Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Open in Telegram
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Show more1 813
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1730 days
Posts Archive
OpenAI запусьціла прататып уласнае сацсеткі ўнутры ChatGPT
Цяпер у разьдзеле Library можна гартаць стужку з малюнкамі, зробленымі іншымі карыстальнікамі, і дадаваць свае праз генэратар малюнкаў.
У будучыні плятформа стане больш падобная да Twitter або Instagram. Штучны інтэлект будзе дапамагаць з кантэнтам, а OpenAI атрымае масіў карыстальніцкіх даных для навучаньня мадэляў.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Навукоўцы ўпершыню вырасьцілі зуб у лябараторыі
Новая распрацоўка Каралеўскага каледжа Лёндана можа прывесьці да рэвалюцыі ў стаматалёгіі, бо адкрывае магчымасьць аднаўляць страчаныя зубы натуральным чынам.
У адрозьненьне ад імплянтаў, якія застаюцца нязьменнымі і ня могуць адаптавацца зь цягам часу, новае дасьледаваньне паказвае, што зуб, вырашчаны ў лябараторыі з уласных вузаў чалавека, можа натуральна ўрасьці ў сківіцу і нават самастойна аднаўляцца, падобна да сапраўднага.
Гэта вялікі крок наперад, але наступны выклік — зразумець, як бясьпечна і эфэктыўна перанесьці такі зуб з лябараторыі ў рот пацыента.
Цяпер навукоўцы выпрацоўваюць дзьве стратэгіі: адна прадугледжвае вырошчваньне поўнага зуба ў лябараторыі з наступнаю імплянтацыяй, другая — перасаджваньне маладых вузаў на месца страчанага зуба, каб яны працягнулі разьвівацца ўжо ў сківіцы пацыента.
Такія інавацыйныя мэтады могуць прынцыпова зьмяніць сучасную стаматалёгію. Аднак да таго, як вырашчаныя зубы стануць звычайнаю практыкаю ў стаматалягічных клініках, пройдзе яшчэ нямала часу.
➡️ Падтрымаць Tech Lead
ЦРУ рассакрэціла дакумэнт аб нападзе іншаплянэтнікаў на савецкіх вайскоўцаў
Рассакрэчаны дакумэнт ЦРУ апісвае сустрэчу савецкіх салдат з іншаплянэтнікамі, у выніку якое 23 вайскоўцы нібыта ператварыліся ў камень.
Паводле дакумэнта, пасьля распаду Савецкага Саюза ЦРУ атрымала 250-старонкавую справаздачу КДБ, якая апісвае, як савецкія салдаты падчас вучэньняў ва Ўкраіне заўважылі лятальную талерку.
Пасьля таго, як адзін з салдатаў выпусьціў ракету, якая зьбіла НЛА, зь яго абломкаў выйшлі пяць невысокіх гуманоідаў зь вялікімі галовамі і чорнымі вачыма. Яны зьліліся ў адзін аб’ект, які набыў кулявідную форму, і выбухнуў яркім сьвятлом.
У выніку 23 салдаты, якія назіралі за гэтым, ператварыліся ў камяні, выжылі толькі двое, якія знаходзіліся ў цені і менш падвергліся ўзьдзеяньню выбуху.
КДБ нібыта перадала акамянелыя целы і абломкі НЛА ў сакрэтную лябараторыю пад Масквою. Савецкія навукоўцы выявілі, што выбух зьмяніў клеткі салдатаў, ператварыўшы іх у рэчыва, падобнае да вапняку.
У дакумэнце ЦРУ адзначаецца:
“Калі справаздача КДБ адпавядае рэчаіснасьці, гэта вельмі пагрозьлівы выпадак. Іншаплянэтнікі маюць такія ўзбраеньні і тэхналёгіі, якія пераўзыходзяць усе нашыя здагадкі”.➡️ Падтрымаць Tech Lead
+2
Міні-кампутар Windows 365 Link з воблачнаю АС паступіў у продаж
Упершыню аб Windows 365 Link загаварылі ў мінулым годзе. З тых часоў прылада прайшла тэставаньне больш як у 100 кампаніях. У выніку была дапрацаваная праграмная частка: цяпер нічога “тармазіць” не павінна (акрамя, можа быць, карыстальнікаў).
