Мода На Мову
Open in Telegram
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна! #народныяПараўнанні #згадаймаВыраз #слоўнік #клёвыяСловы #выразДня
Show more2 072
Subscribers
No data24 hours
+77 days
-230 days
Posts Archive
2 072
🧑🎓 Рубрыка для тых, хто толькі пераходзіць на беларускую. Часам словы гучаць аднолькава, але маюць цалкам іншы сэнс.
👉 гарэлка — водка
👉 пальнік — горелка
🤗 То ж не блытайма!
#неБлытайма
2 072
📜 Спадарства, усіх з Днём беларускага пісьменства!
👏 Няхай жыве беларускае слова!
#саСвятам
2 072
🧑🏫 Дзень таму пачаўся новы навучальны год і дзеці пайшлі ў школу. Але па хадзе было відаць, на колькі яны спяшаліся па веды 🤭 Давайце ж глянем колькі маем слоў, каб апісаць хаду 🤗
📚 ІСЦІ
✍️ ступаць, крочыць, маршыраваць, плесціся, пхнуцца, цягнуцца, брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць, шыбаваць, шыбаць, часаць, сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялёпкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць, біць ногі, трапаць ногі, перабіраць нагамі, пераступаць нагамі, сунуць ногі, перасоўваць ногі, перастаўляць ногі.
#слоўнік
2 072
🤔 А як па-беларуску сказаць взбрело в голову?
👉 у галаву ўроілася
👉 у каўтуне закруціла
👉 каўтун завіў
#беларускіФразеалагізм
2 072
🧑🎓 Рубрыка для тых, хто толькі пераходзіць на беларускую. Часам словы гучаць аднолькава, але маюць цалкам іншы сэнс.
👉 галка — голушка
👉 каўка — галка
🤗 То ж не блытайма!
#неБлытайма
2 072
🤔 Часам, пераходзячы на беларускую, людзі пералічваюць прадметы мужчынскага і ніякага роду на расейскі лад.
✍️ То ж:
❌ ТРЫ КАВАЛКА
✅ ТРЫ КАВАЛКІ
❌ ЧАТЫРЫ КОЛА
✅ ЧАТЫРЫ КОЛЫ
❌ ДВА ПАЛЬЦА
✅ ДВА ПАЛЬЦЫ
🤗 Размаўляйма па-беларуску!
#частыяПамылкі
2 072
🌯 А як па-беларуску сказаць щепотка.
👉 каліва
👉 каліўца
👉 дробка
👉 драбок
👉 ці нават пнюшка (тытуню)
#слоўнік
2 072
🤔 А як па-беларуску сказаць хоць бы хны?
👉 ані гадкі.
👉 не шманае
🧑🏫 Ото натура! — жонка лае,
А ён смяецца, не шманае.
(Я. Колас Новая Зямля)
#беларускіФразеалагізм
2 072
🧑🎓 Рубрыка для тых, хто толькі пераходзіць на беларускую. Часам словы гучаць аднолькава, але маюць цалкам іншы сэнс.
👉 вяселле — свадьба
👉 весялосць — веселье
🤗 То ж не блытайма!
#неБлытайма
