cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Прадстаўніцтва па замежных справах

Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Кіраўнік: намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі. Чат-бот для сувязі: https://t.me/belcabinet_bot

Show more
Advertising posts
417
Subscribers
+324 hours
+47 days
+1230 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

«Моцны крок у справе міжнароднага прызнання дэмакратычных сіл Беларусі» Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі, пра важнасць падпісанага сёння дакумента: «Гэта моцны крок у справе міжнароднага прызнання дэмакратычных сіл Беларусі, і мы ўдзячныя прэзідэнтцы Мецоле за шчырую і прадметную падтрымку намаганняў беларускага народа па аднаўленню дэмакратыі і абароне незалежнасці Беларусі ад агрэсіўных дзеянняў Расеі. Дамоўленасць адкрывае для дэмакратычных сіл магчымасці весці сістэмную супрацу з Еўрапейскім парламентам па крытычна важных для нас справах. Як кіраўнік місіі ў Бруселі, Уладзімір Астапенка ўжо пачаў абмеркаванне з Еўрапейскім парламентам наступных дзеянняў па рэалізацыі дамоўленасцяў. Гэтае дасягненне таксама пракладвае дарогу да пошуку магчымасцяў заключэння двухбаковых дамоўленасцяў з нацыянальнымі парламентамі. Разлічваю, што Каардынацыйная рада новага складу пасля выбараў 25 траўня далучыцца да ўсталявання парламенцкіх сувязяў, якую да гэтага часу паспяхова вёў Анатоль Лябедзька», – падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі. @BelarusiSvet
Show all...
👍 13 6👎 1🔥 1
⚡Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам. Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола. У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі. Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў. Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента: 1️⃣ узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым; 2️⃣ падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі; 3️⃣ садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах; 4️⃣ намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны. Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам. @CabinetBelarus
Show all...
👍 11👎 1 1
«20 гадоў пасля далучэння: кожная новая краіна Еўразвязу гісторыя поспеху» Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі да дваццацігоддзя далучэння да Еўразвязу 10 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Венгрыі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Мальты, Польшчы, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі: «20 гадоў таму Еўразвяз зрабіў смелы крок і прыняў у свой склад адразу 10 краін. Восем з іх некалі знаходзіліся за Жалезнай Заслонай, дзе іх грамадзяне былі пазбаўленыя фундаментальных правоў і свабод. Час паказаў, што новыя чальцы еўрапейскай сям'і сталі арганічнай часткай Еўразвязу, надзейнымі партнёрамі і падмуркам рэгіянальнай бяспекі. Гэтыя краіны паказваюць прыклад актыўнага дэмакратычнага працэсу і ўстойлівых інстытутаў, якія забяспечваюць грамадскае адзінства і развіццё. Кожная з гэтых краін стала гісторыяй поспеху ў сацыяльным і эканамічным развіцці. Кожная вырашыла для сябе праблему абароны незалежнасці і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы назіраем, як яны падвысілі свой міжнародны аўтарытэт, як вырас дабрабыт іх грамадзян, як ва ўмовах агульнага рынку і адсутнасці межаў якасна памяняўся іх лад жыцця. Амаль год таму беларускія палітычныя сілы прынялі за стратэгічную мэту далучэнне Беларусі да Еўразвязу. Яшчэ раней, у 2020 годзе, на пратэстах па ўсёй сваёй краіне беларусы выразна далі зразумець: мы за тыя самыя каштоўнасці, якія абʼядноўваюць нас з еўрапейскай сямʼёй – свабода, павага да чалавечнай годнасці, правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства права, незалежная судовая сістэма. Гэтая прыналежнасць Беларусі да Еўропы – па праву нараджэння нашага народу. Менавіта туды нам трэба вярнуць нашую краіну. Нашыя еўрапейскія суседзі – пераканаўчы прыклад і практычны досвед поспеху на гэтым шляху. Сёння гэтыя краіны падтрымліваюць беларусаў у імкненні да свабоды і дэмакратыі, заўтра дапамогуць хутчэй прайсці шлях далучэння да Еўразвязу. Арменія, Грузія, Малдова, Украіна – блізкія нам краіны, якія шчыльна падышлі да далучэння да Еўрапейскага звязу і я зычу ім поспеху на гэтым шляху. Годна і пераможна Беларусь пройдзе свой шлях праз усе сённяшнія выпрабаванні да свабоды, дэмакратыі і незалежнасці і атрымае сваё запрашэнне далучыцца да Еўразвязу. Праз 20 гадоў пасля гэтага нас таксама будуць успрымаць неадʼемнай часткай Еўразвязу, як сёння ўспрымаюцца нашыя еўрапейскія суседзі»
Show all...