Асаблівасьць новага кампутара – ў тым, што ён ня мае звыклае нам лякальнае апэрацыйнае сыстэмы. Усе дзеяньні прылада выконвае на дыстанцыйным сэрвэры і не захоўвае даныя лякальна.
Кампутар арыентаваны на карпаратыўны рынак, таму проста так яго не атрымаць. Для набыцьця трэба зьвязацца з акаўнт-мэнэджэрам Microsoft або аўтарызаваным рэсэлерам, прычым, магчыма, прыйдзецца замовіць адразу некалькі штук. Кошт аднае – ад $350.
📱 Падтрымаць Tech Lead
У Менску запускаюць сэрвіс, які дазваляе замовіць ежу, прыгатаваную рознымі людзьмі дома
Трое беларусаў запускаюць стартап shlp.by па дастаўцы хатняе ежы. Ідэя такая: адныя людзі гатуюць і дастаўляюць ежу, а іншыя могуць яе замовіць праз мабільную аплікацыю.
Ужо можна рабіць замаўленьні, аднак “кухняў” – людзей, якія гатуюць на сваёй хатняй кухне, – пакуль няшмат, а зоны дастаўкі абмежаваныя.
“Кухні” працуюць на сябе, яны самі гатуюць і дастаўляюць ежу: замаўляючы ў іх, можна падтрымаць рублём суседзяў. Кошт аднае пазыцыі ў мэню можа быць 12, 14 або 16 рублёў.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Зьявіўся трэйлер гульні пра сярэднявечны Тураў
Беларуская студыя Qualestory Games выпусьціла сінэматык-трэйлер гульні Tales of Meadows у беларускай агучцы. Дзеяньні адбываюцца ў Тураве трынаццатага стагодзьдзя.
Сама гульня таксама будзе мець беларускую агучку. Дата выхаду не паведамляецца.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+3
Амэрыканскі стартап стварыў гаджэт за $295, які падбірае ідэальны колер танальнага крэму
Падабраць танальнік, які ідэальна супадае з колерам скуры, – нялёгкая задача. Стартап BoldHue сьцвярджае, што раз і назаўжды вырашыў гэтую праблему. Кампанія прэзэнтавала прыладу, якая скануе скуру на лбе, шчоках і шыі і за некалькі сэкундаў стварае ідэальна прыдатнае адценьне танальнага крэму, зьмешваючы пігмэнты зь пяці рознакаляровых картрыджаў у патрэбных прапорцыях.
У будучыні кампанія плянуе пашырыць тэхналёгію і на іншую касмэтыку – кансылеры, памады і нават цені для павекаў. Для прафэсійных візажыстаў такая прылада можа стаць сапраўдным прарывам.
“Цяпер візажысты літаральна працуюць хімікамі, зьмешваючы колеры ўручную. Наш гаджэт можа аўтаматызаваць гэты працэс, дазволіўшы ім засяродзіцца на творчасьці”,– кажа Рэйчэл Уілсан, кіраўніца стартапу. 👍 Падтрымаць Tech Lead
ChatGPT генэруе малюнкі сэксуальных мужчынаў, а сэксуальных жанчын – не
У ChatGPT нядаўна зьявілася функцыя стварэньня малюнкаў. У ёй заўважылі дзіўны баг: ШІ-бот генэруе “сэксуальных мужчынаў”, а вось аналягічны запыт аб жанчынах выконваць адмаўляецца.
На праблему зьвярнуў увагу адзін з карыстальнікаў Х неўзабаве пасьля рэлізу функцыі. Чат-бот заявіў, што генэраваць сэксуальных жанчын яму забараняе кантэнтная палітыка. На ўдакладняльнае пытаньне, адкуль узяліся падвойныя стандарты, робат растлумачыў, што слова “сэксуальны” ў дачыненьні да мужчынаў звычайна асацыюецца з упэўненасьцю ў сабе, добраю фігураю і стылем, тады як у дачыненьні да жанчынаў справа даходзіць да неапраўданае сэксуалізацыі і аб’ектывацыі.
