненая канферэнцыя беларускіх блогераў, якая сабрала больш за 20 актыўных ютубераў, падкасцераў ды тыктокераў, якія вырабляюць кантэнт для беларусаў.
Я там быў адным з арганізатараў ды запісваў выступы, чым сёння з самі падзялюся:
🔸 Штучны інтэлект у дачыненні да стварэння кантэнту / Аляксей АйЦіБарада з "Цёмнага Лёсу": https://youtu.be/af1YRfHdoW0
🔸 Паспяховыя ролікі ў ціктоку на беларускай мове / Данііл з "Нашай Нівы": https://youtube.com/live/wAGY2PAaCoY
🔸 Сварэнне Shorts у Ютубе / Сяргей з "Маяка Беларускага": https://youtube.com/live/vlvq4Q8pd20
🔸 Маркетынг, статыстыка, фічэрынг і сістэма рэкамендацый у падкастах / Аляксей з "Першага Гікаўскага": https://youtube.com/live/Q46-DA-ZDyM
🔸 Літаратурнае вымаўленне паводле Андрэя Каляды / Усяслаў з "Тутэйшага Шляхцічу": https://youtube.com/live/lAEUS8zuYtY
🔸 Фізыка: тэорыя ўсяго / Света з "PAMYLKA ZIN": https://youtube.com/live/KNEDm9FX0cA
Спадзяюся кантэнт будзе для вас карысным 😊
397
Відэа пра людзей, якія не з'яўляюцца носьбітамі беларускай мовы, але выдатна ёй валодаюць. Натхняе) https://youtu.be/nebHcD6PqCY
397
Вітаем сябры, у 37 выпуск да нас завітаў Ягор Камбэг. Яго вы можаце ведаць праз агучку фільмаў, серыялаў ды анімэ на беларускую мову. У гэтым выпуску вы даведаецесь як пачаць агучаваць тайтлы, ці існуе чыстая беларуская мова і што рабіць з аўтарскім правам.
Слухаць аўдыё: https://pc.st/e/2GEniFlyY4W
Глядзець на yt: https://youtu.be/n5ERUj1-3RU
397
⚡️Усім вітанкі, даўно не чуліся! Чарговы выпуск падкасту ўжо на ўсіх пляцоўках, даражэнькія 😊
Сёння паглыбляемся ў мір фізыкі ды выдавецтва. Выдатная размова са Святланай Волчак, папулярызатаркай фізыкі ды сузаснавальніцай першага беларускамоўнага навукова-папулярнага часопісу "PAMYŁKA".
Размаўляем пра папулярызацыю навукі ў Беларусі, пра калайдэр на Палессі, пра тэорыю адноснасці руху Альберта Айнштайна, пра наладжванне выдавецтва за мяжой, пра адноснасць часу, пра парадоксы блізнят ды парадокс "тычкі і адрына".
👉 YouTube: https://youtu.be/EIOg-IsvWWk
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/19
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
397
Калі хто з вас глядзіць украінскі падкаст Спартака Суботы ды Жэні Яновіча "Подкаст терапія", то вам дакладна спадабаецца новый падкаст "TAKI ŠLIACH" ад Зміцера Нарышкіна (тый самы, з якім мы рабілі выпуск пра стэндап): https://youtu.be/5vqJNnm_s8I
У падкасце Зміцер разам з псіхалагіняй Ірынай Шумскай разглядаюць розныя стэрыятыпы ды псіхалагічныя пытанні. Вельмі раю!
397
🔥18 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!
Cёння вы даведаецеся пра тое, што такое эпічная паганская музыка, чым яна адрозніваецца ад фальклорнай, ды як яе ствараюць. А распавядаць пра ўсё гэта будзе выдатны беларус Артур, музыка ды стваральнік музычнага праекта "Dzivia", у межах якога ён робіць, бадай, найлешную беларускую этна-аркестравую музыку.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
👉 YouTube: https://youtu.be/RASul0smLac
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/18
397
Repost from Мала кантэнту
Дыктатура і спорт: файныя спаборніцтвы па трыятлоне | Толькі наперад
На сувязі Піліп Беспамылковы і спартыўная перадача «Толькі наперад» – перадача, у якой мы не проста абмяркоўваем спорт, мы ім займаемся. Сёння мы з вамі будзем займацца трыятлонам у дыктатуры. У відэа я больш падрабязна распавёў пра гэтую краіну і прапанаваў вам адгадаць, што гэта за краіна. Адгадаеце?😉
Трыятлон – прыўкрасны від спорту, які ўключае ў сябе адразу тры самастойных віда: плаванне, велагонка і бег. Я прыняў удзел у спаборніцтвах і ад першай асобы паказаў вам, як яны прайшлі.
