Цёмны Лёс
Open in Telegram
"Цёмны Лёс" - падкаст з калянавуковым, акадэмічным, прафесійным ды тэхнічным кантэнтам па-беларуску. У тэлеграме посцім паведамленні аб новых выпусках ды пасты пра беларускамоўныя рэсурсы. YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos Аўтар: @iamitboroda
Show moreBelarus7 278The category is not specified
397
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-330 days
Posts Archive
397
Прывітанне, нашы верныя слухачы! Мы тут, каб падзяліцца нашай невялікай гісторыяй аб тым, як падступны Літоўскі інтэрнэт спрабаваў перашкодзіць нам выпусціць чарговы захапляльны эпізод нашага падкасту. Так-так, той самы падкаст, пра які мы так доўга казалі і які павінен быў выйсці на мінулым тыдні!
Такім чынам, мы, Лёша, АйЦі Барада і Малаток, сабраліся, каб пагаварыць аб гарачай тэме - новай The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom. Мы гарэлі жаданнем падзяліцца нашымі думкамі, аналізамі і захапленнем наконт гэтай гульні. Але вось няўдача - Літоўскі інтэрнэт вырашыў, што не сёння, сябры!
Як толькі мы паспрабавалі выкласці падкаст, на нас абрынуўся цэлы арсенал інтэрнет-праблем. Спачатку наш правайдэр вырашыў задаволіць нас невялікім выпрабаваннем з падлучэннем, затым хуткасць загрузкі стала такой, быццам мы спрабуем правесці стрым праз палку і вяроўку. А калі мы нарэшце дабіліся прымальнай хуткасці, з'явіліся таямнічыя збоі, нібы хтосьці нябачны вырашыў пагуляць з намі ў хованкі.
Мы вырашылі не здавацца! Лёша пабег да суседа, які пагадзіўся падзяліцца сваім стабільным Wi-Fi, АйЦі Барада пачаў даследаваць цёмныя куткі Літоўскай сеткі ў пошуках спосабаў абысці перашкоды, а Малаток, як праўдзівы воін, вырашыў перацягнуць усю сваю запісвальную апаратуру да бліжэйшай інтэрнэт-кавярні.
Пасля нядоўгіх бітваў і хвалюючых момантаў мы, нарэшце, перамаглі Літоўскі інтэрнэт і ганарліва прадстаўляем вам наш новы падкаст, прысвечаны The Legend of Zelda: Tears of the Kingdom! Мы спадзяемся, што вы атрымаеце асалоду ад нашых абмеркаванняў і падзяліцеся сваімі меркаваннямі.
Дзякуй за ваша цярпенне, сябры, і памятайце - нават самыя падступныя інтэрнэт-перашкоды не могуць спыніць нас у нашым запале да гульняў!
https://www.youtube.com/watch?v=BELWGi_sRQA&t=3702s&ab_channel=%231%D0%93%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96
397
Repost from Супер Мова
Пачынаецца жнівеньскі набор у Альтанку — клуб знаёмстваў па-беларуску!
Як працуе Альтанка:
Кожны тыдзень вы атрымліваеце беларускамоўнага суразмоўцу з розных куткоў сьвета🌍
Вы сустракаецеся афлайн ці анлайн, знаёміцеся, размаўляеце па-беларуску і файна бавіце час🌝
🤝 Такім чынам, за месяц ваша кола сяброў і сябровак, якія размаўляюць па-беларуску, павялічыцца на некалькі чалавек!
👯♂️Арганізатары ўлічваюць ваш узрост, асабістыя пажаданні і ўзровень беларускай мовы пры размеркаваньні суразмоўцаў.
Пачатак: 01.08.23
Запоўніце гугл-анкетку, каб далучыцца да Альтанкі🏛:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdYOL5AUAlc88IKMfyC1byEQuTmPkMO2mVkphqO0tyyvgr8nw/viewform
У шапцы тамака ж уся неабходная інфармацыя для ўдзелу✨
Дэдлайн рэгістрацыі: 30 ліпеня, 22:00 Менск
397
Мы нагулялі 100 гадзін у Зэльду каб запісаць вам гэты падкаст.
Прывітанне, сябры! На сувязі Першы, у сённяшнім выпуску Леша аб'яднаўся з АйЦі Барадой і стрымерам Малатком каб распавесці вам усе ўражанні ад Zelda Tears of the Kingdom. Так, вы нас не прасілі, вы гэтага не чакалі, але мы гэта зрабілі.
⚡️⚡️⚡️https://www.patreon.com/posts/86458225
397
💥 Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!
Сёння размаўляем пра сацыялінгвістыку, пра станаўленне моў, пра адзінасць мовы ў дзяржаве, каланізацыі і пытанні вывучэння замежных моў і пра Master's degree у Еўропе. А распавядзе нам аб гэтым выдатная дзяўчына, мовазнаўца, ц'ютарка ангельскай мовы ды блогерка - Іна Мезенцава з канала @innainenglish!