На допіс адрэагаваў гендырэктар OpenAI Сэм Альтман. Ён адзначыў, што гэта баг і што сэксуальных дзяўчат робат таксама павінен генэраваць. Альтман паабяцаў, што праблему выправяць.
👍 Tech Lead
Прапануем вашай увазе каналы нашых партнэраў
@poshtabel — Беларусь на старых здымках і паштоўках. Фотапараўнанні "было-стала", цікавыя факты па гісторыі, фатаграфіі, этнаграфіі.
@skarbmin — нумізматычны канал пра разнастайныя манеты ды іх гісторыю.
@BelarusScience — добры кантэнт пра навуку, анонсы цікавых публікацый і кніг, стажыроўкі, даследванні і ўсё такое ў даступнай форме.
@tradycyjny_stroj — энцыклапедыя народнага адзення Беларусі канца ХІХ - сярэдзіны ХХ стагоддзя: фільмы, лекцыі, матэрыялы з экспедыцый.
#пашыраймасваё
Рэгіён у Італіі прапануе €100,000 за пераезд туды, але ёсьць нюансы
Аўтаномная правінцыя Трэнта — гэта паўночны італьянскі рэгіён у гарах, улады якога будуць плаціць за рамонт аднаго з шмат якіх закінутых дамоў. Каля 33 местаў у гэтым рэгіёне знаходзяцца на мяжы выміраньня, а колькасьць закінутых дамоў перавышае колькасьць заселеных.
Грант складаецца з 80 000 эўра на рамонт і 20 000 эўра на куплю мэблі і абсталяваньня.
Нюанс палягае ў тым, што кожны, хто падпісвае ўгоду, павінен жыць там цягам 10 гадоў або здаваць нерухомасьць у арэнду на гэты пэрыяд. У адваротным выпадку трэба будзе вярнуць грант.
👍 Tech Lead
+3
Unicorn Cati: гаваркая мяккая цацка з штучным інтэлектам
Чарговая навінка на Kickstarter прыцягнула нашую ўвагу: Unicorn Cati – інтэрактыўны AI-кампаньён, які абяцае стаць сапраўдным сябрам для дзіцяці. Або, прынамсі, тым, хто заўсёды выслухае і не ўцячэ, стаміўшыся ад бясконцых “А чаму?”
Разумны плюшавы аднарог умее весьці дыялёг з улікам узросту дзіцяці. Прылада навучалася на загадзя падрыхтаваным бясьпечным зьмесьце, што выключае магчымасьць выпадковых ці непажаданых адказаў.
Акрамя гутарак, Unicorn Cati прапануе разьвівальныя актыўнасьці (гульні, віктарыны) і дапамогу ў засваеньні базавых ведаў. Цацка разумее дзіцячую мову, уключаючы памылкі вымаўленьня, што робіць узаемадзеяньне максымальна натуральным.
Штучны інтэлект толькі пачынае станавіцца часткаю жыцьця дзяцей новага пакаленьня, таму пытаньне яго ўплыву на псыхіку і разьвіцьцё застаецца адкрытае.
👍 Tech Lead
Беларускую мову дадалі ў папулярны генэратар субтытраў
Мабільная аплікацыя Сaptions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогаю штучнага інтэлекту. Карыстальнікі заўважылі, што беларуская зьявілася ў сьпісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы.
Зьяўленьне беларускае мовы ў Сaptions цяпер дае магчымасьць кожнаму ня толькі генэраваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах.
Пра даданьне беларускае мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі.
👍 Tech Lead
Памерла малпа, якая разумела па-ангельску, гатавала і гуляла ў Minecraft
Баноба Канзі нарадзіўся ў 1980 годзе і з маленства назіраў, як навукоўцы спрабуюць навучыць яго прыёмную маці мове. Але замест яе навучаньне засвоіў ён сам — прычым зь дзіўнаю лёгкасьцю.
