en
Feedback
BELARUSIUM

BELARUSIUM

Open in Telegram

BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі. Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS

Show more
1 261
Subscribers
No data24 hours
-67 days
-2030 days
Posts Archive
Жніво недзе на Беларусі. Хутчэй за ўсё, 1919 год.
Жніво недзе на Беларусі. Хутчэй за ўсё, 1919 год.

Падзеі 12 жніўня: 1383 — войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняло Трокі й падыйшло да Вільні. 1399 — Бітва на Ворскле. 1581
Падзеі 12 жніўня: 1383 — войска крыжакоў, разам зь Вітаўтам, заняло Трокі й падыйшло да Вільні. 1399 — Бітва на Ворскле. 1581 — надрукаванае асноўнае выданьне Астроскае Бібліі. 1654 — бітва пад Шкловам. 1794 — капітуляцыя Вільні перад расійскімі войскамі. 1812 — бітва пад Гарадзечнай. Нараджэньні: 1817 — Ігнат Храпавіцкі, беларускі фальклярыст, паэт, грамадзкі дзяяч. 1893 — Аляксандар Ружанцоў, беларускі вайсковы дзяяч, пісьменьнік. 1896 — Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. 1917 — Ціхан Кісялёў, партыйны й дзяржаўны дзяяч БССР. 1948 — Алесь Зайка, беларускі краязнавец. 1950 — Леанід Галубовіч, беларускі паэт. 1956 — Мікалай Статкевіч, беларускі палітык. 1966 — Лера Сом, беларуская паэтка, бард. Сьмерці: 1845 — Язэп Маралёўскі, беларускі паэт. 1938 — Пятро Мятла, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. 1953 — Самуіл Кастравіцкі, польска-беларускі вайсковы дзяяч. 1992 — Юрка Луцкевіч, адзін з кіраўнікоў БНП. 2001 — Арцём Баханькоў, беларускі мовазнавец.

Падзеі 11 жніўня: 1127 — першая згадка пра Горадню ў пісьмовых крыніцах. 1794 — другая атака расійскіх войскаў на Вільню. Нар
Падзеі 11 жніўня: 1127 — першая згадка пра Горадню ў пісьмовых крыніцах. 1794 — другая атака расійскіх войскаў на Вільню. Нараджэньні: 1856 — Уладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф. 1892 — Уладыслаў Андэрс, польскі генэрал, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944—1945 гадох. 1893 — Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзяяч БССР. 1907 — Аляксей Бараноўскі, беларускі актор. 1948 — Ян Палах, студэнт Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, які у знак пратэсту супроць акупацыі Чэхаславаччыны войскамі СССР зьдзейсьніў самаспаленьне 16 студзеня 1969 году. 1965 — Алесь Гуркоў, беларускі грамадзка-культурны дзяяч. Сьмерці: 2022 — Анатоль Федарук, беларускі навуковец, гісторык.

Іван Чыгрынаў з дачкамі Таняй і Ленай і жонкаю Людмілай. Лістапад 1966 году.
Іван Чыгрынаў з дачкамі Таняй і Ленай і жонкаю Людмілай. Лістапад 1966 году.

Менск, сутока Нямігі й Сьвіслачы пры Замчышчы. Унізе стаіць Язэп Драздовіч. Можа здавацца, што Замчышча было вельмі высокім,
Менск, сутока Нямігі й Сьвіслачы пры Замчышчы. Унізе стаіць Язэп Драздовіч. Можа здавацца, што Замчышча было вельмі высокім, але насамрэч гэта толькі ілюзія, створаная камэрай. Чэрвень 1920 году. Здымак Льва Дашкевіча.

