Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Open in Telegram
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Show more1 813
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1730 days
Posts Archive
Навукоўцы прэзэнтавалі трохэтапны плян тэрафармаваньня Марса
Пэрспэктыва тэрафармаваньня Марса становіцца ўсё больш рэальнаю дзякуючы сучасным магчымасьцям. Навукоўцы распрацавалі паэтапны плян ператварэньня Чырвонае плянэты ў патэнцыйна заселены новы сьвет, абапіраючыся на сучасныя тэхналёгіі, у тым ліку звышцяжкую ракету Starship кампаніі SpaceX, якая адкрывае магчымасьці для дастаўкі грузаў і рэалізацыі маштабных праектаў за межамі Зямлі.
Першы этап прадугледжвае павышэньне сярэдняе тэмпэратуры Марса на 30°C, што прывядзе да раставаньня падпаверхневых льдоў і фармаваньня акіяна глыбінёй да 300 мэтраў. Для дасягненьня гэтае мэты аўтары прапануюць разгарнуць на арбіце гіганцкія сонечныя ветразі – вялікія люстры, якія сфакусуюць сонечнае сьвятло на палярных шапках плянэты. Дадатковы парніковы эфэкт створаць аэразолі, распыленыя ў атмасфэры, а сілікатныя аэрагелі, якімі пакрыюць участкі паверхні, забясьпечаць лякальны нагрэў. Паводле разьлікаў, рэалізацыя гэтага этапу зойме каля стагодзьдзя.
Наступны крок уключае ўкараненьне генэтычна мадыфікаваных экстрэмафілаў — мікраарганізмаў, якія выжываюць у экстрэмальных умовах. Гэтыя “піянэрскія віды” будуць запушчаныя ў салёныя вадаёмы, што ўтворацца пасьля раставаньня льдоў, каб зьмяніць хімічны склад асяродзьдзя і падрыхтаваць глебу для складаных экасыстэмаў.
Заключная і самая працяглая стадыя — стварэньне атмасфэры з узроўнем кіслароду ў 100 мілібар (10% ад зямнога паказьніка). Першапачаткова кісларод будуць вырабляць у гіганцкіх купалах вышынёю да 100 мэтраў, дзе змогуць існаваць расьліны. З часам яны распаўсюдзяцца за межы хованак, паступова ўзбагачаючы атмасфэру, аднак працэс зойме тысячагодзьдзі. Паскорыць яго можна, вылучаючы кісларод з адталае вады.
Варта адзначыць, што плян распрацаваны, найхутчэй, як тэарэтычная навуковая праца, і не апісвае мэтады вырашэньня шматлікіх іншых праблемаў, зь якімі могуць сутыкнуцца людзі на Марсе (напрыклад, сонечнае радыяцыі, якая мае высокі ўзровень праз адсутнасьць у плянэты магнітнага поля).
🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта
Ад 1957 года да сёньня: як спадарожнікі запоўнілі арбіту Зямлі
4 кастрычніка 1957 года чалавецтва ўпершыню выйшла ў космас: СССР запусьціў першы штучны спадарожнік Зямлі — «Спадарожнік-1». Ён важыў 83 кг і перадаваў сыгналы, якія лавілі радыёаматары па ўсім сьвеце. Так пачалася касьмічная эра.
Сёньня вакол Зямлі круцяцца тысячы спадарожнікаў. Яны патрэбныя для сувязі і інтэрнэту, навігацыі, назіраньня за кліматам, ваенных і разьведвальных задач, навуковых дасьледаваньняў.
На відэа бачна, як арбіта Зямлі паступова ператвараецца ў насычаную тэхналягічную прастору. І кожны новы запуск — гэта ня толькі прагрэс, але і вялікая адказнасьць.
🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта
Прэзэнтаваная сыстэма відэасувязі з эфэктам прысутнасьці за $25,000
HP і Google стварылі сыстэму 3D-відэасувязі Project Starline – прыладу, здольную ствараць эфэкт жывое прысутнасьці суразмоўцы.
