cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Пытанні і прапановы @belcabinet_bot "Адно акно" @odnooknobysocial_bot Кантакт для СМІ [email protected]

Show more
Advertising posts
3 157
Subscribers
-324 hours
+277 days
+7230 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViews
Shares
Views dynamics
01
«Арганізацыі справіліся з гэтым выклікам, захавалі кантакт з людзьмі ўнутры краіны» Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова – аб выніках размеркавання сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно»: «Усе сродкі размеркаваны, на рахунку нуль. Гэта сапраўды быў і ёсць няпросты досвед. Многія думаюць, што марафон скончыўся даўно, але насамрэч ён толькі падыходзіць да канца. За гэты амаль год нам удалося ўкараніць сістэму Назіральнай рады, папрацаваць з вялікай колькасцю беларускіх арганізацый, разам прайсці ўсе юрыдычныя цяжкасці. Але галоўнае, сотні сем'яў палітзняволеных атрымалі дапамогу – і гэта ўсё дзякуючы беларусам і беларускам. Так, гэта сапраўды расцягнулася ў часе, але гэты досвед дапаможа ў далейшым больш аператыўна размяркоўваць дапамогу. Яшчэ 5 арганізацыям засталося прайсці фінальны аўдыт. У найбліжэйшы час Назіральная рада выйдзе з падрабязнай справаздачай аб правераных патрачаных сродках, сабраных падчас марафону. Фонды працавалі ў аўральным рэжыме. Сваякі палітвязняў у студзені сутыкнуліся з новым вітком рэпрэсій, калі за атрыманне падтрымкі сілавікі затрымалі сотні людзей і ўзбудзілі крымінальныя справы. Фондам нічога не заставалася, як адаптавацца да гэтай сітуацыі, адшукаць новыя інструменты аказання дапамогі. Гэтыя ўмовы ўплывалі на тое, як хутка дапамога даходзіла да беларусаў. Тым не менш арганізацыі справіліся з гэтым выклікам, захавалі кантакт з людзьмі ўнутры краіны – і дапамога ўсё роўна бесперабойна паступала ў Беларусь. Сёння, 21 мая, – Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. І ў гэты дзень, і ва ўсе астатнія мы будзем працаваць, каб пра палітзняволеных памяталі. Будзем акумуляваць дапамогу для іх, шукаць шляхі іх вызвалення. Гэта застаецца штодзённай працай соцень людзей». @CabinetBelarus
4612Loading...
02
Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя паміж фондамі і арганізацыямі дапамогі палітзняволеным Пра гэта інфармуе Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Сродкі атрымалі наступныя фонды і арганізацыі: ▪️Медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» — 5 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі — 5000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 15 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Беларуская Рада культуры — 15 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова) ▪️Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 28 800 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 28 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова) ▪️Анархічны чорны крыж — Беларусь — 40 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Беларуская асацыяцыя палітзняволеных «Да волі» — 40 000 еўра (аўдыт не пройдзены) ▪️Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 60 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова) ▪️Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Ініцыятыва BY_help — 206 071,63 еўра (аўдыт не пройдзены) Нагадаем, падчас марафону «Нам не ўсё адно» было сабрана 574 617 еўра. Пасля аплаты камісіі на агульным рахунку засталося 545 740,22 еўра. У тым ліку каля 12 000 еўра захоўвалася ў крыптавалюце. Такім чынам, для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 545 740,22 еўра (100% агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі). @CabinetBelarus
4256Loading...
03
Наш адказ рэжыму ў Дзень палітвязняў. У дачыненні да 39 «суддзяў» рэжыму накіраваныя абгрунтаванні ўвядзення санкцый У адрас урада Канады перададзеныя чарговыя санкцыйныя прапановы, падрыхтаваныя з мэтай узмацнення ціску і адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за парушэнне нормаў міжнароднага права. Да цяперашняга часу ўрад Канады прыняў 14 санкцыйных пакетаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб рэжыму Лукашэнкі, што па колькасці пакетаў з'яўляецца адным з найбольшых паказчыкаў сярод краін-партнёраў дэмакратычнай Беларусі. Новыя прапановы накіраваныя ў развіццё дамоўленасцяў падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду 14-15 красавіка 2024 года. Мы накіравалі для ўвядзення санкцый спісы з «суддзяў» і прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі з адпаведнымі абгрунтаваннямі і персанальнымі звесткамі прыслужнікаў рэжыму, а таксама пералік арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі і спрыяюць ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у тым ліку шэраг прадпрыемстваў ВПК і прапагандысцкіх рэсурсаў. У прыватнасці, у перададзеным намі канадскаму боку спісе з 39 «суддзяў» рэжыму, ёсць такія адыёзныя персоны як: – суддзя гомельскага суда Анатоль Сотнікаў, які асудзіў больш за 20 палітвязняў, у тым ліку прысудзіў велізарныя тэрміны пазбаўлення волі беларускім партызанам, якія спынялі рух цягнікоў агрэсара ў бок Украіны ў пачатку ўварвання расійскіх войскаў; – на працяглыя тэрміны зняволення беларускіх партызан асудзіў і магілёўскі суддзя Ігар Шведаў, а таксама адправіў на 6 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму журналіста-фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка; – суддзя суда Маскоўскага раёна г. Брэста Яўген Брэган адправіў у засценкі больш за 20 палітвязняў, у тым ліку вынес прысуд маці дваіх непаўналетніх дзяцей Паліне Шарэнда-Панасюк; – суддзя Ленінскага раённага суда г. Мінска Таццяна Шоцік, якая асудзіла 15 палітвязняў, у тым ліку на яе сумленні прысуд у дачыненні да загінулага ў зняволенні Ігара Ледніка; – суддзя Ленінскага раённага суда г. Мінска Юлія Шут, якая незаконна асудзіла прынамсі 10 палітвязняў; – суддзя Жлобінскага раённага суда Ірына Прадун, якая незаконна асудзіла 10 палітвязняў, у тым ліку 24-гадовага Дзмітрыя Гопту, які мае асаблівасці развіцця; а таксама іншыя «рэкардсмены» па прысудах палітвязням, якія прадстаўляюць так званы судовы корпус дыктатара Лукашэнкі. Абгрунтаванні прыняцця санкцый у дачыненні да дадзеных «суддзяў», а таксама 26 прапагандыстаў рэжыму раней былі перададзеныя кампетэнтным органам ЕС, для ўключэння іх у санкцыйны пералік Еўрасаюза. Мы ўдзячныя ўраду Канады за сістэмную і паслядоўную палітыку ў пытанні санкцыйнага ціску і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні нормаў міжнароднага права.
4394Loading...
04
Швецыя папоўніць Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных, створаны па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай Аб гэтым заявіў міністр міжнароднага развіцця Швецыі Ёхан Форсель на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі. Міністр таксама адзначыў: «Швецыя выразна падтрымлівае дэмакратычную Беларусь. Сёння дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Трэцяя гадавіна смерці Вітольда Ашурка. Пасля было яшчэ 5 ахвяр, якія памерлі ў турме. Мы не павінна забывацца пра паўтары тысячы сённяшніх палітзняволеных. Іх там катуюць. Яны без сувязі з роднымі, у перапоўненых камерах. Без медычнай дапамогі. Ваша справа – наша справа!». @CabinetBelarus
6112Loading...
05

30Loading...
06
«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»: Святлана Ціханоўская – да дня салідарнасці з палітвязнямі Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас. Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу – і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ. Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю – публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі – гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі. Мы абавязаныя штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў. А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас. Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі – іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў». Глядзіце відэа, каб паслухаць зварот цалкам.
3711Loading...
07

60Loading...