Падзеі 10 жніўня: 1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў 1812 — бітва пад Пружанамі. 1919 — у Менску створаны
Падзеі 10 жніўня: 1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў 1812 — бітва пад Пружанамі. 1919 — у Менску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт. 1927 — у Менску зьезд праваслаўных сьвятароў і вернікаў абвесьціў Беларускую аўтакефальную царкву. Нараджэньні: 1607 — Крыштап Міхал Сапега, дзяржаўны дзяяч ВКЛ. 1787 — Ігнат Даніловіч, беларускі гісторык, правазнаўца, археограф. 1796 — Ігнат Легатовіч, беларуска-польскі паэт, пэдагог. 1878 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі савецкі драматург, тэатральны рэжысэр. 1898 — Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польска-беларускі пісьменьнік. 1919 — Баляслаў Лішчонак, беларускі музыка, пэдагог. 1923 — Віктар Ялатаў, беларускі музыказнаўца-фальклярыст. 1929 — Алесь Ставер, беларускі паэт. 1950 — Анатоль Верабей, беларускі крытык, літаратуразнавец. 1959 — Мікола Хаўстовіч, беларуска-польскі літаратуразнаўца, перакладнік, гісторык. Сьмерці: 1990 — Міхась Калачынскі, беларускі паэт. 2016 — Алесь Рашчынскі, беларускі кампазытар, фальклярыст, дырыжор.

Паштовая марка «Беларусы». З сэрыі паштовых марак «Этнаграфія СССР». 1933 год.
Паштовая марка «Беларусы». З сэрыі паштовых марак «Этнаграфія СССР». 1933 год.

Заява Пятра Глебкі ў бюро Менскае філіі «Маладняка» з просьбаю прыняць яго ў арганізацыю. 7 ліпеня 1925 году.
Заява Пятра Глебкі ў бюро Менскае філіі «Маладняка» з просьбаю прыняць яго ў арганізацыю. 7 ліпеня 1925 году.

Падзеі 9 жніўня: 1500 — маскоўскія войскі ўзялі Таропец. 1798 — заснаваная Менская дыяцэзія. 2020 — прэзыдэнцкія выбары ў Бел
Падзеі 9 жніўня: 1500 — маскоўскія войскі ўзялі Таропец. 1798 — заснаваная Менская дыяцэзія. 2020 — прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году. Нараджэньні: 1890 — Максім Бурсевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст. 1902 — Панцеляймон Панамарэнка, савецкі партыйны й дзяржаўны дзяяч. 1910 — Ларыса Геніюш, беларуская паэтка. 1926 — Янка Запруднік, беларуска-амэрыканскі гісторык, публіцыст. 1936 — Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменьнік. 1957 — Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнавец, старшыня Міжнароднае асацыяцыі беларусістаў. Сьмерці: 1647 — Жыгімонт Казімер Ваза, адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы й ягонае пешае жонкі Цэцэліі Рэнаты Габсбург. 1856 — Флярыян Бохвіц, польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік. 1943 — Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня. 1952 — Уладзімер Вільнэр, рэжысэр тэатру і кіно, прафэсар, рэжысэр габрэйскага тэатру на ідыш. 1976 — Іван Мележ, беларускі пісьменьнік.

У беларускай народнай мудрасьці Вільня была ўзорам ладу. Яшчэ Міхал Фэдэроўскі запісаў пад Ваўкавыскам два варыянты прыказкі,
У беларускай народнай мудрасьці Вільня была ўзорам ладу. Яшчэ Міхал Фэдэроўскі запісаў пад Ваўкавыскам два варыянты прыказкі, якую можна лічыць квінтэсэнцыяй беларускага нацыянальнага мэнталітэту:
Круці жорна пільне, то і тут будзе табе Вільня.
І другі варыянт — эмацыйны, тым, да каго адразу не даходзіць:
Рабі, курва, пільне, то і тут будзе Вільня!
Фальклярысты 2-е паловы ХХ стагодзьдзя запісалі спакайнейшую вэрсію:
Рабі пільна — і тут (і дома) будзе Вільня.
Мараль — сталічнага ўзроўню жыцьця й культуры дасягнуць можна ўсюды, калі шмат і сумленна працуеш. На здымку — панарама Вільні ў 1796 годзе.

Менск, Прывакзальны пляц. Від на вуліцу Ленінградзкую. Пачатак 1950-х. Фота — Яўхім Ліўшыц.
Менск, Прывакзальны пляц. Від на вуліцу Ленінградзкую. Пачатак 1950-х. Фота — Яўхім Ліўшыц.