Яна разьлічаная на карпаратыўны сэгмэнт і працуе толькі пры наяўнасьці другое гэтакае ж устаноўкі ў суразмоўцы. Цяпер сыстэму ўжо тэстуюць у шэрагу вядомых кампаній, уключаючы Salesforce і T-Mobile.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+5
Другі раз у гісторыі Apple зьмяняе дызайн сваіх апэрацыйных сыстэмаў
Сёньня распачалася штогадовая канфэрэнцыя для распрацоўнікаў WWDC. У першы дзень Apple прэзэнтавала абноўленыя апэрацыйныя сыстэмы, якія атрымалі новы дызайн (кампанія назвала яго Liquid Glass – “вадкае шкло”) і нумарацыю — цяпер нумар будзе адпавядаць году.
Асноўныя “фішкі” прэзэнтацыі:
iOS 26
‣ Эфэкт 3D-анімацыі для фота на экране блякіроўкі і адаптыўны шрыфт часу.
‣ Абноўлены інтэрфэйс камэры.
‣ Новы дызайн праграмаў «Тэлефон» і «Паведамленьні», з антыспамам і магчымасьцю зьмяняць фон чата.
‣ Жывы пераклад голасу падчас званкоў.
‣ Visual Intelligence – распазнаваньне аб’ектаў на скрыншотах і пошук інфармацыі.
iPadOS 26
Усе асноўныя навінкі iOS 26 плюс:
‣ Сапраўдны шматвокнавы рэжым з гнуткаю зьменаю памеру вокнаў.
‣ Новы курсор і дадатковыя жэсты для трэкпаду.
‣ Верхні радок мэню – амаль як у macOS.
‣ Праграма «Файлы» цяпер дазваляе замацоўваць тэчкі ў Dock і перацягваць файлы ў іншыя праграмы.
‣ Фонавая праца праграмаў.
macOS 26 Tahoe
‣ Падтрымка тэм ад розных распрацоўнікаў.
‣ Live Activities – хуткі запуск праграмаў з iPhone.
‣ Палепшаны пошук Spotlight з кантэкставымі дзеяньнямі і доступам да буфэру абмену.
Новыя апэрацыйныя сыстэмы стануць даступныя ўжо ўвосень.
📱 Падтрымаць Tech Lead
+2
Белая Вежа стала самым высокім 3D-друкаваным будынкам у сьвеце
У маленькай альпійскай вёсачцы Муленьс, дзе жыве ўсяго 11 чалавек, зьявіўся неймаверны архітэктурны арт-аб’ект – Tor Alva (у перакладзе – Белая Вежа). Яна дасягае вышыні 30 мэтраў і ўжо ўважаецца за найвышэйшую 3D-друкаваную пабудову ў сьвеце.
Архітэктары называюць яе “вытанчаным шматслаёвым тортам”. Вежа зробленая з 32 складаных белых бэтонных калонаў, што звужаюцца дагары, а на самым версе раскрываюцца купалам. Унутры – чатыры паверхі, лесьвіцы і месца для невялікіх выступаў. Усяго яна зьмяшчае 32 чалавекі.
За праектам стаіць ETH Zurich — адзін з самых прагрэсыўных тэхналягічных унівэрсытэтаў Эўропы. Разам з культурным фондам Fundaziun Origen яны хацелі паказаць, на што сёньня здольны 3D-друк. І зрабілі гэта вельмі эфэктна.
Вежу друкавалі каля 900 гадзінаў на працягу пяці месяцаў. Для будаўніцтва выкарыстоўвалі два робаты: адзін наносіў спэцыяльную цэмэнтную сумесь пластамі, другі кожныя 26 см дадаваў унутр сталёвую арматуру. Гэта дазволіла зрабіць складаную і трывалую канструкцыю, якую амаль немагчыма стварыць традыцыйнымі мэтадамі.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Японцы паказалі першыя ў сьвеце акуляры з аўтафокусам
На выставе BEYOND Expo 2025 прэзэнтавалі прыладу, якая можа зьмяніць паўсядзённае жыцьцё мільёнаў людзей з парушэньнем зроку.
ViXion 01S выкарыстоўваюць сэнсар глыбіні, убудаваны паміж лінзамі. Тэхналёгія распрацаваная з улікам самых розных зрокавых праблемаў.
Дызайн акуляраў распрацаваны японскім бюро Nendo. Яны важаць толькі 55 грамаў, зарада хапае на 15 гадзін бесперапыннае працы, а кошт – каля $500.
