BELARUSIUM
Open in Telegram
BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі. Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS
Show more1 261
Subscribers
No data24 hours
-67 days
-2030 days
Posts Archive
1 261
Падзеі 17 ліпеня:
1570 — У Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм, пазьней ператвораны ў Віленскі ўнівэрсытэт.
1918 — у Маскве пачаўся Ўсерасійскі зьезд уцекачоў зь Беларусі.
1924 — утвораны Шацілавіцкі раён.
1941 — арганізаваная генэральная акруга «Беларусь», якая ўвайшла ў склад райхскамісарыяту «Остлянд».
1942 — пачалася Сталінградзкая бітва.
1945 — Пачалася Патсдамская канфэрэнцыя.
Нараджэньні:
1796 — Ян Чачот, паэт-рамантык, філямат, філярэт, фальклярыст, этнограф, драматург.
1959 — Барыс Пятровіч, беларускі празаік.
1959 — Вольга Русілка, беларуская паэтэса, літаратуразнавец.
Сьмерці:
2000 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтэса, перакладчыца.
1 261
У 1937 годзе сяміклясьнік з Крычаўскага раёну Ягор Калбееў даслаў у газэту «Звязда» свой верш «Песьня мужыка», у якім заклікаў сялян «да вызваленьня шляхам барацьбы». Ворагамі народу 18-гадовы юнак назваў бальшавікоў і калгасы.
37-ы год — год сьмерці мужыкоў, у гэтым годзе палова сялян пагіне з голаду. У гэтым вершы „Песьня мужыка“ я хачу паказаць цяжкае, паднявольнае становішча мужыка, ня толькі паказваю ўжаснае становішча, ну і прызываю да вызваленьня шляхам барацьбы.— наіўна пісаў школьнік у лісьце, прыкладзеным да верша. 5 сакавіка 1937-га ліст зь вершам пераслалі з рэдакцыі «Звязды» сакратару ЦК КП(б)Б Данілу Валковічу з пазнакай «Для ведама». Яшчэ празь месяц яго аўтара арыштавалі.
1 261
Першая марка незалежнае Беларусі з выяваю крыжа Эўфрасіньні Полацкай зьявілася 20 сакавіка 1992 году.
Яе аформіў мастак Комлеў. Надрукаваная ў Маскве, як і бальшыня першых беларускіх марак.
Наклад — 2 мільёны паасобнікаў.
Вартасьць — адзін (напачатку зьбіраліся выдрукаваць рубель, але пасьля тое слова было зьнятае — дасюль беларускія маркі выдаюцца бяз назвы наміналу).
1 261
+1
Калі пасьля ІІ Ўсясьветнае вайны пачалася новая хваля рэпрэсіяў, Янка Маўр не пабаяўся напісаць апавяданьне «Яно», у якім асуджаў запалоханую большасьць, што бяздумна выконвае злачынныя загады аднаго чалавека.
У творы дзеці з страхам глядзяць на таямнічага й жудаснага вусеня, ня ведаючы, што зь ім рабіць. Раптам зьяўляецца завадатар Лёнька, які загадвае «закапаць і забіць» бедную істоту. Дзеці выконваюць загад без пярэчаньняў:
Я адзін застаўся каля сьвежай магілы, намагаючыся знайсьці адказы на пытаньні, якія адразу хлынулі на мяне: чаму ўсе пяць самых разнастайных дзяцей у гэтай справе вялі сябе так аднолькава? Які быў бы фінал, каб не зьявіўся гэты рыжы Лёнька? /…/ Колькі такіх сцэнак адбываецца вакол нас, і мы іх ня бачым!Аўтар асуджае запалоханую большасьць, якая выконвае ўсё, што ёй загадаюць. Твор быў настолькі сьмелы для свайго часу, што больш анідзе не друкаваўся — ані ў часопісах, ані ў кнігах. На другім здымку — ілюстраваны загаловак апавяданьня «Яно» з № 2 часопісу «Беларусь» за 1946 год.
1 261
Падзеі 15 ліпеня:
1410 — бітва пад Грунвальдам.
1500 — Бітва на Ведрашы.
1514 — пачалася аблога Смаленску маскоўскім войскам.
1646 — каранацыя Людвікі Марыі Ганзагі, жонкі караля й вялікага князя Ўладзіслава Вазы.
1924 — прынятая пастанова «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнае палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай БССР.
1938 — заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек.
1942 — забітыя каля 1 000 вязьняў Бярозаўскага гета.
Нараджэньні:
1609 — Казімер Леў Сапега, дзяржаўны дзяяч.
1753 — Якуб Дадэрка, рымска-каталіцкі дзяяч.
1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка.
1900 — Уладзімер Дубоўка, пісьменьнік.
