Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Open in Telegram
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Show more1 813
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1730 days
Posts Archive
Упершыню чалавек пражыў 105 дзён з цалкам штучным сэрцам
40-гадовы аўстраліец стаў першым у гісторыі чалавекам з цалкам штучным сэрцам, які пакінуў клініку і пражыў больш за 100 дзён без сталага нагляду дактароў. Яго часовае сэрца уяўляла сабою тытанавую помпу з тэхналёгіяй магнітнае левітацыі, якую потым замянілі на донарскі ворган, калі той стаў даступны.
Навукоўцы адзначаюць, што гэта важны крок да зьяўлення штучнага сэрца новага пакаленьня, зь якім пацыенты змогуць жыць паўнавартасным жыцьцём і ня мець патрэбы ў перасадцы донарскага воргана.
👍 Tech Lead
Apple рыхтуе маштабнае абнаўленьне інтэрфэйсу для iPhone, iPad і Mac
Паводле Bloomberg, кампанія мае намер у 2025 годзе “радыкальна пераасэнсаваць зьнешні выгляд сваіх апэрацыйных сыстэмаў”. Абнаўленьне тычыцца стылю значкоў, мэню, аплікацый, вокнаў і сыстэмных кнопак.
Новы дызайн часткова заснаваны на дызайне visionOS, які адрозьніваецца ад iOS і macOS круглай формай значкоў аплікацый, паўпразрыстымі панэлямі для навігацыі і больш прыкметным выкарыстаньнем 3D-глыбіні і ценяў.
Таксама кампанія працуе над спрашчэньнем навігацыі і кіраваньня прыладамі. Ключавая мэта — зрабіць розныя апэрацыйныя сыстэмы Apple больш падобнымі і аднастайнымі.
📱 Tech Lead
+3
Xiaomi прэзэнтавала разумную тумбачку за $165
У адным прадмеце інтэр’еру разьмясціліся бяздротавая зарадка для смартфонаў, будзільнік з убудаванаю разумнаю калонкаю і шуфлядка-сэйф з сканэрам адбітка пальца. Кіраваць прыладаю можна праз сэнсарную панэль або з смартфона.
Таксама тумбачка абсталяваная ўбудаванаю лямпаю з рэгуляваным дынамічным падсьвятленьнем, якое імітуе сьвітанак. Прадугледжаныя парты USB-A, USB-C і іншыя.
👍 Tech Lead
Галасавы штучны інтэлект ад Sesame настолькі рэалістычны, што палохае карыстальнікаў
У адрозненьне ад іншых галасавых асыстэнтаў, Sesame AI максымальна падобна імітуе жывое маўленьне, дадаючы эмоцыі, паўзы, дыханьне і сьмех. Штучны інтэлект таксама робіць памылкі і сам сябе карэктуе, як жывы чалавек. Задача стартапа – дасягнуць “галасавое прысутнасьці”, якая робіць узаемадзеяньне з ШІ больш чалавечным, зразумелым і каштоўным.
Мадэль навучалася на мільёне гадзінаў аўдыёзапісаў на ангельскай мове. Паспрабаваць паразмаўляць з асыстэнтам Sesame AI можна тут. Да выбару – мужчынскі або жаночы голас.
👍 Tech Lead
“Улiк надою”: расейскі банк замаскаваўся пад аплікацыю для даярак, каб абысьці санкцыі
Рассельгасбанк трапіў пад санкцыі ЗША, ЭЗ і іншых краінаў яшчэ ў 2022 годзе. Банк быў адключаны ад сыстэмы SWIFT, а ягоныя мабільныя праграмы выдалілі з крамаў на iOS і Android. Але ў банку знайшлі выйсьце з сытуацыі.
У крамах мабільных праграмаў зьявіўся сэрвіс для даярак “Улік надою”. У водгуках людзі пішуць, што гэта выдатная аплікацыя для фермы, якая працуе без заўваг. А ў Рассельгасбанку і не хаваюць, што гэта іх распрацоўка.