08
«Працуем, каб падобныя папраўкі былі прынятыя ў іншых краінах Еўрасаюза» Нядаўна польскі Сейм прыняў папраўку, якая дапаможа беларусам паступаць у польскія ўніверсітэты без даведкі ад Міністэрства адукацыі рэжыму. Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык накіравала на імя міністра вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюша Вячоркі ліст з просьбай як мага хутчэй увесці гэтую папраўку ў дзеянне. Як адзначыла прадстаўніца Кабінета, гэта пазбавіць беларускіх абітурыентаў і студэнтаў сур’ёзных бюракратычных праблем пры паступленні ў польскія ВНУ. (Праблемы гэтыя звязаныя са штучнымі перашкодамі з боку рэжыму ў выдачы дакументаў.) Таксама Аліна Коўшык папрасіла міністра Дарыюша Вячорку яшчэ раз паведаміць рэктарам польскіх ВНУ аб магчымасці прыёму ад беларускіх абітурыентаў і студэнтаў дакументаў без апастыляў. Аліна Коўшык: «Мы працуем, каб падобныя папраўкі былі прынятыя ў іншых краінах Еўрасаюза. Спадзяёмся, рашэнне польскага Сейма стане добрым прыкладам для іншых нашых партнёраў, паспрыяе выбару беларускіх школьнікаў на карысць еўрапейскіх універсітэтаў, а не расійскіх». @CabinetBelarus
8509Loading...
09
Слова з-за кратаў У Дзень палітвязня, 21 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Вольныя Купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ тэатральнага праекта. Акторы прачытаюць вершы, апавяданні і фрагменты лістоў беларускіх палітвязняў, аб’яднаныя ў адмысловую праграму «Слова з-за кратаў» і аздобленыя пяшчотнымі малюнкамі Аляксандры Канафальскай. Набыўшы квіток, вы аўтаматычна ўдзельнічаеце ў важнай справе. Дзякуючы ініцыятыве «Палітвязынка» ўсе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу дзецям і сваякам палітвязняў. Квіткі можна набыць па спасылцы. Кожны, хто набудзе квіток на тэатральны праект «З-за кратамі», атрымае кнігу твораў беларускіх палітвязняў «Турэмны зборнік». У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты 52 беларусаў, зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, напісаныя ў 2020-2023 гадах. Падтрымайце беларускіх палітвязняў. Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal 11 21 траўня, 19:00.
6871Loading...
10
Перамовы ў Дзярждэпартаменце, Белым доме, Кангрэсе, ААН Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі завяршыў працоўны візіт у ЗША, які доўжыўся з 9 па 17 мая. У Бостане прадстаўнік па замежных справах Кабінета ўзяў удзел у дыскусіі ў Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта на тэму пагрозы незалежнасці Беларусі з боку Расіі, а таксама сустрэўся з мясцовай беларускай дыяспарай. У Нью-Ёрку Валер Кавалеўскі меў кансультацыі па тэматыцы ААН і займаўся падрыхтоўкай да візіту у Нью-Ёрк кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай для ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках сесіі Генасамблеі ААН у верасні. Намеснік кіраўніцы Кабінета праінфармаваў партнёраў аб нарастанні ваеннай пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі і пагаршэнні сітуацыі з палітзняволенымі. У Вашынгтоне Кавалеўскі правёў: ☑️ перамовы ў Дзярждэпартаменце ЗША па пытаннях двухбаковых адносін, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях (ААН, НАТА, АБСЕ), удзелу Святланы Ціханоўскай у саміце НАТА ў ліпені. Прадстаўнік Кабінета абмеркаваў захады па міграцыйнай праблематыцы, у тым ліку падоўжанне тэрміну дзеяння амерыканскіх віз для грамадзян Беларусі. Адной з тэм перамоў было ўзмацненне санкцый і спалучэнне іх з выкарыстаннем механізмаў прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы; ☑️ перамовы ў Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома; ☑️ сустрэчу ў Агенцтве ЗША па міжнародным развіцці на тэму павелічэння дапамогі для грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя Беларусі; ☑️ перамовы ў Сенаце і Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па прасоўванні новай версіі Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі, па ўзгадненні сумесных дзеянняў у парламенцкім супрацоўніцтве. Кавалеўскі праінфармаваў аб выбарах Каардынацыйную Раду і падрыхтоўцы да кампаніі 2025 года; ☑️ сустрэчы з дыпламатычным корпусам у Вашынгтоне для інфармавання аб сітуацыі ў Беларусі і міжнародных намаганнях дэмакратычнага руху. @CabinetBelarus
8738Loading...
11
Лукашэнка – у фокусе ўвагі Мінюста Польшчы Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з міністрам юстыцыі і генпракурорам Польшчы Адамам Боднарам. Галоўнай тэмай сустрэчы была магчымая падтрымка Польшчай ініцыятывы НАУ аб прыцягненні Лукашэнкі і яго памагатых да крымінальнай адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд за злачынствы супраць чалавечнасці. Павел Латушка праінфармаваў Адама Боднара аб драматычным становішчы беларускага грамадства, большасць якога выступіла супраць дыктатара Лукашэнкі, вялікай колькасці ахвяр катаванняў, згвалтаванняў, гвалтоўных знікненняў, пазбаўлення волі, забойстваў, дэпартацыі. Адам Боднар мае багаты досвед у якасці віцэ-прэзідэнта праўлення Хельсінкскага фонду па правах чалавека і амбудсмена Польшчы. Займаючы гэтыя пасады, ён знаходзіўся ў кантэксце праваабарончай сітуацыі ў Беларусі. Міністр юстыцыі Польшчы адзначыў, што тэма злачынстваў супраць чалавечнасці, якія ўчыняюцца ў Беларусі, знаходзіцца ў фокусе яго ўвагі, і ён ведае аб маштабах рэпрэсій. Боднар адзначыў, што асабіста знаёмы з Анджэем Пачобутам і Алесем Бяляцкім, якія сталі аднымі з тысяч палітвязняў у Беларусі. Міністр праінфармаваў аб рэформе польскага заканадаўства, якая паўплывае на магчымасць больш шырокага прымянення прынцыпу ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы і, адпаведна, прыцягнення вінаватых за міжнародныя злачынствы нацыянальнымі судамі Польшчы незалежна ад месца іх учынення. Гэты падыход можа быць прыменены да тых, хто ўчыняе злачынствы ў Беларусі. Баднар выказаў гатоўнасць Генпракуратуры Польшчы садзейнічаць расследаванню спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі, ахвярамі ў якіх з'яўляюцца грамадзяне Беларусі. Міністр паведаміў, што яго ведамства прааналізуе магчымасць рэалізацыі ініцыятывы НАУ па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе. Мінюсту Польшчы перададзены матэрыялы па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі. @CabinetBelarus
1 0055Loading...
12
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова возьме ўдзел у Кангрэсе, прысвечаным беларускім палітзняволеным Кангрэс #WithoutJustCause пачне сваю працу ў Празе 23 мая. У мерапрыемстве таксама возьмуць удзел чальцы вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і гуманітарных ініцыятыў, беларускія эксперты і эксперткі ў галіне права, беларускія і замежныя палітыкі і дыпламаты, а таксама былыя палітзняволеныя. Вольга Гарбунова: «Мяркую, пасля падзей 2020 года экспертна-палітычнага форуму такога маштабу яшчэ не было. І ён нам патрэбен як ніколі, бо за гэты час мы сталі сведкамі беспрэцэдэнтнага крызісу. Рэжым фактычна перакрыў кісларод праваабарончаму руху, а рэпрэсіі набылі тытанічныя маштабы. І мы вымушаныя шукаць новыя падыходы да падтрымкі рэпрэсіраваных і працы ў цэлым. Вызваленне палітзняволеных – не палітычная справа і не дыскусійнае пытанне. Гэта гуманітарная місія. Я ўскладаю вялікія надзеі на экспертаў, якія далучацца да кангрэса, і спадзяюся, што нашая дэмакратычная супольнасць яшчэ больш згуртуецца для вырашэння нашай агульнай праблемы». Кангрэс праводзіць Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Чэхіі і пад патранажам рэктаркі Карлавага ўніверсітэта. 📌 Журналісты могуць акрэдытавацца на мерапрыемства праз пошту [email protected] @CabinetBelarus
9625Loading...
