fa
Feedback
Інстытут беларускай кнігі

Інстытут беларускай кнігі

رفتن به کانال در Telegram

Афіцыйны канал Інстытута Беларускай кнігі Уся камунікацыя вядзецца праз пошту instbelknig@gmail.com ці задавайце свае пытанні праз наш чат-бот @InBelKnigBot

نمایش بیشتر
205
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-17 روز
-530 روز
آرشیو پست ها
📘 Лізавета Лянкевіч @liza_liankevich_art – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў у мастацкай намінацыі. Працуе як з кнігамі для маленькіх, так і з падлеткавай літаратурай. Стварае ілюстрацыі для беларускіх класічных твораў. За ўдзел Лізы ў фестывалі арганізатары дзякуюць Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў @bellitinfo. 📗 Аўшра Кюдулайтэ @menulisyranulis – мастачка, ілюстратарка. Адна з найвядомейшых яе прац – кніга “Шчасце – гэта ліса” ("Laimė yra Lapė") разам з пісьменніцай Эвелінай Дацютэ. Кнігі з ілюстрацыямі Аўшры перакладзены на 30 моваў. Таксама ў праграме інтэрактыўная літаратурна-музычная праграма ад Віргіса Шыдлаўскаса і творчыя майстар-класы ад Аўшры Кюдулайтэ, Лізы Лянкевіч і паэткі, мастачкі і выкладчыцы Дар’і Роскач @bhukclwn. 📚 Падчас фестывалю можна будзе купіць і падпісаць кнігі ў аўтарак і аўтараў. Будзе працаваць стэнд ад кнігарні @hartajka. 📎 Акрамя літаратурнай пляцоўкі ў праграме фестывалю багата разнастайных імпрэз, звярніце ўвагу!

Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з літаратурнай пляцоўкай. Фестываль а
Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з літаратурнай пляцоўкай. Фестываль арганізуе Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве @beltevai. У літаратурных імпрэзах прымуць удзел беларускія і літоўскія аўтаркі і аўтары, якія пішуць для дзяцей: 📙 Ганна Янкута @hanna_jankuta – пісьменніца, паэтка, перакладчыца. Аўтарка аднаго з самых вядомых персанажаў сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры – Ката Шпрота. 📘 Андрэй Скурко – паэт, перакладчык. Аўтар некалькі зборнікаў вершаў для дзяцей. Перакладае дзіцячую паэзію і прозу з польскай і англійскай. 📗 Юрга Віле – пісьменніца, перакладчыца. Разам з ілюстратаркай Лінай Ітагакі стварыла адну з найвядомейшых літоўскіх кніг для падлеткаў – “Сібірскія хайку" ("Sibiro haiku"), якая актыўна перакладаецца на іншыя мовы. 📙 Віргіс Шыдлаўскас – пісьменнік, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Laimiukas”, музыкант. Аўтар некалькіх кніг для дзяцей і падлеткаў.

پیام صوتی00:01

«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца. 📕 «Беларусь –
«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвязня Паўла Севярынца. 📕 «Беларусь – гэта святое» – зборнік-сведчанне, створаны за кратамі. 📖 Што ўнутры кнігі? 📌 71 малюнак беларускіх храмаў – Павел маляваў іх для свайго сына Францішка, пакуль турэмная цэнзура не ўвяла забарону на малюнкі. 📌 71 выслоўе, якое дапамагае знайсці апірышча ў цяжкія часы. 📌 22 вершы, большасць з якіх публікуецца ўпершыню. Вершы Паўлу даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. 📚 Кнігу можна будзе набыць на Варшаўскім кніжным кірмашы 28-31 траўня, стэнд 11/D5. ❗Самога аўтара на кірмашы ня будзе, але ён пакіне кнігі з аўтографамі. #варшаўскікніжныкірмаш #павелсевярынец #беларускаякніга #беларускаямова

📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах", С.Брыло (Sviedki) 🔹11.00 Старт продажаў: "Linea Laretalis", Я.Гульцяева (Surma) 🔹🖋12.00 Старт продажаў, аўтограф-сесія: "Лексікон "Каласоў пад сярпом тваім", А.Фядута (Połackija Łabirynty) 🔹12.00 Старт продажаў: "Там, дзе мяне няма", Г.Войцік (@skarynapress) 🖋️13.00 Аўтограф-сесія: перакладчык М.Карневіч (RozUM) 🔸14.00 Прэзентацыя : "Беларускі снайпер", Л.Шарэпка (Kamunikat) 🖋️15.00 Аўтограф-сесія: А.Бяляцкі (Połackija Łabirynty) 🔸16.00 Прэзентацыя: "Święte źródło", Ул.Някляеў (Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku) 📚 30.05, субота 🔹10.00 Старт продажаў: "Атлант расправіў плечы", А.Рэнд (Januškevič Publishing) 🔹11.00 Старт продажаў: “Раз’юшанасьць і Любоў”, М.Шчур (RozUM) 🔸12.00 Прэзентацыя: "Горад N.", І.Кулікоў (Januškevič) 🔹12.00 Старт продажаў: "Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947", Л.Геніюш (Skaryna Press) 🔸13.00 Прэзентацыя: "Іншыя Багі", Г.Ф.Лаўкрафт (Gutenberg Publisher) 🖋️14.00 Аўтограф-сесія: А.Пятровіч, аўтарка кнігі “Сіні дом” (@mnnm.by) 🔸15.00 Прэзентацыя: сшытак заданняў "Першыя крокі па-беларуску", Г.Плашчынская (Gutenberg) 🖋️16.00 Аўтограф-сесія: А.Бяляеў, аўтар кнігі “Як я правёў гэтае лета” (RozUM) 📚 31.05, нядзеля 🔸13.00 Прэзентацыя: "Норадрэналін", Я.Анашкін (Gutenberg) 🖋️14.00 Аўтограф-сесія: В.Бабарыка (Sviedki) 🔸15.00 Прэзентацыя: “Імёны Свабоды. Частка 1”, Ул.Арлоў (выд-ва Ул.Арлова) 🔸16.00 Прэзентацыя: “Вячэра з чужым каханкам”, В.Аксак (Kamunikat)

Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 28.05, чацвер 🔹12.00 Старт продажаў: "Успаміны Ф.Міцкевіча" (RozUM Media) 🔸13.00 "БНР 1918-
Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 28.05, чацвер 🔹12.00 Старт продажаў: "Успаміны Ф.Міцкевіча" (RozUM Media) 🔸13.00 "БНР 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці", Д.Міхалюк (Kamunikat) 🔸14.00 Прэзентацыя з нагоды 70-г. кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта: "Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»"; "Гутаркі з паэтамі на пачатак 21 ст" ; "Беларуская літаратура пасля 1986 г. Новы погляд"; "Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі",  А.Масквін. 🔸15.00 Прэзентацыя: "Лірыка", Н.Кудасава (Kamunikat) 🔸16.00 Прэзентацыя: "Zabawa w Oswalda, Quest", А.Лукашук (Kamunikat)

Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірмаш. 📚 На беларускім стэндзе можна
Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірмаш. 📚 На беларускім стэндзе можна будзе набыць кнігі выдавецтваў: Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Mianie Niama, Skaryna Press, «Янушкевіч», «Пфляўмбаўм», «Вясна» (Прага), Surma, Połackija Łabirynty, Gutenberg Publisher, Studio Magenta, SayBeat, RozUM Media, а таксама выданні Варшаўскага ўніверсітэта, Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, фонду Kamunikat.org і кнігі з Беларусі. 📋 У праграме салона — выступы і аўтограф-сесіі Алеся Бяляцкага, Аляксандра Фядуты, Дароты Міхалюк, Уладзіміра Арлова; прэзентацыі, аўтограф-сесіі і аўтарскія сустрэчы. Агульная праграма будзе анансаваная неўзабаве. ❗Звярніце ўвагу: сёлета кірмаш мяняе лакацыю! Запрашаем наведаць стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) на PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03-901 Warszawa). 🤝 Стэнд «Salon Wolna Białoruś» арганізаваны Інстытутам беларускай кнігі і Цэнтрам беларускай салідарнасці і падтрыманы Centrum Mieroszewskiego.

7 мая ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 г
7 мая ў Варшаве пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй” з удзелам яе аўтара. 👤 Аляксандр Бракель – нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944). Жыве і працуе ў Вашынгоне. Запрашаны даследчык універсіэту Уэслеан (Wesleyan University). 📕 У кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939—1941 і 1944—1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941—1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў. 📚 У аснове - аналіз дакумэнтальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка з іх — упершыню.

