en
Feedback
BELARUSIUM

BELARUSIUM

Open in Telegram

BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі. Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS

Show more
1 261
Subscribers
No data24 hours
-67 days
-2030 days
Posts Archive
Падзеі 8 ліпеня: 1709 — абылася Палтаўская бітва ў часе Паўночнае вайны. 1910 — асобнай кнігай у Санкт-Пецярбургу выходзіць п
Падзеі 8 ліпеня: 1709 — абылася Палтаўская бітва ў часе Паўночнае вайны. 1910 — асобнай кнігай у Санкт-Пецярбургу выходзіць паэма Янкі Купалы «Адвечная песьня». 1993 — распачаўся I зьезд беларусаў сьвету. Нараджэньні: 1861 — Магдалена Радзівіл, беларуская мэцэнатка, нацыянальна-культурны дзяяч. 1912 — Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар. 1929 — Канстантын Ціхановіч, беларускі графік. 1949 — Уладыслаў Завальнюк, беларускі рэлігійны й культурны дзяяч. 1972 — Вольга Караткевіч, беларуская літаратарка, журналістка, навуковы дзяяч. Сьмерці: 1889 — Флярыян Міладоўскі, беларускі кампазытар, піяніст і пэдагог. 1980 — Францішак Пяткевіч, беларускі нацыянальны дзеяч.

Народ жыве толькі датуль, пакуль жыве яго родная мова. Думкі 100-гадовае даўніны, але ўсьцяж актуальныя. №2 за 1913 год з газ
+1
Народ жыве толькі датуль, пакуль жыве яго родная мова.
Думкі 100-гадовае даўніны, але ўсьцяж актуальныя. №2 за 1913 год з газэты «Biełarus».

Станіслаў Жукоўскі, «Сядзіба ўлетку». Падароск, сядзіба Чачотаў. 1936 год.
Станіслаў Жукоўскі, «Сядзіба ўлетку». Падароск, сядзіба Чачотаў. 1936 год.

Падзеі 7 ліпеня: 1548 — у Кракаве адбылося пахаваньне Жыгімонта Старога. 1572 — страціла моц Крэўская унія. 1864 — улады Расе
Падзеі 7 ліпеня: 1548 — у Кракаве адбылося пахаваньне Жыгімонта Старога. 1572 — страціла моц Крэўская унія. 1864 — улады Расейскае імпэрыі адкрылі ў Маладэчна настаўніцкую сэмінарыю. 1930 — выйшаў апошні нумар Сялянскае Нівы. 1931 — у Менску заснаваны Інстытут савецкага будаўніцтва і права. 1944 — Пачалася апэрацыя «Вострая Брама». 1972 — у Менску ўсталявалі помнік Янку Купалу. 2000 — зьнік журналіст Зьміцер Завадзкі. 2002 — адноўлены паказ спэктаклю «Тутэйшыя». 2010 — уведзеныя ў абарачэньне манэты «Памятная манэта Грунвальдзкая бітва. 600 год». Нараджэньні: 1882 — Янка Купала, пісьменьнік, выбітны дзяяч Адраджэньня. 1887 — Марк Шагал, мастак. 1894 —Антон Борык, палітычна-вайсковы дзяяч. 1919 — Ільля Гурвіч, этнограф. Сьмерці: 1572 — Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі й вялікі князь літоўскі. 1633 — Леў Сапега, дзяржаўны дзяяч. 1892 — Ян Чэрскі, геоляг і дасьледчык Сыбіру. 1942 — Яўген Ляцкі, крытык. 1991 — Міхась Рудкоўскі, пісьменьнік.

Менск, Палац прафсаюзаў. Усесаюзны кінафэстываль. Травень 1970 году.
Менск, Палац прафсаюзаў. Усесаюзны кінафэстываль. Травень 1970 году.

Сцэна з спэктаклю «Даходнае месца» Аляксандра Астроўскага. БДТ-3. 1936 год.
Сцэна з спэктаклю «Даходнае месца» Аляксандра Астроўскага. БДТ-3. 1936 год.

Яўхім Карскі з радзінай у сядзібе ў Панямуні ў Гародні. Паміж 1900 ды 1905 гг.
Яўхім Карскі з радзінай у сядзібе ў Панямуні ў Гародні. Паміж 1900 ды 1905 гг.