13
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся са старшынём Камітэта па справах ЕС польскага Сейма Міхалам Кабоскам На сустрэчы Павел Латушка адзначыў небходнасць выпрацоўкі эфектыўнай стратэгіі ЕС і канкрэтных дзеянняў з боку ЕС ў дачыненні да Беларусі пры лідзіруючай ролі Польшчы. Таксама намеснік кіраўніцы Кабінета прапанаваў стварыць групу стратэгічных партнёраў дэмакратычнай Беларусі з краін ЕС і заклікаў інвеставаць у беларускае грамадства, каб з Беларусі не зрабілі Паўночную Карэю. Міхал Кабоска пацікавіўся патрэбамі беларускага грамадства і папрасіў акрэсліць магчымыя напрамкі падтрымкі з боку еўрапейскай супольнасці. Павел Латушка назваў сярод прыярытэтных: ☑️ фінансаванне незалежных медыя, грамадзянскіх структур і ініцыятыў; ☑️ прызнанне інстытутаў беларускіх дэмсіл; ☑️ прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы; ☑️ адкрытасць для беларусаў: не зачыняць межы, ствараць больш магчымасцей для атрымання віз; ☑️ падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Латушка і Кабоска таксама закранулі пытанне гарманізацыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Міхал Кабоска балаціруецца ў Еўрапарламент. У выпадку абрання ён будзе намагацца трымаць пытанне Беларусі ў фокусе Еўрапарламента, які з'яўляецца адным з найважнейшых партнёраў дэмсіл. @CabinetBelarusр
2 37711Loading...
14
Далучайцеся да Дня Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі! Спіс мерапрыемстваў і акцыяў 21 траўня – Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Мы сабралі мерапрыемствы і імпрэзы ад беларускіх дыяспар і арганізацый у адзіны спіс. Далучайцеся! Анлайн: 🔻«Краіна для жыцця»: Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму. 🔻Беларускі моладзевы хаб і Дысідэнт і кампанія «Марафон лістоў». Афлайн 19 траўня 🇮🇹 Рым, Італія, 15:00, мітынг, Piazza dell'Esquilino. 🇵🇱 Шчэцін, Польшча, 17:00, Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa. 🇵🇱 Гданьск, Польшча, 13:00, ul. Długi Targ 13. 🇵🇱 Варшава, Польшча, 14:00, каля помніка Каперніку. Адкрыццё выставы ў гонар беларускіх палітзняволеных «Муры». 🇬🇧 Лондан, Вялікабрытанія, 11:00, Parliament Square. 20 траўня 🇵🇱 Варшава, Польшча, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Спасылка на рэгістрацыю. 🇮🇹 Турын, Італія, 14:30, адкрыццё выставы аўтарства мастачкі Ксішы Ангелавай: Biblioteca Nazionale universitaria, piazza Carlo Alberto 3. 🇧🇪 Брусэль, Бельгія, 14:00, Albertine plein, побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам. 21 траўня 🇵🇱 Люблін, Польшча, 10:00 – 15:00, Wydział Politologii i Dziennikarstwa UMCS, Głęboka 4. Акцыя «Напішы ліст палітвязню». 🇵🇱 Беласток, Польшча, 18:00. Акцыя каля кансулату Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1. 🇵🇱 Варшава, Польшча, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». 🇵🇱 Варшава, Польшча, 17:00-20:00, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a. Афлайн-сустрэча па напісанні лістоў палітвязням у рамках «Марафону лістоў». 🇱🇹 Вільня, Літва, 20:00, Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Спасылка на рэгістрацыю. 🇱🇹 Вільня, Літва, 19:00, Кафедральная плошча. 🇱🇹 Вільня, Літва, 17:00, Беларускі дом у Вільні, Vilnius gatve 20. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе». 🇸🇪 Стакгольм, Швецыя, 18:30, Sergels torg. 23 траўня 🇪🇪 Талін, Эстонія, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт». Спасылка на рэгістрацыю. 23-25 траўня 🇨🇿 Прага, Чэхія. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі.
6533Loading...
15
«Гэта будучыня Беларусі — актыўныя, беларускамоўныя і праеўрапейскія студэнты» Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся з беларусамі Познані ва Універсітэце Адама Міцкевіча. Удзел у сустрэчы, арганізаванай ініцыятывай «Ліхтар», узялі каля 300 чалавек. Кіраўніца Кабінета падзякавала кіраўніцтву ўніверсітэта за падтрымку беларускіх студэнтаў. Абмеркавалі праект новага пашпарта, праблемы легалізацыі, выбары ў Каардынацыйную Раду і інш. Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў не паддавацца апатыі: «Ведаеце, якая самая лепшая зброя супраць гэтага? Гэта дзейнасць. Калі дзейнічаеш – часу на апатыю і дэпрэсію не застаецца. Нас, беларусаў, павінна быць відаць. Тут, у Познані, кіпіць беларускае жыццё, адкрываюцца беларускія месцы. Працуе беларуская школка, прыватная бібліятэка “Беларуская палічка”. Ёсць свае тэатр, хор, кніжны і размоўны клуб. Штопанядзелак адбываюцца беларускія танцы». Аліна Коўшык: «Гэта будучыня Беларусі – актыўныя, беларускамоўныя і праеўрапейскія студэнты. У некаторых з іх затрымкі з выплатай стыпендый па праграмах NAWA, праграме Каліноўскага. Мы ў кантакце з уладамі і робім усё магчымае, каб выправіць сітуацыю. І вырашыць іншыя праблемы. Напрыклад, Сенат прыняў папраўку аб адмене неабходнасці беларускіх апастыляў пры паступленні. Мы ўжо напісалі ліст у Міністэрства адукацыі, каб хутчэй імплементаваць гэта ў практыку ВНУ. Мы сустрэліся з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкам і папрасілі яго ініцыяваць такія ж змены ў іншых краінах ЕС». Павел Латушка прачытаў ва ўніверсітэце лекцыю, у якой прадставіў механізмы прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы. Намеснік кіраўніцы Кабінета адказаў на пытанні аб барацьбе нашага народа, перспектывах вызвалення Украінай акупіраваных тэрыторый, рэакцыі міжнароднай супольнасці на размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, дзейнасці дэмакратычных інстытутаў у эміграцыі і інш. @CabinetBelarus
1 0245Loading...
16
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова – да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй «Усе мы заслугоўваем быць тымі, хто мы ёсць, без страху быць адрынутымі ці падвергнутымі гвалту. Мы салідарныя з ЛГБТК+ супольнасцю, бо яе правы – гэта не асаблівыя правы, гэта правы чалавека, якія павінны быць гарантаваныя ўсім без выключэнняў. Сумна, што нават у 21 стагоддзі людзі церпяць гвалт і дыскрымінацыю з-за сваёй сексуальнай арыентацыі ці гендарнай ідэнтычнасці. Рэжым Лукашэнкі ўзяў курс у бок Расіі, паступова змяняючы заканадаўства ў Беларусі ў дачыненні да квір-людзей. Пастанова Міністэрства культуры, у якой звычайныя жыцці людзей ЛГБТК+ называюцца «парнаграфіяй» абсурдная. І небяспечная, бо практыка «праваахоўчых» органаў можа зайсці вельмі далёка… Пераслед людзей за тое, што яны проста любяць, кахаюць, выглядае як перажытак цёмных часоў, калі невуцтва і страх перад невядомым кіравалі паводзінамі грамадства. Хочацца верыць, што гуманізм і асвечанасць урэшце рэшт пераадолеюць стэрэатыпы. Бо любоў, павага, талерантнасць – асноўныя каштоўнасці нашага народа. Веру, што ўсе яго прадстаўнікі і прадстаўніцы змогуць пабудаваць свет, дзе кожны будзе прыняты, любімы і каханы». @CabinetBelarus
91612Loading...
