493
Suscriptores
Sin datos24 horas
-47 días
-1030 días
Archivo de publicaciones
493
Разміначны кардыё-хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў
Едзем у цясніну Tana, дзе зойдзем на гару SATSKHENISI. Гэта шпацыр базавага ўзроўню па сцежцы сярод скал і хвойных лясоў, па лузе на ўзгорках, з кардыё ды маляўнічымі краявідамі Tana-Tedzami.
⏰ 6.06 (субота), выезд а 8-й.
🚜 Ехаць 2 гадзіны.
🌤 +18...+24°, без ападкаў.
🧭 Паход: 7–8 гадзін.
💸 Трансфер: скідваемся па 60...50 лар/чал (больш людзей – менш кошт).
☎️ Пытанні: @intraviert.
Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
493
+6
Трэнінг "Дзейнічай Беражна!"
Збіраемся ў Гарыкуле — арт-вёсцы, дзе навокал лугі і від на горы (гадзіна ад Тбілісі)
Уявіце, што едзеце ў госці да блізкіх сяброў, дзе на вас чакаюць медытацыі на вольным паветры, стварэнне лэнд-арту і асэнсаванне сябе іншым
У кошт уключана:
🌱 пражыванне ў двух унікальных дамах з відам на горы;
🌱 у дамах будуць аднамесныя або двухмесныя пакоі;
🌱 трохразовае хатняе вегетарыянскае харчаванне, якое будзе рыхтаваць для нас мясцовая жанчына;
🌱 кава-брэйкі з перакусамі;
🌱 трансфер з Тбілісі і ў адваротны бок;
🌱 праграма з арт і эка практыкамі самаклопату і даследаванні сябе;
🌱 шпацыры з суправаджэннем і аўтдор-практыкі;
🌱 праца з двума вопытнымі трэнерамі;
🌱 матэрыялы для практык;
🌱 горнае паветра і тры дні толькі для сябе!
Кошты (ранняе браніраванне):
● Прывядзі сяброўку (з чалавека) - 170 € (530 ₾)
● Двухмесны нумар - 190 € (590 ₾)
● Аднамесны нумар - 220 € (685 ₾)
🏃🏻♀️‼️ З 03.06 павышэнне коштаў
Забраніраваць месца і задаць пытанні можна ў дырэкт ❤️
493
Шосты запіс "Умоўна геніяльнага шоу"!
Як заўсёды, адказваем на пытанні, генерыруем жарты ды, гэтым разам, спрабуем новыя фарматы.
Прыходзьце смяяцца і нават рагатаць!
📅 19 мая (аўторак)
🕠 Збор гасцей: 20:00
📍 Speakeasy | 33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili
💸 Уваход: любы данат
Для браніравання месца пішыце ў TG: @umounyja ✨
493
Закрыццё збору для Вячаслава ✨
Дарагія сябры,
Слава сёння быў выпісаны з шпіталю.
🙏 Гэта вельмі важны крок, хоць наперадзе яго чакае яшчэ працяглае лячэнне і аднаўленне.
💰 Вынікі збору:
* Сабрана: 10.992 лары
* Выдаткавана на шпіталізацыю: 11.046,24 лары
Суму, якой не хапала, а таксама першачарговыя дадатковыя выдаткі мы пакрылі за кошт уласных сродкаў.
Ад усёй душы дзякуем кожнаму з вас. Ваша падтрымка, удзел, словы, пераводы – гэта было неверагодна крута і сапраўды кранае ❤️
🤍 Мы зрабілі гэта разам! Вячаслаў прыйшоў у сябе і змог атрымаць неабходную тэрміновую дапамогу. Гэта бясцэнна.
На дадзеным этапе мы закрываем збор. Далей будзем разлічваць на аднаўленне, уласныя сілы і страхавую падтрымку.
📄 Фінансавыя дакументы сабраны, пры неабходнасці з імі можна азнаёміцца.
Яшчэ раз вялікі дзякуй за вашую чалавечнасць!
📌 Кантакты для сувязі:
@TP2912 (Таццяна)
@olsmol_gr (Вольга)
493
✨ Апдэйт па зборы сродкаў для Вячаслава ад яго сяброў
Дарагія сябры,
калі шчыра, цяжка падабраць словы. Слёзы выступаюць на вачах ад кожнага водгуку, кожнага паведамлення, кожнага пераводу.
Вялікі вам дзякуй ❤️
💰 Сабрана:
10 795 лары — гэта неверагодна.
