BELARUSIUM
Open in Telegram
BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі. Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS
Show more1 261
Subscribers
No data24 hours
-67 days
-2030 days
Posts Archive
1 261
Падзеі 3 жніўня:
1427 — вялікі князь склаў зь Вітаўтам дамову «быть за одно».
1678 — паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй складзеная дамова аб працягу на 13 гадоў Андрусаўскага замірэньня, Рэчы Паспалітай наўзамен на Кіеў перададзеныя Веліж, Себеж і Невель.
Нараджэньні:
1899 — Баляслаў Грабінскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
1953 — Валеры Шаблюк, беларускі гісторык.
1959 — Станіслаў Рудовіч, беларускі гісторык.
Сьмерці:
1971 — Янка Маўр, беларускі пісьменьнік.
1 261
Падзеі 2 жніўня:
1833 — быў павешаны Міхал Валовіч, удзельнік паўстаньня 1830 ды сялянскага паўстаньня 1833 году.
1840 — расейскі цар Мікалай I скасаваў дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага.
1919 — створаная Беларуская Вайсковая Камісія.
Нараджэньні:
1549 — Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч.
1934 — Ільля Копыл, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч.
Сьмерці:
1589 — Генрык Валезы, кароль польскі й вялікі князь літоўскі.
1719 — Караль Станіслаў Радзівіл, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, канцлер вялікі літоўскі.
1899 — Ян Эдвард Ваньковіч, удзельнік паўстаньня 1863 году.
1953 — Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец.
1 261
Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік і Хоўланд, старшыня Амэрыканскага камітэту вызваленьня ад бальшавізму.
Другая палова ХХ стагодзьдзя.
1 261
Падзеі 1 жніўня:
1514 — па працяглай аблозе і абстрэле Смаленск капітуляваў перад маскоўскімі захопнікамі.
1794 — пачалася Слонімская бітва.
1812 — Напалеон I Банапарт аддаў загад аб стварэньні войска Вялікага Княства Літоўскага.
1914 — Нямеччына абвясьціла вайну Расейскай Імпэрыі.
1920 — Чырвоная Армія заняла Берасьце.
1937 — у Менску супрацоўнікі НКУС спалілі некалькі дзесяткаў тысяч рукапісаў беларускіх літаратараў.
1943 — у Наваградку расстраляныя 11 законных сясьцёр Кангрэгацыі найсьвяцейшае сям’і з Назарэту.
1944 — у Варшаве выбухнула антынацыскае паўстаньне.
Нараджэньні:
1520 — Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1923 — Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнаўца і крытык.
1977 — Аляксей Бацюкоў, беларускі пісьменьнік.
1 261
+1
Пасьля сьмяротнага прысуду 5 студзеня 1938 Браніслава Тарашкевіча амаль 10 месяцаў утрымлівалі ў асобным рэжымным корпусе НКВД, дзе пад катаваньнямі змусілі даць паказаньні на 249 чалавек.
У корпусе ўтрымліваліся 270 чалавек, ад якіх «шляхам зьбіцьця й катаваньняў» атрымлівалі «дадатковыя сьведчаньні» на іншых асобаў.
Толькі 38 вязьняў корпусу, у тым ліку Тарашкевіч, далі паказаньні на 3489 чалавек.
У корпусе ствараліся надзвычай цяжкія ўмовы для тых, хто не «прызнаваўся». Тыя, хто «прызнаваўся» й даваў «паказаньні» мелі прывілеі ды атрымлівалі ўзмоцненую пайку.
29 лістапада 1938 году зьняволеных корпусу незаконна (17 лістапада таго ж году быў забаронены спрошчаны парадак вядзеньня сьледзтва) расстралялі, акты аб выкананьні прысудаў падрабілі й аформілі папярэдняй датаю.
1 261
Падзеі 31 ліпеня:
1649 — бітва пад Лоевам.
1920 — Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаваньне, адбылося другое абвяшчэньне БССР.
1949 — на першым кангрэсе беларусаў ЗША створанае Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА).
Нараджэньні:
1640 — Міхал Вішнявецкі, кароль польскі й вялікі князь літоўскі.