17
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў заяву Следчага камітэта рэжыму аб пераследзе арганізатараў Дня Волі–2024 «Няма аніякіх прававых падстаў для пераследу і тым больш для канфіскацыі маёмасці. Усе, хто могуць стаць ахвярамі дзеянняў рэжыму, змогуць вярнуць уласнасць пасля транзіту ўлады і атрымаць кампенсацыі за незаконныя захады лукашэнкаўскіх хаўруснікаў. А тыя, хто гэтыя захады ініцыюе і рэалізоўвае, будуць прыцягнутыя да адказнасці. І рэжым гэта разумее. Навошта тады гэта робіць? Звярніце ўвагу на час. Прайшло амаль 4 гады пасля выбараў 2020 года, якія Лукашэнка прайграў. Ён паспрабаваў утрымаць уладу сілай. Але нямногім больш чым праз тыдзень, 25-27 мая, – выбары ў Каардынацыйную Раду, якая з’яўляецца пагрозай для рэжыму. І мэта гэтай правакацыі – паспрабаваць знізіць яўку на іх. Яны адчуваюць пагрозу ва ўзмацненні дэмакратычных сіл і спрабуюць дэматываваць беларусаў. Але не ўлічваюць важную дэталь: дзеянні СК і іншых карных органаў Лукашэнкі толькі больш радыкалізуюць беларускае грамадства, большасць якога ў 2020 годзе сказала Лукашэнку ўсё, што ён дагэтуль не можа зразумець. Цяпер карныя органы спрабуюць пазбавіць беларусаў замежжа таго, што для некаторых было стрымліваючым фактарам. Выснова адна: ніхто не робіць такі ўнёсак у радыкалізацыю беларусаў, як сам рэжым. Толькі слабы чалавек – а менавіта такім з'яўляецца Лукашэнка – можа ажыццяўляць ціск, рэпрэсіі, прыцягваць да крымінальнай адказнасці безабаронных людзей, якімі з'яўляюцца нашы мамы і бацькі, дзядулі і бабулі, браты і сёстры. Мы будзем працягваць змагацца, каб прыцягнуць Лукашэнку і яго памагатых да міжнароднай крымінальнай адказнасці. Нам ужо ўдалося дамагчыся 6 ордараў для арышту катаў рэжыму, перш за ўсё кіраўнікоў Акрэсціна і Жодзіна; КДБ і ГУБАЗіК прызнаныя ў Сенаце Чэхіі і Сейме Літвы арганізацыямі-спосарамі тэрарызму. Мы будзем працягваць гэту працу, каб усе злачынцы разумелі: адказнасць непазбежная. І дэмакратыя ў Беларусі пераможа толькі тады, калі гэтая адказнасць наступіць». @CabinetBelarus
2 65312Loading...
18
Выстава ў гонар беларускіх палітзняволеных 19 мая а 14-й гадзіне на пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве адбудзецца адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры». Яна прымеркавана да Дня беларускіх палітвязняў, які адзначаецца 21 мая, – у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі №17 быў фактычна забіты палітвязень Вітольд Ашурак. Пасля ў месцах зняволення былі пазбаўленыя жыцця палітвязні Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Сёння ў Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітвязнямі каля 1500 чалавек, рэальная лічба – у разы большая. У жорсткіх умовах яны адбываюць тэрміны ў турмах рэжыму за сваю прагу да свабоды. Назва экспазіцыі адсылае да песні, якая гучала падчас антыкамуністычных пратэстаў у Польшчы і стала сімвалам пратэстаў супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі. Аснова выставы – больш за 1300 чорна-белых партрэтаў з QR-кодамі, якія вядуць на персанальныя старонкі палітзняволеных на сайце ПЦ «Вясна». Фотаздымкі з’яўляюцца таксама часткай інсталяцыі, якую складаюць калючы дрот і турэмныя слупы. ⏺ Акрамя адкрыцця выставы, 19 мая ля помніка Каперніку пройдзе мітынг. Экспазіцыя таксама будзе паказана на пляцоўцы ля WITRYNA Domu Wschodniego 21 мая і будзе прывезеная ў Вроцлаў 25 мая, дзе пройдзе канцэрт і акцыя салідарнасці з палітзняволенымі. Выстава «Муры» арганізавана Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі» пры дапамозе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музея Вольнай Беларусі, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Беларускага Моладзевага Хаба, Reforum Space Warsaw, Беларускага Радыё Рацыя. @CabinetBelarus
1 05110Loading...
19
Мэта — вырашыць праблему легалізацыі беларусаў у Вроцлаве да канца 2024 года Сёння адбылася сустрэча Паўла Латушкі з ваяводай Ніжнесілезскага ваяводства Мацеем Авіжэнем, удзел у якой таксама прынялі прадстаўнікі беларускай дыяспары Вроцлава. Ваявода прынёс прабачэнні ў сувязі з назапашанай праблемай выдачы дакументаў для беларусаў, якая вынікае з хібаў у дзейнасці папярэдняй адміністрацыі ваяводства. Ваявода адзначыў, што спадзяецца, што да канца чэрвеня ў яго будзе большае разуменне аб магчымасці атрымаць дадатковае фінансаванне дзеля павелічэння колькасці супрацоўнікаў, якія будуць займацца вырашэннем існуючай праблемы. Павел Латушка па выніках сустрэчы з беларускай дыяспарай у Вроцлаве 14 мая 2024 года, на якой прысутнічала каля 200 беларусаў, прадставіў сістэмныя праблемы з атрыманнем пастаяннага і часовага жыхарства ў Польшчы, дакумента падарожніка і інш. Запыты, якія былі атрыманы ад беларусаў падчас сустрэчы, былі данесены да ваяводы. Мацей Авіжэнь запэўніў, што паспрабуе як мага хутчэй іх вырашыць. Усяго 49 тысяч спраў замежных грамадзян, у тым ліку і тысяч беларусаў, патрабуюць неадкладнага вырашэння. Яны былі назапашаныя ў папярэднія гады. Агулам у ваяводстве пражывае каля 20 тысяч беларусаў. Падчас сустрэчы Ніжнесілезскі ваявода Мацей Авіжэнь адзначыў, што разумее спецыфіку праблемы, якая існуе ў пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы і канкрэтна ў Ніжнесілезскім ваяводстве, звязаную з тым, што рэжым Лукашэнкі адмовіў беларусам у праве атрымліваць новыя пашпарты ці працягваць пашпарты ў пасольствах і консульствах Беларусі за мяжой. Ваявода запэўніў, што пытанні легалізацыі беларусаў у яго як новага ваяводы Ніжнесілезскага ваяводства знаходзіцца ў фокусе ўвагі і будуць вырашацца. Для іх вырашэння будуць прымацца наступныя канкрэтныя крокі: – запланавана павялічыць на 51 адзінку колькасць супрацоўнікаў ваяводскай адміністрацыі, якія займаюцца пытаннем выдачы дакументаў: відаў на пастаяннае і часовае жыхарства, польскіх падарожных дакументаў і г.д.; – будзе арганізавана адмысловая адукацыйная праграма для рабочай групы з прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якая дапаможа праінфармаваць аб правільным зборы дакументаў для найхутчэйшага вырашэння пытанняў легалізацыі. Ваявода Ніжнесілезскага ваяводства Мацей Авіжэнь падчас сустрэчы запэўніў Паўла Латушку аб намерах вырашыць да канца бягучага года назапашаныя ў перыяд да сённяшняга дня праблемы легалізацыі беларусаў. Дзясяткі нестандартных і спецыфічных кейсаў, а таксама кейсаў, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння і ўтрымліваюць пытанні беларусаў у асабліва складанай сітуацыі, былі прынятыя ваяводам для найхутчэйшага разгляду і прыняцця адпаведных рашэнняў. Павел Латушка падрыхтуе для ваяводы прапановы для магчымага ўліку пры змене закона аб замежніках, якія важна вырашыць для таго, каб паменшыць час чакання, колькасць зваротаў па пытаннях афармлення адных і тых жа дакументаў, каб выдаваць польскі падарожны дакумент на 3 гады, каб польскі падарожны дакумент сведчыў асобу замежнага грамадзяніна ў Польшчы і іншыя прапановы. Ваявода абяцаў перадаць дадзеныя прапановы ў цэнтральныя органы ўлады Польшчы. Па выніку сустрэчы створана працоўная група з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Вроцлаве, якая будзе камунікаваць з упаўнаважаным ваяводы, каб паскорыць вырашэнне праблем легалізацыі беларусаў. Мацей Авіжэнь і Павел Латушка дамовіліся пра тое, што праз два месяцы адбудзецца іх сустрэча, каб прааналізаваць, што ўдалося зрабіць за гэты час для таго, каб зрушыць гэтую праблему ў бок вырашэння.