🩺 Стан Вячаслава:
Яго стан паляпшаецца: ён у свядомасці, можа размаўляць. Учора, калі я яго бачыла, ён прасіў перадаць усім вам вялікую падзяку.
Аднак аднаўленне яшчэ далёка не завершанае: аналізы пакуль далёкія ад нормы, і, па словах лекараў, ён будзе ў шпіталі як мінімум да пятніцы ўключна.
Наперадзе далейшае аднаўленне і дадатковыя абследаванні.
📊 Выдаткі на 14.04:
• 6 541,22 лары — шпіталь і абследаванні
• 250 лары — дадатковы антыбіётык
• 105 лары — першасная кансультацыя і бялок
🔄 Важна:
Выдаткі працягваюцца.
Мы, яго сябры, якія аб’ядналіся для дапамогі і кантролю расходавання сродкаў, прынялі рашэнне пакуль не закрываць збор.
🤍 Дзякуем вам за тое, што вы ёсць. Дзякуем за вашу чалавечнасць.
📌 Рэквізіты для дапамогі: GE39CD0360000069220029
Tatsiana Prokharava
📌 Кантакты для сувязі:
@TP2912 (Таццяна)
@olsmol_gr (Вольга)
493
☕️ Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай
🤝🏻 Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі
🌟 Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню
🗯 Мова сустрэчы – беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі
☕️ У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, сартавое какава, лідскі квас, віно
🕖 Калі: 18.02 (серада) 20:00
📍 Месца: But First Cacao
💰 free donation
Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
493
🚨 Тэрміновы збор на лячэнне
Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога!
Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпіталі з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі – спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя. Усе гэтыя гады Слава дапамагаў іншым беларусам, а зараз дапамога спатрэбілася яму.
Страхоўка аформлена, але пачне дзейнічаць толькі з 17 красавіка, таму зараз усе медыцынскія выдаткі неабходна пакрываць самастойна.
Дадаткова сітуацыю ўскладняе тое, што Вячаслаў нядаўна страціў працу і застаўся без даходу.
💸 Ужо за адзін дзень знаходжання ў шпіталі і правядзення аналізаў спатрэбілася каля 2400 лары. Кожны наступны дзень стацыянару каштуе прыкладна 800 лары.
🎯 Агульная сума збору на неабходныя зараз рэчы: 8 000 лары.
Зараз гэта сапраўды пытанне жыцця і смерці.
🙏 Просім аб матэрыяльнай падтрымцы – любая сума важная і можа дапамагчы выратаваць жыццё.
Рэпосты і распаўсюд інфармацыі таксама вітаюцца.
📌 Рэквізіты для дапамогі: GE39CD0360000069220029
Tatsiana Prokharava
📌 Кантакт для сувязі:
@TP2912 (Таццяна)
@olsmol_gr (Вольга)
493
Юбілейны запіс "Умоўна геніяльнага шоу"!
Сустракаемся пяты раз і, як заўсёды, смешна ці правільна адказваем на складаныя пытанні!
Гэтым разам з таленавітай і фантастычнай украінскай камікессай – Янай Лютай!
Прыходзьце станавіцца разумней і рагатаць!
📅 14 красавіка (аўторак)
🕠 Збор гасцей: 20:00
📍 Speakeasy
💸 Уваход: любы данат
Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja ✨
493
Краявідны хайк без уздымаў ад Тбіліскага клуба інтравертаў
Едзем да нацпарку Algeti, дзе наведаем гару SHIKHAN. Нас чакае лайтовы шпацыр па хрыбце і на спуск. Навокал: свежае паветра адкрытай прасторы, хвойныя лясы на хвалістых узгорках, вялікія горы гарызонтам і плывучыя на магутным ветры аблокі. Фініш у Manglisi. Нешта квітнее і мы гэта пабачым.
⏰ 4.04 (субота), выезд а 10-й.
🚜 Ехаць каля гадзіны.
⛅️ +12...+16°, пераменная воблачнасць.
🧭 Паход: 5~6 гадзін.
💸 Трансфер: скідваемся па 60...50...40 лар/чал (больш людзей – менш кошт).
☎️ Пытанні: @intraviert.
Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
493
Манчкін на беларускай ✨
#гульнятэка
Вясёлая карткавая гульня для 3-6 чалавек, як дарослых так і дзяцей. Зробленая як пародыя на сусвет Dungeons&Dragons.
Вас чакаюць сутарэнні, скарбы і вядома ж бойкі з пачварамі. Акрамя таго вас чакаюць здрады сяброў, якія хочуць дасягнуць запаветнага дзясятага ўзроўню раней за вас!