Сябры, ужо традыцыйна на Міжнародным Варшаўскім кніжным кірмашы (28-31 траўня) будзе дзейнічаць супольны беларускі стэнд Salo
Сябры, ужо традыцыйна на Міжнародным Варшаўскім кніжным кірмашы (28-31 траўня) будзе дзейнічаць супольны беларускі стэнд Salon Wolna Białoruś. ❗ Важна! Падаць заяўку на ўдзел можна да 20:00 (па польскім часе) 27 красавіка (панядзелак). Заяўкі, дасланыя пазней, не разглядаюцца. Пацвярджэнне будзе даслана на пазначаны ў форме кантакт не пазней за 30 красавіка. 👆🏻 Каб падаць заяўку - запоўніце форму. 📨 Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у кірмашы, просім звяртацца на e-mail: instbelknig@gmail.com. 🤗 Да сустрэчы!

📢 Спадарства, як і абяцалі, семінар вяртаецца! Шчыра запрашаем! 🤗 Мы працягнем гаварыць пра тое, пра што пачалі ўвосень. Аг
📢 Спадарства, як і абяцалі, семінар вяртаецца! Шчыра запрашаем! 🤗 Мы працягнем гаварыць пра тое, пра што пачалі ўвосень. Агульная тэма: "Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем". ❓Што збіраемся абмеркаваць? ▪️Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі. ▪️Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар? ▪️Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга? 📍22 красавіка (серада), 18:00-20:00, Foksal, 11 (Кабінет/Малая зала). ✔️ Уваход вольны. Да сустрэчы!

Сябры, вітаем! Рады падзяліцца навінамі: 🎉 ІБК афіцыйна зарэгістраваны ў Польшчы! Гэта дазволіць нам актывізаваць працу і зр
Сябры, вітаем! Рады падзяліцца навінамі: 🎉 ІБК афіцыйна зарэгістраваны ў Польшчы! Гэта дазволіць нам актывізаваць працу і зрабіць арганізацыю больш устойлівай і празрыстай. 🤗 Гэтая падзея натхніла нас на рэстарт тэарэтычнага семінара: 📌 Наступная сустрэча пройдзе ў Варшаве, 22 красавіка (серада), 18.00-20.00 (дакладнае месца абвесцім пазней). Тэма: "Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем". ❓Што збіраемся абмеркаваць?  ▪️Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі. ▪️Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар? ▪️Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга? 🖇️ Таксама запрашаем паўдзельнічаць у апытанні праекта BelRead і прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову. Ініцыятыва ўжо выдала зборнік Лаўкрафта, рыхтуе да друку "Эн з зялёных мезанінаў" і працуе над перакладам яшчэ некалькіх твораў. Кнігі абіраюцца праз ананімнае апытанне ў ГуглДокс. #інстытутбеларускайкнігі #беларускаякніга #беларускаямова

Сябры, вітаем! Запрашаем вас прайсці апытанне, якое ініцыявала выдавецтва Gutenberg Publisher. Гэта зойме ўсяго 5 хвілін, але
Сябры, вітаем! Запрашаем вас прайсці апытанне, якое ініцыявала выдавецтва Gutenberg Publisher. Гэта зойме ўсяго 5 хвілін, але дазволіць выдавецтвам крыху лепей зразумець, чаго ад іх чакаюць чытачы 🤗

Тры гады запар мы ладзім беларускі стэнд на галоўным кніжным кірмашы - ў Франкфурце! Якім быў сёлетні досвед? ✔️ Сустрэча “Бе
Тры гады запар мы ладзім беларускі стэнд на галоўным кніжным кірмашы - ў Франкфурце! Якім быў сёлетні досвед? ✔️ Сустрэча “Беларусь: Свабода выказвання ва ўмовах рэпрэсій” з Ірынай Герасімовіч і Альгердам Бахарэвічам (мадэратарка Ала Пігальская): ✔️ Сустрэчы з агенцыямі Creative Europe, NORLA, Flanders/State of Art, Славенскай літаратурнай агенцыяй, дырэкцыяй фестывалю "Кіеўскі Арсенал" аб супрацы. ✔️ Беларускі стэнд на працягу ўсяго кірмаша - ў супрацы з выдавецтвамі Gutenberg Publisher, “Мяне няма”, Skaryna Press, “Chabor”. 🙏🏼 Усё гэта - пры падтрымцы дырэкцыі кірмашу і праграмы EU4Belarus MOST IV Mobility Scheme, якую падтрымлівае Еўразвяз і імплементуе Гётэ-Інстытут. Беларуская панэль не адбылася б без фінансавай падтрымкі S. Fischer Stiftung. ❤️ Нашы шчырыя падзякі: ▪️Аляксандры Дварэцкай - за падрыхтоўку праграмы сустрэч; ▪️Кацярыне Тэвес (S. Fischer Stiftung) - за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі сустрэч; ▪️ Таццяне Купрэйчук - за пераклад панэльнай сустрэчы!