3 40370Loading...
20
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную Раду пройдзе канфэрэнцыя дэмакратычных сіл Падрабязнасці – у нашых картках, а таксама на канале КР. 📌 Форма для рэгістрацыі на канферэнцыю. @CabinetBelarus
1 24610Loading...
21
Павел Латушка сустрэўся з Аляксандрам Квасьнеўскім «Пасля прэзідэнцтва жыццё не спыняецца. Гэта важна разумець тым, хто незаконна ўтрымлівае ўладу», – адзначыў польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Польшчы з 1995 па 2005 гг. Аляксандр Квасьнеўскі падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам. Аляксандр Квасьнеўскі з'яўляецца адным з самых аўтарытэтных палітыкаў у Польшчы, уплывовай фігурай у знешняй палітыцы. Падчас яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта Польшча стала чальцом ЕС і НАТА. Павел Латушка праінфармаваў Аляксандра Кваснеўскага аб пагаршэнні сітуацыі ў Беларусі: працягу рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, катаванні палітзняволеных, закрыцці незалежных арганізацый, партый, СМІ. Павел Латушка звярнуўся да Аляксандра Квасьнеўскага з просьбай падтрымаць у знешняй палітыцы падыход аб недапушчальнасці ізаляцыі беларускага народа, які зацікаўлены ў пабудове дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы. Намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў: важна выпрацаваць стратэгію ЕС па двух напрамках. З аднаго боку, гэта ўзмацненне бяспекі прыгранічных дзяржаў, што з'яўляецца прыярытэтам для любога ўрада. З другога – большая адкрытасць да беларускага грамадства: адкрыццё памежных пераходаў, спрашчэнне працэдуры атрымання віз у ЕС і інш. Павел Латушка адзначыў, што важна прыцягнуць Лукашэнку да крымінальнай адказнасці за міжнародныя злачынствы, праінфармаваў Аляксандра Квасьнеўскага аб працы, якую вядзе ў гэтым напрамку каманда НАУ. Латушка звярнуўся да экс-прэзідэнта з просьбай аб адпаведнай палітычнай падтрымцы. Кіраўнік НАУ падкрэсліў неабходнасць фарміравання палітычнай волі, якая на аснове сабраных доказаў злачынстваў, учыненых Лукашэнкам, павінна прывесці да яго міжнароднага крымінальнага пераследу. Асобна была закранутая тэма магчымых шляхоў вызвалення палітзняволеных у Беларусі. Аляксандр Квасьнеўскі выказаў гатоўнасць садзейнічаць гэтаму, як і іншым намаганням па падтрымцы беларускага грамадства. @CabinetBelarus
1 06811Loading...
22
@CabinetBelarus
9901Loading...
23
Падтрымка беларускай культуры еўрапейскімі краінамі Падчас нефармальнай сустрэчы міністраў краін Еўрасаюза ў Антверпене кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык і намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка правялі білатэральныя сустрэчы з міністрамі культуры Літвы, Эстоніі і Харватыі. Аліна Коўшык распавяла аб іх асноўных выніках: «З міністрам культуры Літвы Сімонасам Кайрысам дамовіліся аб рэгулярных кантактах. Раней я ўжо сустракалася з прадстаўнікамі міністэрства на ніжэйшым узроўні. Літва – адзін з нашых асноўных партнёраў, таму камунікацыя на ўзроўні міністра мае ключавое значэнне. Спадзяюся, цяпер нашае супрацоўніцтва інтэнсіфікуецца. Мы размаўлялі пра розныя праекты, напрыклад, беларуска-літоўскія пераклады літаратуры, якімі займаюцца Сяргей Шупа і Андрэй Хадановіч. Мы лічым, што такія ініцыятывы могуць мець дзяржаўную падтрымку. Таксама мы надалі ўвагу тэме беларуска-літоўскіх адносін, патрэбе ў вывучэнні супольнай гісторыі, а таксама неабходнасці ў дапамозе беларускім культурным дзеячам, якія жывуць у Літве. Наступная сустрэча была з міністаркай культуры Эстоніі Хэйдзі Пурга, з якой мы гаварылі пра актыўнасць беларускай дыяспары ў Эстоніі. Мы папрасілі, каб эстонскія ўлады пасадзейнічалі з’яўленню беларускай культурнай прасторы ў Таліне – па гэтым пытанні ў нас ужо былі папярэднія кантакты з іншымі міністэрствамі. Спадзяёмся, гэты працэс паскорыцца. Абмяркоўвалі таксама гістарычныя дні ў Тарту, якія плануецца правесці ўвосень. Мы зрабілі прапанову назваць імем народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, які нарадзіўся ў 1917 годзе Таліне, адну з вуліц горада. Таксама мы размаўлялі пра магчымыя супольныя імпрэзы ў межах святкавання Года культурнага багацця ў Эстоніі, пра падтрымку фестывалю кіно «Паўночнае ззянне» (Northern Lights Film Festival) і інш. З Нінай Абулен Каржынэк, міністаркай культуры Харватыі, Святлана Ціханоўская сустракалася не так даўно падчас свайго візіту ў гэту краіну. Мы папрасілі спадарыню міністарку паспрыяць удзелу беларускіх культурных дзеячаў у розных культурных падзеях Харватыі. Напрыклад, арганізаваць беларускія стэнды на кніжных фестывалях, правесці тыдзень беларускага кіно, запрасіць нашых творцаў і інтэлектуалаў у навучальныя ўстановы для правядзення лекцый, зладзіць для іх творчыя рэзідэнцыі. Абмеркавалі і магчымасць стажыровак у Харватыі для беларускіх культурніцкіх менеджараў, якім важна зараз назапашваць еўрапейскі досвед для прымянення ў вольнай Беларусі». @CabinetBelarus
8333Loading...
24
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Радаўніцай «Дарагія мае, шчыра віншую вас з Радаўніцай! Гэты дзень для нас заўжды быў важным, бо беларусы добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я. Сёння мы не проста ўзгадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі. Не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных ды блізкіх. Гэта вельмі балюча, бо рэжым намагаецца адняць у нас нават магчымасць трымацца за карані. Мы не можам прыбрацца на могілках, прынесці кветкі, дакрануцца да крыжоў… Але, нягледзячы на складанасці, сваё неба мы носім з сабою, а родных людзей трымаем у сэрцы. Здолеем і гэта! Са святам!»
6051Loading...
