Інстытут беларускай кнігі
Open in Telegram
Афіцыйны канал Інстытута Беларускай кнігі Уся камунікацыя вядзецца праз пошту instbelknig@gmail.com ці задавайце свае пытанні праз наш чат-бот @InBelKnigBot
Show more205
Subscribers
No data24 hours
-17 days
-530 days
Posts Archive
📘 Лізавета Лянкевіч @liza_liankevich_art – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў у мастацкай намінацыі. Працуе як з кнігамі для маленькіх, так і з падлеткавай літаратурай. Стварае ілюстрацыі для беларускіх класічных твораў. За ўдзел Лізы ў фестывалі арганізатары дзякуюць Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў @bellitinfo.
📗 Аўшра Кюдулайтэ @menulisyranulis – мастачка, ілюстратарка. Адна з найвядомейшых яе прац – кніга “Шчасце – гэта ліса” ("Laimė yra Lapė") разам з пісьменніцай Эвелінай Дацютэ. Кнігі з ілюстрацыямі Аўшры перакладзены на 30 моваў.
Таксама ў праграме інтэрактыўная літаратурна-музычная праграма ад Віргіса Шыдлаўскаса і творчыя майстар-класы ад Аўшры Кюдулайтэ, Лізы Лянкевіч і паэткі, мастачкі і выкладчыцы Дар’і Роскач @bhukclwn.
📚 Падчас фестывалю можна будзе купіць і падпісаць кнігі ў аўтарак і аўтараў. Будзе працаваць стэнд ад кнігарні @hartajka.
📎 Акрамя літаратурнай пляцоўкі ў праграме фестывалю багата разнастайных імпрэз, звярніце ўвагу!
Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з літаратурнай пляцоўкай. Фестываль арганізуе Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве @beltevai.
У літаратурных імпрэзах прымуць удзел беларускія і літоўскія аўтаркі і аўтары, якія пішуць для дзяцей:
📙 Ганна Янкута @hanna_jankuta – пісьменніца, паэтка, перакладчыца. Аўтарка аднаго з самых вядомых персанажаў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры – Ката Шпрота.
📘 Андрэй Скурко – паэт, перакладчык. Аўтар некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей. Перакладае дзіцячую паэзію і прозу з польскай і англійскай.
📗 Юрга Віле – пісьменніца, перакладчыца. Разам з ілюстратаркай Лінай Ітагакі стварыла адну з найвядомейшых літоўскіх кніг для падлеткаў – “Сібірскія хайку" ("Sibiro haiku"), якая актыўна перакладаецца на іншыя мовы.
📙 Віргіс Шыдлаўскас – пісьменнік, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Laimiukas”, музыкант. Аўтар некалькіх кніг для дзяцей і падлеткаў.
«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца.
📕 «Беларусь – гэта святое» – зборнік-сведчанне, створаны за кратамі.
📖 Што ўнутры кнігі?
📌 71 малюнак беларускіх храмаў – Павел маляваў іх для свайго сына Францішка, пакуль турэмная цэнзура не ўвяла забарону на малюнкі.
📌 71 выслоўе, якое дапамагае знайсці апірышча ў цяжкія часы.
📌 22 вершы, большасць з якіх публікуецца ўпершыню. Вершы Паўлу даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі.
📚 Кнігу можна будзе набыць на Варшаўскім кніжным кірмашы 28-31 траўня, стэнд 11/D5.
❗Самога аўтара на кірмашы ня будзе, але ён пакіне кнігі з аўтографамі.
#варшаўскікніжныкірмаш #павелсевярынец #беларускаякніга #беларускаямова
📚 29.05, пятніца
🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах", С.Брыло (Sviedki)
🔹11.00 Старт продажаў: "Linea Laretalis", Я.Гульцяева (Surma)
🔹🖋12.00 Старт продажаў, аўтограф-сесія: "Лексікон "Каласоў пад сярпом тваім", А.Фядута (Połackija Łabirynty)
🔹12.00 Старт продажаў: "Там, дзе мяне няма", Г.Войцік (@skarynapress)
🖋️13.00 Аўтограф-сесія: перакладчык М.Карневіч (RozUM)
🔸14.00 Прэзентацыя : "Беларускі снайпер", Л.Шарэпка (Kamunikat)
🖋️15.00 Аўтограф-сесія: А.Бяляцкі (Połackija Łabirynty)
🔸16.00 Прэзентацыя: "Święte źródło", Ул.Някляеў (Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku)
📚 30.05, субота
🔹10.00 Старт продажаў: "Атлант расправіў плечы", А.Рэнд (Januškevič Publishing)
🔹11.00 Старт продажаў: “Раз’юшанасьць і Любоў”, М.Шчур (RozUM)
🔸12.00 Прэзентацыя: "Горад N.", І.Кулікоў (Januškevič)
🔹12.00 Старт продажаў: "Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947", Л.Геніюш (Skaryna Press)
🔸13.00 Прэзентацыя: "Іншыя Багі", Г.Ф.Лаўкрафт (Gutenberg Publisher)
🖋️14.00 Аўтограф-сесія: А.Пятровіч, аўтарка кнігі “Сіні дом” (@mnnm.by)
🔸15.00 Прэзентацыя: сшытак заданняў "Першыя крокі па-беларуску", Г.Плашчынская (Gutenberg)
🖋️16.00 Аўтограф-сесія: А.Бяляеў, аўтар кнігі “Як я правёў гэтае лета” (RozUM)
📚 31.05, нядзеля
🔸13.00 Прэзентацыя: "Норадрэналін", Я.Анашкін (Gutenberg)
🖋️14.00 Аўтограф-сесія: В.Бабарыка (Sviedki)
🔸15.00 Прэзентацыя: “Імёны Свабоды. Частка 1”, Ул.Арлоў (выд-ва Ул.Арлова)
🔸16.00 Прэзентацыя: “Вячэра з чужым каханкам”, В.Аксак (Kamunikat)
Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 28.05, чацвер
🔹12.00 Старт продажаў: "Успаміны Ф.Міцкевіча" (RozUM Media)
🔸13.00 "БНР 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці", Д.Міхалюк (Kamunikat)
🔸14.00 Прэзентацыя з нагоды 70-г. кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта: "Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»"; "Гутаркі з паэтамі на пачатак 21 ст" ; "Беларуская літаратура пасля 1986 г. Новы погляд"; "Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі", А.Масквін.