🔥 Сябры, Кніжны кірмаш у Франкфурце пачаўся, і мы будзем дзяліцца з вамі самым гарачым 🔥 Шукайце фота ніжэй! 👇🏻
🔥 Сябры, Кніжны кірмаш у Франкфурце пачаўся, і мы будзем дзяліцца з вамі самым гарачым 🔥 Шукайце фота ніжэй! 👇🏻

Мы на месцы і чакаем пачатку! 🤗 Кірмаш распачне сваю працу ўжо заўтра.
Мы на месцы і чакаем пачатку! 🤗 Кірмаш распачне сваю працу ўжо заўтра.

❗UPD❗ Перанос! Сачыце за абвесткамі, калі ласка 🙏🏻 Сябры, запрашаем далучыцца да другой сустрэчы ў межах нашага пастаяннага
UPD❗ Перанос! Сачыце за абвесткамі, калі ласка 🙏🏻 Сябры, запрашаем далучыцца да другой сустрэчы ў межах нашага пастаяннага семінара. Гэтым разам - у Вільні! 📢 Мы працягнем гаварыць на тэму "Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем". ❓Што збіраемся абмеркаваць? ▪️Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі. ▪️Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар? ▪️Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга? 📍Дзе і калі? 30 верасня, 18:00 - 20:00 Беларускі дом, Vilniaus g.20 🤗 Будзем радыя сустрэчы!

Вітаем, спадарства! ✅ На мінулым тыдні адбыўся першы семінар, на якім мы гаварылі пра беларускую кнігу: як мы яе ўяўляем і шт
Вітаем, спадарства! ✅ На мінулым тыдні адбыўся першы семінар, на якім мы гаварылі пра беларускую кнігу: як мы яе ўяўляем і што робіць кнігу ўласна беларускай. 📝 Мы абавязкова падзелімся ўражаннямі і рэфрексіямі, а пакуль прапануем пачытаць інтэрв'ю нашай каардынатаркі Ліліі Ільюшынай рэсурсу Bellit.info пра тое, як узнікла ідэя пастаяннага семінара, для каго ён і чаго мы ад яго чакаем. Чытаць інтэрв'ю 👈🏻

Сябры, мы пачынаем! 🙌🏻 Чакаем вас 17 верасня ў Варшаве на першай сустрэчы ў межах пастаяннага семінара! 📍Тэма: Беларуская
Сябры, мы пачынаем! 🙌🏻 Чакаем вас 17 верасня ў Варшаве на першай сустрэчы ў межах пастаяннага семінара! 📍Тэма: Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем (частка першая). ❓Пра што будзем гаварыць? ▪️Паняцце "кнігі" ўвогуле і "беларускай кнігі" ў прыватнасці; ▪️Кніга як тэкст vs. кніга як артэфакт; ▪️Ідэнтычнасць і мова: як назваць кнігу "беларускай"? 💌 Калі вы плануеце ўзяць удзел, напішыце нам, калі ласка, у чат, direct альбо на пошту!

☑️ 18.11, Вільня 4. Інстытуты прамоцыі: хто і як "робіць" беларускую кнігу бачнай. Выдавецтвы, бібліятэкі, кнігарні, фестывалі. Дзяржаўная і недзяржаўная падтрымка. Роля перакладчыкаў, крытыкаў, блогераў і кніжных клубаў. Ці можа "сістэма прамоцыі" ствараць уласную ідэю беларускай кнігі? ☑️ 10.12, Варшава 5. Беларускі чытач: міф, рэдкі звер ці супольнасць? Сацыяльны і культурны профіль сучаснага чытача. Як мы вымяраем "прысутнасць чытача"? Чытацкія супольнасці і іх уплыў на кніжны працэс. Чытач як саўдзельнік у канструяванні паняцця "беларуская кніга". 📝 У праграме магчымыя змены.