25
Святлана Ціханоўская перадала карціну Алеся Пушкіна ў дар фламандскаму ўраду Яна была ўручаная міністру-прэзідэнту Фландрыі Яну Ямбону падчас сустрэчы міністраў культуры краін ЕС Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Карціна Алеся Пушкіна “Беларускае сонца” сімвалізуе барацьбу нашага народа за свабоду. Гэтая карціна была вывезена з Беларусі пры вельмі складаных абставінах. Каркас карціны Алесь зрабіў са старых дошак – з плота ў сваёй вёсцы Бобр. Беларускі нацыянальны сцяг заўсёды быў у доме Алеся ў Бобры, пакуль у лютым 2021 года не пачаліся масавыя рэпрэсіі і міліцыя не зняла сцяг у адсутнасць мастака. Мы не можам вярнуць жыццё Алеся, але мы павінны вярнуць наш сцяг яго дому і нашай Радзіме. Прыміце гэты падарунак як сімвал нашага сяброўства і нашай падзякі за вашую падтрымку беларусаў. Алесь прымаў актыўны ўдзел у беларускім руху нацыянальнага адраджэння. Ён працягваў быць стрэмкай у воку рэжыму, таму што яго мастацтва казала праўду. Летась у ліпені Алесь Пушкін памёр як палітвязень у руках рэжыму. Я адчуваю, што частка нас памерла разам з ім. Але я таксама адчуваю, што мы павінны працягнуць ягоную спадчыну. Калі мы не будзем дзейнічаць зараз, загіне яшчэ больш палітычных зняволеных». Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета: «Карціна “Беларускае сонца” напісаная ў 2011 годзе. Яе перадача фламандскаму ўраду спрыяе захаванню памяці пра нашага выбітнага мастака Алеся Пушкіна і сімвалізуе яднанне нашай культуры з культурай сям’і еўрапейскіх народаў. Гэта карціна пра беларускае сонца – гарбуз, які адлюстроўвае разуменне беларускага шчасця, стаўленне беларусаў да сваёй прыроды, роднай зямлі. Мы змагаемся зараз у тым ліку за тое, каб на гэтую зямлю вярнуцца. Вельмі радая, што карціна будзе выстаўляцца ў адным з музеяў і будзе даступная для шырокага кола гледачоў». @CabinetBelarus
8975Loading...
26
«Людзі з моцнай нацыянальнай ідэнтычнасцю не могуць быць прыгнечаныя» Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык наведалі Антверпен, які знаходзіцца ў Фландрыі – адным з адміністрацыйных рэгіёнаў Бельгіі. У гэтым годзе Бельгія старшынствуе ў Радзе Еўрасаюза, Фландрыя ў межах гэтага старшынства адказвае за пытанні культуры. У Антверпене праходзіць нефармальная сустрэча міністраў культуры краін ЕС, а заўтра адбудзецца Рада міністраў культуры ЕС. Кіраўніца Кабінета заклікала міністраў культуры краін ЕС дапамагчы беларусам у захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці: «Сёння Расія і яе марыянетачны рэжым у Мінску робяць усё магчымае, каб сцерці нашую нацыянальную ідэнтычнасць і знішчыць усё, што звязвае нас з Еўропай. Кнігі па гісторыі перапісваюцца. Нацыянальных герояў называюць здраднікамі. Пісьменнікаў і музыкаў, якія адмаўляюцца прытрымлівацца "новай лініі", называюць "экстрэмістамі". Самыя таленавітыя былі кінуты ў турмы або былі вымушаны бегчы. Нават размаўляць на беларускай мове стала злачынствам! Яны спадзяюцца, што мы здадзімся, што мы адмовімся ад барацьбы за нашую еўрапейскую мару. Але гэтага ніколі не адбудзецца. Наша культура – гэта наша наймацнейшая сакрэтная зброя і звышсіла. Людзі з моцнай нацыянальнай ідэнтычнасцю не могуць быць прыгнечаныя. Вы як міністры культуры таксама можаце падтрымаць нашу барацьбу». @CabinetBelarus
8405Loading...
27
Ізаляцыя рэжыму, адкрытасць для беларускага грамадства Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка здзейсніў працоўную паездку ў Беласток і сустрэўся з маршалкам Падляскага ваяводства Лукашам Пракорымам і прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Падчас сустрэчы з маршалкам Падляскага ваяводства Лукашам Пракорымам: ▪️ абмеркаваныя магчымасці дадатковага фінансавання праектаў этнічнай меншасці і беларускай дыяспары, якія рэалізуюцца Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку; ▪️ атрымана папярэдняя згода па магчымасці падтрымкі стажыровак для настаўнікаў беларускай мовы з бюджэту Падляскага ваяводства; ▪️ дамовіліся аб арганізацыі сустрэчы з дэпутатамі Еўрапарламента, якія будуць прадстаўляць рэгіён пасля фарміравання новага складу Еўрапарламента, з мэтай абмеркавання магчымасцей выкарыстання еўрапейскіх сродкаў на патрэбы беларускай дыяспары, якая пражывае на Беласточчыне. Лукаш Пракорым падкрэсліў, што яго дзейнасць будзе накіравана ў тым ліку на падтрымку беларускага грамадства і дэмакратычных сіл Беларусі і ізаляцыю рэжыму Лукашэнкі. Маршалак адзначыў, што дэмакратычная Беларусь мае непасрэдны ўплыў на бяспеку Польшчы. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім дамовіліся аб разглядзе магчымасці далучэння Беластока да сеткі гарадоў The International Cities of Refuge Network (ICORN), якія аказваюць дапамогу ахвярам рэжыму, перадусім дзеячам культуры, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, вымушаным пакінуць свае краіны ў сувязі з рэпрэсіямі; Тадэвуш Трускаляскі выказаў гатоўнасць спрыяць у дапамозе палітзняволеным беларусам, якія пакідаюць Беларусь пасля адбыцця пакарання ў беларускіх турмах, а таксама ў забеспячэнні іх часовым пражываннем у Беластоку да вырашэння пытанняў іх легалізацыі. Таксама падчас сустрэчы было вырашана пытанне аб фінансаванні выдання кнігі «Імёны свабоды» Уладзіміра Арлова з бюджэтных сродкаў горада. @CabinetBelarus
9068Loading...
28
«Доўгія гады ўлады абясцэньвалі вашу працу, патрабуючы ад вас подзвігаў і самаахвяраванняў» Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова і яе намеснік Станіслаў Салавей – да Міжнароднага дня медыцынскай сястры Вольга Гарбунова: «Дарагія медсёстры і медбраты! Мы памятаем, хто падчас пандэміі covid-19 быў побач з найцяжэйшымі пацыентамі, хто аказваў дапамогу збітым і згвалтаваным сілавікамі падчас пратэстаў 2020-га. Хто ратаваў жыцці і праліваў святло на злачынствы рэжыму. Мы ведаем, якая ў вас цяжкая і часта няўдзячная місія. Доўгія гады ўлады абясцэньвалі вашу працу, патрабуючы ад вас подзвігаў і самаахвяраванняў, ставячы гэта вам у абавязак і ўспрымаючы гэта як належнае. Мы дзякуем сёння ўсім медсёстрам і медбратам, якія, нягледзячы ні на што, працягваюць працаваць у Беларусі. Мы змагаемся за тых, хто зараз у турмах па ілжывых абвінавачваннях. Мы памятаем пра тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом, сутыкнуўшыся з рэпрэсіямі, і будуе жыццё нанова. І мы працягнем дзейнічаць, каб праца медсястры і медбрата годна шанавалася ў свабоднай Беларусі. А зараз я прашу вас падтрымаць збор, арганізаваны BYMEDSOL і медыяпраектам «Белыя Халаты» для трох беларускіх медсясцёр, якія пацярпелі ад рэпрэсій». Станіслаў Салавей: «Праца беларускіх медсясцёр і медбратоў у Беларусі вельмі цяжкая маральна і фізічна. Але, калі верыць адкрытым даным, гэта не ўлічваецца ў іх заробку, які вар'іруецца ў межах 370-390 еўра. Для параўнання: у суседняй Польшчы – гэта 980-1100 еўра, а ў Літве – 1120-1200 еўра. У разы больш. Ды і сумняюся, што кожная медсястра ў Беларусі мае і 370 еўра. Нядзіўна, што дэфіцыт спецыялістаў па сястрынскай справе кожны год усё больш заўважны. У Беларусі ўлады ставяць чарговы антырэкорд: можна гаварыць пра недахоп некалькіх тысяч медсясцёр і медбратоў. З улікам фельчараў, у банку вакансій каля 4000 незакрытых заявак». @CabinetBelarus
9825Loading...