Падзеі 6 ліпеня: 1253 — Міндоўг каранаваны ў Наваградку. 1651 — перамога войска ВКЛ над казакамі ў ІІ бітве пад Лоевам. 1923
Падзеі 6 ліпеня: 1253 — Міндоўг каранаваны ў Наваградку. 1651 — перамога войска ВКЛ над казакамі ў ІІ бітве пад Лоевам. 1923 — набыла моц 1-я Канстытуцыя СССР. 1947 — адбыліся Першы зьезд беларусаў у Остэргофэн ды выбары Беларускага нацыянальнага камітэту. Нараджэньні: 1611 — Цэцылія Рэната Габсбург, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Ўладыслава Вазы. 1851 — Янка Лучына, беларускі паэт. 1905 — Пятро Глебка, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. 1921 — Аляксандар Доўбік, беларускі праваабаронца, палітычны вязень у СССР. 1927 — Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак-жывапісец. 1937 — Пятро Драчоў, беларускі графік. Сьмерці: 1751 — Ян Фрыдэрык Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч. 1770 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы. 1796 — Адам Станіслаў Нарушэвіч, каталіцкі дзяяч, філёляг, пісьменьнік. 1974 — Уладзімер Корш-Саблін, беларускі кінарэжысэр, актор. 1975 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, савецкі гісторык. 2017 — Міхаіл Сьпірыдонаў, беларускі гісторык.

Падзеі 5 ліпеня: 1920 — адбылася Бітва пад Глыбокім. 1938 — заснаваньне Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. 1969 — ад
Падзеі 5 ліпеня: 1920 — адбылася Бітва пад Глыбокім. 1938 — заснаваньне Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. 1969 — адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу «Хатынь». 1969 — адкрыцьцё Кургана Славы. 2001 — распачаўся III Зьезд беларусаў сьвету. Нараджэньні: 1789 — Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня. 1818 — Антон Яленскі, грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў. 1879 — Людвік Абрамовіч, гісторык, грамадзкі дзяяч. 1965 — Людміла Рублеўская, беларуская пісьменьніца. 1970 — Андрэй Лукашэвіч, беларускі гісторык. Сьмерці: 1657 — Геранім Уладзіслаў Сангушка, рымска-каталіцкі дзяяч. 1938 — Юры Лістапад, палітычны дзяяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну. 1938 — Арон Штаркман, пэдагог, рэктар БДІНГ. 1995 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік. 1996 — Васіль Вітка, беларускі пісьменьнік. 2005 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак. 2016 — Міхась Шавыркін, беларускі пісьменьнік.

Беларускія краявіды. Каля 1919 году.
+1
Беларускія краявіды. Каля 1919 году.

Падзеі 4 ліпеня: 1890 — перапахаваньне Адама Міцкевіча ў Кракаве. 1944 — савецкія войскі ўзялі Полацак. 1950 — у этэр выходзі
Падзеі 4 ліпеня: 1890 — перапахаваньне Адама Міцкевіча ў Кракаве. 1944 — савецкія войскі ўзялі Полацак. 1950 — у этэр выходзіць радыёстанцыя «Свабодная Эўропа». 2008 — выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Нараджэньні: 1589 — Альжбета Соф’я Гагэнцолерн, прадстаўніца арыстакратыі Нямеччыны і Рэчы Паспалітай. 1886 — Фэлікс Галавач, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. 1889 — Ганна Рагель, найстарэйшая жыхарка Беларусі. 1904 — Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. 1922 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг. 1926 — Іван Здановіч, беларускі настаўнік, краязнаўца. Сьмерці: 1944 — Фабіян Пачобут-Адляніцкі, беларускі каталіцкі сьвятар. 1952 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч.

Вільня, вуліца Субач ды касьцёл Унебаўзяцьця Панскага й кляштар місіянэраў. Каля 1919 году.
Вільня, вуліца Субач ды касьцёл Унебаўзяцьця Панскага й кляштар місіянэраў. Каля 1919 году.