Што яшчэ сказаць пра гульню ў правілах якой ёсць у тым ліку фраза "любыя спрэчкі вырашаюцца гучнай лаянкай паміж гульцамі".
Дзякуем Міхасю Варанцову за пераклад!
https://drive.google.com/file/d/1Me6sWkHWtQfvjVi6mtl5PLwVbQA_lha2/view
Знайсці гульню можна на палічках беларускіх настолак у барах 5327° і D22.
493
+2
Conscious chic party 💚
29 сакавіка (нядзеля) — утульны і свядомы SWAP-дзень з добрай атмасферай, абменам і ўстойлівымі практыкамі ♻️
🕒 15:00 – 20:00 — SWAP
Прыносіце адзенне, абутак, кнігі, аксесуары, расліны або іншыя рэчы, якім хочаце даць новае жыццё — або проста прыходзьце і знайдзіце нешта для сябе (бясплатна!)
🧦 16:00 – 17:30 — Воркшоп па штопцы шкарпэтак (рэгістрацыя па спасылцы)
Даведайцеся пра тэхніку darning і падарыце любімым рэчам другое жыццё
🧠 18:00 — Квіз пра slow і fast fashion
Даведайцеся больш фактаў пра хуткую і павольную моду
📍Grind Pizza
Прыходзьце абменьвацца, вучыцца, рамантаваць і святкаваць свядомы лад жыцця ✨
493
🎹 Iva Sativa ў Тбілісі
Iva Sativa – рэперка і спявачка, якая ўвасабляе ў сваёй творчасці жаночую сілу спрадвечных паганскіх каранёў, змешваючы яе з рытмамі drum and bass, хіп-хопу і этнамузыкі.
📆 Дата: 29 сакавіка (нядзеля)
⏰ Час: 21:00
📍 Месца: Mechanica Club
Квіткі ад 30 еўра па спасылцы.
493
Лёгкі разміначны хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў
Наведаем іншы бок вадасховішча Zhinvali, каб прайсці маршрутам між вёскамі AVENISI – LAUSHA. Пачнем ад месца, дзе ў возера ўпадае рака Khorkhi, ды паднімемся лесам на лужок, дзе зладзім прывал і паглядзім на вадаём з незвычайнага ракурсу. Пасля будзем павольна спускацца да ракі Khorkhula, што градыентам пераходзіць з рэчышча ў вадасховішча. Убачым частку дна.
Факультатыўна можна будзе падняцца сцежкай на безыменную гару над лугам, каб даследаваць больш.
📆 7.03 (субота), выезд а 10-й.
🚙 Ехаць 1.5 гадзіны.
🌤 +3...+7°, пераменная воблачнасць.
🧭 Шпацыр: 5~7 гадзін.
💰 Трансфер: скідваемся па 60...50...40 лары з чалавека (больш людзей – менш кошт).
☎️ Пытанні: @intraviert.
Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
493
☕️ Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне!
🤝🏻 Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым пра цікавае ў прыемнай кампаніі за кубачкам кавы.
🌟 Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню.
🗯 Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі.
☕️ У кавярні ёсць духмяныя дэсерты, а таксама гарбата, матча ды кава на любы густ. Колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі прасторы.
🕖 Калі: 04.03 (серада) 20:00
📍 Месца: "BAHO" (150 метраў ад ст.м. Дэлісі)
💰 free donation
Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
493
"Сакрэтны Гітлер" 🙃
#гульнятэка
Захапляльная сацыяльна-дэдукцыйная настольная гульня для 5–10 чалавек.
Сакрэтныя ролі, падман, логіка і напружаныя дыскусіі дапамогуць выявіць, хто ліберал, хто фашыст, але галоўнае — Гітлер павінен заставацца нявыяўленым.
Далучайцеся да гульні, дзе кожны ход патрабуе стратэгіі, увагі і камунікацыі. Гэта ідэальны выбар для кампаній, якія любяць інтэлектуальныя выклікі, тактычныя хады і вострыя эмоцыі!
Знайсці гульню можна на палічках беларускіх настолак у барах 5327° і D22.
493
Бясплатны анлайн-курс для беларусак
«Унутраная сіла і ўстойлівасць»
🗓 12 сакавіка – 14 красавіка
Дарагая сяброўка, дарагая каляжанка! ✨
Мы ведаем, ты шмат працуеш, клапоцішся пра блізкіх і стараешся быць прафесіяналкай. А яшчэ — знаходзіць сілы клапаціцца пра сябе, каб быць здаровай, шчаслівай і поўнай энергіі.