29
«Беларусь не трэба разглядаць як сатэліта Расіі, гэта – еўрапейская нацыя» Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у панэльнай дыскусіі «Яшчэ адна анексія: паступовае паглынанне Беларусі Расіяй» у Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта. Дыскусія пачалася з відэазвароту кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай. Яна нагадала, што ў 1991 годзе, калі наша краіна аднавіла дзяржаўнасць, ЗША запэўнівалі ў адданасці суверэнітэту і дэмакратычнаму выбару Беларусі: «Мы жывём зараз у такой складанай сітуацыі, што гэтае абяцанне стала абсалютна актуальным. Мы мусім знайсці спосабы цалкам яго выканаць». Ціханоўская заклікала не ўспрымаць паглынанне Беларусі Расіяй як нешта адасобленае ад бяспекі ў рэгіёне, бо гэта «распальвае апетыты Пуціна да падпарадкавання іншых краін». Валер Кавалеўскі адзначыў: тое, ува што Лукашэнка пераўтварае Беларусь, – дасканалая мадэль для Пуціна, але вельмі благі сігнал для іншых суседзяў Расіі: «Беларусь пад рэжымам Лукашэнкі – пагроза не толькі для Беларусі, але і для нашых суседзяў і ўсёй еўраатлантычнай супольнасці». Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі еўрапейскі выбар Беларусі і практычную дапамогу, якую могуць аказаць заходнія партнёры беларускаму народу на шляху да дэмакратыі. Кавалеўскі падкрэсліў: «Беларускі народ хацеў б, каб яго пакінулі ў спакоі, хацеў б мець магчымасць жыць нармальным жыццём. Але зараз гэта немагчыма праз інтарэсы Расіі, якія агрэсіўна ўрываюцца ў жыццё беларусаў». Намеснік кіраўніцы Кабінета заклікаў дапамагаць дэмакратычнаму руху ў змаганні за вольную Беларусь ужо зараз, што дапаможа і Украіне, а таксама можа справакаваць змены ў Расіі. У дыскусіі ўзялі ўдзел намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт, былы амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Аксана Шэвель. Мадэратарам выступіла былая памочніца дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд. Валер Кавалеўскі працягне візіт у ЗША дыпламатычнымі кансультацыямі ў ААН і серыяй перамоў з амерыканскім урадам. @CabinetBelarus
1 3018Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
«Арганізацыі справіліся з гэтым выклікам, захавалі кантакт з людзьмі ўнутры краіны» Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова – аб выніках размеркавання сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно»: «Усе сродкі размеркаваны, на рахунку нуль. Гэта сапраўды быў і ёсць няпросты досвед. Многія думаюць, што марафон скончыўся даўно, але насамрэч ён толькі падыходзіць да канца. За гэты амаль год нам удалося ўкараніць сістэму Назіральнай рады, папрацаваць з вялікай колькасцю беларускіх арганізацый, разам прайсці ўсе юрыдычныя цяжкасці. Але галоўнае, сотні сем'яў палітзняволеных атрымалі дапамогу – і гэта ўсё дзякуючы беларусам і беларускам. Так, гэта сапраўды расцягнулася ў часе, але гэты досвед дапаможа ў далейшым больш аператыўна размяркоўваць дапамогу. Яшчэ 5 арганізацыям засталося прайсці фінальны аўдыт. У найбліжэйшы час Назіральная рада выйдзе з падрабязнай справаздачай аб правераных патрачаных сродках, сабраных падчас марафону. Фонды працавалі ў аўральным рэжыме. Сваякі палітвязняў у студзені сутыкнуліся з новым вітком рэпрэсій, калі за атрыманне падтрымкі сілавікі затрымалі сотні людзей і ўзбудзілі крымінальныя справы. Фондам нічога не заставалася, як адаптавацца да гэтай сітуацыі, адшукаць новыя інструменты аказання дапамогі. Гэтыя ўмовы ўплывалі на тое, як хутка дапамога даходзіла да беларусаў. Тым не менш арганізацыі справіліся з гэтым выклікам, захавалі кантакт з людзьмі ўнутры краіны – і дапамога ўсё роўна бесперабойна паступала ў Беларусь. Сёння, 21 мая, – Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. І ў гэты дзень, і ва ўсе астатнія мы будзем працаваць, каб пра палітзняволеных памяталі. Будзем акумуляваць дапамогу для іх, шукаць шляхі іх вызвалення. Гэта застаецца штодзённай працай соцень людзей». @CabinetBelarus
Show all...
23👍 8👏 3👎 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя паміж фондамі і арганізацыямі дапамогі палітзняволеным Пра гэта інфармуе Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Сродкі атрымалі наступныя фонды і арганізацыі: ▪️Медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» — 5 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі — 5000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 15 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Беларуская Рада культуры — 15 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова) ▪️Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 28 800 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 28 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова) ▪️Анархічны чорны крыж — Беларусь — 40 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Беларуская асацыяцыя палітзняволеных «Да волі» — 40 000 еўра (аўдыт не пройдзены) ▪️Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 60 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова) ▪️Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены) ▪️Ініцыятыва BY_help — 206 071,63 еўра (аўдыт не пройдзены) Нагадаем, падчас марафону «Нам не ўсё адно» было сабрана 574 617 еўра. Пасля аплаты камісіі на агульным рахунку засталося 545 740,22 еўра. У тым ліку каля 12 000 еўра захоўвалася ў крыптавалюце. Такім чынам, для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 545 740,22 еўра (100% агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі). @CabinetBelarus
Show all...
👍 16 8👎 2🔥 2
Наш адказ рэжыму ў Дзень палітвязняў. У дачыненні да 39 «суддзяў» рэжыму накіраваныя абгрунтаванні ўвядзення санкцый У адрас урада Канады перададзеныя чарговыя санкцыйныя прапановы, падрыхтаваныя з мэтай узмацнення ціску і адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за парушэнне нормаў міжнароднага права. Да цяперашняга часу ўрад Канады прыняў 14 санкцыйных пакетаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб рэжыму Лукашэнкі, што па колькасці пакетаў з'яўляецца адным з найбольшых паказчыкаў сярод краін-партнёраў дэмакратычнай Беларусі. Новыя прапановы накіраваныя ў развіццё дамоўленасцяў падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду 14-15 красавіка 2024 года. Мы накіравалі для ўвядзення санкцый спісы з «суддзяў» і прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі з адпаведнымі абгрунтаваннямі і персанальнымі звесткамі прыслужнікаў рэжыму, а таксама пералік арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі і спрыяюць ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у тым ліку шэраг прадпрыемстваў ВПК і прапагандысцкіх рэсурсаў. У прыватнасці, у перададзеным намі канадскаму боку спісе з 39 «суддзяў» рэжыму, ёсць такія адыёзныя персоны як: – суддзя гомельскага суда Анатоль Сотнікаў, які асудзіў больш за 20 палітвязняў, у тым ліку прысудзіў велізарныя тэрміны пазбаўлення волі беларускім партызанам, якія спынялі рух цягнікоў агрэсара ў бок Украіны ў пачатку ўварвання расійскіх войскаў; – на працяглыя тэрміны зняволення беларускіх партызан асудзіў і магілёўскі суддзя Ігар Шведаў, а таксама адправіў на 6 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму журналіста-фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка; – суддзя суда Маскоўскага раёна г. Брэста Яўген Брэган адправіў у засценкі больш за 20 палітвязняў, у тым ліку вынес прысуд маці дваіх непаўналетніх дзяцей Паліне Шарэнда-Панасюк; – суддзя Ленінскага раённага суда г. Мінска Таццяна Шоцік, якая асудзіла 15 палітвязняў, у тым ліку на яе сумленні прысуд у дачыненні да загінулага ў зняволенні Ігара Ледніка; – суддзя Ленінскага раённага суда г. Мінска Юлія Шут, якая незаконна асудзіла прынамсі 10 палітвязняў; – суддзя Жлобінскага раённага суда Ірына Прадун, якая незаконна асудзіла 10 палітвязняў, у тым ліку 24-гадовага Дзмітрыя Гопту, які мае асаблівасці развіцця; а таксама іншыя «рэкардсмены» па прысудах палітвязням, якія прадстаўляюць так званы судовы корпус дыктатара Лукашэнкі. Абгрунтаванні прыняцця санкцый у дачыненні да дадзеных «суддзяў», а таксама 26 прапагандыстаў рэжыму раней былі перададзеныя кампетэнтным органам ЕС, для ўключэння іх у санкцыйны пералік Еўрасаюза. Мы ўдзячныя ўраду Канады за сістэмную і паслядоўную палітыку ў пытанні санкцыйнага ціску і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні нормаў міжнароднага права.