🔸15.00 Прэзентацыя: "Лірыка", Н.Кудасава (Kamunikat)
🔸16.00 Прэзентацыя: "Zabawa w Oswalda, Quest", А.Лукашук (Kamunikat)
Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірмаш.
📚 На беларускім стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў: Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Mianie Niama, Skaryna Press, «Янушкевіч», «Пфляўмбаўм», «Вясна» (Прага), Surma, Połackija Łabirynty, Gutenberg Publisher, Studio Magenta, SayBeat, RozUM Media, а таксама выданні Варшаўскага ўніверсітэта, Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, фонду Kamunikat.org і кнігі з Беларусі.
📋 У праграме салона — выступы і аўтограф-сесіі Алеся Бяляцкага, Аляксандра Фядуты, Дароты Міхалюк, Уладзіміра Арлова; прэзентацыі, аўтограф-сесіі і аўтарскія сустрэчы. Агульная праграма будзе анансаваная неўзабаве.
❗Звярніце ўвагу: сёлета кірмаш мяняе лакацыю! Запрашаем наведаць стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) на PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03-901 Warszawa).
🤝 Стэнд «Salon Wolna Białoruś» арганізаваны Інстытутам беларускай кнігі і Цэнтрам беларускай салідарнасці і падтрыманы Centrum Mieroszewskiego.
7 мая ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй” з удзелам яе аўтара.
👤 Аляксандр Бракель – нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944). Жыве і працуе ў Вашынгоне. Запрашаны даследчык універсіэту Уэслеан (Wesleyan University).
📕 У кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939—1941 і 1944—1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941—1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў.
📚 У аснове - аналіз дакумэнтальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка з іх — упершыню.
Сябры, ужо традыцыйна на Міжнародным Варшаўскім кніжным кірмашы (28-31 траўня) будзе дзейнічаць супольны беларускі стэнд Salon Wolna Białoruś.
❗ Важна! Падаць заяўку на ўдзел можна да 20:00 (па польскім часе) 27 красавіка (панядзелак). Заяўкі, дасланыя пазней, не разглядаюцца. Пацвярджэнне будзе даслана на пазначаны ў форме кантакт не пазней за 30 красавіка.
👆🏻 Каб падаць заяўку - запоўніце форму.
📨 Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у кірмашы, просім звяртацца на e-mail: instbelknig@gmail.com.
🤗 Да сустрэчы!
📢 Спадарства, як і абяцалі, семінар вяртаецца! Шчыра запрашаем!
🤗 Мы працягнем гаварыць пра тое, пра што пачалі ўвосень. Агульная тэма: "Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем".
❓Што збіраемся абмеркаваць?
▪️Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі.
▪️Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар?
▪️Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга?
📍22 красавіка (серада),
18:00-20:00,
Foksal, 11 (Кабінет/Малая зала).
✔️ Уваход вольны.
Да сустрэчы!
Сябры, вітаем! Рады падзяліцца навінамі:
🎉 ІБК афіцыйна зарэгістраваны ў Польшчы! Гэта дазволіць нам актывізаваць працу і зрабіць арганізацыю больш устойлівай і празрыстай.
🤗 Гэтая падзея натхніла нас на рэстарт тэарэтычнага семінара:
📌 Наступная сустрэча пройдзе ў Варшаве, 22 красавіка (серада), 18.00-20.00 (дакладнае месца абвесцім пазней). Тэма: "Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем".
❓Што збіраемся абмеркаваць?
▪️Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі.
▪️Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар?
▪️Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга?