Мы запускаем анлайн-курс пра ўстойлівасць у складаныя часы.
У ім мы гаворым пра тры важныя аспекты жыцця кожнай: праца, здароўе і самарэалізацыя.
Калі табе зараз патрэбная падтрымка ў адным або некалькіх з іх — гэты курс для цябе.
Што будзе на курсе:
🔹 8 бясплатных анлайн-сустрэч
🔹 2 нетворкінгавыя сесіі
🔹 дадатковыя матэрыялы
❗️Падрабязнасці пра курс, тэмы і экспертак можна паглядзець на сайце.
Калі:
🗓 12 сакавіка – 14 красавіка (5 тыдняў)
Аўторкі і чацвяргі, 19:00 па мінскім часе
Як прыняць удзел:
📝 Запоўні анкету да 10 сакавіка.
Мы запрашаем беларусак 18+, якія пражываюць у любой краіне.
493
💫 Святкаванне Дня роднай мовы!
Збіраемся, каб пагутарыць, пазнаёміцца і… напісаць невялічкі дыктант.
"Дастаём двайныя аркушы", — але мы не ў школцы, таму адзнак не будзе, а толькі родная мова, прыемная кампанія і ўтульная прастора.
Імпрэза пасуе людзям з любым узроўнем ведання беларускай мовы. У прасторы размяшчаецца бібліятэка з беларускімі кнігамі — можна будзе пагартаць і ўзяць пачытаць дадому. Таксама можна паглядзець і набыць кнігі з асартыменту кнігарні.
Бярыце сябе і сяброў, а аркуш і асадкі выдадзім на месцы.
🕖 Калі: 21.02 субота 17:00
📍 Месца: "Itakabooks" (раён Liberty square)
💰 free donation
Рэгістрацыя для ўдзелу па спасылцы. Да сустрэчы!
493
Вандроўка ў горы ад Тбіліскага клуба інтравертаў
Едзем у Стэпанцміндшчыну – шпацыраваць па даліне ледавіка DEVDARAKI – самага вялікага на Казбеку. Ён актыўны, утварае раку Amali, уздоўж якой і пойдзем да кропкі назірання, дзе перад намі ўзнікне вузкі язык ніжняга краю льду, а адтуль назад.
Верагодна факультатыўнае наведванне заледзянелых (калі яшчэ не расплыліся) вадаспадаў Gveleti.
📆 15.02 (нядзеля), выезд а 8-й.
🚙 Ехаць 3 гадзіны.
🌤 -6...+6°, пераменная сонечнасць.
🏔 Паход + вадаспады: 5~7 гадзін.
💰 Трансфер: 70...50 лары з чалавека (больш людзей – менш кошт).
☎️ Пытанні: @intraviert.
Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
493
😈 "Карткі Супраць Чалавецтва"
#гульнятэка
Гэта пераклад англамоўнай настолкі Cards Agains Humanity. Калі вы не чулі пра гэтую гульню, то мо гэта і лепш. Бо ў ёй чорны гумар і нічога святога!
🥤Добра заходзіць пад любыя напоі. Гуляць можна ад трох чалавек і ў любы час.
Знайсці яе можна на палічках беларускіх настолак у барах 5327° і D22.
А больш перакладзеных гульняў можна знайсці тут ✨
493
Вандроўка на закінутую авіябазу ад Тбіліскага клуба інтравертаў
Наведаем SHIRAKI MILITARY AIRFIELD. Пашпацыруем па ўзлётнай паласе сярод ангараў з масіўнымі металічнымі варотамі на калёсах, зазірнём у некаторыя з іх, а таксама даследуем рэшткі самалётаў!
Апроч гэтага спынімся па дарозе, каб агледзіць крэпасць-манумент Arkhiloskalo ды яшчэ адзін загадкавы артэфакт — такі ж пакінуты, як і авіябаза. Факультатыўны прыпынак — крэпасць Chailuri, што праз дарогу ад аднайменных вёсак, дзе звычайна праводзіцца кліканне вясны Берыкаоба на мяжы лютага і сакавіка.
📆 7.02 (субота), выезд а 8-й.
🚙 Ехаць 3 гадзіны.
🌤 +4...+10°, пераменная сонечнасць.
🛩 Агляд лакацый: 5~7 гадзін.
💰 Трансфер: 60...40 лары з чалавека (больш людзей – менш кошт).
☎️ Пытанні: @intraviert.
Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
¡Ya disponible! Investigación de Telegram 2025 — los principales insights del año 