👍 12 2🔥 2👎 1
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская падчас выступу на Саміце спікераў парламентаў ЕС анансавала падпісанне «мемарандума аб супрацоўніцтве з Еўрапейскім Парламентам». Намеснік Ціханоўскай у Кабінеце, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі распавёў пра ўдзел у распрацоўцы і змест будучага дакумента: «"Ліст аб намеры супрацоўніцтва" – менавіта так будзе называцца дакумент – замацоўвае адносіны паміж дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі і Еўрапейскім парламентам – у адпаведнасці з рэзалюцыяй Еўрапейскага парламента ад 13 верасня 2023 года. Дакумент дэкларуе асноўныя палітычныя пазіцыі бакоў і замацоўвае напрамкі ўзаемадзеяння па вырашэнню крызіса ў Беларусі. Гэтую магчымасць мы пачалі абмяркоўваць з еўрапарламентарыямі яшчэ паўтары гады таму, калі было дасягнутае пагадненне аб стварэнні Кантактнай групы з Радай Еўропы, якая стала першым крокам па ўсталяванні інстытуцыянальных адносінаў паміж дэмакратычнай Беларуссю і замежнымі партнёрамі. З таго часу былі заснаваныя Кансультатыўная група Беларусь-Езразвяз і Стратэгічны дыялог Беларусь-ЗША. Праца ў гэты напрамку мае стратэгічнае значэнне і абавязкова працягнецца», – падкрэсліў Валер Кавалеўскі. У наступным месяцы мы распавядзем яшчэ пра адзін важны напрамак дзейнасці, распрацоўкай якога некалькі месяцаў займалася Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. @BelarusiSvet #інсайды
Show all...
👍 15👏 5
«Быў выбар, якой мовай карыстацца з сынам: сваёй паляшуцкай ці літаратурнай» Праект @Belsat «Мова нанова» спыталі ў намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўніка ў замежных справах Валера Кавалеўскага пра месца беларускай мовы ў ягоным жыцці, пра тое, кім хацеў стаць калі вырасце, як прыйшоў да дыпламатычнай службы, адкуль бярэ калыханкі, якія спявае сыну, і на якія акцыі хадзіў пакуль вучыўся ў Менску. Вельмі шчырая размова, якую мы раім вам паглядзець: https://www.youtube.com/watch?v=QVXPqLGYLQU
Show all...
Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы / Мова нанова

Валер Кавалеўскі вучыўся ў на гістфаку БДУ на пачатку 1990-х. Тады гэта было месцам, дзе гадаваліся сапраўдныя патрыёты Беларусі. Сярод студэнтаў быў і Віктар Лукашэнка. Як гэта суадносілася з тым, што ягоны бацька змяніў дзяржаўныя сімвалы краіны? Валер Кавалеўскі – прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету. Вядоўца – Віктар Шукеловіч У новым выданні праграмы "Мова нанова": 00:00 Уступ 00:24 У чым асаблівасці паляшуцкай гаворкі Століншчыны 01:37 Сын ведае суахілі, англійскую і французскую. Куды ўціснуць беларускую мову? 03:51 Марыў быць вайсковым мараком 05:51 Сур’ёзна ўзяўся за вучобу – і гэта мела плён 07:43 Самы гасцінны рэгіён Беларусі 09:31 БДУ як месца, якое гадавала сапраўдных патрыётаў 10:50 Гістфак адрэагаваў на Аляксандра Лукашэнку як на чужароднае цела 11:55 Віктар Лукашэнка ў час студэнцтва 13:36 Якія людзі атачалі студэнта Віктара Калаж з фота: vitebsk-region.gov.by Дасылайце нам відэа ў чат-бот –