Зь цягам часу Канзі вывучыў больш як 300 словаў і ў адным з экспэрымэнтаў ён паказаў узровень разуменьня мовы, супастаўны з двухгадовым дзіцем.
Але інтэлект Канзі не абмяжоўваўся моваю. Ён умеў ствараць і выкарыстоўваць каменныя прылады, распальваць агонь і гатаваць ежу — навыкі, што адыгрывалі ключавую ролю ў эвалюцыі чалавека.
Канзі лёгка авалодаў гульнёю Pac-Man, а потым здолеў перамагчы фінальнага боса ў Minecraft, што стала сапраўднаю нечаканасьцю нават для дасьледнікаў.
18 сакавіка Канзі знайшлі памерлым на 45 годзе жыцьця. У яго дыягнаставалі хваробу сэрца.
👍 Tech Lead
“А што я зрабіў?” Маск зьдзіўляецца, адкуль столькі нянавісьці да Tesla
У Tesla зьявілася яшчэ адна праблема, акрамя падзеньня продажаў і байкотаў: вандалы. На днях у інтэрвію Ілан Маск заявіў, што сытуацыя дасягнула такіх маштабаў, якіх ён ніколі ня бачыў.
Ідзецца пра ўсё часьцейшыя напады на дылерскія цэнтры, зарадныя станцыі і электрамабілі Tesla ў ЗША. Гендырэктар абвінаваціў у гэтым левыя партыі:
“Мяне сапраўды шакаваў узровень нянавісьці і жорсткасьці з боку левых”,— сказаў Маск. Пасьля таго як ён пачаў працаваць ва ўрадзе Трампа, па ўсёй краіне прайшлі пратэсты з заклікамі не купляць машыны яго кампаніі. Гэтыя заклікі чуваць нават у Эўропе.
“Я заўсёды ўважаў, што левыя — дэмакраты — павінны быць партыяй спачуваньня, партыяй клопату. А яны падпальваюць машыны, кідаюць кактэйлі Молатава ў дылерскія цэнтры, абстрэльваюць іх, разбураюць аўтамабілі”,— паскардзіўся Маск. Таксама мільярдэр бяз доказаў заявіў, што пратэсты і пагромы могуць быць часткай змовы супраць яго асабіста:
“Хто гэта фінансуе, хто каардынуе? Таму што гэта нейкае вар’яцтва. Ніколі нічога падобнага ня бачыў”.👍 Tech Lead
Дураў назваў WhatsApp вартаю жалю пародыяй на Telegram
Павел Дураў пахваліўся, што яго мэсэнджэр мае ўжо больш як 1 мільярд штомесячных актыўных карыстальнікаў. Паводле словаў прадпрымальніка, Telegram зьяўляецца другім па велічыні мэсэнджэрам у сьвеце, калі не лічыць арыентаванага на кітайскі рынак WeChat.
Дураў таксама распавёў пра рост уцягнутасьці карыстальнікаў Telegram: у сярэднім кожны адкрывае аплікацыю 21 раз на дзень і праводзіць у ёй у сярэднім 41 хвіліну штодня. Прыбытак Telegram за 2024 год склаў $547 млн.
Таксама Дураў прайшоўся па WhatsApp, назваўшы яго “таннаю, спрошчанаю імітацыяю Telegram”. Мільярдэр абвінаваціў аплікацыю Марка Цукерберга ў тым, што яе аўтары гадамі адчайна спрабуюць капіяваць ідэі Telegram. Ён канстатуе, што гэтыя спробы ня маюць посьпеху, бо Telegram расьце, выйшаў на прыбытак і, у адрозьненьне ад WhatsApp, застаўся незалежным.
📱 Tech Lead
+2
Haier паказала першую ў сьвеце пральную машыну з трыма бубнамі
Leader Three-Tub Washing Machine дазваляе адначасова праць рэчы розных тыпаў і памераў, пазбаўляючы ад неабходнасьці дзяліць бялізну на некалькі загрузак.