🔸 YouTube: https://youtu.be/h1-6AWUA5CY
🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/22
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры (спасылкі ў каментары ніжэй)! 😊
397
Тры тыдні не бачыліся. Абгаварылі ўсё што прапусцілі, ну амаль усё.
тут глядзець: youtu.be/rptWNfG1A2A
тут слухаць: https://t.co/4V1b2H5Yd3
397
Выглядае так, што Твітар праз "інавацыйныя" змяненні ад Маска ў хуткім часе зачыніцца назаўжды. Калі вы не ведаеце куды перайсці з яго, то нагадваю, што ў нас ёсць утульная беларускамоўная суполка ў сеціве Mastadon: https://vkl.world
VKL.world - гэта як Твітар, але без Маска і з вялікай колькасцю выдатных беларусаў 😊
А яшчэ, у нас з'явіўся Патрыён, таму калі вы ўжо з намі і жадаеце дапамагчы развіццю сервера, то зараз самы час: https://www.patreon.com/vklworld
Цалую ды абдымаю, даражэнькія!❤️
397
Repost from adu.place
Канспект лекцыі: ці Chat-GPT — штучны інтэлект? Як выціснуць з яго максімум?
На анлайн-інтэнсіве Цэнтра новых ідэй выступаў Аляксей «АйЦіБарада» Картыннік — YouTube-блогер, праграміст, вядучы падкасту «Цёмны Лёс». У першым канспекце лекцый @aduplace расказвае ўсё самае цікавае з прамовы Аляксея
🔸 ChatGPT — гэта не штучны інтэлект (ШІ)
Гэта вялікая моўная мадэль (large language model) — адзін з відаў генерацыйных нейрасетак. Мадэль займаецца падборам кожнага наступнага слова ў сказе. Яна разумее сутнасць размовы, асэнсавана адказвае і добра падбірае словы, бо навучылася на гіганцкай базе тэкстаў з інтэрнэту
Яшчэ два трэнды ў развіцці ШІ — гэта Diffusion Models (таксама генерацыйная нейрасетка, але яна працуе не з тэкстам, а з данымі — Midjourney і DALL-E як прыклады генерацыі выяваў) і агенты (аплікацыі, якія за вас камунікуюць адразу з некалькімі відамі нейрасетак, прыклад Transformers Agent)
🔸 Усё не абмяжоўваецца толькі генерацыяй тэксту і малюнка
Ёсць і іншыя тыпы ШІ. Вось шэсць папулярных і зразумелых: text-to-text (прыклад — ChatGPT), text-to-image (Midjourney), text-to-video (Runway), image-to-image (Midjourney), image-to-video (Runway), video-to-video (Opus Clip стварае кароткія відэа для TikTok з доўгага відэа для YouTube)
Таксама ўжо з’яўляюцца інструменты для працы з гукам: аўтаагучка тэксту на розных мовах (Neurodub), паляпшэнне якасці гуку (Adobe Enhance), генерацыя музыкі (AIVA). Асобна адзначым Synthesia — сэрвіс па стварэнню лічбавых ШІ-аватараў з аўтаматычнай агучкай, але беларуская мова там пакуль што не падтрымліваецца
🔸 ChatGPT не зробіць вам кантэнт з нуля
Важна разумець, з чым ChatGPT добра спраўляецца. Гэта ў першую чаргу пераклады, адаптацыя тэкстаў пад розныя сацсеткі, брэйнштормінг, стварэнне чарнавіка, планаў навучання па любых тэмах, выпраўленне памылак, фідбэк. Вы не атрымаеце якасны сцэнар відэа за адзін запыт «Падрыхтуй сцэнар відэа па тэме Х», але робат хаця бы накідае ідэй, якія разам з ім можна дапрацаваць да файнага выгляду
🔸 Галоўнае — якасны запыт
Менавіта таму ўжо з’яўляецца прафесія промпт-інжынера, а на форумах прысвячаюць асобныя раздзелы абмеркаванню самых якасных запытаў. Вельмі добра пачынаць з пазначэння ролі ChatGPT у гэтай задачы: «Уяві, што ты …». Ідэальны запыт можа быць па памерах як асобны тэкст, але гэта таго вартае. Патлумачце робату яго канкрэтную задачу, у якой форме ён павінен даць вынік, калі магчыма — на якіх каштоўнасцях ці ідэях мусіць грунтавацца яго адказ
🔸 Яшчэ некалькі цікавостак для самастойнага вывучэння тэмы
— Сайт futurepedia.io, дзе сабраны велічэзны каталог праектаў у сферы ШІ — мы ўпэўнены, што некаторыя з іх будуць карысныя і для вас! А таксама паштовая рассылка The Rundown з навінамі пра свет ШІ
— У бясплатнай версіі даступны толькі ChatGPT 3.5, але карыстацца новай і больш якаснай мадэллю можна праз іншыя аплікацыі: чат-бот Poe, пошукавы сэрвіс Bing
— Відэа Аляксея «Штучны інтэлект і як з ім працаваць». Чатыры гадзіны, насычаныя якаснай інфармацыяй, уся база
— Беларускамоўная суполка аматараў ШІ ў Telegram, далучайся
Гэта першы пост з серыі канспектаў лекцый анлайн-інтэнсіваў Цэнтра новых ідэй, прысвечаных стварэнню і запуску праектаў. Там, дарэчы, ідзе набор на «Хакатон натхняльных праектаў» для маладых беларусаў і беларусак — вось тут усе падрабязнасці
397
💥 Новый выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках!