https://t.me/belsatbot

Старонка БЕЛСАТ –

https://belsat.eu/

Старонка ВОТ ТАК –

https://vot-tak.tv

iOS –

https://apple.co/3u1TieJ

Android –

https://bit.ly/3eWIZo3

Ва ўсіх пытаннях – [email protected] Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS –

https://bit.ly/3pVaAvo

ВОТ ТАК –

https://bit.ly/3eW1R5G

БЕЛСАТ LIFE –

https://bit.ly/3t2IgsX

ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ -

https://bit.ly/3zpLwQr

БЕЛСАТ NOW –

https://bit.ly/3FZk1iU

БЕЛСАТ HISTORY –

https://bit.ly/3qHZOaU

БЕЛСАТ MUSIC –

https://bit.ly/3yixU8D

BIEŁSAT PL –

https://bit.ly/3eQXR6F

BELSAT ENGLISH –

https://bit.ly/3HAG2F9

БЕЛСАТ DOC –

https://bit.ly/3EVNMje

ВОТ ТАК NOW –

https://bit.ly/3HHsSGH

БЕЛСАТ SHORTS –

https://bit.ly/3pYpq4u

ВОТ ТАК SHORTS –

https://bit.ly/3zqRfWa

Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram –

https://bit.ly/2RiZjGV

Facebook –

https://bit.ly/3bAskV8

Vkontakte –

https://bit.ly/2S4mTqC

Twitter –

https://bit.ly/3ynMD1V

Odnoklassniki –

https://bit.ly/3fw20Nr

Telegram –

https://bit.ly/3tVgb3K

TikTok –

https://bit.ly/3eXPze5

По-русски: Telegram –

https://bit.ly/3QdJYje

Instagram –

https://bit.ly/3DX658N

Facebook –

https://bit.ly/3nbLXIY

Vkontakte –

https://bit.ly/38V5Mg9

Twitter –

https://bit.ly/3uXZRjZ

Po polsku: Instagram –

https://bit.ly/3oq9QvU

Facebook –

https://bit.ly/3mup83Y

Twitter –

https://bit.ly/3oqprM5

In English: Twitter –

https://bit.ly/3fub0Ta

#лукашэнка #кавалеўскі #беларускаямова

👍 10 5
«Нас нельга вінаваціць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы: гэта наша краіна, і наш абавязак – выратаваць яе» У Бруселі адбылася сустрэча старшых службовых асоб (Senior Officials Meeting) па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі. З беларускага боку ў размове ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, Каардынацыйнай Рады, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч. З еўрапейскага боку – прадстаўнікі ўсіх 27 дзяржаў ЕС, гендырэктар DG NEAR Герт Ян Коопман і кіруючы дырэктар EEAS Міхаэль Зіберт. Абмеркавалі мэты і выклікі ў такіх сферах, як правы чалавека і лёс палітзняволеных; грамадзянская супольнасць; медыя; адукацыя; культура; прыватны сектар. Дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла перад удзельнікамі ў фармаце відэазвароту: «Чацвёрты год мы працягваем нашую барацьбу. Гэта не для слабых духам. Гэта патрабуе бясконцай энергіі, асабістых ахвяр, настойлівасці і мужнасці перад тварам пераследу і запалохвання. Нашыя задачы сталі больш складанымі і небяспечнымі. Масавыя рэпрэсіі і тысячы палітзняволеных – наш штодзённы асабісты боль. Дыктатар дазволіў Расіі пачаць вайну супраць Украіны. Ён таксама падвергнуў нашу краіну агрэсіўнай палітыцы Расіі – па дэмантажы дзяржаўнасці і знішчэнні нацыянальнай ідэнтычнасці. У гэтых варожых умовах дзейсны дэмакратычны рух каштоўны як ніколі. Нас нельга вінаваціць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі. Таму што гэта наша краіна, і наш абавязак – выратаваць яе. Поспех нашай справы патрабуе дынамічнай і разнастайнай грамадзянскай супольнасці, гнуткіх і крэатыўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама моцных палітычных структур, якія адпавядаюць выклікам і задачам. Мы хочам вярнуць нашу нацыю ў еўрапейскую сям’ю, да якой мы належым. Дэмакратычная, незалежная, еўрапейская Беларусь — наша агульная мэта. Мы павінны працягваць працаваць на гэтым шляху разам». Валер Кавалеўскі патлумачыў важнасць падзеі: «Беларускі дэмакратычны рух змагаецца супраць найскладанейшага крызісу ў Беларусі. Дзеянні Лукашэнкі і Пуціна разбураюць нашае грамадства і нашу ідэнтычнасць і пагражаюць незалежнасці Беларусі. Менавіта ад дзеянняў беларусаў залежыць нашае будучае, і падтрымка з боку міжнароднай супольнасці дазваляе рэалізаваць суб’ектнасць беларускага народа. Беларусь валодае значным патэнцыялам, і менавіта дэмакратычная Беларусь будзе ў стане яго рэалізаваць». @CabinetBelarus
Show all...