🖇️ Таксама запрашаем паўдзельнічаць у апытанні праекта BelRead і прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову. Ініцыятыва ўжо выдала зборнік Лаўкрафта, рыхтуе да друку "Эн з зялёных мезанінаў" і працуе над перакладам яшчэ некалькіх твораў. Кнігі абіраюцца праз ананімнае апытанне ў ГуглДокс.
#інстытутбеларускайкнігі #беларускаякніга #беларускаямова
Сябры, вітаем! Запрашаем вас прайсці апытанне, якое ініцыявала выдавецтва Gutenberg Publisher.
Гэта зойме ўсяго 5 хвілін, але дазволіць выдавецтвам крыху лепей зразумець, чаго ад іх чакаюць чытачы 🤗
Тры гады запар мы ладзім беларускі стэнд на галоўным кніжным кірмашы - ў Франкфурце! Якім быў сёлетні досвед?
✔️ Сустрэча “Беларусь: Свабода выказвання ва ўмовах рэпрэсій” з Ірынай Герасімовіч і Альгердам Бахарэвічам (мадэратарка Ала Пігальская):
✔️ Сустрэчы з агенцыямі Creative Europe, NORLA, Flanders/State of Art, Славенскай літаратурнай агенцыяй, дырэкцыяй фестывалю "Кіеўскі Арсенал" аб супрацы.
✔️ Беларускі стэнд на працягу ўсяго кірмаша - ў супрацы з выдавецтвамі Gutenberg Publisher, “Мяне няма”, Skaryna Press, “Chabor”.
🙏🏼 Усё гэта - пры падтрымцы дырэкцыі кірмашу і праграмы EU4Belarus MOST IV Mobility Scheme, якую падтрымлівае Еўразвяз і імплементуе Гётэ-Інстытут. Беларуская панэль не адбылася б без фінансавай падтрымкі S. Fischer Stiftung.
❤️ Нашы шчырыя падзякі:
▪️Аляксандры Дварэцкай - за падрыхтоўку праграмы сустрэч;
▪️Кацярыне Тэвес (S. Fischer Stiftung) - за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі сустрэч;
▪️ Таццяне Купрэйчук - за пераклад панэльнай сустрэчы!
🔥 Сябры, Кніжны кірмаш у Франкфурце пачаўся, і мы будзем дзяліцца з вамі самым гарачым 🔥
Шукайце фота ніжэй! 👇🏻
❗UPD❗ Перанос! Сачыце за абвесткамі, калі ласка 🙏🏻
Сябры, запрашаем далучыцца да другой сустрэчы ў межах нашага пастаяннага семінара. Гэтым разам - у Вільні!
📢 Мы працягнем гаварыць на тэму "Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем".
❓Што збіраемся абмеркаваць?
▪️Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі.
▪️Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар?
▪️Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга?
📍Дзе і калі?
30 верасня, 18:00 - 20:00
Беларускі дом,
Vilniaus g.20
🤗 Будзем радыя сустрэчы!
Вітаем, спадарства!
✅ На мінулым тыдні адбыўся першы семінар, на якім мы гаварылі пра беларускую кнігу: як мы яе ўяўляем і што робіць кнігу ўласна беларускай.
📝 Мы абавязкова падзелімся ўражаннямі і рэфрексіямі, а пакуль прапануем пачытаць інтэрв'ю нашай каардынатаркі Ліліі Ільюшынай рэсурсу Bellit.info пра тое, як узнікла ідэя пастаяннага семінара, для каго ён і чаго мы ад яго чакаем.
Чытаць інтэрв'ю 👈🏻
Сябры, мы пачынаем! 🙌🏻
Чакаем вас 17 верасня ў Варшаве на першай сустрэчы ў межах пастаяннага семінара!
📍Тэма: Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем (частка першая).
❓Пра што будзем гаварыць?
▪️Паняцце "кнігі" ўвогуле і "беларускай кнігі" ў прыватнасці;
▪️Кніга як тэкст vs. кніга як артэфакт;
▪️Ідэнтычнасць і мова: як назваць кнігу "беларускай"?
💌 Калі вы плануеце ўзяць удзел, напішыце нам, калі ласка, у чат, direct альбо на пошту!
☑️ 18.11, Вільня
4. Інстытуты прамоцыі: хто і як "робіць" беларускую кнігу бачнай.
Выдавецтвы, бібліятэкі, кнігарні, фестывалі. Дзяржаўная і недзяржаўная падтрымка.
Роля перакладчыкаў, крытыкаў, блогераў і кніжных клубаў.
Ці можа "сістэма прамоцыі" ствараць уласную ідэю беларускай кнігі?
☑️ 10.12, Варшава
5. Беларускі чытач: міф, рэдкі звер ці супольнасць?
Сацыяльны і культурны профіль сучаснага чытача. Як мы вымяраем "прысутнасць чытача"?
Чытацкія супольнасці і іх уплыў на кніжны працэс. Чытач як саўдзельнік у канструяванні паняцця "беларуская кніга".
📝 У праграме магчымыя змены.
Available now! Telegram Research 2025 — the year's key insights 