Гучыць як магія, але гэта – тэхналёгіі. Японцы зрабілі тое, пра што раней можна было толькі марыць: цяперака людзі з праблемным зрокам змогуць бачыць выразна заўсёды: зблізку, удалечыні, у любы момант – без адзінага лішняга руху.
👍 Падтрымаць Tech Lead
“Самая прыгожая тэхналёгія, якую калі-небудзь бачыў сьвет”
Так CEO OpenAI Сэм Альтман ахарактарызаваў сакрэтную новую прыладу, якая, як задумана, павінна зьдзейсьніць рэвалюцыю ў сьвеце гаджэтаў. Інфармацыя пакуль амаль не прасочваецца вонкі, але сёе-тое стала вядома з уцечкі з унутранага сазвона каманды, запіс якога апынуўся ў распараджэньні The Wall Street Journal. OpenAI і легендарны Джоні Айв (той самы дызайнэр, што стаяў за iPhone, iMac, Apple Watch) распрацоўваюць кішэнную прыладу без экрана, якую яны называюць “трэцім ключавым гаджэтам” – нароўні з кампутарам і смартфонам.
Што дакладна вядома:
- Гэта не акуляры.
- Гэта не смартфон.
- Гэта ня тое, што трэба насіць на целе.
- Гэта нешта зусім іншае, што ты проста кладзеш на стол ці ў кішэню.
Айв хоча выправіць “пабочныя эфэкты” эпохі смартфонаў: залежнасьць ад экранаў і празьмернасьць візуальнага шуму. Яго новы падыход – прылада, якая ведае пра цябе ўсё, але не патрабуе ад цябе глядзець на яе.
Мяркуючы па ўцечках, гаджэт будзе AI-кампаньёнам: зь мікрафонамі, камэрамі, інтэрнэтам – але без дысплэя. Аналітыкі мяркуюць, што ён будзе памерам крыху большы за iPod Shuffle, з вытанчаным дызайнам у духу Айва.
Альтман ужо тэстуе прататып у сябе дома і настолькі ўпэўнены ў праекце, што ўважае: OpenAI можа вырасьці на трыльён даляраў толькі на гэтай лінейцы прыладаў.
Пакуль невядома, якой будзе першая killer-фіча, акрамя проста штучнага інтэлекта ў кішэні.
🗓 Запуск заплянаваны на канец 2026 года, але хайп ужо пачынаецца. Пад капотам – усё, што можа прапанаваць OpenAI + дызайнэрскі геній Айва. Калі ў іх атрымаецца, гэта будзе новы айфон-момант. Толькі без айфона.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+3
Лятальны аўтамабіль за мільён даляраў выходзіць на рынак: фантастыка становіцца рэальнасьцю?
На нядаўняй цырымоніі Living Legends of Aviation у Бэвэрлі-Хілз, дзе традыцыйна ўзнагароджваюць за дасягненьні ў галіне авіяцыі і паветранае мабільнасьці, славацкая кампанія Klein Vision атрымала спэцыяльную ўзнагароду за свой лятальны аўтамабіль AirCar. Узнагароду прэзэнтоўвалі ня хто-небудзь, а Джон Траволта і Морган Фрыман. Праўда, апошні сьпярша паставіўся да праекту з скепсісам.
“Да нас у вофіс любы можа прыйсьці і сам убачыць, як AirCar лётае”, – з усьмешкаю адказаў яму Антон Заяц, сузаснавальнік Klein Vision.У Фрымана, увогуле, былі прычыны сумнявацца. Гісторыя лятальных аўтамабіляў поўная правалаў. Але цяперака сытуацыя мяняецца: адразу некалькі стартапаў па ўсім сьвеце працуюць над падобнымі праектамі. Klein Vision сярод іх – адзін з самых блізкіх да фінішу. AirCar рыхтуецца да камэрцыйнага запуску ўжо ў пачатку 2026 года. Гэта кульмінацыя амаль 35-гадовага шляху: галоўны інжынэр праекту Стэфан Кляйн пачаў распрацоўваць лятальныя аўтамабілі яшчэ ў 1989 годзе. Першы паўнавартасны прататып AirCar пасьпяхова зьдзейсьніў палёт у 2021 годзе, налётаў 170 гадзінаў і зрабіў больш як 500 узьлётаў і пасадак. Цяпер справа за другою вэрсіяй – больш лёгкаю, з палепшаным рухавіком ад кампаніі Adept, павялічанаю кабінаю і гатоўнасьцю да аўтапілёта. У рэжыме палёту AirCar зможа пераадольваць да 1000 км, а на дарозе – каля 800 км. Пасьля праходжаньня абавязковых 50 гадзінаў тэстаў машына атрымае эўрапейскі сэртыфікат лётнае прыдатнасьці EASA, які адкрывае шлях да продажаў у Эўропе. Заплянаваны кошт аўтамабіля – ад $ 800 000 да $ 1 млн. 👍 Падтрымаць Tech Lead
Вялікае абнаўленьне Airbnb: ад кватэраў да ўсяго на сьвеце
Папулярны сэрвіс арэнды жыльля Airbnb у аўторак запусьціў абноўленую аплікацыю.