👍 Tech Lead
Створаныя мышы з поўсьцю маманта
Генна-мадыфікаваных мышэй прэзэнтавала кампанія Colossal Biosciences, якая плянуе адрадзіць мамантаў.
Навукоўцы выкарысталі генэтычныя зьвесткі дзясяткаў вымерлых мамантаў і параўналі іх з ДНК сланоў, каб вызначыць гены, адказныя за поўсьць. Потым яны ўнесьлі гэтакія ж зьмены ў ДНК мышэй, адключыўшы некаторыя гены, што рэгулююць рост валасоў. У выніку ў мышэй вырасла поўсьць утрая даўжэйшая за звычайную, а яе структура стала падобнаю да мамантавае.
Гэты экспэрымэнт стаў выпрабаваньнем перад рэдагаваньнем геному азіяцкіх сланоў, якія стануць новымі мамантамі – аналагамі вымерлага віду. Colossal Biosciences плянуе стварыць такую жывёлу да 2028 году.
👍 Tech Lead
+5
Прайгравальнік з суцэльнага алюмінію: мінімалізм у сьвеце вінілу
Парыская студыя Waiting For Ideas выпусьціла ультрамінімалістычны прайгравальнік PP-1. Ён выкананы з суцэльнага блёку анадаванага алюмінію, і працэс яго вытворчасьці займае каля 12 тыдняў. Кошт адпаведны: €5,800.
Але асаблівасьць гэтага прайгравальніка ня толькі ў тым, што ён выглядае як твор мастацтва, а яшчэ і ў нестандартнай канструкцыі. Ён ня мае бачнае іголкі, а кіраваньне зьведзенае да аднае кнопкі Play і рэгулятару гучнасьці. Прылада аўтаматычна вызначае, на якой хуткасьці (33 ці 45 аб./хв.) мае граць кружэлка, таму пераключальніка хуткасьці няма.
Усярэдзіне хаваюцца традыцыйныя мэханізмы прайгравальніка, толькі наадварот: іголка перавернутая дагары нагамі і схаваныя за мэталічнымі створкамі, якія адчыняюцца толькі падчас прайграваньня. Такім чынам, уладальнікам PP-1 прыйдзецца звыкнуць да таго, што кружэлкі трэба ставіць прайграваным бокам уніз.
👍 Tech Lead
Ці ветліва людзі камунікуюць з ШІ?
Выданьне Future спытала больш за тысячу чалавек зь Вялікае Брытаніі, ці ветліва яны размаўляюць з штучным інтэлектам. Амаль 71% карыстальнікаў маюць ветлівыя зносіны.
Пры гэтым 12% зь іх робяць гэта выключна праз страх перад паўстаньнем машын. Каля 19% пазьбягаюць ветлівасьці, каб зьберагчы час, а астатнія 10% уважаюць, што нэўрасетка – гэта папросту сыстэма без пачуцьцяў, таму яна не патрабуе ветлівага стаўленьня.
👍 Tech Lead
Skype закрываецца пасьля 22 гадоў працы
Microsoft афіцыйна пацьвердзіла, што ў траўні 2025 года спыніць падтрымку Skype. Карыстальнікам прапануецца пераходзіць на Microsoft Teams, які стаў прыярытэтным мэсэнджэрам кампаніі.
Skype запушчаны ў 2003 годзе. У 2011 годзе сэрвіс набыла Microsoft і пачала актыўна яго прасоўваць.
У 2015 годзе кампанія спрабавала інтэграваць Skype у Windows 10, стварыўшы асобныя праграмы для відэазванкоў, паведамленьняў і звычайных званкоў. Але празь дзевяць месяцаў ад гэтага адмовіліся.
У 2017 годзе Microsoft запусьціла Teams, які быў пабудаваны на тэхналёгіях Skype. Кампанія актыўна прасоўвала новую плятформу для сумеснае працы, робячы закрыцьцё Skype пытаньнем часу.
Калі ў 2021 годзе выйшла Windows 11, у сыстэму ўбудавалі бясплатную вэрсію Teams замест Skype.