1910 — Уладзімер Стэльмах, тэатральны дзяяч, пісьменьнік.
1913 — Абрагам Суцкевэр, габрэйскі пісьменьнік.
1 261
Панарама Менску з боку Плябанскіх Млыноў.
Бачныя касьцёл сьвятога Тамаша Аквінскага й кляштар дамініканаў, дом Масонаў, царква Сьвятога Духа, касьцёл сьвятога Язэпа й кляштар бэрнардынаў.
Часлаў Манюшка.
1840-ыя гг.
1 261
Маладнякоўцы з дударамі.
У першым шэрагу справа сядзіць Язэп Пушча. У другім шэрагу сядзіць Язэп Падабед (?) ды стаіць Уладзімер Дубоўка.
1920-ыя гг.
1 261
Падзеі 13 ліпеня:
1410 — саюзныя войскі Вітаўта й Ягайлы захапілі Дуброўна.
1508 — бітва пад Воршаю.
1863 — паўстанцы адзьдзелу Рамуальда Траўгута панесьлі цяжкія страты пад Пінскам.
1944 — Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія ўвайшла ў Вільню.
1990 — у Гарадку (Польшча) пачаўся І Фэстываль музыкі маладое Беларусі.
1993 — у Магілёве адбыўся першы фэст хрысьціянскае музыкі «Магутны Божа».
Нараджэньні:
1797 — Антоні Фіялкоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч.
1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны й сьвецкі дзяяч.
1961 — Аляксандар Грышкевіч, беларускі мастак.
Сьмерці:
1399 — Эльжбэта-Баніфацыя, дачка караля Ягайлы ды каралевы Ядвігі.
1868 — Канстантын Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст.
1943 — Мар’яна Бярнацкая, мучаніца, каталіцкая блаславёная.
2014 — Язэп Крупскі, беларускі мастак.
1 261
У 1874 годзе «Tygodnik Ilustrowany» апублікаваў зацемку ксяндза А. Б. Багдановіча аб касьцёле ў Зьдзецеле. Апроч цікавых гістарычных зьвестак нататка змяшчае вось такую характарыстыку мясцовых парафіянаў:
Люд зьдзецельскае парафіі ў агульнасьці маральны й пабожны; гаворыць простай беларускай мовай, а ў трох вёсках: Пагірах, Засеці й Нарцэвічах ад няпамятных часоў ужывае летувіскую мову.На выяве — Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі ў Зьдзецеле. Дрэварыт А. Хараманскага, 1874 год. Крыніца.
1 261
+2
Таямніца сьмерці Янкі Купалы.
У 1941 годзе Рыгор Шырма, кіраўнік харавога калектыву, падарожнічаючы па Расеі з гастролямі быў арыштаваны НКУСьнікамі ў Краснаярску. Там ён сядзеў у турме да сакавіка 1942 году.
Пасьля перавезены на Лубянку, дзе допыты ладзіліся да жніўня. Падчас аднае з размоваў адзін з гэбэшнікаў паведаміў, што яны расправіліся «з апошнім вашым галоўным нацыяналістам», маючы на ўвазе Янку Купалу.
Валянцін Тарас у сваіх успамінах узгадваў:
Яшчэ калі я быў 13-гадовым падлеткам, мой бацька Яўхім, які ў 1942—1944 гадах служыў спачатку ў Цэнтральным, а потым у Беларускім штабе партызанскага руху, калі неяк зайшла гаворка пра Купалу, раптам сказаў:
Купала? А, паэт. Я знаў яго асабіста. Яго нашы хлопцы забілі!
Як забілі?
Ну, быў загад ліквідаваць.Ніякіх дакумэнтальных пацьверджаньняў вэрсіі пра забойства Купалы спэцслужбамі няма (альбо яны схаваныя), але шмат дасьледнікаў прытрымліваецца гэтае вэрсіі. На першым здымку — Янка Купала. На другім — Рыгор Шырма. На трэцім — Валянцін Тарас.
1 261
Адступленьне французаў з Расеі ў 1812 годзе церазь Вільню.
Дзеяньне адбываецца на Рынку або Ратушным пляцы.
1846 год.
1 261
Падзеі 12 ліпеня:
1908 — У Празе пачаўся 1-ы Славянскі зьезд.
1920 — РСФСР паводле Маскоўскае дамовы вызнала Летувіскую Рэспубліку й яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.
1990 — у ноч на 13 ліпеня была падпаленая царква на гары Грабарцы, сьвятое месца для праваслаўных Польшчы.
Нараджэньні:
1904 — Алеся Александровіч, беларуская літаратуразнаўца й пэдагог.
1906 — Ёсіф Саладкоў, беларускі гісторык.
1916 — Лаўрэнці Абецэдарскі, беларускі гісторык.