Люксавыя прапановы, якія ўключаюць спа-працэдуры, паслугі фатографаў і візажыстаў, таксама могуць набываць людзі, якія не спыняюцца ў жыллі Airbnb.
Яшчэ адна функцыя новае аплікацыі — гэта разьдзел “Эксклюзівы”, які прапануе эксклюзіўныя ўражаньні па ўсім сьвеце, такія як магчымасьць пагуляць у пляжны валейбол у Рыа-дэ-Жанэйра з алімпійскаю чэмпіёнкай або правесьці нядзелю з зоркаю Нацыянальнае футбольнае лігі.
Новыя паслугі Airbnb спачатку будуць даступныя ў 260 гарадах, і, паводле кампаніі, будуць каштаваць ад $50.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Lenovo прэзэнтавала чалавекападобнага робата – рыхтуе замену жывым супрацоўнікам
На выставе Tech World 2025 у Шанхаі Lenovo паказала свайго першага гуманоіднага робата – LeXiang No.1. Кампанія называе яго “крэмніевым супрацоўнікам”: робат здольны ўзаемадзейнічаць зь людзьмі з дапамогаю голасу і жэстаў, апрацоўваць бізнэс-даныя і выконваць задачы з высокаю ступеньню аўтаномнасьці.
У рамках дэманстрацыі LeXiang выканаў комплекс тайцьзі – традыцыйнае кітайскае гімнастыкі, вядомай дакладнасьцю рухаў. Так Lenovo падкрэсьліла здольнасьць робата да тонкае маторыкі і балянсу – важным характарыстыкам для прымяненьня ў мэдыцыне і іншых адчувальных сфэрах.
Lenovo падкрэслівае, што гэты крок – частка шырэйшае стратэгіі разьвіцьця “увасобленага інтэлекту” (embodied intelligence). Паводле гендырэктара кампаніі, у будучыні яны хочуць больш асацыявацца не з ноўтбукамі, а з “інтэлектуальнымі агентамі”.
👍 Падтрымаць Tech Lead
+7
Ля Менску пабудуюць новы жылы квартал
Нядаўна ў вёсцы Тарасава, якая знаходзіцца ля МКАД, пачалося маштабнае будаўніцтва жылога комплексу. З часам на тэрыторыі памерам 16 гектараў зьявяцца 13 жылых будынкаў рознага фармату. Сёньня забудоўнік “Рэторсія Трэйд” паказаў рэндэры.
Зьяўленьне пасёлка тут плянавалася даўно, што праўда, жыхары вёскі Тарасава гэтым фактам былі ня надта задаволеныя. У 2023 годзе генплян мясцовасьці ўзгаднілі і ўшчыльненьне афіцыйна пацьвердзілі.
👍 Падтрымаць Tech Lead
На Зямлю ўпаў савецкі касьмічны апарат, які перад тым 53 гады лётаў вакол яе
У 1972 годзе апарат ”Космас-482” адправілі дасьледаваць атмасфэру Вэнэры, але місія правалілася. Празь няспраўнасьць апарат не перайшоў на міжплянэтную траекторыю і застаўся на высокай эліптычнай арбіце Зямлі.