1802 — Ігнат Дамейка, беларускі навуковец-дасьледчык, геоляг.
1817 — Ігнат Храпавіцкі, паэт і фальклярыст.
1898 — Сэндэр Палеес, беларускі мастацтвазнаўца, гісторык.
1 261
Язэп Драздовіч у мастацкай студыі пры Віленскай беларускай гімназіі.
У цэнтры сядзіць Рыгор Шырма.
1926—1927 гг.
1 261
Repost from N/a
Калісьці я наведаў музэй-сядзібу ў Косава ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі — выдатнага сына беларускае зямлі, нацыянальнага героя Польшчы, ЗША і ганаровага грамадзяніна Францыі.
Першапачатковая сядзіба была пабудавана ў 1720 годзе яшчэ бацькам Тадэвуша. Але ў гады Другой Сусьветнай вайны тая згарэла, а праз 6 дзесяцігодзьдзяў была адноўлена на старым падмурку з родным склепам, які былі знойдзены падчас археалягічных раскопак у пачатку нашага стагодзьдзя.
Перад аднапавярхоўным музэям стаіць адзіны ў Беларусі помнік Т. Касьцюшку. Так сама трэба толькі павярнуць галаву, каб пабачыць вялікі палац Пуслоўскіх ў стылі клясіцызму, магчыма, найпрыгажэйшы беларускі палац. Для Войцаха Пуслоўскага — буйнога прамыслоўцы п. XIX ст. — было, імаверна, гонарам пабудаваць свой палац з такім блізкім відам на сьціплую невялікую сядзібу выбітнага беларускага вайскоўца-інтэліґента.
Сам музэй падзяляецца на мэмарыяльную і гістарычную часткі. Мэмарыяльная частка напоўнена мэбляй XVIII-XIX стагодзьдзяў. Яна складаецца зь сенцы; кухні з традыцыйным інтэр’ерам: печ, стол, лавы і розны посуд; комнаты маці — Тэклі Касьцюшкі — зь ейным партрэтам, партрэтам героя ў дзяцінстве і рэканструяванным жаночым шляхецкім строям XVIII ст; кабінэта бацькі — Людзьвіка Касьцюшкі — з генеалягічным дрэвам, ґербам роду Касьцюшкаў "Рох III" і мужчынскім шляхецкім строям, а так сама гасьцёўні з шахматамі і фартэпіяна.
У гістарычным пакоі знаходзяцца матэрыялы археалягічных раскопак: манэты, мэдалі, грашовыя банкноты з партрэтам Т. Касьцюшкі і зброя сялян-паўстанцаў, напрыклад, косы касінераў. Найбольш цікавыя экспанаты — гэта ківер, амэрыканская кадэцкая шапка; парадны мундыр кадэтаў ЗША; муляж Касьцюшкавага пісталета, падораны першым прэзыдэнтам ЗША Джорджам Вашынгтанам; копія шаблі, асабістага падарунку расейскага імпэратара Паўла I, а таксама копіі Касьцюшкавых малюнкаў, якія ён намаляваў падчас навучаньня ў Парыскай акадэміі жывапісу і скульптуры.
Таксама пад сядзібаю ёсьць скляпеньне – адзіннае памяшканьне, якое не было трэба аднаўляць, арыгінальнае месца XVIII ст., дзе сям’я Касьцюшкаў захоўвала ежу і віно. Каменная падлога, нішы ў сьценах былі прагрэбены падчас археалягічных раскопак.
Такім парадкам, наведваньне музэя-сядзібы Тадэвуша Касьцюшкі ў Косава пакажа ахвотніку шляхецкі і Касьцюшкавы побыт XVIII-XIX стагодзьдзяў ды пазнаёміць зь цікавымі падрабязнасьцямі жыцьця сям’і Касьцюшкаў і самога Тадэвуша. Проста каля знаходзіцца раскошны палац Пуслоўскіх, які так сама годны наведваньня.
#гісторыя
1 261
Падзеі 30 ліпеня:
1840 — расейскі імпэратар Мікалай I загадаў перайменаваць «губэрні Паўночна-Заходняга краю».