14👍 5🔥 1🤔 1
«Гэта акт агрэсіі, у якім беларусы стаяць на баку Ізраіля» Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі – пра напад Ірана на Ізраіль: «Паветраная атака Ірана на Ізраіль абвастрае і без таго гарачае супрацьстаянне на Блізкім Усходзе і павінна быць катэгарычна асуджаная. Гэта акт агрэсіі, у якім беларусы стаяць на баку Ізраіля. Падобныя паводзіны на руку дыктатарам, яны дадаюць ім упэўненасці. Усе дыктатары, у тым ліку Лукашэнка і Пуцін, ненавідзяць свабоду і прагнуць канфліктаў. Яны павінны быць спынены ўзгодненымі дзеяннямі вольнага свету» @BelarusiSvet
Show all...
21👍 4
«Расея аднавіла імперыялістычны праект супраць усіх сваіх суседзяў» Валер Кавалеўскі – да дня Катынскага расстрэлу: «У гэты дзень у 1940 годзе, Саветы пачалі Катынскую разню – было пакарана смерцю каля 22 000 польскіх афіцэраў і ваеннапалонных з ліку інтэлігенцыі – этнічных палякаў, беларусаў, украінцаў і габрэяў. У гэты ж дзень, 13 красавіка 1940 г. Саветы пачалі гвалтоўную дэпартацыю сотняў тысяч беларусаў і ўкраінцаў з заходніх раёнаў Беларусі і Украіны ў Сібір і Казахстан. Абодва гэтыя злачынствы сведчаць аб маштабах і сістэматычным характары тэрору і генацыду сталінскага рэжыму супраць суседніх народаў. Без асаблівага перапынку Расея аднавіла гэты імперыялістычны праект супраць усіх сваіх суседзяў. Карумпаваны Лукашэнка і яго рэжым бяздумна служаць Крамлю ў справе ліквідацыі беларускага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці і ўносяць значны ўнёсак у вайну Расеі супраць Украіны. Гэта злачынствы, якія ўсе краіны павінны разам спыніць і прыцягнуць Пуціна і Лукашэнку да адказнасці»
Show all...
10💯 4👍 1
Процістаянне расійскаму імперыялізму, развіццё беларускага дэмруху, міграцыйныя пытанні беларусаў  – Завяршыўся працоўны візіт намесніка кіраўніцы Кабінета Валера Кавалеўскага ў Берлін Асноўнай тэмай сустрэч падчас візіту была пагроза, якую нясе расійскі імперыялізм і каланіялізм не толькі незалежнасці Беларусі і Украіны, але і ўсяму рэгіёну, і тыя практычныя крокі, якія могуць зрабіць еўрапейскія партнёры, каб дапамагчы нам абараніць суверэнітэт нашай краіны – і дапамагчы Украіне на шляху да перамогі. Тэма, якая асабліва цікавіла дэпутата Хрысціянскага дэмакратычнага саюзу (CDU) Кнута Абрахама, – выбары ў Каардынацыйную Раду, якія маюць прайсці найбліжэйшым часам. Прадстаўнік партыі Зялёных Робін Вагенер закрануў тэму падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху – Валер Кавалеўскі распавёў пра бягучую сітуацыю і патрэбы беларускай грамадзянскай супольнасці. Падчас сустрэчы з парламентарыем ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (SPD) Нільсам Шмітам, акрамя іншага, абмяркоўвалася рэзалюцыя Бундэстага па Беларусі і наступныя практычныя крокі, якія могуць вынікаць з яе. На сустрэчах у МЗС асобна закраналіся міграцыйныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы Германіі. Бакі дамовіліся аб механізмах рэагавання на праблемы ў канкрэтных выпадках. Завяршыўся візіт сустрэчай з Аляксандрам Валаў, кіраўніком дэпартамента двухбаковых адносін з краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёваўсходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўднёвага Каўказу канцылярыі Олафа Шольца. Валер Кавалеўскі: «Германія – адзін з найбольш уплывовых актараў у знешняй палітыцы Еўрасаюза, таму візіты ў Берлін – асабліва важныя. І тут нас вельмі добра прымаюць, гатовыя абмяркоўваць самыя розныя задачы і шукаць да іх новыя рашэнні. На сустрэчах у Бундэстагу за адным сталом сабраліся прадстаўнікі розных палітычных партый Германіі, што яшчэ раз падкрэслівае: тэма Беларусі аб'ядноўвае». @CabinetBelarus
Show all...
🔥 11 5👍 2👏 1
Еўрапейская будучыня Беларусі і супрацьдзеянне расійскаму ўплыву Валер Кавалеўскі сустрэўся з намеснікам кіраўніка дэпартамента Паўночна-Усходняй Еўропы, АБСЕ і Рады Еўропы Міністэрства замежных спраў Германіі Міхаэлем Райфенштулем. На парадку сустрэчы былі наступныя пытанні: ☑️ пагроза суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў з боку Расіі і практычныя крокі, якія могуць зрабіць партнёры дэмакратычных сіл, каб супрацьстаяць гэтаму; ☑️ еўрапейская будучыня Беларусі і крокі, якія супольна могуць зрабіць у гэтым кірунку беларускі дэмакратычны рух і еўрапейскія палітыкі; ☑️ дапамога Украіне праз вывад Беларусі з вайны; ☑️ супрацьдзеянне расійскаму ўплыву, прапагандзе. Валер Кавалеўскі праінфармаваў прадстаўнікоў МЗС Германіі пра развіццё дэмакратычнага руху Беларусі, у тым ліку пра выбары ў Каардынацыйную Раду. Прадстаўнік па замежных справах Кабінета ўзняў шэраг міграцыйных пытанняў, з якімі да яго звярнуліся беларусы праз грамадскія аб'яднанні Razam і Libereco. Бакі дамовіліся аб дадатковым вывучэнні ўзнятых пытанняў і працягу размовы падчас наступнай сустрэчы ў Бруселі. @CabinetBelarus
Show all...
👍 14🔥 2 1