За сыходжаньнем касьмічнага апарату зь Зямлі пільна назіралі навукоўцы. Апоўдні “Раскосмас” даў справаздачу, што апарат увайшоў у шчыльныя пласты атмасфэры а 9:24 (паводле менскага часу) у 560 км на захад ад вострава Сярэдні Андаман і ўпаў у Індыйскі акіян на захад ад сталіцы Інданэзіі Джакарты.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Першую ў сьвеце вакцыну супраць акнэ тэстуюць у Францыі
Француская фармацэўтычная кампанія Sanofi тэстуе новую вакцыну, якая мае дапамагчы дарослым зь сярэдняю і цяжкаю формамі акнэ. Выпрабаваньні стартавалі ў красавіку 2024 года, і на гэты момант праводзяцца клінічныя дасьледаваньні першага і другога этапаў. Прагназуецца, што яны будуць трываць да 2027 году.
Sanofi пакуль не раскрывае поўны мэханізм дзеяньня сваёй вакцыны, але, паводле папярэдняе інфармацыі, яна выкарыстоўвае малекулы інфармацыйнае РНК для перадачы клеткам арганізма інструкцый, якія стымулююць імунную сыстэму.
Мішэньню вакцыны могуць быць бялкі, якія вырабляюцца бактэрыяй Cutibacterium acnes, вядомай як асноўны фактар разьвіцьця акнэ. Вакцына дапамагае актываваць імунны адказ супраць гэтае бактэрыі, што можа прывесьці да памяншэньня запаленьня і паляпшэньня стану скуры.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Telegram абнавіўся і стаў паўнавартаснаю альтэрнатываю Zoom і Google Meet
Групавыя званкі цяпер не патрабуюць стварэньня чата – удзельнікаў можна запрасіць праз спасылку або QR-код.
У адзін званок зьмяшчаецца да 200 чалавек. Зьявілася і магчымасьць дэманстрацыі экрана.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Робат-хірург выканаў 98,5% апэрацый самастойна
Medtronic пратэставала свайго робата Hugo у 137 рэальных апэрацыях – і вынікі апынуліся нават лепшыя, чым чакалі дактары. Толькі ў двух апэрацыях прыйшлося выкарыстоўваць дапамогу рэальнага хірурга – праз збой робата ў нестандартнай сытуацыі.
Ілан Маск, камэнтуючы гэта, заявіў, што робаты пераўзыйдуць добрых хірургаў на працягу некалькіх гадоў, а найлепшых хірургаў – прыкладна праз 5 гадоў.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Apple папрасіла выдаліць з iPhone адну з самых папулярных аплікацый
Apple выпусьціла відэаролік, у якім заклікала ўладальнікаў iPhone адмовіцца ад выкарыстаньня папулярнага браўзэра. Яго назва кампанія не паказвае, аднак ідзецца, найхутчэй, аб Google Chrome, бо менавіта ён мае долю каля 67% (паводле StatCounter).
У назьве роліка таксама фігуруе слова Flock, якое можа азначаць Federated Learning of Cohorts – сыстэму, якую распрацавала Google у дапамогу рэклямадаўцам: зь яе дапамогаю браўзэр Chrome зьбіраў маркетынгавыя даныя для таргетаваньня рэклямы.
Як піша The New York Post, потым Google адмовілася ад FLoCK на карысьць менш бясьпечнага з гледзішча прыватнасьці мэханізму сачэньня за карыстальнікамі.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Xiaomi прэзэнтавала разумныя вагі, якія вымяраюць 40 розных паказьнікаў цела
У адрозьненьне ад звыклых вагаў з чатырма электродамі, навінка Mijia Eight-Electrode Body Fat Scale S800 выкарыстоўвае восем электродаў: чатыры разьмешчаныя на плятформе для вымярэньня ніжняе часткі цела, а чатыры ўбудаваныя ў ручкі для аналізу верхняе часткі цела. Дзякуючы гэтаму зьявілася магчымасьць адсочваць 40 розных паказьнікаў.
Вагі выкарыстоўваюць мэтад біяімпэданснага аналізу (BIA), заснаваны на вымярэньні электрычнага супраціву тканак арганізму. Слабы пераменны ток праходзіць празь цела, і, у залежнасьці ад утрыманьня вады, тлушчавае і мускульнае масы, супраціў электрычнаму току зьмяняецца. Так можна дакладна ацаніць склад цела: суадносіны тлушчу, мускулаў, вады і іншых кампанэнтаў.