Падзеі 8 жніўня: 1655 — захоп маскоўскім войскам Вільні. 1794 — пачатак першае атакі расійскіх войскаў на Вільню. 1919 — поль
Падзеі 8 жніўня: 1655 — захоп маскоўскім войскам Вільні. 1794 — пачатак першае атакі расійскіх войскаў на Вільню. 1919 — польскія войскі занялі Менск. 1925 — выдадзеная газэта-аднадзёнка «Селянін». Нараджэньні: 1882 — Уладыслаў Старэвіч, рэжысэр-аніматар беларускага паходжаньня. 1912 — Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменьнік. 1926 — Аляксандар Надсан, беларускі грамадзка-культурны й рэлігійны дзяяч, гісторык. 1953 — Уладзімер Пракапцоў, беларускі мастак. Сьмерці: 1530 — Канстантын Астроскі, гетман ВКЛ. 1780 — Тадэвуш Рэйтан, ваенны й палітычны дзяяч ВКЛ. 1976 — Мікалай Лапіцкі, дзяяч беларускае эміграцыі, праваслаўны сьвятар. 1977 — Леў Гарошка, беларускі сьвятар, рэлігійны й грамадскі дзяяч. 1986 — Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік. 2007 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.

Сцэна з спэктаклю «Мой сябра» Мікалая Пагодзіна. БДТ-3. 1932 год.
Сцэна з спэктаклю «Мой сябра» Мікалая Пагодзіна. БДТ-3. 1932 год.

Падзеі 7 ліпеня: 1915 — надрукаваны апошні нумар Нашае Нівы з подпісам Янкі Купалы. 1999 — пачатак Другое чачэнскае кампаніі.
Падзеі 7 ліпеня: 1915 — надрукаваны апошні нумар Нашае Нівы з подпісам Янкі Купалы. 1999 — пачатак Другое чачэнскае кампаніі. Нараджэньні: 1879 — Пётра Крачэўскі, беларускі палітычны дзяяч, гісторык. 1910 — Якуб Ермаловіч, беларускі празаік. 1910 — Генадзь Цітовіч, беларускі музыказнавец, этнограф, харавы дырыгент. 1916 — Яўстах Севярын Сапега, вайсковец, гісторык роду Сапегаў. 1926 — Мікалай Акаловіч, беларускі гісторык. 1928 — Алег Махнюк, беларускі грамадзкі дзяяч, мастак. 1932 — Адам Мальдзіс, беларускі гісторык культуры. 1947 — Анатоль Астапенка, беларускі гісторык, палітык і публіцыст. 1947 — Лявон Неўдах, беларускі празаік, паэт 1954 — Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, грамадзкі дзяяч. 1955 — Алесь Жамойцін, беларускі паэт. 1958 — Віктар Манаеў, беларускі актор. 1973 — Зьміцер Вішнеў, беларускі паэт, крытык. 1981 — Анатоль Івашчанка, беларускі паэт, літаратуразнаўца. Сьмерці: 1995 — Максім Танк, беларускі паэт, пісьменьнік і перакладнік.

Падзеі 6 жніўня: 1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну абвесьціў вайну ВКЛ і Польскаму Каралеўству. 1517 — Францішак Скар
Падзеі 6 жніўня: 1409 — вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну абвесьціў вайну ВКЛ і Польскаму Каралеўству. 1517 — Францішак Скарына выдаў «Псалтыр». 1992 — Урад Расеі запатрабаваў ад краінаў Балтыі 7,7 мільярда даляраў за вывад былых савецкіх войскаў. 2008 — уварваньне Расеі ў Грузію. Нараджэньні: 1715 — Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ. 1840 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык. 1884 — Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзяяч, літаратуразнавец. 1903 — Барыс Платонаў, беларускі актор. 1938 — Ігар Лучанок, беларускі кампазытар. 1957 — Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр. 1965 — Алесь Пушкін, беларускі мастак. Сьмерці: 1877 — Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф.