Нараджэньні:
1796 — Ігнат Легатовіч, беларуска-польскі паэт.
1871 — Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.
1911 — Чэслаў Мілаш, польскі літаратар беларускага паходжаньня.
1917 — Ціхан Кісялёў, савецкі партыйны й дзяржаўны дзяяч.
1948 — Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафэсар.
1958 — Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык, археоляг, геральдыст.
1 261
+2
У 1930-х гадох, яшчэ пры жыцьці Міхася Чарота, ягоным імем была названая вуліца ў Полацку — калі паэту было гадоў сорак ці нават меней.
Праўда, праіснавала яна нядоўга — відавочна, пасьля арышту Чарота яе адразу перайменавалі.
Пра шпацыр па гэтай вуліцы зь Юркам Лявонным улетку 1936 году ўзгадвае пісьменьнік Станіслаў Шушкевіч:
Мы выйшлі з гасьцініцы й доўга хадзілі «нашай вуліцай» — так Юрка называў вуліцу ймя Міхася Чарота, якая была ў той час у Полацку. Хадзілі, гаварылі, успаміналі гады вучобы, літаратурныя спрэчкі, паездкі па заводах і фабрыках рэспублікі. Пасьля выйшлі на высокі бераг Дзьвіны. Зьмяркалася. На небе загарэліся першыя зоркі, забялеўся велізарны круг месяца. Было ціха й чамусьці самотна.З артыкулу «З маладнякоўскага племя», 1968 год.
1 261
+1
У 1932 годзе на буйнай /.../ Асінаўскай электрастанцыі нам давялося дзяжурыць ноччу каля топкі. У бункеры па нейчаму недагляду папаў вельмі ж сыры торф. Маномэтар пачаў паказваць нізкую тэмпэратуру. Ужо адключылі падачу электраэнэргіі ў Віцебск, Дуброўну, Воршу. Вось-вось неабходна было адключыць Магілёў. Юрка Лявонны ўскрыкнуў: – Не дазволю, каб мой родны горад застаўся ў цемры! Лявонны ў адзін момант сабраў нашых хлопцаў-паэтаў – Валеры Маракоў, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, і мы выбеглі на двор, прыкацілі дзьве бочкі нафты. Ручным насосам пачалі пампаваць яе праз фарсунак у топку. – Браце, нічога ня бачу, – казаў Лявонны, праціраючы акуляры. Ну, што там гэты нягодны маномэтар паказвае?! /.../ Празь некалькі хвілін дзяжурны галоўнага разьмеркавальнага шчыта ўсхвалёвана паведаміў па тэлефоне: – Малайцы практыканты! Пішу рапарт, каб вас узнагародзілі. І сапраўды, празь некалькі дзён нам выдалі грашовую прэмію, а на дошцы аб’яў красаваліся нашыя прозвішчы.З успамінаў Станіслава Шушкевіча-старэйшага.
1 261
29 ліпеня 1908 году ў Чавусах нарадзіўся Леанід Юркевіч — беларускі паэт, празаік, крытык і перакладнік, вядомы пад псэўданімам Юрка Лявонны.
Ён марыў складаць тонкія лірычныя вершы, але быў вымушаны ляпіць зь сябе пралетарскага паэта, які любіць «барабанныя» творы Маякоўскага.
У прозе, дзе Лявонны адчуваў болей свабоды, ён паказаў сябе большым паэтам, чым у вымушаных рыфмаваных агітках.
Сяргей Грахоўскі ўзгадваў, што
ён гадзінамі чытаў па памяці Маякоўскага і Кірсанава, Ціханава і Лугаўскога. У яго быў тонкі густ да слова, да формы, а пра сябе ён часта гаварыў: «Сапраўднае я яшчэ напішу, значнае наперадзе...».На жаль, Юрка Лявонны не пасьпеў напісаць сваё сапраўднае й значнае. Арыштаваны 30 кастрычніка 1936 году, асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 году як «сябра шпіёнска-дывэрсійнае арганізацыі» да найвышэйшае меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 году.
1 261
Падзеі 29 ліпеня:
1794 — у бітве пад Салатамі паўстанцы перамаглі расейскае войска.