Show all...
19👍 7🔥 4👏 3👎 1🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
Швецыя папоўніць Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных, створаны па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай Аб гэтым заявіў міністр міжнароднага развіцця Швецыі Ёхан Форсель на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі. Міністр таксама адзначыў: «Швецыя выразна падтрымлівае дэмакратычную Беларусь. Сёння дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Трэцяя гадавіна смерці Вітольда Ашурка. Пасля было яшчэ 5 ахвяр, якія памерлі ў турме. Мы не павінна забывацца пра паўтары тысячы сённяшніх палітзняволеных. Іх там катуюць. Яны без сувязі з роднымі, у перапоўненых камерах. Без медычнай дапамогі. Ваша справа – наша справа!». @CabinetBelarus
Show all...
39🔥 4👏 4👍 3👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Швецыя папоўніць Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных, створаны па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай Аб гэтым заявіў міністр міжнароднага развіцця Швецыі Ёхан Форсель на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі. Міністр таксама адзначыў: «Швецыя выразна падтрымлівае дэмакратычную Беларусь. Сёння дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Трэцяя гадавіна смерці Вітольда Ашурка. Пасля было яшчэ 5 ахвяр, якія памерлі ў турме. Мы не павінна забывацца пра паўтары тысячы сённяшніх палітзняволеных. Іх там катуюць. Яны без сувязі з роднымі, у перапоўненых камерах. Без медычнай дапамогі. Ваша справа – наша справа!». @CabinetBelarus
Show all...
«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»: Святлана Ціханоўская – да дня салідарнасці з палітвязнямі Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас. Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу – і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ. Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю – публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі – гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі. Мы абавязаныя штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў. А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас. Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі – іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў». Глядзіце відэа, каб паслухаць зварот цалкам.
Show all...
«Мы не маем права падвесці нашых герояў»: Святлана Ціханоўская – да дня салідарнасці з палітвязнямі

Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас. Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу – і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца – і людзей бяруць у закладнікі. Праз імкненне забіць свабоду слова, свабоду меркаванняў рэжым пераследуе народ. Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю – публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі – гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі. Мы абавязаныя штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў. А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас. Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі – іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў».

43👍 8👏 3👎 1

1
Photo unavailableShow in Telegram
«Працуем, каб падобныя папраўкі былі прынятыя ў іншых краінах Еўрасаюза» Нядаўна польскі Сейм прыняў папраўку, якая дапаможа беларусам паступаць у польскія ўніверсітэты без даведкі ад Міністэрства адукацыі рэжыму. Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык накіравала на імя міністра вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыюша Вячоркі ліст з просьбай як мага хутчэй увесці гэтую папраўку ў дзеянне. Як адзначыла прадстаўніца Кабінета, гэта пазбавіць беларускіх абітурыентаў і студэнтаў сур’ёзных бюракратычных праблем пры паступленні ў польскія ВНУ. (Праблемы гэтыя звязаныя са штучнымі перашкодамі з боку рэжыму ў выдачы дакументаў.) Таксама Аліна Коўшык папрасіла міністра Дарыюша Вячорку яшчэ раз паведаміць рэктарам польскіх ВНУ аб магчымасці прыёму ад беларускіх абітурыентаў і студэнтаў дакументаў без апастыляў. Аліна Коўшык: «Мы працуем, каб падобныя папраўкі былі прынятыя ў іншых краінах Еўрасаюза. Спадзяёмся, рашэнне польскага Сейма стане добрым прыкладам для іншых нашых партнёраў, паспрыяе выбару беларускіх школьнікаў на карысць еўрапейскіх універсітэтаў, а не расійскіх». @CabinetBelarus
Show all...
44👏 10👍 8🔥 3👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Слова з-за кратаў У Дзень палітвязня, 21 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі, які з'яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Вольныя Купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ тэатральнага праекта. Акторы прачытаюць вершы, апавяданні і фрагменты лістоў беларускіх палітвязняў, аб’яднаныя ў адмысловую праграму «Слова з-за кратаў» і аздобленыя пяшчотнымі малюнкамі Аляксандры Канафальскай. Набыўшы квіток, вы аўтаматычна ўдзельнічаеце ў важнай справе. Дзякуючы ініцыятыве «Палітвязынка» ўсе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу дзецям і сваякам палітвязняў. Квіткі можна набыць па спасылцы. Кожны, хто набудзе квіток на тэатральны праект «З-за кратамі», атрымае кнігу твораў беларускіх палітвязняў «Турэмны зборнік». У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты 52 беларусаў, зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, напісаныя ў 2020-2023 гадах. Падтрымайце беларускіх палітвязняў. Музей Вольнай Беларусі, Варшава, Foksal 11 21 траўня, 19:00.
Show all...
33👍 5👏 2👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Перамовы ў Дзярждэпартаменце, Белым доме, Кангрэсе, ААН Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі завяршыў працоўны візіт у ЗША, які доўжыўся з 9 па 17 мая. У Бостане прадстаўнік па замежных справах Кабінета ўзяў удзел у дыскусіі ў Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта на тэму пагрозы незалежнасці Беларусі з боку Расіі, а таксама сустрэўся з мясцовай беларускай дыяспарай. У Нью-Ёрку Валер Кавалеўскі меў кансультацыі па тэматыцы ААН і займаўся падрыхтоўкай да візіту у Нью-Ёрк кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай для ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках сесіі Генасамблеі ААН у верасні. Намеснік кіраўніцы Кабінета праінфармаваў партнёраў аб нарастанні ваеннай пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі і пагаршэнні сітуацыі з палітзняволенымі. У Вашынгтоне Кавалеўскі правёў: ☑️ перамовы ў Дзярждэпартаменце ЗША па пытаннях двухбаковых адносін, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях (ААН, НАТА, АБСЕ), удзелу Святланы Ціханоўскай у саміце НАТА ў ліпені. Прадстаўнік Кабінета абмеркаваў захады па міграцыйнай праблематыцы, у тым ліку падоўжанне тэрміну дзеяння амерыканскіх віз для грамадзян Беларусі. Адной з тэм перамоў было ўзмацненне санкцый і спалучэнне іх з выкарыстаннем механізмаў прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы; ☑️ перамовы ў Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома; ☑️ сустрэчу ў Агенцтве ЗША па міжнародным развіцці на тэму павелічэння дапамогі для грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя Беларусі; ☑️ перамовы ў Сенаце і Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па прасоўванні новай версіі Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі, па ўзгадненні сумесных дзеянняў у парламенцкім супрацоўніцтве. Кавалеўскі праінфармаваў аб выбарах Каардынацыйную Раду і падрыхтоўцы да кампаніі 2025 года; ☑️ сустрэчы з дыпламатычным корпусам у Вашынгтоне для інфармавання аб сітуацыі ў Беларусі і міжнародных намаганнях дэмакратычнага руху. @CabinetBelarus
Show all...
👍 33 16🔥 4👏 4👎 1