en
Feedback
КРОПКА

КРОПКА

Open in Telegram

Тбілісі 🤍❤️🤍

Show more
493
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1030 days
Posts Archive
Разміначны кардыё-хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем у цясніну Tana, дзе зойдзем на гару SATSKHENISI. Гэта шпацыр баз
Разміначны кардыё-хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем у цясніну Tana, дзе зойдзем на гару SATSKHENISI. Гэта шпацыр базавага ўзроўню па сцежцы сярод скал і хвойных лясоў, па лузе на ўзгорках, з кардыё ды маляўнічымі краявідамі Tana-Tedzami. ⏰ 6.06 (субота), выезд а 8-й. 🚜 Ехаць 2 гадзіны. 🌤 +18...+24°, без ападкаў. 🧭 Паход: 7–8 гадзін. 💸 Трансфер: скідваемся па 60...50 лар/чал (больш людзей – менш кошт). ☎️ Пытанні: @intraviert. Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟

Трэнінг "Дзейнічай Беражна!" Збіраемся ў Гарыкуле — арт-вёсцы, дзе навокал лугі і від на горы (гадзіна ад Тбілісі) Уявіце, шт
+6
Трэнінг "Дзейнічай Беражна!" Збіраемся ў Гарыкуле — арт-вёсцы, дзе навокал лугі і від на горы (гадзіна ад Тбілісі) Уявіце, што едзеце ў госці да блізкіх сяброў, дзе на вас чакаюць медытацыі на вольным паветры, стварэнне лэнд-арту і асэнсаванне сябе іншым У кошт уключана:  🌱 пражыванне ў двух унікальных дамах з відам на горы;  🌱 у дамах будуць аднамесныя або двухмесныя пакоі;  🌱 трохразовае хатняе вегетарыянскае харчаванне, якое будзе рыхтаваць для нас мясцовая жанчына; 🌱 кава-брэйкі з перакусамі;  🌱 трансфер з Тбілісі і ў адваротны бок; 🌱 праграма з арт і эка практыкамі самаклопату і даследаванні сябе;  🌱 шпацыры з суправаджэннем і аўтдор-практыкі;  🌱 праца з двума вопытнымі трэнерамі;  🌱 матэрыялы для практык;  🌱 горнае паветра і тры дні толькі для сябе! Кошты (ранняе браніраванне): ● Прывядзі сяброўку (з чалавека) - 170 € (530 ₾) ● Двухмесны нумар - 190 € (590 ₾) ● Аднамесны нумар - 220 € (685 ₾) 🏃🏻‍♀️‼️ З 03.06 павышэнне коштаў Забраніраваць месца і задаць пытанні можна ў дырэкт ❤️

Шосты запіс "Умоўна геніяльнага шоу"! Як заўсёды, адказваем на пытанні, генерыруем жарты ды, гэтым разам, спрабуем новыя фарм
Шосты запіс "Умоўна геніяльнага шоу"! Як заўсёды, адказваем на пытанні, генерыруем жарты ды, гэтым разам, спрабуем новыя фарматы. Прыходзьце смяяцца і нават рагатаць! 📅 19 мая (аўторак) 🕠 Збор гасцей: 20:00 📍 Speakeasy | 33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili 💸 Уваход: любы данат Для браніравання месца пішыце ў TG: @umounyja

Закрыццё збору для Вячаслава ✨ Дарагія сябры, Слава сёння быў выпісаны з шпіталю. 🙏 Гэта вельмі важны крок, хоць наперадзе яго чакае яшчэ працяглае лячэнне і аднаўленне. 💰 Вынікі збору: * Сабрана: 10.992 лары * Выдаткавана на шпіталізацыю: 11.046,24 лары Суму, якой не хапала, а таксама першачарговыя дадатковыя выдаткі мы пакрылі за кошт уласных сродкаў. Ад усёй душы дзякуем кожнаму з вас. Ваша падтрымка, удзел, словы, пераводы – гэта было неверагодна крута і сапраўды кранае ❤️ 🤍 Мы зрабілі гэта разам! Вячаслаў прыйшоў у сябе і змог атрымаць неабходную тэрміновую дапамогу. Гэта бясцэнна. На дадзеным этапе мы закрываем збор. Далей будзем разлічваць на аднаўленне, уласныя сілы і страхавую падтрымку. 📄 Фінансавыя дакументы сабраны, пры неабходнасці з імі можна азнаёміцца. Яшчэ раз вялікі дзякуй за вашую чалавечнасць!                             📌 Кантакты для сувязі: @TP2912 (Таццяна) @olsmol_gr (Вольга)