1938 — Вільгельм Кнорыньш, савецкі партыйны дзяржаўны дзяяч, публіцыст, рэдактар.
1939 — Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць Менск у Мінск.
1961 — Шацілкі пераўтвораныя ў Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі.
Нараджэньні:
1908 — Юрка Лявонны, беларускі пісьменьнік.
Сьмерці:
1908 — Мікалай Жуковіч, беларускі праваслаўны сьвятар.
2004 — Язэп Юхо, доктар юрыдычных навук, заснавальнік першае навуковае школы дзяржавы і права Беларусі.
1 261
Па выніку Першае Ўсясьветнае вайны каля 900 тысяч жыхароў Беларусі былі прызваныя ў расейскую армію, зь іх каля 70 тысяч загінулі.
Загінула шмат цывільных, шмат было сагнана ў Нямеччыну.
Ад 1,5 да 2,2 млн жыхароў Беларусі сталіся ўцекачамі, шмат зь іх не вярнулася дамоў.
Беларусь страціла ў гэтай вайне ня менш за іншыя краіны, але дагэтуль уяўленьня пра гэтыя ахвяры няма ў сьвядомасьці ані беларусаў, ані замежнікаў.
На здымку — палонныя расейцы з-пад Дарава ў Баранавічах на нямецкай паштоўцы 1918 году.
1 261
Пісьменьнік Станіслаў Шушкевіч успамінаў:
У суседнім пакоі (...) дапытвалі Гартнага. Чутно было — білі. Рамянямі і, відаць, нагамі... Дык мне [казаў] сьледчы Шчураў: «Не прызнаесься, Шушкевіч, добраахвотна... і ты трапіш да таварыша Цэйтліна...» Гартнага ў тры зьмены дапытвалі — днём і ноччу.Васіль Хомчанка (таксама рэпрэсаваны) ўспамінаў, што калі ён, знаходзячыся пад сьледзтвам, захварэў ды яго павялі ў турэмную бальніцу, у двары ён убачыў групу людзей, якія гучна сьмяяліся. Тры ахоўнікі пацяшаліся з арыштанта, якому ўсунулі ў рукі мятлу й загадалі месьці пляцоўку перад шпіталём. Паводле Хомчанкі,
Твар арыштанта, даўно ня голены, быў нібы застылы, і ўсьмешка таксама нейкая застылая. Галава ўвесь час дробна ўздрыгвала, нібы яго нехта нябачны штурхаў ззаду... — Дурні вы, жлабы — вылаяўся мой канваір, — з каго сьмеяцеся? — падыйшоў да Цішкі Гарнага ды адабраў мятлу. — Дзядзька Зьміцер, ня трэба гэтага рабіць...На здымку — Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) падчас зьняволеньня.
1 261
Падзеі 28 ліпеня:
1655 — бітва пад Ашмянамі.
1914 — пачалася Першая Ўсясьветная вайна.
1863 — расстраляны Тамаш Грыневіч, удзельнік паўстаньня 1863 году.
1931 — створаны Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут.
1944 — Беларусь цалкам вызваленая з-пад нацыскае акупацыі
Нараджэньні:
1676 — Дамінік Рудніцкі, беларуска-польскі пісьменьнік.
1812 — Язэп Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.
1890 — Язэп Рэшаць, грамадзкі дзяяч, каталіцкі сьвятар.
1941 — Міхаіл Бэрнард Мукасей, амэрыканскі юрыст беларускага паходжаньня.
1962 — Анатоль Казлоў, беларускі пісьменьнік.
Сьмерці:
1811 — Цыпрыян Адынец, каталіцкі дзяяч, біскуп.
1863 — Тамаш Грыневіч, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
1897 — Янка Лучына, беларускі паэт.
1920 — Алесь Гарун, беларускі літаратар.
1972 — Язэп Гладкі, беларускі этнограф, мовазнаўца.
1980 — Уладзімер Парахневіч, удзельнік нямецка-савецкай вайны, партызан.
1997 — Лявон Луцкевіч, грамадзка-культурны дзяяч.
2021 — Ларыса Ўрбан, журналістка.