Што яшчэ прапануюць вагі:
- Індывідуальныя справаздачы аб стане здароўя
- Пэрсаналізаваныя рэкамэндацыі ў кіраваньні здароўем
- Магчымасьць захоўваньня зьвестак да 36 карыстальнікаў
- Спэцыяльныя рэжымы вымярэньня для падлеткаў і дзяцей
Пакуль вагі S800 даступныя толькі на кітайскім рынку прыкладна за $46.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Ня дзякуйце і не вітайцеся з ChatGPT: вашая ветлівасьць каштуе кампаніі дзясяткі мільёнаў даляраў
Калі вы з тых, хто гаворыць «калі ласка» і «дзякуй» ChatGPT, задумайцеся: для OpenAI гэта стварае дадатковыя шматмільённыя выдаткі ў выглядзе рахункаў за электраэнэргію, піша TechRadar.
Адзін з карыстальнікаў X пацікавіўся, колькі грошай кампанія згубіла праз тое, што карыстальнікі ветліва зьвяртаюцца да яе мадэляў. Яму адказаў Сэм Альтман: паводле генэральнага дырэктара OpenAI, гэта «дзясяткі мільёнаў даляраў».
Кампанія Future PLC у лютым апытала больш як тысячу рэспандэнтаў наконт звычак пры зносінах з ШІ. Высьветлілася, што ветлівасьць захоўваюць каля 70%, прычым 12% — з чыста карысьлівых меркаваньняў: для плюсіка ў карму на выпадак паўстаньня машын. А тут мы праводзілі ўласнае апытаньне нашых чатычоў.
Ветлівасьць прыводзіць да лішняе нагрузкі на сэрвэры, якія апрацоўваюць карыстальніцкія запыты, а гэта, у сваю чаргу, прыводзць да росту спажываньня энэргіі.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Ня дзякуйце і не вітайцеся з ChatGPT: вашая ветлівасьць каштуе кампаніі дзясяткі мільёнаў даляраў
Калі вы з тых, хто гаворыць «калі ласка» і «дзякуй» ChatGPT, задумайцеся: для OpenAI гэта стварае дадатковыя шматмільённыя выдаткі ў выглядзе рахункаў за электраэнэргію, піша TechRadar.
Адзін з карыстальнікаў X пацікавіўся, колькі грошай кампанія згубіла праз тое, што карыстальнікі ветліва зьвяртаюцца да яе мадэляў. Яму адказаў Сэм Альтман: паводле генэральнага дырэктара OpenAI, гэта «дзясяткі мільёнаў даляраў».
Кампанія Future PLC у лютым апытала больш як тысячу рэспандэнтаў наконт звычак пры зносінах з ШІ. Высьветлілася, што ветлівасьць захоўваюць каля 70%, прычым 12% — з чыста карысьлівых меркаваньняў: для плюсіка ў карму на выпадак паўстаньня машын. А тут мы праводзілі ўласнае апытаньне нашых чатычоў.
Ветлівасьць прыводзіць да лішняе нагрузкі на сэрвэры, якія апрацоўваюць карыстальніцкія запыты, а гэта, у сваю чаргу, прыводзць да росту спажываньня энэргіі.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Смартфоны на Android пачнуць перазагружацца раз на 3 дні, калі іх не чапаць
Google укараніла новую функцыю бясьпекі ў апошнім абнаўленьні сваіх сэрвісаў. Цяпер, калі смартфон або пляншэт на Android застаецца заблякаваным цягам 72 гадзінаў, прылада аўтаматычна перазагрузіцца.
Пасьля перазагрузкі яна пераходзіць у стан “да першае разблякіроўкі”. У гэтым стане даныя на прыладзе застаюцца, зашыфраваныя, што істотна ўскладняе несанкцыянаваны доступ да іх. Акрамя таго, да ўводу PIN-коду біямэтрычная аўтэнтыфікацыя будзе адключаная.
Аналягічная функцыя Inactivity Reboot раней была рэалізаваная Apple у iOS 18.1, дзе перазагрузка адбываецца пасьля чатырох дзён неактыўнасьці.
➡️ Падтрымаць Tech Lead