Апдэйт па зборы сродкаў для Вячаслава ад яго сяброў Дарагія сябры,  калі шчыра, цяжка падабраць словы. Слёзы выступаюць на вачах ад кожнага водгуку, кожнага паведамлення, кожнага пераводу. Вялікі вам дзякуй ❤️ 💰 Сабрана: 10 795 лары — гэта неверагодна. 🩺 Стан Вячаслава: Яго стан паляпшаецца: ён у свядомасці, можа размаўляць. Учора, калі я яго бачыла, ён прасіў перадаць усім вам вялікую падзяку. Аднак аднаўленне яшчэ далёка не завершанае: аналізы пакуль далёкія ад нормы, і, па словах лекараў, ён будзе ў шпіталі як мінімум да пятніцы ўключна. Наперадзе далейшае аднаўленне і дадатковыя абследаванні. 📊 Выдаткі на 14.04: • 6 541,22 лары — шпіталь і абследаванні • 250 лары — дадатковы антыбіётык • 105 лары — першасная кансультацыя і бялок 🔄 Важна: Выдаткі працягваюцца. Мы, яго сябры, якія аб’ядналіся для дапамогі і кантролю расходавання сродкаў, прынялі рашэнне пакуль не закрываць збор. 🤍 Дзякуем вам за тое, што вы ёсць. Дзякуем за вашу чалавечнасць. 📌 Рэквізіты для дапамогі: GE39CD0360000069220029 Tatsiana Prokharava  📌 Кантакты для сувязі: @TP2912 (Таццяна) @olsmol_gr (Вольга)

☕️ Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай 🤝🏻 Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачн
☕️ Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай 🤝🏻 Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі 🌟 Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню  🗯 Мова сустрэчы – беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі ☕️ У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, сартавое какава, лідскі квас, віно 🕖 Калі: 18.02 (серада) 20:00 📍 Месца: But First Cacao 💰 free donation  Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі

🚨 Тэрміновы збор на лячэнне Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога! Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпіталі з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі – спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя. Усе гэтыя гады Слава дапамагаў іншым беларусам, а зараз дапамога спатрэбілася яму.  Страхоўка аформлена, але пачне дзейнічаць толькі з 17 красавіка, таму зараз усе медыцынскія выдаткі неабходна пакрываць самастойна. Дадаткова сітуацыю ўскладняе тое, што Вячаслаў нядаўна страціў працу і застаўся без даходу. 💸 Ужо за адзін дзень знаходжання ў шпіталі і правядзення аналізаў спатрэбілася каля 2400 лары. Кожны наступны дзень стацыянару каштуе прыкладна 800 лары. 🎯 Агульная сума збору на неабходныя зараз рэчы: 8 000 лары. Зараз гэта сапраўды пытанне жыцця і смерці. 🙏 Просім аб матэрыяльнай падтрымцы – любая сума важная і можа дапамагчы выратаваць жыццё. Рэпосты і распаўсюд інфармацыі таксама вітаюцца. 📌 Рэквізіты для дапамогі: GE39CD0360000069220029 Tatsiana Prokharava  📌 Кантакт для сувязі: @TP2912 (Таццяна) @olsmol_gr (Вольга)