Галоўны бубен на 10,5 кг пасуе для адзеньня, а два дапаможныя міні-бубны на 1 кг кожны прызначаныя для невялікіх рэчаў накшталт шкарпэтак і бялізны.
Вытворца прадугледзеў 12-маршрутавую сыстэму цыркуляцыі вады, якая прадухіляе зьмешваньне мыйных сродкаў. Поўны цыкль праньня займае ўсяго 22 хвіліны.
👍 Tech Lead
Bloomberg: AirPods пачнуць перакладаць размовы ў рэжыме рэальнага часу
Кампанія Apple плянуе дадаць функцыю перакладу ў рэжыме рэальнага часу ў свае навушнікі AirPods. Чакаецца, што сэрвіс стане даступны ў рамках абнаўленьня, зьвязанага з выхадам iOS 19 увосень гэтага года.
iPhone будзе перакладаць гаворку карыстальніка на іншую мову і перадаваць пераклад у навушнікі AirPods на яго роднай мове, і наадварот. Такім чынам, калі чалавек, напрыклад, размаўляе па-японску, iPhone перакладзе яго словы на ангельскую і адправіць пераклад у AirPods карыстальніка, які гаворыць па-ангельску. У адказ, калі англамоўны карыстальнік будзе размаўляць, iPhone перакладзе яго прамову на японскую, і японскамоўны слухач пачуе яе па-японску.
📱 Tech Lead
У Францыі амаль кожная пятая дзяўчына спрабавала негетэрасэксуальныя адносіны
Францускія сацыёлягі правялі апытаньне 10 тысяч маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 29 гадоў.
Вынікі паказалі, што сучасная моладзь больш не абмяжоўваецца толькі дзвюма крайнасьцямі: традыцыйнымі рамантычнымі адносінамі і выпадковымі сэксуальнымі сувязямі. Паміж гэтымі крайнасьцямі ўзьніклі прамежкавыя фарматы, якія маюць пэўную працягласьць, але неабавязкова ўключаюць у сябе рамантычныя пачуцьці.
Моладзь вынайшла новыя тэрміны для абазначэньня гэтых прамежкавых сувязяў: «сяброўства з бонусамі», «рэгулярны сэкс-партнэр», «сэкс-фрэнд», «муцім». Аб сваім удзеле ў такіх «стабільных, але не рамантычных» адносінах на працягу апошняга года паведаміла 15% апытаных.
Уражваюць і зьмены ў сэксуальнай арыентацыі: 19% маладых жанчын ідэнтыфікуюць сябе як гома- або бісэксуалкі, тады як у 2006 годзе такіх было менш за 3%. На гэтакі вынік магло паўплываць і тое, што людзі сталі менш баяцца гаварыць аб сваёй арыентацыі.
👍 Tech Lead
+3
Беларускі брэнд прадае адзеньне з пупырыстага поліэтылену
Беларускі брэнд ZNWR прапаноўвае калекцыю, у якой рэчы выглядаюць так, быццам зробленыя з упакоўкі для далікатных тавараў. Дарэчы, у складзе адзеньня сапраўды пазначана: 100% поліэтылен.
На сайце вытворцы заяўлена: “Вельмі лімітавана. Выраблена ўсяго 20 эксклюзыўных Bubbles Jacket і Bubble Dress”.
За некалькі месяцаў пакупнікі набылі 5 жакетаў. А вось сукенак у наяўнасьці засталося толькі дзьве. Каштуе эксклюзыў нятанна: 912 рублёў за жакет і 677 за сукенку. Пры гэтым цэны падымалі, бо дзесяць тыдняў таму ў беларускім інстаграме брэнда пісалі іншыя лічбы: 380 рублёў за жакет і 290 рублёў за сукенку.
👍 Tech Lead
Шукаем графічнага дызайнэра
Патрабуем дызайнэра, які можа стварыць нам новы лягатып на базе рэфэрэнсаў. Пішэце ў бот @techleadbybot або проста ў камэнтарах пад гэтым допісам, каб абмеркаваць дэталі.