1920 — Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнае справы, захавальніца спадчыны Янкі Купалы.
1958 — Павал Лойка, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
1990 — Мікіта Найдзёнаў, беларускі паэт-песеньнік і музыка.
Сьмерці:
1843 — Ігнат Даніловіч, беларускі правазнаўца й гісторык.
1872 — Карнэль Пялікша, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
1965 — Канстанцін Саньнікаў, беларускі і савецкі рэжысэр, актор.
1990 — Баляслаў Лішчонак, беларускі музыка.
1991 — Аляксандар Коршунаў, беларускі літаратуразнаўца.
1 261
+2
Як сьвяткавалі Шчодры вечар у Слуцкім павеце на пачатку мінулага стагодзьдзя?
№2 за 1914 год з газэты «Biełarus».
1 261
Падзеі 11 ліпеня:
1496 — вялікі князь Аляксандар надаў Горадні поўнае Магдэбурскае права.
1609 — у Вільні праваслаўныя ўчынілі няўдалы замах на грэка-каталіцкага мітрапаліта Іпація Пацея.
1660 — войска Міхала Казімера Паца вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.
1705 — у полацкім Сафійскім саборы маскоўскі цар Пётар І забіў 5 манахаў-базылянаў.
1918 — у Маскве адкрыты Беларускі народны ўнівэрсытэт.
1920 — беларускі тыднёвік «Незалежная думка» быў забаронены польскімі ўладамі.
1920 — армія РСФСР (РСЧА) заняла Менск пасьля адступленьня польскае арміі.
Нараджэньні:
1745 — Юзаф Вінцэнт Плятэр, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч.
1885 — Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч.
1911 — Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст, заходнебеларускі грамадзкі дзяяч.
1925 — Андрэй Богуш, беларускі фізык-тэарэтык.
1932 — Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог.
Сьмерці:
2023 — Алесь Пушкін, беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, пэрформэр, арт-куратар.
1 261
Менск.
Від са Школьнае вуліцы на былы Ніжні рынак.
Пачатак 1950-х.
Фота — Яўхім Ліўшыц.
1 261
Падзеі 10 ліпеня:
1812 — скончыўся Мірскі бой.
1917 — адбылася прэм’ерная пастаноўка п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».
1919 — у Гародні польскія ўлады забаранілі газэту «Родны край», а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі.
1972 — у Вязынцы адкрыты Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка».
1980 — у Менску заснаваны Дзяржаўны літаратурны музэй Петруся Броўкі.
1993 — скончыўся I зьезд беларусаў сьвету.
1994 — другі тур Прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 1994 году.
Нараджэньні:
1781 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст.
1857 — Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянэр-народнік.
1871 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.
1914 — Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык.
1947 — Пётар Русаў, беларускі археоляг.
Сьмерці:
1944 — Язэп Урбановіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне.
1 261
Падзеі 9 ліпеня:
1807 — падпісаная Тыльзыцкая дамова паміж Францыяй ды Прусіяй.
1906 — у вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй.
1917 — па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў Зьезду беларускіх арганізацыяў і партыяў утвораны Беларускі вучыцельскі хаўрус.
1920 — польскія войскі пакінулі Шацілкі.
Нараджэньні:
1883 — Аляксандр Дубах, беларускі навуковец у галіне мэліярацыі і гідралёгіі.
1946 — Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік, эсэіст.
1986 — Глеб Лабадзенка, беларускі паэт, журналіст.
Сьмерці:
1947 — Люцыян Жалігоўскі, беларуска-польскі вайсковы й палітычны дзяяч, генэрал.
1 261
+1
Калі памёр бацька Адама Міцкевіча й сям’я засталася без абаронцы, дом Міцкевічаў вартаваў містычны чорны сабака.
Адбылося гэта зімою 1812 году, падчас Напалеонаўскае кампаніі ў Расеі.
Марыя Гарэцкая /.../ у сваіх успамінах піша, што якісьці таямнічы велізарны чорны сабака прыблудзіўся невядома адкуль і вартаваў цэлую зіму па начах дом: «Лежучы на сьнягу нёс ён чуйны каравул і ніхто ня мог заманіць яго ў дом». Толькі маці паэта карысталася давер’ем гэтага вартаўніка і, у памяць першага такога-ж сабакі, назвала яго Крукам. /.../ Так прайшла зіма, калі ўсё ўжо супакоілася, сабака зьнік таксама таямніча, як паявіўся, пакідаючы ў дзяцей уражаньне якойсьці легенды.З артыкулу Ўладыслава Ляруя «Дом і музэй Адама Міцкевіча ў Наваградку» з № 11 часопісу «Полымя рэвалюцыі» за 1940 год. На другім здымку — дом Міцкевічаў у Наваградку на здымку міжваенных гадоў.