Сёння размаўляем пра Штучны Інтэлект, Data Sciense, Machin Learning, Deep Learning і намагаемся зразумець, што ўсё гэта значыць. Да тагож, будзем шмат гаварыць пра генерацыйныя нейрасеткі і як яны працуюць, пра штучны інтэлект і этычныя пытанні.
У гасцях Machine Learning Engineer - Вадзім Філіповіч!
🔸 YouTube: https://youtu.be/NcrGtMTvhxQ
🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/21
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
397
Глядзіце які цуд - карта беларусі аж ад 161 года і да 1944 з накладаннем на сучасную: https://www.belpast.com
397
Зрабіў спіс з кароткімі апісаннямі усіх сэрвісаў з відэа пра ШІ:
🔸 ChatGPT - самы выбухны чатбот у свеце, менавіта ён бліжэй за ўсіх да сапраўднага ШІ
🔸 Poe - агрэгатар тэкставых ботаў
🔸 Perplexity - ШІ-пашукавік повага пакалення
🔸 Midjourney - нейрасетка, якая можа намаляваць што заўгодна
🔸 Photoshop Generative Fill - ШІ-рэдактар відарысаў
🔸 Uncrop - пашырае відарысы
🔸 Enhance Speech - паляпшае якасць запісу размовы
🔸 Adobe Podcast - рэдагаванне аудыё праз тэкст
🔸 Cleanvoice - добра паляпшае якасць запісу размовы
🔸 AIVA - генератар музыку
🔸 Riffusion - генератар музыкі праз відарысы
🔸 Neurodub - ШІ-пераагучка вашых відэа
🔸 Synthesia - ваш лічбавы аватар ды акцёр
🔸 Opus Clip - робіць тыктокі за вас
🔸 Runway - ШІ, які робіць відэа з тэксту
🔸 Wonder Dynamics - ШІ, які зменіць Галівуд
🔸 Uberduck - агучка текстаў і стварэнне рэпа
397
🔥 Спешыял-выпуск пра Штучны Інтэлект ужо на канале!
Вас чакае падарожжа ў мір сучаснага штучнага інтэлекту і яго магчымасцяў. Вы даведаецеммя пра тое, як ён з'явіўся, што такое нейрасеткі, як вырабляць кантэнт з дапамогай ChatGPT, Midjourney і другімі ШІ-інструментамі. Апрыканцы мы паразважаем на тэму будучыні ды этычных пытанняў, і паслухаем Якуба Коласа ў выкананні Эмінема.
🔸 YouTube: https://youtu.be/wW_tlwNj-R8
🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google
🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ
🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl
🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/sp1
397
Пакуль рыхтаваў выпуск пра штучны інтэлект, прыйшла думка зрабіць беларускамоўную суполку для прафесіяналаў ды аматараў ШІ. Таму, далучайцеся, калі тэма вас цікавіць: https://t.me/belarusai
397
Глядзіце, якую прыгажосць намаляваў Midjorney па промпце: "Dark desteny of Belarus traditional Ivan Kupala holiday v5.1 style raw": https://vkl.world/@itbeard/110532610654854495
397
Repost from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
9
anibel.net/cinema/9?tg
Агучка: 1 з 1
Даберы: #kambeg #nenia #spite #tokage
Данат:
https://patreon.com/kambeg
https://boosty.to/nenia9
#9 #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by
397
Трапіўся цікавы канал пра беларускую міфалогію: https://youtu.be/4fRah2xm4vs
Асобная асалода ад крыху дзіўнай падачы аўтара 😊
397
Вельмі нечакана для сябе дазнаўся, што аўтар, кнігай якога я захапляюся з год, зьяўляецца выдатным беларусам. Шыкоўная кніга пра тое, як працуе наша цела. Раю.
397
Repost from Лекар Белавешкін пра здаровы лад жыцця.
Вітаю шаноўнае спадарства! Кніга "Воля да жыцьця" у вольным доступе. Прыемнага i карыснага чытаньня.
397
На канале Жыццё Маліна ў Мікіты Мелказёрава выйшла цудоўнае інтэрв'ю з адным з заснавальнікаў дастаткова знакамітай беларускай IT-кампаніі Gurtam - Аляксандрам Куўшынавым.
Раю да прагляду, нечакана Аляксандар паказаў сябе як яскравы айцішнік з вельмі добрай пазіцыяй па жыцці. Асобны лайк Сашы за шыкоўную беларускую мову 😊
Глядзець тут: https://youtu.be/Mh2EFM4pz5k