Юбілейны запіс "Умоўна геніяльнага шоу"! Сустракаемся пяты раз і, як заўсёды, смешна ці правільна адказваем на складаныя пыта
Юбілейны запіс "Умоўна геніяльнага шоу"! Сустракаемся пяты раз і, як заўсёды, смешна ці правільна адказваем на складаныя пытанні! Гэтым разам з таленавітай і фантастычнай украінскай камікессай – Янай Лютай! Прыходзьце станавіцца разумней і рагатаць! 📅 14 красавіка (аўторак) 🕠 Збор гасцей: 20:00 📍 Speakeasy  💸 Уваход: любы данат Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja

Краявідны хайк без уздымаў ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем да нацпарку Algeti, дзе наведаем гару SHIKHAN. Нас чакае лай
Краявідны хайк без уздымаў ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем да нацпарку Algeti, дзе наведаем гару SHIKHAN. Нас чакае лайтовы шпацыр па хрыбце і на спуск. Навокал: свежае паветра адкрытай прасторы, хвойныя лясы на хвалістых узгорках, вялікія горы гарызонтам і плывучыя на магутным ветры аблокі. Фініш у Manglisi. Нешта квітнее і мы гэта пабачым. ⏰ 4.04 (субота), выезд а 10-й. 🚜 Ехаць каля гадзіны. ⛅️ +12...+16°, пераменная воблачнасць. 🧭 Паход: 5~6 гадзін. 💸 Трансфер: скідваемся па 60...50...40 лар/чал (больш людзей – менш кошт). ☎️ Пытанні: @intraviert. Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟

Манчкін на беларускай ✨ #гульнятэка Вясёлая карткавая гульня для 3-6 чалавек, як дарослых так і дзяцей. Зробленая як пародыя
Манчкін на беларускай ✨ #гульнятэка Вясёлая карткавая гульня для 3-6 чалавек, як дарослых так і дзяцей. Зробленая як пародыя на сусвет Dungeons&Dragons. Вас чакаюць сутарэнні, скарбы і вядома ж бойкі з пачварамі. Акрамя таго вас чакаюць здрады сяброў, якія хочуць дасягнуць запаветнага дзясятага ўзроўню раней за вас!  Што яшчэ сказаць пра гульню ў правілах якой ёсць у тым ліку фраза "любыя спрэчкі вырашаюцца гучнай лаянкай паміж гульцамі".  Дзякуем Міхасю Варанцову за пераклад! https://drive.google.com/file/d/1Me6sWkHWtQfvjVi6mtl5PLwVbQA_lha2/view Знайсці гульню можна на палічках беларускіх настолак у барах 5327° і D22.

Conscious chic party 💚 29 сакавіка (нядзеля) — утульны і свядомы SWAP-дзень з добрай атмасферай, абменам і ўстойлівымі практ
+2
Conscious chic party 💚 29 сакавіка (нядзеля) — утульны і свядомы SWAP-дзень з добрай атмасферай, абменам і ўстойлівымі практыкамі ♻️ 🕒 15:00 – 20:00 — SWAP Прыносіце адзенне, абутак, кнігі, аксесуары, расліны або іншыя рэчы, якім хочаце даць новае жыццё — або проста прыходзьце і знайдзіце нешта для сябе (бясплатна!) 🧦 16:00 – 17:30 — Воркшоп па штопцы шкарпэтак (рэгістрацыя па спасылцы) Даведайцеся пра тэхніку darning і падарыце любімым рэчам другое жыццё 🧠 18:00 — Квіз пра slow і fast fashion Даведайцеся больш фактаў пра хуткую і павольную моду 📍Grind Pizza Прыходзьце абменьвацца, вучыцца, рамантаваць і святкаваць свядомы лад жыцця ✨

🎹 Iva Sativa ў Тбілісі Iva Sativa – рэперка і спявачка, якая ўвасабляе ў сваёй творчасці жаночую сілу спрадвечных паганскіх
🎹 Iva Sativa ў Тбілісі Iva Sativa – рэперка і спявачка, якая ўвасабляе ў сваёй творчасці жаночую сілу спрадвечных паганскіх каранёў, змешваючы яе з рытмамі drum and bass, хіп-хопу і этнамузыкі. 📆 Дата: 29 сакавіка (нядзеля) ⏰ Час: 21:00 📍 Месца: Mechanica Club Квіткі ад 30 еўра па спасылцы.