Менск. З левага боку — кут прысутных месцаў (былы кляштар базылянаў), побач — касьцёл дамініканаў. Бачны стары тэатар Польляк
Менск. З левага боку — кут прысутных месцаў (былы кляштар базылянаў), побач — касьцёл дамініканаў. Бачны стары тэатар Польляка, у якім у 1855 годзе была пастаўленая ў першы раз апэрэта Вінцэрта Дуніна-Марцінкевіча Станіслава Манюшкі «Сялянка». Перад 1919 годам.

Беларускі пэйзаж. 1919-1920 гады.
Беларускі пэйзаж. 1919-1920 гады.

Падзеі 3 ліпеня: 1410 — злучаныя польска-літоўскія войскі рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэну. 1655 — маскоўскае войска захапіл
Падзеі 3 ліпеня: 1410 — злучаныя польска-літоўскія войскі рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэну. 1655 — маскоўскае войска захапіла й спустошыла Менск. 1660 — вызваленьне Менску ад маскоўскіх войск. 1944 — ад нямецкіх захопнікаў вызвалены Менск. Нараджэньні: 1876 — Алаіза Пашкевіч, беларуская паэтка. 1879 — Васіль Рагуля, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. 1896 — Яраслаў Кастыцэвіч, пэдагог, грамадзкі й царкоўны дзяяч. 1901 — Андрэй (Крыт), рэлігійны й грамадзкі дзяяч. 1907 — Уладзімер Лабанок, савецкі дзяржаўна-партыйны дзяяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падпольля ў Віцебскай вобласьці. 1910 — Аляксей Грыцук, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады. 1918 — Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнаўца. 1940 — Робэрт Язэп Тамушанскі, беларускі рэлігійны й грамадзка-культурны дзяяч. 1958 — Генадзь Лаўрэцкі, беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Сьмерці: 2017 — Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык, археоляг, геральдыст.

У хуткім часе ў беларускіх кнігарнях зьявяцца 2 новыя кнігі з сэрыі «Новая бібліятэка беларускай паэзіі». Першая кніга — збор
+1
У хуткім часе ў беларускіх кнігарнях зьявяцца 2 новыя кнігі з сэрыі «Новая бібліятэка беларускай паэзіі». Першая кніга — зборнік вершаў Уладзімера Жылкі «Пад гэтым небам». Палымяныя і ўвадначас ільдзіста-вытанчаныя, прыгожыя суладзьдзем формы і зьместу вершы Жылкі былі адлюстраваньнем — чыстым, нібыта лясное возера — ягонае далікатнае душы, гарачага сэрца й разьвітага розуму. Адзін з найбольш таленавітых паэтаў за ўсю гісторыю беларускае літаратуры. Другая кніга — «Кастальская крыніца» Ўладзімера Караткевіча. Зборнік склалі выбраныя вершы клясыка беларускае літаратуры зь ягоных паэтычных кніг «Матчына душа», «Вячэрнія ветразі», «Мая Іліяда», «Быў. Ёсьць. Буду».

Падзеі 2 ліпеня: 1588 — у Будславе, паводле легенды, адбылося яўленьне вернікам Дзевы Марыі. 1717 — пачала дзейнічаць шкляная
Падзеі 2 ліпеня: 1588 — у Будславе, паводле легенды, адбылося яўленьне вернікам Дзевы Марыі. 1717 — пачала дзейнічаць шкляная мануфактура ў мястэчку Налібакі. 1875 — заснаваная Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя. 1927 — у Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі абразу Маці Божае Вастрабрамскае. 1993 — заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж». 1998 — Будслаўскі абраз Маці Божае каранаваны папскімі каронамі. Нараджэньні: 1922 — Генрых Вагнер, беларускі кампазытар. 1937 — Анатоль Дастанка, беларускі навукоўца-вынаходнік. Сьмерці: 1981 — Сьцяпан Майхровіч, беларускі крытык, літаратуразнавец. 1988 — Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзяяч. 1989 — Андрэй Грамыка, савецкі дзяржаўны дзяяч і дыплямат беларускага паходжаньня. 2012 — Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык.