Было складана, але вельмі цікава: частка веламаршруту праходзіла па трасе формулы-1, а вар'яцкі вецер сапсаваў усе планы. Аднак гэта спорт, а ў спорце, як і ў жыцці, далёка не заўжды ўсё ідзе па плане...
https://www.youtube.com/watch?v=4Nt0Mj9uZlA
#ЗЛЖ
397
Тыдзень таму я распавядаў беларусам Кракава аб тым, як рабіць падкасты ды колькі ўсё гэта каштуе. З таго выступу захаваўся запіс, спадзяюся камусці з вас будзе карысным: https://youtu.be/WwMUNhkdXEU
Тры з паловай гадзіны аб стварэнні падкастаў на YouTube: ад гісторыі і да коштаў, абсталявання, прасоўвання ды ведаў.
Карыстайцеся на здароўе, запіс даступны па спасылцы (так проста на яго вы не трапіце) 😊
397
🔥Новы выпуск Цёмнага Лёсу №17 ўжо на ўсіх пляцоўках!
Сёння паглыбімся з вамі ў iOS-распрацоўку! А дапаможа нам у гэтым Надзея Савіцкая, якая ўжо шэсць гадоў працуе праграмісткай пад iOS.
Гаворым пра тэхналогіі ў iOS, пра веды для ўвахода ў прафесію, пра вялікія заробкі, пра пікантную голую мілю, пра вібратары з айфонаў ды пра зашкварныя гісторыі ў зашкварным VironIT! 😊
Вас чакае дзве гадзіны айцішнай ды каляайцішнай размовы, таму прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
👉 YouTube: https://youtu.be/8QL8RpaAmlw
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/17
397
Тут выйшаў цікавы відос ад Тэхнавукі пра тое, як з'явіўся міргаючы курсор. Раю да прагляду тым, хто цікавіцца тэнхалёгіямі: https://youtu.be/HOEA6F7g1A0
P.S. А новы выпуск Цёмнага Лёсу будзе ўжо заўтра! 😊
397
Repost from Беларуская музыка
🔥Свежы выпуск «Міністэрства сепультуры»! На гэты раз разбіраемся з творчасцю Макса Каржа і знаходзім там моцныя і слабыя месцы
https://www.youtube.com/watch?v=tmQkd37Z-Os
397
Нарэшце зрабіў лэндосік для Цёмнага Лёсу, на якім можна і пра падкаст пачытаць, і ўсе спасылкі на пляцоўкі з ім пабачыць, і нават інфу пра мерч пачытаць: https://itbeard.com/ciomnylos
Код сайта тут, калі каму цікава: https://github.com/it-beard/itbeard-site
Тамжа можна дадаць PR ці завесці issue, калі знойдзеце памылкі 😊
397
Ого! Новы канал пра беларускую музыку ад былога выдатнага журналіста, а зараз айцішніка, Аляксандра Чарнухі: https://youtube.com/watch?v=x7ScNSjynfY&feature=shares
397
🔥Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!
Трымайцеся крапчэй, бо вы цалкам акунецеся ў незвычайны ды месцамі незразумелы, але прыгожы мір матэматыкі! І мой суразмоўца, Аляксей Станкевіч, як ніхто лепей дапаможа нам у гэтым, бо Аляксей пэўна адзін з найзакаханейшых у матэматыку людзей, якіх я сустракаў у сваім жыцці. Да тагож, Лёша працуе ў ролі Data Scientist, і ўжывае матэматыку на паўсядзённай выснове.
Мы размаўляем пра лікі і лічбы, пра неіснуючыя вымярэнні, пра невырашальныя задачы матэматыкаў, пра навучанне дзетак і студэнтаў, пра дэментараў ды пра прымяненні сучаснай матэматыкі ў жыцці і навуцы.
Вас чакае сапраўдны навуковы выпуск падкасту Цёмным Лёсе, таму прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
👉 YouTube: https://youtu.be/BpOq3ElW7Js
👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/16
397
Мае сябры папрасілі распаўсюдзіць інфу наступную: з’явілася анлайн-лінія падтрымкі для беларусак, пацярпелых ад хатняга гвалту oliviahelp.org
Лепшае, што мы можам зрабіць - пашэрыць гэту інфармацыю сярод сваіх знаемых у сваіх сацыяльных сетках, каб тыя каму патрэбна дапамога, ведалі пра Oliviahelp.org
397
Цудоўнае інтэрв'ю з навукоўцам ды закаханым у астраномію Віктарам Малышчыцам на канале "Нататнік" вельмі раю да прагляду: https://youtu.be/ha8wMGumezo
Размаўлялі, вядома, пра космас 😊