👍 Tech Lead
Xiaomi выпусьціла новую капсульную кавамашыну Mijia S1
Прылада пазыцыянуецца як кампактнае і даступнае ($70) рашэньне для аматараў кавы, якое пасуе нават для невялікіх кухняў. Зрэшты, Mijia S1 мала чым адрозьніваецца ад капсульных кавамашынаў іншых вытворцаў. За выключэньнем, хіба што, дзьвюх асаблівасьцяў.
Першая – гэта магнітная панэль для захоўваньня капсулаў, якая мацуецца да самое кавамашыны. Гэта ня толькі практычна, але і дазваляе разнастаіць інтэр’ер: колеры і разьмяшчэньне капсулаў можна мяняць, ствараючы новыя патэрны і каляровыя акцэнты.
Другая асаблівасьць – гэта ціск. Папулярныя капсульныя кавамашыны (напрыклад, Nespresso і Dolce Gusto) працуюць зь ціскам 15-19 бар. У Mijia S1 ён дасягае 20 бар, а чым вышэйшы ціск, тым больш крэмавую тэкстуру мае гатовая кава.
👍 Tech Lead
Apple закрывае заводы ў Мэксыцы пасьля сустрэчы Кука з Трампам
Кампанія прыпыняе працу двух фабрык у Мэксыцы і плянуе адкрыць іх у ЗША, інвэстуючы сотні мільёнаў даляраў. Гэтакія зьмены сталіся вынікам сустрэчы Дональда Трампа з кіраўніком Apple Тымам Кукам.
Перанос вытворчасьці ў ЗША можа прывесьці да павелічэньня цэнаў на прадукты Apple: вытворчасьць у Амэрыцы даражэйшая праз больш высокія кошты, у тым ліку заробкі, падаткі, арэнду і строгія экалягічныя нормы.
👍 Tech Lead
«Кавалачак жыцця» — канал, які падкажа, што паглядзець увечары. Агляды навінак кіно і серыялаў на роднай мове.
Таксама аўтар запусціла аднайменны тыкток-канал. Падпісвайцеся, каб ведаць, што зараз глядзець на стрымінгах і ў кінатэатрах.
Кітайскія навукоўцы стварылі камэру, здольную распазнаваць твары на Зямлі з арбіты
Гэтая лязэрная сыстэма можа распазнаваць драбнюткія дэталі памерам усяго 1,7 мм на адлегласьці больш за 100 км.
Падчас выпрабаваньняў тэхналёгія паказала неймаверную дакладнасьць, дазваляючы ідэнтыфікаваць людзей проста зь нізкае арбіты Зямлі. Аднак на практыцы дасягненьне заяўленае дакладнасьці можа быць ускладненае атмасфэрнымі перашкодамі.
Тэхналёгія можа выкарыстоўвацца для выведкі, дазваляючы дэталёва вывучаць спадарожнікі іншых дзяржаваў, ажно да чытаньня сэрыйных нумароў. Застаецца спадзявацца, што камэра не навучыцца яшчэ і чытаць па вуснах.
👍 Tech Lead
+3
Oppo нарэшце прэзэнтавала абяцаную самую тонкую “раскладушку” ў сьвеце
У раскладзеным выглядзе смартфон N5 атрымаўся настолькі тонкім, наколькі гэта дазваляе таўшчыня USB-C-порта – усяго 4,2 мм.
У складзеным стане таўшчыня N5 складае 8,93 мм. Для параўнаньня, таўшчыня iPhone 16 Pro Max — 8,3 мм, складанага Galaxy Z Fold 6 — 12,1 мм, Honor Magic V3 — 9,3 мм.
Такіх паказчыкаў інжынэры Oppo дамагліся дзякуючы выкарыстаньню новага шарніру з тытанавага сплаву.
Дзеля рэкорднае таўшчыні не прыйшлося нават ахвяраваць аўтаномнасьцю: смартфон мае акумулятар на 5600 мА*г.
Дарэчы, паводле шматлікіх чутак і інсайдаў, сёлета Apple таксама плянуе выпусьціць ультратонкі iPhone 17. Выглядае на тое, што пасьля невялікага перапынку гонка за мілімэтры зноў у разгары.