Падзеі 1 ліпеня: 1569 — зацьверджаная Люблінская унія. 1812 — створаны часовы ўрад ВКЛ. 1921 — зацьверджаны статут Таварыства
Падзеі 1 ліпеня: 1569 — зацьверджаная Люблінская унія. 1812 — створаны часовы ўрад ВКЛ. 1921 — зацьверджаны статут Таварыства беларускае школы. 1938 — расстраляны Іван Цьвікевіч, беларускі навуковец. 1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан падчас свайго візыту ў СССР наведаў Беларусь. 1992 — у беларускай дзяржаўнай прэсе надрукавалі тэксты варыянтаў гімну, у тым ліку Багдановіча «Пагоня», Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», Арсеньневай «Магутны Божа». 2016 — адбылася дэнамінацыя ў Беларусі. Нараджэньні: 1593 — Альбрэхт Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзяяч. 1904 — Генрых Глябовіч, сьвятар. 1905 — Пятро Сакол, паэт і перакладнік. 1927 — Леў Клейн, археоляг. 1927 — Зора Кіпель, грамадзка-культурны дзяяч, літаратуразнаўца. 1970 — Алена Макоўская, грамадзкі дзяяч. Сьмерці: 1890 — Апалін Гафмэйстар, дзяяч рэвалюцыйнага руху. 1970 — Аляксандр Мазалёў, жывапісец. 1982 — Уладзімер Мяжэвіч, пісьменьнік. 1983 — Янка Хвораст, танцоўшчык. 2022 — Сьцепаніда Сьцепанюк, легендарная беларуская ткачыха.

Падзеі 30 чэрвеня: 1792 — скончыўся Чатырохгадовы Сойм. 1898 — у Віцебску пачаўся рух трамваю. 1932 — у Рызе ўтварылася Белар
Падзеі 30 чэрвеня: 1792 — скончыўся Чатырохгадовы Сойм. 1898 — у Віцебску пачаўся рух трамваю. 1932 — у Рызе ўтварылася Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства. 1944 — з-пад нямецкае акупацыі вызвалены Слуцак. 1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў». 1984 — пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на першай лініі Менскага мэтрапалітэну. Нараджэньні: 1881 — Павал Растаргуеў, беларускі мовазнаўца. 1911 — Чэслаў Мілаш, польскі пісьменьнік і ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1980) беларускага паходжаньня. 1946 — Аляксандар Лягчылаў, беларускі паэт-песеньнік. 1956 — Лявон Юрэвіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, грамадзкі дзяяч. 1963 — Валера Песін, беларускі мастак-нонканфарміст. Сьмерці: 1969 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец. 1993 — Міхась Мельнікаў, беларускі краязнавец. 2010 — Уладзімер Ісаенка, археоляг. 2014 — Сяргей Краўчанка, артыст. 2017 — Аляксандар Крывіцкі, мовазнавец. 2017 — Ігар Жук, літаратуразнавец.

У дзяцінстве сабака падзяліўся з Адамам Міцкевічам бутэрбродам, за гэта паэт «увекавечыў» яго ў «Дзядох». На ганку любіў ляжа
+1
У дзяцінстве сабака падзяліўся з Адамам Міцкевічам бутэрбродам, за гэта паэт «увекавечыў» яго ў «Дзядох».
На ганку любіў ляжаць вялікі сабака Міцкевічаў Крук. Будучы паэт жыў зь ім у вялікай дружбе. Адам Міцкевіч расказваў свайму прыяцелю — паэту А. Э. Адынцу пра чульлівую падзею з Крукам. Аднойчы маленькі Адам сядзеў на ганку і еў хлеб з маслам. Кавалак гэтага хлеба хацеў ён даць Круку, але сабака схапіў усё. Малы голасна расплакаўся, а чатырохногі прыяцель, пэўна, ўражаны гэтым, паклаў хлеб, які быў ужо ў яго зубах, на калені хлопчыку і падзяліўся зь ім папалам. /.../ Паэт за гэта потым ушанаваў Крука ў чацьвёртай частцы паэмы «Дзяды».
З артыкулу Ўладыслава Ляруя «Дом і музэй Адама Міцкевіча ў Наваградку» з № 11 часопісу «Полымя рэвалюцыі» за 1940 год. На другім здымку — дом Міцкевічаў у Наваградку на карціне Напалеона Орды 1876 году.