Сябры беларускае сэкцыі культурна-прасьветнага саюзу вучняў Гарадзенскіх гаспадарскіх школ. Прыблізна, 1919 год.
Сябры беларускае сэкцыі культурна-прасьветнага саюзу вучняў Гарадзенскіх гаспадарскіх школ. Прыблізна, 1919 год.

Плян замку й места Копыся. 1665 год.
Плян замку й места Копыся. 1665 год.

Падзеі 5 жніўня: 1262 — войскі Міндоўга й Шварна перамаглі мазавецкае рыцарства пад Длугасёдламі. 1506 — бітва пад Клецкам. 1
Падзеі 5 жніўня: 1262 — войскі Міндоўга й Шварна перамаглі мазавецкае рыцарства пад Длугасёдламі. 1506 — бітва пад Клецкам. 1772 — у Пецярбургу падпісаны трактар аб падзеле Рэчы Паспалітае паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расеяй. 1864 — у Варшаве павешаныя Рамуальд Траўгут, Раман Жулінскі, Юзаф Тачыскі, Рафал Краеўскі, Ян Езяранскі, удзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў. 1918 — пачалося Аршанскае паўстаньне. Нараджэньні: 1461 — Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі й кароль польскі. 1886 — Браніслаў Ямант, беларуска-польскі мастак. 1924 — Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнавец. 1947 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык. 1947 — Віктар Маркавец, беларускі мастак. Сьмерці: 1662 — Казімер Валадковіч, вялікалітоўскі каталіцкі дзяяч. 1816 — Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году. 1908 — Валеры Антоні Ўрублеўскі, беларуска-польскі рэвалюцыянэр. 1941 — Алесь Пруднікаў, беларускі паэт, стрыечны брат пісьменьніка Паўла Пруднікава.

Уладзімер Жылка, «Прыкладзіны». Перайманьне Гарацыя Паставіў я сабе прыклад навек трывалы, Выносісты вышэй за валатовак вал,
Уладзімер Жылка, «Прыкладзіны». Перайманьне Гарацыя Паставіў я сабе прыклад навек трывалы, Выносісты вышэй за валатовак вал, Не скрышаць мне яго ні ўлевы, ні навалы, Ні часу, дзён і год бурлівы перавал. Увесь я не памру, нястленнымі дарамі Найлепшае зь мяне запоўніць мой працяг, Пакуль Пагоні меч зіхціць на Вострай Браме І рух нясе наш бел-чырвона-белы сьцяг. І скажуць пра мяне, дзе ціхаводны Нёман Абняць хутчэй імчыць вірлівая Вяльля, Што, цалкам кволы, я на духу быў нязломан І ўсё насіў нашы да роднага вульля. Бо быў між першых я, што летуцелі палка Пабачыць, як муры залье крывіцкі рух. Мае заслугі ўзваж, сялянская Купалка, Валошкавым вянком аздоб чало сукрух.

Падзеі 4 жніўня: 1392 — падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое скончыла грамадзянскую вайну ў ВКЛ. 1579 — пачатак аблогі По
Падзеі 4 жніўня: 1392 — падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое скончыла грамадзянскую вайну ў ВКЛ. 1579 — пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітае. 1648 — казакі ўзялі замак Бар. 1651 — войска ВКЛ узяло Кіеў. 1924 — напад на Стоўпцы савецкае партызанкі. Нараджэньні: 1594 — Аляксандар Людвік Радзівіл, дзяржаўны й вайсковы дзяяч ВКЛ. 1760 — Аўгуст Дамінік Пшазьдзецкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ. 1786 — Дамінік Геранім Радзівіл, вайсковы дзяяч. 1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор. 1917 — Янка Брыль, беларускі пісьменьнік. 1947 — Мікалай Селяшчук, беларускі мастак. 1973 — Яраш Малішэўскі, беларускі музыка, гісторык, фальклярыст, літаратар. Сьмерці: 1579 — Ян Хадкевіч, дзяржаўны й вайсковы дзяяч ВКЛ. 1807 — Казімер Канстантын Плятэр, дзяржаўны дзяяч ВКЛ. 1946 — Рут Ўолер, амэрыканская місіянэрка, чалец беларускае місіі ААН у справе дапамогі й аднаўленьня (ЮННРА).