👍 Tech Lead
Гадзіньнік ад беларускага брэнду атрымаў прэстыжную эўрапейскую прэмію ў дызайне
Калекцыя гадзіньнікаў Star Chronicle беларускае гадзіньнікавае мануфактуры Hvilina атрымала прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «прадметы раскошы».
Калекцыя натхнёная старажытнымі мітамі і легендамі Беларусі пра Месяц і Сонца, у дызайне выкарыстаныя элемэнты герба Францішка Скарыны, а задняе вечка гадзіньніка ўпрыгожанае выявай батлейкі.
👍 Tech Lead
У KFC прыгатавалі смажаную саву
Некалькі дзён таму вядомая пляцоўка для вывучэньня замежных моваў Duolingo абвясьціла, што сава Duo памерла.
Duo — галоўны віртуальны пэрсанаж у Duolingo. Калі карыстальнік доўга не выконвае практыкаваньні, то сава Duo эмацыйна нагадвае пра іх.
“Магчыма, яна памерла чакаючы, калі ты зробіш свае практыкаваньні”, — напісалі ў кампаніі.Што значыць сьмерць савы, невядома. Імаверна, гэта адзін зь піяр-крокаў кампаніі. Аднак на гэтай падзеі вырашыла прапіярыцца і сетка фастфуд-рэстарацыяў KFC. KFC апублікавала ў Tik-Tok пост, у якім паказала сваю фірмовую страву – вядзерца смажаных птушыных ножак. На вядзерцы знаходзяцца малюнак савы і надпіс: “Хрумсткі смажаны Duo”. 👍 Tech Lead
Apple выпусьціла цікавую мабільную аплікацыю для запрашэньня гасьцей
Новая аплікацыя Apple Invites дазваляе карыстальнікам ствараць лічбавыя запрашэньні на імпрэзы і іншыя падзеі з выкарыстаньнем прыгожых дызайнаў, выбіраючы фота з сваёй галерэі або прапанаваных малюнкаў.
Функцыя сумесных альбомаў дазваляе ўсім удзельнікам дадаваць фота і відэа, а дзякуючы падтрымцы сумесных плэйлістоў удзельнікі могуць ствараць музычнае суправаджэньне для імпрэзаў.
Аплікацыя бясплатная для ўсіх і даступная для iPhone’аў з iOS 18, а таксама ў вэб-вэрсіі праз icloud.com/invites. Функцыі кіраваньня запрашэньнямі даступныя падпісантам iCloud+, у той час як любы можа адказваць на запрашэньні без неабходнасьці мець уліковы запіс Apple.
👍 Tech Lead
+3
Samsung паказала самы вялікі ў сьвеце каляровы дысплэй з электроннае паперы
Дысплэі дыяганальлю ад 13 да 75 цаляў і разрозьненьнем 5K прэзэнтавалі на тэхналягічнай выставе ISE 2025. Яны зробленыя з каляровае электроннае паперы, таму не спажываюць энэргіі падчас дэманстрацыі статычных выяваў.
Акрамя таго, Samsung распрацавала спэцыяльную аплікацыю, якая дазваляе дыстанцыйна кіраваць дысплэем і плянаваць кантэнт.
Прылада прызначаная, у першую чаргу, для вонкавае рэклямы і інфармацыйных стэндаў.
Чытайце таксама: Amazon нарэшце выпусьціла каляровую электронную кнігу
👍 Tech Lead
+5
Ад $2400 за ноч: у Саудаўскай Арабіі адкрыўся гатэль у выглядзе касьмічных капсул
Саудаўская Арабія гэтак часта прэзэнтуе ўнікальныя архітэктурныя праекты, што хутка людзі папросту перастануць ім дзівіцца. Нядаўна там адкрыўся курорт Shebara Resort, які складаецца з мноства футурыстычных капсул, раўнамерна расьцягнутых уздоўж берага Чырвонага мора.
Shebara Resort разьмешчаны на прыватнай высьпе пасярод мора і складаецца з 73 дамоў, якія пабудаваныя як на вадзе, так і на ўзьбярэжжы.
👍 Tech Lead