Лёгкі разміначны хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў Наведаем іншы бок вадасховішча Zhinvali, каб прайсці маршрутам між вёск
Лёгкі разміначны хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў Наведаем іншы бок вадасховішча Zhinvali, каб прайсці маршрутам між вёскамі AVENISI – LAUSHA. Пачнем ад месца, дзе ў возера ўпадае рака Khorkhi, ды паднімемся лесам на лужок, дзе зладзім прывал і паглядзім на вадаём з незвычайнага ракурсу. Пасля будзем павольна спускацца да ракі Khorkhula, што градыентам пераходзіць з рэчышча ў вадасховішча. Убачым частку дна. Факультатыўна можна будзе падняцца сцежкай на безыменную гару над лугам, каб даследаваць больш. 📆 7.03 (субота), выезд а 10-й. 🚙 Ехаць 1.5 гадзіны. 🌤 +3...+7°, пераменная воблачнасць. 🧭 Шпацыр: 5~7 гадзін. 💰 Трансфер: скідваемся па 60...50...40 лары з чалавека (больш людзей – менш кошт). ☎️ Пытанні: @intraviert. Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟

☕️ Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне! 🤝🏻 Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым пра
☕️ Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне! 🤝🏻 Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым пра цікавае ў прыемнай кампаніі за кубачкам кавы. 🌟 Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню. 🗯 Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі. ☕️ У кавярні ёсць духмяныя дэсерты, а таксама гарбата, матча ды кава на любы густ. Колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі прасторы. 🕖 Калі: 04.03 (серада) 20:00 📍 Месца: "BAHO" (150 метраў ад ст.м. Дэлісі) 💰 free donation  Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі

"Сакрэтны Гітлер" 🙃 #гульнятэка Захапляльная сацыяльна-дэдукцыйная настольная гульня для 5–10 чалавек. Сакрэтныя ролі, падма
"Сакрэтны Гітлер" 🙃  #гульнятэка Захапляльная сацыяльна-дэдукцыйная настольная гульня для 5–10 чалавек. Сакрэтныя ролі, падман, логіка і напружаныя дыскусіі дапамогуць выявіць, хто ліберал, хто фашыст, але галоўнае — Гітлер павінен заставацца нявыяўленым. Далучайцеся да гульні, дзе кожны ход патрабуе стратэгіі, увагі і камунікацыі. Гэта ідэальны выбар для кампаній, якія любяць інтэлектуальныя выклікі, тактычныя хады і вострыя эмоцыі! Знайсці гульню можна на палічках беларускіх настолак у барах 5327° і D22.

Бясплатны анлайн-курс для беларусак «Унутраная сіла і ўстойлівасць» 🗓 12 сакавіка – 14 красавіка Дарагая сяброўка, дарагая каляжанка! ✨ Мы ведаем, ты шмат працуеш, клапоцішся пра блізкіх і стараешся быць прафесіяналкай. А яшчэ — знаходзіць сілы клапаціцца пра сябе, каб быць здаровай, шчаслівай і поўнай энергіі. Мы запускаем анлайн-курс пра ўстойлівасць у складаныя часы. У ім мы гаворым пра тры важныя аспекты жыцця кожнай: праца, здароўе і самарэалізацыя. Калі табе зараз патрэбная падтрымка ў адным або некалькіх з іх — гэты курс для цябе. Што будзе на курсе: 🔹 8 бясплатных анлайн-сустрэч 🔹 2 нетворкінгавыя сесіі 🔹 дадатковыя матэрыялы ❗️Падрабязнасці пра курс, тэмы і экспертак можна паглядзець на сайце. Калі: 🗓 12 сакавіка – 14 красавіка (5 тыдняў) Аўторкі і чацвяргі, 19:00 па мінскім часе Як прыняць удзел: 📝 Запоўні анкету да 10 сакавіка. Мы запрашаем беларусак 18+, якія пражываюць у любой краіне.

💫 Святкаванне Дня роднай мовы! Збіраемся, каб пагутарыць, пазнаёміцца і… напісаць невялічкі дыктант. "Дастаём двайныя аркушы
💫 Святкаванне Дня роднай мовы! Збіраемся, каб пагутарыць, пазнаёміцца і… напісаць невялічкі дыктант. "Дастаём двайныя аркушы", — але мы не ў школцы, таму адзнак не будзе, а толькі родная мова, прыемная кампанія і ўтульная прастора.  Імпрэза пасуе людзям з любым узроўнем ведання беларускай мовы. У прасторы размяшчаецца бібліятэка з беларускімі кнігамі — можна будзе пагартаць і ўзяць пачытаць дадому. Таксама можна паглядзець і набыць кнігі з асартыменту кнігарні. Бярыце сябе і сяброў, а аркуш і асадкі выдадзім на месцы. 🕖 Калі: 21.02 субота 17:00 📍 Месца: "Itakabooks" (раён Liberty square) 💰 free donation Рэгістрацыя для ўдзелу па спасылцы. Да сустрэчы!

Вандроўка ў горы ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем у Стэпанцміндшчыну – шпацыраваць па даліне ледавіка DEVDARAKI – самага
Вандроўка ў горы ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем у Стэпанцміндшчыну – шпацыраваць па даліне ледавіка DEVDARAKI – самага вялікага на Казбеку. Ён актыўны, утварае раку Amali, уздоўж якой і пойдзем да кропкі назірання, дзе перад намі ўзнікне вузкі язык ніжняга краю льду, а адтуль назад. Верагодна факультатыўнае наведванне заледзянелых (калі яшчэ не расплыліся) вадаспадаў Gveleti. 📆 15.02 (нядзеля), выезд а 8-й. 🚙 Ехаць 3 гадзіны. 🌤 -6...+6°, пераменная сонечнасць. 🏔 Паход + вадаспады: 5~7 гадзін. 💰 Трансфер: 70...50 лары з чалавека (больш людзей – менш кошт). ☎️ Пытанні: @intraviert. Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟

😈 "Карткі Супраць Чалавецтва" #гульнятэка Гэта пераклад англамоўнай настолкі Cards Agains Humanity. Калі вы не чулі пра гэту
😈 "Карткі Супраць Чалавецтва"  #гульнятэка Гэта пераклад англамоўнай настолкі Cards Agains Humanity. Калі вы не чулі пра гэтую гульню, то мо гэта і лепш. Бо ў ёй чорны гумар і нічога святога! 🥤Добра заходзіць пад любыя напоі. Гуляць можна ад трох чалавек і ў любы час. Знайсці яе можна на палічках беларускіх настолак у барах 5327° і D22. А больш перакладзеных гульняў можна знайсці тут

Вандроўка на закінутую авіябазу ад Тбіліскага клуба інтравертаў Наведаем SHIRAKI MILITARY AIRFIELD. Пашпацыруем па ўзлётнай п
Вандроўка на закінутую авіябазу ад Тбіліскага клуба інтравертаў Наведаем SHIRAKI MILITARY AIRFIELD. Пашпацыруем па ўзлётнай паласе сярод ангараў з масіўнымі металічнымі варотамі на калёсах, зазірнём у некаторыя з іх, а таксама даследуем рэшткі самалётаў! Апроч гэтага спынімся па дарозе, каб агледзіць крэпасць-манумент Arkhiloskalo ды яшчэ адзін загадкавы артэфакт — такі ж пакінуты, як і авіябаза. Факультатыўны прыпынак — крэпасць Chailuri, што праз дарогу ад аднайменных вёсак, дзе звычайна праводзіцца кліканне вясны Берыкаоба на мяжы лютага і сакавіка. 📆 7.02 (субота), выезд а 8-й. 🚙 Ехаць 3 гадзіны. 🌤 +4...+10°, пераменная сонечнасць. 🛩 Агляд лакацый: 5~7 гадзін. 💰 Трансфер: 60...40 лары з чалавека (больш людзей – менш кошт). ☎️ Пытанні: @intraviert. Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